Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Тэма 1. Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі↑ Стр 1 из 3Следующая ⇒ Содержание книги
Похожие статьи вашей тематики
Поиск на нашем сайте
1. Пачатак засялення чалавекам тэрыторыі Беларусі. Гаспадарчае жыццё людзей у першабытную эпоху. 2. Асаблівасці разлажэння першабытнага грамадства на беларускіх землях. 3. Духоўная культура людзей у першабытным грамадстве. 4. Праблема этнагенезу беларусаў. 1. Пачатак засялення чалавекам тэрыторыі Беларусі. Гаспадарчае жыццё людзей у першабытную эпоху. Першабытнае грамадства аб’ектыўна застаецца найбольш складаным перыядам у вывучэнні гісторыі любой краіны. Пры даследаванні гэтага часу фактычна адзінай крыніцай з’яўляюцца дадзеныя археалагічных раскопак, абапіраючыся на якія, вучоныя спрабуюць рэканструіраваць гістарычнае мінулае. Прынята лічыць, што прарадзімай чалавека з’яўляецца Усходняя Афрыка і Паўднёвая Азія, дзе прыкладна тры мільёны гадоў таму людзі вылучыліся з жывёльнага свету. Распаўсюджанне чалавека ў Еўропе адбылося значна пазней, каля 600 тыс. гадоў таму, і ўвогуле прыпала на ледавіковую эпоху. Ледавікі ў старажытнасці пакрывалі і тэрыторыю сучаснай Беларусі. Магчыма, што першыя насельнiкi з’явіліся тут пасля адыходу буйнога валдайскага абледзянення, у прамежку каля 100–40 тыс. гадоў да н. э. Пра гэта сведчаць грубаабабітыя каменныя прылады працы, знойдзеныя археолагамі каля вёсак Абідавічы Быхаўскага раёна і Свяцілавічы Веткаўскага раёна. Як лічаць вучоныя, крамянёвыя скрэблы, востраканечнікі і ручныя рубілы маглі быць зроблены неандэртальцамі. Неандэртальцы з’яўляліся непасрэднымi папярэднiкамi сучаснага чалавека, але па знешнім выглядзе яшчэ значна ад яго адрозніваліся: мелі моцна развітае надброўе, шырокія насавыя адтуліны, наяўны патылічны валік, даволі валасатае цела і інш. Больш упэўнена можна сведчыць, што засяленне тэрыторыі Беларусі адбылося 40–30 тыс. гадоў таму. Археолагамі выяўлены добра захаваўшыяся стаянкі першабытных людзей каля вёсак Юравічы Калінкавіцкага раёна і Бердыж Чачэрскага раёна. Час з’яўлення гэтых стаянак ― адпаведна 26 тыс. гадоў і 23,5 тыс. гадоў да н. э. Іх насельнікі ўжо былі людзьмі сучаснага антрапалагічнага тыпу - краманьёнцамі. Яны валодалі тэхнікай пласцінчатай апрацоўкі крэменю і выраблялі больш дасканалыя і разнастайныя, у параўнанні з неандэртальцамі, прылады працы, такія як нажы, сякеры, разцы і інш. Перыяды пацяплення на тэрыторыі сучаснай Беларусі змяняліся часамі пахаладання, але такія цяжкія ўмовы толькі загартоўвалі першабытных людзей, вымушалі іх прыстасоўвацца да навакольнага асяроддзя, вынаходзіць новыя спосабы здабывання ежы, што ў выніку садзейнічала развіццю іх інтэлекту. Поўнаму засяленню тэрыторыі Беларусі першабытным чалавекам спрыялі прыродна-кліматычныя ўмовы, якія ўсталяваліся пасля канчатковага адыходу ледавіка, прыкладна 14–12 тыс. гадоў таму: вільготны клімат, багаты раслінны і жывёльны свет і, як спадчына ледавіковай эпохі, вялікая колькасць рэк і азёр. Археолагамі знойдзена і даследавана звыш за 60 стаянак таго часу. Абавязковай умовай, якая першапачаткова забяспечыла эвалюцыю чалавека, была наяўнасць каля стойбішча старажытных людзей не толькі вады і жывёлы - аб’ектаў палявання, але і камянёў, якія падыходзілі для вырабу прылад працы. Камяні выкарыстоўваліся і ў якасці матэрыялу для пабудовы першабытных жытлаў, выкладкі ачагоў. Пры дапамозе двух камянёў чалавек навучыўся высякаць агонь і тым самым авалодаў адной з прыродных стыхій. Таму, згодна з археалагічнай перыядызацыяй, першы перыяд станаўлення і развіцця чалавека невыпадкова называецца каменным векам. Для тэрыторыі Беларусі ён датуецца 100–3 тыс. гадоў да н. э. У адпаведнасці з матэрыялам, з якога старажытныя людзі выраблялі прылады працы, вучоныя выдзяляюць яшчэ два перыяды першабытнага грамадства: бронзавы век (2 тыс. да н. э. - VІІІ ст. да н. э.)і жалезны век (VІІ ст. да н. э. - VІІ ст. н. э.). Каменны век з’яўляўся самым працяглым па часе, і для лепшага вывучэння гэты перыяд прынята падзяляць на: § палеаліт (ранні каменны век – 100–10 тыс. гадоў да н. э.); § мезаліт (сярэднекаменны век – 9–5 тыс. гадоў да н. э.); § неаліт (новы каменны век – канец 5–3 тыс. да н. э.). Палеаліт. Жыццё чалавека ў першабытную эпоху ўпрост залежала ад забяспечанасці харчаваннем.Самым старажытным, найпрасцейшым і трывалым відам гаспадарчай дзейнасці людзей з’яўлялася збіральніцтва. З дапамогай прымітыўных прылад працы - палкі-капалкі, рога жывёлы людзі здабывалі розныя карэнні і расліны. Збіральніцтва не патрабавала ад чалавека спецыяльных навыкаў, але і не заўсёды магло забяспечыць яго неабходнай колькасцю ежы. Таму ў працэсе эвалюцыі і барацьбы за існаванне чалавек па сутнасці стаў драпежнікам, і галоўную ролю ў яго жыцці пачало адыгрываць паляванне. Паляванне было больш складаным відам гаспадарчай дзейнасці, патрабавала ад чалавека стварэння прынцыпова іншых прылад працы, а таксама вывучэння звычак звяроў, умення на практыцы прымяняць атрыманыя веды. Згодна з дадзенымі археалагічных раскопак, на працягу ўсяго ранняга каменнага веку людзі на тэрыторыі сучаснай Беларусі палявалі на буйных звяроў, у прыватнасці, на маманта. Паляванне на гэтую жывёлу, дарослая асоба якой важыла каля трох тон, для першабытнага чалавека было справай няпростай і небяспечнай. Людзі ўжывалі так званую загонна-аблаўную сістэму палявання, калі з дапамогай крыкаў і агню імкнуліся загнаць маманта ў загадзя падрыхтаваную яму-пастку. Але нават патрапіўшы ў яе мамант уяўляў вялікую пагрозу для чалавека, паколькі яго біўні па памерах значна пераўзыходзілі прымітыўную зброю людзей. Аднак пры станоўчым выніку палявання спажыванне маманта фактычна было безадходным: яго мяса і тлушч выкарыстоўваліся ў ежу, а косці і скура - для будаўніцтва жытла, вырабу вопраткі, абутку і прылад працы. Гаспадарчая дзейнасць чалавека ў першабытным грамадстве насіла калектыўны характар, паколькі адзін чалавек не мог забяспечыць сябе сродкамі харчавання, абараніцца ад драпежнікаў і супрацьстаяць прыродным стыхіям. Як лічаць вучоныя, першым чалавечым калектывам з’яўлялася праабшчына, або першабытны чалавечы статак, які складаўся з 20–30 чалавек на чале з правадыром. Храналагічна праабшчына на тэрыторыі Беларусі існавала ў перыяд 100 тыс. гадоў да н. э. - 35 тыс. гадоў да н. э. Эвалюцыя гаспадарчых адносін, удасканаленне прылад працы прывялі да зменаў і ў грамадскім ладзе: прыкладна 35 тыс. гадоў да н. э. пачалі ўтварацца парныя саюзы, якія складалі родавую абшчыну. Чалавек стаў ператварацца ў сацыяльную істоту, члена родавага і вытворчага калектыву. Род - калектыў кроўных родзічаў, які вёў сваё паходжанне па адной лініі і меў агульную маёмасць. Для першабытнага грамадства праца была абавязковым і неабходным сродкам выжывання, прычым назіраўся яе пола-ўзроставы падзел, калі гаспадарчыя абавязкі размяркоўваліся паміж членамі роду ў залежнасці ад полу і ўзросту. Нягледзячы на тое, што ў гаспадарчым жыцці галоўная роля належала мужчыне-паляўнічаму, на чале роду першапачаткова стаяла жанчына, паколькі пры неўпарадкаваных шлюбных адносінах роднасць можна было вызначыць толькі па жаночай лініі. Гэты перыяд у развіцці грамадства атрымаў назву матрыярхат. Унутры роду існавала экзагамія - жорсткая забарона шлюбных сувязяў паміж членамі роду. Мезаліт. Асноўнымі заняткамі першабытных людзей у перыяд палеаліту і мезаліту былі збіральніцтва, паляванне і рыбалоўства. Яны складалі аснову прысвойваючай гаспадаркі, пры якой людзі нічога не выраблялі самі, а ўжывалі ў ежу толькі тое, што давала ім прырода. З пачаткам мезаліту ледавік канчаткова адступіў і на тэрыторыі сучаснай Беларусі ўсталяваўся клімат, блізкі да цяперашняга, што натуральна прывяло да зменаў у флоры і фауне. Чарговы раз прырода ўнесла карэктывы і ў гаспадарчую дзейнасць людзей. Зніклі маманты, на якіх людзі палявалі дзесяткі тысяч гадоў, і з’явіліся новыя віды звяроў і птушак, а значыць, узнікла неабходнасць пошуку новых метадаў палявання і вырабу больш дасканалай зброі. Галоўным вынаходніцтвам чалавека ў гэты час становіцца першае механічнае прыстасаванне – лук і стрэлы. У час мезаліту людзі пачалі вырабляць так званыя мікраліты - дробныя дэталі састаўных прылад працы, зробленыя з крэменю. Мікраліты звычайна ўстаўляліся ў пазы касцяных ці рагавых апраў, у дрэўкі стрэл і наканечнікі дзідаў, складалі лёзы кінжалаў, шыпы гарпуноў. Знікненне мамантаў пазбавіла чалавека галоўнай крыніцы харчавання і тым самым павялічыла вагу іншых гаспадарчых заняткаў, у першую чаргу рыбалоўства. Вядома, што ў перыяд мезаліту людзі на тэрыторыі Беларусі для рыбнай лоўлі выкарыстоўвалі розныя прыстасаванні: кручкі, гарпуны, пляцёныя з лыка сеткі і інш. Акрамя таго, рыбалоўства садзейнічала ўзнікненню аселага ладу жыцця, паколькі людзям не трэба было пераходзіць з месца на месца ў пошуках здабычы, як гэта рабілі паляўнічыя. На карысць гэтай думкі сведчаць знаходкі каменных сякер з драўлянай ручкай, якія, хутчэй за ўсё, выкарыстоўваліся людзьмі пры будаўніцтве жытлаў. Верагодна, што менавіта ў мезаліце адбыліся змены і ў грамадскім жыцці людзей – з’явіліся першыя племянныя супольнасці. Яны ўзніклі ў выніку аб’яднання некалькіх экзагамных родаў, звязаных агульнасцю паходжання, тыпам гаспадарчых заняткаў, звычаяў і абрадаў. Разам з тым існаваў звычай эндагаміі, калі шлюбныя адносіны дазваляліся толькі ўнутры вызначанай племянной супольнасці. Неаліт стаў якасна новым этапам у жыцці старажытных людзей, які характарызаваўся пераходам ад прысвойваючай да вытворчай гаспадаркі - людзі пачалі займацца земляробствам і жывёлагадоўляй. І хоць напачатку доля іх прадукцыі ў рацыёне чалавека была невялікая і ў перыяд неаліту па-ранейшаму панавала прысвойваючая гаспадарка, усё ж, дзякуючы земляробству і жывёлагадоўлі, у людзей упершыню з’явілася магчымасць нарыхтаваць ежу пра запас. Гэта ўнесла пэўныя змены ва ўзаемаадносіны чалавека з навакольным асяроддзем, пазбавіла яго безумоўнай залежнасці ад прыроды. У першабытных людзей з’явіўся вольны час, і яны атрымалі магчымасць выкарыстоўваць яго для далейшага ўдасканалення гаспадаркі. Для таго, каб займацца земляробствам, патрабаваліся новыя прылады працы, у сувязі з чым павялічылася патрэба ў высакаякаснай сыравіне - крэмені. У неаліце пачалася шахтавая здабыча крэменю. Старажытныя шахты на тэрыторыі Беларусі выяўлены каля пасёлка Краснасельскі (Гродзенская вобл.). Даследаванне вучонымі гэтага археалагічнага помніка дазволіла ўявіць карціну далёкага мінулага і высветліць, што старажытныя шахцёры здабывалі крэмень спецыяльным наборам гарняцкіх інструментаў, зробленых пераважна з рогаў высакароднага аленя. У гэты час людзі авалодалі новай тэхналогіяй апрацоўкі крэменю - шліфаваннем. У выніку з’явіліся высакаякасныя прылады працы: нажы і кінжалы, скрабкі, праколкі, свёрдлы, разцы, долаты, сякеры і інш. Важным вынаходніцтвам чалавека ў перыяд неаліту стаў выраб глінянага посуду (керамікі), у якім можна было захоўваць зерне, арэхі і ягады, гатаваць ежу на вогнішчы. Першыя керамічныя гаршкі найчасцей ляпіліся з шырокіх гліняных стужак, а звонку абмазваліся моцнаразбаўленай глінай. Для большай устойлівасці дно такога посуду звычайна рабілася завостраным. Ужыванне прыгатаванай ежы спрыяла павелічэнню працягласці жыцця людзей, а выкарыстанне новых інтэнсіўных формаў гаспадарання абумовіла хуткі рост насельніцтва (на тэрыторыі Беларусі археолагамі выяўлена больш за 600 неалітычных стаянак). Такім чынам, у час неаліту адбыліся якасныя карэнныя змены ў развіцці першабытнай гаспадаркі. Шахтавая здабыча крэменю, новыя тэхнікі ў вытворчасці прылад працы, выраб глінянага посуду і тканага адзення, а галоўнае - паступовы пераход да земляробства і жывёлагадоўлі далі вучоным падставы характарызаваць гэты перыяд як «неалітычную рэвалюцыю». Бронзавы век першым перыядам у гісторыі чалавецтва, калі людзі пачалі апрацоўваць метал. Бронза - гэта сплаў медзі і волава. Узнікненне і актыўнае пашырэнне металургіі садзейнічала актывізацыі абмену, у першую чаргу, металічнымі вырабамі, а таксама якасным крэменем і бурштынам. У бронзавым веку вытворчая гаспадарка пачала адыгрываць дамінуючую ролю, у сувязі з чым земляробства i жывёлагадоўля паступова станавіліся галоўнымі заняткамі людзей, прычым удзельная вага жывёлагадоўлі была больш значная. З-за недахопу на тэрыторыі Беларусі медзі і бронзы прылады працы па-ранейшаму рабілі з каменя, а метал выкарыстоўваўся пераважна для вырабу зброі і ўпрыгажэнняў. Адбыліся значныя змены і ў грамадскім жыцці людзей. Ужо ў перыяд ранняга бронзавага веку пачала ўзрастаць роля мужчыны ў жыцці абшчыны. Працай мужчын стваралiся пастаянныя харчовыя запасы, што садзейнічала ўтварэнню вялiкiх патрыярхальных сем’яў і складванню патрыярхальна-родавага ладу (патрыярхату). Развіццё вытворчасці прывяло да ўзнікнення прыватнай уласнасці, замены родавай абшчыны суседска-родавай, усталявання патрыярхальнага рабства і зараджэння падзелу грамадства на класы. Адметнай рысай эпохі бронзы было пранікненне на тэрыторыю Беларусі народаў індаеўрапейскай моўнай групы. «Прарадзіма» індаеўрапейцаў, на думку большасці вучоных, знаходзілася ў Пярэдняй Азіі. У выніку вялікай міграцыі (у 4–3 тыс. да н. э.) індаеўрапейцы сталі рассяляцца па тэрыторыі Еўропы і змешвацца з карэнным (аўтахтонным) насельніцтвам, у выніку чаго яны набылі адметныя рысы і паклалі пачатак утварэнню многіх народаў - германцаў, балтаў, славян і інш. Першымі плямёнамі індаеўрапейскай моўнай групы, якія праніклі на тэрыторыю Беларусі і часткова асімілявалі, а часткова выцеснілі з яе карэннае, хутчэй за ўсё фіна-ўгорскае насельніцтва, былі балты (продкі сучасных літоўцаў, латышоў і існаваўшых у старажытнасці прусаў і яцвягаў). У бронзавым веку землі сучаснай Беларусі былі заселены плямёнамі некалькіх археалагічных культур, якія займалі акрэслены рэгіён і адрозніваліся паміж сабой спосабамі вырабу прылад працы, керамічнага посуду, жыллёвых пабудоў, пахавальных абрадаў: культура шнуравой керамікі, сярэднедняпроўская, тшцінецка-соснінская культуры і інш. Жалезны век. Адкрыццё жалеза старажытнымі людзьмі з’явілася пачаткам вялікага тэхнічнага перавароту ў гісторыі чалавецтва. Пашырэнню чорнай металургіі на землях Беларусі спрыялі даступнасць сыравіны і адносна нескладаная тэхналогія атрымання жалеза, якое здабывалі з балотнай і азёрнай руды. З’яўленне і выкарыстанне жалеза значна паўплывала на характар матэрыяльнай культуры і гаспадаркі. У першую чаргу, жалеза стала якасна новым матэрыялам для вырабу прылад працы: з’явіліся жалезныя сякеры з драўляным тапарышчам, матыкі, ралы, што садзейнічала пераходу ад матыкавага да лядна-агнявога земляробства. Гэта была цэлая сістэма гаспадарання, якая патрабавала ад чалавека цяжкай і напружанай працы. Неабходна было высекчы лес, выкарчаваць пні, высахшыя дрэвы спаліць, а попел выкарыстаць у якасці ўгнаення. Зямельная дзялянка, прыгодная для сяўбы, называлася ляда. Але такая зямля магла пладаносіць толькі на працягу трох-чатырох гадоў, таму людзі вымушаны былі адначасова распрацоўваць некалькі дзялянак. Нягледзячы на тое, што такі спосаб гаспадарчай дзейнасці патрабаваў ад чалавека значных высілкаў, ён прыносіў большыя ўраджаі і, як следства, большую, чым у папярэдні перыяд, незалежнасць ад вынікаў прысвойваючай гаспадаркі. З другога боку, павелічэнне колькасці прадуктаў харчавання спрыяла росту насельніцтва, і таму натуральна, што ў жалезным веку пачалася барацьба паміж родамі і плямёнамі за лепшыя землі. Гісторыя паказвае, што чалавечая думка эвалюцыяніравала не толькі ў напрамку ўдасканалення прылад працы, але і зброі, якая з вынаходніцтвам жалеза стала прынцыпова новай і высакаякаснай для таго часу: дзіды і стрэлы з жалезнымі наканечнікамі, баявыя жалезныя сякеры і інш. З мэтай абароны ў гэты перыяд старажытныя людзі пачалі будаваць умацаваныя паселішчы — гарадзішчы. Гарадзішча звычайна займала плошчу ад 5 да 20 сотак. Вакол яго выкопвалі равы і насыпалі валы, на якіх рабілі сцены з бярвёнаў. Сярэдзіну гарадзішча займалі жылыя і гаспадарчыя пабудовы. Разам са з’яўленнем жалезных прылад працы, паляпшэннем апрацоўкі зямлі знікла неабходнасць весці гаспадарку цэлым родам, гэта ўжо магла рабіць асобная сям’я. Такім чынам, на змену суседска-родавай абшчыне прыйшла суседская (тэрытарыяльная) абшчына. Ад удзелу ў сельскагаспадарчых работах вызваляліся старэйшыны і правадыры, якія з цягам часу здолелі сканцэнтраваць у сваіх руках агульнаабшчынную ўласнасць. Так, у жалезным веку пачалося разлажэнне першабытных адносін. Сталі ўтварацца новыя саюзы плямён, якiя аб’ядноўваліся на падставе ўжо не родасных сувязяў, а тыпу гаспадаркi. 2. Асаблівасці разлажэння першабытнага грамадства на беларускіх землях. Перыяд разлажэння першабытнага грамадства на беларускіх землях вучоныя датуюць VІ - VІІІ ст. н. э. і звязваюць яго з так званым «вялікім перасяленнем народаў» і прыходам на тэрыторыю Беларусі славянскіх плямёнаў. У выніку перасялення адбылося паглыбленне маёмасна-сацыяльнага расслаення, ваенна-племянная вярхушка памнажала свае багацці. Апорай рода-племянной арыстакратыі станавілася дружына – аб’яднанне прафесійных воінаў, якія страцілі сувязь са сваімі родамі. У выніку сфарміравалася своеасаблівая арганізацыя грамадства, якая атрымала назву «ваенная дэмакратыя». Яна кіравалася ваенным правадыром, саветам старэйшын і народным сходам. Час ваеннай дэмакратыі характарызаваўся несупыннымі міжплемяннымі войнамі. Ваенная дэмакратыя была формай пераходнага перыяду да класавага грамадства і ўтварэння дзяржавы. У гэты час адбыліся важныя змены ў гаспадарчым жыцці насельніцтва. Галоўным заняткам жыхароў Старажытнай Беларусі стала сельская гаспадарка, а яе вядучай галіной ― земляробства. Лядна-агнявое земляробства пачало выцясняцца ворыўным, якое было заснавана на выкарыстанні больш дасканалых прылад працы (металічных наральнікаў, насошнікаў, сярпоў і інш.), прымяненні арганічных угнаенняў, усталяванні паравай сістэмы ў форме двухполля. Асноўнай сельскагаспадарчай культурай па-ранейшаму было жыта. Пры такой сістэме земляробства, у адрозненне ад лядна-агнявой, адпала неабходнасць штогод высякаць і карчаваць новыя лясныя дзялянкі, праца значна палегчылася, а ўраджайнасць павялічылася. Важную ролю ў гаспадарчым жыцці чалавека адыгрывала жывёлагадоўля, якая забяспечвала земляробства цяглавай сілай і ўгнаеннямі, людзей ― мясам, воўнай, скурамі. Вядома таксама, што буйная рагатая жывёла станавілася прыкметай багацця і эквівалентам абмену. У перыяд разлажэння першабытнага грамадства разам з удасканаленнем гаспадарчай сістэмы на новы ўзровень узнялося рамяство. Узніклі новыя тэхналогіі ў апрацоўцы металаў, дрэва, будаўніцтве жылля і г. д., з’явіліся прафесійныя рамеснікі. Яшчэ адной асаблівасцю VІІ - VІІІ ст. н. э. было суіснаванне розных эканамічных укладаў: § першабытны ўклад захоўваўся ў трывалым існаванні сялянскай абшчыны; § рабаўладальніцкі ўклад праяўляўся ў існаванні рабоў (у асноўным ваеннапалонных), але не атрымаў на землях Беларусі класічнага развіцця; § феадальны ўклад, які стаў дамінуючым на працягу амаль тысячагоддзя. Гаспадарка, пры якой даволі працяглы час суіснавалі некалькі эканамічных укладаў, атрымала назву шматукладнай. У перыяд разлажэння першабытных адносін на тэрыторыі Беларусі адбыўся пераход да феадалізму, мінуючы рабаўладальніцтва. Вывучаючы гэты феномен гістарычнага развіцця Беларусі, вучоныя вызначылі некалькі прычын. 1. Найперш, гэта кліматычныя і геаграфічныя асаблівасці Беларусі. Класічнае рабства, пры якім раб не меў ніякай уласнасці, знаходзіўся на поўным утрыманні рабаўладальніка і быў фактычна яго «гаворачай прыладай працы», развівалася ў краінах з гарачым кліматам, дзе выдаткі на ўтрыманне раба былі мізэрныя. Ва ўмовах Беларусі са зменамі пораў года, калі зімой трэба было карміць фактычна непрацуючага раба, рабства было эканамічна неэфектыўным. 2. Наяўнасць на тэрыторыі Беларусі вялікай колькасці свабодных зямель рабіла больш эфектыўным выкарыстанне працы сялян-абшчыннікаў, якія, у адрозненне ад рабоў, забяспечвалі сябе ўсім неабходным і былі зацікаўлены ў выніках сваёй працы. 3. Да таго ж эканамічнае развіццё Заходняй Еўропы да канца І тысячагоддзя н. э. паказала эканамічную неперспектыўнасць рабаўладальніцтва ў параўнанні з феадалізмам. Падводзячы вынікі развіцця першабытнаабшчыннага грамадства, неабходна акрэсліць яго характэрныя рысы: § жыццё людзей абшчынамі; § наяўнасць калектыўнай уласнасці на прылады і вынікі працы; § падзел працы па полу і ўзросту; § панаванне прысвойваючай гаспадаркі; § наяўнасць прымітыўных прылад працы. 3. Духоўная культура людзей у першабытным грамадстве. Ужо ў эпоху палеаліту развіццё інтэлекту і з’яўленне чалавека разумнага спрыяла таму, што ў старажытных людзей узнікла неабходнасць разабрацца ў навакольным свеце, высветліць сваё месца ў ім, даведацца пра прыродныя з’явы, пра тое, што азначае сон. Так узніклі першабытнае мастацтва і рэлігійныя вераванні. Рэлігія - гэта светапогляд і светаадчуванне, а таксама спецыфічныя дзеянні (культ), заснаваныя на веры ў звышнатуральныя сілы. Найбольш раннімі формамі першабытнай рэлігіі з’яўляліся: § татэмізм ― вераванні, звязаныя з уяўленнем пра роднасць паміж групай людзей (родам) і татэмам (пэўным відам жывёл ці раслін). Татэмы аберагалі, не прычынялі ім шкоды, клапаціліся пра павелічэнне іх колькасці. Род звычайна насіў імя татэмнай жывёлы ці птушкі; § фетышызм ― вера ў звышнатуральныя ўласцівасці прыродных (камяні, дрэвы) або зробленых чалавекам неадушаўлёных прадметаў (фетышаў) і пакланенне ім. Старажытныя людзі насілі амулеты, першымі з якіх былі зубы забітых жывёл. Людзі верылі ў тое, што фетышы маюць здольнасць вылечваць ад хваробы, аберагаць падчас палявання і вайны, ахоўваць жытло, поле і г. д.; § магія (чараўніцтва) ― абрады, таямнічыя дзеянні, загаворы і заклінанні з мэтай паўплываць на істоты, прадметы і з’явы навакольнага свету. Магія падраздзялялася на лячэбную (знахарства), ваенную, сельскагаспадарчую, любоўную і інш. Па мэтавай накіраванасці выдзяляюць таксама белую і чорную магію; § анімізм ― сістэма ўяўленняў і вераванняў аб духах і душы. Вера першабытных людзей у тое, што душа пасля смерці чалавека не памірае, а жыве асобна ад цела, прывяла да ўзнікнення пахавальных абрадаў. У курганы-могільнікі разам з целамі продкаў людзі клалі прылады працы, посуд, адзенне і іншыя рэчы, каб душа памерлага мела магчымасць карыстацца імі ў замагільным жыцці. У першабытным грамадстве ўзнікла і вера ў добрых і злых духаў, якія нібыта насялялі навакольнае асяроддзе і жылі побач з чалавекам: вадзяніка, лесавіка, хатніка, ваўкалака, русалку і інш. Каб іх задобрыць добрых і злых духаў, першабытныя людзі звычайна прыносілі ім ахвяры. Існавалі спецыяльныя свяцілішчы ― капішчы, якія вядомы на землях Беларусі з эпохі бронзы. Яны ўяўлялі сабой пляцоўкі круглай формы, у цэнтры якіх размяшчалі ідала і месца для вогнішча. Мастацтва. У сувязі з адсутнасцю на тэрыторыі Беларусі горных масіваў тут не маглі з’явіцца, як у іншых еўрапейскіх краінах, наскальныя роспісы або выявы на сценах пячор. Даступнымі матэрыяламі для першабытных мастакоў былі камень, дрэва і косць. Першымі і найбольш распаўсюджанымі мастацкімі вырабамі, вядомымі на землях Беларусі, былі касцяныя фігуркі жанчын, празваныя «палеалітычнымі Венерамі». Існуе некалькі гіпотэз наконт іх прызначэння: § некаторыя лічаць, што яны былі характэрнымі для перыяду матрыярхату і адлюстроўвалі адзіную прарадзіцельку, сімвалізавалі адзінства кроўнай сувязі членаў роду; § другія сцвярджаюць, што фігуркі выконвалі магічную ролю і спрыялі паспяховаму паляванню; § іншыя мяркуюць, што «палеалітычныя Венеры» былі помнікамі культу звышнатуральнай усемагутнай істоты, погляду якой баяліся, і таму яе выявы рабілі без твару. З развіццём грамадскіх адносін змянялася і мастацтва. Адлюстраваннем узрастання ролі мужчыны ў паўсядзённым жыцці стала тое, што ў неаліце сустракаліся ўжо выключна мужчынскія выявы на косці, а таксама на посудзе. Выявы на кераміцы спалучалі эстэтычныя і магічныя функцыі. Як лічаць вучоныя, радыяльныя ўзоры на донцах сведчылі аб пакланенні Сонцу; трохвугольнікі на гліняных вырабах маглі сімвалізаваць як багіню неба, так і быць знакам зямлі; арнамент у выглядзе паўкругоў з кропкамі мог азначаць зерне, якое акрапляецца нябеснай вільгаццю. Сярод археалагічных знаходак былі таксама шырока распаўсюджаны касцяныя і драўляныя фігуркі птушак і жывёлы: лося, качкі, чаплі і інш. З развіццём металургіі з’явіліся новыя мастацкія вырабы з медзі і бронзы: падвескі, скроневыя кольцы, бранзалеткі і інш. Нярэдкімі былі ўпрыгажэнні з бурштыну, косці, каляровых камянёў. Хутчэй за ўсё, у бронзавым веку ўпрыгажэнні пачалі губляць магічны сэнс і ўсё больш набывалі эстэтычныя і сацыяльныя функцыі. 4. Праблема этнагенезу беларусаў. Важным пытаннем гісторыі любога народа з’яўляецца праблема яго паходжання — этнагенезу. Этнагенез заключае ў сабе як пачатковыя этапы ўзнікнення якога-небудзь народа, так і далейшае фармаванне яго этнаграфічных, лінгвістычных і антрапалагічных асаблівасцяў. Ключавым паняццем у гэтым працэсе з’яўляецца этнас (ад грэч. еthnos ― племя, народ) ― устойлівая супольнасць людзей, якая склалася гістарычна на пэўнай тэрыторыі і характарызуецца агульнасцю мовы, побыту, культуры, рысаў псіхікі і самасвядомасці, адлюстраванай у адзінай назве і ўяўленні пра агульнасць паходжання. Асноўнымі гістарычнымі формамі этнасу з’яўляюцца племя, народнасць, нацыя. Пытанне аб этнічнай аснове беларускага насельніцтва застаецца дыскусійным і канчаткова нявырашаным. Сёння існуе некалькі канцэпцый паходжання беларусаў. Фактычна ўсе яны прызнаюць, што вызначальным момантам у фармаванні беларускага этнасу стала засяленне тэрыторыі Беларусі, як і значнай часткі Еўропы, славянскімі плямёнамі на рубяжы VІ-VІІ ст. н.э. Гэты працэс у гісторыі атрымаў назву «Вялікае перасяленне народаў». Варыятыўнасць канцэпцый абумоўлена ў асноўным дыскусіяй пра ўзаемаадносіны славян з іншымі плямёнамі на беларускіх землях і ступенню іх уплыву на этнагенез беларусаў. Праблема этнагенезу беларусаў была ў пэўнай меры прадметам дыскусіі як у навуцы, так і ў палітыцы. Гэта не выпадкова, паколькі гістарычная прыналежнасць і нацыянальная самаідэнтыфікацыя заўсёды знаходзіліся ў аснове палітычнай свядомасці. З гэтай прычыны ўзнікалі канцэпцыі, якія грунтаваліся не на навуковых фактах, а на пажаданнях ці меркаваннях, і, як правіла, ствараліся пад зараней вызначаныя палітычныя дактрыны і таму мелі палітычны, а не навуковы характар. Вялікаруская канцэпцыя. Гэтая тэорыя мела статус афіцыйнай у ХІХ ст., а таксама ў савецкі час. Адным з яе асноўных аўтараў з’яўляецца М.В.Каяловіч (1828–1891). Згодна з яго поглядамі, расійскі народ складаецца з трох плямёнаў: вялікаросаў (рускіх), маларосаў (украінцаў) і беларусаў. Таму, на думку М.В.Каяловіча, «бязглузда было б дзяліцца на племянныя групы, а тым больш праводзіць гэты падзел у народ. Гэта псавала б расійскае народнае адзінства і перашкаджала б развіццю простага народу ў кожнай племянной групе... Толькі ў адзінстве з Усходняй Расіяй любоў да Беларусі можа мець законнае і плённае выяўленне». Такім чынам, у адпаведнасці з гэтай канцэпцыяй, ігнаравалася існаванне самабытнага беларускага этнасу, а тэрыторыя Беларусі прызнавалася часткай вялікарускай тэрыторыі, законнай спадчынай кіеўскіх і маскоўскіх князёў, расійскіх імператараў, што ў пэўнай ступені апраўдвала ўключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай у другой палове ХVІІІ ст. Згаданая тэорыя аспрэчваецца сёння многімі вучонымі, паколькі гістарычныя крыніцы сведчаць, што ніколі не існавала старажытнарускага народа, які б падзяліўся на беларусаў, украінцаў і рускіх. На самай справе існавалі старажытнаславянскія протанароды, якія склаліся ў самастойныя этнасы, кожны з якіх пайшоў сваім гістарычным шляхам. Польская канцэпцыя. Карані яе ― у апошняй чвэрці ХVІІІ ст., калі пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай паміж Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй у Польшчы ўзнік палітычны рух, мэтай якога было аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. (да першага падзелу). Каб абгрунтаваць прэтэнзіі палякаў на беларускія землі, прыхільнікі гэтай канцэпцыі сцвярджалі, што беларусы з’яўляліся часткай польскага этнасу, паколькі ў мовах гэтых народаў шмат агульных словаў. Разам з тым яны імкнуліся паказаць і палітычную адсталасць беларускага народа, які нібыта запазычыў польскія палітычныя інстытуты і сам стаў часткай Польшчы. Гэтая тэорыя не атрымала шырокага распаўсюджання з прычыны непрыкрытай тэндэнцыйнасці. Але сама наяўнасць дзвюх супрацьлеглых і ўзаемавыключальных канцэпцый ― вялікарускай і польскай ― сведчыць пра тое, што беларусы з’яўляюцца самабытным і паўнапраўным этнасам, паколькі не маглі адначасова быць часткай польскага і рускага народаў. Тэорыя «балцкага субстрату» разглядае этнагенез беларусаў праз прызму асіміляцыі (змешвання) славянскага і балцкага насельніцтва. Яе аўтары В.Сядоў і Г.Штыхаў лічаць, што паколькі славяне знаходзіліся на больш высокім узроўні сацыяльна-эканамічнага развіцця, чым балты, то апошнія хутчэй пераймалі славянскія звычаі, спосаб вядзення гаспадаркі і вайны, што ў выніку прывяло да славянізацыі балтаў. Гэтая канцэпцыя паходжання беларусаў атрымала назву «балцкай» або тэорыі «балцкага субстрата». Сутнасць яе заключаецца ў тым, што ў выніку славянізацыі балцкага насельніцтва і змешвання з ім прышлых носьбітаў славянскай мовы на тэрыторыі Беларусі намецілася аддзяленне часткі ўсходнеславянскай народнасці, што садзейнічала затым станаўленню беларускай мовы і фармаванню беларускага этнасу. Існуе шэраг дадзеных, якія сведчаць, што антрапалагічны тып славянскіх плямён крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў сфармаваўся ў выніку змяшэння і своеасаблівага сімбіёзу славян з балтамі. Менавіта пад уплывам балцкіх дыялектаў на вялікай тэрыторыі паміж вярхоўямі Дняпра і Нёманам, ад Дзвіны да Прыпяці сталі выпрацоўвацца фанетычныя асаблівасці беларускай мовы — «аканне», «дзеканне», «цэканне», цвёрды «р» і інш. Пра колішнюю сувязь гэтых народаў сведчаць вядомыя толькі на этнічна беларускіх і літоўскіх землях агульныя культы змяі і каменя, старажытныя песні з агульнымі матывам і зместам і інш. Крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкая канцэпцыя. Яе аўтары сцвярджалі, што асновай беларускага этнасу непасрэдна сталі славянскія плямёны крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў, якія засялілі беларускія землі ў канцы VІ-VІІ ст. н. э. Славянскія плямёны не ўступалі ў этнічны кантакт з балтамі, а папросту выцеснілі іх з тэрыторыі Беларусі. Такім чынам, згодна з гэтай тэорыяй, продкамі беларусаў былі «чыстыя» славяне, а балцкі элемент не прысутнічаў у этнагенезе беларусаў. Але дадзеныя археалагічных раскопак падаюць шматлікія прыклады балта-славянскага збліжэння на беларускіх землях, што праяўлялася ў адметных жаночых упрыгажэннях, керамічных вырабах, прыладах працы. Разам з тым нельга не адзначыць надзвычай высокую ролю крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў у складванні беларускага этнасу. Вучоныя даказваюць, што ў той час, калі яны прыйшлі на тэрыторыю Беларусі, гэта ўжо былі не плямёны і нават не саюзы плямёнаў, а ўстойлівыя сацыяльна-культурныя супольнасці, якія сфарміраваліся стыхійна і былі па сутнасці протанародамі. Усе яны, хутчэй за ўсё, прадстаўлялі сабой асобныя этнічныя супольнасці, а некаторыя з іх (крывічы) сваёй высокай культурай, палітычнай і сацыяльнай арганізацыяй аказалі вызначаючы ўплыў на фармаванне беларускага этнасу. Акрамя пералічаных канцэпцый паходжання беларусаў, існуе шэраг іншых: крывіцкая, паводле якой продкамі беларусаў з’яўляюцца пераважна крывічы; фіна-ўгорская, якая прызнае фіна-ўгорскі кампанент у фармаванні беларускага этнасу; старажытнаруская, згодна з якой у ІХ-Х ст. сфармавалася новая этнічная супольнасць - старажытнаруская народнасць, з якой і ўтварыліся тры роднасныя народы: рускі, беларускі і ўкраінскі. Такім чынам, наяўнасць шэрагу розных, нават супрацьлеглых канцэпцый паходжання беларускага этнасу сведчыць пра складанасць дадзенага пытання і неабходнасць яго далейшага даследавання.
Асноўныя прыкметы беларускага этнасу
1. Этнічная тэрыторыя. Фармаванне беларускага этнасу праходзіла на тэрыторыі, якая значна перавышала межы сучаснай Беларусі і ўключала ў сябе таксама Віленшчыну, Беласточчыну, Смаленшчыну, Заходнюю Браншчыну. 2. Граматычныя, фанетычныя і лексічныя асаблівасці мовы, якія складваліся ў ХІІІ-ХІV ст. — «дзеканне», «цэканне», «аканне», цвёрды «р», выкарыстанне словаў «каб», «калі», «ці», «чы» і інш. Гэтыя характэрныя асаблівасці беларускай мовы зафіксаваны ў трох Статутах ВКЛ (1529, 1566, 1588 гг.). 3. Спецыфічныя рысы матэрыяльнай і духоўнай культуры. Сярод іх можна вылучыць наступныя: · тыпы пасяленняў — мястэчкі, фальваркі, засценкі; · тыпы жылля — зрубавая хата, якая складалася з двух памяшканняў – хаты і сеняў; · абрады і звычаі — каляды, масленіца, купалле, дзяды, талака, сябрына і інш.; · адзенне і народная кухня. 4. Этнічная самасвядомасць. Саманазва беларускага насельніцтва з ХІV ст. — «ліцвіны», чым адрознівалі сябе ад жыхароў Маскоўскай дзяржавы, якіх называлі «маскавітамі» ці «маскалямі», ад балцкага насельніцтва («жамойтаў», «яцвягаў») і ад палякаў. 5. Наяўнасць у краіне этнічных меншасцяў (палякаў, украінцаў, рускіх, яўрэяў, татар і інш.) паказвае і падкрэслівае самабытнасць беларускай этнічнай большасці. Прадстаўнікі іншых этнасаў з’явіліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі пры розных абставінах: па дамоўленасці з іншымі дзяржавамі, як следства палітыкі Вялікага княства Літоўскага, з-за войнаў, у выніку вымушанай эміграцыі. 6. Своеасаблівасць менталітэту. Менталітэт (ад лацінскага mentalis — разумовы) — своеасаблівы тып мыслення, светапогляду асобнага чалавека або якой-небудзь супольнасці. Адлюстроўваецца ў спецыфічных уяўленнях людзей аб прасторы і часе, прыродным і сацыяльным асяроддзі, меркаваннях аб саміх сябе і прадстаўніках іншых груп насельніцтва. Менталітэт беларусаў фармаваўся працяглы гістарычны час і набываў свае рысы ў адмысловых абставінах сацыяльна-эканамічнага, грамадска-палітычнага і духоўна-культурнага жыцця. У старажытны перыяд для менталітэту беларусаў былі ўласцівы: паганскі (язычніцкі) політэізм (вера ў адначасовае існаванне многіх багоў), пантэізм (абагаўленне зямлі, нябесных свяціл, дрэў, камянёў і г. д.), анімізм (вера ў бессмяротнасць душы), адчуванне непарыўнай еднасці чалавека з усёй навакольнай прасторай. Пасля прыняцця хрысціянства ў канцы Х ст. адбывалася перапляценне двух тыпаў светабачання — паганскага і хрысціянскага, для якога стаў характэрны монатэізм (вера ў аднаго бога). Ва ўсе часы беларусам былі ўласцівы прывязанасць да сваёй зямлі-карміцелькі, роднага кутка, адданая любоў да Радзімы, гуманнасць. Менталітэт беларусаў заўсёды вызначаўся талерантнасцю — цярпімасцю ў адносінах да прадстаўнікоў розных нацый, канфесій, сацыяльных груп.
АСНОЎНЫЯ ТЭРМІНЫ І ПАНЯЦЦІ Археалагічная культура - агульнасць аднастайных па матэрыяльнай культуры археалагічных помнікаў на акрэсленай тэрыторыі і храналагічна блізкіх па часе існавання. Вытворчая гаспадарка -гаспадарка, п
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 1342; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.144.119.149 (0.015 с.) |