Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Эвалюцыя рабочага руху і прапаганда марксізму. Рэвалюцыйна-дэмакратычны рух

Поиск

Курс лекцый

Частка ІI

Е выданне

 

 

Мiнск


УДК 338(475)(075.8)

 
ББК 659Я73

Ш61

 

Серыя заснавана ў 2001 годзе

Рэкамендавана да выдання Камісіяй па прыёмцы і атэстацыі электронных версій вучэбных і вучэбна-метадычных матэрыялаў Акадэмii кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь.

Друкуецца па рашэнню рэдакцыйна-выдавецкага савета Акадэмii кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь.

Шымуковiч С.Ф. Ш61 Гiсторыя Беларусi: курс лекцый. Частка II. / Шымуковiч С.Ф.– 2-е выдан-не – Мн.: Акад. кiрав. пры Прэзiдэнце Рэсп. Беларусь, 2005. – 247 с. ISBN 985-457-268-4 (ч.II)     Курс лекцый прызначаны для студэнтаў сістэмы адкрытай адукацыі Акадэмii кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь, якія навучаюцца па спецыяльнасці "Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка". УДК 338(475)(075.8) ББК 659Я73

 

 


ISBN 985-457-268-4 (ч.II) ã Шымуковiч С.Ф., 2004
ISBN 985-457-269-2 ã Акадэмiя кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь, 2004

 


ЗМЕСТ

 

ТЭМА 9. ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ У ДРУГОЙ ПАЛОВЕ
XIX СТ. ПАЎСТАННЕ 1863 г. ПАД КІРАЎНІЦТВАМ К.КАЛІНОЎСКАГА. 10

Лекцыя 9. Гісторыя Беларусі ў другой палове XIX стагоддзя. Паўстанне 1863 г. пад кіраўніцтвам К.Каліноўскага. 10

Паўстанне 1863 г. 10

Вызваленчая барацьба ў 60–90-я гг. XIX ст. 14

Эвалюцыя рабочага руху і прапаганда марксізму. Рэвалюцыйна-дэмакратычны рух. 19

Кантрольныя пытанні да тэмы№9. 23

ТЭМА 10. ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯЎ У ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XIX СТ. АДМЕНА ПРЫГОННАГА ПРАВА, АСАБЛІВАСЦІ ПРАВЯДЗЕННЯ БУРЖУАЗНЫХ РЭФОРМАУ 1860-1870 гг. НА БЕЛАРУСІ 24

Лекцыя 10. Эканамічнае развіццё Беларускіх земляў у другой палове XIX стагоддзя. Адмена прыгоннага
права, асаблівасці правядзення буржуазных рэформаў 1860-1870 гг. на Беларусі 24

Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы
1860-1870-х гг. 24

Эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове XIX стагоддзя. Сельская гаспадарка ў 60–90-я гг. xix ст. 31

Развіццё капіталістычнага спосабу вытворчасці ў
сельскай гаспадарцы.. 31

Сялянская гаспадарка. 32

Сусветны аграрны крызіс 80-90-х гг. XIX ст. 33

Развіццё капіталізму ў прамысловасці 34

Развіццё транспарту, сродкаў сувязі, гандлю. Фарміраванне буржуазіі і пралетарыяту. 37

Кантрольныя пытанні да тэмы№10. 40

ТЭМА 11. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ У XIX СТ. ФАРМІРАВАННЕ БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫІ 41

Лекцыя 11. Культура Беларусі ў XIX ст. Фарміраванне беларускай нацыі 41

Культура Беларусі ў першай палове XIX cт. 42

Культура Беларусі другой паловы XIX стагоддзя. Фарміраванне беларускай нацыі 54

Кантрольныя пытанні да тэмы№11. 61

ТЭМА 12. ЭКАНАМІЧНАЕ І ПАЛІТЫЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯЎ У ПАЧАТКУ XX СТ. РЭВАЛЮЦЫЙНЫЯ ПАДЗЕІ 1905-1907 гг. НА БЕЛАРУСІ 62

Лекцыя 12. Эканамічнае і палітычнае развіццё
Беларускіх земляў у пачатку ХХ стагоддзя. Рэвалюцыйныя падзеі 1905-1907 гг. на Беларусі 62

Рэвалюцыйныя падзеі 1905–1907 гг. на Беларусі.
Палітыка царызму на Беларусі ў паслярэвалюцыйны перыяд. 62

Эканамічнае становішча Беларусі ў 1900-1913 гг. 72

Гарады, гарадское насельніцтва. 75

Сельская гаспадарка Беларусі на пачатак XX ст. Сталыпінская аграрная рэформа на Беларусі 76

Развіццё транспарту, унутранага і знешняга гандлю, фінансава-крэдытнай сістэмы.. 80

Кантрольныя пытанні да тэмы№12. 83


ТЭМА 13. БЕЛАРУСЬ У ПЕРЫЯД ГЛАБАЛЬНЫХ СУСВЕТНЫХ ПЕРАУТВАРЭННЯУ. ПЕРШАЯ
СУСВЕТНАЯ ВАЙНА, РЭВАЛЮЦЫЯ 1917 г. НА
БЕЛАРУСІ. ГРАМАДЗЯНСКАЯ ВАЙНА І ЎСТАЛЯВАННЕ САВЕЦКАЙ УЛАДЫ... 84

Лекцыя 13. Беларусь у перыяд глабальных сусветных пераўтварэнняў. Першая сусветная вайна, рэвалюцыя 1917 г. на Беларусі. Грамадзянская вайна і ўсталяванне савецкай улады.. 84

Беларусь у гады першай сусветнай вайны.. 84

Беларусь у перыяд Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года. 89

Эканамічная палітыка Часовага ўрада. 94

Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі 95

Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. 98

Кантрольныя пытанні да тэмы№13. 102

ТЭМА 14. СТАНАЎЛЕННЕ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАЎ-
НАСЦІ. АБВЯШЧЭННЕ БНР. УТВАРЭННЕ БССР.. 103

Лекцыя 14. Станаўленне Беларускай дзяржаўнасці. Абвяшчэнне БССР 103

Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі 106

Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі 109

Беларусь у час Савецка-польскай вайны
1919–1920 гадоў. 111

Гаспадарка Беларусі ў час грамадзянскай вайны. Палітыка “Ваеннага камунізму”. 115

Кантрольныя пытанні да тэмы№14. 118

ТЭМА 15. БЕЛАРУСКАЯ ССР У ГАДЫ НОВАЙ ЭКАНАМІЧНАЙ ПАЛІТЫКІ. ЭКАНАМІЧНАЯ, ПАЛІТЫЧНАЯ ГІСТОРЫЯ. КУЛЬТУРНАЕ ЖЫЦЦЁ БССР.. 119

Лекцыя 15. Беларуская ССР у гады новай эканамічнай палітыкі. Эканамічная, палітычная гісторыя.
Культурнае жыцце БССР. 119

Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 20-я гадах. 119

Палітыка беларусізацыі. Развіццё культуры.. 122

Эканоміка БССР у перыяд НЭП.. 126

Сутнасць і значэнне новай эканамічнай палітыкі 126

Развіцце сельскай гаспадаркі Беларусі на аснове НЭПа. 128

Прамысловасць і гандаль у БССР у 1921-1927 гг. 131

Крызісы НЭПа. Прычыны згортвання новай
эканамічнай палітыкі 132

Кантрольныя пытанні да тэмы№15. 135

ТЭМА 16. БЕЛАРУСЬ У 1930-Я гг. СТАНАЎЛЕННЕ ТАТАЛІТАРНАЙ СІСТЭМЫ ГРАМАДСТВА. КАЛЕКТЫВІЗАЦЫЯ, ІНДУСТРЫЯЛІЗАЦЫЯ 136

Лекцыя 16. Беларусь у 1930-я гг. Станаўленне таталітарнай сістэмы грамадства. Калектывізацыя, індустрыялізацыя. 136

Грамадска-палітычнае жыццё БССР (1928–1939 гг.) 136

Фарміраванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання гаспадаркай. Індустрыялізацыя. 139

Масавая калектывізацыя. Яе наступствы для развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі 145

Сацыяльная палітыка на Беларусі ў 1928-1941 гг. Матэрыяльны дабрабыт беларусаў. 149

Кантрольныя пытанні да тэмы№16. 152

ТЭМА 17. ЗАХОДНЯЯ БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ
ПОЛЬСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ У 1921-1939 гг. ЭКАНАМІЧНАЯ
І ПАЛІТЫЧНАЯ ГІСТОРЫЯ. КУЛЬТУРНАЕ РАЗВІЦЦЁ.. 153

Лекцыя 17. Заходняя Беларусь у складзепольскай дзяржавы ў 1921-1939 гг. Эканамічная і палітычная гісторыя. Культурнае развіццё 153

Нацыянальна-вызвалейчы, сялянскі і рабочы рух у Заходняй Беларусі 153

Гаспадарка Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гадах. 158

Стан сельскай гаспадаркі Заходняй Беларусі
(1921-1939 гг.) 160

Узровень матэрыяльнага дабрабыту насельніцтва Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гадах. 164

Культура Заходняй Беларусі ў 20–30-я гады.. 166

Кантрольныя пытанні да тэмы№17. 168

ТЭМА 18. БССР У ГАДЫ ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ (1939–1945 гг.) 169

Лекцыя 18. БССР у гады сусветнай вайны (1939-1945 гг.) 169

Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР. 169

Пачатак Вялікай Айчынай вайны.. 171

Эвакуацыя насельніцтва і сродкаў вытворчасці з тэрыторыі рэспублікі. Працоўны гераізм беларуских працощных ў савецкім тыле. 172

Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на
тэрыторыі Беларусі 174

Разгортванне партызанскага руху і падпольнай
барацьбы на акупіраванай тэрыторыі 181

Вызваленне Беларусі 187

Першыя аднаўленчыя работы ў 1943-1945 гадах. 189

Аднаўленне і далейшае развіццё прамысловасці і транспарту ў 1945-50-м гадах. 191

Адраджэнне сельскай гаспадаркі. Прымусовая калектывізацыя ў заходніх абласцях. 194

Масавая калектывізацыя ў Заходняй Беларусі 195

Матэрыяльнае становішча насельніцтва. Гандаль і грашовае абарачэнне. 196

Кантрольныя пытанні да тэмы№18. 198

ТЭМА 19. РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСІ У 1950-1980 гг. АДНАЎЛЕННЕ НАРОДНАЙ ГАСПАДАРКІ І ПЕРАЎТВАРЭННЕ БССР У ІНДУСТРЫЯЛЬНУЮ РЭСПУБЛІКУ. САЦЫЯЛЬНА-ПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ РЭСПУБЛІКІ 199

Лекцыя 19. Развіццё Беларусі ў 1950-1980 гг.
Аднаўленне народнай гаспадаркі і пераўтварэнне
БССР у індустрыяльную рэспубліку. Сацыяльна-палітычнае жыццё рэспублікі 199

Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 1950-1980-я гг. 199

Развіццё гаспадаркі Беларусі ў 50-я гг. Спробы сацыяльнай пераарыентацыі эканомікі 206

Прамысловасць Беларусі ў 60-я гг. Гаспадарчая
рэформа і яе асноўныя вынікі 209

Сельская гаспадарка Беларусі ў 60-80-я гады.. 210

Супярэчнасці развіцця прамысловасці, транспарце,
сувязі ў 70-я – першай палове 80-х гг. Нарастанне крызісных з’яў 212

Развіццё сацыяльнай сферы. Жыццёвый узровень беларусаў у 60-80-я гады.. 213

Эканоміка БССР у другой палове 80-х гадоў, рэформы гаспадарчай сістэмы.. 216

Кантрольныя пытанні да тэмы№19. 220

ТЭМА 20. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ У ДРУГОЙ ПАЛОВЕ
XX СТАГОДДЗЯ.. 221

Лекцыя 20. Культура Беларусі ў другой палове
ХХ стагоддзя. 221

Кантрольныя пытанні да тэмы№20. 228

ТЭМА 21. БЕЛАРУСЬ – НЕЗАЛЕЖНАЯ ДЗЯРЖАВА
(1991-2003 ГГ.). ПАБУДОВА БЕЛАРУСКАЙ МАДЭЛІ САЦЫЯЛЬНА-АРЫЕНТАВАНАЙ ДЗЯРЖАВЫ. КУЛЬТУРНАЕ, ЭКАНАМІЧНАЕ, ПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЁ КРАІНЫ... 229

Лекцыя 21. Беларусь – незалежная дзяржава
(1991-2003 гады). Пабудова Беларускай мадэлі сацыяльна-арыентаванай дзяржавы. Культурнае, эканамічнае, палітычнае жыццё краіны.. 229

Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Грамадска-палітычнае жыццё. 229

Сацыяльна-эканамічны стан Рэспублікі Беларусі ў
1991-2003 гг. Праграмы развіцця эканомікі рэспублікі 233

Кантрольныя пытанні да тэмы№21. 240

Экзаменацыйныя пытанні 241

ЛІТАРАТУРА.. 245

 


ТЭМА 9. ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ У ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XIX СТ. ПАЎСТАННЕ 1863 г. ПАД КІРАЎНІЦТВАМ К.КАЛІНОЎСКАГА.

Лекцыя 9. Гісторыя Беларусі ў другой палове XIX стагоддзя. Паўстанне 1863 г. пад кіраўніцтвам К.Каліноўскага

Асноўныя паняцці:

рэвалюцыйна-дэмакратычны рух; “белыя”; “чырвоныя”; сялянская рэвалюцыя; Цэнтральны нацыянальны камітэт; Літоўскі правінцыяльны камітэт; “Мужыцкая праўда”; “Адзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы”; “Лісты з-пад шыбеніцы”; “ратацыі” чыноўніцтва; “разбор” шляхты; народніцтва; “аграрны сацыялізм”; “Зямля і воля”; “Камітэт рускіх афіцэраў у Польшчы”; “Чорны перадзел”; “Народная воля”; “Гоман”; “Мінскі лісток”; рабочае заканадаўства; польская партыя "Пралетарыят"; сацыял-дэмакратычныя гурткі; Бунд; сацыялiсты-рэвалюцыянеры; РСДРП.

Паўстанне 1863 г.

Пасля паражэння паўстання 1830-1831 гг. польская шляхта разам з апалячанай беларускай шляхтай не страцілі надзею зноў вярнуцца да аднаўлення былой Рэчы Паспалітай. Спрыяльныя ўмовы склаліся на мяжы 50-60-х гг. Расійская імперыя пацярпела паражэнне ў Крымскай вайне, у імперыі колькасна і якасна раслі сялянскія хваляванні. Да таго новы цар – Аляксандр II вызначаўся сваімі ліберальнымі поглядамі. Аднак сярод удзельнікаў барацьбы за аднаўленне дзяржаўнасці Польшчы ўжо не было таго адноснага адзінства, якое яны мелі тры дзесяцігоддзі таму. З’явілася ўплывовая рэвалюцыйна-дэмакратычная плынь, якая акрамя аднаўлення дзяржаўнасці ставіла яшчэ шмат іншых мэтаў.

Напярэдадні паўстання аформіліся лагеры “белых” і “чырвоных”. Белыя прадстаўлялі інтарэсы буйной буржуазіі і заможнага шляхецтва. Яны спадзяваліся дабіцца незалежнасці Рэчы Паспалітай у межах 1772 года пры дапамозе ваеннага і дыпламатычнага націску на Пецярбург заходнееўрапейскіх краін, а так сама праз мірныя працэсіі і калектыўныя заявы на імя цара. Гэта было кансерватыўнае крыло паўстанцаў, якое не жадала актыўных ваенных дзеянняў супраць рускіх улад і асабліва не жадалі дапускаць удзелу сялян у паўстанні, калі яно ўсеж-такі пачнецца.

Чырвоныя ” – гэта прадстаўнікі дробнай і беззямельнай шляхты, інтэлігенцыі, гараджан, студэнцтва і часткова сялянства. Яны былі больш неаднародным блокам, у сваю чаргу падзяляліся на левых і правых. Правыя былі больш памяркоўнымі. У сваіх мэтах яны дапускалі самавызначэнне для беларусаў, літоўцаў і ўкраінцаў у межах адноўленай Рэчы Паспалітай. Для сялян яны прапанавалі ва ўласнасць іх зямельныя надзелы з адменай часоваабавязанага становішча, але свае маёнткавыя землі аддаваць адмаўляліся. Дасягнуць гэтых мэт трэба было праз агульнанацыянальнае польскае паўстанне. Больш радыкальныя патрабаванні азвучылі левыя – ці рэвалюцыянер-дэмакраты. Яны імкнуліся стварыць дэмакратычную народную дзяржаву, агучылі права на нацыянальнае самавызначэнне беларусаў, украінцаў, літоўцаў. Левыя патрабавалі ліквідаваць памешчыцкае землеўладанне і перадаць усю зямлю сялянам, а сялян актыўна прыцягваць да ўзброенага паўстання, нават пераўтварыць паўстанне ў сялянскую (народную) рэвалюцыю. Залог поспеху паўстання яны бачылі і ў саюзе з рэвалюцыйнымі сіламі Расіі. Вядома, такія супярэчнасці не спрыялі адзінству ў радах паўстанцаў.

Для кіравання падрыхтоўкай паўстання “чырвоныя” вясной 1862 г. стварылі ў Варшаве Цэнтральны нацыянальны камітэт, які потым кантралявалі “белыя”, а летам 1862 г. у Вільні ўтварыўся Літоўскі правінцыяльны камітэт – у які ўваходзілі і “чырвоныя” і “белыя”. Актыўную дзейнасць павялі “чырвоныя”, у прыватнасці, левае іх крыло. Збіраліся сродкі на паўстанне, ствараліся мясцовыя рэвалюцыйныя арганізацыі. З чэрвеня 1862 па май 1863 год К.Каліноўскі, В.Урублеўскі і Ф.Ражанскі выдаюць 7 нумароў газеты “ Мужыцкая праўда ” – агітацыйнага выдання, арыентаванага на сялянства. Аднак, вялікага поспеха газета не мела, часта сяляне нават здавалі тых, хто прывозіў ім гэтыя пракламацыі. Газеты пісаліся на беларускай мове, але друкаваліся лацінкай, на той час больш вядомай беларускаму насельніцтву.

Паўстанне пачалося ў Варшаве ў ноч з 22 на 23 студзеня 1863 года без узгаднення з ЛПК. Але праграмму ЦНК падтрымаў і ЛПК, які выдаў Маніфест Часовага правінцыяльнага ўрада Літвы і Беларусі. У ім абвяшчалася раўнапраўе ўсіх грамадзян, сялянскія надзелы аб’яўляліся ўласнай маёмасцю сялян, адмяняліся феадальныя павіннасці, беззямельныя сяляне атрымлівалі невялікія надзелы. Але адначасова захоўвалася памешчыцкае землеўладанне і выкупная здзелка не была адменена. Маніфест з’яўляўся буржуазнай рэвалюцыйнай праграмай.

1 лютага 1863 года ЛПК звярнуўся з адозвай да насельніцтва Беларусі і Літвы прыняць удзел у паўстанні. Калі ў студзені паўстанцкія атрады дзейнічалі дзе-нідзе, то ў сакавіку-красавіку 1863 года яны былі сфарміраваны на ўсёй тэрыторыі Беларусі. У красавіку нават быў захоплены павятовы горад Горкі (Магілёўская губерня), гэтаму паспрыялі студэнты мясцовага аграрнага інстытута. У атрадах, якімі кіравалі прадстаўнікі левага крыла “чырвоных”, прымалі актыўны ўдзел і сяляне, але ўвогуле іх колькасць сярод паўстанцаў не была вызначальнай – толькі каля 20%. Гэта было вынікам значных уступак сялянам з боку ўрада, а так сама супрацьдзеяннем “белых”. “Белыя” ў сакавіку 1863 года па ўказанні з Варшавы (ЦНК) захапілі ўладу і пераўтварылі ЛПК у “ Адзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы ”, быў узяты курс на згортванне ваенных дзеянняў. К.Каліноўскі вымушаны быў падпарадкавацца, каб не ўносіць раскол у паўстанцкія рады. Ён узначаліў паўстанцкія атрады ў Гродзенскай губерніі.

Царскі ўрад хутка кінуў вялікія сілы на падаўленне паўстання. Неабмежаваныя паўнамоцтвы атрымаў новы Віленскі генерал-губернатар М.М.Мураўёў, які меў вопыт падаўлення паўстання
1830-1831 гадоў. Актыўныя дзеянні Мураўёва, разнагалоссі паміж паўстанцамі паўплывалі на яго вынік. У маі 1863 года Мураўёў прыбыў у Вільню, у маі адбылася буйная, але безвыніковая бітва каля вескі Мілавіды Слонімскага павета, і ў маі паўстанне было задушана на большай частцы Беларусі – ў Мінскай, Магілёўскай, Віцебскай губернях. Толькі ў Гродзенскай атрады Каліноўскага яшчэ супраціўляліся. Да чэрвеня 1863 года “белае” кіраўніцтва паўстання збегла ў эміграцыю, іх замянілі “чырвоныя”, якія спрабавалі дабіцца пералома на сваю карысць. Але ініцыятыва ўжо даўно перайшла да рускіх войск і адміністрацыі М.М.Мураўёва. Восенню 1863 года на Беларусі паўстанне практычна было падаўлена. У студзені 1864 года ўлады арыштавалі Каліноўскага, а пакаралі смерцю яго 10 сакавіка 1864 года. У апошнія тыдні свайго жыцця К.Каліноўскі напісаў і перадаў на волю “ Лісты з-пад шыбеніцы ”, у якіх ён заклікаў беларусаў змагацца “...за сваю Бацькаўшчыну”, ён не прызнаваў права ўладарыць на беларускай зямлі ні для польскага, ні для рускага ўрадаў. Такім чынам, “Лісты з-пад шыбеніцы” ўпершыню закранаюць праблему афармлення беларускай нацыянальнай ідэі. Па сваёй сутнасці паўстанне 1863 года было дэмакратычнай рэвалюцыяй, накіраванай супраць самадзяржаўя, прыгонніцтва, нацыянальнага прыгнёту і саслоўнай няроўнасці.

Пасля падаўлення паўстання ўрад пачаў праводзіць цэлы шэраг адкрытых і патаемных мерапрыемстваў, якія павінны былі прадухіліць у далейшым выступленні супраць расійскага ўрада ў Паўночна-Заходнім крае. Распрацаваны гэты мерапрыемствы былі ў сценах Заходняга камітэта, які дзейнічаў з 2 кастрычніка 1862 па студзень 1865 года ў Пецярбургу.

Удзельнікі паўстання, якія былі схоплены ўладамі, падвяргаліся рэпрэсіям. 128 паўстанцаў было пакарана смерцю, больш за 10 тысяч саслана на катаргу ці на пасяленне на акраіны імперыі. Маёнткі памешчыкаў-удзельнікаў паўстання канфіскаваліся і прадаваліся выхадцам з цэнтральных расійскіх губерняў па сімвалічных коштах. Землеўладальнікам-каталікам (іх лічылі палякамі) забаранялася пакупаць і арандаваць зямельную маёмасць ў крае, а для сялян-каталікоў уводзілася абмежаванне ў 60 дзесяцін на гаспадарку. Змяняліся ўмовы правядзення сялянскай рэформы, урад пайшоў на значныя ўступкі.

Быў зачынены Горы-Горацкі земляробчы інстытут, скарачалася колькасць сярэдніх і пачатковых навучальных устаноў, у пакінутых установах уводзіўся паліцэйскі і царкоўны кантроль за выкладаннем. Было забаронена выкладанне польскай мовы, замест яе выкладалася руская. Праводзілася палітыка “ратацыі” дробнага чыноўніцтва. Мясцовае пераводзілася ў цэнтральныя губерні, замянялася рускім чыноўніцтвам. Зноў аднавіўся ў 1864 годзе “разбор” шляхты – патрабаванне дакументальна падцвердзіць сваё шляхецтва. Каталіцкае духавенства канчаткова страціла давер уладаў, таму апошнія манастыры зачыняліся, касцёлы перадавалі праваслаўнай царкве. Да тагож, з-за паўстання на Беларусі буржуазныя рэформы былі праведзены з істотнымі абмежаваннямі, а Земская рэформа наогул затрымалася амаль на 50 год.

Але паўстанне паўплывала на развіццё рэвалюцыйнага руху ў Расіі і Еўропе, і самае галоўнае – садзейнічала абуджэнню беларускай нацыянальнай самасвядомасці.

Вызваленчая барацьба ў 60–90-я гг. XIX ст.

Сялянскі рух. Сялянская рэформа не задаволіла сялянства. Большая частка зямель засталося ва ўладанні памешчыкаў, за памешчыкамі заставаліся і сервітуты. Яны закабалялі сялян, выкарыстоўваючы патрэбу сялян у зямлі. Высокая грашовая плата за арэнду, рознага рода “адработкі” нівеліравалі станоўчыя вынікі рэформы. Да таго, сялянства хутка абеззямельвалася ў выніку хуткага росту насельніцтва.

Калі адразу пасля рэформы, ў 1860-я гг. наглядаўся рэзкі спад выступленняў сялян, то ў 1870-я і асабліва ў 1890-я гг. наглядаецца значны іх рост. Патрабаванні сялян былі простыя – вяртанне “адрэзкаў”, памяньшэнне падаткаў і павіннасцяў, ліквідацыя саслоўнай няроўнасці і паліцэйскага нагляду. Да традыцыйных канфліктаў паміж сялянамі і памешчыкамі дадаюцца канфлікты паміж беднымі сялянамі і новай сялянскай буржуазіяй – кулакамі, якія эксплуатавалі сваіх былых суседзяў не менш актыўна за дваранства.

Адметнай формай сялянскага руху ў тыя часы было імкненне да перасялення на свабодныя землі ў Сібір і паўднёва-расійскія губерніі. Асабліва яно было пашырана ў усходніх рэгіёнах Беларусі, дзе асабліва вострай была праблема малазямелля і ўвогуле глебы былі неякаснымі. Паступова ў непісьменнае і маласвядомае сялянства пачалі пранікаць элементы грамадзянскасці, што мела вынікам большую арганізаванасць выступленняў. Для барацьбы з імі адміністрацыя прыцягвала вайсковыя каманды.

Народніцтва звязана з разначынным этапам вызваленчага руху, які прыйшоў на змену дваранскаму і будзе ў сваю чаргу зменены пралетарскім. Сялянская рэформа 1861 г. была вельмі непаслядоўнай. Яна вызвала рэзкае незадавальненне сялянства. Але яшчэ яна вызвала і шырокі рух разначыннай інтэлігенцыі, якая шукала шляхі сацыяльнай перабудовы Расіі, зыходзячы з асаблівасцей яе развіцця. А.І.Герцэн і М.Г.Чарнышэўскі прапагандавалі магчымасць пераходу Расіі ад феадалізму адразу да сацыялізму мінуючы капіталізм з дапамогай арцелі і сялянскай абшчыны, якая ідэалізавалася і ўспрымалася як галоўная ячэйка сацыялістычнага грамадства. Гэты “ аграрны сацыялізм ” Герцэна і быў пакладзены ў падмурак ідэалогіі народнікаў. У народніцтве перапляталіся рэвалюцыйна-дэмакратычныя ідэі і сялянскі ўтапічны сацыялізм.

У народніцтве развівалася два накірункі – рэвалюцыйны (неабходнасць усерасійскага сялянскага паўстання) і рэфарматарска-ліберальны (праз рэформы). Першай народніцкай арганізацыяй была “ Зямля і воля ” (1861-1864 гг.). У склад яе ў 1862 годзе ўвайшоў “ Камітэт рускіх афіцэраў у Польшчы ”, палову якога складалі выхадцы з Беларусі. Праграма “ЗВ” – гэта права кожнага на зямлю, самакіраванне сялянскіх абшчын, добраахвотная федэрацыя абласцей, выбарны ўрад. “ЗВ” актыўна падтрымала паўстанне 1863 года, у прыватнасці, пазіцыю “чырвоных”. Але намаганні пашырыць паўстанне на расійскія губерніі скончыліся безвынікова, пасля падаўлення паўстання і арышту шэрага кіраўнікоў арганізацыі яна самараспусцілася вясной 1864 года.

У 1870-1880-х гадах аформілася тры праграмы народніцтва – прапагандысцкая (П.Лаўроў), анархічная-бунтарская (М.Бакунін), згодніцкая (Л.Ткачоў). Большасць народніцкіх арганізацый кіравалася ідэямі М.Бакуніна, які зыходзіў з прынцыпа “ўсё для народа, усё сіламі народа” – што азначае дасягнення сацыялізму праз усерасійскае сялянскае паўстанне. П.Лаўроў выступаў за больш грунтоўную падрыхтоўку да рэвалюцыі. У 1876 годзе пачала дзейнічаць другая “Зямля і воля”, якая акрамя арганізацый у галоўных гарадах імперыі мела так сама гурткі і на Беларусі. Так, у 1877 годзе М.Велер арганізаваў гурток у Мінску. Шмат беларусаў было і ў іншых мясцовых і цэнтральных оаранізацыях “ЗВ” – гэта М.Судзілоўскі, К.Брэшка-Брэшкоўская, Г.Ісаеў, С.Гаховіч, М.Янчэўскі, А.Зундзіловіч. Кіраўнікі землявольцаў (М.Пляханаў, А.Міхайлаў, А.Абалешаў) імкнуліся стварыць моцную дысцыплінаваную арганізацыю рэвалюцыянераў. Праграма “ЗВ” прадугледжвала правядзенне сялянскай рэвалюцыі, нацыяналізацыю зямлі, замену імперыі федэрацыяй абшчын. Прадугледжвалася так сама фізічнае знішчэнне найбольш шкодных ці выдатных асоб з урада. Па сутнасці, праграма была пабудавана пад уплывам ідэй М.Бакуніна.

Народавальцы сутыкнуліся з непрадбачанымі цяжкасцямі. Хаджэнне ў народ скончылася правалам – большасць “хадакоў” сялянамі было здадзена ў паліцыю, а ўрад узмацніў рэпрэсіі. У выніку абвастрыліся супярэчнасці ўнутры арганізацыі паміж прыхільнікамі прапаганды і тэрору. Гэтыя супярэчнасці прывялі да расколу “ЗВ” у 1879 годзе на “ Чорны перадзел ” і “ Народную волю ”. Лідэр “Чорнага перадзелу” М.Пляханаў адмовіўся ад палітычнай барацьбы, галоўным накірункам дзейнасці лічыў ажыццяўленне перадзелу зямлі памешчыкаў паміж сялянаў – адсюль і назва арганізацыі. Спачатку большасць народніцкіх арганізацый Беларусі стала на бок “ЧП”, у Мінску нават была заснавана цэнтральная тыпаграфія арганізацыі, некаторы час тут працаваў М.Пляханаў і беларус А.В.Бонч-Асмалоўскі. Аднак, у 1881 годзе арганізацыі “ЧП” у імперыі былі выкрыты і разгромлены, і кіраўнікі апынуліся за кратамі ці ў вымушанай эміграцыі. Таму народнікі падаліся больш на бок “Народнай волі”.

Кіраўнікі “Народнай волі” лічылі магчымым адначасова ажыццявіць сацыяльны і палітычны пераварот, апошні – шляхам сістэматычнага тэрору, які падтрымае ўсё грамадства. Сігналам да народнага паўстання яны лічылі забойства цара. Але восьмы замах на Аляксандра II Вызваліцеля, здзейснены беларусам з Мазыршчыны Ігнатам Грынявіцкім, вызваў у грамадстве зусім іншую рэакцыю, не тую, на якую разлічвалі тэрарысты. Наадварот – распачатыя рэпрэсіі абяскровілі народавольчаскія цэнтры. Негледзячы на тое, што на пазіцыі “НВ” перайшло шмат чорнаперадзельцаў і на Беларусь ў 1881 годзе прыехалі лідары “НВ” Р.Альпенберг, М.Грачэўскі, М.Аўчыннікаў, была разгромлена “Паўночна-Заходняя арганізацыя Народнай волі”, створаная ў 1882 годзе на базе беларускіх гурткоў “НВ” з кіруючым цэнтрам у Вільні. Аднак народніцкія гурткі працягвалі існаваць у беларускіх гарадах, пераважна сярод вучнёўскай моладзі.

Праграма “НВ” была досыць папулярная ў асяроддзі сацыялістычных гурткоў 1880-х гг. З дзейнасцю рэвалюцыйных народнікаў звязаны пачатак распаўсюджвання на Беларусі асобных твораў К.Маркса і Ф.Энгельса і ўзнікненне першых рабочых гурткоў. У 1890-х гадах народавольчаскія і блізкія да іх арганізацыі пачалі выкарыстоўваць іншую саманазву – “сацыялісты-рэвалюцыянеры”.

Беларускае ідэйнае народніцтва. На Беларусі ідэі народнікаў падзялялі кіраўнікі “правага” крыла “чырвоных” пад час паўстання 1863 года – гэта К.Каліноўскі, В.Урублеўскі, З.Серакоўскі. А з 1874 года ў Пецярбургу пачалі ўтварацца нелегальныя гурткі студэнтаў навучальных устаноў, выхадцаў з беларускіх губерняў. На пачатак 1880-х гадоў наспела неабходнасць стварыць цэнтр беларускага народніцтва ў Пецярбурге, і зроблена гэта было на базе беларускага студэнцкага зямляцтва. Ідэйна неабходнасць беларускага народніцкага руха абгрунтоўвалася яшчэ І.Грынявіцкім і ў ананімных адозвах да беларускага студэнцтва. У 1881 годзе ў адозве “Да беларускай моладзі” ёсць заклік дзейнічаць на карысць Беларусі, але пакуль яшчэ ў межах існуючай палітычнай сістэмы. Прыкладна такіе па складу і “Лісты аб Беларусі”, якія выйшлі ў 1882 годзе пад псеўданімам Даніла Баравік. Але гэта згодніцкая пазіцыя не ўсімі была падтрымана. У 1884 годзе Шчыры Беларус заклікае звергнуць цара разам з іншымі рэвалюцыйнымі сіламі Расіі. У тым жа годзе студэнты пецярбургскіх ВНУ А.Марчанка, Х.Ратнер, М.Стацкевіч, У.Крупскі структурна аформілі Беларускую сацыял-рэвалюцыйную групу “Гоман”, якая існавала з пачатку 1880-х гадоў і пачалі выдаваць аднайменны часопіс (выйшла 2 нумары). Гоманаўцы падзялялі асноўныя палажэнні праграмы “Народнай волі”, але дадаткова яны выступалі за аб’яднанне ўсіх рэвалюцыйных сіл імперыі і распрацавалі пытанне аб існаванні асобнай беларускай нацыі, выставілі патрабаванне сацыяльнага і нацыянальнага разняволення беларусаў у супрацлегласць да афіцыйнай тэорыі “заходнерусізму”. Гоманаўцы так сама спрабавалі абвясціць сябе цэнтрам усіх народніцкіх арганізацый Беларусі, але стварыць адзіную народніцкую беларускую арганізацыю не здолелі – вельмі добра працавала царская сыскная паліцыя і існавалі разнагалоссі паміж мясцовымі гурткамі. З разгромам “НВ” перастала існаваць і група “Гоман”.

У 1884-1895 гг. галоўнае месца ў народніцкім рухе занялі ліберальныя народнікі, праграма якіх мела буржуазна-рэфармісцкі характар і была разлічана на паляпшэнне становішча дробных вытворцаў пры захаванні асноў дзяржаўнага і грамадскага ладу. Некаторыя ідэі ліберальнага пародніцтва прапагандаваліся ў газеце “ Мінскі лісток ”. Ліберальныя народнікі на Беларусі выступалі за ўмацаванне сялянскага землеўладання, за наданне ільгот сялянам і спрабавалі праводзіць гэты накірунак праз мясцовы адзел Сялянскага Пазямельнага банка ў Мінску. Так сама народнікі ініцыявалі прабуджэнне цікавасці да гісторыі края і нацыянальнай культуры Беларусі.

Сялянская гаспадарка

Сярэдні надзел былых памешчыцкіх сялян вагаўся ад 3,9 да 5,1 дзесяцін на рэвізскую душу, а былых дзяржаўных ад 5,5 да 6 дзесяцін, а пражытачны мінімум забяспечваў надзел больш 8 дзесяцін зямлі на душу. Па дэмаграфічных прычынах надзелы хутка скарачаліся – да 1900 г. на душу прыходзілася ад 2,1 да 3,2 дзесяціны.

Галоўная галіна сялянскай гаспадаркі – земляробства. Раслі пасевы і ўраджайнасць збожжавых культур. Але хутчэй пашыраліся плошчы і раслі зборы кармавых і тэхнічных раслін. У гаспадарках заможных сялян выкарыстоўваліся палепшаныя прылады працы, штучныя ўгнаенні, сартавое насенне. За 60-90-х гг. пагалоўе буйной рагатай жывёлы ў сялян павялічылася на 50%, галоўным чынам у гаспадарках заможных сялян.

У другой палове XIX ст. на Беларусі сялянства давала каля 25% таварнага збожжа, 75% таварнага льну, значную частку бульбы, прадуктаў мясной і малочнай жывёлагадоўлі. Тым не меньш, сялянская гаспадарка заставалася адсталай, аб гэтым сведчыць ручная праца, трохпольная сістэма, састарэлыя прылады працы – драўляная саха і барана.

Стрымліваючымі фактарамi развіцця сялянскай гаспадаркі былi: існаванне буйнога памешчыцкага землеўладання; шматлікія павіннасці; захаванне абшчыны; захаванне сервітутаў – уласнасці памешчыкаў, якой сяляне карысталіся на пэўных умовах; захаванне церазпалосіцы (на Беларусі пашырана больш, чым у Расіі).

Маёмаснае і класавае расслаенне сялянства паскорылася пасля рэформы 60-х гг., калі зямля стала аб’ектам свабоднай куплі-продажу. Яе сяляне набывалі праз Сялянскі банк, заснаваны ў 1882 г. Мэтамі дзейнасці банка былі выдача доўгатэрміновых пазык сялянам з мэтай куплі зямлі; дапамога памешчыкам у выгадным продажы зямлі сялянам па завышаных цэнах; банкаўская ацэнка прадаваемай зямлі. Да 1890 г. сялянскія таварыствы ў пяці беларускіх губернях набылі праз Сялянскі банк каля мільёна дзесяцін зямлі.

Эканоміка БССР у перыяд НЭП

Вызваленне Беларусі

Пасля перамогі Чырвонай Арміі пад Курскам пад час імклівага наступлення савецкія войскі ў верасні 1943 года вызвалілі першыя райцэнтры на Беларусі – Камарын, Хоцімск, Клімавічы, Касцюковічы, Крычаў. 26 лістапада быў вызвалены Гомель, а ў студзені 1944 года Мазыр і Калінкавічы. Але рэсурсаў для далейшага наступлення ў Чырвонай Арміі больш не было. Таму пад час перапынку пачалася падрыхтоўка да вялікай наступальнай аперацыі па вызваленню Беларусі, якую назвалі “Багратыён”. Але і нямецкая армія рыхтавалася да абароны. На Беларусі было сканцантравана каля 1,2 млн. чалавек, 900 танкаў, 9500 гармат і мінамётаў – якія былі размешчаны на моцных абарончых рубяжах.

Супрацьстаялі немцам войскі 1-га Прыбалтыйскага фронту (І.Баграмян), 1-га, 2-га і 3-га Беларускіх франтоў (К.Ракасоўскі, г.Захараў, І.Чырняхоўскі). каардынавалі дзеянні франтоў маршалы А.Васілеўскі і г.Жукаў.

Аперацыя “Багратыён” пачалася раніцай 23 чэрвеня 1944 года, і ўжо 24 чэрвеня лінія абароны была прарвана. 26 чэрвеня былі вызваленя Віцебск і Жлобін, 27 – Орша, 28 – Магілёў, Шклоў, Быхаў, Асіповічы. Савецкія войскі імкліва набліжаліся да Мінска, і 3 ліпеня 1944 года ён быў вызвалены. Адначова была вызвалена Вілейка і перарэзана дарога на Брэст – шляхі адступлення для немцаў былі адрэзаны, у “кацёл” папала каля 100 тыс. салдат і афіцэраў. Першы этап аперацыі быў завершаны 4 ліпеня, група армій “Цэнтр” пацярпела сакрушальнае паражэнне, але наступленне на гэтым не спынілася. 4 ліпеня былі вызвалены Полацк, 9 ліпеня – Навагрудак, 14 – Пінск і Ваўкавыск, 16 – Гродна. 28 ліпеня с вызваленнем Брэста закончылася вызваленне Беларусі. У выніку Беларускай наступальнай аперацыі савецкія войскі выйшлі да Рыгі і мяжы з Усходняй Прусіяй. Але напярэдадні былі яшчэ месяцы ўпартых баёў. Толькі 16 красавіка пачнецца Берлінская аперацыя, пад час якой 30 красавіка Сцяг Перамогі будзе ўзняты над рэйхстагам. 8 мая 1945 года Германія падпісала Акт аб безумоўнай капітуляцыі. 2 верасня 1945 года Акт аб безумоўнай капітуляцыі падпісала Японія. Другая сусветная вайна скончылася.

Першыя аднаўленчыя работы ў 1943-1945 гадах

Аднаўленне эканомікі Беларусі адбывалася адначасова з вызваленнем яе тэрыторыі. 23 верасня 1943 г. вызвалены першы раённы цэнтр БССР – Камарын, а 26 лістапада – абласны цэнтр і буйны прамысловы цэнтр Гомель. Да лютага 1943 г. паўночна-ўсходнія раёны БССР былі занятыя Чырвонай арміяй. Другі этап вызвалення Беларусі звязаны з аперацыяй “Багратыён”. На працягу чэрвеня-ліпеня 1944 г. уся тэрыторыя БССР была вызвалена ад захопнікаў.

Вызваленая Беларусь была разрабавана і зруйнавана, велізарныя страты панесла не толькі гаспадарка рэспублікі, але і насельніцтва, прыроднае асяроддзе. Людскія страты згодна з афіцыйнымі дадзенымі, склалі 2 млн. 220 тыс. грамадзян. 209 з 270 гарадоў і 9.200 вёсак было спалена і разбурана. У вялікіх гарадах – Мінску, Віцебску, Оршы, Гомелі, Полацку разбурэнні жыллёвага фонду складалі
70-90%. Трэцяя частка насельніцтва засталася без прытулку. Па агульным узроўні развіцця Беларусь вярнулася да 1928 г.

Было разбурана, у тым ліку савецкімі спецатрадамі пры адступленні ў 1941 годзе каля 10 тыс. прадпрыемстваў прамысловасці і транспарту (85% даваеннай колькасці). Цалкам разбураны электрастанцыі рэспублікі. Чыгуначны транспарт быў разбураны партызанамі пад час “рэйкавай вайны” і адступаючай нямецкай арміяй. Водны і аўтамабільны транспарт былі знішчаны ці вывезены ў Германію. Сельская гаспадарка так сама значна пацярпела. У параўнанні з 1940 г. на 40% скараціліся пасяўныя плошчы, на палову пагалоўе буйной рагатай жывёлы, на 61% коней, на 89% свіней.

Першапачатковыя мэты аднаўлення гаспадаркі БССР прадугледжвалі наладжванне работы транспарту – для сваечасовых паставак тавараў і ўзбраенняў для арміі, наладжванне работы мясцовай прамысловасці і сельскай гаспадаркі для забеспячэння патрэб наступаючай арміі.

У першую чаргу аднаўлялася цяжкая прамысловасць і транспарт, якія задавальнялі патрэбы арміі. У маі-жніўні 1944 г. уступілі ў дзеянне гомельскія прадпрыемствы, у Мінску да жніўня 1944 г. далі прадукцыю 13 фабрык і заводаў. Асобны этап адраджэння народнай гаспадаркі пачаўся пасля поўнага вызвалення і закрануў усю тэрыторыю БССР. У Мінску пабудавалі завод імя Варашылава (рамантаваў танкі), авіяцыйны завод (рамантаваў і збіраў самалёты), аўтазборачны завод. Да мая 1945 г. па БССР было ўведзена ў строй 8.000 прадпрыемстваў і 4.000 арцеляў і майстэрань. Аб’ём іх прадукцыі складаў 20,4% даваеннага ўзроўню. Нехапала сродкаў вытворчасці і кваліфікаванай рабочай сілы. Асабліва хутка аднаўляўся чыгуначны транспарт. Асноўныя лініі былі адноўлены за некалькі дзён.

Энергетычная гаспадарка рэспублікі ў 1945 г. была адноўлена на 50% ад даваеннага ўзроўню. Працаёмкія работы былі механізаваны, павысілася прадукцыйнасць працы. Наладжвалася работа сродкаў сувязі, гідратэхнічных збудаванняў. Пачалася падрыхтоўка будаўніцтва ў Мінску аўтамабільнага, трактарнага, веласіпеднага заводаў, у Гродзенскай вобласці – першага ў Беларусі цукровага завода і інш.

Аднаўленню гаспадаркі значна паспрыяла дапамога ад цэнтра. У 1943 г. саюзны ўрад выдзеліў БССР 37 млн. руб., у 1944 г. –
400,8 млн. руб., у 1945 – 1.200 млн. руб. У 1944 г. – першай палове 1945 г. у рэспубліку было вернута і атрымана новых 37 металаапрацоўчых прадпрыемстваў (7 тыс. станкоў), некалькі турбагенератараў, энергапаяздоў і іншае абсталяванне.

Аднаўляўся жыллёвы фонд. Для гэтых работ прыцягваліся грамадзяне. У Мінску кожны жыхар адпрацаваў на аднаўленні горада 30 гадзін у месяц.

Сельская гаспадарка аднаўлялася больш марудна, чым прамысловасць. Адраджаліся калгасы, дапамога мела невялікія аб’емы, была слабая механізацыя вытворчасці, нехапала працоўных рук. Да вясны 1945 г. 95% даваенных калгасаў і саўгасаў былі адноўлены, працавала 300 МТС. Памеры пасяўных плошчаў вясной 1945 г. складалі 73,8% ад даваенных. У вытворчасці ўдзельнічала палова даваеннай колькасці калгаснікаў, у асноўным жанчыны, налічвалася толькі трэць трактароў ад 1941 г. Як вынік, у 1945 г. валавы збор збожжа склаў менш паловы ад даваеннага.

Свае асаблівасці мела аграрная палітыка ў заходніх абласцях БССР. Яна пачалася з упарадкавання землекарыстання. Уводзілася норма зямлі на адзін сялянскі двор – 10-15 га. З адрэзкаў ад вялікіх і сярэдніх гаспадарак надзяляліся зямлёй малазямельныя і беззямельныя сяляне, у выніку чаго былі падарваны высокатаварныя сялянскія гаспадаркі. Там жа аднаўляліся і ствараліся калгасы, пераважна эканамічнымі метадамі. Але на 1945 г. “сацыялістычны сектар” у Заходн



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 346; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.144.104.175 (0.022 с.)