Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Рэлігія і культура у ІХ-ХІІІ ст..

Поиск

Хрысціянства прыйшло на Кіеўскую Русь з Візантыі. Першая царква пабудавана у Кіеве у ІХ ст. У 988-989 г. вялiкi кiеўскi князь Уладзiмiр Святаслававіч (Красно Солнышко) пачаў хрышчэнне Русi. Услед за Кiевам прымусова пападала пад абрад хрышчэння насельнiцтва двух iншых важных цэнтраў – Полацка i Ноўгарада. Язычнiцкае насельнiцтва хрысцiлася прымусова. Забаранялася старая абраднасць i ўводзiлася новая, падлягалi забыццю iмёны старых бостваў, месцы язычнiцкiх маленняў разбуралiся. Хрысцiянства стала дзяржаўнай рэлiгiяй. З прыняццем хрысцiянства разумовы, духоўны, рэлiгiйны стан грамадства зазнаў iстотныя змены. Хрысцiянства прыйшло на ўсходнеславянскiя землi. Даследчыкi мяркуюць, што на Полацкай зямлi хрысціяне былі ўжо ў IX ст.. Язычніцтва заставалася бытавой рэлігіяй сялянства, а гарадское жыцце схіляла да успрыняцця палажэнняў хрыстянскай рэлігіі. Такім чынам тваралася двухвер’е, якое дазваляла славянскаму язычніцтву мірна ужывацца з усходнім (праваслаўе) і заходнім (каталіцтва) хрысціянствам. Пасля прыняцця хрысцiянства ў буйных гарадах i княствах пачалi стварацца епархii. У 992 г. узнiкла епархiя ў Полацку. У XII ст. каля Полацку ўзнiкаюць манастыры. Культура старажытных беларускiх зямель мае шмат агульнага з культурай iншых усх.-славянскiх народаў. Аднак пры ўсей агульнасцi культуры Старажытнай Русi на тэрыторыі сучаснай Беларусі яна мела сваю спецыфiку. Найбольш яскрава гэта выявiлася ў матэрыяльнай i духоўнай культуры Полацкай зямлi. У IX—XIII стст. у Полацку развiвалася пiсьменства, вялося летапiсанне, шырока распаўсюджваліся рамествы. Полацк уплываў на гаспадарчае i культурнае развiццё суседнiх неславянскiх народаў. З прыняццем хрысцiянства ў архiтэктуры Бел. пачынаецца ўзвядзенне манументальных культавых пабудоў. У сяр. XI ст. у Полацку ўслед за Ноўгарадам i Кiевам быў пабудаваны Сафiйскi сабор. У XII ст. у Вiцебску была пабудавана Благавеншчанская царква, у Больчыцах – 4 мураваныя саборы, у Полацку – Спаскi сабор. Помнiкам манументальнай архiтэктуры Гродна з`яўляецца Барысаглебская (Каложская) царква, пабудаваная ў XII ст. У апошную чв. ХІІІ ст. у Камянцы была узведзена 30-і мятровая вежа абарончага значэння – Белая вежа. Вышэйшага ўзроўню дасягнуў фрэскавы жывапіс, які быў выкарыстаны у полацкіх Сафійскім і Спаскім саборах і інш. цэрквах. На Бел. развiвалася пiсьменства. Разам з перакладнымi лiтаратурнымі творамi тут з`яўляюцца i арыгiнальныя. Маюцца звесткi аб тым, што летапiсы складалiся ў Полацку, Тураве, Новагародку. З прадстаўнiкоў кнiжнай асветы гэтага перыяду трэба адзначыць Клiмента Смаляцiча, Кірылу Тураўскага, Ефрасінню Полацкую. Клiмент Смаляцiч напiсаў шмат кнiг, казанняў (пропаведзяў), пасланняў, тлумачэнняў. К.Тураўскi з`яўляўся епiскапам г. Турава. Ён быў выдатным царкоўным аратарам. Прамовы К.Тураўскага ўяўляюць сабой узоры царкоўнага красамоўства. Ефр.Полацкая паходзiла з сям`i полацкіх князеў. Прыняўшы манаства, яна пачала працаваць над перапiсваннем кнiг. Манастыр, у якiм знаходзiлася Ефр., хутка стаў буйным культурным i рэлiгiйным цэнтрам. Аб высокім узроўні прыкладнога мастацтва сведчыць крыж, якi заказала Ефр. таленавiтаму мясцоваму майстру Лазару Богшы у 1161 г.. Аснова крыжа – кіпарысавае дрэва, яго закрывалі залатыя пласціны (усяго 21), вышыня каля 52 см. Арыгінальнае спалучэнне мясцовых, візантыйскіх і раманскіх форм з’яуляецца адной з характэрных асаблівасцяў культуры старажытных беларускіх зямель. Багатая, яскравая і шматгранная культура Бел. у ІХ-ХІІІ стст. стаяла у шэрагу перадавых культур свайго часу.


 

9 Сучасныя канцэпцыі паходжання беларусаў

У навуцы няма адзінай думкі наконт таго, як і калі з славянскіх, славяна-балцкіх супольнасцей і іншых груп насельніцтва сфарміравалася беларуская народнасць, як узнікла Беларусь. Iснуе некалькi канцэпцый: вялiкаруская i польская - адмаўлялi iснаванне самастойнага беларускага этнасу на той падставе, што ў насельніцтва Беларусі быццам не было самастойнай славянскай мовы. Адны лiчылi беларусаў часткай польскага этнасу, а iншыя – часткай велiкарус. этнасу. Памылковасць канцэпцыяў даказана Я.Карскім у трохтомніку “Беларусы”.

У пач. XX ст. з`яв. крывiцкая канц. (аутары Пагодзін і Ластоўскі). Яна заснавана на сцвярджэннi, што продкамi беларусаў з`яўляюцца крывiчы. Памылковасць канцэпцыі ў тым, што крывiчы займалi толькi паўночную i цэнтральную частку Беларусі, + неадпавядае час:крывічыы зніклі да сярэдзіны ХІІ ст., а беларусы як этнас да гэтага часу яшчэ не сфарміраваліся. Пазней была выпрацавана крывіцка-дрыгавіцка-радзiмiцкая канцэпцыя (аутары Карскі, Пячэта, Запольскі). Аднак гэта канцэпцыя, як i папярэдняя, не ўлiчвае таго, што крывічы, дрыгавічы i радзiмiчы знiклi да сяр. XII ст., калi беларускі этнас яшчэ не сфармiраваўся.

Асаблівую вядомасць мае балцкая канцэпцыя (аўтар Сядоў). Паводле яе, змяшэнне славян з балтамi прывяло да з`яўлення бел. этнасу. Абгрунтаваннем тэорыi з`яўляецца наяўнасць элементаў балцкай культуры i мовы ў культуры i мове беларусаў. Аднак гэтыя элементы маюць iндаеўрапейскае паходжанне, уласцiвыя як славянам, так i балтам.Частка навукоўцаў прытрымлiваецца думкi аб тым, што агульным продкам рускiх, беларусаў i ўкраiнцаў з`яўлялася старажытнаруская народнасць. Яна сфармiравалася ў вынiку змешвання крывiчоў, дрыгавiчоў, радзiмiчаў, палян, вяцiчаў i iнш. у IX—X ст. У якасцi доказаў iснавання старажытнарускай народнасцi навукоўцы прыводзяць наступныя аргументы: iснаванне агульнай мовы ўсходнiх славян; адзiнства матэрыяльнай культуры; наяўнасць этнiчнай самасвядомасцi насельнiцтва Старажытнай Русi; наяўнасць агульнай тэрыторыi старажытнарускай народнасцi, якая ўспрымалася як «Русь».

Існуе таксама фiнская канцэпцыя (аўтар пісменнік Ласкоў), падставай якой служыць наяўнасць гiдронiмаў (назвы рэчак) фiна-ўгорскага паходжання ў паўночнай частцы Беларусі. Гэта значыць, што продкамi беларусаў маглi быць фiна-ўгоры. Але фіна-ўгорскае насельніцтва было асімілявана балтамі і таму з’явілася асновай для з'яўлення старажытных балтаўУ пачатку 90-х гг. М.Пiлiпенка распрацаваў новую канцэпцыю. Новым з`яўлялася тое, што тэрыторыя Беларусі ўваходзiла ў дзве дыялектна-этнаграфiчныя зоны – палескую i падзвiнска-дняпроўскую. У вынiку ўзаемадзеяння памiж зонамi сфармiравалася новая этнічная тэрыторыя – «Белая Русь» - цэнтральная і паўночная частка (новая этнічная супольнасць – старажытныя беларусцы). Акрамя агульнай назвы «Русь», за паўднёвай часткай замацавалася назва Палессе (склалася новая этн. суп. – палешукі). Старажытныя беларусцы і палешукі сталі продкамі беларусаў. Фармiраванне беларускага этнасу завяршылася ў XVI ст. Аформілася новая сістэма новай, усходне-славянскай мовы, г.зн. узнікла адна з найважнейшых рыс бел этнасу.Паходжанне назвы “Белая Русь” канчаткова не высветлена. Адны аўтары паходжанне назвы “Белая Русь” звязваюць з прыгажосцю зямлі, чысцінёй рэк і блакітнасцю азёр, мноствам снегу, незалежнасцю ад татара-манголаў і літоўскіх князёў (“белая” у дадзеным выпадку – вялікая, незалежная, вольная, свабодная), другія – са светларусымі валасамі і блакітнымі вачыма жыхароў (бландзіны). Маюцца і іншыя тлумачэнні: назва “Белая Русь” паходзіць ад белага колеру адзення, якое “при дворе царском в почтении было”, ці ад белага колеру світак, сукенак і кашуль, якія насілі жыхары гэтых зямель. Тэрмін “Белая Русь” звязваецца таксама з шырокім распаўсюджваннем у тапаніміцы назваў са словам “белая” і г. д. У канцы ХV – пачатку ХVІ ст. тэрмін “Белая Русь”ўжываўся для абазначэння Маскоўскай (Рускай) дзяржавы. Вялікі князь Маскоўскі Іван ІІІ насіў тытул князя “усея Велікыя і Белыя Русі”. У старажытнай усходняй традыцыі асноўныя колеры атаясамліваліся са старанамі свету: белы – з захадам, блакітны – з усходам, чорны – з поўначчу, чырвоны – з поўднем. Пагэтаму невыпадкова тэрыторыя старажытнай Русі дзялілася на “Белую Русь”, “Чорную Русь” і “Чырвоную Русь”.


 

УТВАРЭННЕ ВКЛ.

Перадумовай утварэння беларуска-літоўскай дзяржавы стала развіццё ў сярэдзіне XIII ст. у Верхнім Панямонні стара-беларускіх гарадоў. Аб'яднанню ў складзе моцнай дзяржавы садзейнічаў шэраг прычын:

1) пагроза з боку нямецкага Ордэна і татар;

2) інтарэсы далейшага развіцця гаспадаркі;

3) інтарэсы літоўскіх і рускіх феадалаў умацаваць сваё панаванне на ўсходне-славянскіх абшарах.

Цэнтрам, вакол якога пачала складвацца Літоўская дзяржава, стаў Наваградак. Першым князем—прэтэндэнтам на ролю яе стваральніка—выступіў Літоўскі князь Міндоўг. 3 дапамогай сілы Міндоўг адваяваў літоўскія землі і далучыў іх да Наваградка. Міндоўг прыняў каталіцтва, каранаваўся ў Наваградку.. Наваградак стаў першай сталіцай адносна адзінай беларуска-літоўскай дзяржавы.

Аб'яднанне беларускіх і літоўскіх зямель у адну дзяржаву з'явілася вынікам сацыяльна-эканамічных з'яў, што адбываліся ў гэтых землях. Паскорыла працэс аб'яднання неабходнасць барацьбы са знешняй небяспекай. Да сярэдзіны ХIV ст. ВКЛ уяўляла сабой асаблівую федэрацыю, сукупнасць асоб-ных княстваў і ўдзелаў. Да сярэдзіны XV ст. дзяржава афіцыйна называлася Вялікім Княствам Літоўскім і Рускім. Тэрмін "Літва" адносіўся да Верхняга і Сярэдняга Панямоння, а "Русь"—да Верхняга Падзвіння і Падняпроўя.

ВКЛ уяўляла сабой манархію на чале з вялікім князем—носьбітам заканадаўчай, выканаўчай, судовай, ваеннай улады.

У першай палове XIII ст. раздробленыя і аслабленыя феадальнымі міжусобіцамі землі Беларусі сталі аб'ектам агрэсіі нямецкіх крыжаносцаў з захаду і мангола-татар з поўдня.

Вялікую небяспеку ўяўлялі нямецкія бязлітасныя рыцары-крыжакі. У пачатку XIII ст. яны пачалі планамернае заваяванне Прыбалтыкі, якую лічылі плацдармам для "націску на ўсход". Грабежніцкія паходы прыкрываліся ідэяй распаўсюджвання хрысціянства. Нашэсце крыжакоў пагражала разбурэннем гарадоў і вёсак, знішчэннем народаў, духоўным упадкам. На пярэднім краі гэтай барацьбы стаялі беларускія землі. Полацкія князі першымі ўступілі ў барацьбу з небяспечным ворагам, бо з'яўленне крыжакоў пагражала князям стратай падуладных зямель, а пабудова ў 1201 г. крэпасці Рыга ставіла пад пагрозу знешнегандлёвыя сувязі.

Прадстаунікі Лівау прасілі полацкага князя Уладзiміра

дапамагчы ім выгнаць крыжакоу. Ен згадзіуся, але дзеянш саюзнікаў не былі ўзгоднены. Адсутнасць адзінства паміж палачанамі, лівамі, латышамі і літоўцамі ў сумеснай барацьбе супраць крыжакоў давзоліла апошнім ужо ў пачатку XIII ст. падпарадкаваць Ніжняе Падзвінне. Гарады-крэпасці Кукенойс і Герцыке, якімі кіравалі васалы полацкага княства, былі спалены. Шлях да Полацка быў адкрыты.

Крыжакі пагражалі не толькі Полацку, але і Ноўгараду, і літоўцам. Таму ў 1216 г. полацкі князь Уладзімір падрыхтаваў сумесны паход супраць Тэутонскага ордэна крыжакоу, аднак у дзень выступлення ён нечакана памёр.\\У пачатку 40-х гг. XIII ст. шведскія і нямецкія захопнікі адначасова пачалі паход на паўночна-усходш'я землі Русі. Шведы рушылі на Ноўгарад, а немцы—на Пскоў.

Наўгародскім князем у той час быў таленавіты палкаводец Аляксандр Яраслававіч. Каб процістаяць небяспецы, ён устанавіў даволі трывалыя сувязі з Уладзіміра-Суздальскім, Віцебскім і Полацкім княствам.

У ліпені 1240 г. Аляксандр Яраслававіч з невялікім атрадам нечакана з'явіўся на берагах Нявы, дзе ў сваіх шатрах адпачывалі шведы, і разбіў іх.

У 1242 г. Аляксандр, празваны Неўскім, разбіў крыжакоў на лёдзе Чудскага возера. Лядовае пабоішча прыпыніла рух крыжакоў на ўсход. Паводле міру, заключанаму ў 1243 г., яны не толькі адмаўляліся ад заваяваных раней рускіх зямель, але і аддавалі Ноўгараду частку сваёй тэрыторыі.

Полацкія дружыны прымалі актыўны ўдзел у бітвах на Няве і на Чудскім возеры. У летапісах захаваліся некаторыя імёны "храбрых мужоў". Гэта, напрыклад, Якаў Палачанін. які вызначыўся ў бітве на р. Няве. Гэта і гарадзенскі ваявода Давыд. які разбіў са сваёй дружынай крыжакоў, якія напалі на Наваградак.

У 1410 г. на полі каля вёскі Грунвальд (зараз тэрыторыя Польшчы) сышліся на бітву з крыжацкім войскам аб'яднаныя войскі ВКЛ і Польскага каралеўства. Удар для Тэўтонскага ордэна быў такі ашаламляльны, што землі ўсходніх славян пяць стагоддзяў не ведалі германскай агрэсіі.

Знешнепалітычная сітуацыя на поўдні Беларусі была таксама вельмі складанай.

У пачатку XIII ст. у Цэнтральнай Азіі ўтварылася магутная мангольская дзяржава на чале з Чынгісханам. У 1219 г. мангола-татары ўварваліся ў Сярэднюю Азію, Паўночны Іран і Закаўказзе. У 1223 г. яны нанеслі паражэнне рускім князям на р. Калка. Зімой 7237 г. яны накіравалі галоўны ўдар на паўночна-ўсходнюю Русь. Вясной 1238 г. мангола-татары пагражалі беларускім землям з усходу. Восенню 1239 г. татары рушылі на поўдзень Русі, захапілі і знішчылі Глухаў, Чарнігаў, напалі таксама на Гомель. Ёсць звесткі пра гераічную барацьбу паўднёвых беларускіх гарадоў: Мазыра, Турава, Пінска і інш. У другой палове XIII ст. мангола-татары яшчэ неаднаразова ажыццяўлялі паходы на беларускія і літоўскія землі.

Але трэба зазначыць, што ўпартае, працяглае супраціўленне насельніцтва Беларусі і Літвы, а таксама гераічная барацьба рускага народа, спынілі мангола-татарскіх заваёўнікаў.




Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-04-07; просмотров: 487; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.138.123.240 (0.011 с.)