Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Грамадска-палитычны рух у 19ст. паустанне 1930г.

Поиск

Сведчаннем крызісу феадалізму з`яўляўся грамадска-паліт. рух. Ён развіваўся пад уплывам рэвалюцыйных падзей у Зах. Еўропе, расійскай рэвалюцыйнай думкі і польскіх нац-на-вызваленчых ідэй. Першымі праявамі грамадска-паліт. руху ў Беларусі былі таварыствы філаматаў(прыхільнікаў навукі), філарэтаў(прыхільнікаў дабрачыннасці), узнікшых у Віленскім універсітэце. Іх погляды фарміраваліся пад уплывам прафесара Віленскага універсітэта Іяхіма Лялевеля(прыхільніка адраджэння Польскай дзяржавы). Іх члены на тайных сходках абмяркоўвалі набалелыя праблемы ў польскім духу, прапагандавалі сярод нас-ва ідэі роўнасці і свабоды. Але ў 1824 г. яны былі разгромлены царызмам. Упачатку 1825 г. узнікла таварыства ваен. сяброў на чале з капітанам Ігельстрофам. 24 снежня 1825 г. праз 10 дзён пасля паўстання дзекабрыстаў сябры таварыства спрабавалі падняць мяцеж у літ. корпусе, але былі арыштаваны. Няўдачай скончылася і спроба сяброў таварыства аб`яднаных сялян у палтаўскім палку ў Бабруйску. Падавіўшы паўстанне дзекабрыстаў, рас. урад разграміў іх арганізацыі. Многія ўдзельнікі былі арыштаваны, аднак гэта не спыніла грамадска-паліт. рух у зах. губернях; іх жыхары, асабліва шляхта, прынялі ўдзел у польскім паўстанні 1830-1831 гг., якое ў жніўні 1831 г. на тэр-рыі Беларусі і Літвы было падаўлена. У другой палове 30-х гг. 19 ст. на Беларусі-Літве зноў пачалі ўтварацца тайныя суполкі. У 40-50-я гг. на Беларусі, як і ў Расіі, у асяроддзі, апазіцыйнай да ўлады, усё больш актыўную ролю пачалі адыгрываць рэвалюцыянеры-дэмакраты. Ішло фарміраванне новага пакалення рэвалюцыянераў з ліку дробных чыноўнікаў, духавенства, мяшчан, шляхты. Да іх належылі і Франц Савіч, які быў ініцыятарам стварэння ў 1836 г. на базе Віленскай Медыка-Хірургічнай акадэміі радыкальнай тайнай суполкі(дэмакратычнага таварыства). Яно працягвала традыцыі філаматаў і дзекабрыстаў. Дзейнасць тайных суполак, нацыян.-ызваленчы рух сведчылі пра крызісныя з`явы ў рас. грамадстве.

 

23. Сац.-экан. развіцце Беларусі у перш.палове 19ст. Рэформа дзяржаўнай вескі графа Кісялева.

Першая палова XIX ст. адзначана працэсам разлажэння феадальна-прыгонніцкай сістэмы гаспадарання на Беларусі, для якой былі уласцівы наступныя асаблівасці:

1. Манапольнымі ўласнікамі капіталаў на Беларусі заставаліся памешчыкі. Імкненне да павышэння даходаў штурхала іх да арганізацыі ў сваіх маёнтках розных прамысловых прадпрыемстваў. Вотчынная прамысловасць выкарыстоўвала практычна бясплатную сыравіну і дармавую рабочую сілу прыгонных сялян і ў гэтых адносінах мела велізарныя перавагі над прамысловымі прадпрыемствамі, што належалі купцам і мяшчанам.

2. Панавала буйное дваранскае землеўладанне (3,6 % буйных памешчыкаў валодалі 50 % прыгонных сялян). Буйным памешчыцкім гаспадаркам было значна лягчэй прыстасоўвацца да патрэб рынку. Яны будавалі прамысловыя прадпрыемствы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі і сыравіны - суконныя, вінакурныя, цукраварныя, смалакурныя, жалезаапрацоўчыя.

3. Асновай сялянскай гаспадаркі з'яўлялася земляробства, ад якога памешчыкі атрымлівалі галоўную частку сваіх даходаў. У сувязі з ростам попыту на збожжа ў Заходняй Еўропе плошча ворных зямель павялічылася ў 3 - 4 разы. Вырошчваліся жыта, авёс, ячмень. Увядзенне ў севазварот бульбы садзейнічала пераходу з трохполля на чатырохполле.

4. На тэрыторыі Беларусі існавала спецыялізацыя сельскай гаспадаркі. Вылучаліся рэгіёны, якія займаліся вытворчасцю льну, бульбы, цукровых буракоў, танкаруннай авечкагадоўляй.

5. Для павелічэння сваёй вытворчасці памешчыкі выпісвалі з Англіі сельскагаспадарчыя машыны, уводзілі шматпольныя севазвароты, паляпшалі пароды жывёлы.

Асновай гаспадаркі селяніна з'яўляўся зямельны надзел, які ён атрымліваў у карыстанне ад землеўладальніка-памешчыка або дзяржавы пры ўмове адбывання на іх карысць пэўных павіннасцей. У сувязі з гэтым сяляне дзяліліся на дзве асноўныя катэгорыі - памешчыцкіх і дзяржаўных (казённых). Памешчыцкія сяляне складалі больш за 3/4 усіх сялян, дзяржаўныя - 1/5 частку сялянскага люду, колькасць сялян, што адносіліся да вольных людзей, была нязначнай.

Сялянскія павіннасці падзяляліся на галоўныя і дадатковыя. Галоўныя - паншчына, чынш, згоны (талокі, гвалты), дадатковыя - удзел у будаўніцтве гаспадарчых пабудоў у панскіх дварах, рамонт і будоўля дарог, мастоў, перавозка грузаў. З пачатку XIX ст. ішоў працэс пераводу сялян з чыншу на паншчыну, амаль усе памешчыцкія сяляне Беларусі (97 %) знаходзіліся на паншчыне. Норма паншчыны павялічылася ўдвая. З-за работы на панскай гаспадарцы амаль не заставалася часу на апрацоўку сваіх надзелаў. Ураджайнасць была вельмі нізкай. Існавалі таксама катэгорыі найбольш збяднелага сялянства - агароднікі, бабылі, халупнікі, каморнікі, якія мелі мала ці наогул не мелі зямлі. Становішча сялян даходзіла да крытычнага ў гады неўраджаяў, якія паўтараліся даволі часта. Асабліва страшным быў неўраджай 1844 - 1846 гг., які ахапіў усю Беларусь.

Спецыяльна для правядзення рэформаў у 1837 годзе было створана Міністэрства дзяржаўных маёмасцяў, кіраўніком якога быў прызначаны граф П. Д.Кісялеў. Сутнасць рэформы Кісялёва зводзілася да стварэння кампетэнтнай адміністрацыі, якая б цалкам разбіралася ў сялянскай пытанні, а таксама паляпшэнне побыту і гаспадарчага жыцця сялян.Адразу пасля прызначэння граф прыступае да пераўтварэнняў. У першую чаргу ён змяніў сістэму кіравання сялянамі. У губернях ўводзіліся спецыяльныя казённыя палаты, ім у сваю чаргу падпарадкоўваліся акругі, якія складаліся з некалькіх паветаў. Акрамя таго, рэформа Кісялёва прадугледжвала ўкараненне валаснога і сельскай самакіравання, асаблівы суд для вырашэння малазначных правапарушэнняў у асяроддзі сялян.Таксама была ўведзена ў дзеянне новая сістэма падатковых збораў, яе галоўная ідэя - ўлік даходнасці сялянскай гаспадаркі.

Сялянская рэформа Кісялёва на гэтым не заканчваецца. Па прамым патрабаванні графа ў многіх сельскіх акругах сталі адчыняцца лячэбныя і адукацыйныя ўстановы, з малазямеллем спрабавалі змагацца шляхам перасяленчай палітыкі. Сялянскія абшчыны з'язджалі ў іншыя рэгіёны краіны, пры гэтым атрымлівалі невялікае грашовае пакрыццё на першы час. Гэты напрамак сялянскай палітыкі не атрымала вялікага развіцця, сям'і сялян не жадалі пакідаць родныя краю. Галоўнае становішча рэформы Кісялёва мела на ўвазе павышэнне агратэхнічнага ўзроўню ў апрацоўцы зямлі, павышэнне даходнасці сялянскай гаспадаркі. З гэтай мэтай членаў сельскай абшчыны вучылі перадавым спосабам земляробства, аднак сяляне з вялікім недаверам ставіліся да ўсіх новаўвядзенняў, што прыводзіла чыноўнікаў у стан незадаволенасці, і часцяком ўжываліся адміністрацыйныя меры ў дачыненні да сялянскай абшчыны.

 

Адмена прыгоннага права

Маніфест аб адмене прыгоннага права аб’яўляў аб пачатку правядзення рэформы ў дзяржаве, указваў на прычыны і мэты рэформы. У “Агульным палажэнні” змяшчаліся адзіныя для імперыі прынцыпы правядзення рэформы: памешчыкі былі ўласнікамі ўсёй зямлі, якая належала ім да рэформы; частка зямлі адводзілася сялянам у пастаяннае карыстанне без права маёмасці; на 9 год уводзілася часоваабавязанае становішча сялян, і яны адпрацоўвалі паншчыну ці выплачвалі аброк ў поўным дарэформеным памеры, ім была забаронена пакідаць зямлю; уводзіліся ўстаўныя граматы, якія вызначалі пазямельнае ўпарадкаванне і павіннасці сялян на карысць памешчыка; але адмянялася асабістая залежнасць сялян ад памешчыкаў; сяляне атрымлівалі некаторыя грамадзянскія правы – яны маглі займацца промысламі, гандляваць, набываць рухомую і нерухомую маёмасць, паступаць у навучальныя ўстановы і на службу, несці асабістую адказнасць перад судом.

Уласнікам зямліселянінарабіла выкупная здзелка. З пераходам на выкуп часоваабавязаныя адносіны спыняліся, сяляне залічваліся ў разрад уласнікаў. Правілы выкупу былі аднолькавымі для ўсіх губерняў Расіі. Выкупная сума была такога памеру каб памешчык, паклаўшы яе ў банк (пад 6% гадавых), мог атрымліваць прыбытак, роўны штогадоваму аброку з зямлі, якая перайшла ва ўласнасць селяніна. Пры выкупе надзелаў сяляне павінны былі заплаціць 20% выкупной сумы, астатнюю частку – 80% памешчыкі атрымлівалі ад дзяржавы ў выглядзе каштоўных папер. Сяляне станавіліся даўжнікамі дзяржавы і павінны былі на працягу 49 гадоў плаціць ёй выкупныя плацяжы і працэнты за ссуду (выплаты цалкам адменены 1 студзеня 1907 г.). Па сутнасці, сяляне выкупалі не зямлю, а кампенсавалі памешчыкам свае феадальныя павіннасці.

Утвараліся органы кіравання сялянамі – сельскія і валасныя ўправы. Яны кіравалі зборам подацяў, аб’яўлялі сялянам дзяржаўныя законы, сачылі за грамадскім парадкам. Для практычнага ажыццяўлення рэформаў 1861 г. былі ўведзены спецыяльныя паса-
ды – міравыя пасрэднікі (прызначаліся з мясцовых памешчыкаў), павятовыя міравыя з’езды і губернскія ўстановы па сялянскіх справах.

«Мясцовае палажэнне для вялікарускіх, новарасійскіх і беларускіх губерняў» дзейнічала ў Магілёўскай і васьмі паветах Віцебскай губерні дзе панавала абшчыннае землекарыстанне. У ім былі вызначаны межы сялянскага надзелу – “вышэйшы” ад 4 да 5,5 дзесяціны і “ніжэйшы” ад 1 дзесяціны 800 кв. сажняў да 1 дзесяціны 200 кв. сажняў. У сялян з большым надзелам праводзілі адрэзкі. Так у Магілёўскай і Віцебскай губернях у выніку “адрэзак” сяляне страцілі ад 25 да 40% зямлі.

За карыстанне надзелам вызначаліся павіннасці – паншчына ці аброк і інш. Захоўвалася сельская абшчына, пры выкананні павіннасцяў уводзілася кругавая парука – багацейшыя абшчыннікі выконвалі павіннасці за бедных.

«Мясцовае палажэнне для Мінскай, Гродзенскай, Віленскай і чатырох паветаў Віцебскай губерні» мела свае асаблівасці. Нормы сялянскіх надзелаў не вызначаліся, за сялянамі захоўваліся прысядзібныя і палявыя надзелы, якімі яны карысталіся да 1861 г. Адрэзкі дапускаліся, калі ў памешчыка заставалася менш 1/3 часткі зручных зямель. Але і сялянскі надзел нельга было паменшыць больш як на 1/6. Панскія лясы заставаліся выключна ў распараджэнні памешчыка, захоўвалася сервітутнае права. У выкананні павіннасцяў дзейнічала асабістая адказнасць селяніна.

Дадатковыя правілы – яшчэ адна група дакументаў, якая адносіліся да асобных груп прыгоннага насельніцтва.

Сяляне засталіся незадаволеныя такой свабодай. Яны не падпарадкоўваліся загадам мясцовых улад, адмаўляліся адбываць паншчыну і выконваць павіннасці, адмаўляліся падпісваць устаўныя граматы.

Усяго на Беларусі толькі ў 1862 г. адбылося звыш 150 сялянскіх выступленняў. У 1863 г. сялянскі рух пашырыўся і супаў па часе з нацыянальна-вызваленчым паўстаннем пад кіраўніцтвам К.Каліноўскага. Апошняя акалічнасць вымусіла ўрад пайсці на значныя ўступкі. Так, з 1 мая 1863 г. часоваабавязанае становішча сялян Мінскай, Віленскай, Гродзенскай і часткова Віцебскай губерняў адмянялася, яны станавіліся ўладальнікамі сваіх надзелаў. 
З 1 студзеня 1864 г. у астатніх паветах Віцебскай і Магілёўскай губерняў праводзілася такая ж працэдура. Значна змяншаліся выкупныя плацяжы, а 9 красавіка 1863 г. Былі створаны камісіі для праверкі памераў сялянскіх надзелаў. Зямлю атрымалі больш за 
20 тыс. абеззямеленых двароў, іншым вярнулі адрэзкі. Хутка было завершана складанне выкупных актаў. Гэтыя палёгкі былі ініцыяваны Віленскім генерал-губернатарам М.М. Мураўёвым, які кіраваў падаўленнем паўстання 1863 г. Але да паўстання Мураўёў быў прыхільнікам жорскай палітыкі ў адносінах да сялян, і толькі неабходнасць недапусціць злучэння нацыянальна-вызваленчага і сялянскага руха прымусіла яго пайсці на ўступкі сялянам.

Пасля 1863 г. перагледзелі землеўпарадкаванне і дзяржаўных сялян (20% сельскага насельніцтва Беларусі). З 16 мая 1867 г. яны адразу пераводзіліся з аброку на выкуп зямлі і станавіліся прыватнымі ўладальнікамі зямельных надзелаў. Такім чынам, на Беларусі адмена прыгонніцтва мела свае асаблівасці. Так, памеры сялянскіх надзелаў былі вышэйшымі, чым па Расіі. Былі зменшаны выкупныя суммы. Але захоўвалася памешчыцкае землеўладанне – у памешчыкаў знаходзілася больш паловы лепшай зямлі, а каля 40% сялян былі малазямельнымі. Захаваліся сервітуты, цераспалосіца і абшчыннае землекарыстанне ва ўсходняй частцы Беларусі. Сяляне атрымалі асабістыя і маёмасныя правы, саслоўнае самакіраванне. Быў створаны рынак рабочай сілы ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-04-18; просмотров: 711; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.147.75.217 (0.012 с.)