Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Разгортванне партызанскага руху і падпольнай барацьбы на акупіраванай тэрыторыіСодержание книги
Похожие статьи вашей тематики
Поиск на нашем сайте
Ва ўмовах акупацыі захопнікі не мелі магчымасці раслабіцца ні на імгненне. Шырокае развіццё атрымала на Беларусі супраціўлен- У другой палове 1941 года было створана Мінскае гарадское падполле, і ў снежні яно здзейсніла першыя буйныя дыверсіі на чыгуначным вузле. Дыверсіі адбыліся на чыгунке ў Брэсце, Гродна, Мазыры, Віцебске і інш. гарадах. У снежні 1941 года ў Гомелі падпольшчыкі Ц.Барадзін, Р.Цімафеенка здзейснілі дыверсію ў рэстаране, пад час якой загінула шмат афіцэраў і генералаў германскай арміі. У Оршы К.Заслонаў арганізаваў падрывы цягнікоў з дапамогай “вугальных мін”. У Магілёве медыцынскія работнікі Ў.Кузняцоў, Ф.Пашанін арганізавалі з дапамогай падробленых медкартак выратаванне параненых чырвонаармейцаў ад лагероў. У 1942 годзе падпольныя цэнтры наладзілі сувязь з партызанамі і “вялікай зямлёй”. Аднак былі і страты. У сакавіку-красавіку 1942 года было разгромлена Мінскае падполле, арыштаваны яго кіраўнікі С.Заяц, І.Казінец, г.Сямёнаў, расстраляна каля 300 чалавек. Аднак падполле хутка аднавіла дзейнасць. У маі 1942 года на нарадзе была створана структура падполля, абраныя новыя кіраўнікі – І.Кавалёў, Дз.Караткевіч. Другі ўдар адбыўся ў верасні-кастрычніку. Былі арыштаваны сотні чалавек, у тым ліку кіраўніцтва; немцы ўдала правялі аперацыю па дыскрэдытацыі кіраўніка І.Кавалёва, у выніку чаго давер Масквы да Мінскага падполля знізіўся. Аднак у 1943 годзе падполле зноў актыўна дзейнічала, налічвала каля 9 тыс. чалавек і правяло каля 1500 дывервій, ажыццявіла ўдалы замах на гаўляйтэра В.Кубэ 22 верасня 1943 года. А.Мазанік, М.Осіпава, Н.Траян атрымалі за гэту аперацыю званне Герояў Савецкага Саюза. У Віцебску ў 1941-42 гадах дзенічала 56 падпольных груп, аднак 13 лістапада 1942 года ў выніку масавых арыштаў была схоплена В.Харужая – адзін з кіраўнікоў падполля. Асаблівы інтарэс прыцягвала чыгунка. Ефрасінья Зянькова, член віцебскага падполля, арганізавала групу з 40 юнакоў і дзяўчат “Юныя мсціўцы” ў Обалі, дзе яны здзейснілі 21 дыверсію вясной 1942 года. У Брэсцкай вобласці ў маі 1942 года члены былой КПЗБ І.Урбановіч і М.Крыштафовіч стварылі “ Камітэт барацьбы з нямецкімі акупантамі ”. 30 ліпеня 1943 года на чыгуначным вузле ў Асіповічах была здзейснена адна з буйнейшых дыверсій другой сусветнай вайны. Ф.Крыловіч з дапамогай магнітнай міны падарваў 4 эшэлоны з гаручым, некалькі эшэлонаў з тэхнікай і навейшымі танкамі “тыгр”. Падпольная барацьба набыла масавыя маштабы – праз беларускія падпольныя арганізацыі прайшло каля 70 тысяч чалавек. У сельскай мясцовасці пад час акупацыі выявілася дзве формы супраціўлення – гэта невыкананне загадаў, па сутнасці сабатаж (пасіўнае супраціўленне) і прамая ўзброеная барацьба – ці партызанка (актыўнае супраціўленне). Першыя партызанскія атрады ствараліся як з мясцовых жыхароў, так і з акружэнцаў – салдат Чырвонай Арміі. Аднымі з першых атрадаў былі створаны ў Пінскім раёне, узначальваў яго В.З.Корж, а так сама атрад “Чырвоны партызан” пад кіраўніцтвам Ц.Бумажкова і Ф.Паўлоўскага, савецкіх і партыйных дзеячоў, якіх 6 жніўня 1941 года ўзнагародзілі Звёздамі Героеў Савецкага Саюза (першыя з партызан). У другой палове 1941 года на Беларусі дзейнічала 60 атрадаў і груп, ўзнікшых стыхійна. А асноўная частка атрадаў – каля 430 – была створана партыйнымі і савецкімі дзеячамі, якія прайшлі інструктаж і кароткія курсы (дзейнічалі ў Магілёве, Лёзна, Віцебску, Гомелі, Мазыры, Полацку) у першыя тыдні вайны. У атрадах налічвалася каля 8300 чалавек. Камандаванне групай армій “Цэнтр” было вельмі заклапочана актыўнай дзейнасцю партызан. І ў ліпені-жніўні 1941 года была праведзена першая буйная антыпартызанская аперацыя “Прыпяцкія балоты”, пад час якой гітлераўцы знішчылі 13788 мірных жыхароў. Пасля бітвы пад Масквой пачаўся новы этап у развіцці партызанскага руха. Бітва паказала, што вайна будзе доўгай, а немцаў можна разбіць. Гэта вызвала прыток да партызан мясцовых жыхароў, якія былі вельмі незадаволены палітыкай адкрытага рабаўніцтва з боку акупантаў. Вясной-летам 1942 года ў выніку роста колькасці партызанскіх атрадаў была вызначана іх арганізацыйная структура. Партызанскія атрады аб’ядноўваліся ў брыгады, якія ў сваю чаргу стваралі ваенна-аператыўныя групы. Кіраваць партызанскім рухам быў прызначаны Цэнтральны штаб партызанскага руха (узначаліў П.Калінін). Характэрнай рысай гэтага перыяду стала стварэнне партызанскіх зон. У студзені-лютым 1942 года ў Кастрычніцкім раёне Палесскай вобласці быў створаны “гарнізон” Паўлоўскага, які аб’ядноўваў 13 атрадаў колькасцю 1300 актыўных партызан. А ў Магілёўскай вобласці ў Клічаўскім раёне Клічаўскае партызанскае злучэнне 20 сакавіка 1942 года адваявала райцэнтр Клічаў. Клічаўскае партызанскае злучэнне налічвала 17 атрадаў і каля 3000 чалавек. Хутка партызанскія зоны ўтварыліся на ўсёй тэрыторыі Беларусі. У Віцебскай вобласці ў перыяд з лютага па верасень 1942 года ўдалося стварыць разрыў у фронце (“Суражскія вароты”), праз якія на захопленую тэрыторыю, па сутнасці, у тыл немцаў бесперапынна паступалі зброя, абсталяванне, прахадзілі дыверсійныя атрады. У студзені 1943 года на Беларусі ўжо налічвалася 56 брыгад, якія аб’ядноўвалі 220 атрадаў, і існавалі 292 самастойных атрады. Гэта былі значныя сілы, таму яшчэ ў верасні 1942 года быў створаны Беларускі штаб партызанскага руха (узначаліў П.Панамарэнка). Асноўныя дзеянні, якія праводзілі атрады – гэта разгром гарнізонаў, удары па камунікацыях, тэракты супраць прадстаўнікоў улад, рэйды па акупаванай тэрыторыі, а так сама стварэнне і абарона партызанскіх зон. У канцы 1942 года існавала самая буйная – Любаньска-Кастрычніцкая партызанская зона, якой кіравалі сакратары Мінскага падпольнага абкама партыі В.Казлоў і Р.Мачульскі. Існавалі яшчэ дзесяткі зон, якія ўтрымлівалі абласныя злучэнні партызан. Актыўнасць партызан вызвала рэпрэсіі акупан- У 1943 годзе, калі фронт наблізіўся да Беларусі, колькасць партызанскіх атрадаў і ўступіўшых у рады партызан рэзка павялічылася – з 56 тыс. чалавек да 154 тыс., рост склаў 2,7 раза. Актыўна пераходзілі да партызан удзельнікі вайсковых частак, створаных калабарантамі – такіх было каля 12 тыс. чалавек. Адначасова наглядалася перадыслакацыя атрадаў і брыгад з усходніх рэгіёнаў Беларусі ў заходнія, дзе колькасць савецкіх партызан была меньшай. Да зімы 1943-1944 гадоў было перадыслакавана 12 брыгад і 14 асобных атрадаў (каля 7 тыс. чалавек). Гэта надала новы імпульс для разгортвання партызанскага руха на захадзе Беларусі – колькасць атрадаў тут павялічылася з 60 да 282, колькасць партызан склала У 1943 годзе партызаны атрымалы значную дапамогу з так званай “вялікай зямлі”. Гэта каля 20 тыс. вінтовак і 11 тыс. аўтаматаў, 1250 кулямётаў, каля 390 тон тола, 100 тыс. дыверсійных мін і г.д. Тым не менш – гэта толькі невялікая частка неабходнага, і задавальнялі свае патрэбы партызаны галоўным чынам за кошт мясцовых рэсурсаў. У 1943-1944 гадах адбылася аперацыя, у якоў удзельнічалі ўсе партызанскія атрады і злучэнні. Гэтая аперацыя – “ Рэйкавая вай- Але акупанты імкнуліся пераламіць сітуацыю на сваю карысць і працягвалі арганізоўваць шматлікія карныя экспедыцыі, якія пачалі адрознівацца асаблівай жорсткасцю. На працягу 1943 года імі было праведзена каля 60 буйных карных экспедыцый, пад час якіх былі знішчаны дзесяткі тысяч мірных жыхароў. Усяго, пад час акупацыі гітлераўцы правялі 140 буйных карных аперацый, пад час якіх было спалена 627 вёсак, 186 з іх – разам з жыхарамі. Партызаны нанеслі страты акупантам каля 500 тыс. чалавек забітымі і параненымі. Пад час вызвалення Беларусі партызанскія атрады былі расфарміраваны, а каля 147 тыс. чалавек было ўключана ў склад рэгулярных частак Чырвонай Арміі. Каля 140 тыс. партызан і падпольшчыкаў было ўзнагароджана ордэнамі і медалямі, 88 з іх было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Армія Краёва. У 1942 гадах на тэрыторыі Заходняй Беларусі так сама ўзніклі і польскія арганізацыя падпольнага характару. Большая частка з іх належыла Арміі Краёвай – партызанскай ваеннай арганізацыі, якая з 1943 года падпарадкоўвалася эмігранцкаму польскаму ўраду ў Лондане. Спачатку савецкі ўрад наладзіў узаемасувязь з польскім урадам, нават на тэрыторыі СССР была створана польская армія генерала У.Андэрса колькасцю 75 тыс. штыкоў, у якоў дабравольцам быў кожны дзесяты беларус. Але польскі ўрад і Армія Краёва ставілі мэтай аднаўленне Польскай дзяржавы ў межах 1939 года. Таму ў 1943 годзе адносіны паміж савецкім і польскім урадамі былі разарваныя. А 22 чэрвеня ЦК КПБ у пастанове “Аб ваенна-палітычных мэтах работы ў заходніх абласцях БССР” запатрабаваў змагацца з польскімі групамі ўсімі магчымымі сродкамі. На пачатак 1944 года Армія Краёва налічвала на тэрыторыі Беларусі каля 10 атрадаў (1266 чэлавек), якія былі арганізаваны ў Навагрудскую акругу. Але да вясны 1944 года была праведзена вялікая арганізацыйная і палітычная работа, у выніку якой была створана сетка падпольных структур. Галоўнай іх мэтай было ўзяць уладу на месцах пры адыходзе акупантаў. Пры гэтым АК мала ўвагі надавала барацьбе з немцамі, бо берагла сілы да сутыкнення з Чырвонай Арміяй. З гэтай нагоды частка палякаў перайшла на бок савецкіх партызанаў – у прыватнасці, вясной 1943 года ў брыгаду імя Чкалава Баранавіцкай вобласці ўлілася рота Свентаржыцкага. Вясной 1944 года навагрудская акруга АК мела значныя сілы, арганізаваныя ў некалькі злучэнняў – “Наднёманскае”, “Поўнач”, “Захад”, “Стоўбцы”, агульнай колькасцю 7 тыс. штыкоў. 20 лістапада 1943 года камандуючы АК зацвердзіў план “Бура” – сутнасцю якога было недапусціць Чырвоную Армію за польскую мяжу 1939 года. Пры падрыхтоўцы да выкананання гэтага плана такія злучэнні як “Стоўбцы” і “Наднёманскае” нават пайшлі на змову з нямецкімі войскамі ў мэтах агульнай барацьбы з савецкімі партызанамі. Аднак імклівае наступленне Чырвонай Арміі перакрэсліла план “Бура”. Да жніўня 1944 года ўся Беларусь была вызвалена ад нямецкіх войскаў. У гэтых умовах частка злучэнняў АК пайшло на супрацоўніцтва з Чырвонай Арміяй і яны нават удзельнічалі ў вызваленні Вільні. Так частка фарміраванняў была ўключана ў склад савецкага Войска Польскага, частка раззброена і інтэрніравана, частка перайшла на тэрыторыю Польшчы, але некаторыя злучэнні засталіся ў тыле Чырвонай Арміі і распачалі антысавецкую барацьбу на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Вызваленне Беларусі Пасля перамогі Чырвонай Арміі пад Курскам пад час імклівага наступлення савецкія войскі ў верасні 1943 года вызвалілі першыя райцэнтры на Беларусі – Камарын, Хоцімск, Клімавічы, Касцюковічы, Крычаў. 26 лістапада быў вызвалены Гомель, а ў студзені 1944 года Мазыр і Калінкавічы. Але рэсурсаў для далейшага наступлення ў Чырвонай Арміі больш не было. Таму пад час перапынку пачалася падрыхтоўка да вялікай наступальнай аперацыі па вызваленню Беларусі, якую назвалі “Багратыён”. Але і нямецкая армія рыхтавалася да абароны. На Беларусі было сканцантравана каля 1,2 млн. чалавек, 900 танкаў, 9500 гармат і мінамётаў – якія былі размешчаны на моцных абарончых рубяжах. Супрацьстаялі немцам войскі 1-га Прыбалтыйскага фронту (І.Баграмян), 1-га, 2-га і 3-га Беларускіх франтоў (К.Ракасоўскі, г.Захараў, І.Чырняхоўскі). каардынавалі дзеянні франтоў маршалы А.Васілеўскі і г.Жукаў. Аперацыя “Багратыён” пачалася раніцай 23 чэрвеня 1944 года, і ўжо 24 чэрвеня лінія абароны была прарвана. 26 чэрвеня былі вызваленя Віцебск і Жлобін, 27 – Орша, 28 – Магілёў, Шклоў, Быхаў, Асіповічы. Савецкія войскі імкліва набліжаліся да Мінска, і 3 ліпеня 1944 года ён быў вызвалены. Адначова была вызвалена Вілейка і перарэзана дарога на Брэст – шляхі адступлення для немцаў былі адрэзаны, у “кацёл” папала каля 100 тыс. салдат і афіцэраў. Першы этап аперацыі быў завершаны 4 ліпеня, група армій “Цэнтр” пацярпела сакрушальнае паражэнне, але наступленне на гэтым не спынілася. 4 ліпеня былі вызвалены Полацк, 9 ліпеня – Навагрудак, 14 – Пінск і Ваўкавыск, 16 – Гродна. 28 ліпеня с вызваленнем Брэста закончылася вызваленне Беларусі. У выніку Беларускай наступальнай аперацыі савецкія войскі выйшлі да Рыгі і мяжы з Усходняй Прусіяй. Але напярэдадні былі яшчэ месяцы ўпартых баёў. Толькі 16 красавіка пачнецца Берлінская аперацыя, пад час якой 30 красавіка Сцяг Перамогі будзе ўзняты над рэйхстагам. 8 мая 1945 года Германія падпісала Акт аб безумоўнай капітуляцыі. 2 верасня 1945 года Акт аб безумоўнай капітуляцыі падпісала Японія. Другая сусветная вайна скончылася. Першыя аднаўленчыя работы ў 1943-1945 гадах Аднаўленне эканомікі Беларусі адбывалася адначасова з вызваленнем яе тэрыторыі. 23 верасня 1943 г. вызвалены першы раённы цэнтр БССР – Камарын, а 26 лістапада – абласны цэнтр і буйны прамысловы цэнтр Гомель. Да лютага 1943 г. паўночна-ўсходнія раёны БССР былі занятыя Чырвонай арміяй. Другі этап вызвалення Беларусі звязаны з аперацыяй “Багратыён”. На працягу чэрвеня-ліпеня 1944 г. уся тэрыторыя БССР была вызвалена ад захопнікаў. Вызваленая Беларусь была разрабавана і зруйнавана, велізарныя страты панесла не толькі гаспадарка рэспублікі, але і насельніцтва, прыроднае асяроддзе. Людскія страты згодна з афіцыйнымі дадзенымі, склалі 2 млн. 220 тыс. грамадзян. 209 з 270 гарадоў і 9.200 вёсак было спалена і разбурана. У вялікіх гарадах – Мінску, Віцебску, Оршы, Гомелі, Полацку разбурэнні жыллёвага фонду складалі Было разбурана, у тым ліку савецкімі спецатрадамі пры адступленні ў 1941 годзе каля 10 тыс. прадпрыемстваў прамысловасці і транспарту (85% даваеннай колькасці). Цалкам разбураны электрастанцыі рэспублікі. Чыгуначны транспарт быў разбураны партызанамі пад час “рэйкавай вайны” і адступаючай нямецкай арміяй. Водны і аўтамабільны транспарт былі знішчаны ці вывезены ў Германію. Сельская гаспадарка так сама значна пацярпела. У параўнанні з 1940 г. на 40% скараціліся пасяўныя плошчы, на палову пагалоўе буйной рагатай жывёлы, на 61% коней, на 89% свіней. Першапачатковыя мэты аднаўлення гаспадаркі БССР прадугледжвалі наладжванне работы транспарту – для сваечасовых паставак тавараў і ўзбраенняў для арміі, наладжванне работы мясцовай прамысловасці і сельскай гаспадаркі для забеспячэння патрэб наступаючай арміі. У першую чаргу аднаўлялася цяжкая прамысловасць і транспарт, якія задавальнялі патрэбы арміі. У маі-жніўні 1944 г. уступілі ў дзеянне гомельскія прадпрыемствы, у Мінску да жніўня 1944 г. далі прадукцыю 13 фабрык і заводаў. Асобны этап адраджэння народнай гаспадаркі пачаўся пасля поўнага вызвалення і закрануў усю тэрыторыю БССР. У Мінску пабудавалі завод імя Варашылава (рамантаваў танкі), авіяцыйны завод (рамантаваў і збіраў самалёты), аўтазборачны завод. Да мая 1945 г. па БССР было ўведзена ў строй 8.000 прадпрыемстваў і 4.000 арцеляў і майстэрань. Аб’ём іх прадукцыі складаў 20,4% даваеннага ўзроўню. Нехапала сродкаў вытворчасці і кваліфікаванай рабочай сілы. Асабліва хутка аднаўляўся чыгуначны транспарт. Асноўныя лініі былі адноўлены за некалькі дзён. Энергетычная гаспадарка рэспублікі ў 1945 г. была адноўлена на 50% ад даваеннага ўзроўню. Працаёмкія работы былі механізаваны, павысілася прадукцыйнасць працы. Наладжвалася работа сродкаў сувязі, гідратэхнічных збудаванняў. Пачалася падрыхтоўка будаўніцтва ў Мінску аўтамабільнага, трактарнага, веласіпеднага заводаў, у Гродзенскай вобласці – першага ў Беларусі цукровага завода і інш. Аднаўленню гаспадаркі значна паспрыяла дапамога ад цэнтра. У 1943 г. саюзны ўрад выдзеліў БССР 37 млн. руб., у 1944 г. – Аднаўляўся жыллёвы фонд. Для гэтых работ прыцягваліся грамадзяне. У Мінску кожны жыхар адпрацаваў на аднаўленні горада 30 гадзін у месяц. Сельская гаспадарка аднаўлялася больш марудна, чым прамысловасць. Адраджаліся калгасы, дапамога мела невялікія аб’емы, была слабая механізацыя вытворчасці, нехапала працоўных рук. Да вясны 1945 г. 95% даваенных калгасаў і саўгасаў былі адноўлены, працавала 300 МТС. Памеры пасяўных плошчаў вясной 1945 г. складалі 73,8% ад даваенных. У вытворчасці ўдзельнічала палова даваеннай колькасці калгаснікаў, у асноўным жанчыны, налічвалася толькі трэць трактароў ад 1941 г. Як вынік, у 1945 г. валавы збор збожжа склаў менш паловы ад даваеннага. Свае асаблівасці мела аграрная палітыка ў заходніх абласцях БССР. Яна пачалася з упарадкавання землекарыстання. Уводзілася норма зямлі на адзін сялянскі двор – 10-15 га. З адрэзкаў ад вялікіх і сярэдніх гаспадарак надзяляліся зямлёй малазямельныя і беззямельныя сяляне, у выніку чаго былі падарваны высокатаварныя сялянскія гаспадаркі. Там жа аднаўляліся і ствараліся калгасы, пераважна эканамічнымі метадамі. Але на 1945 г. “сацыялістычны сектар” у Заходняй Беларусі складаў толькі 0,43% ад колькасці ўсіх сялянскіх гаспадарак. Заходнебеларуская вёска пакуль яшчэ складалася з сялян-аднаасобнікаў. У першыя гады пасля вызвалення толькі пачалося пераадоленне цяжкасцей і нястач акупацыі. Аднаўленне і далейшае развіццё прамысловасці і транспарту ў 1945-50-м гадах Перад разбуранай эканомікай Беларусі ў першыя паслеваенныя гады стаяла задача цалкам аднавіць народнагаспадарчы патэнцыял і эканамічныя сувязі, забяспечыць далейшае развіццё народнай гаспадаркі, правесці канверсію эканомікі, знайсці рэсурсы для паляпшэння ўмоў жыцця людзей. Пад канец вайны беларускія прадпрыемствы былі вызвалены ад вытворчасці прадукцыі для патрэб фронту, іх перавялі на выпуск тавараў народнага спажывання (пастанова Дзяржаўнага Камітэта Абароны СССР ад 26 мая 1945 г. “Аб мерапрыемствах па перабудове прамысловасці ў сувязі са скарачэннем вытворчасці ўзбраенняў”). Праходзіла пераразмеркаванне рабочай сілы, сыравіны, матэрыялаў і грашовых сродкаў, змяняліся прапорцыі паміж галінамі вытворчасці, аднаўляліся элементы цывільнага кіраўніцтва гаспадаркай – трэсты, глаўкі, наркаматы. Аднаўленне гаспадаркі ішло з дапамогай ад цэнтра і часткова за кошт рэпарацый з Германіі. Пад час аднаўлення акрэсліліся асаблівасці, якія паўплывалі на далейшае развіццё гаспадаркі БССР. У прамысловасці больш хуткімі тэмпамі адраджалася машынабудаванне. Марудна адраджалася лёгкая прамысловасць. Асаблівая ўвага надавалася аднаўленню энергетыкі. Торфаздабыча была вызначана як аснова паліўнай базы Беларусі. На пачатак 1946 г. дзейнічала 270 торфапрадпрыемстваў, аб’ём іх вытворчасці дасягнуў даваеннага ўзроўню. Аднаўляўся транспарт, сувязь. На пачатак 1946 г. эксплуатацыйная даўжыня чыгунак складала 5 тыс. км, (87% ад даваеннага). Аднаўляўся аўтамабільны, водны транспарт. Жыллёвае будаўніцтва адбывалася згодна з генеральнымі планамі аднаўлення і рэканструкцыі. З наладжваннем мірнага жыцця была адноўлена трыдыцыя пяцігадовага планавання развіцця гаспадаркі. У 1946 годзе пачалася чацьвёртая пяцігодка, якая цягнулася да 1950 г. Яе мэтамі было аднаўленне народнай гаспадаркі ў межах даваеннага ўзроўню і перавышэнне даваеннага ўзроўню вытворчасці на 16%. Прадугледжвалася паскорана развіваць машынабудаванне, стварыць новыя галіны прамысловасці – трактара- і аўтамабілебудаванне, выпуск лакаматываў, гідратурбін, матацыклаў, веласіпедаў, швейных машын; аднавіць і развіваць энергетычную гаспадарку, пашырыць паліўную базу рэспублікі. Дзеля выраўнівання эканамічнага патэнцыялу краіны трэбы было павялічыць долю заходніх рэгіёнаў па выпуску валавай прадукцыі ўсёй рэспублікі з 9,1% у 1940 г. да 22,6% у 1950 г. Для выканання гэтых задач былі пашыраны правы рэспубліканскіх і мясцовых органаў кіравання гаспадарчай дзейнасцю, у лёгкай прамысловасці ўводзіліся элементы ўнутрызаводскага гаспадарчага разліку. Рэспубліка атрымлівала дапамогу ад цэнтра кваліфікаванымі рабочымі, інжынерамі і служачымі; бюджэтнымі датацыямі, тэхнікай і абсталяваннем, сыравінай. Прыходзіла дапамога і па лініі ААН. У 1945-1947 гг. Беларусь атрымала 142 тыс. т грузаў на суму 61 млн. дол. Гэта прадукты харчавання, адзенне, абутак, лекі, абсталяванне для прамысловасці. Хуткімі тэмпамі аднаўляліся і будаваліся новыя прадпрыемствы. У 1947 г. у рэспубліцы ўступілі ў строй 90 буйных прамысловых прадпрыемстваў (Мінскі інструментальны завод імя Чкалава, Бабруйскі дрэваапрацоўчы камбінат, Магілёўскі металакамбінат, аўтамабільны і веласіпедны заводы ў Мінску, завод «Рухавік рэвалюцыі» ў Гомелі). У 1948 г. валавая прадукцыя прамысловасці заходніх абласцей ў 1,5 раза перавысіла даваенны ўзровень. Аднаўлялася паліўна-энергетычная гаспадарка. Агульная магутнасць электрастанцый рэспублікі на 1949 г. дасягнула 116,3% ад даваеннага ўзроўню. Лёгкая, харчовая прамысловасць працягвалі атрымліваць дапамогу па рэшткаваму прынцыпу. У 1950 г. (у параўнанні з 1940 г.) выпушчана баваўняных тканін 17,7%, панчошна-шкарпэткавых вырабаў – 33%, бялізнавага трыкатажу – 31,6%, макаронных выра- У выніку правядзення пяцігодкі змянілася структура прамысловай вытворчасці. Знізілася ўдзельная вага лёгкай, харчовай, дрэваапрацоўчай вытворчасці, вырасла доля электраэнергетыкі, машынабудавання і металаапрацоўкі. Узніклі дыспрапорцыі ў структуры народнай гаспадаркі. Адначасова тэхнічнае і тэхналагічнае аснашчэнне прадпрыемстваў было на высокім узроўні, што стварала падставу для хуткіх тэмпаў развіцця. Камандна-адміністрацыйныя метады кіравання гаспадаркай дазволілі вырашыць складаныя праблемы пасляваеннага адраджэння прамысловасці. Але бліжэй да канца чацьвёртай пяцігодкі яны ўжо сталі тормазам далейшага развіцця эканомікі Беларусі. Адраджэнне сельскай гаспадаркі. Прымусовая калектывізацыя ў заходніх абласцях Сельская гаспадарка Беларусі ў пасляваенныя годы знаходзілася ў незвычайна цяжкім становішчы. Амаль цалкам была знішчана матэрыяльная база калектыўных гаспадарак і МТС. Была разрабавана асабістая гаспадарка сялян-калгаснікаў і аднаасобнікаў. У Германію вывезена 2,8 млн. галоў буйной і 5,7 млн. галоў дробнай жывёлы. Пасля вызвалення Беларусі на ўсходзе і ў цэнтры была адноўлена калгасная сістэма. Меў месца недахоп рабочай сілы. А засуха 1946 г. і неабходнасць аказваць харчовую дапамогу іншым рэгіёнам СССР паставіла беларусаў на мяжу голада. Згодна з пяцігадовым планам на чацьвёртую пяцігодку У верасні 1946 г. Савет Міністраў СССР і ЦК ВКП(б) прынялі пастанову “Аб мерах па ліквідацыі парушэнняў Статута сельскагаспадарчай арцелі ў калгасах”. Згодна з ёй калгасам Беларусі было вернута 100 тыс. га зямлі, а так сама жывёла, якая знаходзілася ў карыстанні асобных людзей і ўстаноў, адначасова скарачаліся штаты адміністрацыі. Аднак у калгаснікаў адсутнічала матэрыяльнае заахвочванне да працы. Працадні пераўтварыліся ў форму кантроля працоўнай павіннасці на карысць дзяржавы. Калгаснікі не атрымалі за работу грошай, толькі 41% калгаснікаў на працадзень выдалі па 200 г збожжа. Умацаванне працоўнай дысцыпліны праводзілі каманднымі метадамі. У чэрвені 1948 г. ВС СССР выдаў указ «Аб высяленні ў аддаленыя раёны асоб, якія злосна ўхіляюцца ад працоўнай дзейнасці ў сельскай гаспадарцы і вядуць антыграмадскі паразітычны лад жыцця». Сродкі дзяржава выдзяляла толькі на развіццё вытворчых магутнасцей, для матэрыяльнага стымулявання працы сялян мер не прымалася. У 1948 г. урад СССР прыняў пастанову «Аб мерах дапамогі сельскай гаспадарцы Беларускай ССР у 1949 годзе». Згодна з ёй БССР было выдзелена 3 тыс. трактараў, 2 тыс. плугоў да іх, 1,1 тыс. сеялак, 600 складаных малатарняў і інш. У 1949 г. прыняты трохгадовы план развіцця грамадскай жывёлагадоўлі. Рост пагалоўя ў гаспадарках Беларусі ажыццяўляўся ў выніку закупак беларускімі калгасамі ў рэгіёнах СССР маладняка жывёлы, а потым яе дарошчвання на месцы, і ў 1950 г. пагалоўе жывёлы склала 1/3 ад 1940 г. Масавая калектывізацыя ў Заходняй Беларусі На пачатак 1947 г. там было адноўлена і арганізавана 133 калгасы (0,56% сялянскіх гаспадарак). У лютым 1949 г. на XIX з’ездзе КП(б)Б было запатрабавана хутчэй завяршыць калектывізацыю ў заходніх абласцях. У студзені 1950 г. пры МТС былі створаны палітычныя аддзелы, а да канца 1950 г. было арганізавана 6.054 калгасаў, якія кантралявалі 85% пасяўной плошчы. Адначасова былі ліквідаваны кулацкія гаспадаркі, сселены хутары, узмоцнены эканамічны націск на аднаасобнікаў. У 1952 г. у Казахстан, Сібір выслана 8.953 “кулацкіх сямей”. У 1950 г. адбылося ўзбуйненне калгасаў, іх стала 3.852. Паралельна праводзілася ссяленне вёсак у буйныя калгасныя пасёлкі. У выніку выканання пяцігадовага плана пасяўныя плошчы павялічыліся на 28%, але гэта толькі 94,3% ад 1940 г. Пагалоўе буйной рагатай жывёлы дасягнула ўзровень 96,5%, коней – 62%, свіней – 64,4%, авечак – 55% ад 1940 г. У 3 разы павялічыліся плошчы пад тэхнічнымі культурамі. Умацавалася матэрыяльна-тэхнічная база – было атрымана 8.612 трактароў, 1.555 камбайнаў. Дзейнічала 381 МТС. Але слабай заставалася матэрыяльная зацікаўленасць калгаснікаў у выніках сваёй працы, а метад кіравання гаспадаркай на вёсцы – прымус – з’яўляўся галоўнай прычынай упадку аграрнай вытворчасці. Планы на развіццё сельскай гаспадаркі на Беларусі выкананы не былі.
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 423; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.144.91.130 (0.018 с.) |