Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Грамадска-палітычнае жыццё бсср у 1950-1980-я гг.Содержание книги
Поиск на нашем сайте
Пасля перамогі ў Вялікай Айчынай вайне зноў у кіраўніцтве краінай перамагла жорсткая таталітарная лінія, і спадзяванні шырокіх колаў насельніцтва на дэмакратызацыю жыцця былі пахаваныя. Пачаліся новыя масавыя арышты, расстрэлы, высылкі ў савецкія канцэнтрацыйныя лагеры. Любы чалавек, які трапіў на акупіраваную тэрыторыю ў ваенны час, быў пад сумненнем. Ужо ў 1947 г. па сцэнарыі 30-х гадоў былі праведзены новыя сфабрыкаваныя працэсы супраць "нацыяналістычных" беларускіх арганізацый. Перамога ў вайне выкарыстоўвалася як важны козыр для ўмацавання аўтарытэту партыі і яе правадыра – Сталіна. Тым не менш, моладзь актыўна стварала тайныя таварыствы, абменьвалася думкамі. Тайнае таварыства “Чайка” існавала ў сярэднне-спецыяльных і прафесійна-тэхнічных установах у Баранавічах, Брэсце, Жыровіцах. “ Саюз беларускіх патрыётаў ” дзейнічаў у педвучылішчах Глыбокага і Пастаў, існавала арганізацыя “ Свободная Беларусь ”. Гэтыя вучнёўскія гурткі не ставілі мэтай здзяйсненне тэрарыстычных актаў ці захоп улады, проста ва ўмовах таталітарызму вучні абменьваліся сваімі думкамі, марылі аб лепшых дэмакратычных часах. Арганізацыі беларускай вучнёвай моладзі былі раскрыты на працягу вясны 1946 і ў 1947 годзе і адразу над іх ўдзельнікамі адбыліся трыбуналы. Але былі на тэрыторыі БССР і сапраўдныя бандыцкія фарміраванні. Пасля адступлення нямецкай арміі тут засталіся ваенныя фарміраванні Арміі Краёвай, украінскай паўстанцкай арміі, беларускіх паліцаяў. Толькі ў лютым 1946 года яны здзейснілі каля 120 забойстваў, 190 грабяжоў, 18 разбоеў, спрабавалі дэстабілізаваць сітуацыю пад час выбараў у Саветы. Асабліва актывізаваліся бынды пад час калектывізацыі ў заходніх абласцях БССР. Так званыя “лясныя браты” грамілі сельсаветы, забівалі кіраўнікоў калгасаў. Але паступова бынды страчвалі сацыяльную базу сярод мясцовых жыхароў, бо яны эвалюцыяніравалі ад палітычных праціўнікаў улад у бок крымінальных арганізацый, да тагож у гэтых раёнах былі значна павялічаны міліцыйскія фарміраванні. Да сярэдзіны 1952 года ў асноўным бандфарміраванні “лясных братоў” былі ліквідаваны. У СССР пачаўся перыяд “закручвання гаек”. У 1949 годзе па так званай “ленінградскай справе” было асуджана шмат партыйных работнікаў. На Беларусі даваенныя і пасляваенныя рэпрэсіі звязаны з іменем наркома ўнутраных спраў БССР Цанавы (да лістапада 1951 года). Ён быў ініцыятарам шэльмавання тысяч простых людзей і распачынальнікам працэсаў супраць кіруючых работнікаў рэспублікі, навуковых дзеячаў, культурных работнікаў. Так, ў 1951 годзе па абвінавачванню ў шпіёнстве на карысць Югаславіі быў рэпрэсіраваны нарком адукацыі БССР, прыхільнік адукацыі на беларускай мове П.Саевіч. Цанава арганізаваў кампанію па шэльмаванню выдатнага беларускага навукоўца А.Р.Жэбрака, прэзідэнта АН БССР. Падставай была публікацыя ў амерыканскім часопісе “Навука” артыкула Жэбрака пра савецкую біялогію. 12 лістапада 1947 года А.Жэбрак быў зняты з пасады прэзідэнта акадэміі, а ў верасні 1948 года быў зачынены інстытут біялогіі пры акадэміі навук, які ўзначальваў навуковец. У жніўні 1946 года выйшла пастанова ЦК кампартыі аб часопісах “Звязда” і “Ленінград”, з якой пачаліся чысткі ў асяроддзі культурных дзеячаў. Ужо ў студзені 1947 года ЦК КП Беларусі прымае пастанову “Аб рабоце пісьменніцкіх арганізацый”, дзе падвяргае рэзкай крытыке беларускіх пісьменнікаў. Адначасова з 1947 па 1951 год было ажыццяўлена выданне збора твораў Сталіна на беларускай мове, вялізарным тыражом выйшла бяграфія правадыра, якую павінен быў ведаць кожны савецкі чалавек. У кастрычніку 1952 года пасля перапынку ў 13 гадоў прайшоў XIX з’езд партыі, на якім яна атрымала новую назву – КПСС. Усхваленне асобы правадыра набыла на з’езде незвычайныя памеры. Культ асобы правадыра садзейнічаў узмацненню ролі партыі як на ідэалагічным фронце, так і ў гаспадарчым будаўніцтве, і дзяржаўным жыцці. Саветы сталі фармальнымі ўстановамі, кандыдаты ў дэпутаты праходзілі абавязковае зацверджанне ў партыйнага кіраўніцтва. У сакавіку 1947 года адбыліся выбары ў ВС БССР, у студзені 1948 і снежні 1950 – у мясцовыя саветы, па традыцыі, на безальтэрнатыўнай аснове і са 100% яўкай. Аднак аднавілася дзейнасць прафсаюзнай арганізацыі БССР ў лістападзе 1948 года. У прафсаюзы ўваходзіла 85% працоўных Беларусі, толькі калгаснікі не мелі права ўступаць у прафсаюзы. Камсамол налічваў больш за 400 тыс. юнакоў і дзяўчат. Наяўнасць грамадскіх і палітычных арганізацый стваралі ў міжнароднай супольнасці бачнасць адностай дэмакратыі. Беларусь стала вядомым іграком на міжнароднай арэне. Смерць Сталіна (у 1953 г.) мела пераломнае значэнне для ўсіх сфер жыцця савецкага грамадства. У верасні 1953 года першым сакратаром КПСС, а значыць і кіраўніком дзяржавы, быў абраны Мікіта Хрушчоў. Пачаўся перыяд адноснай дэмакратызацыі. Пашыраліся правы Саветаў – у жніўні 1955 года Савет Міністраў БССР перадаў Саветам права выдаткоўваць фінансавыя сродкі на будаўніцтва і сацыяльна-культурную і бытавую сферы. Пераадольвалася рэпрэсіўнае мінулае. У верасні 1953 года былі ліквідаваны Асобыя нарады пры Міністэрстве унутраных спраў. А на ХХ з’ездзе КПСС у 1956 г. быў асуджаны культ асобы. Пачалася рэабілітацыя ахвяр рэпрэсій. А рашэннем XXII з’езда партыі Сталін быў выдалены з Маўзалея, пачаўся дэмантаж шматлікіх помнікаў, за ноч быў дэмантыраваны вялізарны помнік Сталіну на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску. У 1956 годзе ўпершыню з сярэдзіны 20-х гадоў ЦК кампартыі Беларусі ўзначаліў беларус – К.Т.Мазураў. Праўда, на развіцці нацыянальнай культуры гэта не сказалася – на працягу У другой палове 1950-х гадоў пашырыліся правы рэспублік. У рэспубліканскае падпарадкаванне былі перададзены некаторыя буйныя прамысловыя прадпрыемствы, а з сакавіка 1957 года рэспублікі атрымалі права самастоўна вырашаць сістэму ўнутранага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу. Прымаліся асобныя грамадзянскі, крымінальны, працэсуальны кодэксы. Без перагібаў не абышлося і ў гэты перыяд. Прынятая на XXII з’ездзе партыі ў 1961 г. новая праграма партыі мела намер пабудаваць камунізм у СССР да 1980 г., на працягу жыцця аднаго пакалення. З гэтага моманту партыйнае кіраўніцтва афіцыйна атрымала права адміністрацыйнага кантролю над усімі сферамі жыцця краіны і грамадзяніна. У кастрычніку 1964 года з-за шматлікіх пралікаў у кіраванні краінай Першы сакратар ЦК Кампартыі М.Хрушчоў быў вызвалены ад займаемай пасады, кіраваць партыяй і краінай быў пастаўлены Л.Брэжнеў. У 1965 г. на Беларусі кампартыю ўзначаліў П.Машэраў. Пасля змены кіраўніцтва ў сакавіку і верасні 1965 г. пленумы ЦК КПСС разгледзелі пытанні аб развіцці сельскай гаспадаркі і паляпшэнні кіравання эканомікай. Канчаткова былі ліквідаваны апошнія прыкметы савецкага прыгонннага права для калгаснікаў – яны атрымалі пашпарты, права на пенсію, на гарантаваную аплату працы. Большая свабода была дадзена ў развіцці ўласнай гаспадаркі. У 1966-1970 гг. у краіне пачаўся перыяд застою. Узмацніўся пераслед інакшдумаючых (дысідэнтаў). Яшчэ больш узрасла роля партыі ў кіраванні ўсімі сферамі жыцця ў краіне. Гэты статус і кіруючая роля кампартыі былі замацаваны ў шостым пункце Канстытуцыі СССР 1977 года. Па традыцыі – праз год была прынята Канстытуцыя БССР – “ Канстытуцыя развітога сацыялізму ”. У красавіку 1985 г. на пост Генеральнага сакратара ЦК КПСС быў абраны М.С.Гарбачоў. Ён хутка абвясціў курс рэформаў, якія атрымалі назву “ перабудова ”. Перабудова ў СССР была накіравана на маштабныя змены адразу ва ўсіх сферах, уключаючы дэмакратызацыю грамадства. Ініцыятарам перабудовы была КПСС, на канферэнцыях, з’ездах, пленумах ЦК распрацоўваліся мерапрыемствы па яе рэалізацыі ў жыцці. Асобнымі мерапрыемствамі перабудовы стала палітыка галоснасці, дзяржразліку, адраджэння прыватнай ініцыятывы ў рамках кааператыўнага руху. Палітыка галоснасці прадугледжвала паступовае адмаўленне ад кантролю КПСС за ідэалагічнымі працэсамі ў грамадстве. Цэнзура над публікацыямі была зменшана, дазволены сходы для абмеркавання палітычных працэсаў. Акрамя кантралюемых камуністычнай партыяй і ўрадам грамадскіх арганізацый сталі ўзнікаць самастойныя дыскусійныя клубы і нефармальныя аб’яднанні, у якіх можна было праявіць асабістую грамадскую ініцыятыву. Першай тэмай для шырокага абмеркавання ў прэсе сталі культ асобы Сталіна і палітычныя рэпрэсіі 30 – пач. 50-х гг. Выкрыццё культу асобы Сталіна ў найвышэйшых партыйных органах сярэдзіны 50-х гг. мела адносна абмежаваны характар. Аднавіліся працэсы рэабілітацыі бязвінна рэпрэсіраваных. Але яшчэ не дазвалялася рэзка крытыкаваць сучасную палітыку партыі. Страшэнныя экалагічныя і эканамічныя наступствы для ўсёй тэрыторыі Беларусі мела аварыя на чацвёртым энергаблоку Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі (ЧАЭС), якая адбылася У 1988-1989 гг. ліквідацыя былых аўтарытарных механізмаў запалохвання і кантролю прывяла да таго, што ў рамках палітыкі галоснасці дэмакратычна настроеныя грамадзяне пачалі крытыкаваць сістэму кіраўніцтва партыі над выбарнымі органамі ўлады. Нарасталі нацыянальныя працэсы ў рэспубліках, з’явілася палітычная і нацыянальная апазіцыя, якая пачала заклікаць да выхаду з СССР. Кіраўніцтва асобных савецкіх рэспублік прыслухоўвалася да гэтых заклікаў, наладжвала кантакты з апазіцыянерамі, збірала рэсурсы, неабходныя для набыцця самастойнасці. У БССР працэс дэмакратызацыі грамадства ішоў значна больш марудна, чым у іншых рэспубліках. Тым не менш, тут таксама ўзнікалі апазіцыйныя грамадскія арганізацыі – “Талака”, “Тутэйшыя”, “Паходня” і інш. У 1990 годзе новы ВС БССР прыняў закон аб арганізацыях, які дазволіў стварэнне грамадскіх і палітычных арганізацый, партый. У сакавіку – красавіку 1990 г. у БССР адбыліся выбары ў Вярхоўны Савет рэспублікі, а таксама ў мясцовыя саветы. Упершыню за многія дзесяцігоддзі яны праходзілі на альтэрнатыўнай аснове. Між тым унутрыэканамічная і палітычная сітуацыя ў СССР значна пагоршылася. Пачаліся міжнацыянальныя сутыкненні. Фактычна ішла грамадзянская вайна паміж Арменіяй і Азербайджанам. Незалежнасць сваёй рэспублікі абвясціў парламент Літвы. Вясной 1991 г. антысавецкія мітынгі прайшлі і на Беларусі. М.Гарбачоў рабіў непаслядоўныя крокі ў вырашэнні канфліктаў. Так, выкарыстанне ваенных часцей супраць мірнага насельніцтва для вырашэння праблемы апазіцыйных настрояў не дало станоўчых вынікаў. Аўтарытэт саюзнага кіраўніцтва моцна аслаб. З цяжкасцю ішлі перагаворы з кіраўніцтвам рэспублік аб заключэнні новага саюзнага дагавора. Канчаткова лёс Савецкага Саюза вырашыла спроба дзяржаўнага перавароту ў жніўні 1991 г. ў Маскве, які паказаў поўную бяздзейнасць цэнтральных уладаў. У снежні 1991 г. на сустрэчы кіраўнікоў Беларусі (С.Шушкевіч), Расіі (Б.Ельцын) і Украіны (Л.Краўчук), якая праходзіла ў Віскулях (Белавежская пушча) было прынята рашэнне аб дэнансацыі дагавора 1922 г. аб стварэнні СССР. Замест яго 8 снежня 1991 г. стваралася Садружнасць Незалежных Дзяржаў (СНД), каардынацыйным цэнтрам якой стала сталіца Беларусі – Мінск. Развіццё гаспадаркі Беларусі ў 50-я гг. Спробы сацыяльнай пераарыентацыі эканомікі У паслеваенны перыяд, у 50-я гг., перад гаспадаркай БССР стаялі вялікія задачы, сярод якіх галоўнымі былі павышэнне матэрыяльнага і культурнага ўзроўню жыцця савецкага народа; актыўнае ўключэнне ў навукова-тэхнічную рэвалюцыю; вывад з крызісу сельскай гаспадаркі. Часткова гэтыя задачы былі закладзены ў пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі БССР на пятую пяцігодку На жнівеньскай (1953 г.) сесіі ВС СССР старшыня СМ СССР Г.М. Малянкоў выступіў з абгрунтаваннем эканамічнай палітыкі новага палітычнага кіраўніцтва краіны па сацыяльнай пераарыентацыі народнай гаспадаркі. Адначасова з высокімі тэмпамі развіцця цяжкай прамысловасці трэба было больш хутка развіваць вытворчасць тавараў народнага спажывання; павялічваць капіталаўкладанні ў сельскую гаспадарку; правесці зніжэнне цэн. У Дзяржаўным бюджэце СССР на 1953 г. былі прадугледжаны вялікія датацыі на вытворчасць тавараў народнага спажывання. Для падтрымкі сельскай гаспадаркі прадугледжвалася павысіць нарыхтоўчыя цэны ў некалькі разоў. Спісваліся нядоімкі з калгасаў і калгаснікаў па сяльгаспадатку за папярэднія гады, адначасова яго памеры зніжаліся, а з 1958 г. ён быў адменены. Была ўмацавана матэрыяльна-тэхнічная база, павялічаны капіталаўкладанні на патрэбы вёскі. У верасні 1953 г. была распрацавана сістэма эканамічных і сацыяльных мер па далейшаму развіццю сельскай гаспадаркі, пачалося асваенне цаліны. Але гэта адзначала, што кіраўніцтва адмовілася ад інтэнсіўных метадаў пад’ёму сельскай гаспадаркі, таму замарудзіліся тэмпы росту прадукцыйнасці працы ў традыцыйных сельскагаспадарчых рэгіёнах. Тым не менш, у БССР вырасла ўраджайнасць, павялічылася пагалоўе жывёлы і нарыхтоўка мяса, малака. Аднак па шэрагу паказчыкаў заданні і гэтай пяцігодкі не былі выкананы. У прамысловасці за гады пяцігодкі ўвайшло ў строй 1.010 новых прамысловых прадпрыемстваў, у тым ліку каля 150 буйных (падшыпнікавы завод, камвольны камбінат, гадзіннікавы завод і завод будаўнічых матэрыялаў у Мінску, цукровы завод у Скідзелі, завод швейных машын у Оршы, шоўкаткацкая фабрыка ў Віцебску). Вырасла прадукцыйнасць працы, аб’ём прадукцыі прамысловасці за 1951-1955 гг. павялічыўся ў Беларусі больш чым у 2 разы пры плане 75-80%. Было пераадолена адставанне лёгкай і харчовай прамысловасці, у 1955 г. выраблена ў 2 разы больш тавараў народнага спажывання, чым у 1950 г. Было лібералізавана працоўнае заканадаўства. Адменены рэпрэсіўныя законы 1938-1940 гг., якія забаранялі звальняцца са сваіх прадпрыемстваў і ўстаноў, абмяжоўвалі правы працыючых. У гады шостай пяцігодкі (1956-1960 гг.) паскорана развіваліся лёгкая, харчовая, дрэваапрацоўчая галіны прамысловасці, якія выпускалі тавары народнага спажывання; далей развівалася энергетыка, машынабудаванне, хімічная, радыётэхнічная вытворчасці. Былі ўведзены буйныя прадпрыемствы – Васілевічская ДРЭС, аўтамабільны завод у Жодзіне, першы калійны камбінат у Салігорску, нафтаперапрацоўчы завод у Полацку, суперфасфатны завод у Гомелі. Пашыралася ўкараненне элементаў НТР (навукова-тэхнічнага прагрэсу) у розных галінах прамысловасці. 10 мая 1957 г. Вярхоўны Савет СССР прыняў Закон аб ліквідацыі агульнасаюзных прамысловых міністэрстваў (міністэрства электрастанцый, абароннае, авіяцыйнае, судабудаўнічае, радыётэхнічнае, хімічнае заставаліся). Замест міністэрстваў ствараліся саўнаргасы – саветы народнай гаспадаркі ў рамках буйных адміністрацыйных раёнаў. Так галіновае кіраўніцтва мянялася на тэрытарыяльнае. У межах БССР быў створаны адзін саўнаргас. У выніку рэформы аблегчылася развіццё мясцовай і лёгкай прамысловасці, але ўскладнілася развіцце цяжкай. Сельская гаспадарка Беларусі з сярэдзіны 50-х гг. упершыню пасля вайны стала рэнтабельнай. У калгасах сталі стварацца грашовыя і прадуктовыя фонды для гарантавання рэгулярнай аплаты працы. З 1956 г. калгаснікі пачалі кожны месяц атрымліваць грашовыя авансы на працадні. У 1958 г. былі ліквідаваны МТС, тэхніка была прададзена калгасам. 50-я гг. былі паспяховымі для эканомікі нашай рэспублікі. Тэмпы эканамічнага росту былі высокімі. Дасягнута гэта за кошт прыросту рэсурсаў і за кошт лепшага іхвыкарыстання. Прадукцыйнасць працы за дзесяцігоддзе ўзрасла на 62%. Была забяспечана таварна-грашовая збалансаванасць (на здаровую аснову пастаўлена грашовае абарачэнне і фінансы), зніжаліся цэны. Тэмпы прыросту нацыянальнага даходу склалі каля 10% у год за кошт цяжкай індустрыі разам з галінамі, якія выпускалі тавары народнага спажывання, сельскай гаспадаркі, жыллёвага будаўніцтва. Прамысловасць Беларусі ў 60-я гг. Гаспадарчая рэформа і яе асноўныя вынікі Першая палова 60-х гг. характэрызуецца пагаршэннем эканамічнай сітуацыі ў прамысловасці краіны. Залішняя цэнтралізаванасць кіраваннем эканомікі, крызісны стан у сельскай гаспадарцы СССР, нізкая адукаванасць кіраўніцтва ў пытаннях эканамічнага развіцця, змены ў сусветных цэнах на сыравіну, паліўна-энергетычныя рэсурсы – усё гэта паўплывала на стан народнай гаспадаркі. Пад час сямігодкі (1959-1965 гг.) хуткае развіццё павінна была атрымаць хімічная прамысловасць (асабліва вытворчасці мінеральных угнаенняў). Быў уведзены першы Салігорскі калійны камбінат, будаваліся другі і трэці камбінаты, азотна-тукавы завод у Гродна, суперфасфатны ў Гомелі. Пабудаваныя комплекс Светлагорскага завода штучнага валакна, Магілёўскі камбінат па вытворчасці лаўсану, Новаполацкі нафтаперапрацоўчы завод, Пінскі завод штучнай скуры, Лідскі завод па вытворчасці лакаў і фарбаў. Удзельная вага хімічнай прамысловасці ў вытворчых фондах прамысловасці Беларусі падвоілася. Апераджальнае развіццё атрымалі новыя неметалаёмістыя галіны – прыборабудаванне і электроніка, высокія тэмпы развіцця захавала машынабудаванне і металаапрацоўка. Адбылося павелічэнне ў паліўным балансе долі нафты і прыроднага газу. Спрыяла гэтаму адкрыццё Рэчыцкага радовішча нафты і пачатак у 1964 г. прамысловай здабычы нафты ў БССР. Пачалася газіфікацыя кватэр у гарадах і на вёсцы. На прыканцы сямігодкі адбылася змена кіраўніцтва краіны. З-за пралікаў быў адхілены ад кіравання краінай Н.Хрушчоў, а ў кастрычніку 1964 г. Першым сакратаром ЦК КПСС быў абраны Л.І.Брэжнеў, Старшынёй СМ СССР быў прызначаны А.М.Касыгін. Апошні пачаў рэфармаванне гаспадаркі. Вераснёўскі (1965 г.) пленум ЦК КПСС прыняў пастанову “Аб паляпшэнні кіравання прамысловасцю, удасканаленні планавання і ўзмацненні эканамічнага стымулявання прамысловай вытворчасці”. Удасканальвалася сістэма планавання ў прамысловасці, скарачаліся планавыя паказчыкі. Асноўным зараз лічыўся аб’ём рэалізаванай прадукцыі, а не аб’ём валавай прадукцыі. Уводзіўся гаспадарчы разлік. Прадпрыемствам дазвалялася: самастойна распараджацца часткай прыбытку. Былі адноўлены міністэрствы па галінах прамысловасці, якія неслі адказнасць за стан галіны, высокі тэхнічны ўзровень прадукцыі, увядзенне стандартызацыі і ўніфікацыі вырабаў, укараненне НТР у вытворчасць. Першыя гады рэформы эканоміка станоўча адрэагавала на мерапрыемствы ўрада. Але паступова палітычная сітуацыя мянялася, згортваліся дэмакратычныя працэсы ў грамадстве, адначасова згортвалася і эканамічная рэформа. Гэта прывяло да стагнацыі, застою, а потым да самога крызісу. Сельская гаспадарка Беларусі ў 60-80-я гады Сакавіцкі (1965 г.) пленум ЦК КПСС прыняў пастанову “Аб неадкладных мерах па далейшым развіцці сельскай гаспадаркі СССР”. Уводзіўся цвёрды і нязменны план нарыхтовак на пяць гадоў наперад для кожнага калгаса, саўгаса, раёна, вобласці, рэспублікі. Павялічваліся закупачных цэн на прадукцыю ў сярэднім у 1,5-2 разы. Адмяняліся абмежаванні на ўтрыманне жывёлы ў асабістай дапаможнай гаспадарцы калгаснікаў, рабочых і служачых. Паляпшалася матэрыяльна-тэхначнага забеспячэння калгасаў. Пачалося правядзенне меліярацыі, вапнавання кіслых глеб, паляпшэнне лугоў і пашаў. Усе гэтыя работы праводзіліся дзяржавай. Калгасы і саўгасы ўмацоўваліся на прынцыпах гаспадарчага разліку, адмянялася рэгламентацыя гаспадарчай дзейнасці (Статут сельскагаспадарчай арцелі 1969 г.). У сельскую гаспадарку ўкараняліся дасягненні навукі і перадавога вопыту, павышалася роля спецыялістаў і навукоўцаў. На Беларусі пачалося будаўніцтва буйных адкормачных комплексаў у жывёлагадоўлі. У розных раёнах рэспублікі былі пабудаваны птушкафабрыкі на 6 млн. галоў птушкі, кароўнікі на 958 тыс. галоў, свінарнікі на 856 тыс. галоў. Праводзілася меліярацыя, асушана 957 тыс. га зямельных плошчаў. Буйныя памеры набыла хімізацыя – пастаўкі ўгнаенняў сельскай гаспадарцы ўзраслі амаль у 1,9 раза, у т.л. калійных больш чым у 2,6 разоў. Для ўнясення ўгнаенняў і апрацоўкі палёў хімікатамі пачала выкарыстоўвацца авіяцыя. Як вынік павялічыўся валавы збор збожжа ў 1,5 раза (за пяцігодку), прадукцыя жывёлагадоўлі ўзрасла на 34%. Ураджайнасць вырасла з 10 ц/га (сярэдзіна 60-х гг.) да Сітуацыя ў карэнным чынам змянілася. Калгасы цяпер не былі крыніцай, за кошт якой будавалася прамысловасць. Сельская гаспадарка стала адным з буйнейшых аб’ектаў капіталаўкладанняў. У канцы 1970 гадоў у СССР рэзка акрэслілася харчовая праблема. Краіна не забяспечвала сябе прадуктамі харчавання. Агульны кошт імпарту харчавання ў СССР павялічыўся ў 6 разоў з 1970 г. і дасягнуў 10 млрд. руб., гэтыя лічбы перавысілі памеры бюджэту БССР. У маі 1982 г. была прынята Харчовая праграма СССР на перыяд да 1990 года, згодна з якой ствараліся Аграрна-прамысловыя комплексы (у БССР – “Белаграпрам”). АПК аб’яднаў у межах аднаго рэгіёну калгасы, саўгасы, прадпрыемствы, якія перапрацоўвалі сельскагаспадарчую прадукцыю, а таксама прадпрыемствы машынабудаўнічай і хімічнай вытворчасці, што працавалі на сельскую гаспадарку. Але Харчовая праграма не планавала карэннай перабудовы гаспадарчага механізму на вёсцы, таму яна была правалена. Як вынік гэтага, у сярэдзіне 80-х гг. было ўведзена нармаванае забеспячэнне па шэрагу прадуктаў. Сельскагаспадарчая палітыка партыі ў тыя часы не жадала вырашаць дзве галоўныя праблемы вескі – адхіленне селяніна ад зямлі і ад вынікаў сваёй працы. Супярэчнасці развіцця прамысловасці, транспарце, сувязі ў У пачатку 70-х гг., з узмацненнем кансерватыўнай плыні ў кіраўніцтве партыі, пачалося згортванне гаспадарчай рэформы. Гэта адбілася на тэмпах росту асноўных эканамічных паказчыкаў, аднак планы дзевятай (1971-1975 гг.), дзесятай (1976-1980 гг.) і адзінаццатай (1981-1985 гг.) пяцігодак выконваліся. За годы пяцігодак было ўведзена 170 буйных прадпрыемстваў, у тым ліку шынны камбінат у Бабруйску, нафтаперапрацоўчы завод у Мазыры, металургічны ў Жлобіне, сінтэтычных валокнаў у Гродна, інструментальны ў Оршы, чацвёрты калійны камбінат у Салігорску, дзесяткі прадпрыемстваў лёгкай і харчовай прамысловасці. Прадукцыя прамысловасці Беларусі ў 1985 г. павялічылася больш чым у 3 разы (ад 1970 г.), вытворчасць сродкаў вытворчасці ў 3,3 разоў, прадметаў спажывання ў 2,6 разоў. Валавы грамадскі прадукт і нацыянальны даход узрос у 2,5 разоў (гэта адзін з самых высокіх паказчыкаў у СССР). Ажыццяўляліся агульнасаюзныя комплексныя праграмы па тэхнічным пераўзбраенні прамысловасці. Але адначасова ўдзельная вага ручной працы ў прамысловасці складала 35-40%, у будаўніцтве – 50-55%, у сельскай гаспадарцы – 60-70%. Фінансавая сістэма БССР заставалася стабільнай. У дзяржаўным бюджэце БССР даходы склалі 3,5 млрд. руб. у 1970 г. і 8,1 млрд. руб. у 1985 г.; выдаткі адпаведна 3,3 млрд. руб. у 1970 г. і 7,67 млрд. руб. у 1985 г. Так, даходная частка бюджэта значна перавышала расходную. Разам з відавочнымі поспехамі трэба адзначыць, што эканоміка страціла былы дынамізм. Асабліва бычна гэта было ў параўнанні з краінамі Захаду, якія далёка выйшлі наперад. Існуючы гаспадарчы механізм стаў тормазам на шляху эканамічнага развіцця краіны, што абумовіла паступовы ўваход савецкай эканомікі ў глыбокі крызіс. Спробу выправіць эканамічнае становішча зрабіў Ю.У.Андропаў. 12 лістапада 1982 г. ён узначаліў палітычнае кіраўніцтва СССР пасля смерці Л.І.Брэжнева. Пад час кіравання Андропава была дадзена рэалістычная ацэнка стану эканомікі, прыняты жорсткія адміністрацыйныя меры па навядзенню парадка і выкараненню карупцыі і перагледзены некаторыя ідэалагічныя догмы. Так сама вырашаліся пытанні аб пашырэнні самастойнасці прамысловых прадпрыемстваў, калгасаў і саўгасаў. Як вынік, тэмпы развіцця эканамікі выраслі да 4,2%. Але пасля смерці Ю.У.Андропава ў 1984 г. кіраўніцтва вярнулася да ранейшых парадкаў. Эканамічныя паказчыкі зноў знізіліся.
Развіццё сацыяльнай сферы. Жыццёвый узровень беларусаў у На працягу 50-60-х гг. значны эканамічны ўздым суправаджаўся павышэннем матэрыяльнага і культурнага ўзроўню жыцця беларускага народа і высокімі тэмпамі развіцця сацыяльнай сферы. 1 сакавіка 1951 г. у чацьвёрты раз за пасляваенныя гады было праведзена зніжэнне рознічных цэн (адбыліся так сама ў 1956, 1957, 1958, 1962 і 1965 гг. на асобныя віды тавараў). Вырасла зарплата, а ў 1957 г. працоўны дзень быў скарочаны на 2 гадзіны ў перадсвяточныя і пераднядзельныя дні (у выніку чаго фактычна зарплата павялічылася на 12,5%). У 1964 г. павышана зарплата на 25-30% працаўнікам сацыяльнай сферы (600 тыс. работнікаў адукацыі, аховы здароўя, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, гандлю і грамадскага харчавання). Адбывалася паступовае скарачэнне разрыву паміж максімальным і мінімальным узроўнем зарплаты. Але яно прывяло да ўраўняння ў аплаце працы і падзення прэстыжу прафесіі інжынера і настаўніка, урача і вучонага. У 1957 г. у краіне быў уведзены пяцідзённы працоўны тыдзень з двумя выхаднымі днямі пры захаванні існуючага ўзроўню зарплаты. Адбыўся рост грамадскіх фондаў спажывання. Дзяржава аплочвала 2/3 выдаткаў грамадзян на жыллё, пенсіі, адукацыю, медыцынскае абслугоўванне і культурную сферу і г.д. 14 чэрвеня 1956 г. новы пенсійны закон павялічыў памеры пенсій і пашырыў кола асоб, якія сталі мець права на пенсію. Мінімальны памер пенсіі быў устаноўлены ў 30 руб., максімальны – 120 руб. Расходы бюджэта на выплаты пенсій выраслі ў два разы. У 1965 г. быў прыняты закон аб пенсіях калгаснікам (гэта 500 тыс. чалавек), а ў 1967 г. быў прыняты Указ ВС СССР «Аб далейшым паляпшэнні пенсійнага забеспячэння», па якому яшчэ 250 тыс. працоўных сталі атрымліваць павышаныя ці звычайныя пенсіі. Хуткае развіццё ў 50-60-я гг. набыла сферы абслуговання. Рознічны тавараабарот дзяржаўнага і кааператыўнага гандлю рэспублікі за 60-я гг. вырас у 5 разоў. У 1965 г. у рэспубліцы працавала 22.879 магазінаў і 5.874 прадпрыемстваў грамадскага харчавання. Бытавое абслугоўванне развівалася згодна з пастановай 6 сакавіка 1957 г. «Аб паляпшэнні бытавога абслугоўвання насельніцтва». На 1960 г. у рэспубліцы дзейнічала 4.500 майстэрань, цэхаў і атэлье бытавога абслугоўвання, а ў канцы 60-х гг. было ўжо 8063 прадпрыемстваў бытавога абслугоўвання. Жыллёва-камунальнае будаўніцтва разгортвалася згодна з ліпеньскай (1957 г.) пастановай Урада СССР і лістападаўскай – Урада БССР аб паскарэнні жыллёвага будаўніцтва. Праводзілася шырокае таннае будаўніцтва для насельніцтва (4-5 павярховыя дамы спрошчанай планіроўкі з мінімумам камунікацый). У 1956 г. у рэспубліке было ўведзена ў эксплуатацыю 953 тыс. кв.м, у 1958 г. – больш 1,8 млн. кв.м, а за 1959-1965 гг. пабудавана 15,6 млн. кв.м. У выніку адбылося павелічэнне працягласці жыцця Разам з тым гэта быў супярэчлівы перыяд. Спробы сацыяльнай пераарыентацыі эканомікі і рэфарматарства 50-х гг. саступілі месца кансерватыўным эканамічным поглядам, якія прывялі гаспадарку краіны да стагнацыі, застою і цяжкага эканамічнага крызісу. Эканамічныя цяжкасці 70-80 гг. адбіваліся на ўзроўні дабрабыту насельніцтва і сацыяльнай палітыкі. Рэальная зарплата не павышалася, а часам нават зніжалася. Зніжалася доля фонду зарплаты ў нацыянальным даходзе. Наглядаліся ўраўняльныя тэндэнцыі ў аплаце працы. Але быў павышаны мінімальны памер пенсіі рабочых і служачых. У 1971 г. для калгаснікаў быў устаноўлены такі ж парадак вылічэння пенсій, як і для рабочых і служачых. У 1975 г. былі ўведзены дадатковыя льготы інвалідам вайны і сем’ям загінуўшых ваеннаслужачых, устаноўлена 100% аплата адпачынку па цяжарнасці і родах жанчынам, павялічана колькасць аплатных дзён па догляду за хворым дзіцем. У другой палове 70-х гг. была павялічана дапамога інвалідам з маленства I і II груп, палепшаны матэрыяльна-бытавыя ўмовы ўдзельнікаў Вялікай Айчынай вайны. Інфляцыя праявіліся на рубяжы 80-х гг. У выніку чаго былі істотна павышаны рознічныя цэны на шэраг прэстыжных тавараў (ювелірныя вырабы, крышталь, дываны і інш.), і на многія тавары масавага попыту (мэблю, некаторыя швейныя вырабы, шарсцяныя хусткі, бензін, будаўнічыя матэрыялы, многія гаспадарчыя тавары, кандытарскія вырабы і інш.). Узраслі тарыфы на паслугі сувязі, бытавыя і камунальныя паслугі. Узрос агульны дэфіцыт прадметаў спажывання. Павелічэнне грашовай масы аперажала вытворчасць тавараў спажывання. Паступова нарастала незбалансаванасць рынку. Уводзіліся прывілегіі для партыйна-дзяржаўнага апарату, што абвастрала сацыяльную напружанасць у грамадстве. Больш рэзка акрэслілася жыллёвая праблема. Тэмпы ўводу жылля не паспявалі за ростам гарадскога насельніцтва. Недахоп квартэр выклікаў дэфіцыт рабочых, высокую цякучасць кадраў, вытворчыя магутнасці прадпрыемстваў цалкам не выкарыстоўваліся. Не адпавядала сучасным патрабаванням сістэма аховы здароўя з-за рэшткавага прынцыпу выдзялення рэсурсаў і састарэлайць матэрыяльна-тэхнічнай базы. У разглядаемы перыяд эканамічнае развіццё Беларусі праходзіла супярэчліва. 3 аднаго боку ўзрос эканамічны патэнцыял, эканоміка Беларусі развівалася больш хуткімі тэмпамі ў параўнанні з агульнасаюзнай. Узрос дабрабыт народа. 3 другога боку нарасталі цяжкасці, супярэчнасці ў эканамічным і сацыяльным развіцці краіны. Знізіліся тэмпы развіцця ўсіх галін народнай гаспадаркі. У пачатку 80-х гг. савецкае грамадства апынулася на парозе крызісу. Карэнная перабудова гаспадаркі, а за ёй і грамадства станавілася аб’ектыўнай неабходнасцю. Эканоміка БССР у другой палове 80-х гадоў, рэформы гаспадарчай сістэмы Асноўная мэта эканамічнага развіцця на другую палову Першы этап рэфармавання мае храналагічныя рамкі З 1986 г. ў выглядзе эксперыменту было ўведзена самафінансаванне. Сутнасць самафінансавання – пасля адлічэнняў часткі прыбытку згодна з устаноўленымі нарматывамі ў бюджэт і ў міністэрства, большая частка прыбытку заставалася ў распараджэнні прадпрыемства. Але адначасова працягвала існаваць старая схема эканамічных рэгулятараў і адміністрацыйна-камандная сістэма кіравання. У выніку, да восені 1986 г. відавочных зрухаў у гаспадарке не адбылося. Першы этап рэфармавання быў правалены. Прычын было На другім этапе рэфармавання (з чэрвеня 1987 г.) была пастаўлена задача правесці радыкальную эканамічную рэформу. Трэба было змяніць сістэму планавання праз пераход да дзяржзаказу, спачатку абавязковага, а потым добраахвотнага. Павысіць самастойнасць прадпрыемстваў, стымуляваць іх да самастойнасці, самафінансавання, самакіравання, самаакупнасці, увесці ў дзеянне дагаварные і самастойна вызначаные цэны, увесці аптовы гандаль сродкамі вытворчасці. Былі прыняты законы і дакументы: «Аб дзяржаўным прадпрыемстве» (ВС СССР), «Аб карэннай перабудове кіравання эканомікай» з 12 асобных дакументаў (СМ СССР і ЦК КПСС). Мэты гэтага працэсу – ажыццявіць пераход ад адміністрацыйных да эканамічных метадаў кіравання гаспадаркай. Першы год радыкальнага рэфармавання адгукнуўся павелічэннем тэмпаў эканамічнага росту, паскарэннем дынамікі прадукцыйнасці працы. Але адначасова наглядаўся крызіс спажывецкага рынку і значны рост рознічных цэн. Захоўвалася традыцыя планавання, і ў 1988-1990 гг. не ўдалося заменшыць дзяржаўны заказ, ён ахопліваў 90% вытворчасці. Быў правалены аптовы гандаль рэсурсамі і сродкамі вытворчасці. Захавалася размеркаванне па фондах і нарадах па фіксаваных цэнах. Непаслядоўнасць наглядалася ў вінансавай палітыке. З чэрвеня 1988 г. адбыўся пераход да рэгіянальнага ці рэспубліканскага гаспадарчага разліку. Гэты працэс суправаджаўся канфліктамі паміж цэнтральнымі і мясцовымі рэспубліканскімі ўладамі (з сярэдзіны 1990 г.). Палавінчатасць і непаслядоўнасць рэформаў дало магчымасць гаварыць аб “забалтыванні” рэформы. Прынятыя законы і рашэнні не выконваліся. Народная гаспадарка, як і раней, арыентавалася не на спажыўца, а на прамежкавыя валавыя паказчыкі. З 1990 г. пачалося разбурэнне адзінай эканамічнай прасторы СССР, якое суправаджалася некантралюемым падзеннем вытворчасці. Супрацьстаянне цэнтра і рэгіёнаў прывяло да правядзення рэгіёнамі асобнай гаспадарчай і цэнавай палітыкі. За 1989-1991 гг. пад
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 931; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.226.166.207 (0.016 с.) |