Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Перыядызацыя айчыннай і сусветнай гісторыі. Крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі.

Поиск

Грамадска-палітычны рух у другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст. на тэрыторыі Беларусі: ідэалогія лібералізму, народніцкі і сацыял-дэмакратычны рух.

Грамадска-палітычнае становішча Беларусі ў канцы XIX – пачатку XX ст. Фарміраванне палітычных партый.Канец XIX – пачатак XX ст. – час стварэння і станаўлення палітычных партый. У другой палове 90-х гг. сярод сацыял-дэмакратаў шматнацыянальных заходнiх губерняў пераважала тэндэнцыя да стварэння рабочых арганiзацый па нацыянальнай прыкмеце. У Расii ствараюцца буйныя гарадскiя i рэгiянальныя сацыял-дэмакратычныя арганiзацыi. Усё гэта выклiкала неабходнасць аб’яднання сацыял-дэмакратаў у адзiную партыю. Iнiцыятарам аб’яднальнага працэсу стаў пецярбургскi “Саюз барацьбы за вызваленне рабочага класа”. У 1898 г. у Мiнску прайшоў з’езд, якi прыняў рашэнне аб аб’яднаннi прадстаўленых на iм арганiзацый у РСДРП i выбраў ЦК партыi.Летам 1903 г. за мяжой адбыўся ІІ з’езд РСДРП. Ён прыняў праграму у якой абвяшчалася пралетарская рэвалюцыя, заваяванне дыктатуры пралетарыяту і пабудова сацыялізму. Адбыўся раскол РСДРП. Рэвалюцыйную частку расійскіх сацыял-дэмакратаў пачалі называць бальшавікамі, а прыхільнікаў рэфармісцкага накірунку – меншавікамі.У 1902 г. прыхiльнiкi iдэй народнiцтва стварылi Партыю сацыялiстаў-рэвалюцыянераў (эсэраў). Эсэры мелі на мэце звяржэнне самадзяржаўя, знiшчэнне памешчыцкага землеўладання i ўстанаўленне ў Расii федэратыўнай дэмакратычнай рэспублiкi.На рубяжы XIX–ХХ стст. з агульнадэмакратычнага руху вылучаецца беларуская нацыянальная плынь. У канцы 1902 – пачатку 1903 гг. аформiлася Беларуская рэвалюцыйная грамада (БРГ). На сваiм I з’ездзе ў 1903 г. БРГ прыняла праграму, дзе называла сябе сацыяльна-палiтычнай арганiзацыяй беларускага працоўнага народа. Тэарэтычныя погляды БРГ спалучалi iдэi рэвалюцыйнага дэмакратызму i народнiцтва. Партыя выступала за звяржэнне самадзяржаўя, знiшчэнне капiталiзму i ўсталяванне дэмакратычнага ладу, прызнавала правы народаў Расii на аўтаномiю.

Пасля падаўлення паўстання 1863–1864 гг. на Беларусi адбыўся рэзкi спад сялянскiх выступленняў i на працягу наступных 40 год сялянскi рух нiколi не дасягаў таго ўзроўню.Арганiзаваны рэвалюцыйны рух на Беларусi пачаў адраджацца толькi ў сярэдзiне 70-х гг.З самага пачатку ў народнiцтве iснавалi дзве плынi – рэвалюцыйная i рэфарматарская. Прадстаўнiкi першай асноўным сродкам дасягнення сваiх мэт лiчылi сялянскую рэвалюцыю. Памяркоўныя народнiкi хацелi перайсцi да сацыялiзму шляхам паступовага рэфармавання iснуючага ладу Расii.Народнiцкi рух на Беларусi быў iдэйна i арганiзацыйна звязаны з агульнарасiйскiм.Тым не меньш, выступленняў рабочых на Беларусi было ня шмат. Толькi ў 90-я гады назiраецца ўздым барацьбы. Паступова рабочы рух набывае ўсе большую арганiзаванасць i ў канцы ХIХ ст. вылучаецца ў самастойную плынь.У дугой палове 80-х – пачатку 90-х гг. у некаторых гарадах Беларусi былi арганiзаваны гурткi, у якiх вывучалiся працы К. Маркса, Ф. Энгельса i iх паслядоўнiкаў.Аднак ужо з сярэдзіны 90-х гадоў у сацыял-дэмакратычным руху Расіі адбываюцца значныя змены. Пачынаецца пераход ад вузкай гуртковай прапаганды марксізму да масавай эканамічнай і палітычнай агітацыі.

 

Перыядызацыя айчыннай і сусветнай гісторыі. Крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі.

Перыядызацыя: 1. Старажытнае грамадства(40 тыс.г.-5 стаг. нашай эры) 2. Сярэднявечча (канец 5-15 ст.) – пачатак да класавага грамадства (6-13 ст.) – развіццё феад. сістэмы (13-15ст.) 3. Новы час (16-пач. 20ст. – выспяванне феадальнай сістэмы – выспяванне буржуазных рэформ 4. Навейшы час (1918-да нашых дзен) Гісторыя – памяць чалавека (“апавяданне аб мінулым”). Вывучаецца на крыніцах: 1. Археалагічныя 2. Этнаграфічныя 3. Лінгвістычныя 4. Вусныя 5. Пісьмовыя (найбольш важныя) 6. Кіна-, фота-, фона- Гісторыя Беларусі вывучаецца на аснове разнастайных гістарычных крыніц. Да ліку асноўных можна аднесці археалагічныя, пісьмовыя і этнаграфічныя крыніцы. Археалагічныя крыніцы даюць уяўленне аб жыцці чалавека таго часу, калі не было пісьменнасці. Пісьмовыя крыніцы - летапісы Старажытнай Русі, беларускія летапісы і хронікі: «летапіс Быхаўца», «летапісец Красінскага»,«Патрыяршы летапісец» «летапіс Аўраамкі», «Хроніка вялікіх князеў Літоўскіх», «Баркалабаўскі летапіс», Літоўская метрыка; статыстычныя зборнікі, матэрыялы перапісаў і г.д. - з'яуляюцца асновай беларускай гістарычнай навукі і складаюць яе фундамент. Да дадатковых гістарычных крыніц можна аднесці вусную народную творчасць - быліны, казкі, песні, прыказкі і прымаўкі.

 

3. Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі. Першае пранікненне людзей на тэрыторю сучаснай Беларусі адбылося толькі ў верхнім палеаліце, прыкладна 40 тыс. гадоў таму назад. Вядомы дзве самыя старажытныя верхнепалеалітычныя стаянкі чалавека на тэрыторыі Беларусі.У вельмі цяжкіх умовах жыцця чалавек вымушаны быў навучыцца здабываць агонь, будаваць прымітыўнае жыллё, удасканальваць спосабы палявання на буйных жывёл.Па меры таяння і адступлення ледніка ў сярэднім каменным веку, мезаліце (8–5 тыс. гг. да н.э.) адбылося поўнае засяленне чалавекам тэрыторыі Беларусі.Для жыцця і побыту людзей была характэрна радавая арганізацыя. Радавыя абшчыны аб’ядноўваліся ў плямёны. Асноўныя прылады працы вырабляліся з крэмню (крэмніевыя пласціны, сякеры, цяслы, разцы, скрабкі, скоблі), дрэва або касці.Каменны век завяршыўся эпохай новага каменнага веку – неаліту (4–3 тыс. гг. да н.э.). З’явіліся гліняны посуд, прадзенне і ткацтва.Этнас (ад грэч. ethnos – племя, народ) – устойлівая супольнасць людзей, якая склалася гістарычна на пэўнай тэрыторыі, мае агульную мову, культуру, побыт, псіхалагічныя рысы і самасвядомасць. Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі пачаўся ў бронзавым веку з часу рассялення на яе тэрыторыі індаеўрапейскіх плямён. Яго храналагічныя рамкі: 3–2 тыс. гг. да н.э. – да нашага часу.Прыкладна 3 – 2 тыс. гг. да н.э. адбыўся дэмаграфічны выбух, пачалося “вялікае перасяленне народаў”.Інснуе некалькі канцэпцый прарадзімы індаеўрапейцаў. У выніку асіміляцыі мясцовага неалітычнага насельніцтва індаеўрапейцамі сфарміраваўся новы этнас – балты. Балты жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі да прыходу сюды славян.Каменны век уступіў месца бронзаваму веку (3–2 тыс. гг. да н.э. – 1 тыс. гг. да н.э.). Агульная колькасць насельніцтва ў бронзавым веку магла быць ад 50 да 75 тыс. чалавек.Бронзавы век уступіў месца жалезнаму веку (1 тыс. гг. да н.э. – IV–V стст. н.э.). Мясцовыя плямёны асвоілі жалезаапрацоўку.

4. Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі. Рассяленне індаеўрапейцаў Бронзавы век (ІІ – пачатак І тысячагоддзя да н.э. На рубяжы ІІІ – ІІ тысячагоддзяў да н. э. у гісторыі Беларусі адбыліся вельмі буйныя перамены. На яе тэрыторыю прыйшлі і шырока рассяліліся новыя плямены. Гэта былі індаеўрапейскія плямены, якія прынеслі з сабой жывелагадоўлю і земляробства. З іх прыходам пачаўся век металу – бронзавы век. На беларусь медзь і бронза паступалі з Каўказа і Прыкарпацця. Пакольк большая частка тэрыторыі Беларусі была пакрыта лясамі, то па меры пашырэння земляробства плямены пачалі адчуваць недахоп у свабодных ад лесу землях. Таму пад новую раллю пачынаюць высякаць лясы. Складалася асаблівая сістэма земляробства, якую называюць падсечна-агнявой. Для таго как падрыхтаваць дзялянку пад сяўбу, высякалі лес, давалі ссечаным дрэвам высахнуць, а потым іх спальвалі. Попел угнойваў верхні слой глебы, а агонь знішчаў пустазелле. На працягу некалькіх гадоў такая дзелянка давала высокія ўраджаі збажыны. Для апрацоўкі зямлі выкарыстоўвалі каменную або рагавую матыку, драўляны плуг (рала). Земляробства пры дапамозе матык называюць матычным, апрацоўку зямлі з дапамогай плуга – ворыўным земляробствам. Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі. Пераварот у першабытнай тэхніцы зрабіла новае вынаходніцтва: у медзь пачалі дабаўляць волава і атрымалі новы больш трывалы метал – бронзу. Гэты перыяд гісторыі называюць бронзавым векам. Ен пачаўся на мяжы 3 і 2-га тысячагоддзяў да н. э. і працягваўся да VII ст. да н. э. З пачаткам бронзавага веку на тэрыторыі Беларусі паўсюдна ўсталеўваюцца вытворчыя формы гаспадарання – земляробства і жывелагадоўля. У лясной зоне захоўваліся паляванне, рыбалоўства і збіральніцтва. Паўсюдна на тэрыторыі Беларусі пашыраўся разнастайны пласкадонны посуд: міскі, друшлякі, гаршкі, кубкі. Гэта было выклікана з’яўленнем агнішчаў з роўнай паверхняй, сталоў і новых відаў ежы. Апрацоўка металу паклала пачатак грамадскаму падзелу працы ўнутры племені – адасобіліся кавалі і ліцейшчыкі. У бронзавым веку чалавек прыручыў каня, што дазволіла пераганяць статкі на вялікія адлегласці і выкарыстоўваць лепшыя выганы. У час перамяшчэння нарадзілася ідэя кола. Гэта вынаходніцтва чалавека па сеняшні дзень з’яўляецца асновай тэхнічнага прагрэсу. З развіццем вытворчых формаў гаспадаркі змяніўся пахавальны абрад: з’явіліся пахаванні нябожчыкаў на бескурганных і курганных могільніках, распаўсюдзіўся звычай спальвання памерлых.

5. Жалезны век на тэрыторыі Беларусі. Пачатак рассялення славян і славянізацыя балтаў

За тысячу гадоў да пачатку нашай эры людзі адкрылі жалеза. Бронзавы век змяніўся жалезным. У жалеза было 2 перавагі перад бронзай: 1. яно было больш цвердым і трывалым, 2. сустракалася амаль паўсюдна. Жалезную руду ў Беларусі здабывалі на берагах рэк, азер, на балотах. З павелічэннем выкарыстання жалезных прылад працы земляробства стала галоўным заняткам плямен, якія насялялі тэрыторыю Беларусі. Пераважала лядная сістэма земляробства, а асноўнай зерневай культурай была пшаніца. Ураджай зжыналі жалезнымі сярпамі, якія не мелі насечак на лязе і былі мала выгнутымі. Выраб жалезных прылад садзейнічаў развіццю хатняга рамясцтва і пабудове жылых і гаспадарчых памяшканняў зрубавай канструкцыі. Паступова адбываліся змены ў грамадскім жыцці насельніцтва Беларусі. Асноўнай гаспадарчай адзінкай стала вялікая патрыярхальная сям’я з 50-80 чалавек. Некалькі такіх сем’яў складалі род. Але ў яго акрамя родзічаў ужо ўваходзіла значная колькасць суседзяў. Паступова фарміравалася суседскародавая абшчына. З выдзяленнем патрыярхальных сем’яў стварылася глеба для ўзнікнення маемаснай і сацыяльнай няроўнасці. З’явіліся багатыя і бедныя сем’і, што сведчыла пра распад родавых адносін і складванне адносін панавання і прыгнечання. Войны з мэтай рабавання накопленных запасаў і захопу людзей сталі звычайнай з’явай. Асноўным тыпам паселішчаў сталі гарадзішчы. Яны абгарождваліся драўлянымі сценамі, умацоўваліся земсянымі валамі, равамі і стромкімі схіламі. Вялікае перасяленне народаў. У IV-VII ст. н. э. назіралася перамяшчэнне плямен. Яно было выклікана колькастным ростам насельніцтва, які адбыўся ў сувязі з усталяваннем аседлага ладу жыцця. Пляменам патрабаваліся новыя тэрыторыі для вядзення гаспадаркі. Але галоўнай прычынай масавай міграцыі плямен лічыцца распад першабытнаабшчынных адносін, калі ствараліся моцныя ваенныя дружыны для заваявання і рабавання чужых зямель. У VI ст. вядучая роля ў міграцыйных працэсах стала належаць славянам. Старажытныя славяне (праславяне) займалі даволі шырокі абшар, які ахопліваў вярхоўі рэк Одэра, Віслы, Днястра, Прыпяці і дасягаў Дняпра і Дзесны. У час Вялікага перасялення народаў праславяне рушылі на поўдзень да Дуная, у Паўночна-Заходняе Прычарнамор’е і ўварваліся ў балканскія правінцыі Візантыйскай імперыі. У VI-VIII стст. Яны подзяліліся на 3 групы: 1. Заходнія (палякі, чэхі, славакі, лужычане) – Цэнтральная Еўропа; 2. Усходнія (рускія, украінцы, беларусы) – Усходняя Еўропа; 3. Паўдневыя (сербы, харваты, балгары, чарнагорцы, македонцы, славенцы) – Поўнач Балканскага паўвострава. Рассяленне ўсходніх славян на тэрыторыі Беларусі. На тэрыторыі Беларусі ў VIII-Х стст. склалася этнічная супольнасці крывічоў-палачан, дрыгавічоў і радзімічаў. Менавіта з іх рассялення пачалася непасрэдна гісторыя Беларусі і беларусаў. Крывічы-палачане занялі абшар паўночнай і паўночна-заходняй часткі сучаснай тэрыторыі Беларусі. Назва “крывічы” паходзіць ад: 1. імя пачынальніка роду Крыва; 2. слова “крэўныя” (блізкія па крыві); 3. імя язычніцкага святара Крыва-Крывейтэ; 4. узгоркавага (“крывога”) характару мясцовасці. А назва “палачане” паходзіць ад назвы ракі Палаты. Архіолагі вылучаюць тры групы крывічоў: полацкіх, смаленскіх і пскоўскіх. Дрыгавічы займалі вялікую тэрыторыю цэнтральнай і паўдневай Беларусі. Назва “дрыгавічы” паходзіць або ад слова “дрыгва”, або ад імя Дрыгавіт. Гэта было адно з найбольш развітых усходнееўрапейскіх плямен, якое сумесна з крывічамі заклала аснову для фарміравання беларускай народнасці. Калі крывічы і дрыгавічы прыйшлі на тэрыторыю Беларусі з поўдня, то радзімічы – з захаду, са старажытнапольскіх зямель. Яны занялі Пасожжа, а назва іх паходзіць ад імя Радзім. Ен, па сведчанні аўтара “Аповесці мінулых гадоў” узначальваў гэтае племя. Вядома, што да прыходу ўсходніх славян большую частку тэрыторыі Беларусі займалі плямены балтаў. Такім чынам у выніку рассялення ўсходнееўрапейскіх плямен на тэрыторыі Беларусі ўзніклі этнічныя, або культурныя, супольнасці крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў, якія праіснавалі да сярэдзіны XII ст. Менавіта яны стварылі першую дзяржаўнасць (цывілізацыю) і ўдзельнічалі ў фарміраванні Русі.

6. Фарміраванне феадальных адносін і ўзровень сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель у IX – XIII У 11ст. на беларyсi стала распyсюджвацца хрысцiянства, што дало магчымасць распаyсюдзiць пiсьменнасць i дойлiцтва. Звесткi аб пiсьме славян адносяцца да канца 10 - пачаткy 11 ст., yводзiлася кiрылаyская азбyка. У бiблiятэцы пры Полацкай Сафii захоyвалiся кнiгi напiсаныя на кiрылiцы. У Беларyсi знойдзен грэбень з дрэва, на якiм паслядоyна размешчаны славянскiя лiтары ад "А" да "Я"(13ст.), ен выконваy ролю "бyквара". Пiсменнасць y старажытных гарадах ведалi не толькi прадстаyнiкi дyхавенства i знацi, але i простыя гараджане. Ёсць звесткi ад iснаваннi Полацкага летапiсy. Рyкапiсных царкоyных кнiг 12-13 ст. таксама захавалася няшмат.Вядомы тyраyскiя i полацкiя евангеллi таго часy. Кнiгi пiсалi на пергаменце.Рyкапiс складалi y сшыткi, вокладкамi слyжылi дзве дошкi. Бyдавалiся цэрквы: Полацкая Сафiя - сем кyпалоy, y нyтры фрэскi. У Пятнiцкай царкве змешчана фрэска князёy Барыса i Глеба. Каменныя цэрквы yзведзены y Вiцебскy, Наваградкy, Гародне, Тyраве. У Камянцы y 13ст. была пабyдавана абарончая вежа.Шэдэyрам старажытнага мастацтва з`яyляецца крыж Ефрасiннi Полацкай, зроблены майстрам Богшай. Памер крыжа 51 см. y даyжыню,таyшчыня 1,5 см.Да паверхнi прымацаваны залатыя пласцiны, а з бакоy - срэбраныя. На пласцiнах змешчаны выявы святых, выканнаныя рознакаляровымi эмалямi.

7. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян. Кіеўская Русь. Да сяр. IX ст. на ўсей тэрыт., заселенай усх. славянамi, пачалi фармiравацца раннефеад. княствы. У кан. IX ст. тут узнiкла палiт. ўтварэнне – Старажытнаруская дзярж. (Кiеў. Русь) з цэнтрам у Кiеве. Землi крыв., дрыгав., радзiм. увайшлi ў склад Старажытнарус. дзярж.. Кiеў. Русь з`яўлялася раннефеад. дзярж-й, на чале якой стаяў вялiкi кiеўскi князь. У склад дзярж. ўваходзiлi асобныя землi на чале са сваiмi князямi. Мясц. князi знаходзiлiся ў васальнай залежнасцi ад вял. кiеўс. князя. Яны павiнны былi з`яўляцца з дружынай па патрабаваннi вял. князя з мэтай ажыццяўл. ваенных паходаў. Падуладнае мясц. князям нас. плацiла данiну вял. князю кiеўскаму. У той жа час мясц. князi карысталiся амаль неабмежав. уладай у сваiх княствах. На тэрыт. Бел. склалася два раннефеад. княствы – Полацкае i Тураўскае, якiя ўвах. ў склад Старажытнарус. дзяржавы. Полацкае княс. утвар. у ІХ-Х ст. і займала 1\3 част. Бел.. Праходж-е вял. гандл. шляху у Зах. Еур. праз яго тэрыт. стварала спрыяльныя ўмовы для развiцця эканом., перш за ўсе гандлю, а такс. абумовiла знач. княства як аднаго з ваенных фарпостаў Русi. Заканад. улада належала вечу (нар. сходу). Яно запрашала князя на княжанне, выдавала законы. Улада веча распаусюджв. і на горад, і на воласць, і на весі. Веча праіснавала да ХV ст. (да магдэб. права у 1488). Выканаучая улада належала князю. У Полац. iснавала мясц. княжацкая дынастыя. Полац. князi iмкнулiся праводзiць незал. ад Кiева палiтыку. Князі займаліся адміністрац. і вайсковай справамі, вяршылі суд, аховалі гандлевыя шляхі. Высокае грам. становішча займау епіскп. Ад яго імя і князя пісаліся дагаворы, якія заключала веча. У пач. XII ст. Полац. княства ўступiла ў перыяд феад. раздробленасцi i распалася на шэраг удзельных княс-ў: Полацкае, Мiнскае, Вiцеб., Друцкае, Iзяслаўскае, Лагойскае i iнш. Другое раннефеад. кн-ва на Бел. – Тураўскае – утвар-ся ў кан. IX ст. Тур. княства належала то Полацку, то Кiеву ў якасцi часткi вялiкакняскiх уладанняў. У др. пал. XII ст. тут усталявалася самаст. княская дынастыя, аднак ужо ў кан. XII – пач. XIII ст. на тэрыт. тураўскага княства ўтварыўся шэраг мелкiх феад. княстваў: Тур-е, Пiнскае, Слуцкае, Клецкае, Дубровiцкае. Т.ч. Полацкае, як і Тураускае княства, мела усе атрыбуты дзярж. улады – заканадауч., выканаучую, судовую. Іх можна лічыць першымі раннефеадальнымі дзяржавамі манархіямі на тэрыт. Бел.. Але іх нельга лічыць першымі бел. дзярж.-манархіямі, бо Бел. і бел. этнасу яшчэ у ІХ-ХІ ст. не было.

8. Полацкае і Тураўскае княствы ў ІХ – ХІ ст., іх узаемаадносіны з Кіевам і Ноўгарадам. На тэрыторыi Беларусi склалася два раннефеадальныя княствы – Полацкае i Тураўскае, якiя ўваходзiлi ў склад Старажытнаруская дзяржавы. Геаграфiчнае становiшча Полацкага княства стварала спрыяльныя ўмовы для развiцця эканомiкi, перш за ўсе гандлю, а таксама абумовiла значэнне княства як аднаго з ваенных фарпостаў Русi. У Полацку iснавала мясцовая княжацкая дынастыя. Полацкiя князi iмкнулiся праводзiць незалежную ад Кiева палiтыку. У пачатку XII ст. Полацкае княства ўступiла ў перыяд феадальная раздробленасцi i распалася на шэраг удзельных княстваў: Полацкае, Мiнскае, Вiцебскае, Друцкае, Iзяслаўскае, Лагойскае i iнш. Другое раннефеадальнае княства на Беларусi – Тураўскае – утварылася ў канцы IX ст. Тураўскае княства належала то Полацку, то Кiеву ў якасцi часткi вялiкакняскiх уладанняў. У другой палове XII ст. тут усталявалася самастойная княская дынастыя, аднак ужо ў канцы XII – пачатку XIII ст. на тэрыторыi тураўскага княства ўтварыўся шэраг мелкiх феадальных княстваў: Тураўскае, Пiнскае, Слуцкае, Клецкае, Дубровiцкае. У пачатку XIII ст. пачынаецца экспансiя нямецкiх рыцараў-крыжаносцаў у Прыбалтыку. Рыцары захапiлi вусце ракi Дзвiны i такiм чынам паставiлi пад свой кантроль важны для Полацка гандлёвы шлях. Полацкае княства ўступiла ў барацьбу з крыжакамi, абапiраючыся на дапамогу лiтоўскiх плямен i Ноўгарада. У пачатку XIII ст. з усхода на рускiя землi накiравалiся татара-манголы. Беларускiя землi засталiся ў баку ад асноўнага напрамку руху татара-манголаў. Летапiсы ўпамiнаюць аб разбурэннi захопнiкамi Брэста i асобных бiтвах з татара-манголамi на Беларусi.

9. Феадальная раздробленасць. Месца і роля беларускіх зямель у барацьбе з крыжацкай агрэсіяй і набегамі ардынцаў (канец ХІІ – пачатак ХІІІ ст.).

У пачатку ХІІ ст. Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь) распалася на асобныя княствы. Землі Беларусі ўваходзілі ў склад Полацкага, Тураўскага, Пінскага, Новагародскага і часткова Смаленскага, Чарнігаўскага, Кіеўскага і Уладзіміра-Валынскага княстваў.

Чаму распалася Старажытнаруская дзяржава? Таму ёсць некалькі прычын. Першая з іх звязана з далейшым развіццём сельскай гаспадаркі, рамяства і гандлю. Гэта рабіла ў новых умовах непатрэбнай адзіную дзяржаву, якая недастаткова ўлічвала асаблівасці княстваў і не стымулявала іх сацыяльна-эканамічнае развіццё. Другая прычына звязана з наяўнасцю крэпасцей і войск ў мясцовых феадалаў, ростам іх ваеннай магутнасці, што стварала ілюзію магчымасці самастойна абараняць сваю тэрыторыю ад знешніх ворагаў і падаўляць выступленні залежных сялян. І трэцяе, рост эканамічнай і ваеннай магутнасці мясцовых феадалаў нараджаў у іх асяроддзі сепаратысцкія настроі, імкненне да незалежнасці ад вялікага кіеўскага князя і поўнага самастойнага княжання.

Насельніцтва беларускіх зямель не было сацыяльна аднародным. На адным полюсе феадальнага грамадства стаялі самыя багатыя і ўплывовыя людзі – князі і баяры. Эканамічную аснову іх панавання і багацця складала ўласнасць на зямлю. Існавалі розныя формы феадальнага землеўладання: вотчыннае – валоданне зямлёй, сядзібай і сялянамі з правам продажу зямлі, раздзелу яе і перадачы ў спадчыну; памеснае – перадача зямлі ў часовае ўладанне за службу без права спадчыны; царкоўнае і манастырскае – знаходжанне зямель ва ўласнасці царквы і манастыроў.

Клас феадалаў меў іерархію. На вяршыні піраміды знаходзіўся вялікі князь, ніжэй – князі-кіраўнікі асобных зямель, княстваў (“отчын”), яшчэ ніжэй – феадалы-уладальнікі вялікіх і малых памесцяў (баяры, дваране). Дробныя феадалы ішлі на службу да багацейшых і знатных, станавіліся іх васаламі і карысталіся іх заступніцтвам.

Большую частку насельніцтва складалі сяляне. Сярод іх крыніцы называюць смердаў (найбольш шматлікая група феадальна залежных сялян), закупаў (часова несвабодныя людзі, якія трапілі ў даўгавую залежнасць за ўзятую пазыку (купу), халопаў і рабоў (асабіста несвабоднае насельніцтва). Вядомы таксама радовічы – сяляне, звязаныя з феадалам нейкімі абавязацельствамі (“радам”, адсюль словы “радзіцца”, “дамаўляцца”), ізгоі – сяляне, якія выйшлі з абшчыны, знаходзіліся на службе ў феадалаў і поўнасцю залежалі ад іх волі.

Барацьба супраць крыжакоў і татара-манголаў

У канцы ХІІ – пачатку ХІІІ ст. заходнім і паўночна-заходнім землям Русі стала пагражаць сур’ёзная небяспека. У Прыбалтыцы з’явіліся першыя каталіцкія месіянеры, услед за якімі пачалі прыбываць атрады крыжакоў. У вусці Заходняй Дзвіны ў 1201 г. яны заснавалі крэпасць Рыгу, якая стала апорай нямецкай агрэсіі ў землі балтаў. Неўзабаве датчане напалі на эстонскае ўзбярэжжа, разбурылі старажытную крэпасць Калывань (Талін) і заснавалі сваю – Рэвель (1209).

З канца ХІ ст. каралі, графы, князі Францыі, Англіі, Германіі і іншых еўрапейскіх краін імкнуліся захапіць багатае ўзбярэжжа Міжземнага мора, неаднойчы адпраўляліся ў крывавыя паходы супраць Егіпта, Сірыі. Гэтыя войны падтрымлівала каталіцкая царква, якая выступіла арганізатарам крыжовых паходаў. Першым быў створаны ў 1119 г. ордэн тампліераў (храмоўнікаў), другім – ордэн шпітальераў-янітаў (сваю назву атрымаў ад шпіталя Святога Яна, які дапамагаў хворым пілігрымам – вандроўнікам). У канцы ХІІ ст. стварыўся трэці ордэн – Тэўтонскі, які пазней перасяліўся з Палесціны ў Прусію.

У 30 – 40-я гг. ХІІІ ст. Русь перажыла самыя трагічныя падзеі ў сваёй гісторыі. Полчышчы татара-манголаў абрынуліся на яе землі. У 1223 г. на р. Калцы (цяпер Кальчык, прыток р. Кальміус у Данецкай вобласці) сышліся на першую бітву татара-манголы і аб’яднаныя сілы рускіх і полаўцаў.

Трынаццаць гадоў спатрэбілася захопнікам для пыдрыхтоўкі іх нашэсця на Еўропу. З 1236 па 1240 г. татара-манголы з мячом і агнём прайшлі праз землі Паўночна-Усходняй Русі, разбурылі Разань, Маскву, Уладзімір, Суздаль і іншыя гарады. Яны рушылі да Вялікага Ноўгарада, але дабрацца туды не змаглі. Гераічна абараняўся Смаленск, які прымусіў заваёўнікаў павярнуць на поўдзень. Татара-манголы як саранча прайшлі праз землі Паўднёвай Русі, захапілі і фактычна знішчылі Кіеў – “маці гарадоў рускіх”, валынскія і галіцкія гарады.

Расколатая на княствы і ўдзелы, якія часта ваявалі паміж сабой, Русь не змагла аб’яднаць сілы і даць арганізаваны адпор чужынцым. Калі б аб’ядналіся дружыны ўсіх рускіх князёў, то сабраліся б больш за 100 тыс. воінаў. Такое войска напэўна разбіла б ворага. Але, як пісаў летапісец, у розныя бакі глядзелі баявыя харугвы рускіх князёў. Амаль бесперапынна ваявалі між сабой князі валынскія і чарнігаўскія, суздальскія і смаленскія, полацкія і мінскія; не сціхалі заўзятыя сваркі князёў з баярамі Вялікага Ноўгарада і Пскова.

Беларускія землі засталіся ў баку ад асноўнага напрамку руху татара-манголаў на захад. Яны не абкладаліся данінай і не ведалі ардынскіх нукераў (дружыннікі мангольскай феадальнай знаці ў ХІІ – ХІІІ стст.) і баскакаў (прадстаўнікі мангольскага хана ў заваяваных землях Русі ў ХІІІ – ХІV стст., якія ажыццяўлялі кантроль за мясцовымі ўладамі). Праўда, летапісы адзначаюць разбурэнне войскамі Батыя Брэста ў 1240 г., паведамляюць, што некаторыя гарады Паўднёвай Беларусі былі абкладзены данінай.

10. Духоўнае жыццё ўсходніх славян у эпоху ранняга Сярэднявечча. Прыняцце хрысціянства і распаўсюджванне пісьменнасці. Хрысцiянства прыйшло на ўсходнеславянскiя землi. Даследчыкi мяркуюць, што ўжо ў IX ст. у Полацкай зямлi былi хрысцiяне. У 988 г. вялiкi кiеўскi князь Уладзiмiр пачаў хрышчэнне Русi. Услед за Кiевам прымусова пападала пад абрад хрышчэння насельнiцтва двух iншых важных цэнтраў – Полацка i Ноўгарада. Язычнiцкае насельнiцтва хрысцiлася прымусова. Забаранялася старая абраднасць i ўводзiлася новая, падлягалi забыццю iмёны старых божастваў, месцы язычнiцкiх маленняў разбуралiся. Хрысцiянства стала дзяржаўнай рэлiгiяй. З прыняццем хрысцiянства разумовы, духоўны, рэлiгiйны стан грамадства зазнаў iстотныя змены. Пасля прыняцця хрысцiянства ў буйных гарадах i княствах пачалi стварацца епархii. У 992 г. узнiкла епархiя ў Полацку. У XII ст. каля Полацку ўзнiкаюць манастыры. Культура старажытных беларускiх зямель мае шмат агульнага з культурай iншых усходне-славянскiх народаў. Аднак пры ўсей агульнасцi культуры Старажытная Русi на тэрыторыi сучасная Беларусi яна мела сваю спецыфiку. Найбольш яскрава гэта выявiлася ў матэрыяльная i духоўнай культуры Полацкай зямлi. У IX—XIII стст. у Полацку развiвалася пiсьменства, вялося летапiсанне, шырока распаўсюджвалiся рамествы. Полацк уплываў на гаспадарчае i культурнае развiццё суседнiх неславянскiх народаў. З прыняццем хрысцiянства ў архiтэкрутры Беларусi пачынаецца ўзвядзенне манументальных культавых пабудоў. У сярэдзiне XI ст. у Полацку ўслед за Ноўгарадам i Кiевам быў пабудаваны Сафiйскi сабор. У XII ст. у Вiцебску была пабудавана Благавеншчанская царква, у Больчыцах – 4 мураваныя саборы, у Полацку – Спаскi сабор. Помнiкам манументальнай архiтэктуры Гродна з`яўляецца Барысаглебская (Каложская) царква, пабудаваная ў XII ст. На Беларусi развiвалася пiсьменства. Разам з перакладнымi лiтаратурнымi творамi тут з`яўляюцца i арыгiнальныя. Маюцца звесткi аб тым, што летапiсы складалiся ў Полацку, Тураве, Новагародку. З прадстаўнiкоў кнiжнай асветы гэтага перыяду трэба адзначыць Клiмента Смаляцiча, Кiрылу Тураўскага, Ефрасiнню Полацкую. Клiмент Смаляцiч напiсаў шмат кнiг, казанняў (пропаведзяў), пасланняў, тлумачэнняў. Кiрыла Тураўскi з`яўляўся епiскапам г. Турава. Ён быў выдатным царкоўным аратарам. Прамовы Кiрылы Тураўскага ўяўляюць сабой узоры царкоўнага красамоўства. Ефрасiння Полацкая паходзiла з сям`i полацкiх князеў. Прыняўшы манаства, яна пачала працаваць над перапiсваннем кнiг. Манастыр, у якiм знаходзiлася Ефрасiння, хутка стаў буйным культурным i рэлiгiйным цэнтрам. Аб высокiм узроўнi прыкладнога мастацтва сведчыць крыж, якi заказала Ефрасiння таленавiтаму мясцоваму майстру Лазару Богшы.

11. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы ўтварэння ВКЛ. Роля усходнеславянскіх зямель у працэсе дзяржаўнага будаўніцтва. Для заходнiх зямель Русi XII—XIII стст. былi перыядам для феадальнай раздробленасцi. Паступова фармiруюцца фактары, якiя падштурхоўвалi заходнерускiя княствы да аб`яднання кансалiдацыi, утварэння адзiнай царквы. Тэндэнцыя да аб`яднання старажытных рускiх зямель была ўсеагульнай. Але раней яна пачала дзейнiчаць менавiта на заходнiх землях (па прычыне iх размяшчэння па гандлёвых шляхах; тут не было мангола-татарскага iга; на заходнiя землi ў большай ступенi ўплываў знешнепалiтычны фактар у выглядзе двайной пагрозы з боку крыжакоў i мангола-татараў), але самая важная прычына аб`яднанай тэндэнцыi на Русi – унутрыпалiтiычная – у XIII ст. пачаўся новы этап iнтэнсiўнага развiцця феадальных адносiн, а гэта непазбежна вяло да абвастрэння класавай барацьбы, што ў феадальным грамадстве заўседы з`яўлялася фактарам аб`яднальных працэсаў. Такiм чынам, сукупнасць унутраных i знешнiх фактараў адрадзiла iмкненне заходнерускiх княстваў да кансалiдацыi (з яго фактычна былi выключаны Паўночна-Усходнiя i Паўдневыя землi Русi). А аб`яднанай сiлай заходнерускiх княстваў выступiла ўлада вялiкiх князеў лiтоўскiх. У першай палове XIII ст. пачынае стварацца цэнтралiзаваная раннефеадальная Лiтоўская дзяржава з моцнай вялiкакняскай уладай. Яе ўзнiкненне звязана з iмем лiтоўскага князя Мiндоўга, якi шляхам крывавай барацьбы аб`яднаў большасць лiтоўскiх княстваў. Працэс аб`яднання ў ВКЛ быў працяглы i складаны. Ёе адбываўвся больш за стагоддзе – з другой чвэрцi XIII па трэцюю чвэрць XIV ст. шляхамi: на аснове пагадненняў мiж лiтоўскiмi i славянскiмi князямi; дынастычных шлюбаў; пры дапамозе ваеннай сiлы. Першымi ў склад ВКЛ трапляюць землi Верхняга Панямоння, Чорная Русь, цi Новагародчына (Новагародак быў першай сталiцай ВКЛ). Полацк апынуўся ў складзе ВКЛ у 1307 г., Вiцебск – у 1320, Турава-Пiнскiя землi – у пачатку XV ст. Асаблiва паспяхова аб`яднальны працэс iшоў пры Гедымiне (1316—1341). Iм была перанесена на ўсе ВКЛ Стараруская мадэль дзяржаўнага кiравання. Рускi ўплыў адлюстроўваўся i на характары вайсковай справы. Старабеларуская мова стала мовай дзяржаўных дакументаў (лiтоўцы пакуль не мелi сваей пiсьменнасцi). ВКЛ – гэта полiэтнiчная дзяржава чатырох асноўных народаў – беларускага, рускага, украiнскага i лiтоўскага, дзе славяне займалi прыкладна 11/12 тэрыторыi i складалi каля 80 % насельнiцтва.

 

12. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе Вялікага княства Літоўскага ў ХІУ – ХУІ ст. К сярэдзіне ХVІ ст.у ВКЛ быў завершаны працэс фарміравання адносін феадальнай уласнасці, катэгорый феадалаў і залежнага насельніцтва, а таксама форм іх землеўладання і землекарыстання. Да гэтага часу ў ВКЛ сфарміраваліся чатыры саслоўі: феадалаў, духавенства, мяшчанства і сялянства. Феадалы (свецкія і духоўныя) і феадальна залежныя сяляне складалі асноўныя класы феадальнага грамадства. Клас феадалаў меў сваю ўнутраную градацыю. На вяршыні іерарахічнай лесвіцы стаяў уладар дзяржавы – вялікі князь (гаспадар), які лічыўся вярхоўным землеўладальнікам у краіне, а таксама меў свае ўласныя зямельныя ўладанні (гаспадарскі дамен). На прыступку ніжэй на іерарахічнай лесвіцы стаялі буйныя феадалы, так званыя магнаты – князі і паны, якія валодалі зямлёй на правах вотчыны (спадчыннага трымання). Далей ішлі баяры (сярэднія і дробныя феадалы), якія складалі самую шматлікую групу сярод пануючага класа. З пачатку ХV ст. на іх пачала распаўсюджвацца паланізаваная назва “шляхта”, якая паступова выцесніла першапачатковую. Яны валодалі зямлёй умоўна (пры ўмове нясення вайсковай службы на карысць вялікага князя або буйных феадалаў). Да шляхты адносілася таксама не толькі не толькі феадалы, а і свабодныя людзі, якія валодалі невялікімі зямельнымі надзеламі, арандавалі зямлю ў буйных феадалаў ці знаходзіліся ў іх на службе ў якасці ляснічых, канюшых і г.д. Пануючы стан саслоўя феадалаў быў замацаваны законам. Так, у першы сістэматызаваны агульнадзяржаўны збор законаў феадальнага права Статут ВКЛ 1529 г., які меў другую (1566 г.) і трэцюю (1588 г.) рэдакцыі. Роля розных груп феадалаў у палітычным жыцці не заставалася нязменнай. З развіццём палітычных працэсаў адбывалася пэўная эвалюцыя, якая прыводзіла да ўзвышэння новых груп зямельных уласнікаў за кошт страты прэстыжу папярэдніх. Паступова шляхта ўзвысілася палітычна. У канцы ХV – першай палове ХVІ ст. шляхта была ўраўняна ў правах з магнатамі. Усё саслоўе землеўладальнікаў стала называцца шляхтай. Шляхецкае званне стала спадчынным. Такім чынам, паступова складваўся палітычны лад ВКЛ як феадальнай манархіі, якая мела шэраг асаблівасцей у параўнанні з суседняй Маскоўскай дзяржавай. Скасаванне абласных княжанняў тут не суправаджалася пераносам функцый кіравання імі ў цэнтр, як гэта адбывалася ў Вялікім княстве Маскоўскім. У руках вялікага князя літоўскага не канцэнтравалася шмат штодзённай працы, як у маскоўскага ўладара і яго думы. Таму ў ВКЛ не стваралася амаль ніякіх цэнтралізаваных устаноў. Галоўным кіраўніком княства лічыўся вялікі князь літоўскі Такім чынам, у ХІV – ХVІ стст. у ВКЛ склалася дакладная і акрэсленая сістэма прадстаўнічай манархіі. Прадстаўнічыя ўстановы сур’ёзна абмяжоўвалі ўладу вялікага князя, спрыялі замацаванню федэратыўных асноў дзяржавы. Тым самым ВКЛ сваім палітычным ладам значна адрознівалася ад Маскоўскага княства, дзе к канцу ХV ст. склалася жорстка цэнтралізаваная дзяржава з манапольнай, абсалютнай уладай вялікага князя. У ХІV – ХVІ стст. развіваўся ўнутраны і знешні гандаль на беларускіх землях. Таргі і кірмашы сталі атрыбутам гаспадарчай дзейнасці гарадоў і мястэчак. Таргі, як правіла, наладжваліся 1 – 2 разы на тыдзень. Кірмашы існавалі толькі ў буйных гарадах і ладзіліся раз у год. На знешні рынак Беларусь пастаўляла жыта, сала, лес, паташ, футра, скуры, вырабы рамеснікаў. Імпартавалася жалеза, медзь, волава, свінец, металічныя вырабы, фламандскае і англійскае сукно, галандскае палатно, віно, соль, селядцы, прадметы раскошы. Мацнела феадальная залежнасць сялян ад феадалаў. Ішоў працэс іх асабістага запрыгоньвання. Цэнтрамі культурнага жыцця, развіцця рамёстваў і гандлю станавіліся гарады. Узрастала іх роля ў эканоміцы Беларусі.

13. Цэнтралізатарская палітыка і ўмацаванне ўлады вялікіх князёў літоўскіх. Крэўская унія.

Закладзены з самага пачатку iснавання ВКЛ вялiкi хiб у бок федэралiсцкiх пачаткаў не мог не выклiкаць у велiкакняжацкай улады ўзнiкненне супрацьлеглай тэндэнцыi ў палiтыцы – да цэнтралiзацыi. Барацьба цэнтралiсцкiх i феадалiсцкiх пачаткаў пранiзвае ўсе ўнутрапалiтычнае жыцце ВКЛ у XIV—XVI стст.. Вынiкам гэтай барацьбы былi крызiсы дзяржаўнай улады, што пагражалi распадам дзяржавы. Першы крызiс узнiк пасля смерцi Гедымiна (1341), калi вялiкiм князям стаў яго любiмы сын Еўнут. Найбольш моцныя з яго братоў, Альгерд i Кейстут, зверглi Еўнута. I хаця на велiкакняжацкi прастол быў ўзведзены Альгерд, у ВКЛ склаўся своеасаблiвы дуалiзм вярхоўнай улады. Другi палiтычны крызiс узнiк у 1377 г. пасля смерцi Альгерда. Пры падтрымцы Кейстута на велiкакняжацкi прастол быў ўзведзены Ягайла, сын Альгерда. Аднак яго пазiцыi былi вельмi няўстойлiвыя, i ў 1381 г. Кейстут захапiў вярхоўную ўладу. Наступiў новы, трэцi палiтычны крызiс. Праз год Кейстут быў забiты Ягайлам. Ягайла не змог перамагчы цэнтрабежныя тэндэнцыi i адолець палiтычны крызiс сваiмi сiламi i зрабiў стаўку на знешнюю сiлу – Польшчу. К канцу XIV ст. складваюцца ўмовы зблiжэння ВКЛ i Польшчы (гэтага патрабавала i знешняя небяспека – Тэўтонскi ордэн). У 1385 г. было падпiсана пагадненне мiж ВКЛ i Польшчай – Крэўская ўнiя. Ягайла стаў польскiм каралём. Па сваiх умовах унiя была iнкарпарацыяй ВКЛ у Польшчу i вяла да каталiцкай экспансii на беларуска-лiтоўскiх землях. Незадаволеныя беларуска-лiтоўскiя феадалы пачынаюць барацьбу супраць унii. Яе ўзначалiлi Андрэй Альгердавiч – на першым этапе, Вiтаўт, сын Кейстута – на другiм. Барацьба завяршылася падпiсаннем Востраўскага пагаднення (1392) аб падзеле ўлады памiж Ягайлам i Вiтаўтам. Яна значна карэкцiравала Крэўскую ўнiю: ВКЛ было гарантавана адасобленае дзяржаўнае iснаванне, але ў саюзе з Польшчай i пад верхаўладзем польскага караля. Юрыдычна палiтычная самастойнасць ВКЛ была аформлена падпiсаннем Гарадзельскай унii 1413 г., але ўсе роўна пад уладай польскага караля. Супрацьстаянне бакоў прывяло да грамадзянскай вайны (1431—1436), пад уплывам якой былi прыняты прывiлеi польскага караля (1432) i вялiкага князя (1434), якiя пашыралi правы праваслаўных феадалаў (забарона займаць вышэйшыя дзяржаўныя пасады захоўвалася). Такiм чынам, палiтычная гiсторыя ВКЛ прасякнута барацьбой цэнтрабежных i цэнтраiмклiвых тэндэнцый, а палiтычны рэжым ВКЛ паступова прымаў абрысы парламенцкай манархii (паны-рада, вольны сейм, абмежаванне вялiкакняскай улады, правы шляхты). Больш за 100 гадоў ВКЛ знаходзiлася ў стане персанальнай унii з Польшчай, застаючыся пры гэтым суверэннай дзяржавай, дзякуючы намаганням рускiх i лiтоўскiх феадалаў.

 

14. Месца беларускіх зямель ва ўсходнееўрапейскай геапалітычнай прасторы XV – першай паловы XVI ст. Барацьба з Тэўтонскім ордэнам і суперніцтва з Маскоўскай дзяржавай. Вялікая вайна з Ордэнам. У 1409 г. у Жамойці пачалося ўсеагульнае паўстанне супраць крыжакоў. Яно перарасло ў Вялікую вайну 1409-



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 1092; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.148.117.240 (0.017 с.)