Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Спробы мадэрнізацыі савецкай грамадска-палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сістэмы падчас палітыкі перабудовы (1985-1991 гг.).↑ ⇐ ПредыдущаяСтр 7 из 7 Содержание книги
Поиск на нашем сайте
У сярэдзiне 80-х гадоў Савецкi Саюз апынуўся перад шэрагам праблем. Запавольванне сацыяльна-эканамiчнага развiцця стварыла неабходнасць рэфармавання палiтычнай сiстымы, абнаўлення ўсiх сфер жыцця савецкага грамадства. У сувязi з гэтым XXVII з`езд КПСС (1986), XIX Усесаюзная канферэнцыя КПСС вызначылi палiтыку перабудовы, якая ўключала ў сябе правядзенне эканамiчнай рэформы, рэформы палiтычнай сiстэмы, сацыяльная i культурнай сфер жыцця савецкага грамадства, стварэння прававой дзяржавы. Адначасова з пачаткам правядзення рэформ на Беларусi ствараецца палiтычная апазiцыя. Гэты працэс паччынаецца з арганiзацыi ў 1986—87 гг. шматлiкiх аматарскiх нефармальных аб`яданняў па iнтарэсах. К канцу 1987 г. у iх дзейнасцi пачынае праяўляцца цэнтралiзацыя i палiтызацыя. Пачынаючы з крытыкi тагачаснай канцэпцыi гiсторыi Беларусi, найбольш актыўная частку апазiцыi стварае «Камiтэт-58», пашырае сваю дзейнасць мiнская «Талака», якiя пераўтвараюцца па сутнасцi ў палiтычныя арганiзацыi. У кастрычнiку 1988 г. намаганнямi гэтых аб`яднанняў ствараецца арганiзацыйны камiтэт Белаўрскага народнага фронту, устаноўчы з`езд якога дабыўся ў Вiльнюсе ў чэрвенi 1989 г. К 1991 г. БНФ арганiзацыйна афармiўся ў апазiцыйную палiтычную арганiзацыю, меўшую антысавечкую i анутыкамунiстычную накiраванасць. Лозунг перабудовы «Больш дэмакратыi, больш сацыялiзму» у першыя гады гэтага працэсу па сутнасцi рэалiзоўваўся ў першай яго частцы. Гэта абумоўлена памылкамi i пралiкамi кiраўнiцтва КПСС – КДБ, якiя былi дапушчаны ў распрацоўцы i правядзеннi палiтыкi перабудовы. Адсутнiчала канкрэтная, навукова-абгрунтаваная праграма, не былi вызначаны мэты i канчатковыявынiкi. Па сутнасцi выкарыстоўваўся iншы лозунг: «Больш капiталiзму, больш разбуральнай дэмакратыi». Катастрафiчна знiзiўся ўзровень жэцця людзей, пагоршылася iх сацыяльнае становiшча. Гэта прывяло да таго, што значная частку людзей стала абвiнавачваць у гэтым КПСС, сацыялiстычныя iдэалы абясцэньвалiся, узнiкла цiкавасць да дзеяння палiтычнай апазiцыi. Увядзенне ў жнiўнi 1991 г. надзвычайнага становiшча, дзейнасць ГКЧП, нерашучасць М.Гарбачова прывялi да разбурэння камунiстычнай партыi Савецкага Саюза, дзейнасць якой была забаронена ў лiстападзе 1991 г., маемасць яе канфiскавалася. Тое ж самае было зроблена i на Беларусi. (Гэты антыканстытуцыйны акт быў адменены ў Расii i Беларусi ў 1993 г.). Па сутнасцi, адбыўся дзяржаўны пераварот – пачатак працэсу рзвала СССР. Першым крокам на гэтым шляху з`явiлася дыскусiя аб «незаконным» далучэннi Прыбалтыйскiх рэспублiк да СССР у 1940 г., якая закончылася падпiсаннем М.Гарбачовым указа аб выхадзе Лiтвы, Латвii i Эстонii з СССР. У хуткiм часе былi прыняты дэкларацыi аб дзяржаўным суверэнiтэце Расii, Украiны i iншых рэспублiк. 27 лiпеня 1990 г. Вярхоўны Савет Беларускай СССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнiтэце рэспублiкi. Дзяржаўны пераварот лета-восенi 1991 г. дадаў новы штуршок да развiцця гэтага працэсу. У жнiўнi 1991 г. Вярхоўны савет БССР надаў статус канстытуцыйнага закона Дэкларацыi аб суверэнiтэце, у вераснi быў прыняты Закон аб назве Беларускай СССР, якая пачала называцца Рэспублiка Беларусь. Восеь снежня 1991 г. у Белавежская пушчы кiраўнiкi Расii, Беларусi i ўкраiны (Б.Ельцын, С.Шушкевiч, Л.Краўчук), iгнаруючы вынiкi рэферэндума 1991 г., дэнансавалi дагавор 1922 г. аб утварэннi СССР i тым самым канчаткова разбурылi вялiкую i магутную дзяржаву. На руiнах СССР была створана аморфная нежыццяздольная Садружнасць Незалежных Дзяржаў. 15 сакавiка 1994 г. Вярхоўны Савет Рэспублiкi Беларусь прыняй новую Канстытуцыю – Асноўны Закон Рэспублiкi Беларусь. Беларусь, па канстытуцыi, з`яўляецца ўнiтарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавай, якая валодае вяршэнствам i паўнатой улады на сваей тэрыторыi. Канстытуцыяй уведзена прэзiдэнцкая форма кiравання. 10 лiпеня 1994 г. першым Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь абраны А.Р. Лукашэнка.
55. Абвяшчэнне і заканадаўча-прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Асноўныя тэндэнцыі грамадска-палітычнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Разам з абвяшчэннем незалежнасцi РБ пачынаецца новы этап у яе дзейнасцi на мiжнароднай арэне. У снежнi 1991 г. Вярхоўны Савет РБ ратыфiкаваў агадненне аб стварэннi Садружнасцi Незалежных Дзяржаў. У СНД увайшлi ўсе былыя рэспублiкi СССР, акрамя краiн Прыбалтыкi. Пасля лiквiдацыi СССР пачалося прызнанне РБ як суверэннай дзяржавы. У сталiцы Беларусi аткрыла свае пасольствы i прадстаўнiцтвы 21 дзяржава. РБ ажыццяўлаля працэс дагаворнага зацвярджэння гранiц з сумежнымi дзяржавамi: Польшчай, Латвiяй, Лiтвой, Расiяй i ўкраiнай. У лютым 1992 г. РБ падпiсала Хельсiнскi Заключны акт. З гэтага моманту яна стала раўнапраўным удзельнiкам хельсiнскага працэсу. Ад былога СССР на тэрыторыi РБ засталася вялiкая колькасць войск i ўзбраенняў. Далучыўшыся да Дагавору аб скарачэннi войск у Еўропе, Беларусь у 1992 г. вывела са сваей тэрыторыi тактычную ядзерную зброю. Важную ролю ў павышэннi аўтарытэту рэспублiкi на мiжнароднай арэне адыграла ратыфiкацыя ею ў 1993 г. пратакола да Мiжнароднага пакта аб грамадзянскiх i палiтычных правах. Асноўнымi накiрункамi знешней палiтыкi беларусi з`яўляюцца: паглыбленне iнтэграцыйных працэсаў з былымi рэспублiкамi СССР i, перш за ўсе, за Расiяй (з якою 2 красавiка 1997 г. у маскве быў падпiсаны Дагавор аб Саюзе) i наладжванне трывалых эканамiчных i культурных сувязей з iншымi краiнамi Еўропы i свету. 56. Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь. На шляху пераходу ад планвай сацыялiстычнай гаспадаркi да капiталiстычнай рыначнай эканомiкi зроблены крокi па стварэнню нарматыўна-прававой базы, рэфармаваннi адносiн уласнасцi, перабудове грашова-фiнансавай сiстэмы, рэарганiзацыi дзейнасцi суб`ектаў гаспадарання. Пачатак гэтых рэформ на беларусi звязаны з адабрэннем Вярхоўным Саветам рэспублiкi ў канцы 1990 г. праграмы пераходу да рыначнай эканомiкi.Рэалiзацыя праграмы праводзiлася ва ўмовах адмiнiстрацыйнага павышэння i вызвалення цэн, iнфляцыi, страты рычагоў цэнтралiзаванага кiравання, бурнымi дэзынтэграцыйнымi працэсамi на тэрыторыi СССР. Пасля развалу СССР у 1991 г. змянiлiся i падыходы да правядзення пераўтварэнняў – у аснову былi прыняты метады так званай «шокавай тэрапii». К 1994 г. правяддзенне рэформ дазволiла стварыць на Беларусi неабходны мiнiмум асноўных рыначных iнстытутаў, нарматыўна-прававых дакументаў, зрабiць новую сiстэму эканомiкi, якая ў асноўным абапiраецца на рыначныя рэгулятары. Разам з тым, беларускi рынак пацярпеў значна большыя страты, чым меў здабыткаў: разбурэнне былых эканамiчных сувязей прывяло да абвальнага спаду вытворчасцi амаль на 50 % (у параўнаннi з канцом 80-х гг.), рэзкаму падзенню курса беларускага рубля, крытычнаму стану ў забеспячэннi энергарэсурсамi. Усе гэта вызвала панiжэнне жыццевага ўзроўня большасцi насельнiцтва, рост беспрацоўя, нарастанне iншых сацыяльных праблем. Мадэль рыначных рэформ метадам «шокавай тэрапii» пацярпела правал летам 1994 г. у час выбараў першага прэзiдэнта РБ. Для пераадолення крызiсных з`яў i недахопаў, а таксама для вызначэння перспектыўных задач у правядзеннi рыначных рэформ новым кiраўнiцтвам рэспублiкi былi распрацаваны «Асноўныя напрамкi сацыяльна-эканамiчнага развiцця РБ на 1996—2000 гады». Сення ў рэспублiцы прыпынена далейшае падзенне вытворчасцi i забяспечаны некаторы рост прамысловай i сельскай гаспадаркi.
58. Духоўнае і культурнае жыццё беларускага народа на мяжы ХХ – ХХІ ст. З сяр.80-х гг. У СССР пач. рэформа агульнаадук., праф. і выш. школы. Пры рэф-ні сістэмы адук. забяспеч. пераемнасць і свабодны доступ да любой яе ступені, разнастайнасць зместу і форм навуч-ня, пашыр. магч-цей для індывід. развіцця асобы.У школах быў уведзены курс асноў інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі, створаны спецыяліз. сяр. навуч. ўстановы – ліцэі і гімназіі.Частка тэхнікумаў была пераўтворана ў каледжы: падрыхтоўка спецыялістаў сярэдняй кваліфікацыі і спецыялістаў павышанага ўзроўню.У 90-я гг. сталі дзейн. недзярж.навуч. установы, якія існуюць разам з дзярж. ўстановамі і ў якіх навуч. ажыцц-ца на платнай аснове. Развіваліся фундаментальныя і прыкладныя даследаванні, навуковыя школы.Нягледзячы на ўсе цяжкасці эканам. развіцця, у 2-ой пал.. 80-х – 90-я гг. плённа прац. пісьменнікі: І. Чыгрынаў, І. Шамякін, І. Навуменка, В. Быкаў, паэты Н. Гілевіч, Г. Бураўкін, і інш.Развів. тэатр.мастацтва. Кол-ць праф. тэатраў у Бел. павяліч. з 17 у 1985 г. да 21 у 1991 г.Вядомы рэжысёры В. Раеўскі і Б. Луцэнка, харэограф В. Елізар’еў, акцёры М. Яроменка, Р. Янкоўскі, А. Клімава, і інш.Муз. маст-ва: вядомы кампаз-ры, кіраўнікі муз. калектываў і выканаўцы, як У. Алоўнікаў, А. Багатыроў, В. Роўда і інш. Шырокую папулярнасць у Беларусі і за яе межамі набыў Дзяржаўны канцэртны аркестр РБ пад кір-вам М. Фінберга.У цэнтры канцэртнай дзейнасці сёння знах-ца Бел. дзярж. філармонія і абласныя філармоніі. РБ мае высокапрафес. калектывы: Акадэмічны хор Нац. тэлерадыёкампаніі, Дзярж. акадэмічны сімф. аркестр,харэагр. ансамбль “Харошкі” і інш. У апошнія гады ўтварыліся Дзярж. камерны хор, Мінскі аркестр дух. інструментаў “Няміга” і інш.З 1992 г. у Віцебску штогод праходзіць “Славянскі базар”. Шырокую вядомасць, роўную “Славянскаму базару”, у апошнія гады набыў фестываль песні “Залаты шлягер” у Магілёве. Кол-ць музеяу павяліч. са 111 у 1990 г. да 149 у 1996 г.:Нац.мастацкі музей РБ, Бялыніцкі мастацкі музей імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі, музей гісторыі ВАВ, Нац. музей гісторыі і культуры Бел., і інш.Выставачная дзейнасць: мастакі М. Савіцкагі, П. Дурчын, У. Стэльмашонак, інш.Адной з важных задач палітыкі дзяржавы ў галіне культуры з’яўляецца зах-не помнікаў айчыннай гісторыі і культуры. У 1992 г. быў прыняты закон РБ “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны”.Вялікія рэстаўрац. работы ў канцы 80-х – 90-я гг. праводзіліся у Мірскім замку. Нясвіжу быў нададзены статус Нац. запаведніка РБ,быў створаны міжнар. фонд “Нясвіж”.Надзвыч. каштоўнасць для Бел. мае Полацкі гісторыка-культурны запаведнік, які ўключае 18 помнікаў гісторыі, археалогіі і культуры. Апошнім часам праводзіліся таксама работы па рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры на Навагрудчыне, Лідскага замка, Барысаглебскай (Каложскай) царквы і Старога Замка ў Гродне, Благавешчанскай царквы ў Віцебску, і інш
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 1335; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.12.73.221 (0.009 с.) |