Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Пачатак Вялікай Айчынай вайны

Поиск

22 чэрвеня 1941 года без аб’яўлення вайны Германія напала на СССР. На Беларусі супраць савецкага Заходняга фронту (камандуючы Дз.Паўлаў), пераўтворанага з Заходняй асобай ваеннай акругі, дзейнічала нямецкая група армій “Цэнтр” (генерал-фельдмаршал фон Бок). У першыя гадзіны вайны адбыліся масавы артылерыйскі абстрэл прыгранічнай тэрыторыі і бомбавыя ўдары па аддалёных ваенных базах Чырвонай Арміі, якая панесла велізарныя страты тэхнікі і людскіх рэсурсаў.

На дзяржаўнай мяжы адразу адбыліся цяжкія баі. Да канца ліпеня абараняўся гарнізон састарэлай Брэсцкай крэпасці. Аднак немцы прарвалі абарону і хутка прасоўваліся ўглыб Беларусі.
28 чэрвеня пасля жорсткіх баёў, у якіх удзельнічалі добраахвотныя атрады з жыхароў горада, Мінск быў здадзены. На захад ад Мінска ў акружэнні апынуліся злучэнні некалькіх савецкіх армій колькасцю некалькі соцен тысяч чалавек. 29 чэрвеня была аб’яўлена дадатковая мабілізацыя – у армію з БССР было прыцягнута каля 500 тыс. чалавек. У дапамогу арміі фарміравалі палкі народнага апалчэння.

У пачатку ліпеня 1941 уздоўж Заходняй Дзвіны і Дняпра была створана лінія абароны. 14 ліпеня пад Оршай упершыню выкарысталі дывізіён рэактыўных мінамётаў “Кацюша” (камандаваў І.Флёраў). Жорсткія баі разгарнуліся за беларускія гарады. З 3 па 26 ліпеня абараняўся Магілёў, жорсткая шматгадзінная бітва адбылася на Буйніцкім поле. З 12 па 19 жніўня абараняўся Гомель. Аднак да пачатку верасня 1941 года ўся тэрыторыя Беларусі была захоплена германскай арміяй. Усё гэта было вынікам не столькі тэхнічнай адсталасці Чырвонай Арміі, сколькі памылак сталінскага кіраўніцтва, масавых рэпрэсій сярод афіцэраў. Але Сталін знайшоў “вінаватых” – за правал абароны Беларусі быў расстраляны Дз.Паўлаў і некаторыя іншыя военачальнікі.

Эвакуацыя насельніцтва і сродкаў вытворчасці з тэрыторыі рэспублікі. Працоўны гераізм беларуских працощных ў савецкім тыле

Ужо ў першыя дні вайны краіна панесла вялікія людскія і матэрыяльныя страты. У выніку паражэнняў Чырвонай Арміі вораг хутка прасоўваўся ў глыбіню краіны. Да ліпеня войскі вермахта выйшлі на лінію Дняпра, захапілі амаль усю БССР. У другой палове жніўня была акупіравана астатняя, паўднёва-ўсходняя частка Беларусі. Яшчэ да поўнай акупацыі БССР прымаліся захады па пераводу эканомікі на ваенныя рэйкі. Адбывалася мабілізацыя эканомікі – перабудова яе на выпуск ваеннай прадукцыі, эвакуацыя прамысловасці і вытворчых фондаў сельскай гаспадаркі, матэрыяльных і культурных каштоўнасцяў, насельніцтва на ўсход. Знішчаліся прамысловые прадпрыемствы і іншыя каштоўнасці, якія вывезці не бола магчымасцяў.

23 чэрвеня 1941 года быў уведзены мабілізацыйны план вытворчасці боепрыпасаў. Шэраг прадпрыемстваў адразу перайшоў на вытворчасць ваеннай прадукцыі. Працоўны дзень у дабравольным парадку склаў 10-12 гадзін у суткі. Прадукцыя прадпрыемстваў лёгкай і харчовай прамысловасцяў прызначалася выключна для арміі (абутак, бялізна, абмундыраванне, хлеб, сухары, мясныя кансервы). Калгаснікі паскорылі тэмпы ўборкі ўраджаю і здачы збожжа дзяржаве. У той жа дзень, 23 чэрвеня 1941 г. пачалася частковая эвакуацыя. 25 чэрвеня 1941 г. была арганізавана Цэнтральная эвакуацыйная камісія пры СНК БССР, якую ўзначаліў старшыня СНК І.С.Былінскі. Умовы правядзення эвакуацыі на Беларусі былі неспрыяльнымі. Хутка наступала германская армія і прамысловасць заходніх абласцей БССР была страчана. З Мінска 24 чэрвеня збяжала партыйнае кіраўніцтва, пачалася паніка сярод насельніцтва, марадзёрства. Чыгунка была перагружана ваеннымі цягнікамі. У гэтых умовах прымаліся захады па эфектыўнай дзейнасці эвакуацыйных структур.

Праз 24 эвакапункта на ўсход адпраўлялі дзяцей і дарослых. Усяго выехала каля 1,5 млн. грамадзян Беларусі. Было эвакуявана 161 аддзяленне Дзяржбанка, 116 ашчадных кас, больш за паўмільярда руб. грашовага фонду, вывезены матэрыяльныя і культурныя каштоўнасці. Эвакуяваны навучальныя і культурныя ўстановы. Перабазіравалі прамысловыя прадпрыемствы, энергетычныя ўстаноўкі. Вывозілі найбольш важныя часткі прадпрыемстваў, агрэгаты і вузлы. Прадпрыемствы з усходняй часткі Беларусі вывозіліся амаль цалкам (з “Гомсельмашу” вывезлі 1100 вагонаў маёмасці). Усяго вывезена 124 буйных прамысловых і
14 прамысловых арцеляў. Як правіла, вывозіліся і рабочыя кадры. Частка прадпрыемстваў знішчалася (узарвана больш за 10 тыс. прамыслова-вытворчых будынкаў прадпрыемстваў).

Эвакуявалі матэрыяльныя рэсурсы сельскай гаспадаркі. Тэхніка і буйная рагатая жывёла адыходзіла на ўсход сваім ходам. Частка жывёлы перадавалася Чырвонай Арміі. Усяго ў тыл было адпраўлена 60% трактароў, 18% камбайнаў, 53% буйной рагатай жывёлы. Рэгулявалася праца чыгункі, праводзілася эвакуацыя яе рухомага саставу. Апошні эшалон з Мінска быў выведзены 28 чэрвеня, калі горад быў ужо захоплены.

Праца беларускай прамысловасці ў тыле. Асноўнымі раёнамі размяшчэння беларускай прамысловасці былі Паволжа
(47 прадпрыемстваў), Урал (35), сярэдняя паласа РСФСР (28), Заходняя Сібір (8 прадпрыемстваў). Ужо ў восень 1941 г. яны пачалі выпуск прадукцыі. На новых месцах адсутнічала вытворчая базы. Станкі часта ставіліся пад адкрытым небам або пад часовымі навесамі, выпуск прадукцыі адбываўся паралельна з будаўніцтвам карпусоў. Катастрафічна не хапала рабочай сілы. Частка заводаў і фабрык не здолела эвакуяваць працоўныя кадры, частка эвакуяваных рабочых пайшла на фронт. На заводы прымалі працаваць жанчан і дзяцей.

У выключных умовах барацьбы за выжыванне адміністрацыйна-камандная сістэма кіравання адыграла станоўчую ролю. Але адначасова былі значна пашыраны правы народных камісараў краіны, якія адказвалі за канкрэтныя галіны прамысловасці, дырэктараў і начальнікаў будоўляў у рашэнні многіх пытанняў вытворчасці, скарачалася структура кіраўніцтва апарату.

Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі

На акупаваных тэрыторыях быў усталяваны “ новы парадак ”, ідэалагічным падмуркам якога была тэорыя “расавай перавагі” нямецкай арыйскай расы над іншымі народамі, што давала першым права на сусветнае панаванне і права патрабаваць сабе “жыццёвую прастору”.

Мэты агрэсараў у адносінах да тэрыторыі СССР былі абазначаны ў плане “Ост” і “Дырэктывах па кіраўніцтву эканомікай у зноў акупіраваных усходніх абласцях” (так званая “ Зялёная папка ”). Яны прадугледжвалі паэтапную каланізацыю і германізацыю захопленых тэрыторый з мэтай поўнага выкарыстання яе рэсурсаў, знішчэнне каля 75% беларусаў і “агерманьванне” 25% беларусаў для выкарыстоўвання іх як працоўнай сілы. Практычныя рэкамедацыі па правядзенні гэтай палітыкі ўтрымлівала “Інструкцыя аб асобных абласцях да дырэктывы №21” да плана “Барбароса” ад
13 сакавіка 1941 года.

Адначасова з акупацыяй знішчаліся органы савецкай улады, мяняўся тэрытарыяльны падзел. Так, Віцебская, Магілёўская, Гомельская і ўсходнія часткі Мінскай і палесскіх абласцей увайшлі ў склад “вобласці армій тылу” группы армій “Цэнтр”. Улада тут належыла Штабу тыла групы армій “Цэнтр”, палявым і мясцовым камендатурам. Паўднёвыя часткі Гомельскай, Палесскай, Піснкай і Брэсцкай абласцей з гарадамі Мазыр, Пінск, Брэст перадаваліся рэйхскамісарыяту “Украіна”. Беластоцкая, частка Брэсцкай і Баранавіцкай абласцей увайшлі ў склад Усходняй Прусіі. Паўночна-Заходнія раёны Вілейскай вобласці ўвайшлі ў склад генеральнай акругі “Літва”, і толькі цэнтральная частка Беларусі ў складзе 68 раёнаў (з 201) утварылі генеральную акругу “Беларусь” у складзе рэйхскаміссарыята “Остланд” з рэзідэнцыяй у Рызе. На чале акругі стаяў генеральны камісарыят Беларусі, яму падпарадкоўваліся мясцовыя камісарыяты ў гарадах і раёнах. Ствараліся так сама органы мясцовага самакіравання – гарадскія ўправы на чале з бургамістрамі, раённыя ўправы, у валасцях прызначалі валасных старшынь, у вёсках стараст. Яны знаходзіліся пад пільным наглядам нямецкіх камендантаў і камісараў.

Для падтрымання парадку на тэрыторыі былі размешчаны 5 ахоўных дывізій і створаны паліцыйскі апарат. Акрамя таго, дзейнічалі аператыўныя групы рэйхсфюрэра СС Гімлера, якія распачалі масавы тэрор супраць насельніцтва. Агульная колькасць ваенна-паліцэскіх сіл на Беларусі дасягала 160 тыс. чалавек. Летам-восенню 1941 года на Беларусь былі ўведзены ўкраінскія і літоўскія прафашысцкія фарміраванні, якія адрозніваліся асаблівай жорсткасцю нават ў параўнанні з нямецкімі вайскоўцамі. Літоўскі батальён толькі з 5 кастрычніка па 7 лістапада 1941 года знішчыў
43 тысячы мірных беларусаў.

Акупанты стварылі сістэму лагераў і турам для розных катэгорый зняволеных. Ваеннапалонныя ўтрымліваліся ў дулагах, шталагах, афлагах, цывільныя асобы ў працоўных лагерах СД, перасыльных лагерах СС, штрафных лагерах, гета. На Беларусі было ўтворана каля 260 лагераў, буйнейшым быў Трасцянецкі пад Мінскам, дзе нацысты знішчылі каля 206.500 чалавек.

Беларуская калабарацыя. Пасля правала палітыкі бліцкрыга адбыліся карэктывы палітыкі ў адносінах да мясцовага насельніцтва, акупантам неабходна было абапірацца на кола мяцовых супрацоўнікаў. Беларуская калабарацыя мела некалькі складаючых частак. Па першае, гэта ідэйная калабарацыя з ліку паслядоўнай антыбальшавісцкай эмігранцкай апазіцыі. Яе прадстаўлялі члены Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі Ф.Акінчыца а так сама некаторыя іншыя эмігранты – І.Ермачэнка, В.Захарка, В.Гадлеўскі, Я.Станкевіч і інш. Па-другое – гэта жыхары БССР, якія паверылі немцам і свядома пайшлі да іх на службу, і па-трэцяе – гэта людзі, пазбаўленыя выбару (ваеннапалонныя). Таму аднолькава трактаваць калабарацыю як асэнсаваную здраду радзіме немагчыма. Але касцяк калабарацыі складалі прадстаўнікі першай групы, і яны мелі намер аднавіць самастойную Беларусь.

У кастрычніку 1941 года з дазволу гаўляйтэра В.Кубэ была створана Беларуская народная самапомач (БНС), кіраваў якой І.Ермачэнка. Галоўнай мэтай яе існавання была вызначана дапамога пацярпеўшым беларусам ад вайны і бальшавікоў. Беларусы спрабавалі стварыць свае ўзброеныя сілы і органы ўлады, але немцы ім адмовілі і цалкам пачалі кантраляваць іх дзейнасць.

З паражэннямі на фронце мяняліся адносіны да калабарантаў.
29 чэрвеня 1942 года В.Кубэ дазволіў стварыць “ Вольны корпус самааховы ” (беларуская самаахова – БСА), Раду БНР з 12 чалавек і 13 аддзелаў пры ёй. Таксама быў дадзены дазвол на стварэнне Беларускага навуковога таварыства, прафсаюзаў, беларускага судовага апарату. Развярнулася кіпучая дзейнасць па стварэнню БСА, аднак узбройваць яе было забаронена, а пазней большую цікавасць немцы праявілі да паліцэйскіх батальёнаў на чале з нямецкімі афіцэрамі. Вясной 1943 года немцы адмовіліся ад ідэі стварэння БСА.

22 чэрвеня 1943 года В.Кубэ даў дазвол на стварэнне маладзёжнай арганізацыі “ Саюз беларускай моладзі – СБМ ” (М.Ганько, В.Абрамава), куды прымаліся юнакі і дзяўчынкі ва ўзросце 10-20 гадоў. Каб уступіць – трэба было пісьмова падцвердзіць арыйскае паходжанне і сваё жаданне служыць фашызму. Але члены СБМ не вывозіліся ў Германію на прымусовыя работы, таму ў арганізацыю ўступіла некалькі тысяч чалавек, галоўным чынам з Заходняй Беларусі. Часта яны далёка стаялі ад галоўнай мэты дзейнасці – аднаўлення Беларусі з дапамогай Германіі. Але беларускія калабаранты пакуль так і не атрымалі ад немцаў чаго жадалі – інстытутаў дзяржаўнасці. Поспехі Чырвонай Арміі прастымулявалі акупантаў. 27 чэрвеня 1943 года В.Кубэ дазволіў стварыць “ Раду даверу ” – пастаянны дарадчы орган пры генеральным камісары. У радзе былі В.Іваноўскі (бургамістр Мінска), Ю.Сабалеўскі (ад Беларускай самапомачы), К.Рабушка (ад прафсаюзаў), М.Ганько, В.Абрамава (ад СБМ) і інш.

21 верасня 1943 года ў выніку замаха быў забіты гаўляйтэр В.Кубэ. Яго пераемнік генерал фон Готберг яшчэ больш актывізаваў адносіны з калабарантамі. У барацьбе з партызанамі ён прапанаваў абапірацца на мясцовыя сілы, дзеля чаго з верасня 1943 года пачаліся фарміравацца беларускія паліцэйскія атрады (замест БСА) якімі кіравалі немцы. Да лютага 1944 г. было створана 7 батальёнаў (каля 2167 чалавек). Але наглядалася масавае дэзертырства як з паліцэйскіх батальёнаў так і з БСА.

Пасля таго, як Чырванай Арміяй быў вызвалены Гомель, у Мінску ў снежні 1943 года была створана Беларуская Цэнтральная Рада з 14 чалавек – марыянетачны ўрад на чале з прэзідэнтам Р.Астроўскім. Галоўнай мэтай члены ўрада абвясцілі мабілізацыю сіл супраць бальшавізму. Але ЦБР атрымала права вырашаць толькі пытанні адукацыі, культуры, сацыяльнай дапамогі і стварыць войс-
ка – Беларускую краёвую абарону (Ф.Кушаль – кумандуючы). Загадам 6 сакавіка 1944 года была аб’яўлена прымусовая мабілізацыя пад пагрозай пакарання смерцю для нез’явіўшыхся. Стварэнне войска зацягнулася і было неактуальным – 27 чэрвеня 1944 года пачалося вызваленне Мінска. У гэты дзень у гарадскім тэатры адбыўся так званы II Усебеларускі кангрэс з бургамістраў, начальнікаў паліцый, членаў БЦР, СБМ і іншых “дэлегатаў”. Яны прынялі рэзалюцыі аб непрызнанні БССР, міжнародных пагадненняў, якія датычыліся БССР і хутка ад’ехалі ў Кёнігсберг і Берлін праводзіць агітацыйную працу сярод эмігрантаў і вывезеных на працу беларусаў па стварэнню беларускай арміі. Але ўся іх дзейнасць паказала крах намаганняў на стварэнне Беларускай дзяржавы з дапамогай нацыстаў. Беларускі народ не падтрымаў дзеячаў, якія супрацоўнічалі з палачамі.

Дзеля эканамічнай эксплуатацыі Беларусі быў створаны апарат, падначалены штабу па кіраўніцтву эканомікай “Ост”, ці “Ольдэбург”. У яго склад уваходзілі спецыяльныя гаспадарчыя каманды, інспекцыі, атрады для збору сродкаў вытворчасці і сыравіны. Былі вызначыны 17 кампаній, меўшых правы на эксплуатацыю рэсурсаў Беларусі, гэта Цэнтральнае гандлёвае таварыства “Усход”, “Герман Герынг”, прыватныя нямецкія фірмы, акцыянерныя таварыствы “Борман”, “Трэбец”, “Троль”, “Шляхт-гофт” і інш.

У гады вайны на тэрыторыі Беларусі дзейнічала каля 60 адносна буйных прадпрыемстваў пераважна ў металаапрацоўчай, мясцовай, лёгкай і харчовай прамысловасці. Дзейнічала значная колькасць дробных, рамесных, саматужных гаспадарчых адзінак. Прадпрыемствы, якія ўдалося акупантам пусціць у ход, у асноўным займаліся рамонтам сапсаванай тэхнікі, зброі, рухомага чыгуначнага саставу. Уцалеўшыя прадпрыемствы лёгкай і харчовай прамысловасці абслугоўвалі армію вермахта. Увосень 1941 г. з 332, існуючых да вайны ў Мінску, буйных прадпрыемстваў гітлераўцам удалося запусціць 39, напярэдадні вызвалення сталіцы іх працавала толькі 19. Падзенне вытворчасці было абумоўлена як недахопам сыравіны, так і сабатажам працуючых, дыверсійнымі актамі партызан і падпольшчыкаў.

Акупанты праводзілі прымусовы набор рабочых на прадпрыемствы, праз абавязковую рэгістрацыю на біржы працы. Аднак толькі ў Мінску на пачатак 1943 г. не хапала 10 тыс. кваліфікаваных рабочых і каля 2-4 тыс. рознарабочых.

Ажыццяўляўся вываз сыравіны і абсталявання для прамысловасці Германіі. Вывозілі ўсё – станкі, абсталяванне прамысловасці, будаўнічыя матэрыялы, сыравіну для тэкстыльнай прамысловасці, лясныя багацці, тарфяныя рэсурсы (здабывалі і вывозілі шогод 790-800 тыс. т). Вывозілі нават рабоў – каля 380 тыс. маладых беларусаў выкарыстоўваліся на катаржных работах у рэйху.

Мясцовае насельніцтва атрымала дазвол на дробнае прыватнае прадпрымальніцтва, прыватную практыку для медыцынскіх і некаторых іншых работнікаў; уладання невялікімі саматужнымі прадпрыемствамі, майстэрнямі, крамамі. Тым, хто падтрымліваў «новы парадак», гарантавалася права на нерухомасць, маёмасць, зямлю. Аднак на практыцы ўсё гэта было рэалізавана ў даволі абмежаваных памерах. Быў дазволены камісійны гандаль. Дазвалялася гандляваць прадуктамі, але рэалізацыю сельскагаспадарчай прадукцыі маглі ажыццяўляць толькі тыя сяляне, якія выканалі ўстаноўленыя гітлераўцамі абавязковыя пастаўкі.

На акупіраванай тэрыторыі існавала сістэма абарачэння дзвюх валют: савецкай і акупацыйнай. Афіцыйны курс маркі быў завышаны, гаспадарчыя нямецкія банкі скуплялі вялікія сумы савецкай валюты і выкарыстоўвалі яе для фінансавання сваіх выдаткаў, ажыццяўляючы «легальнае» рабаванне Беларусі.

Падатковая сістэма акупантаў – гэта адзін з элементаў рабавання Беларусі. Існавалі дзве формы грашовага падатку: дзяржаўны і мясцовы. Дзяржаўны падатак, падатак з абароту, з прыбылі, падаходны спаганяўся з прыватных і дзяржаўных прадпрыемстваў. Грамадзяне абкладаліся падушным, адміністрацыйным падаткамі, страхавым зборам, падаткам для аплаты старастаў вуліц. Для сялян існавалі нормы абавязковых паставак прадукцыі.

У аграрнай палітыкі акупантаў вылучаюць тры асноўныя этапы.

Першы этап праводзіўся з лета 1941 г. да пачатку вясны 1942 г. У гэты перыяд захавалася калгасная сістэма пад відам “абшчынных гаспадарак” і “дзяржаўных маёнткаў” (саўгасы). Пакінуты пасады старшынь, брыгадзіраў, афіцыйна не распускаліся праўленні, рэвізійныя камісіі і г.д. Але інвентар і жывёла былі абвешчаны ўласнасцю германскай дзяржавы. У Заходняй Беларусі, дзе не паспелі правесці калектывізацыю, адбыўся зварот да індывідуальнай гаспадаркі. Вярталіся маёнткі былым уладарам – панам, асаднікам, заможным сялянам. Яны лічыліся адміністратарамі, кіраўнікамі былых сваіх маёнткаў, але права маёмасці на зямлю і інвентар не мелі. Там жа ствараліся дзяржаўныя маёнткі для будучых нямецкіх каланістаў.

Другі этап (вясна 1942 г. па лета 1943 г.) пачаўся з прыняцця закону «Аб новым парадку землекарыстання» у лютым 1942 г., які адмяняў калгасную сістэму і дэклараваў магчымасць трох пераходных формаў землекарыстання: абшчыннай гаспадаркі (замест калгасаў), земляробчых таварыстваў (кааператывы) і індывідуальнай сялянскай гаспадаркі. Гэта было вынікам правалу аграрнай палітыкі, заснаванай на захаванні калгасаў і неабходнасцю атрымаць падтрымку сялян – бо пачынаўся масавы партызанскі рух. Так сама неабходна было забяспечыць патрэбы Германіі ў прадуктах харчавання.

У заходніх абласцях рэспублікі ўзаконьваліся аднаасобныя гаспадаркі, права маёмасці распаўсюджвалася толькі на прысядзібныя ўчасткі. На калгасных землях ствараліся абшчынныя гаспадаркі. Сельскагаспадарчыя работы там вяліся супольна, а ўборка ўраджаю асобна кожным дваром на надзеле (6-7 га на двор). Устанаўлівалася калектыўная адказнасць за здачу натуральнага падатку, выкананне распараджэнняў акупантаў. Абавязковыя пастаўкі, якія дасягалі памераў паловы ўраджаю дапаўняліся аперацыямі па канфіскацыі сельскагаспадарчай прадукцыі. Таму для сялян палёгкі гэтае “рэфармаванне” не прынесла.

Трэці этап (лета 1943 г. па лета 1944 г.) пачаўся з прычыны паражэння пад Сталінградам, пагаршэнне становішча ў сельскай гаспадарцы і росту партызанскага руху.

3 чэрвеня 1943 г. была абвешчана “Дэкларацыя аб сялянскім праве ўласнасці”, якая ўстанаўлівала для сялян замест “права ўладання” права прыватнай ўласнасці на зямлю. У першую чаргу зямлю атрымлівалі сяляне, якія супрацоўнічалі з акупацыйнымі ўладамі. Але з верасня 1943 г. пачалося вызваленне Беларусі і палажэнні “Дэкларацыі” сталі неактуальныя.

Эканоміка Беларусі значна пацярпела ад вайны. Частка прамысловых прадпрыемстваў была вывезена на ўсход, у тыл Чырванай Арміі, частка знішчына пры адступленні. Вялікая колькасць рэсурсаў і абсталявання была разрабавана акупантамі, вывезена ў Германію. Часткова гаспадарчыя магутнасці сапсавалі ці знішчылі партызаны і падпольшчыкі (каб прадухіліць іх выкарыстанне акупантамі). Акупацыйныя ўлады праводзілі гаспадарчую палітыку рабавання як прамысловых, сельскагаспадарчых, так і прыродных рэсурсаў краю. Да пачатку вызвалення эканамічны ўзровень развіцця Беларусі значна знізіўся нават ў параўнанні з першымі гадамі індустрыялізацыі.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 293; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.133.136.95 (0.01 с.)