Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Судова-следчыя дакументы, іх класiфiкацыя i асаблiвасцi вывучэння.

Поиск

Матэрыялы судовых устаноў Вялiкага Княства Лiтоўскага (актавыя кнiгi). «Акты Галоўнага Лiтоўскага Трыбунала». Матэрыялы судова-следчых устаноў Расiйскай iмперыi. Асаблiвасцi iх фармiравання i вывучэння. Матэрыялы III Аддзялення. Структура ваенных судоў Расiйскай iмперыi (Галоўны, акруговыя, ваенна-палявыя). Каштоўнасць судова-следчых матэрыялаў для вывучэння нацыянальна-вызваленчага руху на Беларусi. Дакументацыя судовых устаноў навейшага часу. Матэрыялы палiтычных працэсаў i рэпрэсiй на Беларусi 1920—50-х гг. Дакументы палiтычных партый i грамадскiх арганiзацый, асаблiвасцi iх матэрыялаў як сiстэмы дакументавання i справаводства. Праграмы i статуты, пратаколы i рэзалюцыi, перапiска. Матэрыялы народнiцкiх арганiзацый, беларускiх нацыянальных гурткоў i партый XIX — пачатку XX ст. Методыка крынiцазнаўчага вывучэння дакументальных матэрыялаў Камунiстычнай партыi Беларусi. Дакументы аб дзейнасцi партый i грамадска-палiтычных арганiзацый на Беларусi перыяду Другой сусветнай вайны. Дакументы аб дзейнасцi палiтычных партый i грамадскiх арганiзацый у Рэспублiцы Беларусь. Справаводства прыватных гаспадарак i прадпрыемстваў, яго агульная характарыстыка.

Апавядальныя крынiцы.

Летапiсы i хронiкi. Летапiсы як гiстарычная крынiца. Агульная характарыстыка. Этапы летапiсання на Беларусi. Пачатак летапiсання. Методыка аналiзу летапiсных помнiкаў. А. Шахматаў. «Першапачатковы летапіс»: «Аповесць мінулых гадоў». Крынiцы i значэнне «Аповесцi...» для вывучэння гiсторыi Беларусi. Лаўрэньеўскі, Іпацьеўскі, Радзівілаўскі летапісныя зводы. Узнiкненне мясцовых летапiсных цэнтраў. Кіеўскі летапіс. Галіцка-Валынскі летапіс. Наўгародскія і пскоўскія летапісы. Полацкi летапiс. Сагі як гістарычныя крыніцы. «Прадзь аб Эймундзе», «Сага пра хрышчэнне», «Сага пра Тыдрыка Бернскага». Лацінамоўныя хронікі. Нямецкiя i польскiя хронiкi XI–XV стст. Хроніка Генрыха Латвійскага. Старэйшая Лівонская Рыфмаваная хроніка. Хронікі Віганда фон Марбурга і Генрыха фон Вартберга. Хроніка Пятра Дзюзбурга. Вялікапольская хроніка. Беларуска-літоўскае летапiсанне XV–XVI ст. Класiфiкацыя летапiсаў. Летапісец Вялікіх князёў Літоўскіх. Першы беларуска-літоўскi звод — беларуска-літоўскі летапіс 1446 г.: гiсторыя стварэння, крынiцы i склад. Слуцкая i маскоўская рэдакцыi. Прычыны з’яўлення легендарнай часткi (аб паходжаннi вялiкiх князёў лiтоўскiх). Другi беларуска-літоўскі звод («Хронiка Лiтоўская i Жамойцкая»), яго рэдакцыi. Складанне трэцяга беларуска-літоўскага зводу («Хронiкi Быхаўца»). Методыка аналiзу легендарных частак летапiсаў. «Хронiка» Мацея Стрыйкоўскага. Крынiцы i значэнне «Хронiкi» для вывучэння гiсторыi Беларусi. Асаблiвасцi летапiсання XVII–XVIII ст. на Беларусi. Баркалабаўскi летапiс. Гарадскiя летапiсы/хронiкi: Магiлёўская хроніка Т. Сурты i Трубнiцкiх, Вiцебскі летапіс Панцырнага i Аверкi).

Мемуарная лiтаратура. Агульная характарыстыка мемуараў як гiстарычнай крынiцы. Вiды мемуарнай лiтаратуры. Этапы развiцця мемуарнай лiтаратуры. Гiсторыка-мемуарная лiтаратура XVI–XVII стст. «Дзённiкi» Я. Збароўскага, Л. Дзялынскага, Ф. Еўлашоўскага i І. Будзiлы. «Дыярыушы» Самуiла i Багуслава Маскевiчаў i iнш.

Асаблiвасцi i асноўныя вiды мемуараў XVIII ст. Запiскi замежных дыпламатаў i падарожнiкаў XV–XVIII стст. як крынiца па гiсторыi Беларусi. Мемуарная лiтаратура XIX ст. i асаблiвасцi яе вывучэння. Запiскi расiйскiх падарожнiкаў аб Беларусi. Мемуары навейшага часу. Характарыстыка асноўных этапаў i вiдаў. Успамiны ўдзельнiкаў Грамадзянскай вайны, калектывiзацыi i Другой сусветнай вайны, дзеячаў беларускай эмiграцыi, савецкiх i партыйных кiраўнiкоў. Вусныя ўспамiны, прынцыпы iх збору, улiку i вывучэння.

Эпісталярныя крыніцы. Эпісталярныя крыніцы і эпісталярная форма стварэння крыніц іншых відаў (мастацкая літаратура, мемуарыстыка, публіцыстыка). Ліст і ліставанне: суадносіны паняццяў. Афіцыйная перапіска. Лісты прыватнага характару. Паняцце эпісталярнага комплексу. Буйнейшыя эпісталярныя комплексы новага і навейшага часу. Праблемы атрыбуцыі і публікацыі эпісталярных крыніц.

Лiтаратурныя i публiцыстычныя творы як гiстарычныя крынiцы. Асаблiвасцi вывучэння помнiкаў лiтаратуры як гiстарычных крынiц. Вызначэнне паняцця «літаратурны твор». Асноўныя рысы лiтаратурных твораў XI–XIII ст. «Слова аб палку Iгаравым». Перакладныя помнікі. Публiцыстычны i палемiчны жанры, іх станаўленне. «Павучанне» Уладзіміра Манамаха. Жыційная літаратура. Мартырыі («страсці»). Жыціі Еўфрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага і інш. Літаратурная дзейнасць мітрапаліта Кіпрыяна. Вывучэнне жыційнай літаратуры. В.В. Ключэўскі.Літаратурныя і публіцыстычныя творы XVI–XVIII стст. Паэтычныя творы XVI — пачатку XVII ст. Прадмовы і пасляслоўі Ф. Скарыны, С. Буднага, В. Цяпінскага. Царкоўна-палемічныя сачыненні канца XVI — першай паловы XVII ст. Літаратурныя і публіцыстычныя творы другой паловы XVII–XVIII ст.

Асаблівасці вывучэння літаратурных твораў новага і навейшага часу. Адлюстраванне рэчаіснасці, светапогляду, індывідуальнасці ў мастацкіх творах розных эстэтычных кірункаў. Публікацыі мастацкай літаратуры. Часопісныя публікацыі мастацкіх твораў. «Самвыдат». Улік формы публікацыі пры крыніцазнаўчым вывучэнні. Публіцыстычныя творы новага і навейшага часу. Заклікі, лістоўкі, пракламацыі. Плакатныя формы і іх вывучэнне. Суадносіны мастацкай і публіцыстычнай літаратуры.

Перыядычны друк. Перыядычны друк як спецыфічная сістэма гістарычных крыніц. Праблемы сістэматызацыі і класіфікацыі перыядычных выданняў. Этапы развіцця перыядычнага друку. Першыя перыядычныя выданні на тэрыторыі Беларусі. Афіцыйны друк. «Губернскія» і «Епархіяльныя ведамасці». «Заходнерусізм» і «Веснік» К. Гаворскага. Першыя неафіцыйныя выданні. «Мінскі лісток». Спецыялізацыя і палітызацыя перыядычнага друку. Легальны і нелегальны друк. Нацыянальныя выданні. «Наша доля», «Наша ніва».

Перыядычны друк і цэнзура. Цэнзурныя статуты і ўстановы, іх развіццё на працягу XIX — пачатку XX ст. Перыядычныя выданні навейшага часу. Партыйна-дзяржаўны кантроль над перыядычным друкам у савецкі час. Цэнзура ў Польшчы (1929–1939 гг.). Падцэнзурныя выданні і іх спецыфіка. Партыйны, савецкі, прафсаюзны друк. Раённыя выданні, іх роля ў прапагандзе афіцыйнай палітыкі. Нелегальны друк у навейшы час. Апазіцыйныя выданні ў Заходняй Беларусі і на савецкай тэрыторыі. Самвыдат 1960–1990-х гг., характэрныя рысы газетна-часопісных выданняў самвыдату. Калабарацыйны друк. Перыядычныя выданні беларускай эміграцыі. Асаблівасці вывучэння перыядычнага друку 1990-х гг. «Незалежныя» выданні. Рэклама, яе спецыфіка як формы перыёдыкі. Гісторыя рэкламы. Рэклама старонак беларускіх выданняў 1920-х гг. Рэклама ў Заходняй Беларусі. Рэклама 1990-х гг. Праблемы крыніцазнаўчага вывучэння перыядычнага друку. Устанаўленне першапачатковага тэксту артыкулаў, цэнзурныя купюры. Праблемы паходжання і атрыбуцыі артыкула.

 

РАЗДЗЕЛ VI. МЕТРЫКА ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА

Гісторыя архіва ВКЛ. Генезіс Канцылярыі ВКЛ. Падзел Канцылярыі на Малую і Вялікую. Функцыі канцылярый. Механізм працы Канцылярыі ВКЛ. Службовыя асобы і характар іх абавязкаў.Характар фіксуемых у Канцылярыі дакументаў. Мова дакументаў. Вылучэнне асобных тыпаў кніг. Паўстанне кніг-копій. Вопіс 1623 г. Знаходжанне Метрыкі ВКЛ у Варшаве. Лёс Метрыкі ў канцы ХVIII–ХIХ ст. Спробы сістэматызацыі матэрыялаў Метрыкі ў ХIХ ст. Гісторыя Метрыкі ў ХХ ст. Нумарацыя 1952 г. Сучасны стан Метрыкі.

Працы С.Л. Пташыцкага «Описание книги актов Литовской Метрики» і Н.Г. Беражкова «Литовская метрика как исторический источник».

Гісторыя публікацый Метрыкі ВКЛ. Першыя публікацыі Метрыкі ў ХVIII ст. М. Догеля і П. Дубінскага. Ажыўленне цікаўнасці да гісторыі Беларусі ў пач. ХIХ ст. Практычная і гістарычная значнасць Метрыкі ВКЛ. Публікацыя кніг Метрыкі ВКЛ у ХІХ ст. Выданне дакументаў Метрыкі ВКЛ у Савецкай Беларусі ў 1920–1930-я гг. Аднаўленне публікацыі кніг Метрыкі ВКЛ у Польшы, Літве, Беларусі ў канцы 1980–1990-х гг.

Кнігі Метрыкі ВКЛ. Кнігі запісаў Метрыкі ВКЛ. Дакументы па гісторыі землеўладання, гарадоў, знешняй і ўнутранай палітыкі. Кнігі судовых спраў Метрыкі ВКЛ. Акты кніг судовых спраў як гістарычная крыніца па прававым адносінам, характары землеўладання, становішчы асобных катэгорыяў насельніцтва ВКЛ. Кнігі публічных спраў Метрыкі ВКЛ. Прычыны вылучэння кніг публічных спраў і іх змест. Кнігі перапісаў як крыніца па гісторыі феадальнага землеўладання, вайсковай справы, сістэме кіравання ў ВКЛ. Кнігі пасольскіх спраў. Кнігі сігілят.

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-04-23; просмотров: 794; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.144.117.52 (0.007 с.)