Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Палітыка беларусізацыі. Культурнае жыцце БССР у 1930-я г.Содержание книги
Поиск на нашем сайте
Нацыянальная палітыка ва ўмовах Савецкай улады распрацоўвалася ў вышэйшых органах РКП/б/ і праводзілася з улікам асаблівасцей таго ці іншага рэгіёна. На месцах яна атрымала назвы – беларусізацыя, украінізацыя, татарызацыя і г. д. Яна фармулявалася пад уздзеяннем ідэй і практыкі нацыянальнага руху. Палітыка нацыянальна-культурнага будаўніцтва на Беларусі мела вытокі ў беларускім нацыянальна-вызваленчым руху, у ідэях беларускага нацыянальнага адраджэння. У час рэвалюцыі і грамадзянскай вайны ў КП(б)Б улілося шмат дзеячоў нацыянальна-вызваленчага руху. Многія з іх увайшлі ў склад вышейшых партыйных і савецкіх органаў. Сярод іх А.Чарвякоў – старшыня ЦВК і СНК БССР, З.Х.Жылуновіч – рэдактар газеты “Савецкая Беларусь”, У.М.Ігнатоўскі – нарком асветы, А.Л.Бурбіс – намеснік наркома замежных спраў, А.В.Баліцкі – намеснік наркома асветы, а з 1926г. – нарком асветы БССР і г. д. Афіцыйна аб пераходзе да беларусізацыі аб’явіла другая сесія ЦВК БССР (ліпень 1924г.), прыняўшы пастанову “Аб практычных мерапрыемствах па правядзенню нацыянальнай палітыкі”. У шырокім сэнсе пад беларусізацыяй разумелася развіццё беларускай культуры, вылученне беларусаў на партыйую, савецкую, прафсаюзную і грамадскую працу, перавод справаводства дзяржаўнага, партыйнага,прафесійнага і каператыўнага апаратаў на беларускую мову. Центральнае месца ў мерапрыемствах у беларусізацыі адводзілася праблеме мовы. І гэта была правільная пазіцыя ЦВК БССР, бо ў рэспубліцы, дзе карэннае насельніцтва складала 80%, яго мова выконвала вельмі мізерны аб’ем сацыяльных функцый. Пераважала, як і ў дарэвалюцыйны час, руская мова. Пры гэтым афіцыйна было заяўлена, што на тэрыторыі БССР прызнаюцца раўнапраўнымі мовы беларуская, руская, яўрэйская і польская. Але “з прычыны значнай перавагі у БССР насельніцтва беларускай нацыянальнасці, - гаварылася ў вышэй прыгаданай пастанове, - беларуская мова выбіраецца як мова пераважная для зносін паміж дзяржаўнымі, прафесійнымі і грамадскімі ўстановамі і арганізацыямі”. Мовай зносін органаў БССР з органамі СССР і саюзных рэспублік прызнавалася руская мова. Найбольш паспяхова прыходзіла беларусізацыя навучальных устаноў. Каля 80% агульнаадукацыйных школ было пераведзена на беларускую мову навучання. Хутка павялічыўся лік асоб, якія былі ў стане весці сваю работу на беларускай мове. Так, калі ў 1925г. у рэспубліканскіх установах толькі 22% агульнай колькасці супрацоўнікаў валодала беларускай мовай, а ў акруговых і раённых – 36%, дык у 1927г. – адпаведна 80% і 70%. У адміністрацыйных органах на пачатак 1929г. доля беларусаў дасягнула 51,3%, гаспадарчых – 30,8%, судовых – 26,3%, зямельных – 59,5%. У часцях Чырвонай Арміі была сфарміравана 2-я тэрытарыяльная дывізія, створана Аб’яднаная беларуская вайсковая школа. У іншых вайсковых часцях беларускай Ваеннай Акругі вывучаліся беларуская мова, гісторыя і эканоміка рэспублікі, асаблівасці быту яе насельніцтва.У 1926-1927 навучальным годзе з 14 педагагічных тэхнікумаў на беларускай мове працавалі 10. Цалкам вялося выкладанне прадметаў на беларускай мове ў Магілёўскай саўпартшколе першай ступені і такой жа школе другой ступені ў Віцебску. У 1927г. 11 рэспубліканскіх газет 3 выходзілі на беларускай мове, 4 – на рускай, па адной на яўрэйскай і па адной на польскай мовах; з 11 часопісаў на беларускай мове выдаваліся 4, беларускай і рускай – 2, рускай – 3, яўрэйскай – 2. Высокую актыўнасць у правядзенні беларусізацыі, стварэнні мастацкіх твораў на беларускай і іншых мовах, распаўсюджаных на тэрыторыі Беларусі, праяўлялі члены літаратурна – вытворчых аб’яднанняў (“Маладняк”, “Узвышша”, “Полымя”). Маладые пісьменнікі У.Дубоўка, М.Чарот, П.Галавач, К.Чорны, М.Лынькоў і іншыя разам з народнымі пісьменнікамі Я.Купалам і Я.Коласам уносілі вялікі ўклад у рэалізацыю праграмы беларусізацыі, у развіццё беларускай літаратурнай мовы. Аднак у канцы 20-х гг. у нацыянальнай палітыцы вызначаліся тэтдэнцыі да згортавання беларусізацыі. Аб гэтым сведчыла распачатая кампанія па разгрому так званага “нацыянал – дэмакратызму”. Пад ім разумелася так званая правая небяспека ў культурным будаўніцтве, тэндэнцыя ставіць нацыянальныя інтарэсы вышэй класавых. Нацыянал – дэмакратызм пачалі параўноўваць з нацыянал – фашызмам. Сацыяльнай асновай “нацдэмаўшчыны” было аб’яўлена кулацтва. Такі круты паварот у беларусізацыі ў 1930-я гг. фактычна прывёў яе амаль да поўнага згортвання. Міжнароднае становішча напярэдадні другой сусв.вайны. Далучэнне заходняй беларусі да БССР. Пасля Першай сусветнай вайны барацьба паміж буйнейшымі дзяржавамі свету за сферы эканамічнага і ваенна-палітычнага ўплыву працягвалася. Асабліва яна абвастрылася пасля сусветнага эканамічнага крызісу 1929-1933 гг. Сярод еўрапейскіх дзяржаў найбольш агрэсіўны характар барацьба за геапалітычнае і эканамічнае лідэрства набыла з боку Германіі. З 1933 г. у гэтай дзяржаве складваўся таталітарны палітычны рэжым на чале зНацыянал-сацыялістычнай нямецкай рабочай партыяй, якую ўзначальваў Адольф Гітлер. Знешнепалітычнай мэтай дадзенага рэжыму было дасягненне Германіяй геапалітычнага панавання ў Еўропе (“Трэці рэйх”). Удала выкарыстоўваючы міжнародныя супярэчнасці, нацысцкая Германія здолела на працягу 1938-1939 гг. далучыць да сваёй тэрыторыі Аўстрыю, Чэхію, Клайпедскі край Літвы. 23 жніўня 1939 г. Германія і СССР падпісалі дагавор аб узаемным ненападзенні, вядомы як “пакт Рыбентропа-Молатава”, названы так у адпаведнасці з прозвішчамі міністраў замежных спраў абедзвюх дзяржаў. Дагавор прадугледжваў, што Германія і СССР павінны ўстрымлівацца ад ўзаемных агрэсіўных дзеянняў і не падтрымліваць трэцюю краіну, калі адзін з удзельнікаў дагавора стане “аб'ектам ваенных дзеянняў” з яе боку. Разам з пактам аб ненападзенні быў падпісаны сакрэтны дадатковы пратакол, паводле якога размяжоўваліся сферы ўплыву ў Еўропе. У германскую “сферу інтарэсаў” адыходзілі Францыя, Брытанія і іх афрыканскія калоніі, некаторыя іншыя заходнееўрапейскія краіны, Літва; у савецкую – Фінляндыя, Эстонія, Латвія, частка Румыніі і некаторыя іншыя тэрыторыі. На тэрыторыі Польскай дзяржавы сферы ўплыву размяжоўваліся па лініі рэк Нарэў - Буг - Вісла - Сан. Фактычна дадзены дагавор стаў перадумовай для пачатку вайны Германіі супраць Польшчы.
Беларусь у гады ВАВ 22 чэрвеня 1941 г. пачалася Вялікая Айчынная вайна - вызваленчая барацьба савецкіх народаў супраць Германіі і яе саюзнікаў. Першы ўдар нямецкай групы армій “Цэнтр” (камандуючы генерал-фельдмаршал Т. фон Бок) быў нанесены па часцях Заходняй асобай ваеннай акругі (камандуючы генерал арміі Дз. Паўлаў), якая размяшчалася пераважна на тэрыторыі Беларусі. Ужо 28 чэрвеня 1941 г. быў захоплены Мінск, а да канца жніўня 1941 г. ўся тэрыторыя Беларусі была занята нямецкімі войскамі. Пад Беластокам і Мінскам Чырвоная Армія страціла звыш 3,3 тыс. танкаў, 738 самалётаў (528 з іх не паспелі падняцца ў паветра); людскія страты склалі звыш 330 тысяч чалавек. Ужо на другі дзень вайны з’явілася дырэктыва аб арганізацыі ўзброеных добраахвотных атрадаў для аховы ад падрыўных дзеянняў ворага; на Беларусі дзейнічала 78 знішчальных батальёнаў, групы самааховы ў вёсках. За лета 1941 г. з тэрыторыі БССР было вывезена на Усход 99 фабрык і заводаў, электрастанцый, звыш 58 тысяч адзінак сельскагаспадарчай тэхнікі, 1,5 мільёна чалавек. У той жа час вялізныя ваенныя склады трапілі ў рукі ворага. Па распрацаваным нацыстамі плане “ОСТ”, які тычыўся Усходняй Еўропы, павінна было быць знішчана і выслана 75 % беларускага насельніцтва, а астатніх планавалася анямечыць і выкарыстоўваць для абслугоўвання нямецкага грамадства, якое павінна было засяліць новыя тэрыторыі. На захопленай тэрыторыі ўсталёўваўся “новы парадак” - сістэма палітычных, ваенных, эканамічных мер, накіраваных на знішчэнне дзяржаўнага ладу і грамадства. Уся ўлада на акупіраванай тэрыторыі належала нямецкай ваеннай і цывільнай адміністрацыі, якая абапіралася на атрады СС, СД, СА, гестапа, крымінальную і ахоўную паліцыю. На захопленай тэрыторыі БССР пражывала каля 9 мільёнаў чалавек. Для масавага знішчэння “непаўнацэннага” (з пункту гледжання акупантаў) насельніцтва будаваліся спецыяльныя месцы прымусовага ўтрымання: на Беларусі налічвалася каля 300 лагераў смерці. Найбуйнейшы - у Малым Трасцянцы - займаў трэцяе месца па колькасці загубленых пасля Асвенціма і Майданака (звыш 200 тыс. чал.). Пад прымусовае пражыванне людзей па расавых, прафесійных, рэлігійных і іншых прыкметах адводзіліся цэлыя гарадскія кварталы - гета. На тэрыторыі нашай рэспублікі дзейнічала толькі 155 гета для яўрэйскага насельніцтва, - ва ўсіх гарадах і мястэчках, дзе пражывалі яўрэі. Акрамя гэтага, татальнаму знішчэнню на ўсёй тэрыторыі СССР падлягалі цыгане, гомасексуалісты, псіхічна хворыя людзі і г. д. Супраць партызан і мірных жыхароў Беларусі было арганізавана, па няпоўных дадзеных, звыш 120 буйных карных экспедыцый, падчас якіх было спалена разам з жыхарамі 628 вёсак. Спачатку нямецкія ўлады імкнуліся захаваць калгасны лад для больш пільнага кантролю і ўліку сельгаспрадукцыі. Але пасля бітвы пад Масквой зямля перадавалася абшчынным гаспадаркам; у 1943 годзе сяляне атрымалі зямлю ў часовае карыстанне. На акупіраванай тэрыторыі працавалі навучальныя ўстановы: семінарыі, гімназіі і прагімназіі (у Вільні і інш.). Прамысловыя прадпрыемствы працавалі на патрэбы Трэцяга рэйха. Частка прадукцыі, а таксама неэвакуіраваныя прадпрыемствы, музейныя каштоўнасці, буйная рагатая жывёла і прадукты харчавання, людзі вывозіліся ў Германію (на прымусовыя работы было вывезена каля 380 тыс. чал.). Вядучай формай усенароднай барацьбы на Беларусі стаў партызанскі рух. Першы партызанскі атрад пад кіраўніцтвам Ц. Бумажкова і Ф. Паўлоўскага пачаў дзейнічаць на Палессі ўжо ў чэрвені 1941 г. Усяго на працягу 1941 г. з’явілася звыш 99 атрадаў і груп. Для цэнтралізацыі кіраўніцтва і каардынацыі дзейнасці партызан быў створаны Беларускі штаб партызанскага руху (2.10.1942-14.11.1944 гг., кіраўнік П.З. Калінін). Таленавітымі арганізатарамі і камандзірамі паказалі сябе М.П. Шмыроў, П.М. Машэраў, В.І. Казлоў, В.З. Корж. За гады вайны баявыя дзеянні на Беларусі вялі 1255 партызанскіх атрадаў агульнай колькасцю 374 тыс. чал., некаторыя з іх аб’ядноўваліся ў брыгады (213). Абсалютную большасць партызан складала мясцовае насельніцтва. К канцу 1943 г. каля 60 % тэрыторыі рэспублікі з’яўляліся партызанскімі зонамі - тэрыторыямі, якія часткова ці поўнасцю кантраляваліся партызанамі. Найбуйнейшыя з іх: Барысава-Бягомльская, Полацка-Лепельская, Суражская, Івянецка-Налібоцкая. Для парушэння чыгуначных перавозак гітлераўцаў, пашкоджання тэхнікі, знішчэння жывой сілы партызаны арганізавалі сапраўдную “рэйкавую вайну”, у якой можна вызначыць наступныя этапы: 1) 3 жніўня - 19 верасня 1943 г. - у падтрымку контрнаступлення пад Курскам; 2) верасень - лістапад 1943 г. (“Канцэрт”) - для садзейнічання прасоўвання часцей Чырвоноай Арміі на тэрыторыю Беларусі; 3) з 19 чэрвеня 1944 г. - напярэдадні беларускай наступальнай аперацыі. Дзеянні партызан мелі і зваротны бок: так, у чэрвені 1944 г. у зоне дзеяння 1-га Прыбалтыйскага фронту было падарвана больш за 80% чыгуначных шляхоў, што сур’ёзна ўскладніла наступальны тэмп савецкіх войск. Пасля перамогі пад Курскам у ходзе бітвы за Днепр Чырвоная Армія падышла да ўсходняй мяжы Беларусі. 23 верасня 1943 г. быў вызвалены першы раённы цэнтр - Камарын. За час асенне-зімовага наступлення поўнасцю або часткова сталі савецкімі 36 раёнаў і абласныя цэнтры Гомель і Мазыр. Такім чынам, адбыўся першы этап вызвалення Беларусі. Завяршальным крокам на шляху поўнага выгнання нямецкіх войск з тэрыторыі БССР стала Беларуская наступальная аперацыя “Баграціён” (23.6.- 29.8.1944). У ёй прынялі ўдзел войскі 1-га (кам. маршал К.К. Ракасоўскі), 2-га (кам. генерал арміі Г.Ф. Захараў), 3-га (кам. генерал арміі І.Д. Чарняхоўскі) Беларускіх і 1-га Прыбалтыйскага (кам. генерал арміі І.Х. Баграмян) франтоў, 1-я армія Войска Польскага, Дняпроўская ваенная флатылія і мясцовыя партызанскія злучэнні. Лінія фронту цягнулася на 500 км. Каардынацыю дзеянняў ажыццяўлялі маршалы Г.К. Жукаў і А.М. Васілеўскі. На першым этапе аперацыі (23.6 - 4.7) было завершана акружэнне Мінскай групіроўкі (Мінскі “кацёл”) і вызвалена сталіца Беларусі (3.7.1944). У выніку 2-га этапа (5.7. - 29.8) савецкія войскі падышлі да заходняй мяжы СССР. Беларусь была вызвалена поўнасцю. 8 мая 1945 г. у Карлсхорсце быў падпісаны Германіяй акт аб капітуляцыі. Завяршальнай аперацыяй Вялікай Айчыннай вайны стала Пражская наступальная аперацыя (6 - 11.5.1945). Фіналам другой сусветнай вайны лічыцца прызнанне паражэння апошнім нямецкім саюзнікам - Японіяй (2.9.1945).
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-04-18; просмотров: 448; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.118.0.93 (0.012 с.) |