Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай РэспублікіСодержание книги
Поиск на нашем сайте
11 лістапада 1918 г. нямецкае камандаванне капітулявала перад Антантай, у Германіі разгарнулася буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. У дадзеных умовах РСФСР дэнансавала Брэсцкі мірны дагавор, і савецкія войскі пачалі займаць акупіраваныя тэрыторыі. Да сярэдзіны лютага 1919 г. яны занялі амаль усю тэрыторыю Беларусі. На вызваленых землях ствараліся органы савецкай улады. Яшчэ ў студзені 1918 г. пры Народным камісарыяце па справах нацыянальнасцей РСФСР быў створаны Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацкам) пад кіраўніцтвам А.Чарвякова (уваходзілі З.Жылуновіч, І.Лагун, Б.Тарашкевіч, Я.Канчар і інш.). Ён заахвочваў савецкія ўлады да вырашэння пытання беларускай дзяржаўнасці на савецкай аснове, праводзіў актыўную дзейнасць сярод бежанцаў-беларусаў па развіццю беларускай адукацыі і культуры. Белнацкам працаваў у цеснай сувязі з Беларускімі секцыямі РКП(б), якія ствараліся ў асяроддзі беларускіх бежанцаў з восені 1918 года і так сама былі арыентаваныя на стварэнне сацыялістычнай беларускай дзяржавы. На канферэнцыі Беларускіх секцый РКП(б) у Маскве Супраць стварэння асобнай, нават сацыялістычнай Беларусі выступіў Аблвыкамзах (А.Мяснікоў, К.Ландар), які ўвогуле не лічыў беларусаў асобным народам і не бачыў патрэбы ў вырашэнні нацыянальнага пытання. Аднак супраць прынятага рашэння ЦК партыі ён не пайшоў. 25 і 27 снежня на экстрэнных паседжаннях Белнацкама і Цэнтральнага бюро беларускіх камуністычных арганізацый рыхтаваўся Маніфест аб беларускім урадзе і распрацоўвалася структура ўрада БССР. 30 снежня 1918 года ў Смаленску адбылася VI Паўночна-Заходняя абластная канферэнцыя РКП(б), якая пераўтварылася ў І з’езд Камуністычнай партыі бальшавікоў Беларусі, на якім было абмеркавана пытанне аб складзе Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі. Дзякуючы націску І.Сталіна, народнага камісара РСФСР па нацыянальных справах, большасць месцаў у ўрадзе БССР атрымалі прадстаўнікі Аблвыкамзаха. Кіраўніком урада быў абраны З.Жылуновіч. 1 студзеня 1919 г. было абвешчана стварэнне Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь (ССРБ) і межах Смаленскай, Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай, Гродзенскай губерній, а 7 студзеня ўрад пераехаў са Смаленска ў Мінск. Але ўжо 16 студзеня ЦК РКП(б) прыняў рашэнне аб перадачы Смаленскай, Віцебскай, Магілёўскай губерняў у склад РСФСР, а Мінскай і Гродзенскай губерням было дырэктыўна прапанавана стварыць сумесную дзяржаву з Літоўскай Савецкай Рэспублікай. Гэта вызвала першы ўрадавы крызіс – у выніку якога ўрад пакінулі прадстаўнікі Белнацкама, З.Жылуновіч пакінуў пасаду кіраўніка ўрада. 2-3 лютага 1919 года ў Мінску адбыўся I з’езд Саветаў Беларусі. На ім быў абраны Цэнтральны выканаўчы камітэт (ЦВК) – галоўны орган улады на Беларусі, пераважна з прадстаўнікоў Аблвыкамзаха. Была прынята першая Канстытуцыя БССР, герб і флаг. Была ўстаноўлена федэратыўная сувязь з РСФСР і аб’яўлена аб стварэнні ЛітБелССР. 27 лютага 1919 г. на аб’яднаным пасяджэнні ЦВК ССРБ і ЛССР было створана сумеснае кіраўніцтва гэтым буферным дзяржаўным утварэннем паміж Савецкай Расіяй і “імперыялістычнымі краінамі”, у першую чаргу – буржуазнай Польшчай. Урад ЛітБел займаўся пытаннямі аднаўлення прамысловасці і падтрымкі ўстаноў культуры. На гэтую дзейнасць ён атрымаў значныя грашовыя крэдыты з Масквы. Аднак перадаць сялянам канфіскаваную ў памешчыкаў зямлю, як гэта прадугледжваў Дэкрэт аб зямлі, адмовіўся. Быў узяты курс на стварэнне ў былых памешчыцкіх маёнтках саўгасаў і калектыўных гаспадарак – камун. Палітыка “ ваеннага камунізму ” – харчразвёрстка, масавая прымусовая мабілізацыя насельніцтва ў Чырвоную Армію, “чырвоны” тэрор выклікалі значны рост антысавецкіх выступленняў, асабліва сярод сялян, у 1919 годзе. Самым значным антысавецкім выступленнем быў мяцеж армейскіх частак у Гомелі і Рэчыцы, якім кіраваў эсэр М.Стракапытаў (24-29 сакавіка 1919 года). Ростам антысавецкіх настрояў скарысталіся ў Польшчы. Яшчэ ў 1918 годзе ў заходніх рэгіёнах Беларусі пасля адыходу нямецкіх войск стварыліся прапольскія атрады “мясцовай самаабароны”. У 1919 годзе ім на дапамогу прыйшла рэгулярная польская армія, якая выконвала памкненні польскага ўрада стварыць Польшчу ў межах 1772 года. Беларусь у час Савецка-польскай вайны 1919–1920 гадоў У лістападзе 1918 г. падчас адступлення нямецкіх войск была створана незалежная польская дзяржава, якая абапіралася на ідэю адраджэння Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Па сутнасці гэта азначала вайну з Савецкай Расіяй, да якой польскае кіраўніцтва пры фінансавай падтрымцы буйнейшых заходніх краін было добра падрыхтавана. У снежні 1918 г. Польшча перайшла ў наступленне на беларускія і ўкраінскія землі. Да сакавіка 1919 г. польскія войскі акупіравалі шэраг беларускіх гарадоў, у тым ліку Ліду, Вільну, Гродна. Урад Літбел, які праводзіў жорсткую палітыку ваеннага камунізму (харчразвёрстка, палітычныя рэпрэсіі, адмова ад перадачы зямлі непасрэдна сялянам), не здолеў арганізаваць абарону. 1 чэрвеня 1919 года згодна з Дэкрэтам Усерасійскага ЦВК Савецкія Украіна, Беларусь, Літва і Латвія аб’ядноўваліся з Савецкай Расіяй для агульнай барацьбы з сусветным імперыялізмам. Уводзілася агульнае ваеннае камандаванне, аднак стрымаць польскае наступленне не ўдалося і аб’яднаным сілам. У жніўні 1919 г. быў захоплены Мінск. Восенню фронт усталяваўся на р. Беразіна-Днепр. Фактычна ЛітБелССР і БССР як яе частка перасталі існаваць. На занятых тэрыторыях польскія акупанты праводзілі надзвычай жорсткую палітыку. Ліквідаваліся не толькі бальшавісцкія органы ўлады, але не дапускалася стварэнне мясцовых органаў улады БНР. Жорстка праследваліся і адны, і другія. Толькі ў некаторых кіраўнікоў БНР захаваліся ілюзіі адносна прызнання незалежнасці беларускай дзяржавы. Рада БНР раскалолася па пытанні супрацоўніцтва з польскімі ўладамі. Пад час перамоў дзеячаў БНР і польскіх уладаў апошнія згадзіліся прызнаць існаванне незалежнай БНР, але ў адказ урад БНР павінен падпісаць дагавор аб уваходжанні Беларусі ў склад Польскай дзяржавы. Такая “незалежнасць на Да арганізаваных камуністамі і эсэрамі партызанскіх атрадаў пачалі далучацца прадстаўнікі іншых палітычных сіл. Распачатае вясной 1920 г. наступленне палякаў дазволіла ім захапіць шэраг беларускіх і ўкраінскіх гарадоў, аднак летам Чырвоная Армія пачала контрнаступленне, і да жніўня 1920 г. ўся тэрыторыя Беларусі была занята савецкімі вайскамі. Адначасова Савецкая Расія была вымушана пачаць супрацоўніцтва з буржуазным урадам Літвы – Тарыбай. 12 ліпеня 1920 года Савецкая Расія і Літва падпісалі дагавор, згодна з якім Літве перадавалася Віленская і Гродзенская губерніі з гарадамі Вільна, Гродна, Ліда, Вілейка, Ашмяны, Дзісна. Дагавор падпісалі без згоды з урадам БССР, і гэта было юрыдычным канцом ЛітБелССР. 31 ліпеня 1920 г. у Мінску была прынята дэкларацыя, якая другі раз абвяшчала незалежнасць Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь. Часовая ўлада перадавалася Беларускаму рэвалюцыйнаму камітэту (старшыня – А.Чарвякоў), які павінен быў дзейнічаць да II з’езда Саветаў Беларусі. У жніўні 1920 г. польская армія здолела разбіць пад Варшавай Чырвоную Армію, перайсці ў наступленне і зноў заняць значную частку Беларусі. 12 кастрычніка 1920 г. у Рызе паміж Украінай і Расіяй з аднаго боку і Польшчай з другога быў падпісаны дагавор аб перамір’і. Беларусаў зноў не запрасілі ўдзельнічаць у перамовах. Падпісанне перамір’я не спыніла ваенных дзеянняў. Пры падтрымцы польскага боку ў лістападзе на тэрыторыю Беларусі ўвайшлі атрады пад кіраўніцтвам С.Булак-Балаховіча, які абвясціў сябе начальнікам Беларускай дзяржавы. Але пасля захопу Мазыра, Петрыкава, Калінкавіч гэтыя злучэнні былі разбіты намаганнямі Чырвонай Арміі. У лістападзе-снежні 1920 г. адбылося ўзброенае выступленне на Случчыне, удзельнікі якога выступалі супраць перадачы павета да БССР. Сяляне былі незадаволены празмернымі памерамі харчразвёрсткі. На павятовым з’ездзе, дзе большасць была ў мясцовых эсэраў, было вырашана аказаць узброенае супраціўленне Чырвонай Арміі. Адначасова на з’ездзе было зноў паднята пытанне аб аднаўленні беларускай дзяржаўнасці. 13-17 снежня 1920 года ў Мінску прайшоў II Усебеларускі з’езд Саветаў. На ім у Канстытуцыю былі ўнесены змяненні, зацверджана структура дзяржаўнай улады: вышэйшая ўлада належыла з’езду Саветаў, ЦВК – распараджальны орган з’езда, выканаўчая ўлада ў СНК рэспублікі. Была ўведзена дзяржаўная манаполія, зямля перадавалася сялянам, але часткова. Лепшыя панскія маёнткі аддаваліся пад арганізацыю саўгасаў. З’езд ратыфікаваў умовы Рыжскага пагаднення ад перамір’і і надаў Расійскаму ўраду права заключаць любые міжнародныя пагадненні ад імя БССР. 18 сакавіка 1921 г. паміж Савецкай Расіяй, Украінай і Польшчай быў падпісаны Рыжскі мірны дагавор, паводле якога Польшча атрымала заходнюю частку Беларусі з больш чым Гаспадарка Беларусі ў час грамадзянскай вайны. Палітыка “Ваеннага камунізму” Вясной 1918 г. савецкі ўрад прыняў шэраг надзвычайных мер у галіне эканомікі, што атрымалі назву палітыкі “ ваеннага камунізму ”. Асноўныя яе прынцыпы – гэта правядзенне харчовай развёрсткі; увядзенне манаполіі хлебнага гандлю; нацыяналізацыя ўсёй прамысловасці; жорсткае размеркаванне харчовых і прамысловых тавараў; усеагульная працоўная павіннасць. У рэчышчы новай палітыкі была праведзена ліквідацыя прыватнага гандлю, была адзяржаўлена кааперацыя, спрабавалі арганізаваць прамы прадуктаабмен паміж горадам і вёскай. Харчовая развёрстка – заключалася ў фактычнай канфіскацыі лішкаў хлеба для пакрыцця выдаткаў на армію і ўтрыманне рабочых. Хлеб браўся за папяровыя грошы ці даўгавыя распіскі. Праводзілася яна сіламі рабочых атрадаў і камітэтаў беднаты, што мелі неабмежаваныя паўнамоцтвы. Вынік – сяляне ўтойвалі запасы, адмаўляліся засяваць больш зямлі, чым неабходна для пражытку сваёй сям’і (скарачэнне пасяўных плошчаў), месцамі было арганізавана ўзброенае супраціўленне прадатрадам. У пераўладкаванні вёскі новая ўлада вялікую ролю надавала стварэнню саўгасаў. Мэтай іх стварэння была спроба спрасціць працэдуру рэквізіцыі хлеба. Ствараліся саўгасы на падставе «Палажэння аб сацыяльным землеўладкаванні і мерах пераходу да сацыялістычнага земляробства» (прынята ў лютым 1919 г.). Згодна з гэтым дакументам, з нацыяналізаваных панскіх маёнткаў выдзяляліся маёнткі з высокай культурай гаспадарання, размешчаныя блізка да буйных цэнтраў – у іх ствараліся саўгасы. Астатнія маёнткі прызначаліся для стварэння калектыўных гаспадарак іншых тыпаў. На чэрвень 1919 г. у Мінскай губерні з 3000 былых памесцяў у 604 былі створаны саўгасы. У асноўнай масе саўгасы аказваліся нерэнтабельнымі, стратнымі, бо нехапала сельскагаспадарчай тэхнікі, цяглавай сілы і кваліфікаваных кадраў. Крызіс у сельскай гаспадарке Беларусі пераадолены не быў. На 1920 г. пасяўныя плошчы складалі толькі 2/3 ад даваенных, больш таго, рэзка знізілася ўраджайнасць асноўных культур, панесла страты жывёлагадоўля: колькасць коней скарацілася да 80%, буйной рагатай жывёлы - да 65,8%, свіней - да 44% ад даваеннага ўзроўню. Сельская гаспадарка к 1921 г. была ў цяжкім становішчы: калектыўныя гаспадаркі былі стратнымі і не карысталіся папулярнасцю ў сялян. Асноўны цяжар харчразвёрсткі клаўся на плечы серадняцкіх гаспадарак, якія складалі асноўную масу сельскага насельніцтва. Не менш цяжкая сітуацыя склалася ў прамысловасці. Тут існавала абсалютная цэнтралізацыя кіравання прадпрыемствамі і іншымі звеннямі гаспадаркі. Кіраванне ажыццяўлялася глаўкамі. Праводзілася рэарганізацыя прамысловасці ў накірунках – аб’яднання дробных нацыяналізаваных прадпрыемстваў (аблягчала кіраванне і забеспячэнне); адкрыцця новых дзяржаўных прадпрыемстваў; арганізацыі кааператыўных прадпрыемстваў. Савецкая ўлада ўжо ў першыя гады існавання заклала асноўныя элементы камандна-адміністрацыйнай сістэмы. Адначасова, пасля вызвалення тэрыторыі ад захопнікаў, пачалося аднаўленне прамысловасці. Першы напрамак – аднаўленне раней пабудаваных прадпрыемстваў. Да канца 1920 г. аднавілі дзейнасць тры чыгуналіцейныя заводы, сталярная і дзве абозарамонтныя майстэрні ў Мінску, Добрушская і Шклоўская папяровыя фабрыкі, Наспенскі, Ветранскі і Серкавіцкі шклозаводы, запалкавыя і тры канатныя фабрыкі, 37 лесапільных і 7 фанерных заводаў, некалькі смалакурных і дрожджавінакурных заводаў у Мінскай губерні. Пашырылася здабыча торфу, што садзейнічала паляпшэнню работы прадпрыемстваў. Сталі працаваць шэраг электрастанцый — Мінская, Магілёўская, Гомельская. Другі напрамак – будаўніцтва новых прадпрыемстваў. У Гомелі пачалося будаўніцтва лесапільнага завода, у Віцебску – панчошна-трыкатажнай фабрыкі. Аднаўленню прамысловасці садзейнічала дапамога Савецкай Расіі. Беларусі былі выдаткаваныя грашовыя сродкі, пастаўлена абсталяванне для паліграфічнай, швейнай, металаапрацоўчай прамысловасці. Хутчэй аднаўлялася лёгкая прамысловасць. Да 1920 г. яна выйшла на першае месца (ўдзельная вага 42,3%, у Расіі – 22,2%). Асабліва ўзрасла доля швейнай і гарбарна-абутковай вытворчасці, некалькі знізілася доля тэкстыльнай. За перыяд 1914-1920 гг. пашырыліся металаапрацоўчая вытворчасць і рамонтная база чыгункі. Чыгуначная сетка скарацілася да 1920 г. амаль на 2/3, моцна знасіўся машынны парк, не хапала паліва. Былі разбураны некаторыя чыгуначныя лініі, майстэрні і дэпо. Значна пацярпеў водны паравы транспарт. Агульны аб’ём рачных перавозак да 1920 г. упаў да 10% ад узроўню 1913 г. Судны хадзілі толькі па Заходняй Дзвіне да Віцебска, па Дняпры вышэй Оршы. На канец грамадзянскай вайны ў Беларусі працавала з перабоямі толькі 40% буйных прамысловых прадпрыемстваў, (мелі 70% рабочых даваеннага часу). Агульны аб’ём валавай прадукцыі прамысловасці склаў 15-20% да ўзроўню 1913 г. Адбыліся змены ў складзе рабочага класа Беларусі. На 1921 г. у БССР налічвалася 11.723 кваліфікаваных і 18.209 некваліфікаваных рабочых. Для забеспячэння рабочай сілай прадпрыемстваў, якія маглі працаваць, не хапала 28.954 кваліфікаваных рабочых. Адначасова ў дзяржаўную прамысловасць улілася значная колькасць рамеснікаў. Толькі 1/3 колькасці рабочых складалі патомныя пралетарыі. Гэта адмоўна адбілася на развіцці прамысловасці ў наступныя гады. Крызіс паўплываў і на фінансы. На 1919 г. пакупная здольнасць рубля знізілася ў параўнанні з 1913 г. у 16 разоў, на 1920 г. – у 2.420 разоў. Заробак рабочых у 1920 г. склаў 10-20% ад даваеннага ўзроўню. За гады грамадзянскай вайны і палітыкі «ваеннага камунізму» эканоміка края была даведзена да катастрафічнага стану. «Ваенны камунізм» уяўляў сабой тып гаспадарчай сістэмы без эканамічнага механізму. Кіраванне абапіралася на адміністрацыйныя метады і жорсткую цэнтралізаваную адміністрацыйную структуру. Нацыяналізацыя ўсёй эканомікі, банкаў, злом старога дзяржаўнага апарату не прывялі да самакіравання народа, да пад’ёму эканомікі. Сістэма рабочага самакіравання на нацыяналізаваных прадпрыемствах не апраўдала сябе.
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 517; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.191.223.30 (0.012 с.) |