Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Кастрычніцкая рэвалюцыя на БеларусіСодержание книги
Похожие статьи вашей тематики
Поиск на нашем сайте
У ноч з 25 на 26 кастрычніка 1917 года ў Петраградзе бальшавікі здзейснілі сваю мару – правялі паспяховае ўзброеннае паўстанне супраць Часовага ўрада. Члены апошняга былі арыштаваны, а ўлада перададзена II Усерасійскаму з’езду Саветаў, аднак яго паседжанне пакінулі меньшавікі і правыя эсэры, нязгодныя з арыштам міністраў. Амаль адразу інфармацыя аб пераходзе ўлады ў сталіцы да Саветаў распаўсюдзілася па былой імперыі. Мінскі Савет, дзе большасць мелі ўжо бальшавікі, выдаў загад за першым нумарам пад агульнай наз- 1 лістапада 1917 года ў Мінск увайшоў браняпоезд і армейскія часткі, якія падтрымлівалі бальшавікоў. Камітэт выратавання рэвалюцыі быў разагнаны. Вельмі хутка, на працягу кастрычніка-лістапада 1917 года савецкая ўлада была ўстаноўлена на ўсёй неакупаванай тэрыторыі Беларусі. У буйных гарадах ствараліся Ваенна-рэвалюцыйныя камітэты, якія праводзілі мерапрыемствы па ўмацаванню савецкай улады. Толькі ў Магілёве, дзе знаходзілася Стаўка галоўнакамандуючага М.М.Духоніна і большасць Савета была меньшавісцка-эсэраўска-бундаўская патрабавалася ўмяшальніцтва значных вайсковых сіл. СНК Расіі прызначыла галоўнакамандуючым арміі М.В.Крыленка і накіравала войскі на ліквідацыю Стаўкі ў Магілёве. 18 лістапада Магілёўскі Савет прызнаў савецкую ўладу і ўтварый ВРК, які ўстанавіў кантроль над Стаўкай і арыштаваў некаторых генералаў. Да 18 лістапада савецкая ўлада была ўстаноўлена і на фронце. Для ўмацавання новай улады важнае значэнне мелі з’езды Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў губерняў і фронту, якія адбыліся ў лістападзе-снежні. Яны легалізавалі новую ўладу – зацвердзілі структуру яе органаў, вызначылі сістэму кіравання, абралі выканкамы, адобрылі першыя Дэкрэты савецкай ўлады – аб зямлі і міры і інш. У лістападзе ў Мінску адбылося амаль адначасова тры з’езды сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў новастворанай Заходняй вобласці і фронту. Іх выканаўчыя камітэты аб’ядналіся ў Выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і Заходняга фронту (Аблвыкамзах), падаўляючую большасць месцаў там мелі прадстаўнікі салдат фронту, далёкія ад праблем непасрэдна беларускага рэгіёна. Узначаліў выканаўчы камітэт Н.Рагазінскі, старшынёй СНК стаў К.Ландар. У Віцебскай і Магілёўскай губернях, якія хаця і ўвайшлі ў склад Заходняй вобласці, былі створаны свае органы ўлады, якія дзейнічалі асобна ад Аблвыкамзаха і падпарадкоўваліся ўраду Савецкай Расіі. Пытанне аб уладзе, тым не менш, канчаткова вырашана не было. У Саветах было пашырана меркаванне аб стварэнні кааліцыйных урадаў з левымі сацыялістычнымі партыямі, у прыватнасці з левымі эсэрамі. У.Леніну і Л.Троцкаму прыйшлося прылажыць шмат намаганняў, каб пераадоліць гэтыя памкненні. У лістападзе адбыліся выбары ва Устаноўчы сход Расіі, але бальшавікі ўжо вырашылі для сябе пытанне аб будучым краіны, таму хутка Устаноўчы сход быў разагнаны, тым больш, што большасць бальшавікі там не атрымалі – толькі 24% галасоў (але на Беларусі яны перамаглі – 30 дэлегатаў Кіраўнікі савецкіх органаў улады займалі рэзка негатыўную пазіцыю па пытанню нацыянальнага самавызначэння Беларусі. Яны не былі беларусамі па паходжанню, на Беларусі апынуліся дзякуючы ваенным абставінам, мясцовай нацыянальнай спецыфікі не ведалі, а дзейнічалі зыходзячы з пазіцый вядомай нам тэорыі “заходнерусізма”. Аднак беларускія нацыянальныя партыі, у там ліку сацыялістычныя, прытрымліваліся іншага пункту гледжання на будучыню Беларусі. Яны пачалі рыхтаваць Усебеларускі кангрэс, які павінен быў вырашыць далейшы лёс беларускіх губерній. Адначасова ўрад Савецкай Расіі даручыў Беларускаму абласному камітэту, утворанаму з дэлегатаў Устаноўчага сходу, так сама правесці Усебеларускі з’езд з аналагічнай мэтай, на гэта мерапрыемства былі выдаткаваны грашовыя сродкі. З дзейнасці гэтага з’езда пачынаецца перыяд станаўлення беларускай дзяржаўнасці. Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года Савецкая ўлада на тэрыторыі Беларусі была ўстаноўлена ў кастрычніку – лістападзе 1917 г. (на неакупіраванай тэрыторыі). Гэта ўлада мела свае погляды на ролю эканомікі ў дзяржаве. Галоўны прынцып існавання савецкай эканомікі – гэта грамадская ўласнасць на сродкі вытворчасці. Дакладнай праграмы эканамічнага развіцця ў новай улады не было. Перш за ўсё, бальшавікі стваралі сваю структуру палітычнай ўлады. Усе органы ўлады Часовага ўраду былі ліквідаваны. У Мінску адбыліся з’езды Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці, Саветаў сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў і Саветаў салдацкіх дэпутатаў арміі Заходняга фронту (другая палова лістапада 1917 г.). Па выніках з’ездаў быў створаны Абласны выканаўчы камітэт Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыканкамзах) – вышэйшы орган улады ў краі. 26 лістапада 1917 г. быў створаны Савет Народных Камісараў Заходняй вобласці і фронту. СНК быў адказны перад абласным выканаўчым камітэтам. Ён накіроўваў дзейнасць камісараў; кіраваў усім гаспадарчым і культурным жыццём вобласці; кіраваў дэмабілізацыяй з фронту; кіраваў барацьбой супраць контррэвалюцыйных выступленняў; прымаў меры па ліквідацыі старых устаноў. 22 лістапада 1917 г. адной з першых была ліквідавана старая судовая сістэма. У Беларусі шырокае распаўсюджанне атрымалі рэвалюцыйныя трыбуналы, у задачу якіх уваходзіла барацьба з контррэвалюцыйнымі злачынствамі, сабатажам, спекуляцыяй і г.д. У 1917 г. у Беларусі нехапала хлеба ў памеры каля 1 млн. пудоў. У той жа час не была вырашана праблема з уладкаваннем бежанцаў з раёнаў ваенных дзеянняў. У гэтых умовах новая ўлада праводзіла мерапрыемствы, накіраваныя на паляпшэнне агульнай сітуацыі ў краіне. Браліся пад кантроль фінансы. Дэкрэтам Усерасійскага ЦВК ад 14 снежня 1917 г. былі нацыяналізаваны ўсе прыватныя банкі і створаны адзіны Дзяржаўны банк з аддзяленнямі-канторамі на месцах. Уводзіўся рабочы кантроль на прадпрыемствах з мэтай барацьбы з сабатажам чыноўнікаў, прадпрымальнікаў і банкіраў. Праводзілася нацыяналізацыя прамысловасці. На першым этапе былі нацыяналізаваны чыгуначныя майстэрні па рамонце паравозаў і вагонаў, усе чыгуначныя дарогі. На другім этапе – лесапільныя заводы, млыны, торфапрадпрыемствы і іншыя аб’екты, што цікавілі ваеннае ведамства. Стваралася структуры кіравання эканомікай. Першы з’езд Саветаў народнай гаспадаркі Заходняй вобласці (кастрычнік 1918 г.) зацвердзіў Палажэнне аб арганізацыі губернскіх Саветаў народнай гаспадаркі (саўнаргасаў). Губсаўнаргас быў выканаўчым органам ВСНГ на тэрыторыі сваёй губерні. Губсаўнаргасы мелі права канфіскаваць капіталы, рухомую і нерухомую маёмасць прыватнікаў на прадпрыемствах губернскага маштабу; фінансаваць дзяржаўныя прадпрыемствы; выдаваць прадпрыемствам пазыкі; забеспечваць прадпрыемствы сыравінай; арганізовываць збыт гатовай прадукцыі; вырашаць шэраг арганізацыйных пытанняў. Першы на Беларусі саўнаргас быў створаны ў Віцебскай губерні 28 мая 1918 г. на базе аддзела прамысловасці і гандлю губвыканкама, губернскіх нарыхтоўчых арганізацый, упраўленняў водных і шасейных шляхоў зносін і іншых гаспадарчых арганізацый. Гаспадарчыя арганізацыі ваеннага ведамства ў склад саўнаргаса не ўваходзілі. У сацыяльнай палітыке быў уведзены 8-гадзінны рабочы дзень, забаранялася праца малалетніх, для падлеткаў працоўны дзень скарачаўся да 4-6 гадзін. Стваралася інспекцыя працы. Яна рэгулявала звышурочныя работы. З снежня 1918 г. быў уведзены штотыднёвы адпачынак, святочныя дні, аплачвоемы адпачынак. Былі створаны інспекцыі аховы працы, органы нагляду за тэхнікай бяспекі. Прымаліся спробы вырашыць жыллёвае пытанне, палепшыць медыцынскае абслугоўванне. У рэчышчы гэтай палітыкі была адменена права ўласнасці на гарадскую нерухомасць, яна перадавалася да мясцовых Саветаў. Праводзілася перасяленне рабочых у кватэры буржуазіі (з’явіліся камунальныя кватэры). Былі арганізаваны санітарныя інспекцыі на фабрыках і заводах, праведзена нацыяналізацыя прыватных медыцынскіх устаноў, адменена плата за лячэнне, адкрыты акушэрска-гінекалагічныя бальніцы. Прымаліся спробы ліквідаваць беспрацоўе. Дзеля гэтага ствараліся біржы працы (Віцебск, Мінск, Магілёў, Орша); выдзялялася асігнаванне з боку саўнаргасаў у 35 тыс. руб.; быў прыняты дэкрэт аб аднаразовым падатку на буржуазію ў фонд дапамогі беспрацоўным; уводзілася сацыяльнае страхаванне за кошт дзяржавы на выпадак беспрацоўя; ажыццяўлялася падтрымка прадпрымальнікаў пры ўмове стварэння імі новых працоўных месцаў. Вырашалася харчовае пытанне. Былі арганізаваны спецыяльныя харчовыя органы, што кантралявалі прыватны гандаль (харчовы аддзел прамысловасці і гандлю пры Аблвыканкамзаху); уводзілася хлебная манаполія і цвёрдыя цэны на хлеб, рабочыя шэрагу прамысловых прадпрыемстваў пераводзіліся на ўзмоцненае забеспячэнне; на прадпрыемствах адкрывалі сталовыя; Беларусь атрымлівала дапамогу з Украіны і Расіі. У культурнай палітыке галоўнай мэтай была ліквідацыя непісьменнасці. Выдаткаваліся грошы на ўстановы адукацыі, адкрываліся кароткатэрміновыя педагагічные курсы, адчыняліся новые ўстановы адукацыі, бібліятэкі, быў наладжаны выпуск газет «Звязда», «Савецкая праўда», «Бядняк» і інш. Пераадольваўся “голаду ў спецыялістах” дзякуючы пераманьванню на бок Савецкай улады буржуазных спецыялістаў, адчыняліся кароткатэрміновыя курсы па падрыхтоўцы кіраўніцкага саставу для савецкіх і гаспадарчых устаноў, банкаў з рабочых і сялян. Аграрнае пытанне вырашалася згодна з прынцапамі Дэкрэта аб зямлі: гэта – нацыяналізацыя зямлі, канфіскацыя панскіх зямель, ураўняльнае землекарыстанне. Размеркаванне зямель завяршылася толькі ў 1921 г. з-за ваенных дзеянняў на Беларусі. Улады падтрымлівалі стварэнне калектыўных гаспадарак (камуны, сельгасарцелі, таварыствы па сумеснай апрацоўцы зямлі). Камуны – аб’яднанні, у якіх абагульняліся пабудовы, жыллё, дробная жывёла, птушка, інвентар (найвышэйшая ступень абагульнення сродкаў вытворчасці). Іншыя аб’яднанні адрозніваліся паміж сабой па ступені абагульнення сродкаў вытворчасці. Першая камуна была арганізавана ў вёсцы Дубакрай Гарадоцкага павета. Як правіла, пад камуны адводзіліся сярэднія па памеры маёнткі, гэта былі маламоцныя гаспадаркі. Папулярнасцю сярод сялян гэтыя ўстановы не карысталіся. Да студзеня 1919 г. па Летам 1918 г. былі створаны камітэты беднаты для барацьбы з голадам. Камбедам прадастаўляліся неабмежаваныя правы, у тым ліку права расстрэльваць тых, хто хаваў хлеб; размяркоўваць прадукты харчавання і насенне сярод беднаты. Камбеды былі зацікаўлены ў раскулачванні больш заможных сялян – частка атрыманых сродкаў ішла на ўтрыманне членаў камбедаў. Па колькасці камітэтаў Беларусь займала адно з вядучых месцаў з савецкіх рэспублік (125 валасных і каля 3250 вясковых камітэтаў). Сацыялістычныя пераўтварэнні ў народнай гаспадаркі Беларусі мелі кардынальны характар. Аднак ажыццяўленне гэтай праграмы ішло вельмі складана.
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 880; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.118.151.112 (0.008 с.) |