Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Спецыялізацыя 1-21 03 01-01 01 Гісторыя Беларусі

Поиск

Установа адукацыі

«Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт»

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Прарэктар па вучэбнай рабоце УА «ПДУ»

 

________________ Д.У. Дук

(подпіс)

«_____»______________________ 2015 г.

(дата зацверджання)

 

Рэгістрацыйны № УД-____________/р.

ПРАГРАМА

ДЗЯРЖАЎНАГА ЭКЗАМЕНА

Па спецыяльнасці 1-21 03 01 Гісторыя (па накірунках)

Накірунак спецыяльнасці 1-21 03 01-01 Гісторыя (айчынная і ўсеагульная)

Спецыялізацыя 1-21 03 01-01 01 Гісторыя Беларусі

 

 


Вучэбная праграма складзена на аснове адукацыйнага стандарту Рэспублікі Беларусь вышэйшай адукацыі першай ступені спецыяльнасці 1-21 03 01 “Гісторыя (па накірунках)”. Распрацаваны УА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт”. Зацверджаны і ўведзены ў дзеянне пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 12. 06. 2008 г. № 50.

 

 

РАЗГЛЕДЖАНА І РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ кафедрАЙ ГІСТОРЫІ І ТУРЫЗМУ

 

ад «09» снежня 2014 г. пратакол № 13

 

Загадчык кафедры

 

____________ А.І. Корсак

 

АДОБРАНА І РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ МЕТАДЫЧНай камісіяй ГІСТОРЫКА-ФІЛАЛАГІЧНАГА ФАКУЛЬТЭТА УА “ПДУ”

 

ад «18» снежня 2014 г. пратакол № 2

 

Старшыня

 

____________ Т.М. Гардзяёнак

 


 

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

1.1. Мэты і задачы дзяржаўнага экзамену

Мэтай дзяржаўнага экзамена з’яўляецца вызначэнне тэарэтычнай і практычнай гатоўнасці выпускнікоў спецыяльнасці “Гісторыя” да выканання прафесійных відаў дзейнасці і вырашэння тыпавых прафесійных задач, якія адпавядаюць атрыманай кваліфікацыі – Гісторык. Выкладчык гісторыі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, прапісаных у адукацыйным стандарце.

У адпаведнасці з пастаўленай мэтай задачай дзяржаўнага экзамену з’яўляюцца адзнака і вызначэнне па 10-бальнай сістэме:

· ўзроўню гатоўнасці выпускніка да ажыццяўлення асноўных відаў прафесійнай дзейнасці і вырашэння тыпавых прафесійных задач у адпаведнасці з кваліфікацыйнай характарыстыкай спецыяліста;

· ўзроўню засваення выпускніком матэрыялу, прадугледжанага навучальнымі праграмамі агульнапрафесійных, спецыяльных дысцыплін і дысцыплін спецыялізацыі;

· ўзроўню інфармацыйнай і камунікатыўнай культуры выпускніка.

 

1.2. Патрабаванні да кампетэнцыі выпускніка (паводле адукацыйнага стандарта спецыяльнасці):

Акадэмічныя кампетэнцыі

Выпускнік павінен валодаць наступнымі акадэмічнымі кампетэнцыямі:

· валодаць і выкарыстоўваць базавыя навукова-тэарэтычныя веды для вырашэння тэарэтычных і практычных задач;

· валодаць сістэмным і параўнальным аналізам;

· умець працаваць самастойна;

· быць здольным генерыраваць новыя ідэі;

· валодаць міждысцыплінарным падыходам пры вырашэнні праблем;

· умець самастойна павышаць сваю кваліфікацыю на працягу ўсяго жыцця.

 

Сацыяльна-асабовыя кампетэнцыі

Выпускнік павінен мець наступныя сацыяльна-асабовыя кампетэнцыі:

· валодаць якасцямі грамадзяніна;

· быць здальным да сацыяльнага ўзаемадзеянння;

· валодаць здольнасцямі да міжасабовых камунікацый;

· валодаць навыкамі здаровага ладу жыцця;

· быць здольным да крытыкі і самакрытыкі;

· ўмець працаваць у калектыве;

· быць здольным да самастойнага навучання;

· умець фарміраваць асабістыя меркаванні;

· быць здольным выкарыстоўваць атрыманыя веды.

 

Прафесійныя кампетэнцыі

Выпускнік павінен валодаць наступнымі прафесійнымі кампетэнцыямі па відах дзейнасці, быць здольным

у педагагічнай дзейнасці:

· планіраваць, арганізоўваць і ажыццяўляць вучэбна-метадычную і навукова-метадычную работу;

· выкарыстоўваць аптымальныя формы і метады навучання;

· развіваць навыкі работы з вучэбнай, навуковай і навукова-метадычнай літаратурай, гістарычнымі крыніцамі

 

у даследчыцкай дзейнасці:

· фармуліраваць і вырашаць задачы, якія ўзнікаюць у працэсе навукова-даследчай і педагагічнай дзейнасці;

· выкарыстоўваць неабходныя метады даследавання, мадыфікаваць існуючыя і ствараць новыя, зыходзячы з задач канкрэтнага даследавання;

· складаць справаздачы, весці навуковую і тэхнічную дакументацыю;

 

у арганізацыйна-кіраўнічай дзейнасці:

· планіраваць, арганізоўваць і ўдасканальваць працу ў працоўных калектывах;

· кантраляваць і падтрымваць працоўную і вытворчую дысцыпліну;

· складаць дакументацыю па ўстаноўленнай форме;

· рыхтаваць даклады і аналітычныя матэрыялы;

у аналітычнай дзейнасці:

· дыялектычна думаць і аргуменціраваць свой пункт гледжання, аналізаваць факты і прагназаваць развіццё падзей;

· аналізаваць гістарычныя і сучасныя праблемы эканамічнага, сацыяльнага, палітычнага і культурнага жыцця грамадства, тэндэнцыі яго ўстойлівага развіцця;

· рэдагаваць і рэцэнзіраваць тэксты, рыхтаваць рукапісы да друку і ажыццяўляць аўтарскі кантроль за іх выданнем.

 

у выхаваўчай дзейнасці:

· планіраваць, арганізоўваць і ажыццяўляць выхаваўчую працу;

· фарміраваць у навучэнцаў уяўленні пра грамадскія падзеі, развіваць інтарэс да вывучэння гісторыі;

· фарміраваць пачуццё патрыятызму, развіваць эстэтычныя ўяўленні і высокія маральныя якасці асобы.

 

у інавацыйнай дзейнасці:

· ажыццяўляць пошук, сістэматызацыю і аналіз інфармацыі па перспектыўным накірункам развіцця грамадства, інавацыйным тэхналогіям, праектам і рашэнням;

· вызначаць мэты інавацый і спосабы іх дасягнення;

· працаваць з навуковай, тэхнічнай і патэнтнай літаратурай;

· складаць дагаворы сумеснай дзейнасці па асваенню новых тэхналогій.

 

Выпускнік павінен

ведаць:

· асноўныя тэорыі грамадскага развіцця ў адпаведнасці з фармацыйным і цывілізацыйным падыходамі да разгляду працэсу гістарычнага развіцця;

· асноўныя этапы фарміравання беларускага этнасу ў розныя гістарычныя перыяды;

· сутнасныя характарыстыкі еўрапейскага, расійскага, савецкага і сучаснага шляхоў мадэрнізацыі ў сацыяльна-эканамічнай, ідэйна-палітычнай, культурнай і духоўнай абласцях;

· асноўныя этапы станаўлення дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі, беларускай дзяржаўнасці і дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь;

· месца і ролю беларускіх зямель у геапалітычных працэсах у розныя гістарычныя перыяды, месца і ролю суверэннай Рэспублікі Беларусь у працэсах інтэграцыі і глабалізацыі.

· агульныя рысы і асаблівасці сацыяльна-палітычнага, эканамічнага і культурнага развіцця

умець:

· прымяняць атрыманыя веды для вырашэння канкрэтных педагагічных, метадычных, інфармацыйна-пошукавых, навуковых інавацыйных і іншых задач;

· тлумачыць уплыў розных культурна-цывілізацыйных фактараў на сацыяльна-эканамічнае, дзяржаўна-палітычнае, этнаканфесійнай і культурнае развіццё Беларусі ў розныя гістарычныя перыяды;

· знаходзіць агульнае і асаблівае ў развіцці ўсходнееўрапейскага, заходнееўрапейскага рэгіёнаў на ўсіх этапах гісторыі;

· аналізаваць крыніцы па гісторыі Беларусі і на іх аснове рабіць самастойныя навукова абгрунтаваныя высновы;

· даць самастойную і доказную ацэнку навуковых работ і вучэбнай літаратуры па асноўных аспектах айчыннай і ўсеагульнай гісторыі.

· аналізаваць працэс станаўлення беларускай дзяржаўнасці, афармлення і ўмацавання суверэнітэту Рэспублікі Беларусь у аспекце фарміравання прававой дзяржавы;

· характарызаваць ролю і месца беларускіх зямель у рэгіянальным цывілізацыйным і геапалітычным развіцці ў розныя гістарычныя перыяды, месца і ролю суверэннай Рэспублікі Беларусь у сучаснай геапалітычнай сітуацыі ва ўмовах інтэграцыі і глабалізацыі.

валодаць навыкамі:

 

· валодаць даследчымі навыкамі, метадамі сістэмнага і параўнальнага аналізу;

· фарміраванне крытычнага мышлення;

· валоданне ўменнямі праектаваць і прагназаваць;

· уменне вучыцца, павышаць кваліфікацыю на працягу ўсяго жыцця;

· уменне працаваць у камандзе;

· фарміраванне асабістых якасцяў і уменняў: самастойнасці, адказнасці, арганізаванасці, мэтанакіраванасці.

 

 


ЗМЕСТ ПРАГРАМЫ ДЗЯРЖАЎНАГА ЭКЗАМЕНА

 

РАЗДЗЕЛ І. ГІСТОРЫЯ ПОЛАЦКА

(ПА МАТЭРЫЯЛАХ АРХЕАЛАГІЧНЫХ ДАСЛЕДАВАННЯЎ)

Праблема горадаўтварэння і гістарычная тапаграфія Полацка ІХ – XVIII стст. Распаўсюджванне культурных напластаванняў Полацка, іх датыроўка па дэндрахраналогіі і рэчавым матэрыялам. Тэрытарыяльнае развіццё Полацка ІХ – ХVIII стст. Помнікі славянскай культуры VIII – XI стст. у Полацку. Праблема суадносін ранніх культурных напластаванняў Полацка і іх датыроўка (на прыкладзе вывучэння старажытнага гарадзішча і паселішча). Этнавызначальныя артэфакты з Полацка ІХ – ХІ cтст.

Распаўсюджванне культурных напластаванняў Полацка, іх датыроўка па дэндрахраналогіі і рэчавым матэрыялам. Характарыстыка будаўнічых гарызонтаў Верхняга замка і Вялікага пасада. Майстэрні ювеліраў (залатароў) у Полацку Х-ХІІІ стст. Жылыя і гаспадарчыя пабудовы. Вуліцы і завулкі, водаатводы. Знешні выгляд Полацка ў ХІІ-ХVIII стст. Праблемы рэканструкцыі.

Распаўсюджванне культурных напластаванняў Полацка, іх датыроўка па дэндрахраналогіі і рэчавым матэрыялам. Візантыйскія і арабскія манеты ІХ-Х стст., знойдзеныя пры раскопках у Полацку. Полацкі манетна-рэчавы скарб ХІ ст., знойдзены ў 1910 г. Скарб залатых рэчаў (1984 г.). Унікальны скарб выяўлены каля в. Каз’янкі. Значэнне знойдзеных скарбаў для вывучэння грашовага абарачэння ў старажытным Полацку. Характарыстыка будаўнічых гарызонтаў Верхняга замка і Вялікага пасада. Майстэрні ювеліраў (залатароў) у Полацку Х – ХІІІ стст. Жылыя і гаспадарчыя пабудовы. Вуліцы і завулкі, водаатводы. Знешні выгляд Полацка ў ХІІ – ХVIII стст. Праблемы рэканструкцыі.

Полацкая архітэктурная школа. Звесткі пісьмовых крыніц пра помнікі полацкага манументальнага дойлідства. Асаблівасці і асноўныя рысы полацкай архітэктурнай школы (погляды айчынных і замежных вучоных). Праблемы храналогіі помнікаў полацкага манументальнага дойлідства ХІІ-ХІІІ стст. Распаўсюджванне здабыткаў полацкіх дойлідаў на тэрыторыі Усходняй Еўропы: гістарыяграфія праблемы.

Археалагічнае вывучэнне Сафійскага сабора. Гістарычныя звесткі пра полацкі Сафійскі сабор. Гісторыя даследавання Полацкай Сафіі. Агульная характарыстыка пачатковага сабора. Архітэктурна-археалагічныя абмеры. Інтэр’ер помніка. Экстэр’ер Сафіі. Варыянты графічнай рэканструкцыі. Пабудовы ХІІ ст. каля алтара Сафійскага сабора. Гістарыяграфія вывучэння архітэктурна-стылістычных асаблівасцяў помніка. Забудова і планаванне прасторы каля Сафіі ў ХІ – XVIII cтст.

Археалагічнае вывучэнне манументальных пабудоў ХІІ – XV стст. на Верхнім і Ніжнім замках. Гісторыя даследавання і асаблівасці размяшчэння Храма-пахавальні на стрэлцы Ніжняга замка і Царквы-на-рву. Функцыянальная прыналежнасць помнікаў. Архітэктурна-стылістычныя асаблівасці храмаў.

Археалагічнае вывучэнне манументальных пабудоў ХІІ-XV стст. на Верхнім і Ніжнім замках. Гісторыя мураваных свецкіх пабудоў ХІІ – ХІІІ стст. на Беларусі і суседніх землях. Княжацкі храм ХІІ ст. на Верхнім замку (царква Архангела Міхаіла), гісторыя адкрыцця, раскопкі і графічная рэканструкцыя. Княжацкі церам ХІІ – XV стст.: гісторыя даследавання і архітэктурныя асаблівасці помніка. Выкарыстанне дэндрахраналагічнага метада датавання княжацкага церама і прыбудоў да яго. Вынікі комплекснага археалагічнага вывучэння артэфактаў з княжацкага церама.

Археалагічнае вывучэнне манументальных пабудоў ХІІ ст. ў Спас-Ефрасінеўскім манастыры. Гісторыя археалагічнага вывучэння храма-пахавальні полацкіх епіскапаў ХІІ ст. у Спаса-Ефрасінеўскім манастыры (царкве св. Георгія). Гістарычныя звесткі аб храме. Архітэктурна-стылістычныя асаблівасці помніка. Гісторыя вывучэння і архітэктурныя асаблівасці Полацкай Спаскай царквы. Гістарычныя звесткі пра Спаскую царкву. Фрэскавы жывапіс Спаскай царквы і праблема яго рэстаўрацыі. Знаходкі фрагментаў фрэсак і маёлікі пры раскопках храма-пахавальні ў Спаса-Ефрасінеўскім манастыры. Аналогіі сярод фрэсак Спаскай царквы.

Археалагічна-архітэктурныя даследаванні на тэрыторыі княжацкага Барысаглебскага манастыра ў Бельчыцы. Гістарычныя звесткі пра Барысаглебскі (княжацкі) манастыр. Гісторыя вывучэння Барысаглебскага (княжацкага) манастыра. Археалагічныя раскопкі Вялікага сабора. Праблема кансервацыі рэшткаў сабора і перспектывы далейшага вывучэння помніка. Даследаванне Пятніцкай і Барысаглебскай царквы. Дзейнасць дойліда Іаана і архітэктурныя асаблівасці храмаў Бельчыцкага манастыра. Храм-трыконх. Фрэскавы жывапіс Пятніцкай і Барысаглебскай царквы. Раскрыццё фрагментаў фрэсак пры раскопках ніжняй часткі сцяны Вялікага сабора.

РАЗДЗЕЛ ІІ. АНТРАПАЛОГІЯ

Даныя антрапалогіі як крыніца для гістарычных рэканструкцый. Антрапалагічныя даследаванні матэрыялаў старажытных пахаванняў. Вызначэнне полу і ўзросту, расавай прыналежнасці; выяўленне слядоў хваробаў і прыжыццёвых траўматычных пашкоджанняў.

Выкарыстанне антрапалагічных матэрыялаў у вырашэнні пытанняў этнагенезу і этнічнай гісторыі. Асаблівасць антрапалагічных дадзеных як крыніцы вывучэння этнічных працэсаў мінулага ў параўнанні з дадзенымі археалогіі, тапанімікі, этнаграфіі, пісьмовых крыніц. Вызначэнне тэрыторыі распаўсюджання пэўных антрапалагічных тыпаў у мінулым, іх пераемнасці альбо зменлівасці ў розныя эпохі, накірункаў міграцый і змешвання розных груп насельніцтва.

Рэканструкцыя дэмаграфічных працэсаў мінулага з выкарыстаннем метадаў палеадэмаграфіі. Палеадэмаграфічныя даследаванні на Беларусі і іх вынікі: эпахальная дынаміка паказчыкаў смяротнасці, заканамернасці іх размеркавання паводле полу і ўзросту.

Даследаванні экалогіі старажытнага насельніцтва, яго ладу жыцця і агульнага стану здароўя. Шкілетныя індыкатары стрэсу. Узаемасувязь паміж сацыяльна-гістарычнымі фактарамі і працэсамі адаптацыі ў чалавечых папуляцыях мінулага.

Антрапалогія ў вырашэнні пытанняў этнагенэзу. Антрапалагічныя аспекты этнагенэзу беларусаў. Вывучэнне сучаснага насельніцтва: геаграфічнае размеркаванне расавых прыкмет, генетычных маркераў. Вывучэнне старажытнага насельніцтва. Магчымасць вызначення аўтахтоннага альбо міграцыйнага паходжання этнічных груп. Суадносіны паняццяў “антрапалагічны тып” і “культура”. Суадносіны антрапалагічных і моўных класіфікацый.

Антрапалогія ў вырашэнні праблемы паходжання славян.Дыскусія пра зыходны антрапалагічны тып славян. Сучасны антрапалагічны склад славянскіх народаў.

Антрапалогія і праблема этнагенэзу беларусаў. Невырашаныя праблемы этнагенэзу беларусаў: час і характар пранікнення славян ў лясныя рэгіёны Ўсходняй Еўропы; зыходны тып славянскіх мігрантаў; суадносіны мясцовага (балцкага) і прышлага (славянскага) кампанентаў

Беларусы ў сістэме антрапалагічнай класіфікацыі народаў Усходняй Еўропы. Даследаванні антрапалагічнага тыпу і генагеаграфіі сучаснага карэннага насельніцтва Беларусі. Экспедыцыі В.В. Бунака (1955). Вынікі даследаванняў насельніцтва заходніх і паўночна-заходніх раёнаў БССР у рамках Прыбалтыйскай комплекснай этнографа-антрапалагічнай экспедыцыі. Даследаванні А.І. Мікулічам генагеаграфіі вясковага насельніцтва Беларусі.

Антрапалогія курганных славян з тэрыторыі Ўсходняй Еўропы. Антрапалагічныя асаблівасці полацкіх крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў. Вынікі даследаванняў Г.Ф. Дэбеца, Т.А. Трафімавай, Т.І. Аляксеевай, І.І. Салівон. Эпахальная зменлівасць і пераемнасць антрапалагічнага тыпу карэннага насельніцтва Беларусі.

Актавыя матэрыялы.

Вызначэнне актаў. Класiфiкацыя актавых матэрыялаў. Актавы фармуляр (умоўны, абстрактны, канкрэтны, iндывiдуальны). Фармулярны аналіз.

Этапы развiцця актавых матэрыялаў. Звесткі аб актах X–XI ст. у летапісах, «Рускай Праўдзе» і іншых крыніцах. Актавыя матэрыялы XІІ–XIII стст.

Актавыя матэрыялы перыяду Вялiкага Княства Лiтоўскага (сярэдзіна XIII–XVIII ст.). Павелічэнне колькасці прыватнаправавых актаў, іх віды (дадзеныя, духоўныя, купчыя, менавыя, раздзельныя, пазыковыя, статутныя, ільготныя граматы залежным сялянам, мяшчанам і інш.). Публічна-прававыя акты перыяду Вялікага Княства Літоўскага (прывілеі на нерухомую маёмасць і інш., акты і граматы феадальнага суда, «выракі», «уставы»). Асабістыя, дзяржаўныя, царкоўныя уніі. Прывілеі царкве і духавенству. Публікацыі. Вывучэнне актаў XIII–XVIII стст.

Акты новага i навейшага часу. Развіццё прыватнага права. Маёмаснае права і новыя віды актавых матэрыялаў. Акты аб правах і перавагах пэўных асоб і аб’яднанняў (дыпломы, патэнты, граматы). Дамовы аб найме. Прававое рэгуляванне складання актаў і іх рэгістрацыя. Звужэнне сферы дзеяння прыватна-прававых актаў у савецкі перыяд. Разнавіднасці актаў 1917 — пачатку 1990-х гг. Акты як масавыя крыніцы. Неадыпламатыка. Методыка аналiзу актавых матэрыялаў навейшага часу.

Матэрыялы справаводства. Агульныя прынцыпы вывучэння матэрыялаў справаводства, iх класiфiкацыя.Справаводства дзяржаўных устаноў i арганiзацый. Узнiкненне матэрыялаў справаводства i iх агульная характарыстыка.Арганiзацыя дзяржаўнага справаводства ў Вялiкiм Княстве Лiтоўскiм. Стварэнне i дзейнасць Канцылярыi Вялiкага княства Лiтоўскага. Архiў Канцылярыi (Лiтоўская метрыка).Сеймавыя матэрыялы XV–XVIII ст., іх вiды i асаблiвасцi крынiцазнаўчага вывучэння.Мытныя кнiгi як крынiцы для вывучэння сацыяльна-эканамiчнай гiсторыi Беларусi XVІ–XVIII стст.

Матэрыялы справаводства дзяржаўных устаноў Расiйскай iмперыi (канец XVIII — пачатак XX ст.) як крынiца па гiсторыi Беларусi. Тыпаграфскія фармуляры. З’яўленне машынапісу. Павелiчэнне аб’ёму дзяржаўнага справаводства, класiфiкацыя яго матэрыялаў (пратаколы, справаздачы, iнструкцыi, перапiска). Матэрыялы «Камiтэта па справах Заходнiх губерняў». Справаздачы губернатараў. Гiсторыя iх фармуляра.

Матэрыялы дзяржаўнага справаводства навейшага часу, iх асаблiвасцi, класiфiкацыя i методыка крынiцазнаўчага вывучэння.

Апавядальныя крынiцы.

Летапiсы i хронiкi. Летапiсы як гiстарычная крынiца. Агульная характарыстыка. Этапы летапiсання на Беларусi. Пачатак летапiсання. Методыка аналiзу летапiсных помнiкаў. А. Шахматаў. «Першапачатковы летапіс»: «Аповесць мінулых гадоў». Крынiцы i значэнне «Аповесцi...» для вывучэння гiсторыi Беларусi. Лаўрэньеўскі, Іпацьеўскі, Радзівілаўскі летапісныя зводы. Узнiкненне мясцовых летапiсных цэнтраў. Кіеўскі летапіс. Галіцка-Валынскі летапіс. Наўгародскія і пскоўскія летапісы. Полацкi летапiс. Сагі як гістарычныя крыніцы. «Прадзь аб Эймундзе», «Сага пра хрышчэнне», «Сага пра Тыдрыка Бернскага». Лацінамоўныя хронікі. Нямецкiя i польскiя хронiкi XI–XV стст. Хроніка Генрыха Латвійскага. Старэйшая Лівонская Рыфмаваная хроніка. Хронікі Віганда фон Марбурга і Генрыха фон Вартберга. Хроніка Пятра Дзюзбурга. Вялікапольская хроніка. Беларуска-літоўскае летапiсанне XV–XVI ст. Класiфiкацыя летапiсаў. Летапісец Вялікіх князёў Літоўскіх. Першы беларуска-літоўскi звод — беларуска-літоўскі летапіс 1446 г.: гiсторыя стварэння, крынiцы i склад. Слуцкая i маскоўская рэдакцыi. Прычыны з’яўлення легендарнай часткi (аб паходжаннi вялiкiх князёў лiтоўскiх). Другi беларуска-літоўскі звод («Хронiка Лiтоўская i Жамойцкая»), яго рэдакцыi. Складанне трэцяга беларуска-літоўскага зводу («Хронiкi Быхаўца»). Методыка аналiзу легендарных частак летапiсаў. «Хронiка» Мацея Стрыйкоўскага. Крынiцы i значэнне «Хронiкi» для вывучэння гiсторыi Беларусi. Асаблiвасцi летапiсання XVII–XVIII ст. на Беларусi. Баркалабаўскi летапiс. Гарадскiя летапiсы/хронiкi: Магiлёўская хроніка Т. Сурты i Трубнiцкiх, Вiцебскі летапіс Панцырнага i Аверкi).

Мемуарная лiтаратура. Агульная характарыстыка мемуараў як гiстарычнай крынiцы. Вiды мемуарнай лiтаратуры. Этапы развiцця мемуарнай лiтаратуры. Гiсторыка-мемуарная лiтаратура XVI–XVII стст. «Дзённiкi» Я. Збароўскага, Л. Дзялынскага, Ф. Еўлашоўскага i І. Будзiлы. «Дыярыушы» Самуiла i Багуслава Маскевiчаў i iнш.

Асаблiвасцi i асноўныя вiды мемуараў XVIII ст. Запiскi замежных дыпламатаў i падарожнiкаў XV–XVIII стст. як крынiца па гiсторыi Беларусi. Мемуарная лiтаратура XIX ст. i асаблiвасцi яе вывучэння. Запiскi расiйскiх падарожнiкаў аб Беларусi. Мемуары навейшага часу. Характарыстыка асноўных этапаў i вiдаў. Успамiны ўдзельнiкаў Грамадзянскай вайны, калектывiзацыi i Другой сусветнай вайны, дзеячаў беларускай эмiграцыi, савецкiх i партыйных кiраўнiкоў. Вусныя ўспамiны, прынцыпы iх збору, улiку i вывучэння.

Эпісталярныя крыніцы. Эпісталярныя крыніцы і эпісталярная форма стварэння крыніц іншых відаў (мастацкая літаратура, мемуарыстыка, публіцыстыка). Ліст і ліставанне: суадносіны паняццяў. Афіцыйная перапіска. Лісты прыватнага характару. Паняцце эпісталярнага комплексу. Буйнейшыя эпісталярныя комплексы новага і навейшага часу. Праблемы атрыбуцыі і публікацыі эпісталярных крыніц.

Лiтаратурныя i публiцыстычныя творы як гiстарычныя крынiцы. Асаблiвасцi вывучэння помнiкаў лiтаратуры як гiстарычных крынiц. Вызначэнне паняцця «літаратурны твор». Асноўныя рысы лiтаратурных твораў XI–XIII ст. «Слова аб палку Iгаравым». Перакладныя помнікі. Публiцыстычны i палемiчны жанры, іх станаўленне. «Павучанне» Уладзіміра Манамаха. Жыційная літаратура. Мартырыі («страсці»). Жыціі Еўфрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага і інш. Літаратурная дзейнасць мітрапаліта Кіпрыяна. Вывучэнне жыційнай літаратуры. В.В. Ключэўскі.Літаратурныя і публіцыстычныя творы XVI–XVIII стст. Паэтычныя творы XVI — пачатку XVII ст. Прадмовы і пасляслоўі Ф. Скарыны, С. Буднага, В. Цяпінскага. Царкоўна-палемічныя сачыненні канца XVI — першай паловы XVII ст. Літаратурныя і публіцыстычныя творы другой паловы XVII–XVIII ст.

Асаблівасці вывучэння літаратурных твораў новага і навейшага часу. Адлюстраванне рэчаіснасці, светапогляду, індывідуальнасці ў мастацкіх творах розных эстэтычных кірункаў. Публікацыі мастацкай літаратуры. Часопісныя публікацыі мастацкіх твораў. «Самвыдат». Улік формы публікацыі пры крыніцазнаўчым вывучэнні. Публіцыстычныя творы новага і навейшага часу. Заклікі, лістоўкі, пракламацыі. Плакатныя формы і іх вывучэнне. Суадносіны мастацкай і публіцыстычнай літаратуры.

Перыядычны друк. Перыядычны друк як спецыфічная сістэма гістарычных крыніц. Праблемы сістэматызацыі і класіфікацыі перыядычных выданняў. Этапы развіцця перыядычнага друку. Першыя перыядычныя выданні на тэрыторыі Беларусі. Афіцыйны друк. «Губернскія» і «Епархіяльныя ведамасці». «Заходнерусізм» і «Веснік» К. Гаворскага. Першыя неафіцыйныя выданні. «Мінскі лісток». Спецыялізацыя і палітызацыя перыядычнага друку. Легальны і нелегальны друк. Нацыянальныя выданні. «Наша доля», «Наша ніва».

Перыядычны друк і цэнзура. Цэнзурныя статуты і ўстановы, іх развіццё на працягу XIX — пачатку XX ст. Перыядычныя выданні навейшага часу. Партыйна-дзяржаўны кантроль над перыядычным друкам у савецкі час. Цэнзура ў Польшчы (1929–1939 гг.). Падцэнзурныя выданні і іх спецыфіка. Партыйны, савецкі, прафсаюзны друк. Раённыя выданні, іх роля ў прапагандзе афіцыйнай палітыкі. Нелегальны друк у навейшы час. Апазіцыйныя выданні ў Заходняй Беларусі і на савецкай тэрыторыі. Самвыдат 1960–1990-х гг., характэрныя рысы газетна-часопісных выданняў самвыдату. Калабарацыйны друк. Перыядычныя выданні беларускай эміграцыі. Асаблівасці вывучэння перыядычнага друку 1990-х гг. «Незалежныя» выданні. Рэклама, яе спецыфіка як формы перыёдыкі. Гісторыя рэкламы. Рэклама старонак беларускіх выданняў 1920-х гг. Рэклама ў Заходняй Беларусі. Рэклама 1990-х гг. Праблемы крыніцазнаўчага вывучэння перыядычнага друку. Устанаўленне першапачатковага тэксту артыкулаў, цэнзурныя купюры. Праблемы паходжання і атрыбуцыі артыкула.

 

РАЗДЗЕЛ VI. МЕТРЫКА ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА

Гісторыя архіва ВКЛ. Генезіс Канцылярыі ВКЛ. Падзел Канцылярыі на Малую і Вялікую. Функцыі канцылярый. Механізм працы Канцылярыі ВКЛ. Службовыя асобы і характар іх абавязкаў.Характар фіксуемых у Канцылярыі дакументаў. Мова дакументаў. Вылучэнне асобных тыпаў кніг. Паўстанне кніг-копій. Вопіс 1623 г. Знаходжанне Метрыкі ВКЛ у Варшаве. Лёс Метрыкі ў канцы ХVIII–ХIХ ст. Спробы сістэматызацыі матэрыялаў Метрыкі ў ХIХ ст. Гісторыя Метрыкі ў ХХ ст. Нумарацыя 1952 г. Сучасны стан Метрыкі.

Працы С.Л. Пташыцкага «Описание книги актов Литовской Метрики» і Н.Г. Беражкова «Литовская метрика как исторический источник».

Гісторыя публікацый Метрыкі ВКЛ. Першыя публікацыі Метрыкі ў ХVIII ст. М. Догеля і П. Дубінскага. Ажыўленне цікаўнасці да гісторыі Беларусі ў пач. ХIХ ст. Практычная і гістарычная значнасць Метрыкі ВКЛ. Публікацыя кніг Метрыкі ВКЛ у ХІХ ст. Выданне дакументаў Метрыкі ВКЛ у Савецкай Беларусі ў 1920–1930-я гг. Аднаўленне публікацыі кніг Метрыкі ВКЛ у Польшы, Літве, Беларусі ў канцы 1980–1990-х гг.

Кнігі Метрыкі ВКЛ. Кнігі запісаў Метрыкі ВКЛ. Дакументы па гісторыі землеўладання, гарадоў, знешняй і ўнутранай палітыкі. Кнігі судовых спраў Метрыкі ВКЛ. Акты кніг судовых спраў як гістарычная крыніца па прававым адносінам, характары землеўладання, становішчы асобных катэгорыяў насельніцтва ВКЛ. Кнігі публічных спраў Метрыкі ВКЛ. Прычыны вылучэння кніг публічных спраў і іх змест. Кнігі перапісаў як крыніца па гісторыі феадальнага землеўладання, вайсковай справы, сістэме кіравання ў ВКЛ. Кнігі пасольскіх спраў. Кнігі сігілят.

 

ЛІТАРАТУРА

 

Асноўная літаратура:

1. Беларусь в годы Великой Отечественной войны 1941 – 1945 / А.А. Коваленя и др. – Минск: БЕЛТА, 2005.

2. Біч М. В.Беларускае адраджэнне ў XIX – пачатку XX ст. – Мінск, 1993.

3. Гарбачова В. В. Паўстанне 1830 – 1831 гадоў на Беларусі. – Мінск, 2001.

4. Ермаловіч М. І. Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае. – Мінск.: Беллітфонд, 2000. – 448 с.

5. Каваленя А.А. Беларусь напярэдадні і ў гады Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войн: дапаможнік. – Мінск: Беларусь, 2008.

6. Калечыц А.Г. Першыя людзі на зямлі Беларусі. – Мінск: Беларуская навука, 2007. – 96 с.

7. Каханоўскі Г. Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI – пачатку XX ст. – Мінск, 1989.

8. Круталевич В.А. История Беларуси: становление национальной державности (1917 – 1922 гг.). 2-е изд, доп. – Минск: Право и экономика, 2003. – 592 с.

9. Круталевіч В.А., Юхо І.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі (1917 – 1945 гг.) – Мінск: Беларуская навука, 2000. – 238 с.

10. Куль-Сялъверстава С.Я. Беларусь на мяжы стагоддзяў і культур: Фармаванне культуры Новага часу на беларускіх землях (другая палова XVIII ст. – 1820-я гады). – Мінск: БДУ, 2000. – 260 с.

11. Ладысеў У.Ф., Брыгадзін П.І. Паміж Усходам і Захадам. Станаўленне дзяржаўнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі (1917 – 1939 гг.). – Мінск: БДУ, 2003. – 307 с.

12. Латышонак А., Мірановіч Я. Гісторыя Беларусі з сярэдзіны ХVІІІ ст. да пачатку ХХІ ст. – Вільня- Беласток, 2010.

13. Літвін А. М. Акупацыя Беларусі (1941—1944): Пытанні супраціву і калабарацыі. – Мінск, 2000.

14. Лыч Л., Навіцкі У. Гісторыя культуры Беларусі. – Мінск, 1997.

15. Парашкоў С.А. Гісторыя культуры Беларусі. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 444 с.

16. Пілецкі В.А. Гісторыя эканомікі Беларусі (ад старажытных часоў да пачатку ХХІ ст.): Вучэбна-метадычны дапаможнік. – Мінск: БДПУ, 2009. – 192 с.

17. Сарокін А. М. На ростанях айчыннай гісторыі. Беларуская вёска (1917 – 1990 гг.). – Мінск, 1999.

18. Терешкович П.В. Этническая история Беларуси в ХІХ – начале ХХ в. в контексте Центрально-Восточной Европы. – Минск, 2004.

19. Токць, С. Беларуская вёска ў эпоху зменаў: Другая палова ХІХ – першая траціна ХХ ст. – Мінск, 2007.

20. Ходзін С.М. Крыніцы гісторыі Беларусі (гісторыка-генетычнае і кампаратыўнае вывучэнне): Вучэбны дапаможнік. – Мінск: БДУ, 1999.

21. Ходзін С.М. Гісторыя культуры Беларусі ў 1920 – 1930-я гг. – Минск, 2001.

22. Часноўскі М.Э. Гісторыя знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь: вучэбны дапаможнік для студэнтаў. – Брэст: БрДУ, 2007. – 166 с.

23. Швед В.В. Паміж Польшчай і Расіяй: грамадска-палітычнае жыццё на землях Беларусі (1772-1863 гг.). – Гродна: ГрДУ, 2001.

24. Штыхаў Г. В. Старажытныя дзяржавы на тэрыторыі Беларусі. – Мінск: ВТАА “Права і эканоміка”, 2002.

 

Дадатковая літаратура

1. Адамушка У. Палітычныя рэпрэсіі 20-х – 50-х гадоў на Беларусі. – Мінск: Беларусь, 1994. – 157 с.

2. Молчанов А.І. Россия, Украина и Беларусь от Хрущева до “Беловежской пущи”. – Т. 1 – 2. – Санкт-Петербург: Владимир Даль, 2005 – 2006.

3. Падокшын С.А. Унія. Дзяржаўнасць. Культура (Філасофска–гістарычны аналіз). 2-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2000. – 111 с.

4. Турук Ф. Ф. Белорусское движение. Очерк истории национального и революционного движения белорусов / Предисл. А. Кавки. – М., 1921; Минск, 1993.

5. Улащик Н. Н. Предпосылки крестьянской реформы 1861 г. в Литве и Западной Белоруссии. – М., 1965.

6. Швед В.В., Данскіх С.У. Заходні рэгіён Беларусі ў часы напалеонаўскіх войнаў. – Гродна: ГрДУ, 2006. – 252 с.

7. Ючас М. Грунвальдская бітва. – Вiльня-Беласток, 2010. – 243 с.


ПЫТАННІ ДА ДЗЯРЖАЎНАГА ЭКЗАМЕНА

ПА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ

(спецыялізацыя гісторыя Беларусі)

 

1. Праблема горадаўтварэння і гістарычная тапаграфія Полацка ІХ – XVIII стст.

2. Полацкая школа дойлідства ХІІ ст.

3. Тапаграфія і забудова гарадоў Беларусі ХІ – XVIIІ стст.

4. Даныя антрапалогіі як крыніца для гістарычных рэканструкцый.

5. Антрапалогія ў вырашэнні пытанняў этнагенэзу. Антрапалагічныя аспекты этнагенэзу беларусаў.

6. Беларускія традыцыйныя рытуалы каляндарнага цыклу.

7. Беларуская міфапаэтычная карціна свету.

8. Традыцыйныя промыслы і рамёствы беларусаў: прагматыка ўтылітарная і сімвалічная.

9. Характарыстыка вайскова-служылага саслоў’я ў ВКЛ. Паспалітае рушэнне. Найманае войска ВКЛ.

10. Вайсковая гісторыя ў працах даследчыкаў гісторыі ВКЛ.

11. Гісторыя Метрыкі ВКЛ. Структура кніг Метрыкі ВКЛ.

12. Крыніцы і гістарыяграфія па праблеме ўтварэння раннефеадальных дзяржаў на беларускіх землях (ІХ – першая палова ХІІІ стст.).

13. Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага.

14. Гістарыяграфія і асноўныя крыніцы па гісторыі Беларусі ў складзе Расійскай імперыі.

15. Гістарыяграфія і асноўныя крыніцы па гісторыі Беларусі ХХ – пачатку ХХІ стст.

16. Перыядызацыя гісторыі Беларусі. Важнейшыя крыніцы па гісторыі Беларусі.

17. Пачатковае засяленне тэрыторыі Беларусі. Агульная характарыстыка каменнага веку Беларусі.

18. Агульная характарыстыка бронзавага і жалезнага веку Беларусі.

19. Рассяленне славян і праблема станаўлення дзяржаўнай улады на беларускіх землях.

20. Дзяржаўны лад, сацыяльна-эканамічнае развіццё Полацкага княства ў ІХ–ХІ стст.

21. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё Полацкага княства ў ХІІ–першай палове ХІІІ стст.

22. Тураўскае княства ў ІХ–ХІІ стст.

23. Землі Беларускага Панямоння і Падняпроўя ў ІХ–ХІІ стст.

24. Барацьба беларускіх земляў-княстваў з крыжацкай агрэсіяй і нашэсцем мангола-татараў.

25. Рэлігія і культура беларускіх земляў у Х–ХІІІ стст.

26. Утварэнне і умацаванне Вялікага Княства Літоўскага (ХІІІ–XІV ст.)

27. Дзяржаўны лад Вялікага Княства Літоўскага (ХІІІ–XІV ст.).

28. Эканамічнае развіццё і сацыяльныя адносіны ў ВКЛ у ХІІІ–XV ст.

29. Палітычнае развіццё ВКЛ у канцы XIV–першай палове XVI ст.

30. Культура Беларусі ХІV–XV ст.

31. Знешняя палітыка і войны ВКЛ у першай палове XVI ст.

32. Дзяржаўны лад і адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел ВКЛ у XVI ст.

33. Лівонская вайна і ВКЛ.

34. Люблінская унія 1569 г. Утварэнне Рэчы Паспалітай.

35. Усталяванне фальваркава-паншчыннай сістэмы і прыгонніцтва на Беларусі (XVI–першая палова XVII ст.).

36. Царква і рэлігія на Беларусі ў XVI–першай палове XVII ст.

37. Культура Беларусі XVI ст.

38. Войны сярэдзіны XVII ст. на Беларусі.

39. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай.

40. Культура Беларусі ў XVIII стст.

41. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў XVIII ст.

42. Спробы дзяржаўных рэформ. Першы і другі падзелы Рэчы Паспалітай.

43. Паўстанне 1794 г. і трэці падзел Рэчы Паспалітай.

44. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі ў першай палове ХІХ ст. Урадавая палітыка царызма на далучаных землях.

45. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў першай палове ХІХ ст.

46. Вайна 1812 г. і Беларусь.

47. Грамадска-палітычныя рухі на Беларусі ў першай палове ХІХ ст.

48. Культура Беларусі першай паловы ХІХ ст.

49. Адмена прыгоннага права на Беларусі.

50. Буржуазныя рэформы 60-х – 70-х гг. ХІХ ст. на Беларусі.

51. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх земляў у другой палове ХІХ ст.

52. Грамадска-палітычнае развіццё Беларусі другой паловы ХІХ ст. Паўстанне 1863г. на Беларусі.

53. Фарміраванне беларускай нацыі. Культура Беларусі 60–90-х гг. ХІХ ст.

54. Развіццё капіталістычных адносін на Беларусі ў пачатку ХХ ст. Сталыпінскія рэформы на Беларусі.

55. Дзейнасць палітычных партый на Беларусі ў пачатку ХХ ст. Рэвалюцыйныя падзеі 1905–1907 гг. на Беларусі.

56. Эканамічнае развіццё і грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў 1907–1914 гг.

57. Культура Беларусі пачатку ХХ ст.

58. Беларусь у гады Першай сусветнай вайны.

59. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя на Беларусі.

60. Беларускі нацыянальны рух у перыяд ад лютага да кастрычніка 1917 г.

61. Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя і ўсталяванне савецкай улады на Беларусі.

62. Утварэнне БССР і Літоўска-Беларускай ССР.

63. Беларусь у час савецка-польскай вайны.

64. Грамадска-палітычнае жыццё і нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва Беларусі ў 20-я гг. ХХ ст.

65. НЭП на Беларусі.

66. Станаўленне беларускай савецкай культуры ў 1920-х гг.

67. Індустрыялізацыя ў БССР.

68. Калектывізацыя ў БССР.

69. Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё ў БССР у 1930-я гг.

70. Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў 1930-я гг.

71. Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы.

72. Заходняя Беларусь у геапалітычных планах Германіі і Савецкага Саюза. Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР.

73. Беларусь на пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

74. Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі.

75. Партызанская і падпольная барацьба на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

76. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

77. Развіццё прамысловасці і сельскай гаспадаркі ў пасляваенны час на Беларусі (1945–1953 гг.).

78. Грамадска-палітычнае жыццё ў БССР у 1945-1953 гг.

79. Роля БССР у стварэнні ААН. Знешняя палітыка БССР ў 1945–1980-х гг.

80. Грамадска-палітычнае жыццё ў БССР у 1950-я – 80-я гг.

81. Развіццё прамысловасці і сельскай гаспадаркі БССР у 1950-я – 80-я гг.

82. Культура Беларусі ў 1945–1980-я гг.

83. Палітыка "Перабудовы" на Беларусі.

84. Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

85. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў 1990-ыя–2000-ыя гг.

86. Грамадска-палітычнае развіццё Беларусі ў 1990-ыя–2000-ыя гг.

87. Асноўныя напрамкі знешняй палітыкі Беларусі ў 1990-ыя–2000-ыя гг.

88. Навука і культура на Беларусі ў 1990-ыя–2000-ыя гг.


Установа адукацыі

«Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт»

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Прарэктар па вучэбнай рабоце УА «ПДУ»

 

________________ Д.У. Дук

(подпіс)

«_____»______________________ 2015 г.

(дата зацверджання)

 

Рэгістрацыйны № УД-____________/р.

ПРАГРАМА

ДЗЯРЖАЎНАГА ЭКЗАМЕНА

Па спецыяльнасці 1-21 03 01 Гісторыя (па накірунках)

Накірунак спецыяльнасці 1-21 03 01-01 Гісторыя (айчынная і ўсеагульная)

Спецыялізацыя 1-21 03 01-01 01 Гісторыя Беларусі

 

 


Вучэбная праграма складзена на аснове адукацыйнага стандарту Рэспублікі Беларусь вышэйшай адукацыі першай



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-04-23; просмотров: 349; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 13.59.36.36 (0.015 с.)