Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Нацыянальна-вызвалейчы, сялянскі і рабочы рух у Заходняй БеларусіСодержание книги
Поиск на нашем сайте
У сакавіку 1921 г. па выніках савецка-польскай вайны было падпісана Рыжскае мірнае пагадненне. Адна з яго ўмоў – далучэнне да Польшчы Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны. Плошча Заходняй Беларусі складала каля 113 тыс. кв. км (палова сучаснай тэрыторыі Беларусі). На гэтай тэрыторыі быў уведзены польскі адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. На беларускай тэрыторыі былі ўтвораны Віленскае, Навагрудскае, Палескае і Беластоцкае ваяводствы («Малапольшча», "Белапольшча", ці «ўсходнія крэсы»). Гэта 24% тэрыторыі і 11% насельніцтва польскай дзяржавы – Другой Рэчы Паспалітай. Колькасць насельніцтва Заходняй Беларусі ў 1931 г. – 4,6 млн. чалавек (беларусаў каля 70%, палякаў – 10%, яўрэяў – 11%, украін- Нацыянальны прыгнёт. Адразу пасля завяршэння савецка-польскай вайны ў 1921 годзе была прынята Канстытуцыя польскай дзяржавы дзе былі абвешчаны дэмакратычныя свабоды. Аднак гэта было простай дэкларацыяй, накшталт сталінскай канстытуцыі 1937 года. Па-сутнасці, пачалося праследванне палітычных супраціўнікай польскага ўраду. Ужо да пачатку 1930-х гг. колькасць палітзняволеных на беларускіх землях перавысіла 10 тыс. чалавек. Калі пад час выбараў у сейм 1922 года было абрана 11 дэпутатаў-беларусаў і 3 беларуса-сенатара, то ў 1928 годзе – 10 і 2 суадносна, а па выніках выбараў 1935 і 1938 гадоў у заканадаўчым органе не было ніводнага этнічнага беларуса. Органы мясцовага самакіравання былі падпарадкаваны прадстаўнікам прэзідэнта на месцах. Палітычная палітра ў Заходняй Беларусі была вельмі разнастайная. Тры групоўкі палітычных партый змагаліся за беларускага выбаршчыка і за ўплыў сярод насельніцтва Заходняй Беларусі. Польскія буржуазныя партыі – нацыянальныя дэмакраты (эндэкі) і хрысціянскія дэмакраты (хадэкі) атрымлівалі падтрымку ад польскіх уладаў на месцах і каталіцкай царквы. Дробнабуржуазны дэмакрытычны лагер складаўся з польскіх рэфармісцкіх партый, якія мелі на Беларусі мясцовыя адгалінаванні, а так сама яўрэйскіх нацыянальных дробнабуржуазных партый і беларускіх нацыянальна-дэмакратычных арганізацый, якія стаялі на пазіцыях парламенцкай барацьбы. Рэвалюцыйна-дэмакратычны лагер складалі радыкальныя народныя арганізацыі. Сацыяльнай базай іх былі каля 700 тыс. вярнуўшыхся з Расіі бежанцаў, якія ў свой час у Расіі прымалі ўдзел у рэвалюцыйных падзеях. У 1921-1923 гадах значны ўплыў на беларускае насельніцтва мела партыя беларускіх эсэраў (ПБСР, частка былой БСГ), якой кіравалі Ф.Грыб, І.Мамонька, А.Цвікевіч, В.Ластоўскі. Праграма партыі прадугледжвала канфіскацыю памешчыцкіх зямель на карысць сялян, нацыянальнае раўнапраўе, стварэнне беларускай дэмакратычнай дзяржавы, злучанай з Літвой. Асноўнымі лічыліся метады парламенцкай апазіцыйнай барацьбы, але пасля няўдалых выбараў у Сейм у чэрвені 1924 года партыя была самараспушчана, а частка яе актывістаў уступіла ў рады КПЗБ. З левага крыла эсэраў вылучылася Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя лікам каля 300 чалавек, пад началам І.Лагіновіча і А.Канчэўскага. Праграма – канфіскацыя памешчыцкіх зямель, дэмакратычныя правы, 8-мі гадзінны працоўны дзень, стварэнне рабоча-сялянскага ўрада, аб’яднанне беларускіх зямель у адну рабоча-сялянскую дзяржаву. На прыканцы 1923 года БРА ўступіла ў КПЗБ. На згодніцкіх пазіцыях стаяла БСДП – сацыял-дэмакратычная партыя А.Луцкевіча, Б.Тарашкевіча і С.Рак-Міхайлоўскага. Яна абапіралася на нешматлікую інтэлігенцыю і не мела ўплыву сярод сялянства і рабочых. Патрабаванні ўсеагульнага выбарнага права, увядзення падаткаў на памешчыкаў, развіцця беларускай культуры без перашкод не вырашала беларускага пытання, хоць і прадугледжвалася стварэнне беларускай дэмакратычнай рэспублікі. Партыя зачынілася ў 1924 годзе, бо не знайшла падтрымкі ў большасці насельніцтва Заходняй Беларусі. Абмежаваныя буржуазна-дэмакратычныя патрабаванні выдвігалі Беларускія хрысціянскія дэмакраты (БХД). Яе кіраўнікі каталіцкія ксяндзы А.Станкевіч і В.Гадлеўскі стварылі тэорыю бескласавасці беларускага народа. Значны ўплыў на заходніх тэрыторыях Беларусі мела ППС і польская сялянская партыя “Вызваленне”, якія выдвігалі ў асноўным дэмакратычныя патрабаванні. Сярод яўрэйскага насельніцтва папулярнымі былі Бунд і Паалей-Цыён (сіянісцкая партыя) якія стаялі на пазіцыях антыкамунізму. У кастрычніку 1923 года адбылася I канферэнцыя камуністычных арганізацый Заходняй Беларусі, на якой была створана Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ). Яе кіраўнікі С.Дубавік, С.Мертенс, А.Славінскі, П.Корчык развярнулі актыўныя дзеянні па барацьбе з польскімі ўладамі. У 1924 годзе быў створаны Камуністычны саюз моладзі Заходняй Беларусі (КСМЗБ) на чале з В.Харужай. Камуністы хутка перахапілі з эсэраў ініцыятыву па кіраўніцтву масавым партызанскім рухам, які распачаўся на захопленай палякамі тэрыторыі Беларусі. Да 1925 года тут вялася сапраўдная вайна супраць акупантаў. Буйнымі партызанскімі фарміраваннямі кіравалі В.Корж, К.Арлоўскі, С.Ваўпшасаў і інш. Урад Польшчы накіраваў сюды карныя войскі на чале з генералам Рыдз-Сміглам, які меў неабмежаваныя паўнамоцтвы. Было аб’яўлена асаднае становішча. У выніку рэпрэсій і аб’ектыўнай немагчымасці супрацьстаяць пераўзыходзячым рэгулярным войскам КПЗБ заклікалі партызан спыніць узброенае супраціўленне як несваечасовае і перайсці да рэвалюцыйнай барацьбы. Аднак не толькі КПЗБ была вельмі папулярна сярод насельніцтва Заходняй Беларусі. 24 чэрвеня 1925 года група дэпутатаў (паслоў) Сейма стварылі Беларускую сялянска-рабочую грамаду (з 1926 года партыя) – самую масавую арганізацыю сялян таго часу ў Еўропе. Узначалі яе Б.Тарашкевіч, П.Мятла, П.Валошын, С.Рак-Міхайлоўскі. Ужо ў студзені 1927 года яна налічвала каля Яшчэ ў 1922 г. ў польскім сейме пачала сваю працу фракцыя "Беларускі пасольскі клуб", якую стварылі 11 лідэраў розных палітычных сіл Заходняй Беларусі. Яго галоўнай мэтай было адстойванне інтарэсаў беларускага насельніцтва праз парламенцкую дзейнасць. У 1927 г., напярэдадні выбараў у сейм была створана беларуская дэпутацкая фракцыя “Змаганне за інтарэсы сялян і рабочых” (І.Гаўрылік, Ф.Валынец, Я.Грэцкі, І.Дварчанін, П.Крынчык і інш.). Гэтая грамадска-палітычная арганізацыя была вельмі блізкай да КПЗБ. У 1934 годзе ўлады арыштавалі кіраўнікоў “Змагання”, а арганізацыю разграмілі. На тэрыторыі Заходняй Беларусі дзейнічала 19 турмаў і канцэнтрацыйны лагер у Бярозе-Картузскай. Рэжым санацыі Ю.Пілсудскага, які ўстанавіўся пасля дзяржаўнага перавароту ў маі 1926 года, узмацніў сацыяльны, нацыянальны і рэлігійны прыгнёт, што выклікала актывізацыю нацыянальна-вызваленчага і рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі. Увогуле, сярэдзіна 20-х – пачатак 30-х гг характарызаваліся імкненнем да спалучэння легальных і рэвалюцыйных формаў барацьбы. На выбарах 1928 г. толькі за дэпутатаў ад КПЗБ было аддадзена 26% галасоў. У першай палове 30-х гг. значна зніжаецца колькасць выступленняў з нацыянальна-вызваленчымі лозунгамі. Прычына таму – эканамічны крызіс, які пацягнуў за сабой значнае пагаршэнне стану жыцця працоўных. У рабочым руху адзначаецца паступовы рост забастовачнай барацьбы з перавагай стачак эканамічнага характару. З 1931 г. пачынаецца рост сялянскіх выступленняў; адбываецца ўзброенае паўстанне сялян Кобрынскага павета (8.1933 г.) і найбуйнейшае паўстанне нарачанскіх рыбакоў, у якім удзельнічала каля 5 тыс. чал. (1935-1939 гг.). Другая палова 30-х гг. стала цяжкім часам для рэвалюцыйна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. У Еўропе шырылася фашысцкая пагроза. У 1935 г. быў створаны адзіны антыфашысцкі фронт. Гэта садзейнічала рэвалюцыйнаму ўздыму 1936-1937 гг., які змяніўся спадам. Жорсткая рэпрэсіўная палітыка польскіх улад прыводзіла да шматлікіх арыштаў лідэраў палітычных арганізацый (арыштавана больш за 30 тысяч чалавек) і забароны іх дзейнасці. У 1938 г. Камінтэрнам была распушчана Камуністычная партыя Польшчы і яе адгалінаванне – КПЗБ. Яшчэ адным паказчыкам прыгнечанага становішча насельніцтва Заходняй Беларусі стала нацыянальна-рэлігійная палітыка польскага ўрада, якая мела мэтай непрызнанне і далейшае знішчэнне, “апалячванне” беларускай нацыі. Зачыняліся навучальныя ўстановы з беларускай мовай навучання, мясцовыя настаўнікі замяняліся польскімі, скарачалася колькасць беларускіх бібліятэк, клубаў, хат-чытальняў, выдавецтваў, а значыцца і выданняў (з 23 беларускіх газет і часопісаў у 1927 г. праз пяць год засталося толькі 8). Беларускую мову забаранялася ўжываць у дзяржаўных установах. Няведанне польскай мовы прызнавалася непісьменнасцю і вяло да пазбаўлення выбарчых правоў. Зачыняліся ці пераўтвараліся ў каталіцкія праваслаўныя храмы. Гаспадарка Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гадах Развіцце прамысловасці. Асаблівасці развіцця прамысловасці ў Заходняй Беларусі зыходзілі з мэтаў польскіх улад – ператварыць Заходнюю Беларусь у аграрна-сыравінны прыдатак прамысловых раёнаў этнічнай Польшчы. Удзельная вага ў прамысловасці Заходняй Беларусі складала каля 3%, а колькасць занятых рабочых – 4,9%. У Заходняй Беларусі адсутнічала цяжкая прамысловасць. Металаапрацоўка не атрымала развіцця з-за канкурэнцыі з сіндыкатам польскіх металургічных заводаў, таму ў прамысловасці Заходняй Беларусі пераважалі дрэваапрацоўчая, харчовая і лёхкая галіны. У 1926 г. у Віленскім, Навагрудскім і Палескім ваяводствах налічвалася 127 фабрык і заводаў з колькасцю рабочых звыш 20 чалавек, а 19 з іх мелі звыш 100 рабочых – гэта шклозавод «Нёман» у Навагрудскім павеце, запалкавая фабрыка «Прагрэс-Вулкан» у Пінску, фабрыка гумавых вырабаў «Ардаль» у Лідзе, тытунёвая фабрыка ў Гродне, фанерныя фабрыкі ў Мікашэвічах і Гарадзішчы. На гэтых 19 прадпрыемствах было занята 7.872 рабочых, але гэта ўдвая менш, чым у 1913 г. У выніку да пачатку другой сусветнай вайны агульны аб’ём прамысловасці не дасягнуў 1913 г. Эканамічнае жыццё адзначалася цыклічным развіццём, залежнасцю ад сусветных крызісаў. У 1923-1924 гг. наглядаўся пад’ём прамысловай вытворчасці. Ён адбыўся з прычыны павышэння попыту на прамысловыя тавары і пашырэння аб’ёмаў замежнага гандлю. Урад атрымаў магчымасць ажыццявіць палітыку фінансавай стабілізацыі (з пачатку 1924 г.) і правесці грашовую рэформу. У красавіку 1924 года быў заснованы Польскі банк і ўведзена новая грашовая адзінка замест маркі – злоты, якая мела залатое напаўненне. З канца 1924 г. па 1927 г. польская эканоміка апынулася ў крызісе з прычыны росту ваенных расходаў, знешняй запазычанасці, неўраджаю 1924 г. і мытнай вайны Германіі супраць Польшчы 1925 г. Крызіс меў цяжкія вынікі для прамысловасці беларускага рэгіёну. У Віленскім, Навагрудскім і Палескім ваяводствах у 1925 г. бяздзейнічала шостая частка прадпрыемстваў, знізілася заработная плата, узрасла інфляцыя, налічвалася 21 тыс. беспрацоўных. У З другой паловы 1926 г. у некаторых галінах вытворчасці пачаўся прамысловы ўздым. Ён быў вызваны добрым ураджаем, павышэннем сусветных цэн на вугаль, ростам знешняга гандлю, пад’ёму некаторых галін прамысловасці, а так сама вялікімі пазыкамі ад ЗША і Англіі ў 1927 г. (62 млн. долараў і 2 млн. фунтаў стэрлінгаў). У выніку паступовага эканамічнага ўздыму колькасныя і якасныя паказчыкі па прамысловасці Заходняй Беларусі дасягнулі ўзроўню 1913-1914 гг. Аднак гэта складала толькі 2% агульнага аб’ёму прамысловай вытворчасці і 1,5% колькасці рабочых у польскай дзяржаве на 1928 г. Перапыніў развіццё і адштурхнуў далёка назад беларускую прамысловасць сусветны эканамічны крызіс 1929-1933 гг. У выніку былі закрытыя 230 прадпрыемстваў, а колькасць рабочых да сярэдзіны 1933 г. скарацілася амаль на палову. Прадукцыя прамысловасці да пачатку 1930 г. паменшылася на 30-40% у параўнанні з 1928 г. У другой палове 30-х гг. у прамысловасці наглядалася ажыўленне, вызванае дзяржаўнымі капіталаўкладаннямі ў ваенныя аб’екты і ваенную прамысловасць, а так сама з-за роста попыту на сусветных рынках на лесаматэрыялы. У выніку дрэваапрацоўчая вытворчасць становіцца вядучай галіной Заходняй Беларусі замест харчовай. У 1939 г. колькасць прадпрыемстваў і працуючых на іх рабочых у 2 разы перавышала ўзровень 1913 г., але адбыўся ўпадак у запалкавай вытворчасці і вінакуранні з-за ўвядзення дзяржаўнай манаполіі на вытворчасць спірту і канкурэнцыі замежных вытворцаў запалак.
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 363; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.145.152.49 (0.012 с.) |