Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Вусная народная творчасць як першааснова беларускай дзіцячай літаратуры.

Поиск

Вусная народная творчасць – першааснова любой літаратуры, у тым ліку i дзіцячай. На Беларусi ва ўмовах жорсткага нацыянальнага ўціску i амаль суцэльнай непісьменнасці працоўных фальклор меў значна большае значэнне, чым у іншых краінax. Гэта была тая галіна духоўнага жыцця беларусаў, якую ўрад не мог узяць пад кантроль. Іменна ў рэчышчы вуснай народнай творчасці стагоддзямі развівалася, шліфавалася i ўдасканальвалася роднае слова. У песнях, легендах, казках i паданнях беларускі народ выказваў свае запаветныя мары i iмкненнi. Фальклорныя творы як найдаражэйшую духоўную спадчыну адно пакаленне беражліва перадавала другому. Як у Pacii i на Украіне, вуснапаэтычная творчасць на Беларусі з даўніх часоў выкарыстоўвалася народам у мэтах выхавання высокіх грамадскіх ідэалаў, здаровых маральных прынцыпаў i мастацкіх густаў людзей. Гэтаму служыў і спецыфічна дзіцячы фальклор – творы складзеныя спецыяльна для дзяцей з улікам асаблівасцей ix узросту i псіхікi. (Дарэчы, тэрмін “дзіцячы фальклор” узнік толькі ў пачатку XX ст., iм пачалі называць тую частку вуснапаэтычнай творчасці, якая адпавядае інтарэсам i запатрабаванням дзяцей рознага ўзросту.) Даследчык фальклору В. Анікін адзначае, што, акрамя твораў, складзеных спецыяльна для дзяцей, у дзіцячы фальклор некалькі пазней увайшлі тыя вуснапаэтычныя творы, якія страцілі значэнне ў жыцці дарослых i перайшлі да дзяцей (многія казкі, песні, заклічкі). Яшчэ адну частку дзіцячага фальклору складаюць творы саміх дзяцей. В. Анікін піша “Дз. Ф. – творы дарослых для дзяцей, творы для дарослых, якія сталі дзіцячымі, і творчасць саміх дзяцей. Узнік Д.Ф., як і фальклор, у старажытныя часы, калі чалавек навучыўся працаваць, гаварыць, свядома радавацца, нудзіцца, ставіць пэўныя мэты, клапаціцца пра выхаванне дзяцей у адпаведнасці з тагачаснымі нормамі чалавечых узаемаадносін. У далейшым у фальклорных творах фіксуецца выхаваўчы вопыт народа, педагагічны талент якога бліскуча выявіўся ў жанрах Д.З.: заклічкі, прыгаворы, дpaжнiлкi, лічылкі, загадкі, казкі, калыханкі, забаўлянкі, песні. Дзіцячы фальклор аказваў i аказвае ўплыў на БДЛ. Да традыцый фальклору звяртаюцца паэты, якія пішуць для дзяцей вершы, паэмы i казкі, выкарыстоўваючы вобразы, характэрныя мастацкія прыёмы i рытмы народных дзіцячых песень, лічылак, дражнілак i загадак, вучацца ў безыменных аўтараў размоўным інтанацыям, уменню гаварыць з дзецьмі проста i шчыра, захапляць ix iмклівым развіццём дзеяння, дынамікай падзей. Без наследавання традыцый дзяцячага фальклору не было б, напэўна, цудоўных твораў для дзяцей Я. Купалы, Я. Коласа, З. Бядулі, А. Александровіча, У. Дубоўкі. Такім чынам, беларускі фальклор, у тым ліку і дзіцячы, з’явіўся не толькі першаасновай беларускай дзіцячай літаратуры, але і першым яе этапам развіцця, бо ва ўмовах адсутнасці беларускіх выданняў ён замяняў друкаваную літаратуру.

 

 

2. Легенды і паданні: “Бацька і сыны”, “Возера Нарач”, “Чараўніца”, “Паданне пра заснаванне Мінска”, “Як узнікла назва Гомель”.

Легенды і паданні з’яўляюцца адным з найбольш важных элементаў гісторыка-культурнай сападчыны нашага народа. Яны адлюстроўваюць гістарычны лёс краіны, духоўныя каштоўнасці людзей Беларусі. Для жыхара кожнай масцовасці яны з’яўляюцца пэўнымі звеннямі, якія злучаюць пакаленні нашага народа.

“Возера Нарач”

Калісьці на беразе вялікага возера з крыштальна-празрыстай вадойжыла дзяўчына Нара. На заходзе любіла яна сядзець ля вады на пяшчаным беразе і спяваць, падыгрываючы сабе на арфе.

Аднойчы песні Нары пачуў пан, стары ўдавец, і захацелася яму ўзяць дзяўчыну ў жонкі. Але ў Нарыбыў жаніх, і яна адмовілася. Тады слугі забілі хлопца, а дзяўчыну прывялі ў панскія харомы. У ночперад шлюбам Нара падпаліла палац і паспрабавала ўцячы. На беразе яе нагнала палацавая ахова.Калі Нара зразумела, што ад пагоні не сысці, кінулася ў ваду.
З таго часу і называюць возера яе імем - Нара або Нарач.

 

“Чараўніца”

Жыла сабе раз удава, і былі ў яе дзве дачкі. Старэйшая і з характару, і з твару была вельмі падобная да маці, - такая падобная, што людзі, убачыўшы іх разам, не маглі адрозніць, дзе адна, а дзе другая. Абедзве яны былі такія агідныя і такія фанабэрыстыя, што жыць з імі было немагчыма. А вось меншая дачка сваёй дабрынёй і сумленнасцю была чысты бацька. І апроч таго яна была такая прыгожая, што другой такой не было нідзе ў свеце. Ды ўсё ж, вядома, падобнага да сябе любяць болей, і таму ўдава вельмі любіла старэйшую дачку і трываць не магла малодшай. Яна прымушала яе есці толькі на кухні і ўвесь час давала ёй якую-небудзь цяжкую працу.

Абавязкам беднай дзяўчыны было двойчы на дзень хадзіць па ваду аж за дзве вярсты ад дома, і кожны раз яна павінна была прынесці вялізны збан, поўны да берагоў. І вось аднаго разу, калі яна была ля крыніцы, да яе падышла бедная кабета і папрасіла напіцца.

- Зараз, зараз, цётачка, - сказала прыгожая дзяўчына.

Яна хуценька спаласнула збан, наліла ў яго вады з найчысцейшага месца ў крыніцы і падала яго кабеце. Каб той зручней было піць, дзяўчына ўвесь час яго падтрымлівала. Напіўшыся, кабета сказала:

- Ты такая прыгожая, такая добрая і такая ветлівая, што я хачу зрабіць табе падарунак (а гэта была чараўніца, якая наўмысна абярнулася беднай сялянкай, каб пабачыць, якое сумленне ў гэтай дзяўчыны).

- Я вырашыла надзяліць цябе дарам, - сказала чараўніца. - Дзякуючы яму пры кожным слове, якое ты вымавіш, з рота ў цябе будзе выпадаць кветка або каштоўны камень.

Неўзабаве дзяўчына вярнулася дадому. Маці адразу накінулася на яе сварыцца, што яна так доўга хадзіла па ваду.

- Калі ласка, мама, даруйце, што я так спазнілася, - сказала бедная дзяўчына.

І пры гэтых словах з рота ў яе ўпалі дзве ружы, дзве перліны і два вялікія дыяменты.

- Што такое? - крыкнула маці, вельмі здзівіўшыся. - Па-мойму, у яе з рота выпалі дзве перліны і два дыяменты?! Адкуль гэта ў цябе, дачушка мая? (Гэта быў першы раз, калі яна назвала яе дачушкай.)

Бедная дзяўчына шчыра распавяла ёй пра ўсё, што з ёй здарылася, і насыпала пры гэтым безліч дыяментаў.

- Вось табе маеш! - сказала маці. - Трэба будзе паслаць туды і маю старэйшую. Чуеш, Фаншона? Пабач, што падае ў тваёй сястры з рота, калі яна гаворыць! Хочаш мець такі дар? Тады бяры збанок, ды схадзі па ваду да крыніцы, а калі якая-небудзь бедная кабета папросіць у цябе напіцца, налі ёй у збанок вады ды напаі.

- Яшчэ чаго! - груба адказала Фаншона. - Ніколі такога не будзе, каб я пайшла на крыніцу!

- А я кажу, што пойдзеш, - паўтарыла маці, - і зараз жа.

Давялося такі старэйшай дачцэ ісці, хоць яна ўвесь час незадаволена бурчала. А з сабой яна ўзяла найлепшы срэбраны збанок, які быў у хаце. І вось, ледзь яна паспела падысці да крыніцы, як убачыла, што з лесу выйшла раскошна апранутая пані. Гэта была тая самая чараўніца, якая раней гутарыла з яе сястрой, а цяпер абярнулася прынцэсай, каб пабачыць, наколькі гэтая дзяўчына можа быць несумленная. Яна падышла да старэйшай сястры і папрасіла ў яе напіцца.

- Яшчэ чаго! - груба крыкнула чараўніцы фанабэрыстая дзяўчына. - Што я сюды прыйшла вам ваду падаваць?! Ці вы думаеце, я прынесла гэты срэбраны збанок, каб вы з яго тут пілі! Вось што я вам скажу: піце проста з крыніцы, калі вам так хочацца.

- Вы вельмі няветлівая, - адказала чараўніца, але на твары ў яе не выявілася ніякага гневу. - Ну што ж, калі вы такая грубая, я надзялю вас дарам: пры кожным слове, якое вы скажаце, з рота ў вас будзе выскокваць гадзіна ці рапуха.

Яшчэ здалёк заўважыўшы сваю любую дачушку, маці закрычала:

- Ну што, дачушка мая?

- А нічога, мая матухна.., - адказала грубіянка, і з рота ў яе выскачылі дзве рапухі і дзве гадзіны.

- О неба! - крыкнула маці. - Што я бачу? Усё гэта з-за тваёй сястрыцы! Ну, яна ўжо мне заплаціць!

І яна пабегла па малодшую дачку, каб яе набіць. Але бедная дзяўчына ўцякла і схавалася ў лесе.

Там яе і спаткаў сын караля, які вяртаўся з палявання. Ён заўважыў, якая яна прыгожая, і спытаўся, чаму яна тут адна і чаго плача.

- О, пане! - адказала дзяўчына. - Маці выгнала мяне з хаты.

Убачыўшы, што з рота ў яе выпалі шэсць перлаў і столькі ж дыяментаў, сын караля вельмі здзівіўся і спытаў, як у яе гэта выходзіць. І дзяўчына расказала гісторыю, якая з ёй здарылася. Пачуўшы гэта, сын караля вельмі ў яе закахаўся і падумаў, што такі дар варты ўсяго, што могуць даць у пасаг за любой прынцэсай. Ён прывёз дзяўчыну ў палац да свайго бацькі-караля, і там яны пажаніліся.

Што ж да яе сястры, дык тая хутка ўжо так усім абрыдла, што родная маці не вытрывала ды выгнала яе з хаты. Нябога доўга тулялася сям і там, але так і не знайшла нікога, хто б яе прытуліў. Так яна і памерла адна ў нейкім глухім лясным закутку.

Мараль

Дыяменты і аздобы
Вабяць моцна ўсіх людзей,
Але ветлівыя словы
Больш маюць сілы і каштуюць даражэй.

Другая мараль

Няпроста дагаджаць усім
І далікатным быць заўсёды,
Ды ўрэшце ўсё вянчае ўзнагарода -
Якраз тады, як пра яе не думаеш зусім.

“Паданне пра заснаванне Мінска”

Паміж Татарскім канцом і Пярэспенскім мастком, у самога Віленскага паштовага шляху, калісьці пасяліўся знакаміты волат-знахар па мянушцы Менеск, або Менскі, і пабудаваў ён на рацэ Свіслачы вялікі каменны млын на сем колаў.

Ніхто самога Менеска не бачыў, тым не менш, у навакольных мясцовасцях свіслацкай зямлі чутныя былі самыя фантастычныя аповяды пра яго моц. Кажуць, што ў ягоным млыне мука малолася не з жыта, а з камянёў, што ўначы чуліся нейкія дзіўныя крыкі, гуканне, песні, музыка і танцы, што апоўначы ездзіў ён на сваім млыне па паселішчах і набіраў дружыну з адважных, смелых, моцных людзей, якія пазней утварылі цэлы народ, а пасяліўся ён побач з млыном. Тут і быў заснаваны горад і названы імем волата - Менеск - Менск - Мінск.

Вядомы беларускі археолаг Г. В. Штыхаў лічыць, што назву Менску дала рака Менка, якая ўпадае ў Пціч у 12-ці кіламетрах паўночней сучаснага горада Дзяржынска. Археолагі выявілі там старажытнае паселішча. На думку навукоўца, яго жыхары па нейкіх прычынах у XI стагоддзі перайшлі з берагоў Менкі на Нямігу і заснавалі там новае паселішча, захаваўшы за ім старую назву - Менск.

 

3. Узнікненне беларускага кнігадрукавання, распаўсюджванне кніг вучэбнага прызначэння (Ф. Скарына, С. Будны, Л. Зізаній).

Пісьменнасцю на Pyci карыст ўжо ў перш пал 10 ст., аднак шырокае яе распаўсюджанне было абумоўлена прыняццем хрысціянства ў 988 г. 3 гэт часу заканамерна ўзрасла неабходнасць у кнізе i дзякуючы патрэбам праваслаўя сфармірав пісьм мова, якую наз стараслав альбо царкоўнаслав. Даволі блізкая агульнаславянскаю асновай да старажытнарускай, яна досыць легка засвойвалася на Pyci, i на ёй фактычна была створана ўся царкоўна-рэлійная літаратура таго часу. Некалькі iншы тып мовы ўжываўся ў свецкім пісьменствe. Мова яго помнікаў з'яўлялася літаратурна апрацаваным варыянтам жывой гаворкі ўсходніх славян. Зараджэнне пісьмовай БДЛ звяз з развіццём бел кнігадрукавання, з распаўсюджаннем на Беларусі кніг вучэбнага прызначэння. Першымі тaкімi кніжкамі былі выдадзеныя ў Pacii буквары i азбукоўнікі, якія аказалі вялікі ўплыў на развіццё бел вучэбнай кнігi. На шляху стварэння яе важным этапам з'явіўся “Псалтыр”, выдадзены вучоным i пісьменнікам, доктарам філасофіі i медыцыны з Полацка Францыскам Скарынам (каля 1490 - каля 1551) у Празе ў 1517 г. i ўтрымліваў 150 Давідавых псалмоў – твораў іўдзейскай i хрысціянскай лірыкі, перакладзеных на стараславянскую мову ў IX ст. У старажытным бел пісьменстве глосы ўпершыню выкарыстаў Ф.Скарына, які “на боцех” кніг “Бiблііi”, “Псалтыра”, “Апостала” i “Малой падарожнай кніжыцы” тлумачыў многія царкоўнаславянскія словы, паказваючы, “что которое слово знаменуеть”. Скарынаўскія глосы раскрываюць сэнс розных назваў прадметаў побыту, расліннага i жывёльнага свету, прыродна-геаграфічных i рэлігійна-культавых паняццяў, уласных назваў і інш. паняццяў (параўн.: онагри − лоси, тимпанъ − бубен, холмы − узгорки i г.д.). Глосы падпарадкаваны асноўнай ідэі першадрукара − зрабіць кнiгy даступнай “людем посполитым”. Прадаўжальнікамі культурна-асветніцх традыцый славутага палачаніна былі Сымон Будны, а таксама Л. Крышкоўскі i М. Кавячынскі, намаганнямі якіх у 1562 г. у Нясвіжскай друкарні была выдадзена першая кнігa па-старабеларуску на тэрыторыі Беларусі – «Катэхізіс», кніга пра царкву i грамадства ў пытаннях i адказах. Яна прызначалася не толькі для чытання дарослых, але i для таго, каб дарослыя па ёй «деток своих научали». Паводле азначэння С. Буднага, «катихизис, то ест наука стародавная христианъская от светого письма, для простых людей языка руского, въ пытаниах и отказех събрана». У гэты ж перыяд на Белаpyci з'явіліся папулярны «Псалтырь С. Будны выдаў таксама «Евангелие учительное» (1569), «Часовник, в нем напред и азбука» (1596). Вялікую ролю ў пашырэнні асветы (i адпаведна кніг для дзяцей) на Беларусі адыгрывалі брацкія школы i адчыненыя пры ix друкарні, якія дзейнічалі ў Вільні, Магілёве i інш. Выйшлі ў свет 127 выданняў, сярод якіх былі буквары i яркія палемічна-публіцыстычныя творы. У 1596 г. брацкая друкарня ў Вільні выдала буквар для беларускіх дзяцей Лаўрэнція 3ізанія «Наука ку читаню i разуменю письма словенского». У гэтым буквары былі змешчаны лемантар (азбука), катэхізіс, а таксама «Лексіс» – слоўнік, у якім славянскія словы падаваліся ў перакладзе на жывую беларускую мову. Аўтару належыць i адзін з першых падручнікаў па граматыцы «Грамматика словенска» (1596).

 

 

4. Забарона мовы спачатку ўрадам Польшчы, потым – царскай Расіі.

Прычыны заняпаду беларускай мовы ў Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі: У 2-й палове ХVІ ст. пасля аб'яднання Літвы з Польшчай на аснове Люблінскай уніі (1 569 г.) беларускія землі ўвайшлі ў склад Рэчы Паспалітай. Пры падтрымцы каталіцкага Рыма Рэч Паспа-літая пачынае праводзіць палітыку апалячвання і акаталічвання беларусаў. Спачатку афіцыйна выкарыстоўваліся і польская, і беларуская мовы, але з цягам часу паступова ў якасці дзяржаўнай уводзіцца польская мова. У 1696 г. Варшаўскі сейм прыняў паста-нову аб забароне беларускай мовы ў дзяржаўных і судовых установах. У канцы ХУІІ ст. беларуская літаратурна-пісьмовая мова прыходзіць у поўны заняпад. Па сутнасці, працягвае развівацца толькі народная гутарковая мова (дыялекты), якая сустракаецца ў шматлікіх помніках фальклору (казкі, паданні, прыказкі, прымаўкі, вершаваныя творы, жарты і г. д.), а таксама ў якасці ўставак у польскамоўныя драматычныя творы для характарыстыкі беларускіх персанажаў. Менавіта з гэтага часу ў галовы тутэйшага насельніцтва ўбівалася негатыўнае, зневажальнае стаўленне да ўсяго беларускага, у першую чаргу да беларускай мовы, якую сталі называць «мовай хамскай, мужыцкай, паганскай». Польская мова лічылася мовай вышэйшага гатунку, панскай, 14 шляхетнай. На вялікі жаль, многія прадстаўнікі беларускай шляхты за пэўныя прывілеі выракаліся не толькі роднай мовы, але і свайго беларускага пахо- джання, больш таго - сваѐй веры. У канцы ХУІІІ ст. у выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай (1795 г.) беларускія землі ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі. У 1840 г. царскі ўрад (Мікалай І) забараняе ўжываць назву «Беларусь» (існавала назва «Северо- Западный край»). Афіцыйная перапіска і мастацкая літаратура на беларускай мове былі забаронены. У літаратурнай беларускай мове гэтага часу амаль не было грамадска-палітычнай і навуковай тэрміналогіі, не было строгай сістэмы граматычных, лексічных і арфаэпічных нормаў (гэтым тлумачыцца адсутнасць у беларускай літаратуры такога напрамку, як класіцызм, дзе творы павінны пісацца на добра апрацаванай мове, высокім стылем). Сваѐй роднай мовай беларускі народ карыстаўся толькі ў бытавой сферы. Польскія і рускія вучоныя не прызнавалі беларускую мову самастойнай, разглядалі яе як польскі або рускі дыялект; вялі спрэчкі наконт таго, кім з'яўляюцца тутэйшыя жыхары: рускімі ці палякамі. У 1867 г. царскі ўрад забараніў друкаванне кніг на беларус-кай мове. Гэта забарона праіснавала да рэвалюцыі 1905 года. За ўсѐ ХІХ ст., па падліках даследчыкаў, выйшла не больш за 75 кніг. Пасля паўстання 1863 г. на працягу 30 гадоў на Беларусі не было надрукавана ніводнай кнігі на беларускай мове. А тыя, што вы-ходзілі ў свет, друкаваліся за межамі Расійскай імперыі. Сярод не- шматлікіх твораў, якія з'явіліся ў ХІХ ст., найбольш значнымі лічацца ананімныя паэмы «Тарас на Парнасе» і «Энеіда навыварат». 2.4 Утварэнне новай беларускай літаратурнай мовы. Працэс беларусізацыі ў 20-я гады ХХ ст. Як ні дзіўна, але менавіта ў час поўнага нацыянальнага заня-паду ў асяроддзі навукоўцаў-беларусістаў з'яўляецца ідэя беларускага нацыянальнага Адраджэння. Узнавіць беларускую культуру праз адраджэнне беларускай мовы - такую мэту ставілі перад сабой асветнікі ХІХ ст. (ля вытокаў гэтага прагрэсіўнага працэсу стаялі Я. Чачот, Я. Баршчэўскі, В. Дунін- Марцінкевіч, К. Каліноўскі, У. Сыракомля, Ядвігін Ш., А. Гурыновіч і іншыя прагрэсіўныя пісьменнікі). Нягледзячы на царскую забарону аб друкаванні кніг, у канцы ХІХ ст. за мяжой выходзяць творы Фран-цішка Багушэвіча (зборнікі «Дудка беларуская» і «Смык беларускі»), з'яўляюцца вершы Я. Лучыны. У 1906 г. выдаюцца газеты «Наша Доля», пасля - «Наша Ніва». У «Нашай Ніве» друкавалі свае творы класікі беларускай літаратуры: Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч, Цѐтка, С. Палуян і інш. Іх творчасць і стала пачаткам новай беларускай літаратурнай мовы. Нагадаем, што фарміравалася яна не на кніжных традыцыях, як многія іншыя літаратурныя мовы, а цалкам «вырастала» з народных гаворак, затым апрацоўвалася, удасканальвалася майстрамі беларускага слова. (Аднак працэс развіцця сучаснай літаратурнай мовы расцягнуўся больш чым на стагоддзе. Па сутнасці, яшчэ ў пачатку ХХ ст. беларуская мова была неўнармаванай, развівалася ў асноўным у жанры мастацкай літаратуры.)15 У 1918 г. была ўтворана Беларуская Народная Рэспубліка (БНР) і беларуская мова ўпершыню пасля часоў ВКЛ набыла статус дзяржаўнай, г.зн. на ѐй працавалі ўрад і іншыя грамадскія ўстановы. Распачаўся працэс беларусізацыі. Да беларускага пісьмовага слова далучыліся мільѐны людзей. Толькі за перыяд з 1920 па 1926 гг. пачалі сваю творчую дзейнасць каля 500 маладых літаратараў, сярод іх А. Александровіч, А. Бабарэка, Я. Пушча, М. Чарот, А. Дудар. К. Чорны, З. Бядуля, К. Крапіва і інш. Упершыню былі створаны на беларускай мове пад-ручнікі для школ па ўсіх прадметах, слоўнікі (у прыватнасці, слоўнікі вайсковай тэрміналогіі, прававой, батанічнай; дыялектныя слоўнікі, перакладныя і інш.). У канцы 1920-х гадоў амаль уся літаратура (каля 90 %), якая выпускалася ў рэспубліцы, была беларускамоўнай (!), звыш 80 % школ мелі беларускую мову навучання. Беларуская мова стала мовай справаводства, навукі. У 1918 г. Браніслаў Тарашкевіч падрыхтаваў «Беларускую граматыку для школ», якая дала пачатак станаўленню новай беларускай арфа-графіі. У «Граматыцы» ўпершыню былі прыведзены ў сістэму пра-вілы напісання спрадвечна беларускіх слоў і асобна вызначаны нормы напісання слоў іншамоўнага паходжання. «Граматыка» Тарашкевіча на працягу 20-х гадоў ХХ ст. заставалася адзіным стабілным вучэбным дапаможнікам, на аснове якога ствараліся падручнікі і даследаванні па беларускай мове. (Дарэчы, беларуская дыяспара і сѐння карыстаецца дадзенай арфаграфіяй, якая атрымала неафіцыйную назву «тарашкевіца»

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-04-07; просмотров: 4031; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 13.58.40.171 (0.012 с.)