Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Кантрольныя пытанні да тэмы№11Содержание книги
Поиск на нашем сайте
1. Што было крыніцамі адраджэння беларускай нацыянальнай культуры ў пачатку XIX стагоддзя? 2. Якая асаблівасць суправаджала развіццё беларускай культуры ў першай палове XIX стагоддзя? 3. У чым была сутнасць рэформы адукацыі ў пачатку XIX стагоддзя? 4. Якія вышэйшыя ўстановы на Беларусі ў XIX стагоддзі вы ведаеце? 5. Хто лічыцца заснавальнікам беларусазнаўства? 6. Якія першыя музеі на Беларусі вы ведаеце і хто іх заснаваў? 7. Якія асноўныя мастацкія стылі існавалі ў XIX стагоддзі? 8. У якой п’есе ўпершыню загучала беларуская мова? Хто яе аўтар? 9. Якія архітэктурныя стылі XIX стагоддзя вы ведаеце? 10. Хто быў заснавальнікам Віленскай школы жывапісу? 11. Хто заснаваў жанр класічнага нацюрморта ў еўрапейскім жывапісу? 12. Якіх беларускіх мастакоў XIX стагоддзя вы ведаеце? 13. У межах якіх губерняў праходзіла складванне беларускай нацыі? Якія прыкметы існавання нацыі вы ведаеце? ТЭМА 12. ЭКАНАМІЧНАЕ І ПАЛІТЫЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯЎ У ПАЧАТКУ XX СТ. РЭВАЛЮЦЫЙНЫЯ ПАДЗЕІ 1905-1907 гг. НА БЕЛАРУСІ Лекцыя 12. Эканамічнае і палітычнае развіццё Беларускіх земляў у пачатку ХХ стагоддзя. Рэвалюцыйныя падзеі Асноўныя паняцці: стачкі; працэс палітызацыі рабочага руху; “эканамізм”; Бунд; РСДРП; бальшавікі; меньшавікі; камітэты РСДРП; ППС на Літве; сацыялісты-рэвалюцыянеры; БСГ; “паліцэйскі сацыялізм” – “зубатаўшчына”; сіянізм; Дзяржаўная Дума; Усерасійская кастрычніцкая стачка; дэмакратычныя свабоды; безпартыйныя каардынацыйныя камітэты; “курлоўскі расстрэл”; Маніфест аб свабодах; прафсаюзы; выбарчыя правы; кадэты; акцябрысты; “чорныя сотні”; пагромы; зямельная рэформа; лакаўт; чэрвеньскі дзяржаўны пераваротам; земская рэформа; “Наша ніва”; сусветны эканамічны крызіс; дэпрэсія; эканамічны ўздым; вядучыя галіны вытворчасці; манапалістычныя аб’яднанні; акцыяніраванне; замежныя інвестыцыі; закон аб страхаванні рабочых; цэнзавая прамысловасць; аграрнае пытанне; Сялянскі пазямельны банк; Сталыпінская рэформа; хутарская форма гаспадарання; эміграцыя; сельскагаспадарчая кааперацыя. Рэвалюцыйныя падзеі 1905–1907 гг. на Беларусі. Палітыка царызму на Беларусі ў паслярэвалюцыйны перыяд Сусветны эканамічны крызіс, які паралізаваў гаспадарчую дзейнасць у Расійскай імперыі, аднолькава цяжка адбіўся і на беларускай прамысловасці, што ў сваю чаргу значна погоршыла матэрыяльная сановішча беларускага пралетарыята. Зачыняліся прадпрыемствы, зніжаліся памеры заробкаў, пагаршаліся ўмовы працы. Спробы пратэстаў заканчваліся масавымі звальненнямі. Цяжкім выпрабаваннем для беларускага пралетарыяту стала беспрацоўе, з прычыны таго, што асабліва пацярпелі ад крызісу дробныя капіталістычныя і рамесніцкія прадпрыемствы, якія пераважалі на Беларусі. Стачкі і іншыя мерапрыемствы пратэсту мелі вынікам узмацненне рэпрэсій супраць пратэстуючых. У гэтых умовах, прасякнутых безысходнасцю, адбываўся хуткі працэс палітызацыі рабочага руха. Да пачатку XX стагоддзя ўтварыліся галоўныя палітычныя партыі сацыялістычнага толку, якія дзейнічалі падпольна, ва ўмовах пастаянных рэпрэсій з боку ўрада. У сацыял-дэмакратычным лагеры існавала дзве плыні – рэфармісцкая, якая стаяла на ідэях “эканамізму”, распрацаванага нямецкім сацыял-дэмакратам Бернштэйнам і рэвалюцыйная, якую ідэйна абгрунтавалі Г.Пляханаў і У.Ульянаў (група “Іскры”). “ Эканамізм ” прадугледжваў абмежаванне барацбы толькі пытаннямі эканамічнага і сацыяльнака кшталту, а рэвалюцыянеры дамагаліся звяржэння самадзяржаўя. Палітычная растаноўка сіл на Беларусі была досыць неаднолькавай і складанай. Вядучай палітычнай сілай быў Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз Расіі і Польшчы – Бунд, які прытрымліваўся пазіцый эканамізму. Бунд так сама ўваходзіў у РСДРП на правах аўтаномнай арганізацыі. Але дзейнічалі бундаўцы пераважна асобна, яны падпарадкавалі сабе ўсе мясцовыя арганізацыі РСДРП на Беларусі і ў 1901 годзе на IV з’ездзе аб’явілі сябе адзінай арганізацыяй, якая абараняе інтарэсы яўрэйскага насельніцтва. Бунд патрабаваў пераўтварыць РСДРП у федэрацыю нацыянальных сацыял-дэмакратычных партый. На другім з’ездзе РСДРП, які адбыўся за мяжой у 1903 годзе Бунд не атрымаўшы падтрымкі дэлегатаў, пакінуў з’езд, а астатняя частка дэлегатаў падзялілася на бальшавікоў – прыхільнікаў пралетарскай рэвалюцыі і жорсткай партыйнай дысцыпліны і меньшавікоў – больш памяркоўных у пытаннях партыйнага будаўніцтва. У 1903-1904 гадах РСДРП пачала ствараць сетку мясцовых арганізацый на Беларусі. Яны хутка з’явіліся ў Мінску, Віцебску, Гомелі, Барысаве і іншых буйнейшых гарадах. На працягу студзеня-сакавіка 1904 года былі створаны Палескі камітэт РСДРП, якому падпарадкаваліся арганізацыі поўдня Беларусі і Паўночна-Заходні камітэт, які кіраваў астатнімі арганізацыямі РСДРП на Беларусі. На блізкіх да РСДРП пазіцыях стаяла партыя Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы, якая была створана ў 1900 годзе ў Мінску на аб’яднальным з’ездзе Рабочага саюза Літвы і Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага. Кіравалі партыяй Ф.Дзяржынскі і С.Трусевіч. Партыя выступала за звяржэнне самадзяржаўя ў саюзе з іншымі сацыялістычнымі партыямі, таму СДКПіЛ супрацоўнічала як з РСДРП, так і з Бундам. Што цікава, яна выступала супраць стварэння незалежнай Польшчы. Зусім іншую пазіцыю займала Польская патрыя сацыялістычна (ППС) народніцкага толку, мясцовыя адзелы якой з’явіліся з гарадах заходняй часткі Беларусі і ў Літве (Вільня, Гродна, Брэст). Гэтыя аддзелы аб’ядналіся ў 1902 годзе пад назвай ППС на Літве. Партыя выступала за незалежныя і сацыялістычныя Польшчу, Літву і Беларусь, праводзіла вельмі актыўную прапагандысцкую дзейнасць. У 1901 годзе арганізацыйна аформілася партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў да якой далучылася мінская Рабочая партыя палітычнага вызвалення Расіі. Праграма партыі прадугледжвала сацыялізацыю зямлі, стварэнне з імперыі федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі. Вялікую ролю эсэры надавалі тэрору супраць улад. Сярод стваральнікаў і кіраўнікоў гэтай агульнарасійскай партыі былі беларусы Р.Гершуні, С.Кавалік, А.Бонч-Асмалоўскі, К.Брэшка-Брэшкоўская, былыя ўдзельнікі народніцкага руха. Толькі ў 1902 годзе ў Пецярбургу ўзнікла сацыялістычная нацыянальная беларуская партыя – Беларуская рэвалюцыйная грамада, якая ў 1903 годзе была перайменавана ў Беларускую сацыялістычную грамаду – БСГ. Заснавалі партыю прадстаўнікі беларускай студэнцкай моладзі – браты Іван і Антон Луцкевічы, Вацлаў Ластоўскі, А.Бурбіс, К.Кастравіцкі, В.Іваноўскі, А.Пашкевіч і інш. у сваёй праграмме партыя выступала за звяржэнне самадзяржаўя, змену капіталізму сацыялістычным ладам, за беларускую культурна-нацыянальную аўтаномію ў складзе дэмакратычнай Расіі з мясцовым сеймам у Вільні. Прыватная маёмасць на зямлю павінна быць адменена і праведзена ўраўняльнае землеразмеркаванне сярод сялян. БСГ супрацоўнічала з ППС, эсэрамі і Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыяй. Рост выступленняў, якімі кіравалі партыйныя дзеячы розных накірункаў, занепакоілі ўлады. Яны спрабавалі ўзяць пад кантроль рабочы рух з дапамогай мерапрыемстваў “ паліцэйскага сацыялізму ” ці “ зубатаўшчыны ”. Сутнасць яго выразіў Сямён Зубатаў – кіраўнік маскоўскай паліцыі – улады павінны задаволіць элементарныя эканамічныя і культурныя патрэбы рабочых. На Беларусі ў маі 1901 года перавербаваныя бундаўцы М.Вільбушэвіч і А.Чамярыскі пры падтрымке паліцыі дамагліся ад гаспадароў слясарных майстэрань увесці 12-гадзінны працоўны дзень. Як вынік – да створанай імі Яўрэйскай незалежнай рабочай партыі перайшла большасць прафсаюзаў, а мясцовыя аддзелы былі створаны па ўсім Заходнем краі. Асноўнымі мэтамі партыі было падняцце культурнага і эканамічнага ўзроўню рабочых. Дзеля гэтага наладжваліся легальныя культурна-асветніцкія мерапрыемствы. Аднак у выніку барацбы з Бундам і пасле некалькіх няўдалых спроб вырашыць канфлікты рабочых з прадпрымальнікамі партыя самараспусцілася ў 1903 годзе. Акрамя барацьбы супраць Яўрэйскай незалежнай рабочай партыі Бунд павінен быў весці ўпартую барацьбу супраць ідэалогіі сіянізму, які набіраў вялікую папулярнасць на Беларусі сярод яўрэйскага насельніцтва. Сусветная арганізацыя сіяністаў была створана ў 1897 годзе. У 1900 – на Беларусі дзейнічала 92 сіяністскіх гуртка, якія не сустракалі перашкод з боку ўлад. У 1902 годзе ў Мінску легальна прайшоў Усерасійскі з’езд сіяністаў (у той час, як усялякая палітычная дзейнасць у імперыі была забаронена). Мэтай сіяністаў было стварэнне яўрэйскай дзяржавы каля гары Сіён у Палесціне. У яўрэйскім асяродке няма класаў, таму няма класавай барацьбы і іншых антаганізмаў, значыцца, са стварэннем сваёй дзяржавы вырашыцца яўрэйскае пытанне – так лічылі сіяністы. Да тагож, яны выдвінулі тэзіс аб богаабранасці яўрэйскага народа, што аддавала нацыянал-фанатызмам. Пад час ідэйнай барацьбы з “зубатаўцамі” і сіяністамі Бунд адмовіўся ад эканамізму (летам 1902 г.) і перабудаваў структуру мясцовых арганізацый, скарыстаўшы вопыт РСДРП. На працягу 1901-1904 гадоў адбыўся значны рост колкасці выступленняў, пад час якіх выдвігаліся ўжо не толькі эканамічныя, але і палітычныя патрабаванні. Характар рабочых выступленняў пакуль яшчэ быў абарончы. Урад адказаў увядзеннем у беларускіх губернях у канцы 1901 года становішча “ўзмоцненай аховы” і рэпрэсіямі. Гэта не перашкодзіла атсвяткаваць у 1903 годзе 1 мая, а ў 1904 годзе пад час стачак фіксаваліся перастрэлкі з паліцыяй (у Магілёве). Рост незадаволенасці вызвала няўдалая вайна з Японіяй. Адначасова пашыралася агітацыйная дзейнасць партый сярод сялянства. Рэвалюцыйныя падзеі на Беларусі ў 1905-1907 гг. Выбух народнага недавольства вызваў растрэл мірнай дэманстрацыі ў Пецярбургу 9 студзеня 1905 года. 11 студзеня ў Мінску пачалася забастоўка салідарнасці з пецярбуржцамі, у якой прынялі ўдзел большасць прадпрыемстваў горада. На працягу студзеня баставалі і мітынгавалі рабочыя 30 гарадоў Беларусі, але вясной эканамічныя патрабаванні яшчэ пераважалі над палітычнымі. Наогул, колькасць выступленняў так сама пайшла на спад. Другі этап рэвалюцыі пачаўся з 1 мая 1905 года з новага ўздыму выступленняў. Да вулічных шэсцяў і перастрэлак з паліцыяй і вайсковымі часцямі дадаліся масавыя выступленні сялянства і батракоў, якія так сама стваралі сялянскія камітэты і выступалі арганізавана (чэрвень, Навагрудскі павет). Царскі ўрад пайшоў на ўступкі. Мікалай II падпісаў маніфест аб увядзенні парламента – Дзяржаўнай Думы. Але рабочыя не атрымалі выбарчых правоў, таму сацыялістычные партыі байкатавалі выбары ў Думу і працягвалі барацьбу. У канцы верасня ў Маскве распачалася гарадская стачка, якая перарасла ў Усерасійскую – так пачаўся трэці этап рэвалюцыі. 7-17 кастрычніка дзяржава знаходзілася ў стане калапсу. Спыніліся чыгункі, прадпрыемствы, амаль не працавала сувязь. 17 кастрычніка кіраўнік урада С.Віттэ прымусіў Мікалая II падпісаць маніфест аб абвяшчэнні дэмакратычных свабод (свободы слова, друка, сходаў, саюзаў, веравызнанняў) і наданні Думе права заканадаўчай ініцыятывы. У ходзе Усерасійскай стачкі ў Расіі ствараліся Саветы для кіравання дзеяннямі, але на Беларусі супраць Саветаў былі Бунд і эсэры, таму ствараліся толькі безпартыйныя каардынацыйныя камітэты па ініцыятыве эсэраў. 18 кастрычніка 1905 года ў гарадах адбыліся шматлюдныя мітынгі і дэманстрацыі з нагоды выдання маніфеста. Але па ўзгадненню з цэнтральнымі ўладамі гэтыя дэманстрацыі былі разагнаныя з прымяненнем зброі. Расстралялі дэманстрацыі ў Віцебску і Гомелі, у Мінску пад час “ курлоўскага расстрэлу ” загінула каля 100 чалавек. У цэлым кастрычніцкі націск працоўных аслаб, бо сваю ролю адыграў Маніфест аб свабодах. Ад рэвалюцыі адыйшлі ліберальныя і буржуазныя дзеячы, якія цалкам дасягнулі сваіх мэтаў. На гэтым скончыўся трэці этап рэвалюцыі. Яго вынікам было стварэнне новых палітычных партый, якія пачалі палітычную дзейнасць у рамках парламенцкай барацьбы. Былі так сама легалізаваны нізавыя структуры сацыял-дэмакратычных партый, якія пачалі шырокую агітацыйную дзейнасць. Рэвалюцыйныя партыі працягвалі барацьбу – бо галоўная іх мэта – звяржэнне самадзяржаўя не была дасягнута. На снежань была намечана ўсеагульная забастоўка, якая павінна была перарасці ва ўзброеннае паўстанне. 7 снежня пачаўся чацьвёрты этап рэвалюцыі. РСДРП, Бунд, ПСР (эсэры) выдалі зварот “Да ўсяго народа” з заклікам паўстаць супраць царызма. Агульныя забастоўкі пачаліся ў буйнейшых гарадах Беларусі. 18 снежня пачалося ўзброенае паўстанне ў Маскве. Але на Беларусі выступленні працоўных у ўзброенную форму не перайшлі. Улады адказалі вельмі жорсткімі мерамі. Былі праведзены масавыя арышты. Выступленне ў Маскве было падаўлена. Рэвалюцыйныя партыі заявілі аб часовым адступленні. Улады спалучалі рэпрэсіі з некаторымі ўступкамі на карысць працоўных. Так, 2 снежня 1905 года была адменена крымінальная адказнасць за ўдзел у стачках, а 11 снежня згодна з законам аб выбарах у Дзяржаўную думу рабочыя атрымалі выбарчыя правы. У сакавіку 1906 года выйшлі Часовыя правілы аб стварэнні саюзаў і грамадскіх арганізацый, якія дазволілі ствараць прафесійныя саюзы. У красавіку адбыліся выбары ў Думу, і яна пачала дзейнасць з Партыя канстытуцыйных дэмакратаў (кадэтаў) была створана на з’ездзе земскіх дзеячоў, які праходзіў у Маскве з 12 па На Беларусі дзейнічала аналагічная мясцовая партыя – Канстытуцыйна-каталіцкая партыя Літвы і Беларусі, якую ў канцы 1905 года стварыў віленскі каталіцкі біскуп Э.Роп. Гэты дзеяч вызначаўся ліберальнымі поглядамі і блізкасцю да беларускага нацыянальнага руху, быў прыхільнікам увядзення беларускай мовы ў касцёл. “ Саюз 17 кастрычніка ” ці акцябрысты стварылі партыю ў лістападзе 1905 года. На Беларусі былі ўтвораны адзелы ў Віцебске, Мінске, Гродна, Магілёве. Акцябрысты кантралявалі такіе выданні, як «Минская речь», «Витебский голос». Падтрымлівалі партыю мясцовае чыноўніцтва, русскае насельніцтва. Патрыя абмяжоўвалася падтрымкай выканання палажэнняў маніфеста 17 кастрычніка, адвяргала ідэю любой нацыянальнай аўтаноміі ў імперыі акрамя Фінляндыі. На Беларусі мелі свае аддзелы іншыя арганізацыі – Партыя мірнага абнаўлення, блізкая да кадэтаў, манархічны “ Саюз русского народа ” (лістапад 1905 года), які ствараў “ чорныя сотні ” і чыніў пагромы ў яўрэйскіх гарадах, кансерватыўны Усерасійскі нацыянальны саюз (чэрвень 1908 года), які прапаведаваў ідэі нацыяналізму, гасподства рускіх у імперыі, падтрымліваў неабмежаванае самадзяржаўе. Утвараліся і мясцовыя арганізацыі. Так, “ Белорусское общество ” (з 1908 года), якое складалася з ліберальнай інтэлігенцыі і заможнага сялянства, выступала за саюз з урадам супраць каталіцкіх памешчыкаў. Таварыствы “ Крестьянин ” і «Русский окраинный союз» (з кастрычніка 1906 года) падтрымлівалі лозунг – “Расія для рускіх і кіраваць ёю павінны рускія”. Выступалі за ліквідацыю ў краі эканамічнай перавагі “польскіх” памешчыкаў і яўрэйскай буржуазіі. Ідэі прпагандавалі праз газеты «Виленский вестник», «Минское слово». У першую Думу ад Беларусі было абрана 36 дэпутатаў, у тым ліку 13 сялян. Пачатак дзейнасці парламента супаў з новым ростам выступленняў працоўных, якія зараз кантраляваліся прафсаюзамі. Ад Думы чакалі вырашэння зямельнага пытання, таму наглядаўся актыўны рух сярод сялянства і салдат, якія амаль цалкам паходзілі з сялянскага саслоўя. У красавіку-ліпені сходкі салдат адбываліся ў Мінску, Баранавічах, Бабруске, Брэсце, Кобрыне. Пад час працы ў Думе дэпутаты прапанавалі некалькі варыянтаў зямельнай рэформы, але яны былі з боку гледжання ўрада празмерна радыкальнымі, бо прапанавалі ліквідаваць памешчыцкае землеўладанне (праз нацыяналізацыю ці паступовы выкуп дзяржавай). Прапанаваны ўрадам праект Дума рыхтавалася адхіліць. Што цікава, дэпутаты-сяляне ад Беларусі, падманутыя сваімі землякамі, галасавалі супраць нацыяналізацыі зямлі, гэта азначае, супраць сваіх інтарэсаў. Да тагож фракцыя аўтанамістаў – куды ўвайшлі большасць абраных ад Канстытуцыйна-каталіцкай партыі Літвы і Беларусі дэпутатаў патрабавалі права на шырокае самакіраванне для Польшчы. 9 ліпеня 1906 года Мікалай II распусціў парламент, распачаў рэпрэсіі і прызначыў новыя выбары. У гэты час прадпрымальнікі так сама пачалі аб’яднацца для супрацьстаяння стачкам і забастоўкам. Ствараліся рэгіянальныя манаполіі – сіндыкаты і таварыствы, якія эфектыўна прымянялі лакаўты – масавыя звальненні рабочых пад час забастовак ці стачак з усіх рэгіянальных прадпрыемстваў галіны. У гэтых умовах націску на працоўных адбыліся выбары ў другую Думу. У іх прынялі ўдзел усе сацыял-дэмакратычныя партыі. Адзіным блокам на выбары пайшлі правыя арганізацыі – акцябрысты, Расійскі акраінны саюз, манархісты. У выніку ад Беларусі было абрана 15 дэпутатаў ад правага блока, 11 аўтанамістаў, 2 кадэта і 8 беспартыйных. Такім чынам, перамогу атрымалі дзве групоўкі, якія адмаўлялі ў існаванні беларускаму народу. Сацыял-дэмакратычныя партыі не здолелі правесці сваіх дэпутатаў, бо перамога іх кандадатаў аб’яўлялася несапраўднай і анулявалася. У Расіі наглядалася крыху іншая сітуацыя – там левыя партыі дамагліся значных перамог. Другая Дума дзейнічала так сама кароткі тэрмін – з 20 лютага да З 1 лістапада 1907 па 9 чэрвеня 1912 года і з 15 лістапада 1912 па 25 лютага 1917 года дзейнічалі III і IV Дзяржаўныя Думы, у якія ад Беларусі выбіраліся амаль выключна прадстаўнікі правых партый і чарнасоценных арганізацый. Гэтыя парламенты цалкам падтрымлівалі ўсе мерапрыемствы ўрада ва ўсіх сферах жыцця краіны. Па патрабаванню П.Сталыпіна, які праводзіў аграрную рэформу, у усходняй і цэнтральнай Беларусі была праведзена земская рэформа (14 мая 1911 года), якая мела значныя адрозненні ад рэформы 1864 года ў Расіі. Замест саслоўных курый выбаршчыкаў у органы земскага самакіравання стваралася дзве – “руская” і “польская”, а каб павялічыць прадстаўніцтва праваслаўнага “рускага” сялянства маёмасны цэнз для іх панізілі ў 2 разы. Гэтыя меры павінны былі недапусціць панавання ў земствах каталіцкіх “польскіх” памешчыкаў. Падзеі рэвалюцыі садзейнічалі яшчэ большаму абуджэнню ў асяроддзі беларускага нацыянальнага руха. У маі 1907 года прайшоў настаўніцкі з’езд у Вільне, які выказаўся за навучанне на беларускай мове. З 10 лістапада 1906 года выдавалася газета на беларускай мо- Аднак вельмі цяжка было супрацьстаяць той прапагандзе вялікадзяржаўнага шавінізму, што існаваў на Беларусі. Улады падтрымлівалі правыя арганізацыі, садзейнічалі чарнасоценным пагромам у беларускіх гарадах. Алаль прыпыніўся сялянскі і рабочы рух. Толькі ў 1912-1914 гадах намеціўся пад’ём забастовачнай барацьбы і сялянскіх выступленняў. Увогуле, рэакцыя і рэпрэсіі на Беларусі былі больш мэтанакіраванымі і паслядоўнымі, чым у астатняй імперыі. Эканамічнае становішча Беларусі ў 1900-1913 гг. У пачатку XX ст. расійскі капіталізм уступіў у імперыялістычную стадыю развіцця. Яна характаразавалася высокай ступенню канцэнтрацыі вытворчасці і капіталу і ўзнікненнем манапалістычных аб’яднанняў; зліццём прамысловага і банкаўскага капіталу і ўтварэннем фінансавага капіталу; вывазам капіталу за мяжу; барацьбой паміж буйнейшымі капіталістычнымі і асобнымі міжнароднымі манаполіямі за перадзел ужо падзеленага свету. Расійскі імперыялізм меў большую чым на Захадзе ступень манапалізацыі прамысловасці і банкаў; вываз тавараў пераважаў над вывазам капіталу; у эканоміцы існавалі высокаразвітыя формы прамысловага і банкаўскага капіталу, а адносна развіты аграрны капіталізм суіснаваў з паўфеадальным землеўладаннем і адсталай сацыяльнай сістэмай. У межах расійскага імперыялізму свае асаблівасці мела развіцце прамысловасці на Беларусі. Крызіс 1900-1903 гг. і дэпрэсія 1904-1908 гг. Беларускія прадпрыемствы ад крызісу пацярпелі менш, чым расійскія. У 1902-1903 гг. і ў 1906 г. пачалося часовае ажыўленне. У 1904-1907 гг. – наглядалася дэпрэсія (адсутнічаў рост вытворчасці). З 1908 па 1914 гг. – эканамічны ўздым, пад час якога сярэднегадавы рост валавой прадукцыі фабрычна-заводскай прамысловасці складаў 13,9%. Вынікам крызісу стала паскарэнне канцэнтрацыі вытворчасці; выцясненне дробных прадпрыемстваў буйнымі капіталістычнымі фабрыкамі і заводамі; будаўніцтва новых прадпрыемстваў; пераабсталяванне раней пабудаваных прадпрыемстваў. Але пераважала, як i ранней, дробная прамысловая вытворчасць, яна складала 53,5% ад агульнай, а буйная - толькі 46,5%. Не гледзячы на перавагу, дробная прамысловасць адыгрывала дапаможную ролю (бытавыя паслугі насельніцтву), буйная прамысловасць пераважала ў асноўных галінах вытворчасці. У параўнанні з папярэднім перыядам зменаў у галіновай структуры не адбылося. На 1913 г вядучыя галіны вытворчасці на Беларусі: харчовая прамысловасць, лесанарыхтоўкі і сплаў, дрэваапрацоўчая, папяровая вытворчасць, чыгуначныя і рамонтныя майстэрні, шкляная, тэкстыльная, гарбарна-абутковая, металаапрацоўчая, запалкаваявытворчасці. Пачалі з’яўляцца на Беларусі манапалістычныя аб’яднанні. У чэрвені 1905 г. у Мінску быў створаны Камітэт запалкавых фабрыкантаў Заходняга краю, які вызначаў манапольныя цэны на рынку, рэгуляваў вытворчасць і продаж запалак. Па прапанове Камітэта быў створаны Ўсерасійскі запалкавы сіндыкат з цэнтрам у Маскве. Адначасова дзейнічалі ў Віцебску мясцовы сіндыкат гаспадароў цагельных заводаў, у Оршы – сіндыкат піваварных заводчыкаў Паўночна-заходняга краю. У лясной і папяровай прамысловасці былі створаны Саюз лесапрамыслоўцаў Паўночна-заходняга краю. Але ўвогуле, ступень манапалізацыі была ніжэйшый, чым у Расіі. Адначасова з утварэннем манаполій ішоў працэс акцыяніравання. На 1913 г. налічвалася 34 акцыянерныя прадпрыемствы, іх удзельная вага склала 14,8% ад усёй прамысловасці. Акцыянерныя таварыствы карысталіся падтрымкай банкаў што дазваляла праводзіць пераўзбраенне старых і будаўніцтва новых прадпрыемстваў. Акцыянернымі прадпрыемствамі былі мінская шпалерная фабрыка, буйную абутковую фабрыку “Скараход”, цэментны завод у Ваўкавыскім павеце, гродзенская тытунёвая фабрыка. Беларуская прамысловасць прыцягвала замежныя інвестыцыі. На 1913 г. удзельная вага прадпрыемстваў з замежным капіталам склала 6,7%. У лесаапрацоўке пераважаў германскі капітал У 1900-1913 гг. рост прамысловай вытворчасці на Беларусі адбыўся галоўным чынам за кошт буйной прамысловасці. Уся прамысловасць давала ў 1913 г. ужо 20,4% нацыянальнага даходу, што на 5,4% болей, чым у 1900 годзе. Але прамысловае развіцце Беларусі адставала ад Расіі. На душу насельніцтва прадукцыі атрымлівалася ў 2 разы менш. Беларускія рабочыя складалі ў 1913 г. толькі 3,5% ад усерасійскага пралетарыяту.
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 341; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.119.112.208 (0.012 с.) |