Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Развіцце капіталізму на Беларусі у парэформлены час (60-90гг. 19 ст.)Содержание книги
Похожие статьи вашей тематики
Поиск на нашем сайте
Пасля 1861 г. беларуская вёска прыстасоўвалася да новага жыцця. Сялянскі двор быў малазямельны. На яго прыпадала ад 4 да 5 дзесяцін зямлі ў разліку на адну рэвізскую душу. З цягам часу гаспадарка дзялілася паміж нашчадкамі і гэта яшчэ больш абвастрала становішча на вёсцы. Рабочых рук было шмат, а зямлі не хапала. У хуткім часе сяляне падзіліліся на тры групы: беднякоў, сераднякоў і кулакоў. Бедната складала 60% двароў – каля 3 млн. чал., сераднякі складалі прыкладна 30% двароў – 1,5 млн. чал., фермеры складалі 8-10% двароў – да 400 тыс. чалавек. З ліку 1 і 2-ой груп фарміраваліся наёмныя рабочыя – батракі. У 1897 г. у Беларусі налічвалася 140 тыс. батракоў. Характэрнай асаблівасцю вёскі гэтага часу было суіснаванне новых і старых форм вядзення гаспадаркі. Новай формай гаспадарання была прадпрымальніцкая арэнда. У канцы 80-х гг. XIX ст. сяляне арэндавалі 2,2 млн дзесяцін зямлі. У Віленскай губерні арэндавалася да 56%, а ў Гродзенскай да 43% памешчыцкіх маёнткаў. Памешчыкам належыла да 1100 дзесяцін зямлі на маёнтак. Частка памешчыкаў будавала сваю гаспадарку з выкарыстаннем старых метадаў эксплуатацыі сялян. Такія памешчыкі жылі тым, што прымушалі сялян працаваць некалькі дзён на тыдзень на сваёй зямлі на ўмовах кабальнай арэнды. У Магілёўскай і Віцебскай губернях такія памешчыцкія гаспадаркі складалі да 40% ад агульнай колькасці. У парэформенны час зямля стала аб’ектам куплі-продажу. У 80-х гг. XIX ст. беларускія сяляне набылі праз Сялянскі банк каля 984 тысяч дзесяцін зямлі. У гэты перыяд вёска перажыла аграрны крызіс. Крызіс быў выкліканы тым, што рынак краін Еўропы быў захоплены танным хлебам фермераў ЗША, Канады і Аргенціны. Цэны на хлеб рэзка ўпалі і хлебную вытворчасць Беларусі нападкаў крызіс. Сяляне неслі вялізныя страты. Таму частка памешчыцкіх і сялянскіх гаспадарак разбурылася, астатнія змянілі спецыялізацыю. У Беларусі пачалі развівацца жывёлагадоўля, раслінаводства, кормавытворчасць. Беларускія сяляне пачалі засяваць свае палеткі бульбай, ільном, іншымі культурамі, колькасць жывёлы павялічылася на 50%, а ўдзельная вага збожжавых гаспадарак скарацілася да 16% ад іх агульнай колькасці. Такім чынам, у 60-90-я гг. XIX ст. сельская гаспадарка Беларусі зрабіла значны крок наперад на шляху да капіталізму. Аднак яе развіццё стрымлівалася рэшткамі прыгонніцтва. Прамысловасць Беларусі ў парэформенны перыяд (60-90-я гг. XIX ст.). Пасля 1861 г. працэс накаплення першапачатковага капіталу паскорыўся, але ён ўсё роўна ішоў вельмі марудна; замежнага ж капіталу ў Беларусі ўвогуле не было. Таму інвестыцыі ў развіццё прамысловасці не ішлі. Па гэтых прычынах першыя 20 парэформенных гадоў прамысловасць Беларусі па-ранейшаму знаходзілася на стадыі дробнатаварнай мануфактурнай вытворчасці. І толькі ў канцы 80-90-х гг. XIX ст. завяршыўся пераход да фабрыкі. Як правіла, у фабрыкі ператвараліся мануфактуры яўрэяў-рамеснікаў, якія набывалі абсталяванне і наймалі мясцовых рабочых. У 80-90-х гг. XIX ст. колькасць прамысловых прадпрыемств узрасла ў 16 разоў. У 1890 г. у Беларусі працавала каля 1800 прадпрыемств розных галін прамысловасці. Найбольш хутка развівалася дрэваапрацоўчая, картонна-папяровая, лёгкая і харчовая прамысловасць, якая абапіралася на мясцовую сыравінную базу. У Беларусі хуткімі тэмпамі будаваліся вінакурныя заводы, запалкавыя, тытунёвыя фабрыкі, шклозаводы, мэблевыя прадпрыемствы. У 90-х гг. XIX ст. пачало дзейнічаць 7 заводаў машынабудавання і металаапрацоўкі. У канцы XIX ст. у Беларусі было створана каля 10 акцыянерных таварыстваў, якім належылі буйныя заводы. Імклівымі тэмпамі ішло чыгуначнае будаўніцтва. У Беларусі было пабудавана каля 2800 вёрст чыгункі (1 вярста = 1,066 км). Разам з чыгункай будаваліся беларускія гарады, якія ператвараліся ў цэнтры рэгіянальнага гандлю. З 1863 г. па 1900 г. гарадское насельніцтва павялічылася на 96%, колькасць гаражан узрасла з 330 да 648 тысяч чалавек. Беларусь рэзка актывізавала гандаль з Расіяй і Заходняй Еўропай. Развіццё рынкавых адносін немагчыма без стварэння фінансава-крэдытных устаноў. У Беларусі былі адкрыты аддзяленні Дзяржаўнага, Дваранскага і Сялянскага банкаў. Прыватныя банкі пачалі працаваць у Мінску – Мінскі камерцыйны банк, Вільні і Беластоку. Аддзяленні прыватных банкаў дзейнічалі ў Гомелі, Гродне, Бабруйску і Слоніме. У парэформенны перыяд ішло фарміраванне двух асноўных груп насельніцтва, характэрных для індустрыяльнага грамадства: пралетарыяту і буржуазіі. У 1900 г. у Беларусі налічвалася каля 460 тысяч рабочых. Да дробнай буржуазіі вясковага тыпу належыла каля 103 тысяч чал., да сярэдняй буржуазіі – 47 тысяч чал., да буйной – 33 тысяч чалавек. Увогуле ў канцы XIX ст. усё насельніцтва Беларусі паводле класавага складу размяркаваліся так: памешчыкі, буйная буржуазія, вышэйшыя чыноўнікі – 147 тыс. чал., дробныя гаспадары – 1993 тыс. чал., пралетарыят – 3674 тыс.чал. Такім чынам, пасля 1861 г. у Беларусі паступова ўсталяваўся капіталізм, ішла індустралізацыя краіны.
Фарміраванне беларускай нацыі. Культура беларусі у 19 пач 20ст. У гісторыі фарміравання беларускай нацыі можна вылучыць два перыяды. Першы ахоплівае канец XVIII -- першую палову XIX ст. і з'яўляецца своеасаблівым пераходам ад феадальнай народнасці да пачатку станаўлення буржуазнай нацыі. Наступны перыяд пачынаецца з другой паловы XIX ст. і характарызуецца як час станаўлення і развіцця беларускай нацыі ў эпоху капіталізму. Агульнасць эканамічнага жыцця. Пралетарыят і буржуазія. Адной з асноўных прыкмет нацыі з'яўляецца агульнасць эканамічнага жыцця насельніцтва адпаведнай этнічнай тэрыторыі. Развіццём капіталізму забяспечваецца больш высокі ўзровень гэтай агульнасці ў параўнанні з феадалізмам. Рэформа 1861 г., вызваліўшы сялян ад прыгоннай залежнасці, стварыла ўмовы для капіталістычнай перабудовы памешчыцкай і сялянскай гаспадарак з арыентацыяй на рынак. Рабочая сіла стала таварам, пашырыліся магчымасці яе міграцыі. Прамысловасць атрымала неабходную рабочую сілу з ліку абеззямеленых і пралетарызаваных сялян, а таксама рынак збыту прадукцыі, які пашыраўся ў ходзе разбурэння натуральнай і паўнатуральнай памешчыцкай і сялянскай гаспадаркі. Галоўным арэалам кансалідацыі беларускай нацыі былі цэнтральная і паўночна-заходняя часткі Беларусі, найбольш развітыя ў эканамічных, сацыяльных, палітычных і культурных адносінах у параўнанні з іншымі раёнамі. Тут пражывала амаль палова пісьменных беларусаў, адсюль выйшла большасць дзеячаў беларускага нацыянальна-вызваленчага руху і культуры таго перыяду. Сярэднебеларускія гаворкі склалі дыялектную аснову беларускай літаратурнай мовы. Працэс фарміравання беларускай нацыі закрануў і насельніцтва Палесся, якое, аднак, захоўвала моўныя і культурныя асаблівасці. На тэрыторыі ўсходняй часткі Беларусі працэсы нацыянальнай кансалідацыі ішлі больш замаруджана, яе насельніцтва было менш устойлівым перад пашырэннем там расійскага ўплыву. Культура Беларусi у другой палове XIX ст. Развiвалася ва умовах сцвярджэння i панавання капiталiстычных адносiн. Нягледзячы на каланiяльную палiтыку расiйскага самауладства, у гэты час пачала фармiравацца беларуская нацыянальная iнтэлiгенцыя, якая ваывучала i стварала нацыянальную культуру. Прадстаунiкi беларускай iнтэлегенцыi тэарытычна абгрунтавалi iснаванне самастойнага беларускага этнасу i абвесцiлi яго права ан роунасць з iншымi народамi. Беларуская лiтаратура гэтага часу развiвалася падспудна, пад забаронай, унеспрыяльнай атмасферы. Рэпрэсii у дачыненнi да удзельнiкау паустання 1963 г., фактычная забарона беларускага друку, жорсткi русiфiкатарскi курс прывялi да таго, што многае з творчай спадчыны выдатных беларускiх пiсьменнiкау загiнула.Асновай развiцця бел. лiт. гэтага перыяду быу паступовы рост сацыяльнай i нацыянальнай самасвядомасцi народа. Абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцяу у краiне напярэдаднi i у перыяд рэформы 1861 г., развiццуе капiталiзму i з’яуленне на арэне палiтычнай барацьбы пралетарыяту, уплыу передавой грамадскай думкi стварылi глебу для развiцця беларускай лiтаратуры дэмакратычнага напрамку.
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-04-18; просмотров: 612; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.118.252.215 (0.01 с.) |