Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы і адмена прыгоннага права.

Поиск

Прычынамi адмены прыгоннага права былi: прыгоннiцтва стрымлiвала эканамiчнае развiцце дзяржавы; антыпрыгонны рух. Вырашаюць пачаць з Заходнiх губернiй, бо яны былi больш уцягнуты ў таварна-грашовыя адносiны (блiзкасць да заходнееўрапейскага рынку); польскае дваранства ўяўляла пагрозу палiтычнай небяспекi, яно магло выкарыстаць сялянскiя хваляваннi ў сваiх нацыянальных iнтарэсах. 19 лютага 1861 г. цар зацвердзiў 17 заканадаўчых актаў аб адмене прыгоннага права i звярнуўся да народа з манiфестам. У гэтым дакуменце заканадаўча замацаваны былi ўсе агульныя, асабiстыя, маемасныя правы, правы грамадскага кiравання сялян, дзяржаўныя i земскiя абавязкi. Галоўным былi асабiстыя правы сялян: селянiн мог вольна распараджацца сабой, заключаць розныя грамадзянскiя, маемастныя пагадненнi, адкрываць прадпрыемствы, пераходзiць у iншыя саслоўi. Аднак сяляне два гады абавязаны былi несцi тыя ж павiннасцi, што i раней. Адменялiся толькi дадатковыя зборы. Да правядзення выкупа зямлi 9 гадоў сяляне лiчылiся часоваабавязанымi. Яны адбывалi паншчыну, баршчыну, плацiлi аброк. Правiлы выкупной аперацыi былi аднолькавымi па ўсей Расii. На працягу 49 гадоў сяляне былi даўжнiкамi дзяржавы, плацiлi ей да 300 % пазычанай суммы. Агульная сума за атрыманыя надзелы перавышала рыначны кошт зямлi ў 3—4 разы (на Беларусi).

27. Буржуазныя рэформы 60 – 80-х гг. ХІХ ст. і асаблівасці іх правядзення на Беларусі. 19 лютага 1861 г. цар зацвердзiў 17 заканадаўчых актаў аб адмене прыгоннага права i звярнуўся да народа з манiфестам. У гэтым дакуменце заканадаўча замацаваны былi ўсе агульныя, асабiстыя, маемасныя правы, правы грамадскага кiравання сялян, дзяржаўныя i земскiя абавязкi. Галоўным былi асабiстыя правы сялян: селянiн мог вольна распараджацца сабой, заключаць розныя грамадзянскiя, маемастныя пагадненнi, адкрываць прадпрыемствы, пераходзiць у iншыя саслоўi. Аднак сяляне два гады абавязаны былi несцi тыя ж павiннасцi, што i раней. Адменялiся толькi дадатковыя зборы. Да правядзення выкупа зямлi 9 гадоў сяляне лiчылiся часоваабавязанымi. Яны адбывалi паншчыну, баршчыну, плацiлi аброк. Умовы рэформы не маглi задаволiць сялян. Пачалiся выступленнi сялян ва ўсей Расii. Яны жорстка падаўлялiся, аднак ва ўмовах паўстання 1863—1864 гг. царскi ўрад вымушаны быў ўнесцi iстотныя змены ў «Палажэнне»: у Заходнiх губернях скасоўвалася часоваабавязаная становiшча сялян, выкупныя плацяжы змяншалiся на 20 %. Мэта – прадухiлiць актыўны ўдзел сялянства ў паўстаннi (з гэтай прычыны сяляне i не падтрымалi паўстанне К. Калiноўскага) Уступкi палепшылi становiшча сялян, спрыялi развiццю капiталiзма ў Лiтве i Беларусi. Разам з тым рэформа несла шмат супярэчнасцей. У Расii захавалася мноства феадальных перажыткаў, што i стала адметнай рысай расiйскага капiталiзму. Разам з рэформай аб адмене прыгоннага права былi праведзены i iншыя буржуазныя рэформы: земская, судовая, гарадская, i ў галiне народная адукацыi i друку i iнш. Самая радыкальная з iх – судовая (1864). Новы суд будаваўся на бессаслоўных прынцыпах. Абвешчалася незалежнасць суда ад адмiнiстрацыi. Быў створаны iнстытут прысяжных засядателяў. Рэформа пакiнула валасны суд для сялян, духоўны – для духавенства, ваенны – для вайскоўцаў. На Беларусi рэформа пачалася ў 1872 г. Земская рэформа прадугледжвала стварэнне ў паветах i губернях выбарных устаноў для кiраўнiцтва мясцовай гаспадаркай, народнай асветай, медыцынскiм абслугоўваннем. На Беларусi ў сувязi з паўстаннем 1863 г. Земская рэформа была праведзена ў 1911 г. Згодна з гарадской рэформай (1870, на Беларусi – 1875), аб`яўлялася ўсесаслоўнасць пры выбары ў гарадскую думу. Аднак права выбiраць i быць абраным мелi толькi тыя, хто плацiў гарадскiя падаткi: буйныя плацельшчыкi, сярэднiя i друбныя плацельшчыкi. Т.ч. новая сiстыма гарадскога самакiравання давала ўладу буйной буржуазii. Рэформа армii (1862): створаны 15 ваенных акруг, скарочаны тэрмiн службы да 7 гадоў (на флоце да 8). Захаваўся саслоўны прынцып камплектавання войск. I толькi ў 1874 г. уведзена ўсеагульная воiнская павiннасць (з 20 гадоў). Тэрмiн службы знiжаўся да 6 гадоў абавязкова i 9 г. у запасе, на флоце – 7 г. i 3 г. Iльготы для тых, хто меў адукацыю: з вышэйшай адукацыяй – 6 месяцаў, з гiмназiяй – 1,5 года, вучылiшча – 3 г., пачаткова школа – 4 г. Рэформа школы (1864) i цэнзурная рэформа (1865): школа – усесаслоўная, павялiчвалася колькасць пачатковых школ, пераемнасць розных ступеняў навучання. Гiмназii падзялiлiся на класiчныя i рэальныя. Доступ ва ўнiверсiтэты тым, хто скончыў рэальныя гiмназii, быў абмежаваны. Высокая плата за навучанне. Для жыхароў Беларусi складана было атрымаць вышэйшую адукацыю таму, што не было нiводнай вышэйшай навучальнай установы (выезд за мяжу забараняўся). Такiм чынам, буржуазныя рэформы былi крокам наперад на шляху пераўтварэння феадальная манархii ў буржуазную. Абмежаваны, непаслядоўны характар рэформ на Беларусi быў абумоўлены паўстаннем К.Калiноўскага.

28. Шляхі развіцця капіталістычных адносін. Прамысловы пераварот, яго вынікі і асаблівасці ў Беларусі.

Пасля 1861 г. беларуская вёска прыстасоўвалася да новага жыцця. Сялянскі двор быў малазямельны. На яго прыпадала ад 4 да 5 дзесяцін зямлі ў разліку на адну рэвізскую душу. З цягам часу гаспадарка дзялілася паміж нашчадкамі і гэта яшчэ больш абвастрала становішча на вёсцы. Рабочых рук было шмат, а зямлі не хапала. У хуткім часе сяляне падзіліліся на тры групы: беднякоў, сераднякоў і кулакоў. Бедната складала 60% двароў – каля 3 млн. чал., сераднякі складалі прыкладна 30% двароў – 1,5 млн. чал., фермеры складалі 8-10% двароў – да 400 тыс. чалавек. З ліку 1 і 2-ой груп фарміраваліся наёмныя рабочыя – батракі. У 1897 г. у Беларусі налічвалася 140 тыс. батракоў. Характэрнай асаблівасцю вёскі гэтага часу было суіснаванне новых і старых форм вядзення гаспадаркі. Новай формай гаспадарання была прадпрымальніцкая арэнда. У канцы 80-х гг. XIX ст. сяляне арэндавалі 2,2 млн дзесяцін зямлі. У Віленскай губерні арэндавалася да 56%, а ў Гродзенскай да 43% памешчыцкіх маёнткаў. Памешчыкам належыла да 1100 дзесяцін зямлі на маёнтак. Частка памешчыкаў будавала сваю гаспадарку з выкарыстаннем старых метадаў эксплуатацыі сялян. Такія памешчыкі жылі тым, што прымушалі сялян працаваць некалькі дзён на тыдзень на сваёй зямлі на ўмовах кабальнай арэнды. У Магілёўскай і Віцебскай губернях такія памешчыцкія гаспадаркі складалі да 40% ад агульнай колькасці. У парэформенны час зямля стала аб’ектам куплі-продажу. У 80-х гг. XIX ст. беларускія сяляне набылі праз Сялянскі банк каля 984 тысяч дзесяцін зямлі. У гэты перыяд вёска перажыла аграрны крызіс. Крызіс быў выкліканы тым, што рынак краін Еўропы быў захоплены танным хлебам фермераў ЗША, Канады і Аргенціны. Цэны на хлеб рэзка ўпалі і хлебную вытворчасць Беларусі нападкаў крызіс. Сяляне неслі вялізныя страты. Таму частка памешчыцкіх і сялянскіх гаспадарак разбурылася, астатнія змянілі спецыялізацыю. У Беларусі пачалі развівацца жывёлагадоўля, раслінаводства, кормавытворчасць. Беларускія сяляне пачалі засяваць свае палеткі бульбай, ільном, іншымі культурамі, колькасць жывёлы павялічылася на 50%, а ўдзельная вага збожжавых гаспадарак скарацілася да 16% ад іх агульнай колькасці. Такім чынам, у 60-90-я гг. XIX ст. сельская гаспадарка Беларусі зрабіла значны крок наперад на шляху да капіталізму. Аднак яе развіццё стрымлівалася рэшткамі прыгонніцтва.

Прамысловасць Беларусі ў парэформенны перыяд (60-90-я гг. XIX ст.). Пасля 1861 г. працэс накаплення першапачатковага капіталу паскорыўся, але ён ўсё роўна ішоў вельмі марудна; замежнага ж капіталу ў Беларусі ўвогуле не было. Таму інвестыцыі ў развіццё прамысловасці не ішлі. Па гэтых прычынах першыя 20 парэформенных гадоў прамысловасць Беларусі па-ранейшаму знаходзілася на стадыі дробнатаварнай мануфактурнай вытворчасці. І толькі ў канцы 80-90-х гг. XIX ст. завяршыўся пераход да фабрыкі. Як правіла, у фабрыкі ператвараліся мануфактуры яўрэяў-рамеснікаў, якія набывалі абсталяванне і наймалі мясцовых рабочых. У 80-90-х гг. XIX ст. колькасць прамысловых прадпрыемств узрасла ў 16 разоў. У 1890 г. у Беларусі працавала каля 1800 прадпрыемств розных галін прамысловасці. Найбольш хутка развівалася дрэваапрацоўчая, картонна-папяровая, лёгкая і харчовая прамысловасць, якая абапіралася на мясцовую сыравінную базу. У Беларусі хуткімі тэмпамі будаваліся вінакурныя заводы, запалкавыя, тытунёвыя фабрыкі, шклозаводы, мэблевыя прадпрыемствы. У 90-х гг. XIX ст. пачало дзейнічаць 7 заводаў машынабудавання і металаапрацоўкі. У канцы XIX ст. у Беларусі было створана каля 10 акцыянерных таварыстваў, якім належылі буйныя заводы. Імклівымі тэмпамі ішло чыгуначнае будаўніцтва. У Беларусі было пабудавана каля 2800 вёрст чыгункі (1 вярста = 1,066 км). Разам з чыгункай будаваліся беларускія гарады, якія ператвараліся ў цэнтры рэгіянальнага гандлю. З 1863 г. па 1900 г. гарадское насельніцтва павялічылася на 96%, колькасць гаражан узрасла з 330 да 648 тысяч чалавек. Беларусь рэзка актывізавала гандаль з Расіяй і Заходняй Еўропай. Развіццё рынкавых адносін немагчыма без стварэння фінансава-крэдытных устаноў. У Беларусі былі адкрыты аддзяленні Дзяржаўнага, Дваранскага і Сялянскага банкаў. Прыватныя банкі пачалі працаваць у Мінску – Мінскі камерцыйны банк, Вільні і Беластоку. Аддзяленні прыватных банкаў дзейнічалі ў Гомелі, Гродне, Бабруйску і Слоніме. У парэформенны перыяд ішло фарміраванне двух асноўных груп насельніцтва, характэрных для індустрыяльнага грамадства: пралетарыяту і буржуазіі. У 1900 г. у Беларусі налічвалася каля 460 тысяч рабочых. Да дробнай буржуазіі вясковага тыпу належыла каля 103 тысяч чал., да сярэдняй буржуазіі – 47 тысяч чал., да буйной – 33 тысяч чалавек. Увогуле ў канцы XIX ст. усё насельніцтва Беларусі паводле класавага складу размяркаваліся так: памешчыкі, буйная буржуазія, вышэйшыя чыноўнікі – 147 тыс. чал., дробныя гаспадары – 1993 тыс. чал., пралетарыят – 3674 тыс.чал. Такім чынам, пасля 1861 г. у Беларусі паступова ўсталяваўся капіталізм, ішла індустралізацыя краіны.

29. Грамадска-палітычны рух у Беларусі ў першай палове ХІХ ст. Шляхецкія паўстанні і іх наступствы для беларускіх губерняў.

Канец XIX – пачатак XX ст. – час стварэння і станаўлення палітычных партый.

У другой палове 90-х гг. сярод сацыял-дэмакратаў шматнацыянальных заходнiх губерняў пераважала тэндэнцыя да стварэння рабочых арганiзацый па нацыянальнай прыкмеце.

У Расii ствараюцца буйныя гарадскiя i рэгiянальныя сацыял-дэмакратычныя арганiзацыi. Усё гэта выклiкала неабходнасць аб’яднання сацыял-дэмакратаў у адзiную партыю. Iнiцыятарам аб’яднальнага працэсу стаў пецярбургскi “Саюз барацьбы за вызваленне рабочага класа”. У 1898 г. у Мiнску прайшоў з’езд, якi прыняў рашэнне аб аб’яднаннi прадстаўленых на iм арганiзацый у РСДРП i выбраў ЦК партыi.

Летам 1903 г. за мяжой адбыўся ІІ з’езд РСДРП. Ён прыняў праграму у якой абвяшчалася пралетарская рэвалюцыя, заваяванне дыктатуры пралетарыяту і пабудова сацыялізму. Адбыўся раскол РСДРП. Рэвалюцыйную частку расійскіх сацыял-дэмакратаў пачалі называць бальшавікамі, а прыхільнікаў рэфармісцкага накірунку – меншавікамі.

У 1902 г. прыхiльнiкi iдэй народнiцтва стварылi Партыю сацыялiстаў-рэвалюцыянераў (эсэраў). Эсэры мелі на мэце звяржэнне самадзяржаўя, знiшчэнне памешчыцкага землеўладання i ўстанаўленне ў Расii федэратыўнай дэмакратычнай рэспублiкi.

На рубяжы XIX–ХХ стст. з агульнадэмакратычнага руху вылучаецца беларуская нацыянальная плынь. У канцы 1902 – пачатку 1903 гг. аформiлася Беларуская рэвалюцыйная грамада (БРГ).

На сваiм I з’ездзе ў 1903 г. БРГ прыняла праграму, дзе называла сябе сацыяльна-палiтычнай арганiзацыяй беларускага працоўнага народа. Тэарэтычныя погляды БРГ спалучалi iдэi рэвалюцыйнага дэмакратызму i народнiцтва. Партыя выступала за звяржэнне самадзяржаўя, знiшчэнне капiталiзму i ўсталяванне дэмакратычнага ладу, прызнавала правы народаў Расii на аўтаномiю.

Беларускі нац. Рух (ІІ-я палова ХІХ-1914 г.) Дзейнасць Бел. Сац. Грамады.

Пасля падаўлення паўстання 1863–1864 гг. на Беларусi адбыўся рэзкi спад сялянскiх выступленняў i на працягу наступных 40 год сялянскi рух нiколi не дасягаў таго ўзроўню.

Арганiзаваны рэвалюцыйны рух на Беларусi пачаў адраджацца толькi ў сярэдзiне 70-х гг.

З самага пачатку ў народнiцтве iснавалi дзве плынi – рэвалюцыйная i рэфарматарская. Прадстаўнiкi першай асноўным сродкам дасягнення сваiх мэт лiчылi сялянскую рэвалюцыю. Памяркоўныя народнiкi хацелi перайсцi да сацыялiзму шляхам паступовага рэфармавання iснуючага ладу Расii.

Народнiцкi рух на Беларусi быў iдэйна i арганiзацыйна звязаны з агульнарасiйскiм.

Тым не меньш, выступленняў рабочых на Беларусi было ня шмат. Толькi ў 90-я гады назiраецца ўздым барацьбы. Паступова рабочы рух набывае ўсе большую арганiзаванасць i ў канцы ХIХ ст. вылучаецца ў самастойную плынь.

У дугой палове 80-х – пачатку 90-х гг. у некаторых гарадах Беларусi былi арганiзаваны гурткi, у якiх вывучалiся працы К. Маркса, Ф. Энгельса i iх паслядоўнiкаў.

Аднак ужо з сярэдзіны 90-х гадоў у сацыял-дэмакратычным руху Расіі адбываюцца значныя змены. Пачынаецца пераход ад вузкай гуртковай прапаганды марксізму да масавай эканамічнай і палітычнай агітацыі.

 

30. Беларусь у вайне 1812 года. На пачатку 19ст. непазбежнасць франка-рускай вайны была вiдавочнай. 12 чэрвеня 1812г. 600-тыс. армiя Напалеона уступiла на землi Беларусi i Лiтвы, iм супрацьстаялi 3 рускiя армii пад началам генералау Багратыёна, Баркалая дэ Толi, Тармасава. Жорсткiя баi разгарнулiся пад вёскай Салтанаука(Магiлёу), ля вёскi Навасёлкi, што дало магчымасць Багратыёну пераправiцца праз Днепр, каб у раёне Смаленска злучыцца усiм рускiм армiям. Адносiны насельнiцтва да ваюючых бакоу не былi адназначнымi. Для сялян, шро французы, што рускiя - усе былi чужакамi, шляхта вiтала прыход французау. Напалеон абклау насельнiцтва Беларусi велiзарнымi паборамi, праводзiлiся карные мерапрыемствы. У такiх умовах у многiх мясцiнах Беларусi разгарнууся партызанскi рух. Пасля бiтвы пад Барадзiно, 26 жнiуня 1812г., захопа Масквы i адступлення, французы 4 лiстапада пакiнулi Мiнск, 9 лiстапада - Барысау, 12 лiстапада - Магiлёу. 14 Лiстапада пад Студзенкамi французы пачалi пераправу праз Бярэзiну, пры гэтым 20тыс. загiнула. 8 снежня 1812г. расiйскiя войскi занялi Гродна. Напалеон бяжыць у Парыж. Выншкамi вайны былi: масавая гiбель людзей, пасяуныя плошчы скарацiлiся больш як на палову. У грашовым вылiчэннi страты Беларусi ад вайны склалi 51882615руб. серабром. Цар выбачыу здраду мясцовых памешчыкау, што пайшлi на службу да акупантау, але нiчога не зрабiу для сялян, навад тых, што змагалiся у партызанскшх атрадах на баку рускага войску. Наадварот: прыгон i свавол памешчыкау у беларускай вёсцы пасля вайны 1812г. рэзка узмацнiуся.

31. Культура Беларусі ў першай палове ХІХ ст. Зараджэнне і развіццё беларусазнаўства Культура Беларусi у другой палове XIX ст. Развiвалася ва умовах сцвярджэння i панавання капiталiстычных адносiн. Нягледзячы на каланiяльную палiтыку расiйскага самауладства, у гэты час пачала фармiравацца беларуская нацыянальная iнтэлiгенцыя, якая ваывучала i стварала нацыянальную культуру. Прадстаунiкi беларускай iнтэлегенцыi тэарытычна абгрунтавалi iснаванне самастойнага беларускага этнасу i абвесцiлi яго права ан роунасць з iншымi народамi. Беларуская лiтаратура гэтага часу развiвалася падспудна, пад забаронай, унеспрыяльнай атмасферы. Рэпрэсii у дачыненнi да удзельнiкау паустання 1963 г., фактычная забарона беларускага друку, жорсткi русiфiкатарскi курс прывялi да таго, што многае з творчай спадчыны выдатных беларускiх пiсьменнiкау загiнула. Асновай развiцця бел. лiт. гэтага перыяду быу паступовы рост сацыяльнай i нацыянальнай самасвядомасцi народа. Абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцяу у краiне напярэдаднi i у перыяд рэформы 1861 г., развiццуе капiталiзму i з’яуленне на арэне палiтычнай барацьбы пралетарыяту, уплыу передавой грамадскай думкi стварылi глебу для развiцця беларускай лiтаратуры дэмакратычнага напрамку. Вядомы прадстаунiк – К.Калiноускi (1838 – 1864), кiраунiк паустання 1863 – 1864 гг., рэвалюцыянер-дэмакрат, мыслiцель i публiцыст. Нацыянальныя пачуццi яго найбольш поуна выявiлiся у творы «Лiзты з-пад шыбенiцы», напiсаным перад пакараннем смерцю у Вiленскай турме. Удзельнiк паустання, пачынальнiк крытычнага рэалiзму, патрыет сваей радзiмы Ф Багушэвiч выступау у абарону беларускага народа i яго мовы, якой пагарджалi i якую зневажалi як царскiя сатрапы, так i польскiя паны.Паслядоунiкамi Багушэвiча былi паэты-дэмакраты Я.Лучына i А.Гурыновiч. У другой палове XIX ст. На Беларусi развiвалiся розныя формы народнага тэатра (народная драма, батлейка). Пачау фармiраваца беларускi прафесiйны тэатр. Яго узнiкненне звязана з дзейнасцю паэта, драматурга i тэатральнага дзеяча В.Дунiна-Марцiнкевiча. Спрыяльны уплыу на развiцце беларускай культуры i беларускага тэатральнага мастацтва акакзала культура рускага, польскага i украiнскага народау. У выяленчым мастацтве другой паловы XIX ст. Асноунае месца займау рэалiзм. У беларускiм жывапiсе у гэты час на першы план выходзiць гаiстарычны жанр. Да гiстарычнага жанру напасрэдна прымыкау бытавы. У гэтым жанры найбольш поуна выявiлiся сацыяльныя сiмпатыi жывапiсцау. У жывапiсе, як i у творах лiтаратуры, з’яуляецца вобраз селянiна-бедняка. Вядомы майстар бытавога жанру – Н.Ю.Сiлiвановiч. Такiм чынам, нягледзячы на вялiкадзяржауную палiтыку царызму, развiцце беларускай культуры у другой палове XIX ст. Характарызавалася значнымi поспехамi i дасягненнямi.

32. Культура Беларусі ў другой палове ХІХ ст.

Культура Беларусi у другой палове XIX ст. Развiвалася ва умовах сцвярджэння i панавання капiталiстычных адносiн. Нягледзячы на каланiяльную палiтыку расiйскага самауладства, у гэты час пачала фармiравацца беларуская нацыянальная iнтэлiгенцыя, якая ваывучала i стварала нацыянальную культуру. Прадстаунiкi беларускай iнтэлегенцыi тэарытычна абгрунтавалi iснаванне самастойнага беларускага этнасу i абвесцiлi яго права ан роунасць з iншымi народамi. Беларуская лiтаратура гэтага часу развiвалася падспудна, пад забаронай, унеспрыяльнай атмасферы. Рэпрэсii у дачыненнi да удзельнiкау паустання 1963 г., фактычная забарона беларускага друку, жорсткi русiфiкатарскi курс прывялi да таго, што многае з творчай спадчыны выдатных беларускiх пiсьменнiкау загiнула. Асновай развiцця бел. лiт. гэтага перыяду быу паступовы рост сацыяльнай i нацыянальнай самасвядомасцi народа. Абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцяу у краiне напярэдаднi i у перыяд рэформы 1861 г., развiццуе капiталiзму i з’яуленне на арэне палiтычнай барацьбы пралетарыяту, уплыу передавой грамадскай думкi стварылi глебу для развiцця беларускай лiтаратуры дэмакратычнага напрамку. Вядомы прадстаунiк – К.Калiноускi (1838 – 1864), кiраунiк паустання 1863 – 1864 гг., рэвалюцыянер-дэмакрат, мыслiцель i публiцыст. Нацыянальныя пачуццi яго найбольш поуна выявiлiся у творы «Лiзты з-пад шыбенiцы», напiсаным перад пакараннем смерцю у Вiленскай турме. Удзельнiк паустання, пачынальнiк крытычнага рэалiзму, патрыет сваей радзiмы Ф Багушэвiч выступау у абарону беларускага народа i яго мовы, якой пагарджалi i якую зневажалi як царскiя сатрапы, так i польскiя паны.Паслядоунiкамi Багушэвiча былi паэты-дэмакраты Я.Лучына i А.Гурыновiч. У другой палове XIX ст. На Беларусi развiвалiся розныя формы народнага тэатра (народная драма, батлейка). Пачау фармiраваца беларускi прафесiйны тэатр. Яго узнiкненне звязана з дзейнасцю паэта, драматурга i тэатральнага дзеяча В.Дунiна-Марцiнкевiча. Спрыяльны уплыу на развiцце беларускай культуры i беларускага тэатральнага мастацтва акакзала культура рускага, польскага i украiнскага народау. У выяленчым мастацтве другой паловы XIX ст. Асноунае месца займау рэалiзм. У беларускiм жывапiсе у гэты час на першы план выходзiць гаiстарычны жанр. Да гiстарычнага жанру напасрэдна прымыкау бытавы. У гэтым жанры найбольш поуна выявiлiся сацыяльныя сiмпатыi жывапiсцау. У жывапiсе, як i у творах лiтаратуры, з’яуляецца вобраз селянiна-бедняка. Вядомы майстар бытавога жанру – Н.Ю.Сiлiвановiч. Такiм чынам, нягледзячы на вялiкадзяржауную палiтыку царызму, развiцце беларускай культуры у другой палове XIX ст. Характарызавалася значнымi поспехамi i дасягненнямi.

 

33. Беларускае нацыянальна-культурнае адраджэнне ў пачатку ХХ ст.

Культура Беларусi у пачатку XX ст. Развiвалася у цеснай сувязi з нацыянальным рухам, культурамi суседнтх народау. У гады рэвалюцыi 1905—1907 гг. i пасля яе адбываецца уздым у многiх яе галiнах, асаблiва у лiтаратуры. Прыкметныя змены адбывалiся у развiццi асветы. Замест царкоуна-прыходскiхз школ, якiя знаходзiлiся у заняпадзе, адкрывалiся народныя вучылiшчы, а гарадскiя вучылiшчы пераутваралiся у вышэйшыя пачватковыя школы. Хутка пашыралася сетка дзяржауных i прыватных сярэднiх школ – гiмназiй i рэальных вучылiшчау. Для дарослага насельнiцтва адкрывалiся нядзельныя школы, вячэрнiя змены i курсы. Для падрыхтоукi педагогау былi адкрыты 5 настаунiцкiх семiнарый i 3 настаунiцкiя iнстытуты. На Беларусi мелiся значныя дасягненнi у вывучэннi этнаграфii, гiсторыi i культуры краю, а таксама у прыродазнаучых навуках. Пытаннямi быту i культуры Беларусi займалiся вядомыя даследчыкi Е. Раманау, М.Федароускi, М.Нiкiфораускi, А.Сержпутоускi. Гiсторыi ВКЛ прысвяцiу свае працы М.Доунар-Запольскi. В.Ластоускi выдау «Кароткую гiсторыю Беларусi». Павышэнню агульнаадукацыйнага i культурнага узроуню насельнiцтва садзейнiчалi бiблiятэкi. Адкрывалiя школьныя i грамадскмя бiблiятэкi розных ведамтсвау. Буйнейшая сярод iх была мiнская пудлiчная бiблiятэка iмя Пушкiна, створаная у 1900г. На Беларусi даволi хутка развiвауся друк. З 1901 по 1914 г. упяцi беларускiх губернях колькасць перыядычных выданняу павялiчылася з 15 да 109. Большасць газет i кнiг друкавалася на рускай мове. Вялiкi уклад у развiцце беларускай лiтаратуры унеслi Я.Купала, Я.Колас, М.Багдановыч, К.Каганец i iнш. У пачатку XX ст. Актывiзавалася культурнае жыцце на Беларусi. У гарадах праходзiлi гастролi рускiх i украiнскiх тэатральных труп. Атрымалi распаусюджанне аматарскi ятэтральныя гурткi, «беларускiя вечарынкi» -- своеасаблiвая форма мастацкай самадзейнасцi. З iх у 1910 г. узнiк нацыянальны прафесiйны тэатр – «Першая беларуская трупа» I.Буйнiцкага. У архiтэктуры Белварусi у пачатку XX ст. Iснавалi розныя стылi: неаготыка, неарускi, неараманскi i найбольш распаусюджаны – неакласiцызм.

34. Эканамічныя і палітычныя фактары фарміравання беларускай нацыі ў другой палове XIX – пачатку XX ст. Афармленне беларускай нацыянальнай ідэі.

Нацыя (ад лац. паtio – племя, народ) – гістарычная супольнасць людзей, якая хар-ца ўстойлівымі экан. і тэрыт. сувязямі, агульнасцю мовы, культуры, хар-ру, побыту, традыцый,самасвядомасці. Нацыі ўзнікаюць на базе феад. народнасцей у перыяд станаўлення капітал. вытв-ці. Рабочая сіла стала таварам, пашыр. яе міграцыя.Фармір. асноўныя класы капітал. грам-ва – пралетар. і буржуазія. Пралетарыят –сял. бедната, дробныя рамеснікі і гандляры, збяднелыя мяшчане і шляхта.Бел. нац.буржуазія- заможныя сялян і выхадцы з дробнай шляхты. Асноўныя капіталы краю знах-ся не ў яе руках, а у яўрэйскіх, польскіх і рускіх прам-цаў, памешчыкаў і купцоў. Слабасць нац, буржуазіі, невыкарыст-не бел. мовы,раскол на праваслаўных і католікау, замаруджвала кансалідацыю бел. нацыі.У канцы XIX ст. паступ. стабіліз. этнічная тэрыт. беларусаў. Наладжв. і разв-ца гаспад. сувязі. Этнічная тэрыт. бел-ў уваходзіла ў межы 5 заходніх губерняў Рас. імперыі.Галоўным арэалам кансалідацыі бел. нацыі былі цэнтр. і паўн.-зах. часткі Бел., найбольш развітыя ў экан., сац., паліт. і культурных адносінах.Працэс фармір. бел. нацыі закрануў і нас-ва Палесся, якое, аднак, захоўвала моўныя і культурныя асаблівасці. На тэр. Ўсх.Беларусі працэсы нац. кансалідацыі ішлі больш замаруджана, тут адчуваўся больш моцны расійскі ўплыў.Сярод гараджан яўрэі складалі 53,5 %.Абсалютная большасць беларусаў жыла ў сельскай мясцовасці (больш за 90 %). Доля беларусаў-гараджан, якія гаварылі на роднай мове- 14,5 %. Асаблівасцю бел-аў як этнасу быў падзел на праваслаўных і католікаў(праваслаўныя беларусы ёсць рускія, а беларусы-католікі – палякі). За 40 паслярэформенных гадоў колькасць жых-оў Бел. падвоілася. У пачатку XX ст. прырост нас-ва некалькі паменшыўся.У мове ішло змеш-не мясцовых дыялектаў, з’яўляліся новыя словы і тэрміны, паланізмы замяняліся русізмамі.На аснове жывой гутарк. народнай мовы фармір. новая бел. літ. мова. Крыніца развіцця бел. літ. мовы -вусная паэтычная нар.творчасць,нар. формы мастацтва, фальклор,традыцыйныя абрады і звычаі..Бел.літ. мова развівалася гал.чынам як мова мастацкай літ-ры і часткова публіцыстыкі. Паступова ішоў працэс складвання графічнай сістэмы, правапісных і грамат. норм, узбагачэння лексікі. Адметнасць бел.этнасу была і у выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным маст-ве: ўзорыстае ткацтва, вышыўка, вязанне, пляценне з лазы, саломкі і карэнняў, паясы, выкарыстанне ў арнаменце пераважна геаметр. форм, афармленні жылых памяшканняў. Кансалідацыя бел.этнасу ў нацыю суправаджалася ростам нац. самасвядомасці. 3 другой паловы XIX ст. усё больш актыўна ўжыв. назва “Беларусь” і этнонім “беларусы”. Існавалі рэгіянальныя назвы (палешукі), канфесіянізмы (рускія і палякі). Фармір. нац. самасвядомасці садзейнічалі публікацыі ў другой палове XIX – пачатку XX ст. фундаментальных навук.прац Насовіча, Крачкоўскага, Нікіфароўскага, Карскага, Раманава, дзе ўпершыню бел. этнас разглядаецца як суб’ект гістар.працэсу.

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 1120; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.220.13.15 (0.014 с.)