Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Гістарыяграфія беларускага нацыянальнага руху

Поиск

Нацыянальная ідэя

Нацыянальная ідэя – нематэрыяльнае ўтварэнне, якое тым не менш мае каласальную патэнцыяльную энэргію, здольную ператварыць ахоплены ёй соцыум у непераможную стваральную сілу.

Беларуская нацыянальная ідэя ў сваім квінтэсенцыяльным выглядзе можа быць прадстаўлена формулай: “Я ёсць беларус”, дзе “Я” – абсалютная ідэя, “Ёсць” – ідэя існавання абсалюту, “Беларус” – ідэя існавання нацыянальнага носьбіту абсалютнай ідэі. Кажучы інакш нацыянальная ідэя сцвярджае, што “Бог ёсць і ён жыве ў беларусе!”

Што гэта азначае? Найперш тое, што беларус – гэта чалавек, а не жывёла, бо ён носіць Бога ў сваёй бесмяротнай душы, і не мае права на гэта забывацца нягледзячы на ўсе прыніжэнні 200-гадовага рабства. Гэта азначае, што для беларуса нацыянальная самаідэнтыфікацыя наўпрост звязана з самаідэнтыфікацыяй відавой. Нездарма беларускі класік яшчэ напачатку 20 стагоддзя заклікаў сучаснікаў і нашчадкаў - “Людзьмі звацца!”. Быць беларусам – значыць быць чалавекам, значыць заваяваць, сцвердзіць і адстаяць свой высокі чалавечы статус сярод людзей. Вось чаму формула - “Беларус - таксама чалавек!” – гэта яшчэ адна актуальная для нас эманацыя нацыянальнай ідэі, якая, між іншым, падкрэслівае той факт, што беларусу ўласцівы і патрэбны ўсе натуральныя правы чалавека.

У сацыялізаванай форме нацыянальная ідэя натуральна набывае выгляд - “Мы ёсць беларусы”. Гэта формула азначае прыналежнасць кожнага беларуса да вялікай гістарычнай супольнасці людзей. Супольнасці, якая існавала раней, жыве цяпер і будзе існаваць у будучыні. Па-сутнасці гэта формула неўміручасці нацыянальнай ідэі, бо Бог жыве не толькі ў кожным беларусе, але і ў ва ўсёй беларускай нацыі, жыццё якой не заканчваецца разам з жыццём кожнага канкрэтнага чалавека. Дарэчы, існаванне беларускай нацыі, як калектыўнага носьбіта нацыянальнай ідэі, надае беларусам неад’емнае права на самастойнае нацыянальнае дзяржаўна-гістарычнае існаванне. Менавіта з гэтага права бярэцца знаёмая нам формула нацыянальнай ідэі ў выглядзе закліка - “Жыве Беларусь!”. Сапраўды беларуская нацыя, як калектыўны носьбіт нацыянальнай ідэі, мае права на існаванне Беларусі – свайго дзяржаўнага дому, дзе жыве і развіваецца беларуская нацыя, беларуская культура і беларуская нацыянальная ідэя.

Трэба абавязкова дадаць, што нацыянальная ідэя, захоўваючы сваю сутнасць, несупынна развіваецца, ускладняецца, адкрываецца ўсё новымі бакамі, пранікае ва ўсе сферы нацыянальнага жыцця і віды чалавечай дзейнасці. Прыкладам, формулы - “Беларусь – наш дом!”, “Беларусь – для беларусаў!”, “Беларуская мова – душа народу!”, “Беларус – гэта той хто думае, жыве і дзейнічае па-беларуску!”, або заклікі-патрабаванні - “Беларусам - нацыянальную ўладу!”, “Не – расейскай акупацыі!”, “Беларусам - нацыянальную сістэму адукацыі!”, “Даеш беларускі бізнес!”, “Слухай сваё – беларускае!”... – гэта ўсё актуальныя на цяперашні час эманацыі-праяўленні нацыянальнай ідэі.

Безумоўна, нацыянальная ідэя існуе не толькі ў слоўна-тэкставай форме, яна візуалізуецца ў нацыянальных сімвалах, гучыць у нацыянальных гімнах і спевах, адбіваецца ў традыцыях і паводзінах людзей, матэрыялізуецца ў прадуктах нацыянальнай вытворчасці...

І яшчэ адзін немалаважны аспект. Вядома, што ідэя, якая авалодвае масамі рызыкуе ператварыцца ў сваю процілегласць. Гэтак і нацыянальная ідэя ўжо не аднойчы ў гісторыі розных нацый мела няшчасце ператварацца ў абсалютна ёй варожую імперскую ідэю. Лепш сказаць, што нацыянальную ідэю падмянялі імперскай. Механізм падмены даволі просты. Замест нацыянальнай ідэі “Бог ёсць і ён жыве ў нас” нацыі на пэўным этапе развіцця падсоўвалася ідэя “Мы ёсць Бог”, што па-сутнасці азначае, што Бога няма, а ёсць толькі мы і нам “бесам” можна ўсё. Нам “бесам” можна і мы павінны знішчаць іншыя нацыі, іншыя культуры іншыя нацыянальныя ідэі, бо ў іх жыве Бог, наш натуральны вораг! Аднак з той жа прычыны мы павінны знішчыць і сваю ўласную нацыю. Вось чаму імперская ідэя (ў адрозненне ад нацыянальнай) - гэта найперш ідэя самазнішчэння нацыі.

Беларусы добра ведаюць што такое імперская ідэя ў яе расейскім варыянце (якая, дарэчы, даўно пакончыла з рускімі як нацыяй) і здольныя яе распазнаць у якія б ідэялагічныя абалонкі (царызм, камунізм, фашызм, гэбізм) яе не загортвалі. Гэта дазваляе спадзявацца на тое, што мы здолеем пазбегнуць як імперыялістычнай экспансіі звонку, гэтак і спакусы ўласнага імперыялізму.

Нацыянальны рух

Нацыянальны рух складаецца з нацыянальна свядомых людзей, якія непазбежна ў працэсе дзейнасці ўступаюць у адносіны ў выніку чаго рух структуруецца. Шэраговыя ўдзельнікі, актывісты і лідэры рознага ўзроўню па-неабходнасці ствараюць арганізаванасці кшталту групп, гурткоў па інтарэсах, таварыстваў, грамадзкіх аб’яднанняў, партый. Прычым у працэсе развіцця руху яго структура трансфармуецца і ўскладняецца, у сувязі з чым актуальна паўстае пытанне захавання яго цэласнасці і кіруемасці. Акрамя таго, ў працэсе развіцця нацыянальнага руху, ў сувязі з развіццём нацыянальнай ідэі і культуры, адбываецца дыферэнцыяцыя відаў дзейнасці яго ўдзельнікаў, узнікаюць усё новыя сацыяльныя ролі-пазіцыі ўдзельнікаў руху. Умоўна віды дзейнасці нацыянальнага руху традыцыйна падзяляюцца на некалькі шырокіх плыняў: бытавая жыццядзейнасць, вытворча-гандлёва-камерцыйная дзейнасць, адукацыйна-асветніцкая дзейнасць, навуковая дзейнасць, мастацкая дзейнасць, інфармацыйная дзейнасць, грамадзка-палітычная дзейнасць, рэлігійная дзейнасць. Кожная з гэтых плыняў у сваю чаргу таксама глыбока дыферэнцуецца, прычым працэс дыферэнцыяцыі адбываецца паралельна з развіццём нацыянальнай ідэі.

Такім чынам, нацыянальны рух займаецца ажыццяўленнем нацыянальнай дзейнасці. Апошняя ж з’яўляецца працэсам матэрыялізацыі ў разнастайных культурных формах нацыянальнай ідэі. Адсюль зразумела, што, для таго, каб выконваць сваю функцыю, нацыянальны рух павінен быць шырокім і якасным. Ён павінен быць масавым, разгалінаваным, структураваным і арганізаваным. Яго дзейнасць павінна быць скіравана на распрацоўку (развіццё) нацыянальнай ідэі, матэрыялізацыю нацыянальнай ідэі ў культуры і трансляцыю яе на соцыум, што ў сваю чаргу вядзе да колькаснага пашырэння і якаснага паляпшэння самога руху. Гэта трыадзіная задача нацыянальнага руху і яе вырашэнне забяспечвае паспяховасць нацыянальнай дзейнасці.

Далёка не заўсёды нацыянальная дзейнасць ажыццяўляецца ў спрыяльных умовах і бесперашкодна. Даволі часта могуць узнікаць разрывы дзейнасці, якія трактуюцца як праблемы. Праблема – гэта немагчымасць ажыццяўляць нацыянальную дзейнасць наяўнымі ў культуры сродкамі. Праблема патрабуе выхаду дзеяча ў рэфлексіўную пазіцыю, асэнсавання сітуацыі і распрацоўцы на падставе сістэмна-дзейнаснага аналізу новых культурных спосабаў дзейнасці. Калі гэтага ў сілу аб’ектыўных або суб’ектыўных прычын не адбываецца, то праблема транслюецца і можа дзесяцігоддзямі і нават стагоддзямі не здымацца і нават не ўсведамляцца, асуджаючы нацыю на перманентную псеўдадзейнасць або нават бяздзейнасць. Псеўдадзейнасць спустошвае нацыянальную ідэю, вядзе да перараджэння нацыянальны рух, што натуральна суправаджаецца заняпадам нацыянальнай культуры.

Беларускі нацыянальны рух стагоддзямі вымушаны дзейнічаць у вельмі неспрыяльных умовах, звязаных з перманентнай расейскай імперскай культурнай агрэсіяй, якая забяспечваецца ўтрыманнем імперыяй палітычнай ўлады ў Беларусі. Гэта тлумачыць заканамернасць паводле якой кароткія перыяды нацыянальнага ўздыму ў нашай гісторыі (калі імперыя перажывае крызіс) суправаджаюцца працяглымі перыядамі нацыянальнага ўпадку (калі імперыі ўдаецца аднавіць сваю ўладу). Нават цяпер, пасля фармальнага абвяшчэння незалежнасці нашай краіны, нацыянальны рух вымушаны дзейнічаць ва ўмовах, калі рэальная палітычная ўлада ў Беларусі па-ранейшаму належыць расейскай каланіяльнай адміністрацыі. Апошняя прыкладае ўсе намаганні для таго, каб падмяніць беларускую нацыянальную ідэю ідэяй каланіяльнага існавання, знішчыць беларускую культуру і разбурыць нацыянальны рух. Фактычна яна стагоддзямі забяспечвае немагчымасць нацыянальнай дзейнасці – кажучы інакш стварае і транслюе нашу нацыянальную праблему. Праблема ж заключаецца ў тым, што беларусам забаронены ўсе віды развітай чалавечай дзейнасці, а ў асобныя гістарычныя перыяды і жыццядзейнасці! Генацыд, які неаднойчы зведалі беларусы, – гэта і ёсць забарона на жыццядзейнасць. Людзям стагоддзямі рэальна забаронена гаспадарчая дзейнасць, адукацыйна-асветніцкая дзейнасць, палітычная дзейнасць, абмежавана права на мастацкую і навуковую дзейнасць... Нездарма беларускі класік сто гадоў таму выкарыстаў у творы пра лёс беларуса рэфрэн - “Асадзі назад!”. “Асадзі назад!” – вось крэда дзейнасці каланіяльнай адміністрацыі на Беларусі ва ўсе часы.

Асэнсаванне праблемы – толькі першы крок да яе вырашэння. Нацыянальны рух мусіць сканцэнтраваць свае інтэлектуальныя рэсурсы на яе грунтоўным сістэмна-дзейнасным аналізе і выпрацаваць на яго падставе новыя, адэкватныя сродкі і формы дзейнасці з тым, каб зняць праблему і не дапусціць яе трансляцыі ў будучыню. Гарантыяй жа канчатковага вырашэння нашай нацыянальнай праблемы павіна стаць беларуская ўлада, якая возьме курс на пабудову суверэннай і незалежнай Беларусі, дзе будуць створаны ўсе ўмовы для ажыццяўлення нацыянальнай дзейнасці.

Дарэчы, працяглае існаванне невырашанай палітычнай задачы, звязанай з неабходнасю адхілення ад улады каланіяльнай адміністрацыі і замены яне нацыянальным урадам, непазбежна надае беларускаму нацыянальнаму руху выразныя рысы нацыянальна-вызвольнага руху.

Адраджэнне

На пачатку і ў сярэдзіне 19-га стагоддзя Ян Чачот, Уладзіслаў Сыракомля, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Ян Баршчэўскі і шэраг іншых пісьменнікаў стварылі першыя літаратурныя творы на сучаснай беларускай мове. Беларускія інтэлегенты выкарыстоўвалі мясцовыя гаворкі ў якасці асновы для напісання сваіх твораў. Вялікая частка беларускай эліты ў той час падтрымала рух за аднаўленне былой Рэчы Паспалітай і прымала актыўны ўдзел у паўстаннях 1830-31 і 1863-64 гадоў. У гэты ж час афармляецца рух за самавызначэнне і незалежнасць беларускага народа. Лідар паўстання 1863 г. на землях былога Вялікага Княства Літоўскага Кастусь Каліноўскі апублікаваў свае заклікі да беларускіх сялян на беларускай мове і заклікаў змагацца за нацыянальную свабоду. Пасля таго, як Каліноўскага схапілі расійскія ўлады, ён быў асуджаны да смяротнага пакарання.

У другой палове 19-га стагоддзя з'явіліся першыя левыя нацыянальныя клубы сярод беларускіх студэнтаў у буйных універсітэтах Расійскай імперыі (напрыклад, ва універсітэце Санкт-Пецярбурга). Гэтыя клубы выдалі некалькі нелегальных выданняў, напрыклад, Гоман з патрабаваннем незалежнасці або аўтаноміі Беларусі. Ігнат Грынявіцкі, забойца цара Аляксандра II у Расіі, некаторымі з гісторыкаў лічыцца адным са стваральнікаў беларускай фракцыі сацыялістычнага руху Народнай волі.

Пачало адраджацца беларускае пісьменніцтва. Такія майстры слова, як Францішак Багушэвіч, Карусь Каганец, Ядвігін Ш., стваралі беларускія мастацкія творы. Культурнаму развіццю беларускага краю перашкаджала забарона беларускай мовы расійскімі ўладамі і, як вынік, немагчымасць друкавацца на радзіме.

На пачатку 20-га стагоддзя працягвалася далейшае развіццё беларускіх нацыянальных палітычных арганізацый, у асноўным сацыялістычных (Беларуская сацыялістычная Асамблея) і хрысціянска-дэмакратычных. У выніку першай рускай рэвалюцыі 1905 года выданні на нацыянальных мовах былі легалізаваныя, і гэта прывяло да буму у беларускай кнізе і выдавецкай справе. У прыватнасці, газета Наша Ніва, заснаваная ў 1906 годзе, стала адным з найважнейшых цэнтраў адукацыі і прасоўвання беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці ў сярэдні клас Беларусі, як у гарадах і мястэчках, так і на вёсцы.

Пасля рэвалюцыі бальшавікоў у кастрычніку 1917 года, беларускія нацыянальныя арганізацыі, якія прадстаўлялі усе рэгіёны краіны, правялі першы Усебеларускі з'езд, На з'ездзе была абвешчаная незалежнасць Беларусі і ўтвораная Беларуская Народная Рэспубліка. Гэтая дзяржава існавала да 1919 года, калі яе парламент, Рада БНР, быў вымушаны пакінуць краіну з-за акупацыі Беларусі Чырвонай Арміяй. На працягу грамадзянскай вайны ў Расіі сябры беларускага вызваленчага руху стваралі ўласныя партызанскія атрады (вядомыя як Зялёны дуб), а таксама беларускія нацыянальныя падраздзяленні ў арміі створанай Літоўскай Рэспублікі і польскай арміі. Таксама да беларуска-расійскай арміі далучыліся шмат вайскоўцаў на чале з генералам Станіславам Булак-Балаховічам.

Урад бальшавікоў надаў афіцыйны статус беларускай мове і культуры ў рамках савецкай карэнізацыйнай палітыкі ва ўсталяванай марыянеткавай Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Тым не менш, гэтая палітыка, якая скончылася ў пачатку 1930-х гадоў, суправаджаліся інтэнсіўнай русіфікацыяй і тэрорам у дачыненні да беларускіх культурных і сацыяльных эліт. Між тым, шматлікія беларускія палітычныя і культурныя арганізацыі працягвалі сваю дзейнасць у Польшчы на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Беларускія нацыянальныя дзеячы, як Браніслаў Тарашкевіч, былі абраныя членамі польскага парламента.

Падчас перабудовы узнялася новая хваля беларускага нацыянальнага адраджэння. Некалькі новых рэгіянальных культурных нацыянальных арганізацый, такія як Талака, былі сфармаваныя да канца 1980-х гадоў. Таксама рух БНФ на чале з харызматычным лідарам Зянонам Пазняком быў заснаваны ў 1988 годзе. Пасля выбараў, якія адбыліся ў 1990, БНФ утварыў партыю з 35 членаў у Вярхоўным Савеце Беларусі і стаў рухаючай сілай здабыцця незалежнасці для Беларусі пасля распаду СССР.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, абраны ў 1994 годзе, аднавіў русіфікатарскую палітыку савецкай эпохі, надаў рускай мове дэ-факта статус галоўнай афіцыйнай мовы і адмовіўся ад бела-чырвона-белага сцяга і Пагоні як дзяржаўных сімвалаў.

Восенню 1988 года ў Беларусі пачаўся новы рух, рух за нацыянальнае Адраджэнне, за вяртанне нацыі да каранёў, да самабытнасці. Змучаны 70-гадовым таталітарным рэжымам камуністычна-расійскай улады беларускі народ, як і шмат якія іншыя жадаў ведаць праўду і гэтае жаданне вылівалася за рамкі душы.

30 кастрычніка, беларуская нацыянальная эліта пад кіраўніцтвам Зянона Пазняка праводзіць культурна-асветніцкую акцыю «Дзяды», а пасля яе прадстаўнікі ідуць шэсцем. Пасля гэтага, было вырашана стварыць цэнтр яднання нацыі, цэнтр дэмакратычна-нацыянальнага руху Беларусі, такім цэнтрам кансалідацыі сіл стаў Беларускі Народны Фронт «Адраджэнне», першая партыя Беларусі пасля камуністычнага панавання. Кіраўніком БНФ, стаў яе галоўны ідэолаг і заснавальнік, гісторык, пісьменнік, актыўны грамадска-палітычны дзеяч, кандыдат на пасаду прэзідэнта РБ (1994,2001,2006) — Зянон Станіслававіч Пазняк. Галоўнымі ідэямі БНФ сталі пабудова нацыянальна-дэмакратычнай дзяржавы, змаганне за народныя патрэбы, вяртанне нацыі да каранёў, правядзенне Адраджэння нацыі ў духоўна-нацыянальнам кірунку, наданне беларускай мове статуса дзяржаўнай і абвяшчэнне асобы беларуса ключавой у пабудове беларускай дзяржаўнасці. БНФ імкліва набываў папулярнасць і народную падтрымку.

У чэрвені 1989 года на з'ездзе у Вільнюсе БНФ афіцыйна аформіўся як вялікая і ўсенародная плынь. Да гэтага часу ў Беларусі (тады яшчэ БССР) не існавала партый, якія б з пачатку дзейнасці мелі 10 тысяч сяброў і такі аўтарытэт. Адразу пасля гэтага з'езду БНФ стварае апазіцыю ў Вярхоўным Савеце БССР. Дэпутаты БНФ у Вярхоўным Савеце, ў тым ліку і Зянон Пазняк, адкрыта асвятлялі усе падзеі краіны і даводзілі апошнія звесткі да грамадства. Пачаліся трансляцыі паседжанняў Вярхоўнага Савета. Лідар БНФ, Зянон Пазняк адкрыта выступіў за поўную незалежнасць Беларусі і падтрымаў палітыку Гарбачова што датычылася перабудовы. Апазіцыйныя сілы Вярхоўнага Савета пачалі прапагандаваць беларускую мову, размаўляючы ў Савеце па — беларуску. Гэта падымала аўтарытэт мовы, бо іменна і толькі так, калі загаворуць вышэйшыя асобы, то адразу пачнецца падхоп гэтага прыклада простым народам, так і было. Усе перадачы, уся музыка на беларускай мове. У студзені 1990 году, лідар БНФ Зянон Пазняк абраны народным дэпутатам у Вярхоўны Савет. З гэтага часу са 100 % месцаў у Вярхоўным Савеце 75 % застаюцца за дэпутатамі ад апазіцыі (БНФ), а астатнія за іншымі. Прыняты шэраг мер: па-першае, перавод школ на беларускую мову (дзіцячыя сады, вучылішчы, універсітэты і інш. таксама пераводзіліся), адбываецца поўная рэабілітацыя лідараў Беларусі, якія ў пачатку ХХ стагодззя выступілі супраць камуністаў, абвяшчаецца свабода веравызнання, свабода цэнзуры, свабода гандлю і нацыяналізацыя прадпрыемстваў. Гэта ўсё дзякуючы працы БНФ, бо гэта ўваходзіла ва ўсенацыянальную праграму БНФ (ідэалогію) Адраджэння. У чэрвені 1990 года створана Нацыянальна-дэмакратычная партыя Беларусі (НДПБ), якая ставіла наступныя мэты: стварэнне незалежнай, дэмакратычнай беларускай дзяржавы, аднаўленне гістарычных скарбаў, мовы і культуры, нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. Згодна уставу гэтай партыі, яе сябрам можа быць кожны, хто ведае мову і гісторыю Беларусі і ўсведамляе сябе беларусам. Гэтыя прынцыпы і мэты поўнасцю такія ж, як і ў БНФ, але БНФ утвораны ў 1988, а НДПБ у 1990 годзе. НДПБ яскрава выражала паняцце нацыяналізму, але ў Беларускім Нацыянальным Фронце такога паняцця няма, ёсць паняцце Адраджэнне, а гэта зусім рознае. НДПБ стала на вельмі радыкальны напрамак нацыяналізму, але на народную падтрымку гэта не паўплывала. Безумоўна, статус і аўтарытэт БНФ не пахіснуўся, але толькі да 1995 году. НДПБ заняла даволі значнае месца ў кіраўніцтве дзяржавы.

Акрамя гэтых партый, якія з'яўляюцца больш значнымі, з'явілася яшчэ каля сотні таварыстваў і гурткоў, якія прапаноўваюць нацыянальна-духоўнае Адраджэнне па прыкладу ідэі БНФ, але яны не маюць права называцца партыяй, бо склад іх меншы за норму (1000 сяброў), таму ў народзе такія партыі пачалі называць канапнымі, бо яе сябры могуць сесці на адну канапу. У краіне пачынаецца выданне нацыянальна накіраваных газет, чыста на беларускай мове: «Навіны БНФ» (друкаваны орган Беларускага Народнага Фронту), «Наша слова» (друкаваны орган Таварыства Беларускай Мовы імя Францыска Скарыны пад кіраўніцтвам Ніла Гілевіча), «Народная Воля», «Наша газета», «Пагоня».


Нацыянальная ідэя

Нацыянальная ідэя – нематэрыяльнае ўтварэнне, якое тым не менш мае каласальную патэнцыяльную энэргію, здольную ператварыць ахоплены ёй соцыум у непераможную стваральную сілу.

Беларуская нацыянальная ідэя ў сваім квінтэсенцыяльным выглядзе можа быць прадстаўлена формулай: “Я ёсць беларус”, дзе “Я” – абсалютная ідэя, “Ёсць” – ідэя існавання абсалюту, “Беларус” – ідэя існавання нацыянальнага носьбіту абсалютнай ідэі. Кажучы інакш нацыянальная ідэя сцвярджае, што “Бог ёсць і ён жыве ў беларусе!”

Што гэта азначае? Найперш тое, што беларус – гэта чалавек, а не жывёла, бо ён носіць Бога ў сваёй бесмяротнай душы, і не мае права на гэта забывацца нягледзячы на ўсе прыніжэнні 200-гадовага рабства. Гэта азначае, што для беларуса нацыянальная самаідэнтыфікацыя наўпрост звязана з самаідэнтыфікацыяй відавой. Нездарма беларускі класік яшчэ напачатку 20 стагоддзя заклікаў сучаснікаў і нашчадкаў - “Людзьмі звацца!”. Быць беларусам – значыць быць чалавекам, значыць заваяваць, сцвердзіць і адстаяць свой высокі чалавечы статус сярод людзей. Вось чаму формула - “Беларус - таксама чалавек!” – гэта яшчэ адна актуальная для нас эманацыя нацыянальнай ідэі, якая, між іншым, падкрэслівае той факт, што беларусу ўласцівы і патрэбны ўсе натуральныя правы чалавека.

У сацыялізаванай форме нацыянальная ідэя натуральна набывае выгляд - “Мы ёсць беларусы”. Гэта формула азначае прыналежнасць кожнага беларуса да вялікай гістарычнай супольнасці людзей. Супольнасці, якая існавала раней, жыве цяпер і будзе існаваць у будучыні. Па-сутнасці гэта формула неўміручасці нацыянальнай ідэі, бо Бог жыве не толькі ў кожным беларусе, але і ў ва ўсёй беларускай нацыі, жыццё якой не заканчваецца разам з жыццём кожнага канкрэтнага чалавека. Дарэчы, існаванне беларускай нацыі, як калектыўнага носьбіта нацыянальнай ідэі, надае беларусам неад’емнае права на самастойнае нацыянальнае дзяржаўна-гістарычнае існаванне. Менавіта з гэтага права бярэцца знаёмая нам формула нацыянальнай ідэі ў выглядзе закліка - “Жыве Беларусь!”. Сапраўды беларуская нацыя, як калектыўны носьбіт нацыянальнай ідэі, мае права на існаванне Беларусі – свайго дзяржаўнага дому, дзе жыве і развіваецца беларуская нацыя, беларуская культура і беларуская нацыянальная ідэя.

Трэба абавязкова дадаць, што нацыянальная ідэя, захоўваючы сваю сутнасць, несупынна развіваецца, ускладняецца, адкрываецца ўсё новымі бакамі, пранікае ва ўсе сферы нацыянальнага жыцця і віды чалавечай дзейнасці. Прыкладам, формулы - “Беларусь – наш дом!”, “Беларусь – для беларусаў!”, “Беларуская мова – душа народу!”, “Беларус – гэта той хто думае, жыве і дзейнічае па-беларуску!”, або заклікі-патрабаванні - “Беларусам - нацыянальную ўладу!”, “Не – расейскай акупацыі!”, “Беларусам - нацыянальную сістэму адукацыі!”, “Даеш беларускі бізнес!”, “Слухай сваё – беларускае!”... – гэта ўсё актуальныя на цяперашні час эманацыі-праяўленні нацыянальнай ідэі.

Безумоўна, нацыянальная ідэя існуе не толькі ў слоўна-тэкставай форме, яна візуалізуецца ў нацыянальных сімвалах, гучыць у нацыянальных гімнах і спевах, адбіваецца ў традыцыях і паводзінах людзей, матэрыялізуецца ў прадуктах нацыянальнай вытворчасці...

І яшчэ адзін немалаважны аспект. Вядома, што ідэя, якая авалодвае масамі рызыкуе ператварыцца ў сваю процілегласць. Гэтак і нацыянальная ідэя ўжо не аднойчы ў гісторыі розных нацый мела няшчасце ператварацца ў абсалютна ёй варожую імперскую ідэю. Лепш сказаць, што нацыянальную ідэю падмянялі імперскай. Механізм падмены даволі просты. Замест нацыянальнай ідэі “Бог ёсць і ён жыве ў нас” нацыі на пэўным этапе развіцця падсоўвалася ідэя “Мы ёсць Бог”, што па-сутнасці азначае, што Бога няма, а ёсць толькі мы і нам “бесам” можна ўсё. Нам “бесам” можна і мы павінны знішчаць іншыя нацыі, іншыя культуры іншыя нацыянальныя ідэі, бо ў іх жыве Бог, наш натуральны вораг! Аднак з той жа прычыны мы павінны знішчыць і сваю ўласную нацыю. Вось чаму імперская ідэя (ў адрозненне ад нацыянальнай) - гэта найперш ідэя самазнішчэння нацыі.

Беларусы добра ведаюць што такое імперская ідэя ў яе расейскім варыянце (якая, дарэчы, даўно пакончыла з рускімі як нацыяй) і здольныя яе распазнаць у якія б ідэялагічныя абалонкі (царызм, камунізм, фашызм, гэбізм) яе не загортвалі. Гэта дазваляе спадзявацца на тое, што мы здолеем пазбегнуць як імперыялістычнай экспансіі звонку, гэтак і спакусы ўласнага імперыялізму.

Нацыянальны рух

Нацыянальны рух складаецца з нацыянальна свядомых людзей, якія непазбежна ў працэсе дзейнасці ўступаюць у адносіны ў выніку чаго рух структуруецца. Шэраговыя ўдзельнікі, актывісты і лідэры рознага ўзроўню па-неабходнасці ствараюць арганізаванасці кшталту групп, гурткоў па інтарэсах, таварыстваў, грамадзкіх аб’яднанняў, партый. Прычым у працэсе развіцця руху яго структура трансфармуецца і ўскладняецца, у сувязі з чым актуальна паўстае пытанне захавання яго цэласнасці і кіруемасці. Акрамя таго, ў працэсе развіцця нацыянальнага руху, ў сувязі з развіццём нацыянальнай ідэі і культуры, адбываецца дыферэнцыяцыя відаў дзейнасці яго ўдзельнікаў, узнікаюць усё новыя сацыяльныя ролі-пазіцыі ўдзельнікаў руху. Умоўна віды дзейнасці нацыянальнага руху традыцыйна падзяляюцца на некалькі шырокіх плыняў: бытавая жыццядзейнасць, вытворча-гандлёва-камерцыйная дзейнасць, адукацыйна-асветніцкая дзейнасць, навуковая дзейнасць, мастацкая дзейнасць, інфармацыйная дзейнасць, грамадзка-палітычная дзейнасць, рэлігійная дзейнасць. Кожная з гэтых плыняў у сваю чаргу таксама глыбока дыферэнцуецца, прычым працэс дыферэнцыяцыі адбываецца паралельна з развіццём нацыянальнай ідэі.

Такім чынам, нацыянальны рух займаецца ажыццяўленнем нацыянальнай дзейнасці. Апошняя ж з’яўляецца працэсам матэрыялізацыі ў разнастайных культурных формах нацыянальнай ідэі. Адсюль зразумела, што, для таго, каб выконваць сваю функцыю, нацыянальны рух павінен быць шырокім і якасным. Ён павінен быць масавым, разгалінаваным, структураваным і арганізаваным. Яго дзейнасць павінна быць скіравана на распрацоўку (развіццё) нацыянальнай ідэі, матэрыялізацыю нацыянальнай ідэі ў культуры і трансляцыю яе на соцыум, што ў сваю чаргу вядзе да колькаснага пашырэння і якаснага паляпшэння самога руху. Гэта трыадзіная задача нацыянальнага руху і яе вырашэнне забяспечвае паспяховасць нацыянальнай дзейнасці.

Далёка не заўсёды нацыянальная дзейнасць ажыццяўляецца ў спрыяльных умовах і бесперашкодна. Даволі часта могуць узнікаць разрывы дзейнасці, якія трактуюцца як праблемы. Праблема – гэта немагчымасць ажыццяўляць нацыянальную дзейнасць наяўнымі ў культуры сродкамі. Праблема патрабуе выхаду дзеяча ў рэфлексіўную пазіцыю, асэнсавання сітуацыі і распрацоўцы на падставе сістэмна-дзейнаснага аналізу новых культурных спосабаў дзейнасці. Калі гэтага ў сілу аб’ектыўных або суб’ектыўных прычын не адбываецца, то праблема транслюецца і можа дзесяцігоддзямі і нават стагоддзямі не здымацца і нават не ўсведамляцца, асуджаючы нацыю на перманентную псеўдадзейнасць або нават бяздзейнасць. Псеўдадзейнасць спустошвае нацыянальную ідэю, вядзе да перараджэння нацыянальны рух, што натуральна суправаджаецца заняпадам нацыянальнай культуры.

Беларускі нацыянальны рух стагоддзямі вымушаны дзейнічаць у вельмі неспрыяльных умовах, звязаных з перманентнай расейскай імперскай культурнай агрэсіяй, якая забяспечваецца ўтрыманнем імперыяй палітычнай ўлады ў Беларусі. Гэта тлумачыць заканамернасць паводле якой кароткія перыяды нацыянальнага ўздыму ў нашай гісторыі (калі імперыя перажывае крызіс) суправаджаюцца працяглымі перыядамі нацыянальнага ўпадку (калі імперыі ўдаецца аднавіць сваю ўладу). Нават цяпер, пасля фармальнага абвяшчэння незалежнасці нашай краіны, нацыянальны рух вымушаны дзейнічаць ва ўмовах, калі рэальная палітычная ўлада ў Беларусі па-ранейшаму належыць расейскай каланіяльнай адміністрацыі. Апошняя прыкладае ўсе намаганні для таго, каб падмяніць беларускую нацыянальную ідэю ідэяй каланіяльнага існавання, знішчыць беларускую культуру і разбурыць нацыянальны рух. Фактычна яна стагоддзямі забяспечвае немагчымасць нацыянальнай дзейнасці – кажучы інакш стварае і транслюе нашу нацыянальную праблему. Праблема ж заключаецца ў тым, што беларусам забаронены ўсе віды развітай чалавечай дзейнасці, а ў асобныя гістарычныя перыяды і жыццядзейнасці! Генацыд, які неаднойчы зведалі беларусы, – гэта і ёсць забарона на жыццядзейнасць. Людзям стагоддзямі рэальна забаронена гаспадарчая дзейнасць, адукацыйна-асветніцкая дзейнасць, палітычная дзейнасць, абмежавана права на мастацкую і навуковую дзейнасць... Нездарма беларускі класік сто гадоў таму выкарыстаў у творы пра лёс беларуса рэфрэн - “Асадзі назад!”. “Асадзі назад!” – вось крэда дзейнасці каланіяльнай адміністрацыі на Беларусі ва ўсе часы.

Асэнсаванне праблемы – толькі першы крок да яе вырашэння. Нацыянальны рух мусіць сканцэнтраваць свае інтэлектуальныя рэсурсы на яе грунтоўным сістэмна-дзейнасным аналізе і выпрацаваць на яго падставе новыя, адэкватныя сродкі і формы дзейнасці з тым, каб зняць праблему і не дапусціць яе трансляцыі ў будучыню. Гарантыяй жа канчатковага вырашэння нашай нацыянальнай праблемы павіна стаць беларуская ўлада, якая возьме курс на пабудову суверэннай і незалежнай Беларусі, дзе будуць створаны ўсе ўмовы для ажыццяўлення нацыянальнай дзейнасці.

Дарэчы, працяглае існаванне невырашанай палітычнай задачы, звязанай з неабходнасю адхілення ад улады каланіяльнай адміністрацыі і замены яне нацыянальным урадам, непазбежна надае беларускаму нацыянальнаму руху выразныя рысы нацыянальна-вызвольнага руху.

Адраджэнне

На пачатку і ў сярэдзіне 19-га стагоддзя Ян Чачот, Уладзіслаў Сыракомля, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Ян Баршчэўскі і шэраг іншых пісьменнікаў стварылі першыя літаратурныя творы на сучаснай беларускай мове. Беларускія інтэлегенты выкарыстоўвалі мясцовыя гаворкі ў якасці асновы для напісання сваіх твораў. Вялікая частка беларускай эліты ў той час падтрымала рух за аднаўленне былой Рэчы Паспалітай і прымала актыўны ўдзел у паўстаннях 1830-31 і 1863-64 гадоў. У гэты ж час афармляецца рух за самавызначэнне і незалежнасць беларускага народа. Лідар паўстання 1863 г. на землях былога Вялікага Княства Літоўскага Кастусь Каліноўскі апублікаваў свае заклікі да беларускіх сялян на беларускай мове і заклікаў змагацца за нацыянальную свабоду. Пасля таго, як Каліноўскага схапілі расійскія ўлады, ён быў асуджаны да смяротнага пакарання.

У другой палове 19-га стагоддзя з'явіліся першыя левыя нацыянальныя клубы сярод беларускіх студэнтаў у буйных універсітэтах Расійскай імперыі (напрыклад, ва універсітэце Санкт-Пецярбурга). Гэтыя клубы выдалі некалькі нелегальных выданняў, напрыклад, Гоман з патрабаваннем незалежнасці або аўтаноміі Беларусі. Ігнат Грынявіцкі, забойца цара Аляксандра II у Расіі, некаторымі з гісторыкаў лічыцца адным са стваральнікаў беларускай фракцыі сацыялістычнага руху Народнай волі.

Пачало адраджацца беларускае пісьменніцтва. Такія майстры слова, як Францішак Багушэвіч, Карусь Каганец, Ядвігін Ш., стваралі беларускія мастацкія творы. Культурнаму развіццю беларускага краю перашкаджала забарона беларускай мовы расійскімі ўладамі і, як вынік, немагчымасць друкавацца на радзіме.

На пачатку 20-га стагоддзя працягвалася далейшае развіццё беларускіх нацыянальных палітычных арганізацый, у асноўным сацыялістычных (Беларуская сацыялістычная Асамблея) і хрысціянска-дэмакратычных. У выніку першай рускай рэвалюцыі 1905 года выданні на нацыянальных мовах былі легалізаваныя, і гэта прывяло да буму у беларускай кнізе і выдавецкай справе. У прыватнасці, газета Наша Ніва, заснаваная ў 1906 годзе, стала адным з найважнейшых цэнтраў адукацыі і прасоўвання беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці ў сярэдні клас Беларусі, як у гарадах і мястэчках, так і на вёсцы.

Пасля рэвалюцыі бальшавікоў у кастрычніку 1917 года, беларускія нацыянальныя арганізацыі, якія прадстаўлялі усе рэгіёны краіны, правялі першы Усебеларускі з'езд, На з'ездзе была абвешчаная незалежнасць Беларусі і ўтвораная Беларуская Народная Рэспубліка. Гэтая дзяржава існавала да 1919 года, калі яе парламент, Рада БНР, быў вымушаны пакінуць краіну з-за акупацыі Беларусі Чырвонай Арміяй. На працягу грамадзянскай вайны ў Расіі сябры беларускага вызваленчага руху стваралі ўласныя партызанскія атрады (вядомыя як Зялёны дуб), а таксама беларускія нацыянальныя падраздзяленні ў арміі створанай Літоўскай Рэспублікі і польскай арміі. Таксама да беларуска-расійскай арміі далучыліся шмат вайскоўцаў на чале з генералам Станіславам Булак-Балаховічам.

Урад бальшавікоў надаў афіцыйны статус беларускай мове і культуры ў рамках савецкай карэнізацыйнай палітыкі ва ўсталяванай марыянеткавай Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Тым не менш, гэтая палітыка, якая скончылася ў пачатку 1930-х гадоў, суправаджаліся інтэнсіўнай русіфікацыяй і тэрорам у дачыненні да беларускіх культурных і сацыяльных эліт. Між тым, шматлікія беларускія палітычныя і культурныя арганізацыі працягвалі сваю дзейнасць у Польшчы на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Беларускія нацыянальныя дзеячы, як Браніслаў Тарашкевіч, былі абраныя членамі польскага парламента.

Падчас перабудовы узнялася новая хваля беларускага нацыянальнага адраджэння. Некалькі новых рэгіянальных культурных нацыянальных арганізацый, такія як Талака, былі сфармаваныя да канца 1980-х гадоў. Таксама рух БНФ на чале з харызматычным лідарам Зянонам Пазняком быў заснаваны ў 1988 годзе. Пасля выбараў, якія адбыліся ў 1990, БНФ утварыў партыю з 35 членаў у Вярхоўным Савеце Беларусі і стаў рухаючай сілай здабыцця незалежнасці для Беларусі пасля распаду СССР.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, абраны ў 1994 годзе, аднавіў русіфікатарскую палітыку савецкай эпохі, надаў рускай мове дэ-факта статус галоўнай афіцыйнай мовы і адмовіўся ад бела-чырвона-белага сцяга і Пагоні як дзяржаўных сімвалаў.

Восенню 1988 года ў Беларусі пачаўся новы рух, рух за нацыянальнае Адраджэнне, за вяртанне нацыі да каранёў, да самабытнасці. Змучаны 70-гадовым таталітарным рэжымам камуністычна-расійскай улады беларускі народ, як і шмат якія іншыя жадаў ведаць праўду і гэтае жаданне вылівалася за рамкі душы.

30 кастрычніка, беларуская нацыянальная эліта пад кіраўніцтвам Зянона Пазняка праводзіць культурна-асветніцкую акцыю «Дзяды», а пасля яе прадстаўнікі ідуць шэсцем. Пасля гэтага, было вырашана стварыць цэнтр яднання нацыі, цэнтр дэмакратычна-нацыянальнага руху Беларусі, такім цэнтрам кансалідацыі сіл стаў Беларускі Народны Фронт «Адраджэнне», першая партыя Беларусі пасля камуністычнага панавання. Кіраўніком БНФ, стаў яе галоўны ідэолаг і заснавальнік, гісторык, пісьменнік, актыўны грамадска-палітычны дзеяч, кандыдат на пасаду прэзідэнта РБ (1994,2001,2006) — Зянон Станіслававіч Пазняк. Галоўнымі ідэямі БНФ сталі пабудова нацыянальна-дэмакратычнай дзяржавы, змаганне за народныя патрэбы, вяртанне нацыі да каранёў, правядзенне Адраджэння нацыі ў духоўна-нацыянальнам кірунку, наданне беларускай мове статуса дзяржаўнай і абвяшчэнне асобы беларуса ключавой у пабудове беларускай дзяржаўнасці. БНФ імкліва набываў папулярнасць і народную падтрымку.

У чэрвені 1989 года на з'ездзе у Вільнюсе БНФ афіцыйна аформіўся як вялікая і ўсенародная плынь. Да гэтага часу ў Беларусі (тады яшчэ БССР) не існавала партый, якія б з пачатку дзейнасці мелі 10 тысяч сяброў і такі аўтарытэт. Адразу пасля гэтага з'езду БНФ стварае апазіцыю ў Вярхоўным Савеце БССР. Дэпутаты БНФ у Вярхоўным Савеце, ў тым ліку і Зянон Пазняк, адкрыта асвятлялі усе падзеі краіны і даводзілі апошнія звесткі да грамадства. Пачаліся трансляцыі паседжанняў Вярхоўнага Савета. Лідар БНФ, Зянон Пазняк адкрыта выступіў за поўную незалежнасць Беларусі і падтрымаў палітыку Гарбачова што датычылася перабудовы. Апазіцыйныя сілы Вярхоўнага Савета пачалі прапагандаваць беларускую мову, размаўляючы ў Савеце па — беларуску. Гэта падымала аўтарытэт мовы, бо іменна і толькі так, калі загаворуць вышэйшыя асобы, то адразу пачнецца падхоп гэтага прыклада простым народам, так і было. Усе перадачы, уся музыка на беларускай мове. У студзені 1990 году, лідар БНФ Зянон Пазняк абраны народным дэпутатам у Вярхоўны Савет. З гэтага часу са 100 % месцаў у Вярхоўным Савеце 75 % застаюцца за дэпутатамі ад апазіцыі (БНФ), а астатнія за іншымі. Прыняты шэраг мер: па-першае, перавод школ на беларускую мову (дзіцячыя сады, вучылішчы, універсітэты і інш. таксама пераводзіліся), адбываецца поўная рэабілітацыя лідараў Беларусі, якія ў пачатку ХХ стагодззя выступілі супраць камуністаў, абвяшчаецца свабода веравызнання, свабода цэнзуры, свабода гандлю і нацыяналізацыя прадпрыемстваў. Гэта ўсё дзякуючы працы БНФ, бо гэта ўваходзіла ва ўсенацыянальную праграму БНФ (ідэалогію) Адраджэння. У чэрвені 1990 года створана Нацыянальна-дэмакратычная партыя Беларусі (НДПБ), якая ставіла наступныя мэты: стварэнне незалежнай, дэмакратычнай беларускай дзяржавы, аднаўленне гістарычных скарбаў, мовы і культуры, нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. Згодна уставу гэтай партыі, яе сябрам можа быць кожны, хто ведае мову і гісторыю Беларусі і ўсведамляе сябе беларусам. Гэтыя прынцыпы і мэты поўнасцю такія ж, як і ў БНФ, але БНФ утвораны ў 1988, а НДПБ у 1990 годзе. НДПБ яскрава выражала паняцце нацыяналізму, але ў Беларускім Нацыянальным Фронце такога паняцця няма, ёсць паняцце Адраджэнне, а гэта зусім рознае. НДПБ стала на вельмі радыкальны напрамак нацыяналізму, але на народную падтрымку гэта не паўплывала. Безумоўна, статус і аўтарытэт БНФ не пахі



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-04-21; просмотров: 605; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.145.10.68 (0.017 с.)