Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Крыніцы па гісторыі Беларусі. Гістогрыяграфія прадмета.↑ Стр 1 из 8Следующая ⇒ Содержание книги
Похожие статьи вашей тематики
Поиск на нашем сайте
Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель 9-13 ст Эканамічнае жыцце Беларускіх зямель у Х—XIII стст. вызначала ў асноўным сельская гаспадарка. Асноўныя прылады працы—саха, драўляная барана. Найбольш распаўсюджанымі збожжавымі культурамі былі проса, жыта, пшаніца, ячмень, авёс, гарох. Шырока распаўсюджаны былі на Беларусі агуркі, буракі, цыбуля, морква, капуста. Такім чынам, земляробства было галоўным заняткам насельніцтва, але захоўвалі сваё значэнне рыбалоўства, паляванне, бортніцтва. Рост прадукцыйнасці сіл у земляробстве суправаджаўся развіццём хатніх промыслаў і выдзяленнем рамяства. Гэта спрыяла з'яўленню пасяленняў гарадского тыпу. Найбольш раннія з іх—Полацк, Тураў, Бярэсце, Віцебск. Гарады паступова ператвараліся ў цэнтры рамеснай вытворчасці і гандлю. Гандаль ішоў і ўнутраны, і знешні. Купцы падтрымлівалі сувязі не толькі з суседнімі, але і з далекімі краінамі (Візантыяй, Арабскім халіфатам). Зямля паступова трапіла ў прыватную ўласнасць асобных сем'яў. Родаплемянная знаць захоплівала лепшыя землі і ператварала збяднелых абшчыннікаў у залежных сялян. На беларускіх землях ішло стварэнне дзяржаўнасці. Свабодныя смерды-абшчыннікі павінны былі плаціць даніну князю, які збіраў яе разам з дружынай. Паступова пашыраецца феадальнае землеўладанне. Сяляне-абшчыннікі рознымі шляхамі траплялі ў залежнасць ад феадала: у выніку частых войн, у выніку разарэння ад уплаты цяжкай даніны і г.д. Іх гаспадарка рабілася аб'ектам рабаўніцтва, а самі яны страчвалі асабістую свабоду. Залежных сялян, якія неслі розныя павіннасці, называлі чэляддзю. Тых, хто поўнасцю страціў асабістую свабоду,—халопамі. Услед за княжацкім землеўладаннем узнікла баярскае і царкоўнае. Ускладненне і ўдасканалённе грамадскіх адносін на Беларусі вяло да ўтварэння дзяржаўнасці. Першай паўнавартаснай дзяржавай, якая сфарміравалася на беларускіх землях, было Полацкае княства.
УТВАРЭННЕ ВКЛ. Перадумовай утварэння беларуска-літоўскай дзяржавы стала развіццё ў сярэдзіне XIII ст. у Верхнім Панямонні стара-беларускіх гарадоў. Аб'яднанню ў складзе моцнай дзяржавы садзейнічаў шэраг прычын: 1) пагроза з боку нямецкага Ордэна і татар; 2) інтарэсы далейшага развіцця гаспадаркі; 3) інтарэсы літоўскіх і рускіх феадалаў умацаваць сваё панаванне на ўсходне-славянскіх абшарах. Цэнтрам, вакол якога пачала складвацца Літоўская дзяржава, стаў Наваградак. Першым князем—прэтэндэнтам на ролю яе стваральніка—выступіў Літоўскі князь Міндоўг. 3 дапамогай сілы Міндоўг адваяваў літоўскія землі і далучыў іх да Наваградка. Міндоўг прыняў каталіцтва, каранаваўся ў Наваградку.. Наваградак стаў першай сталіцай адносна адзінай беларуска-літоўскай дзяржавы. Аб'яднанне беларускіх і літоўскіх зямель у адну дзяржаву з'явілася вынікам сацыяльна-эканамічных з'яў, што адбываліся ў гэтых землях. Паскорыла працэс аб'яднання неабходнасць барацьбы са знешняй небяспекай. Да сярэдзіны ХIV ст. ВКЛ уяўляла сабой асаблівую федэрацыю, сукупнасць асоб-ных княстваў і ўдзелаў. Да сярэдзіны XV ст. дзяржава афіцыйна называлася Вялікім Княствам Літоўскім і Рускім. Тэрмін "Літва" адносіўся да Верхняга і Сярэдняга Панямоння, а "Русь"—да Верхняга Падзвіння і Падняпроўя. ВКЛ уяўляла сабой манархію на чале з вялікім князем—носьбітам заканадаўчай, выканаўчай, судовай, ваеннай улады. У першай палове XIII ст. раздробленыя і аслабленыя феадальнымі міжусобіцамі землі Беларусі сталі аб'ектам агрэсіі нямецкіх крыжаносцаў з захаду і мангола-татар з поўдня. Вялікую небяспеку ўяўлялі нямецкія бязлітасныя рыцары-крыжакі. У пачатку XIII ст. яны пачалі планамернае заваяванне Прыбалтыкі, якую лічылі плацдармам для "націску на ўсход". Грабежніцкія паходы прыкрываліся ідэяй распаўсюджвання хрысціянства. Нашэсце крыжакоў пагражала разбурэннем гарадоў і вёсак, знішчэннем народаў, духоўным упадкам. На пярэднім краі гэтай барацьбы стаялі беларускія землі. Полацкія князі першымі ўступілі ў барацьбу з небяспечным ворагам, бо з'яўленне крыжакоў пагражала князям стратай падуладных зямель, а пабудова ў 1201 г. крэпасці Рыга ставіла пад пагрозу знешнегандлёвыя сувязі. Прадстаунікі Лівау прасілі полацкага князя Уладзiміра дапамагчы ім выгнаць крыжакоу. Ен згадзіуся, але дзеянш саюзнікаў не былі ўзгоднены. Адсутнасць адзінства паміж палачанамі, лівамі, латышамі і літоўцамі ў сумеснай барацьбе супраць крыжакоў давзоліла апошнім ужо ў пачатку XIII ст. падпарадкаваць Ніжняе Падзвінне. Гарады-крэпасці Кукенойс і Герцыке, якімі кіравалі васалы полацкага княства, былі спалены. Шлях да Полацка быў адкрыты. Крыжакі пагражалі не толькі Полацку, але і Ноўгараду, і літоўцам. Таму ў 1216 г. полацкі князь Уладзімір падрыхтаваў сумесны паход супраць Тэутонскага ордэна крыжакоу, аднак у дзень выступлення ён нечакана памёр.\\У пачатку 40-х гг. XIII ст. шведскія і нямецкія захопнікі адначасова пачалі паход на паўночна-усходш'я землі Русі. Шведы рушылі на Ноўгарад, а немцы—на Пскоў. Наўгародскім князем у той час быў таленавіты палкаводец Аляксандр Яраслававіч. Каб процістаяць небяспецы, ён устанавіў даволі трывалыя сувязі з Уладзіміра-Суздальскім, Віцебскім і Полацкім княствам. У ліпені 1240 г. Аляксандр Яраслававіч з невялікім атрадам нечакана з'явіўся на берагах Нявы, дзе ў сваіх шатрах адпачывалі шведы, і разбіў іх. У 1242 г. Аляксандр, празваны Неўскім, разбіў крыжакоў на лёдзе Чудскага возера. Лядовае пабоішча прыпыніла рух крыжакоў на ўсход. Паводле міру, заключанаму ў 1243 г., яны не толькі адмаўляліся ад заваяваных раней рускіх зямель, але і аддавалі Ноўгараду частку сваёй тэрыторыі. Полацкія дружыны прымалі актыўны ўдзел у бітвах на Няве і на Чудскім возеры. У летапісах захаваліся некаторыя імёны "храбрых мужоў". Гэта, напрыклад, Якаў Палачанін. які вызначыўся ў бітве на р. Няве. Гэта і гарадзенскі ваявода Давыд. які разбіў са сваёй дружынай крыжакоў, якія напалі на Наваградак. У 1410 г. на полі каля вёскі Грунвальд (зараз тэрыторыя Польшчы) сышліся на бітву з крыжацкім войскам аб'яднаныя войскі ВКЛ і Польскага каралеўства. Удар для Тэўтонскага ордэна быў такі ашаламляльны, што землі ўсходніх славян пяць стагоддзяў не ведалі германскай агрэсіі. Знешнепалітычная сітуацыя на поўдні Беларусі была таксама вельмі складанай. У пачатку XIII ст. у Цэнтральнай Азіі ўтварылася магутная мангольская дзяржава на чале з Чынгісханам. У 1219 г. мангола-татары ўварваліся ў Сярэднюю Азію, Паўночны Іран і Закаўказзе. У 1223 г. яны нанеслі паражэнне рускім князям на р. Калка. Зімой 7237 г. яны накіравалі галоўны ўдар на паўночна-ўсходнюю Русь. Вясной 1238 г. мангола-татары пагражалі беларускім землям з усходу. Восенню 1239 г. татары рушылі на поўдзень Русі, захапілі і знішчылі Глухаў, Чарнігаў, напалі таксама на Гомель. Ёсць звесткі пра гераічную барацьбу паўднёвых беларускіх гарадоў: Мазыра, Турава, Пінска і інш. У другой палове XIII ст. мангола-татары яшчэ неаднаразова ажыццяўлялі паходы на беларускія і літоўскія землі. Але трэба зазначыць, што ўпартае, працяглае супраціўленне насельніцтва Беларусі і Літвы, а таксама гераічная барацьба рускага народа, спынілі мангола-татарскіх заваёўнікаў. Вайна 1654-1667 Казацкая вайна працягвалася на Украіне 1) пасля 1651 г. Багдан Хмяльніцкі пайшоў на саюз з Расіяй ---- Пераяслаўская рада 1654 г. Расія брала пад апеку украінскія землі. Расія марыла далучыць усю тэрыторыю Украіны і Беларусі, атрымаць выхад у Балтыйскае мора. 2) Крымскі хан перайшоў на бок Польшчы. Рускі цар Аляксей Міхайлавіч зваў пад “царскую руку”. 1) выступаў як абаронца праваслаўся, 2) абяцаў спакойнае і заможнае жыццё. (дакумент с. 107(7) 3) Шляхце гарантаваў захаванне ўсіх былых уладанняў і былых прывілеяў, абяцаў новыя, 4) Мяшчанам – вольны гандаль з рускімі гарадамі. = “Беларусы хочуць быць у Аляксея Міхайлавіча ў падданстве” Пры падыходзе маскоўскага войска а) частка праваслаўнай і каталіцкай шляхты прымала бок Расіі, б) католікі ішлі ў праваслаўе. Таму што: а) з мэтай захавання ўладанняў і льгот, б) няздольнасць шляхты на пачатку вайны змагацца супраць Расіі, в) спадзяванні што рускі ўрад здольны абараніць яе ад сялянскіх хваляванняў. Сяляне і гарадскія нізы спадзяваліся: а) атрымаць палёгку ў павіннасцях і б) спакой у дзяржаве.
Вынікі – працяг разбуральнага веку: а) пераселена значная частка (Слабоды), б) загінула ад ваенных дзеянняў, голаду, эпідэмій (ад 2,9 да 1,4 млн.) в) падарвала сельскуюгаспадарку, г) спыніла развіццё гарадоў, д) прычына працяглага і глыбокага гаспадарчага і грамадска-палітычнага крызісу РП.
24. Падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. Палiтычны крызiс РП – адна з галоўных прычын знiкнення гэтай краiны з палiтычнай карты свету. Ен меў некалькi вытокаў. Першы закладзены з падпiсання Люблiнскай унii. З гэтага моманту ўся гiст. РП – гэта барацьба ў дыпламатычных, палiт. i культ. адносiнах дзвюх дзярж., якая аслабляла iх у экан. i ваенных адносiнах, рабiла легкай здабычай сусед. дзяржаў. Адсутничала моцнае войска у поль. караля. У РП факт. адсутничау адзины моцны кирауник. Другiм вытокам, заканамерна падрываўшым самыя асновы дзяржаўнасцi РП, з`явiлiся шляхецкiя вольнасцi (права вета), стварэнне канфедэрацый – саюзаў узброенай шляхты для абароны сваiх прывiлеяў, мясцовыя соймiкi, якiм належыла ўся ўлада ў ваяводствах i паветах. Гэта вяло да ўзмацнення шляхты, заняпада адмiнiстрацыйнага кiравання.Трэцiм вытокам палiтычнага крызiсу была бязглуздая рэлiгiйная палiтыка, iмкненне апалячыць жыхароў ВКЛ, перавсцi iх з праваслаўных у каталiцкую веру. Чацьверты выток – спалучэнне нацыянальнага i рэлiгiйнага прыгнеты з феадальным, што выклiкала сялянскiя выступленнi, падрывалi моц дзяржавы.Пяты выток – барацьба памiж магнатамi за ўладу ў краiне. Асноўные сапернiкi – Радзiвiлы, Пацы, Сапегi. Звароты розных груповак за дапамогай да суседнiх краiн, стварэннi канфедэрацый, падзенне нораваў пануючага шляхецкага саслоўя, няздольнасць кiраваць дзяржавай. А таксама няспынныя войны, якiя вялiся на тэрыторыi дзяржавы, руйнавалi яе.Першы падзел РП адбыўся па iнiцыятыве Прусii ў 1772 г. Тэрыторыя РП была падзелена памiж Расiяй, Прусiяй i Аўстрыяй. Да Расii адышлi Iнфлянты, большая частка Полацкага ваяводства, амаль усе Вiцебскае, Мсцiслаўская ваяводства, Магiлеўскае ваяводства.Убачыўшы пагрозу дзяржаўнаму iснаванню, сейм 1791 г. прыняў канстытуцыю. Яна адмяняла выбарнасць караля, адмяняла вольнасцi шляхты, рашэннi сейма прымалiся большасцю галасоў, забаранялася назва ВКЛ, абвяшчалася свабода веравызнання i iншыя рашэннi, накiраваныя на цэнтралiзацыю i ўмацаванне дзяржавы. Знайшлiся сiлы, якiя былi незадаволены прыняццем Канстытуцыi. Яны ўзялiся за барацьбу за расiйскiя парадкi кiравання. Зноў пачалася грамадзянская вайна. Гэта скарысталi суседзi. Адбыўся другi падзел РП у 1793. Да расii адышла цастка полацкага ваяводства, рэшткi Вiцебскага i Мсцiслаўскага, Мiнская i ўсходняя часткi Навагрудскага i Брэсцкага ваяводстваў. У адказ на раздзел краiны ў сакавiку 1794 г. пачалося паўстанне Т.Касцюшкi. Яго галоўная мэта – незалежнасць нацыi, РП у межах 1772 г. Паўстанне Т.Касцюшкi пачалося ў Кракаве, затым у Лiтве. Пацярпела паражэнне. У Варшаву ўвайшлi прускiя, рускiя, ааўстрыйскiя войскi.У 1795 г. адбыўся трэцi падле РП. Да Расii адышла Заходняя Беларусь i ўсходняя Лiтва, а таксама ўкраiна да Зах. Буга. Такім чынам РП перастала iснаваць як самастойная дзяржава: не абмежаваныя шляхецкiя вольнасцi, нацыянальны прыгнет,рэлiгiйны фанатызм, падзенне нораваў шляхецкага саслоўя, адсутнасць моцнай улады ў краiне, анархiя, раскол грамадства паводле этнiчных i iдэалагiчных прыкмет, няспынныя войны i iнш. – усе гэта аслабляла дзяржавы знутры, рабiла легкай здабычай суседзяў. 25. Культура Беларусі ў другой палове XVI - XVIII стст. У гісторыі культуры Беларусі сярэдзіны XVI – XVIII ст. можна выдзеліць тры перыяды: 1) другая палова XVI ст. – рэфармацыйна-гуманістычны рух; 2) канец XVI – першая палова XVII ст. – эпоха контррэфармацыі і ўсталявання барока; 3) другая палова XVII – XVIII ст. – панаванне ў мастацтве стылю барока і пачатак стылю класіцызму. Асвета і кнігадрукаванне. На тэрыторыі Беларусі з’яўляюцца найбольш перадавыя для свайго часу пратэстанцкія і брацкія школы. У школах вывучаліся гуманітарныя навукі – лацінская, грэчаская, польская, нямецкая мовы, рыторыка, гісторыя, правазнаўства, матэматыка, фізіка. У канцы XVI – першай палове XVII ст. на Беларусі адчыняюцца брацкія школы. Яны з’яўляліся і цэнтрамі кнігадрукавання. У XVIII ст. на беларускіх землях пашыраецца свецкая адукацыя. Гэтаму садзейнічала рэформа школ. Бібліятэчная і архіўная справа. Багацейшай у Рэчы Паспалітай з’яўлялася Нясвіжская бібліятэка Радзівілаў, заснаваная ў 1600 г. У бібліятэцы налічвалася больш за 20 тыс. тамоў кніг амаль на ўсіх еўрапейскіх мовах. У 1772 г. бібліятэка была канфіскавана і перавезена ў Пецярбург. У бібліятэцы захоўваліся таксама рэдкія рукапісы. Сярод іх – Радзівілаўскі летапіс, упрыгожаны 617 каляровымі малюнкамі. Больш за 6 тыс. рэдкіх кніг, старажытных рукапісаў, геаграфічных карт Беларусі, Літвы і Польшчы знаходзіліся ў Шчорсах, у маёнтку магната Храптовіча. У Нясвіжскім замку знаходзіўся і архіў, у якім налічвалася больш за 500 тыс. гістарычных актаў, грамат, пісьмаў і іншых дакументаў. Гэтыя матэрыялы былі сабраны з 1551 г., калі Мікалай Радзівіл Чорны атрымаў права захоўвання ў Нясвіжы т. зв. Літоўскай метрыкі – дзяржаўнага архіва Вялікага княства Літоўскага. Літаратура. Агульнадзяржаўныя летапісы і хронікі паступова саступаюць месца новым літаратурным відам і жанрам: публіцыстыцы, гісторыка-мемуарнай літаратуры, палітычнай сатыры, паэзіі. Адмена прыгоннага права. Дзве галоўныя прычыны абумовiлi адмену прыгоннага права ў Расii: iснаванне прыгоннiцтва стрымлiвала эканамiчнае развiцце дзяржавы; узрастанне антыпрыгоннiцкага руху, перш за ўсе сярод сялянства, пагражала моцным сацыяльным выбухам. Стала вiдавочна, што прыгоннiцкая сiстэма гаспадаркi значна праiграе капiталiстычнай.Ва ўрадавых колах у рэшце рэшт зразумелi, што час адмены прыгоннага права наспеў. Рэформу вырашана было пачаць з заходнiх губерняў. 19 лютага 1861 г. Аляксандр II зацвердзiў заканадаўчыя акты, якiя тычылiся адмены прыгоннага права i звярнўся да народа з "Манiфестам". У адпаведнасцi з "Манiфестам" селянiн адразу атрымлiваў асабiстую свабоду i шэраг грамадзянскiх правоў.Для непасрэднага правядзення рэформы на месцах стваралiся спецыяльныя органы - павятовыя мiравыя з'езды i губернскiя па сялянскiх справах установы.Калi да рэформы ў селянiна зямлi было звыш вышэйшай нормы, то памешчык меў права адрэзаць лiшак на сваю карысць. Свой палявы надзел зямлi сяляне павiнны былi выкупiць ва ўласнасць. У вынiку сяляне станавiлiся даўжнiкамi дзяржавы i на працягу 49 гадоў павiнны былi выплочваць выкупныя плацяжы разам з працэнтамi за пазыку. Паўстанняе 1863-1864гг. прымусiла ўрад унеслi iстотныя змены ў ажыццяўленне сялянскай рэформы на Беларусi. Тут уводзiўся абавязковы выкуп сялянскiх надзелаў; спынялася часоваабавязанае становiшча сялян, яны станавiлiся ўласнiкамi; выкупныя плацяжы знiжалiся; былi створаны павятовыя паверачныя камiсii для праверкi i выпраўлення ўстаўных грамат; у адпаведнасцi з законам 1867 г. дзяржаўныя сяляне на Беларусi пераводзiлiся з аброку на выкуп i станавiлiся ўладальнiкамi сваiх надзелаў.
32. Паўстане 1863-1864 гг: прычыны, сілы, вынікі. К. Каліноўскі. З часоў падзелу Рэчы Паспалітай польскі патрыятычны рух не даваў спакою расійскім уладам. Польскі патрыятычны лагер падзяліўся на дэмакратаў, якія выступалі за паўстанне, і лібералаў - прыхільнікаў мірных сродкаў барацьбы. Тыя, хто быў за паўстанне, атрымалi назву "чырвоныя". Яны падзялялiся на правых i левых. Першыя рабiлi стаўку на шляхту i асцерагалiся шырокага сялянскага руху.Яны прадугледжвалi надзяленне сялян зямлёй за кошт яе частковай канфiскацыi ў памешчыкаў пры абавязковай грашовай кампенсацыi. Левыя разлiчвалi на сялянскую рэвалюцыю. Працiўнiкаў паўстання называлi "белымi". Гэта былі пераважна памешчыкi, сярэдняя буржуазiя, частка iнтэлiгенцыi. Гэтыя палiтычныя плынi сфарміраваліся і iснавалi не толькi ў Польшчы, але i на тэрыторыi Беларусi i Лiтвы. Восенню 1861 г. у Варшаве з разнастайных рэвалюцыйных груповак быў арганiзаваны паўстанцкi гарадскi камiтэт. "Левых" ў Беларусi ўзначальваў Канстанцiн Калiноўскi (1838-1864). Ён паходзiў з сям'i збяднелага шляхцiца Гродзенскай губернi, скончыў Пецярбургскi ўнiверсiтэт. Вярнуўшыся ў 1861 г. на радзiму, К. Каліноўскі стварыў у Гродне нелегальную рэвалюцыйную арганiзацыю з разначыннай iнтэлiгенцыi. Выдаў 7 нумароў падпольнай рэвалюцыйнай газеты на беларускай мове "Мужыцкая праўда". Была выкладзена праграма паўстання: Польшча абвяшчалася незалежнай краiнай з роўнымi правамi ўсiх яе грамадзян перад законам, дазвалялася дзейнасць ўнiяцкай царквы, планавалася перадаць сялянам iх зямельныя надзелы ў поўнае ўладанне, а памешчыкам выплацiць кампенсацыю з дзяржаўнай казны. У студзенi-лютым 1863 г. ў Беларусi з'явiлiся першыя паўстанцкiя атрады, якiя прыйшлi з Польшчы. Найбольш актыўна паўстанцы дзейнiчалi ў Гродзенскай губернi, дзе ваяводскiм камiсарам быў К. Калiноўскi. Паўстанне 1863-1864 гг. адбывалася ва ўмовах правядзення аграрнай рэформы ў Расii. Поспеху ў барацьбе з паўстаннем расійскiя ўлады дасягнулi не толькi дзякуючы вайсковай сiле. У чэрвенi 1863 г. ў Вiльню вярнуўся К. Калiноўскi, а ў лiпенi ён стаў старшынёй Вiленскага аддзела. Да канца лета ў руках К. Калiноўскага сканцэнтравалася ўсё кiраўнiцтва паўстанцкiмi атрадамi на тэрыторыi Лiтвы i Беларусi. Аднак выратаваць паўстанне ўжо не удалося.
33. Буржуазныя рэформы 60-70 гг. ХІХ ст. Развіцце капіталізму ў эканоміцы беларусі пасля адмены прыгоннага права. Рэформа 1861 г. Лiквiдавала прыгоннае права. Аднак гэтага было не дастаткова. Расii былi патрэбны iншыя рэформы дзяржаўна-палiтычнага ладу. У 60-70-я гады ўрад шэраг пастаноў аб правядзеннi рэформ: земскай, судовай, гарадской, ваеннай, у галiне народнай адукацыi i друку. Самай радыкальнай была судовая рэформа (20 лiстапада 1864 г.). Былi абвешчаны нязменнасць суддзяў, незалежнасць суда ад адмiнiстрацыi, вусны характар, спаборнасць i галоснасць судовага працэсу. Пры разглядзе крымiнальных спраў прадугледжваўся ўдзел у судовым працэсе прысяжных засядацеляў, ствараўся iнстытут адвакатаў. На Беларусi судовая рэформа пачалася толькi ў 1872 г. з увядзення мiравых судоў. Земская рэформа, прынятая 1 студзеня 1864 г., прадугледжвала стварэнне ў паветах i губернях выбарных устаноў для кiраўнiцтва мясцовай гаспадаркай, народнай асветай, медыцынскiм абслугоўваннем насельнiцтва i iншымi справамi непалiтычнага характару. На Беларусi была праведзена гарадская рэформа (прынята ў 1870, а пачалася ў 1875). Яна абвяшчала прынцып усесаслоўнасцi пры выбарах органаў гарадскога самакiравання. Права выбіраць і быць абранымі ў гарадскую думу атрымалі толькі тыя, хто плаціў гарадскія падаткі. Рэфармаванне армii ў Расii пачалося ў 1862 г., калi былi ўтвораны 15 ваенных акруг i скарочаны тэрмiн службы да 7-8 гадоў. У 1874 г. з была увядзена усеагульная воiнская павiннасць. Буржуазны характар насiлi школьная (1864 г.) i цэнзурная(1865 г.) рэформы. Школа абвяшчалася ўсесаслоўнай. Новы цэнзурны статут значна пашыраў магцымасцi друку.
36. Дзейнасць народніцкіх арганізацый на Беларусі ў 1870-1890гг. Народнікі - рэвалюцыянеры-разначынцы, якія імкнуліся пабудаваць сацыяльнае грамадства на аснове сялянскай абшчыны. «Блуканне(лучше “Хождение”) ў народ» - рух перадавой разночинской інтэлігенцыі, звязанай з прапагандай сацыялістычных ідэй сярод сялян. Сяр. 80. Г. - ліберальныя народнікі: Мэты: 1.Правядзенне рэформаў 2.Падтрымка сялянскай абшчыны. 90-е г. - Мінск, рэвалюцыйныя народнікі: Радионов-Клячко,, Гершуни, Гальперин, Брешко-Брешковская, Бонч-Осмоловский. 1884 - «Гоман» - рэвалюцыйна-народніцкага група ў Пецярбургу, узнікла сярод студэнтаў - ураджэнцаў Беларусі. Мэта: стварэнне аўтаномнай беларускай фракцыі «Народнай волі». Кіраўнікі: Марчанка, Ратнер, Стацкевіч, Крупскі. Выдалі два нумары часопіса «Гоман». У гурта «Гоман» ЎПЕРШЫНЮ абвяшчалася ідэя існавання самастойнага беларускага этнасу. 1876 - узнікла ў Пецярбургу «Зямля і воля». 1879 - «Зямля і воля» раскалолася на «Народную волю» і «Чорны перадзел». 1879, 1880 - лідэр «Чорнага перадзелу» Пляханаў прыязджаў 2 разы ў Мінск. 1881 - у Мінску падпольна выдадзены 3 нумары газеты «Чорны перадзел», «Зерно». «Народная воля» - рэвалюцыйная народніцкага арганізацыя, якая паставіла асноўнай мэтай прымус ўрада да дэмакратычных рэформаў, пасля якіх можна было б праводзіць барацьбу за сацыяльнае пераўтварэнне грамадства. Адным з асноўных метадаў палітычнай барацьбы «Народнай волі» стаў тэрор. 1 Сакавіка 1881 - забойства Аляксандра студэнтам-беларусам Грынявіцкім, сябрам «Народнай волі» 1886-1902 - Выданне першай незалежнай ад урада газеты «Мінскі лісток», з 1902 г. яна выдаецца пад назвай «Паўночна-Заходні край», у якой былі ўпершыню надрукаваныя «Тарас на Парнасе», творы Лучыны, Каганца, Доўнар-Запольскага, вершы Купалы. Сяр. 1880-х г. - ідэйны крызіс народніцтва, так як народнікі лічылі сваёй апорай сялянства, некаторая частка народнікаў перайшлі на марксісцкія пазіцыі (сацыял-дэмакраты).
Літаратура і мастацтва Духоўны стан грамадства ў значнай ступені знаходзіць адлюстраванне ў літаратуры. Прыкладна з 1953 г. у беларускай літаратуры, як і ва ўсесаюзнай, намеціліся новыя тэндэнцыі, звязаныя з актывізацыяй грамадскага жыцця. Вельмі плённымі для беларускай драматургіі былі канец 60-х - 70-я гады, калі быў створаны шэраг п'ес, якім было суджана стаць літаратурнай класікай. Велізарную ролю ў культурным жыцці рэспублікі іграў Вялікі тэатр оперы і балету. У музычнай культуры ў пасляваенныя гады інтэнсіўна развіваюцца жанры сімфоніі і інструментальнай музчыкі. Развівалася выяўленчае мастацтва. У першыя пасляваенныя гады мастакі знаходзіліся пад яркім уражаннем гераічных падзей Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага руху. У манументальным мастацтве важнейшай тэмай сталі бяспрыкладны гераізм і ўздым народнага духу ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Беларуская культура мінулых дзесяцігоддзяў духоўная, глыбокая і таму атрымала прызнанне за межамі рэспублікі.
60. Палітыка перабудовы ў СССР і яе вынікі. Абвяшчэнне сувірынітэта Беларусі. У сярэдзіне 80-х гадоў Савецкі Саюз апынуўся перад шэрагам праблем сацыяльна-эканамічнага, палітычнага і культурнага развіцця. Аднак тагачасная нерэфарміраваная эканоміка СССР аказалася недастаткова ўспрымальнай да новых ідэй, дасягненняў навукі і тэхнікі. Перабудову прадугледжвалася праводзіць у рамках сацыялістычнага выбару, сацыялістычных ідэалаў і каштоўнасцей. Для таго каб людзі паверылі ў безальтэрнатыўнасць перабудовы, ініцыятары яе ўпотай ад народа разглядалі яе як шлях капіталістычнай рэстаўрацыі ў краіне. Працэс фарміравання палітычнай апазіцыі пачынаўся з амаль непрыкметнай для кіраўніцтва Беларусі з'явы - значнага павелічэння ліку аматарскіх нефармальных аб'яднанняў і клубаў па інтарэсах. З другой паловы 1987 г. у дзейнасці клубаў і арганізацый усё больш і больш пачынаюць праяўляцца цэнтралізацыя і палітызацыя. У 1989 г. ствараецца штаб палітычнай апазіцыі - Беларускі народны фронт. Яго праграма, статут і іншыя дакументы мелі адкрыта антысавецкую і антыкамуністычную накіраванасць. Апазіцыя робіць спробу абвяржэння тагачаснай канцэпцыі гісторыі Беларусі. Шматлікія мітынгі і маніфестацыі пракаціліся па гарадах Беларусі вясной 1991 г. Інертнасць і абыякавасць, баязлівасць і здрадніцтва многіх кіраўнікоў Беларусі, мясцовых партыйных і дзяржаўных органаў, сілавых структур вялі да гібелі савецкай улады, да капіталістычнай рэстаўрацыі. Значная частка палітычна актыўнага насельніцтва падтрымала апазіцыю, другая частка раўнадушна заняла нейтральную пазіцыю. КПБ паступова адхілялася ад кіраўніцтва грамадствам. Набліжалася развязка. Яна наступіла ў 1991 годзе.
Крыніцы па гісторыі Беларусі. Гістогрыяграфія прадмета. Гістарычная крыніца – гэта аб’ект, што змяшчае інфармацыю аб мінулым жыцці людзей і ўключаны ў працэс гістарычнага даследавання. Сістэматызацыя[ адбываецца ў выніку дзейнасцi даследчыка, калі той стварае такую сістэму, якая б адпавядала мэтам і задачам яго даследавання, i бярэ за аснову толькі адну са шматлiкiх знешніх прыкмет крыніцы]. Прынцыпы сістэматызацыі: 1) храналагічны, якi ўлічвае час стварэння крыніцы (вялікія сістэмы: антычная, сярэднявечча, новай і навейшай гісторыі; дробныя – гісторыя другой сусветнай вайны і г. д.); 2) рэгіянальны (гісторыя Прыбалтыкі, усходнеславянскіх зямель,); 3) этнічны (гісторыі татар, цыган і г. д.); 4) праблемны (адмена прыгоннага права на Беларусі); 5) персанальны (дзейнасць Вітаўта). (информация довольно общая так что везде добавляйте «на Беларусі») Класіфікацыя – раскрыццё ўнутрана неабходнай сувязі паміж асобнымі катэгорыямі гістарычных крыніц: тыпамі, родамі і відамі. Класіфікацыя не проста сістэматызуе крыніцу ў зручныя для вывучэння групы, але і садзейнічае больш глыбокаму яе аналізу. Классіфікація [па Л. М. Пушкарову, А. П. Пранштэйну] па спосабу кадзіроўкі інфармацыі: 1) пісьмовыя 2) рэчавыя 3)этнаграфічныя 4)вусныя(фальклорныя) 5) лінгвістычныя 6) фонадакументы 7) фотакінадакументы. Класіфікацыя І. Д. Кавальчанка па формах фіксавання інфармацыі: 1)рэчавыя 2)мастацка-выяўленчыя 3)графічна-выяўленчыя 4)пісьмовыя і фонадакументы Дапісьмовы перыяд доўжыўся на Бларусі ад з’яўлення на Беларусі першага чалавека (100-35 тыс гадоў назад [сярэдні палеаліт або эпоха мусцье]) ла пачатку ранняга сярэднявечча (першы вядомы твор Тураўскае Евангелле 11ст.). Звесткі аб гэтым перыядзе ў маюцца толькі з археалагічых раскопак селішч і стаянак гарадзішчаў і могільнікаў. Спачатку археалогіяй займаліся толькі аматары. Сярод іх Аўстах і Канстанцін Тышкевічы, Е.Раманаў, З.Глогер, В.Шукевіч. Пасля Першай Сусветнай вайны археалогія перетварылася ў сапраўдную навуку. (Археолагі таго часу: К.Палікарповіч, А.Каваленя, А.Ляўданскі, З.Шміт). У 30-я гады археалагічная навука была амаль цалкам разгромлена з-за сталінскіх рэпрэсій навукоўцаў. Адновілася яна толькі ў 50-я гады.(Археолагі: Палікарповіч, А.Мітрафанаў, Р.Побаль) +успомніць што-небудзь з летапісаў Гістарыяграфія – гэта дапаможная дысцыпліна, якая вывучае “гісторыю гісторыі”. Яна правярае правільнасць прымянення гісарычных метадаў, аналізуе творы на гісторыі, аддзяляе факты ад інтэрпрэтацый, выяўляе для якой аудыторыі напісаны твор.Таксама гэта сукупнасць даследаванняў у вобласці гісторыі, прысвечаных пэунай тэме або гістарычнай эпохе (прыкл. Гістарыяграфія Крыжовых паходаў).
2. Жыццё ва ўмовах першабытнага ладу. Узнікненне чалавечага грамадства—надзвычай доўгі і складаны працэс. Пачатак гісторыі Беларусі адносіцца да каменнага веку—самаму працягламу перыяду першабытна-абшчыннага ладу. У адпаведнасці з сацыяльна-гістарычнай перыядызацыяй выдзяляюцца тры перыяды ў развіцці першабытнага грамадства: 1) праабшчына; 2) родавая абшчына; 3) суседская абшчына. Паводле археалагічнай перыядызацыі, гісторыя першабытнага грамадства падзяляецца на: 1) каменны век; 2) бронзавы век; 3) жалезны век. У сваю чаргу каменны век дзеліцца на эпохі: 1) палеаліт (старажытны каменны век); 2) мезаліт (сярэднекаменны век); 3) неаліт (новакаменны век). На тэрыторыі Беларусі людзі з'явіліся ў сярэднім палеаліце, прыкладна 100—35 тыс. гадоў таму назад. Аб гэтым сведчаць прылады працы з крэмню, знойдзеныя каля вёсак Падлужжа (Чачэрскі раён), Абідавічы (Быхаўскі раён). Свяцілавічы (Веткаўскі раён). Перыяд праабшчыны характарызаваўся пераважна прысваеннем гатовых прадуктаў прыроды. Людзі ў пошуках ежы вандравалі невялікімі групамі, займаліся збіральніцтвам, рыбалоўствам, паляваннем. Другая спроба засялення Беларусі адбылася 26—23 тыс. гадоў таму назад. Рэшткі стаянак гэтага часу знойдзены ў Бердыжы і Юравічах на Гомельшчыне. У VI—II тысячагоддзях да н.э. раслінны і жывёльны свет на тэрыторыі Беларусі ўжо мала адрозніваўся ад сучаснага. Самым важным дасягненнем гэтага часу было пашырэнне шліфавання і свідравання каменных прылад. У сувязі з новай тэхнікай апрацоўкі каменя гэты перыяд называюць новакаменным, ці неалітам. Пачаткам неаліту лічаць час вынаходства спосабу вырабу глінянага посуду, канцом—з'яуленне металургіі. На тэрыторыі Беларусі выяулена больш за 500 паселішчаў эпохі неаліту. Археалагічныя даныя дазволілі высветліць, што на тэрыторыі Беларусі ў эпоху неаліту пражывалі 3 вялікія групы плямён. Паколькі назвыплямён невядомы, іх культуры прынята называць паводле тыпу арнаментацыі на посудзе, па формах гаршкоў і па абласцях іх распаўсюджання: 1) днепраданецкая культура грабеньчата-накольчатай керамікі; 2) верхнедняпроўская культура грабеньчата-ямачнай керамікі; 3) нёманская культура. Глыбокі пераварот быў зроблены з пачаткам выкарыстання металу. Але на тэрыторыі Беларусі не знойдзена слядоў вырабу медных і бронзавых прадметаў. Гэта тлумачыцца тым, што тут не сустракаецца выкапняў медзі. Важнейшымі заняткамі людзей гэтага перыяду робяцца земляробства і жывёлагадоўля. Пачаўся пераход да вытворчай гаспадаркі, які надаў большае значэнне мужчынскай працы. Занятакземляробствам, гадоўля буйнай рагатай жывёлы, будаўніцтва жылля, наяўнасць лласкадоннага посуду сведчаць, што тагачасныя плямёны вялі аседлае жыццё. У VII—VI стст. пачалася дабыча жалеза і выраб з яго прылад працы, зброі, упрыгожванняў. Жалеза пачало ўжывацца для вырабу шматлікіх прылад працы, з якіх асабліва важнае значэнне мелі сякера і матыка. У І—II стст. н.э. на поўдні Беларусі насельніцтва пакінула ўмацаваныя гарадзішчы і пасялілася на адкрытых месцах—селішчах. Устаноўлена, што ў перыяд жалезнага веку тэрыторыю Беларусі засялялі ўжо некалькі вялікіх племянных груп: 1) плямёны мілаградскай культуры; 2) плямёны зарубенецкай культуры (у месцах, дзе дагэтуль жылі плямёны мілаградскай культуры); 3) індаеўрапейскія плямёны штрыхаванай керамікі; 4) плямёны днепра-дзвінскай культуры. Большасць сучасных народаў Еўропы маюць агульныя карані свайго паходжання ад індаеўрапейцаў. Прарадзімай славян вучоныя лічаць шырокі абшар ад Одэра, Віслы і Прыпяці да Дняпра і Дзясны. У VI—VII стст. славяне падзяліліся на 3 групы: заходнія, паўднёвыя і ўсходнія. Карані беларускага этнасу ўзыходзяць да таго часу, калі славяне рассяляліся ў Верхнім Падняпроўі. У выніку інтэнсіўнага асваення славянамі тэрыторыі Беларусі
3) Рассяленне ўсходнеславянскіх этнічных супольнасцей на тэр. Бел. У VIII — IX стст. адбываецца масавае рассяленне славян у балцкім арэале на тэрыторыі Беларусі. У выніку славяна-балцкага сінтэзу ў VIII - Х стст. узніклі новыя этнічныя славянскія супольнасці, якія часта ўпамінаюцца ў сярэдне-вяковых пісьмовых крыніцах. Гэта - дрыгавічы, радзімічы, крывічы. Крывічы. Займалі поўнач Беларусі і суседнія раёны Падзвіння і Падняпроўя. Яны жылі ў вярхоўях рэк -Заходняй Дзвіны, Дняпра і Ловаці - і былі найбольш шматлікім усходнеславянскім насельніцтвам. Першая датаваная звестка аб крывічах ў “Аповесці мінулых гадоў” змешчана пад 859 годам. Што да назвы "крывічы", дык існуе некалькі гіпотэз. Адны вучоныя (гісторык В.Ластоўскі) выводзяць назву "крывічы" ад слова "кроў";тады яе можна разумець як "сваякі па крыві", "крэўныя". Вядомы гісторык С.М.Салаўёў сцвярджаў, што назва "крывічы" звязана з характарам мясцовасці, якую займала гэта супольнасць (узгоркаватая, няроўная - крывізна). Вялікая група вучоных сцвярджаюць, што ў назве "крывічы" захавалася імя язычніцкага першасвяшчэнніка Крыва-Крывейты. Радзімічы. Паводле звестак з "Аповесці мінулых гадоў", займалі землі паміж Дняпром і Дзясной. Асноўны арэал іх рассялення - басейн р. Сож. Першая датаваная звестка аб крывічах ў “Аповесці мінулых гадоў” змешчана пад 885 годам. Летапісная легенда аб паходжанні радзімічаў ад міфічнай асобы Радзіма адлюстроўвае хутчэй за ўсё біблейскі света-погляд аўтара гэтай легенды, чым існаванне сапраўднага чалавека. Тут мы сустракаемся з прыкладам міфатворчасці. На думку шэрага аўтараў (М.Піліпенка, Г.Хабургаеў), тэрмін "радзімічы" выяўляе блізкасць з балцкім тэрмінам "знаходжанне". Дрыгавічы. Займалі большую часткў Паўднёвай і значную частку Сярэдняй Беларусі. У "Аповесці мінулых гадоў" адзначаецца, што яны жылі паміж Прыпяццю і Заходняй Дзвіной. У “Аповесці мінулых гадоў” першая датаваная звестка аб дрыгавічах змешчана пад 1116 годам. Найбольш распаўсюджана думка, што іх назва паходзіць ад слова “дрыгва” – балота, пасярод якога яны і жылі, бо ў старажытнасці Прыпяцкае Палессе было амаль ці не суцэльным балотам.
4. Кіеўская Русь. Першыя княствы-дзяржавы 9-13 ст. Утварэнне Старажытнарускай дзяржавы было падрыхтавана ўсім ходам сацыяльна-гістарычнага развіцця ўсходнеславянскіх зямель у VІ – ІХ стст. Прычыны ўтварэння гэтай дзяржавы.Сацыяльна-эканамічныя прычыны, звязаныя з развіццём земляробства і жывёлагадоўлі, рамяства і гандлю. Старажытнай формай земляробства ў лясных раёнах была вогневая падсечная сістэма. Апрацоўвалі зямлю з дапамогай сахі і рала з жалезным наканечнікам. У якасці цяглавай сілы пачынаюць выкарыстоўвацца коні. Усё гэта сведчыць аб перамозе ворыўнага земляробства. Развіваліся рамяство і гандаль.Цэнтрамі мясцовага ган
|
||||||||||||||||||||||||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-04-07; просмотров: 415; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 13.58.38.184 (0.022 с.) |