Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Унутраная палітыка вкл 14-16стСодержание книги
Поиск на нашем сайте
Пасля смерці Альгерда абвастрыўся канфлікт паміж Кейстутам, Вітаўтам і Ягайлам. У гэтым трохкутніку перамог Ягайла, які стаў вялікім князем літоўскім(1377-1392 гг.), каралём Польшчы пад імем Уладзіслава ІІ з 1386 г. Ягайла ў пошуках дапамогі ў барацьбе з крыжакамі звярнуўся да Москоўскай дзяржавы, але прытэнзіі Масквы на усходнія землі вымусілі шукаць падтрымкі на захадзе. У 1385 г. адбылося заключэнне крэўскай уніі. Па яе ўмовах феадалы ВКЛ абавязаны былі прыняць каталіцтва, перадаць казну ВКЛ на карысць Польшчы і г.д. З гэтага часу пачынаецца каталіцкая экспансія на тэр-рыі Беларусі. Намеснікам у княстве застаўся Свідрыгайла, а незадаволеных феадалаў, у перш. чаргу праваслаўнага веравызнання, узначаліў Вітаўт, у выніку міжусобіца скончылася заключэннем Востраўскага пагаднення ў 1392 г. Па яго ўмовах узнаўляўсмя вялікакнямкі пасад, а самому ВКЛ гарантавалася аўтаномія, захоўвалася папярэдняя сістэма судаводства, фінансаў, самастойнае войска, тэрытарыяльна-адміністрацыйны падзел і інш. Вітаўт(1392-1430 гг., гады панавання). Пасля падпарадкавання сваіх праціўнікаў ў ВКЛ Вітаўт авалодаў Смаленскам(1404 г.), дабіўся прызнання ўлады над Ноўгарадам, тройчы арганізоўвах паходы на Маскву. У 1399 г пацярпеў паражэнне ад татараў на рацэ Ворскле, але падначаліў сабе поўдзень Падоліі, што дало выхад ВКЛ да Чорнага мора, узначаліў войскі ВКЛ у Грунвальдскай бітве(1410 г.), у выніку якой ў склад ВКЛ была звернута Жмуць. Унутраная палітыка Вітаўта вызначалася ліквідацыяй удзельных княстваў і ўвядзеннем інстытута намесніцтва. Пры Вітаўце ў ВКЛ пачынаецца чаканка ўласнай манеты – дынарыя. У гэты час паступова ўзмацнялася каталіцкая экспансія, гэтаму садзейнічала заключэнне Гарадзельскай уніі 1413 г., паводле якой надаваліся выключныя маёмасныя правы каталіцкай царкве, а таксама феадалам каталіцкага веравызнання. Паводле уніі было вырашана прызначаць на дзярж. пасады выключна католікаў. Але разам з гэтым Вітаўт дамогся раўнапраўнага становішча і праваслаўнай царквы. У 1416 г. быў зацверджаны асобны метрапаліт праваслаўнай царквы, незалежны ад Масквы(Грыгорый Цамблак). Вітаўт пашырыў тэр-рыю за кошт канчатковага далучэння Цверскага, Разанскага княстваў, а таксама вярхоўяў Акі. У 1430 г. Вітаўт памірае. Пасля смерці Вітаўта да ўлады прыходзіць Свідрыгайла(1430-1432 гг.). Ён з`яўляўся праціўнікам уніі з Польшчай, ва ўнутранай палітыцы абапіраўся на буйных бел. і украінскіх феадалаў правасл. веравызнання, якіх прыцягваў да дзярж. кіравання. пры Свідрыгайле назіраецца апошняя спроба выйсці з падпарадкавання Польшчы. У выніку з 1432 па 1436 гг. у ВКЛ адбываецца частковая феадальная вайна. На баку Свідрыгайлы Полацкае, Віцебскае, Смаленскае, Чарнігава-Северскае, Кіеўскае княствы. У 1432 і 1434 гг. вялікі князь ВКЛ Жыгімонт Кейстутавіч выдае прывілеі, якія ўраўноўваюць маёмасныя правы праваслаўных і католікаў. У 1432-1440 гг. вялікі князі літоўскі Жыгімонт Кейстутавіч стаў вялікім князем пры падтрымцы католікаў, занімаў прапольскую пазіцыю, у склад Польшчы перадаў Валынь і Падолле. Яго палітыка і жорсткасць выклікала незадаволенасць бел., укр. і літ. феадалаў. Забіты князем Чартарыйскім у выніку змовы. З 1440 г. вялікім князем стаў Казімір Ягелончык. Адначасова з 1445(1447) ён становіцца каралём Польшчы. Праводзіў палітыку ўмацавання велікакняжацкай улады, запрыгоньвання сялян і пашырэння правоў феадалаў. У 1447 г. выдаў прывілей, які паклаў пачатак юрыдычнага замацавання залежнасці сялян. Выдаў судзебнік 1468 г. Вялікі князь літоўскі Аляксандр(1492-1506), адначасова кароль Польшчы з 1501 па 1507 гг. Падчас вайны 1500-1503 гг. ВКЛ страціла 26 гарадоў, у тым ліку Чарнігаў, Старадна, Бранск, Гомель і інш. Ён таксама выдаў прывілей 1492 г., па якому абмяжоўвалася ўлада вялікага князя, які без згоды паноў-рады не меў права прымаць ні якіх важных рашэнняў. Пры ім польскі сейм прыняў у 1505 г. радамскую канстытуцыю, якая пашырыла правы шляхты. 8 верасня 1514 г. адбылася Аршанская бітва – адзіная бітва на карысць ВКЛ. Наступны вялікі князь і кароль Польшчы – Жыгімонт І стары(1506-1507-1548 гг.). Пры ім падцверджаны і ўведзены статут 1529 г., вядомы як мецэнат і папячыцель навук, меў вялікую бібліятэку. За яго подпісамі былі выдвдзены 2 асноўныя граматы для Ф.Скарыны. Вялікі князь ВКЛ і кароль Польшчы – Жыгімонт ІІ Аўгуст(1548-1572 гг.). Апошні прадстаўнік дынастыі Ягелонаў. Пры ім уведзены ў дзейнасць статут ВКЛ 1566 г., праведзены паліт., эканам. рэформы(адміністрацыйная 1565-1566 гг., аграрная “ўстава на валокі” 1557 г.), вынікам якіх стаў той факт, што грамадскі, дзяржаўны, палітычны і эканамічны лад ВКЛ быў набліжаны да адпаведнага лау Польшчы, што ў сваю чаргу стварала лепшыя ўмовы для заключэння чарговай уніі. У 1569 г. заключана Люблінская унія, паводле якой утвараецца адзіная дзяржава – Рэч Паспалітая.
11.Дзяржауна-паліт. лад вкл….. Сістэма кіравання ў ВКЛ развівалася на аснове старажытнага права, якое бытавала ў Полацкім, Менскім, Наваградскім, Тураўскім і інш. княстваў. Пасля заключэння Крэўскай уніі і ўсё большага збліжэння з Польшчай у арганізацыю кіравання сталі пераносіцца тыя рысы і формы, якія склаліся ў Польшчы. Кіраўніком дзяржавы быў вялікі князь(гаспадар). Ён з`яўляўся таксама суддзёй, адміністратарам, галоўнакамандуючым узброеных сіл краіны. Вялікі князь меў даволі шырокія паўнамоцтвы: права весці міжнародныя справы, уступаць у саюзы, абвяшчаць вайну, заключаць мір, прызначаць на дзярж. пасады і распараджацца дзярж. маёнткамі. Яму таксама належала права заканадаўчай ініцыятывы. Вялікі князь выбіраўся з прадстаўнікоў дома Гедымінавічаў, а пазней – Ягелонаў. Напачатку вузкім колам важнейшых саноўнікаў, а з канца 15 ст. – вальным ці агульным соймам з прадстаўнікоў усіх зямель. Ажыццяўляў свае паўнамоцтвы вялікі князь з удзелам рады, сойма і службовых асоб вярхоўнага кіравання. Джярж. лад ВКЛ можна вызначыць як парламанскую манархію. Непасрэдны уплыў вялікага князя, які адначасова з`яўляўся і польскім каралём на дзярж. справы аслабляўся працяглымі ад`ездамі ў Польшчу. Рада або паны-рада спачатку была дарадчым органам пры князю і назначалася па яго ўласным выбары. Паступова рада ўзмацнілася, ператварылася ў кіруючы орган, які з цягам часу юрыдычна абмежаваў уладу гаспадара і стаў пастаянным выканаўча-распарадчым заканадаўчым кантрольным і судовым органам. Права засядаць у ёй мелі каталіцкія віскупы па Яволі, Кашталяну, некаторыя старосты і найбольш важныя службовыя асобы(Маршалак, канцлер, гетман і інш.). Поўны састаў рады налічваў 45 чал., а пасля рэформы 1565 г. і стварэння новых ваяводстваў іх стала 65. Кампетэнцыя рады: пытанне абароны дзяржавы, міжнародныя адносіны, бягучае кіраванне, фінансавая дзейнасць, а таксама прызначэнне на вышэйшыя дзярж. пасады. Агульнадзяржаўны вольны сойм меў важнае значэнне ў сістэме органаў дзярж. улады. На яго пасяджэнне запрашаліся ўсе прадстаўнікі ўляхецкага саслоўя, вярхі каталіцкага і праваслаўнага духавенства. У 1512 г. быў прыняты закон, паводле якога павятовай шляхтай выбіраліся па 2 дэпутаты адпаведна. На соймах выпрацоўваліся агульныя кірункі знешняй і унутранай палітыкі. Вышэйшымі службовымі асобамі ў дзяржаве былі: 1. маршалак дземскі(ён з`яўляўся старшынёй на пасяджэннях сойма і рады, абвяшчаў пастановы гаспадара і рады, быў даглядчыкам за парадкам і этыкетам пры двары і падчас афмцыйных цырымоній кіраваў прыёмам замежных паслоў, дапускаў да гаспадара носьбітаў са скарбамі і чалабітнымі, судзіў за злачынствы, зробленыя на сойме); 2. гетман найвышэйшы(камандаваў узброенымі сіламі, калі на чале не стаяў вялікі князь, яго намеснікам з`яўляўся гетман польны. Гетман асабліва ў ваен. часы меў даволі шырокія паўнамоцтвы, у тым ліку права караць смертным пакараннем); 3. канцлер(кіраваў дзярж. канцылярыяй, пад яго наглядам ажыццяўлялася падрыхтоўка законапраектаў, прывілеяў, грамат. і інш. джярж. дакументаў, у яго знакодзілася вялікая дзярж. пячатка, без якой ніводзін дакумент не мог уступіць у сілу, яго намеснік з`яўляўся падканцлерам. У канцылярыі існаваў вялікі штат пісараў, талмачоў і інш. службовых асоб. У канцылярыі пісьмова на бел. мове(з 1696 г. на польскай) афармляліся ўсе пастановы і распараджэнні князя і рады. Дакументы, што выходзілі з канцылярыі, запісваліся ў асобныя кнігі, якія называліся літ. метрыкай). 4. падскарбій земскі(быў даглядчакам джярж. казны і выконваў абавязкі міністра фінансаў, яго намеснік, падскарбій чорны, адказваў за матэрыяльныя сродкі, якія шлі на ўтрыманне гаспадарскага двара. Мясцовае кіраванне на бел. землях залежала ад гіст. мінулага тэр-рыі, адміністрацыйна тэрытар. падзелу і ад уладальніка тэр-рыі). Найбольш буйныя старажытныя княствы(Полацкае, Віцебскае, Берасцейскае, Наваградскае) у першай палове 16 ст. былі ператвораны ў ваяводствы, а такія як Слуцкае, Попрыцкае і некатор. іншыя заставаліся княствамі. Асобнае кіраванне было ў гарадах, якія атрымалі магдэбургскае права. На тэр-рыі ВКЛ першым горадам, які атрымаў магдэб. права, была Вільня(1387 г.), на тэр-рыі Беларусі – Брэст(1390 г.), Гродна(1496 г.), Менск(1499 г.). Галоўнай асобай у ваяводстве быў ваявода, які тут узначальваў адміністрацыйныя, гаспадарчыя, ваенныя і судовыя органы. Вая вода назначаўся вялікім князем і радай пажыццёва. Яго бліжэйшымі памочнікамі з`яўляліся кашталян(па ваен. справах), падваявода(па адміністр.-судовых), ключнік(даглядаў за зборам даніны), гараднічы(камендант замка. Кіраўніком адміністрацыі ў павеце быў староста. Як і ваявода назначаўся вялікім князем і радай з ліку буйных феадалаў. Саслоўна-прадстаўнічымі органамі ў павеце былі павятовыя сеймікі, на якіх маглі прысутнічаць усе шляхціцы паветаў. Яны збіраліся штогод, або некалькі разоў у год, у павятовых цэнтрах.
12 Сацыяльна-эканамічнае развіцце вкл. Аснову эканамічнага развіцця ВКЛ у 13-16 стст. складала с/г. Асноўным сродкам вытворчасці з`яўлялася зямля, якая належыла дзяржаве, свецкім феадалам і царкве. Вярхоўным уласнікам зямлі з`яўляўся вялікі князь. У гэты пер-яд існавалі 2 формы вярхоўнай феад.уласнасці зямлі:умоўная(памесная) і безумоўная(вотчыная або абмежаваная ці неабмежаваная). Побач з вялікакняжацкім даменам у канцы 14 ст. ён займаў прыкладна 70 % тэр-рыі ВКЛ, існавала вялікая колькасць незалежных маёнткаў. Вялікі князь захоўваў у адносінах да гэтых тэр-рый толькі права вярх. правіцеля дзяржавы. На працягу дадзенага пер-яду адбываўся працэс запрыгоньвання сялян. Першым юрыдычным крокам у гэтым напрамку з`явіўся прывілей Казіміра(1447 г.), якім абмяжоўваліся сял. пераходы з дзяржаўных на прыватнаўласніцкія землі. Наступны этап – судзебнік(1466 г.), па якому ўводзіўся прынцып земскай даўніны. Наступны крок – першы статут (1529 г.), паводле якога прынцып земскай даўніны памяншаўся да 10 год. Гэтым жа статутам адмяняўся Юр`еў дзень. Па гзтаму статуту для селяніна было ўстаноўлена “пажылое”(5 коп літ. грошаў). Апошні этап ў запрыгоньванні сялян – статут 1588 г., па якому прадугледжваўся пажыццёвы выкуп збеглых сялян. У 1557 г. Жыгімонт ІІ Аўгуст у сваіх уладаннях правёў аграрную рэформу, якая мела на мэце ўпарадкаваць сял. землекарыстанне, каб павялічыць свае даходы. Вынікам рэформы было шырокае распаўсюджванне новага віду гаспадарання – фальваркава-паншчыннай сістэмы. Гэты від заснаваны на працы сялян. Фальварак быў арыентаваны на рынак. Яго ўзнікненне прыпадае на 2-ую палову 16 ст., што было звязана з рэзкім побытам на збожжа на рынках Зах. Еўропы, на якую была арыентавана эканоміка ВКЛ. Згодна з уставай на ваолокі праводзілася нов. землеўпарадкаванне. За адзінку вымярэння зямлі і ў той жа час за адзінку падаткаабкладання прымалася валока. Лепшая зямля адводзілася пад гаспадарскі двор(фальварак). Памеры фальваркаў былі розныя(ад 8 да 15 валок): 200-400 гектараў зямлі. Сялянскі надзел складала валока памерамі 33 моргі або 23,43 гект. З гэтага часу сяляне падзяляліся на 2 катэгорыі(цяглых і асаглых). Цяглыя сяляне павінны былі сваім інвентаром і цяглом(раб. жывёлай) апрацоўваць фальварковую зямлю. Іх асноўная павіннасць – паншчына(2 дні ў тыдзень з валокі). Асадныя павіннасці павінны былі плаціць у залежнасці ад якасці зямлі ад 66 да 106 коп літоўскіх грошаў. Усе астатнія павіннасці яны выконвалі ў тых самых памерах як і цяглыя. Агароднікі падзяляліся невялікімі участкамі зямлі(3,6 або 9 моргаў) з надзелу памерамі у 3 маргі. Яго уладальнік павінен адпрацоўваць у фальварку 1 дзень паншчыны ў тыдзень пешшу(сяляне-слугі). Ва ўсходніх ваяводствах рэформа не праводзілася, бо была дрэнная глеба. Гэтыя землі былі найбольш аддалены ад балтыйскіх бартоў. Менавіта з гэтага перыяду ўсходняя частка Беларусі пачала адставаць ад заходняй у развіцці сельск. гаспадаркі(пачатак развіцця капіталістычных адносін). У 13-16 стст. на тэр-рыі ВКЛ павялічваецца рост гарадоў і мястэчкаў, колькасць якіх у сярэдзіне 17 ст. складала прыкладна 350, з якіх пераважную большасць складалі мястэчкі(230 дамоў з некалькімі вуліцамі і 2-3 тысячамі жыхароў). У сярэдзіне 17 ст. – 12-13 % складала менавіта гарадское насельніцтва. 80 % гараджан складалі беларусы. Этнічны склад дапаўняўся за кошт рускіх, яўрэяў, палякаў, украінцаў, немцаў, татар,якія складалі ад 20 да 40 % насельніцтва. Гарады мелі неаднародную сацыяльную стр-ру. Вярхушка была прадстаўлена купецтвам і рамесніцкімі майстрамі, якім належыла ўся ўлада ў горадзе. Уплывовы ўклад складалі таксама прадстаўнікі ваенна-служылага саслоўя, баяры, а таксама шляхта. Увогуле гарадскі патрацыят складаў каля 25 % насельніцтва. Найбольш шматлікую групу(40-50 %) складалі дробныя гандляты, рамеснікі і іх сем`і. Найбольш абяздоленай часткай з`яўляліся лёздныя людзі або гультаі(1/3 нас-ва гарадоў). У 1-ай палове 16 ст. 40 % усіх гарадскіх пасяленняў з`яўляліся ўласніцкімі(Слуцк, Стары Быкаў, Тураў, Зэльва, Маладзечна і інш.). Гарады з нас-вам 10000 жыхароў лічыліся буйнымі(Полацк, Віцебск, Слуцк, Магілёў, Пінск). Крыніца 16 ст. успамінала каля 200 рамесніцкіх прафесій і сацыяльнасцей. Да ліку найбольш развітых адносіліся рамёствы па апрацоўцы метала(каля 40 прафесій), дрэваапрацоўка(27 прафесій) і г.д. Дзеля абароны сваіх інтарэсаў рамеснікі стваралі ўласныя карпарацыі(цэхі). Цэхі былі 3-х тыпаў: спецыялізаваныя, аб`яднаныя(2 і больш) і зборныя. Рамеснікі ў цэхах падзяляліся на майстроў, гандляроў. На чале цэха стаяў цэхмістр(стараста), які выбіраўся аднагалосна цэхамі-майстрамі. Колькасць членаў цэха вагалася ад 60 да 150 чал., з якіх чаляднікі складалі ад 40 да 60 %. Галоўная мэта цэха – гэта ахова гарадскога рынка ад канкурэнтаў як з іншых гарадоў, так і ад нецэхавых рамеснікаў унутры горада(партачоў). Рост рамяства садзейнічаў развіццю гандлю ў буйных гарадах, таргі адбываліся раз ў тыдзень. Буйныя гандл. цэнтры – Віцебск, Полацк, Менск, Бярэсця. На тэр-рыі Беларусі існавала каля 20 буйных шляхоў, якія звязвалі бел. гарады з суседнімі краінамі. Бел. купцы выконвалі папярэдніцкую ролю ў гандлі паміж Польшчай і Расіяй. Купцы аб`ядноўваліся ў бродчыну. З умацаваннем эканам. і гарадской ролі гарадоў расло іх імкненне пашырыць свае правы і прывілеі. З канца 14 ст. дзярж. улада ў ВКЛ пайшла на дараванне гарадам самакіравання на аснове магдэбургскага права. 1387 г. – Вільня, 1390 г. – Брэст, 1391 г. – Віцебск і Магілёў, 1396 г. – Гродна, 1499 г. – Менск. Магістрат кіраваў у горадзе з магдэбургскім правам, які складваўся з рады і лавы(суд па крымінальных справах). Члены рады і лавы выбіраліся з заможнай вярхушкі, на чале магістрата стаяў войт, якому належыла вышэйшая судовая выканаўчая ўлада. Паўсядзённы нагляд за дзейнасцю магістрата ажыццяўляў намеснік войта – лент-войт. Радцы са свайго асяроддзя выбіралі 3-х, 4-х бурмістраў, якія па чарзе старшынствавалі на пасяджэннях рады, наглядалі за гарадскім парадкам, выдаткамі гарадск. казны. Пасяджэнні магістрата праходзілі ў будынку магістрата.
13. Рэнесанс у Еўропе і яго уплыў на культуру беларускіх зямель у 14-16 ст.магдэбурская права/ Станаўленне індустрыяльнага грамадства адбывалася не толькі ў галіне вытворчасці. Індустрыяльнае грамадства – гэта найперш адпаведны лад жыцця чалавека, абумоўлены светапоглядам усяго грамадства. Гэты светапогляд быў звязаны с такімі з’явамі як Рэнесанс і Рэфармацыя. Бацькам гуманізму і пачынальнікам рэнесанснай культуры быў Франчэска Петрарка. Гэты чалавек стаў сапраўдным трубадурам новай ідэалогіі, якая была звернута да чалавека і абапіралася на антычную традыцыю. Тэрмін “Рэнесанс” належыць гісторыку мастацтваў Джорджо Вазары /Vasari/, які разумеў пад рэнесансам вяртанне да антычнай культурнай традыцыі. Усё, што было ў галіне культуры да яго часу, Ф.Петрарка вызначыў у якасці “тысячагадовага варварства”. Свабоду чалавека Ф.Петрарка звязваў з маральным удасканаленнем асобы праз далучэнне да гістарычнага вопыту чалавецтва, праз адукацыю, вывучэнне паэзіі, гісторыі і філасофіі старажытных. Цэнтральным у вучэнні Петраркі было паняцце humanitas /дакл.- чалавечая прырода, духоўная культура/. Ідэі Петраркі надалі магутны штуршок развіццю гуманітарных ведаў – studia humanitatis, што ужо ў XIX ст. атрымала назву “гуманізму”. Усю сістэму гуманізму, якая сфарміравалася ў XIV-XVI стст. можна падзяліць на тры плыні: 1/ мастацкую; 2/ агульна-культурную; 3/ сацыяльную. Сацыяльны напрамак быў звязаны з новым разуменнем чалавечай прыроды. Гэтае разуменне было заснавана на тым, што гуманісты прызнавалі права асобы на свабоду, на развіццё, на набыццё новых ведаў, на барацьбу за шчасце ў зямным жыцці. Гуманісты даказвалі, што ступень грамадскага прызнання і ўшанавання павінна вызначацца не паходжаннем чалавека, а асабістымі дзеяннямі і заслугамі. Гуманісты па-новаму вызначылі праблему багацця. Яны апраўдвалі багацце, лічылі, што яно прыносіць карысць грамадству і з’яўляецца асновай дастойнага жыцця чалавека. Калі гуманісты паставілі ў цэнтр светапогляду чалавека, а не Бога, то яны па-новаму пачалі пісаць гісторыю. Такія італьянскія гісторыкі як Леанарда Бруні і Франчэска Гвіччардзіні стварылі новую метадалогію гісторыі. Тлумачэнне гістарычных падзей яны шукалі ў прыродзе чалавека, а не правідэнцыялізме. Гісторыкі-гуманісты стварылі “новую гісторыю” чалавечай цывілізацыі. Яны вылучылі тры перыяды ў гісторыі: а/ старажытны/антычны/, б/ сярэднявечны/варварскі/, в/ новы перыяд, перыяд пераходу грамадства да новага часу. Такім чынам, палітыка і ідэалогія еўрапейскага Рэнесансу была накіравана на перамогу новай сістэмы грамадскіх каштоўнасцей, на выхаванне чалавека індустрыяльнай цывілізацыі. Рэнесанс і Рэфармацыя як агульнацывілізацыйныя з’явы пакінулі глыбокі след у гісторыі Беларусі. Аднак гэтыя з’явы для Беларусі былі не столькі сацыяльна-палітычнымі, сколькі духоўна-культурнымі. Гэта тлумачыцца некалькімі прычынамі: 1/ гэтыя з’явы не вынікалі з сацыяльна-палітычнага развіцця Беларусі і тых грамадскіх працэсаў, якія адбываліся ў той час; 2/ яны не вынікалі з заканамернасцяў агульнага ўнутранага жыцця беларусаў; 3/ беларуская культура не мела амаль ніякага дачынення да культуры антычнай цывілізацыі. Светапогяд беларусаў не грунтаваўся на антычнай мадэлі ўспрыняцця свету і чалавека ў гэтым свеце; 4/ у Беларусі не было такіх важных перадумаў, як наяўнасць ВНУ, не было попыту на адукаванасць, на інтэлектуальныя веды і мастацкія творы. Асноўным накірункам Рэнесансу ў Беларусі стала асветніцтва. Асветніцкая плынь Рэнесансу ў Беларусі грунтавалася на мясцовай традыцыі, закладзенай яшчэ Е.Палецкай і К.Тураўскім. Гэтая традыцыя была связана з развіццём літаратуры, кніжнай справы, развіццём ідэй асветніцтва ў асяроддзі беларускай шляхецкай і бюргерскай інтэлігенцыі. Цэнтральнае месца ў распаўсюджанні ідэй Адраджэння належыла кнігадрукаванню і літаратурнай дзейнасці такіх асветнікаў, як Ф.Скарына, М.Гусоўскі, С.Будны, В.Цяпінскі, М.Літвін, А.Валян, Я.Казакевіч, А.Рымша, Ф.Градоўскі. З’яўленне скарынавага перакладу Бібліі на зразумелай для беларусаў мове – гэта працяг агульнацывілізацыйнай тэндэнцыі, што ахапіла Еўропу ў перыяд Рэнесансу і Рэфармацыі. У “Прадмове да ўсёй Бібліі” Ф.Скарына пісаў: “Тут галоўнае навучанне сямі навук вызваленых. Жадаешь ведаць Граматыку, ці па-нашаму кажучы грамату, якая вучыць правільна чытаць і гаварыць – звяртайся да Бібліі, чытай кнігу Псалтыр. Наважышся асвоіць логіку, што вучыць праз аргументы адрозніваць праўду ад хлусні,-чытай кнігу святога Іова або пісанне святога апостала Паўла. Задумаешь авалодаць Рыторыкай, якая ёсць само Красамоўства, чытай кнігі Саламонавы”. Прадаўжальнік скарынавай справы Васіль Цяпінскі таксама выступаў за выданні Слова Божага на беларускай мове. Яскравы след у беларускім Адраджэнні пакінуў С.Будны. На працягу амаль 30 гадоў С.Будны выдаў такія ўнікальныя кнігі як “Катэхізіс”,”Апраўданне грэшнага чалавека перад Богам”, “Аб галоўных артыкулах хрысціянскай веры”,”Аб свецкай уладзе”. У творчасці айчынных літаратараў-гуманістаў закраналіся самыя розныя сацыяльна-палітычныя тэмы, што хвалявалі грамадства. Абапіраючыся на творы Арыстоцеля, Платона, Цыцэрона, Сенэкі, беларускія гуманісты зрабілі шэраг адкрыццяў у сферы грамадазнаўства. Яны прыйшлі да ўсведамлення таго, што найвышэйшай каштоўнасцю для кожнага чалавека з’яўляецца свабода. “З усіх рэчаў людскіх,-пісаў А.Валян,-найпершая ёсць вольнасць. Няволя ж горшая нават за смерць”. Айчынныя асветнікі выказалі думку пра першачарговую неабходнасць стварэння прававой дзяржавы,”дзе пануюць законы, а не асобы”. Законы павінны рэгламентаваць дзейнасць людзей, гарантаваць іхнія правы і свабоды, стрымліваць злачынства. “И вчинены суть права или закон для людей злых, …абы добрии межи злыми в покои житии могли”,-пісаў Скарына. Вялікую трывогу ў гуманістаў выклікала становішча прыгонных сялян. Да ліквідацыі ў ВКЛ жудасных формаў рабства заклікаў Міхалон Літвін. Такім чынам карані беларускай нацыянальнай ідэі, звязаныя з барацьбой за свабоду і сацыяльную справядлівасць, фарміраваліся на глебе рэнесансна-гуманістычнай традыцыі. Гэтая традыцыя з’яўляецца неад’емнай часткай нацыянальнай духоўнасці, яна спрыяла фарміраванню беларускай народнасці. 3 XIV ст. Магдэбургскае права пашыралася на гарады ВКЛ. Жыхары гарадоў, якія атрымлівалі Магдэбургскае права, вызваляліся ад феадальных павіннасцей, ад суда і ўлады ваяводаў, старостаў і інш. дзяржаўных службовых асоб. У прыватнаўладальніцкіх гарадах Магдэбургскае права не вызваляла гараджан ад залежнасці і ўлады феадалаў, аднак залежнасць не мела рысаў прыгонніцтва. На аснове Магдэбургскага права ў горадзе ствараўся выбарны орган самакіравання — магістрат. 3 увядзеннем Магдэбургскага права адмянялася дзейнасць мясцовага права, але не адмаўлялася правамернасць карыстання мясц. звычаямі, калі вырашэнне справы не прадугледжвалася Магдэбургскім правам. У судовай практыцы магістратаў Беларусі разам з Магдэбургскім выкарыстоўваліся нормы агульнадзяржаўнага права — Статутаў ВКЛ, судовых статутаў сталіцы — Вільні і ўласнай юрыдычнай практыкі. У ліку першых Магдэбургскае права ў ВКЛ атрымалі Вільня (1387), Брэст (1390), Гродна 1496), Трокі (1409), Слуцк (1441), Высокае (1494), Полацк (1498), Мінск (1499), Браслаў (1500), Навагрудак (1511), Барысаў (1563) і інш. Магдэбургскае права мелі каля 60 гарадоў і мястэчак Беларусі. Граматы на Магдэбургскае права дзяржаўным гарадам выдавалі вялікія князі ВКЛ, прыватнаўладальніцкім гарадам — уладальнікі гарадоў або па іх хадайніцтве вялікія князі. На Беларусі Магдэбургскае права скасавана паводле ўказаў Кацярыны II у Магілёўскай губерні ў лістападзе 1775, у Мінскай — у маі 1795, у заходняй Беларусі — у снежні 1795.
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-04-18; просмотров: 1037; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.133.122.95 (0.01 с.) |