Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Нацысцкі акупацыйны рэжым.Калабарацыянізм.Содержание книги
Поиск на нашем сайте
Да пачатку верасня 1941 года на ўсёй тэрыторыі Беларусі быў усталяваны акупацыйны рэжым, які працягваўся тры гады, да вызвалення рэспублікі ў 1944 годзе падчас аперацыі "Баграціён". Палітычная мэта нацысцкай Германіі заключалася ў імкненні да знішчэння СССР як дзяржавы, да ліквідацыі сацыялістычнага ладу і да раздзялення народаў Савецкага Саюза, а таксама да пераўтварэння Расіі ў кангламерат разрозненых тэрыторый. Аднак да нападу на СССР германскае кіраўніцтва мела толькі прыблізныя ўяўленні аб наступным палітычным лёсе насельніцтва заваяваных тэрыторый. Кіраванне захопленымі землямі перадавалася спецыяльна створанаму Міністэрству па справах акупіраваных усходніх тэрыторый ("Усходняму міністэрству") пад кіраўніцтвам Альфрэда Розенберга. Яму павінны былі падпарадкоўвацца рэйхскамісарыяты – буйныя тэрытарыяльна-адміністрацыйныя адзінкі, на якія планавалася падзяліць еўрапейскую частку СССР. Усяго павінна было быць створана чатыры рэйхскамісарыяты: 1) "Остланд", які ўключаў прыбалтыйскія рэспублікі (Латвію, Літву, Эстонію) і Беларусь; 2) "Украіна"; 3) "Каўказ"; 4) "Масковія". Тэрыторыю Сярэдняй Азіі гітлераўскае кіраўніцтва планавала аддзяліць ад Савецкага Саюза і стварыць там паўфеадальную залежную ад Германіі "Імперыю Мухамеда" – ісламскую рэлігійную дзяржаву. Далёкі Усход планавалася аддаць Японіі. На пакінутых за Уралам землях Сібіры павінна было весці бездапаможнае паўгалоднае існаванне астатняе насельніцтва СССР, адгароджанае ад занятых нацысцкай Германіяй тэрыторый гіганцкім абарончым "усходнім валам". Падладжваючыся да нацыянальнай беларускай інтэлігенцыі, акупацыйныя ўлады па ўказанню Кубэ стварылі Беларускае навуковае таварыства, прафсаюзы, адчынялі школы. Нацысты дэмагагічна разважалі аб неабходнасці развіццябеларускай культуры і мовы. 27 чэрвеня пры генеральным камісары была створана Беларуская рада даверу – дарадчы орган без якіх-небудзь рэальных паўнамоцтваў. Аднак 22 верасня 1943 года В. Кубэ быў забіты і яго месца заняў групенфюрэр СС К. фон Готберг. Новы кіраўнік Беларусі быў настроены больш скептычна, чым яго папярэднік, да магчымасці добраахвотнага супрацоўніцтва з мясцовым насельніцтвам, таму часцей стаў ужываць адкрыты гвалт. Ён не меў даверу да кіраўніцтва БНС, таму Ермачэнка быў вымушаны пакінуць Беларусь. У снежні 1943 года, калі частка тэрыторыі БССР была вызвалена Чырвонай Арміяй, Готберг ініцыіраваў стварэнне Беларускай Цэнтральнай Рады (БЦР) – марыянетачнага ўрада пад кіраўніцтвам прэзідэнта Р. Астроўскага. БЦР атрымала пэўныя паўнамоцтвы па кіраўніцтву школьнай справай і культурай, сацыяльнай сферай. Ёй таксама даручалася стварэнне новага вайскоўскага злучэння – Беларускай краявой абароны (БКА). У сакавіку 1944 года, напярэдадні вызвалення Беларусі, у БКА было прымусова мабілізавана каля 25 тыс. чалавек. 27 чэрвеня 1943 года ў Мінску быў арганізаваны Другі ўсебеларускі кангрэс – апошні з'езд беларускіх калабарантаў, зрэжысіраваны нацысцкім акупацыйным кіраўніцтвам. Кангрэс абвясціў сябе адзіным законным урадам Беларусі, ствараючы прэцэдэнт для непрызнання ў наступным савецкай улады. Дэлегаты з'езда адправілі прывітальную тэлеграму А. Гітлеру. Аднак надыходзячыя савецкія войскі прымусілі з’езд спыніць сваю працу, а яго ўдзельнікі збеглі разам з адыходзячымі германскімі войскамі. Акрамя беларускіх калабарацыйных арганізацый, на акупіраванай тэрыторыі БССР былі размешчаны таксама часткі РВА – Рускай вызваленчай арміі пад камандаваннем былога савецкага генерала А. Уласава, які перайшоў на бок немцаў. У 1943 годзе на тэрыторыю Лепельскага і Чашніцкага раёнаў была перакінута РВНА – Руская вызваленчая народная армія, якой камандаваў Б. Камінскі. Некаторыя беларусы пайшлі служыць і ў гэтыя фарміраванні. Гэтых людзей, магчыма, можна зразумець, аднак складана апраўдаць, бо сваімі дзеяннямі яны аб'ектыўна дапамагалі ворагу і не маглі гэтага не бачыць. З’ява калабарацыянізму дагэтуль недастаткова вывучаная і выклікае масу спрэчак.
Партызанская і падпольная барацьба. Ва ўмовах акупацыі захопнікі не мелі магчымасці раслабіцца ні на імгненне. Шырокае развіццё атрымала на Беларусі супраціўлен- У другой палове 1941 года было створанаМінскае гарадское падполле, і ў снежні яно здзейсніла першыя буйныя дыверсіі на чыгуначным вузле. сельскай мясцовасці пад час акупацыі выявілася дзве формы супраціўлення – гэта невыкананне загадаў, па сутнасці сабатаж (пасіўнае супраціўленне) і прамая ўзброеная барацьба – ці партызанка (актыўнае супраціўленне). Першыя партызанскія атрадыствараліся як з мясцовых жыхароў, так і з акружэнцаў – салдат Чырвонай Арміі. Аднымі з першых атрадаў былі створаны ў Пінскім раёне, узначальваў яго В.З.Корж, а так сама атрад “Чырвоны партызан” пад кіраўніцтвам Ц.Бумажкова і Ф.Паўлоўскага, савецкіх і партыйных дзеячоў, якіх 6 жніўня 1941 года ўзнагародзілі Звёздамі Героеў Савецкага Саюза (першыя з партызан). Вясной 1944 года навагрудская акруга Армія Краева мела значныя сілы, арганізаваныя ў некалькі злучэнняў – “Наднёманскае”, “Поўнач”, “Захад”, “Стоўбцы”, агульнай колькасцю 7 тыс. штыкоў. 20 лістапада 1943 года камандуючы АК зацвердзіў план “Бура” – сутнасцю якога было недапусціць Чырвоную Армію за польскую мяжу 1939 года. Пры падрыхтоўцы да выкананання гэтага плана такія злучэнні як “Стоўбцы” і “Наднёманскае” нават пайшлі на змову з нямецкімі войскамі ў мэтах агульнай барацьбы з савецкімі партызанамі. Аднак імклівае наступленне Чырвонай Арміі перакрэсліла план “Бура”. Да жніўня 1944 года ўся Беларусь была вызвалена ад нямецкіх войскаў. У гэтых умовах частка злучэнняў АК пайшло на супрацоўніцтва з Чырвонай Арміяй і яны нават удзельнічалі ў вызваленні Вільні. Так частка фарміраванняў была ўключана ў склад савецкага Войска Польскага, частка раззброена і інтэрніравана, частка перайшла на тэрыторыю Польшчы, але некаторыя злучэнні засталіся ў тыле Чырвонай Арміі і распачалі антысавецкую барацьбу на тэрыторыі Заходняй Беларусі.
Вызваленне Беларусі Разгром нямецкіх войскаў летам 1943 г. на Курска-Арлоўскай дузе дазволіў Чырвонай Арміі перайсці ў стратэгічнае наступленне і ўжо ў верасні 1943 г. распачаць шырокамаштабную аперацыю вызвалення Ўкраіны і Беларусі. 23 верасня савецкія войскі вызвалілі першы раённы центр Беларусі – г. Камарын. У лістападзе 1943 г. быў вызвалены Гомель, які да выгнання немцаў з Мінска стаў месцам знаходжання ўрада БССР. Усяго ў Беларусі ў выніку асенне – зімовага наступлення (1943-1944 гг.) савецкіх войск было вызвалена 40 раёнаў Магілёўскай, Віцебскай, Гомельскай і Палескай абласцей. Поўнае вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў звязана з наступальнай аперацыей Чырвонай Арміі, якая ўвайшла ў гісторыю пад кодавай назвай «Баграціён». Яна пачалася 23 чэрвеня 1944 г. У ёй удзельнічалі войскі 1-га Прыбалтыйскага (камандуючы І.Х.Баграмян), 2-га Беларускага (камандуючы Г.Ф.Захараў) і 3-га Беларускага (камандуючы І.Д.Чарняхоўскі) франтоў. На другі дзень да іх далучыліся войскі 1-га Беларускага фронта (камандуючы К.К.Ракасоўскі). У наступленні ўдзельнічалі таксама асобны французскі знішчальны авіаполк «Нармандыя – Нёман» і сфарміраваны на тэрыторыі СССР часці Войска Польскага. Самы актыўны ўдзел у аперацыі «Баграціён» прымалі партызанскія злучэнні. Ўжо 3 ліпеня быў вызвалены Мінск – сталіца БССР. Бітва за Беларусь увайшла ў гісторыю Вялікай Айчыйнай і другой сусветнай вайн як адна з буйнейшых ваенных аперацый. У выніку аперацыі «Баграціён» была вызвалена не толькі Беларусь, але і большая частка Літвы, частка Латвіі, ўсходнія раёны Польшчы. Савецкія войскі падыйшлі да граніц Усходняй Прусіі, што стварыла спрыяльныя ўмовы для вызвалення шэрага краін Еўропы і разгрому фашысцкай Германіі. Савецкія войскі разам з амерыканскімі, англійскімі, французкімі, польскімі, чэхаславацкімі і югаслаўскімі, а таксама з войскамі румынскай і балгарскай арміямі, якія далучыліся пазней, наносілі гітлераўскім войскам знішчальныя ўдары. У антыфашысцкую барацьбу шырока уключыліся патрыёты Італіі, Грэцыі, Венгрыі, Албаніі, Нарвегіі, Даніі і іншых краін. Важнай падзеяй ў барацьбе супраць фашызму з'явілася адкрыццё ў чэрвені 1944 г. другога фронта ў Еўропе, пры непасрэдным удзеле ЗША і Англіі. Ў канцы 1944г. гітлераўская Германія апынулася пад пагрозай немінучага разгрому. Рашаючае значэнне для разгрому фашысцкай Германіі мела берлінская ваенная аперацыя (16 сакавіка – 8 мая), ажыццеўленая савецкімі войскамі. 2 мая Берлін паў. 8 мая 1945 г. у прыгарадзе Берліна Карлсхорсце, ў прысутнасці прадстаўнікоў камандавання саюзных армій. Немцамі быў падпісаны акт аб безагаворачнаі капітуляцыі. 9 мая было аб'яўлена днём Перамогі. Тысячы беларусаў удельнічалі ў баях на тэрыторыі фашысцкай Германіі. Многія з іх былі ўзнагароджаны медалямі і ордэнамі, а 70-ці з іх было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Заключнай аперацыяй Узброенных Сіл СССР у другой сусветнай вайне былі ваенныя дзеянні на Далёкім Усходзе супраць саюзніцы Германіі мілітарыстскай Японіі, якая пачалася 9 жніўня 1945 г. 2 верасня 1945 г. на борце амерыканскага лінкора «Місуры», быў падпісаны акт аб безагаворачнай капітуляцыі Японіі. Так закончылася другая сусветная вайна, якая пачалася 1 верасня 1939 г. На ўсіх этапах Вялікай Айчыннай вайны беларускі народ уносіў свой уклад у перамогу над фашызмам. Звыш 1,3 млн. жыхароў БССР былі мабілізаваны і дабраахвотна ўступілі ў рады Чырвонай Арміі. З ураджэнцаў Беларусі вызначалася многа таленавітых палкаводцаў: начальнік Генеральнага штаба Ўзброенных Сіл СССР, генерал арміі кавалер ордэна «Перамога» А.І.Антонаў; маршалы Савецкага Саюза В.Д.Сакалоўскі і І.І. Якубоўскі; маршал авіяцыі С.А.Красоўскі; генералы арміі І.І. Гусакоўскі, В.П. Маргелаў, І.Я. Шаўроў; віце-адмірал В.П. Дрозд, контр-адміралы В.Е. Ананіч і А.І. Гурын – усяго 217 генералаў і адміралаў Звыш 300 тыс. воінаў – беларусаў адзначаны ўрадавымі ўзнагародамі, 443 беларусы сталі Героямі Савецкага Саюза. Сотні тысяч беларусаў самааддана працавалі ў савецкім тыле, ў памысловасці і сельскай гаспадарцы, забяспечвалі Чырвоную Армію зброяй, боепрыпасамі, амуніцыяй, харчовымі прадуктамі і г.д. Многія з іх былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі. Пяцёра машыністаў-чыгуначнікаў сталі Героямі Сацыялістычнай Працы: А.В. Глебаў, М.А. Макараў, І.П. Першукевіч, А.М. Чухнюк, А.А. Янкоўскі. 27 красавіка 1945г. Міжнародная канферэнцыя ў Сан-Францыска, скліканая для заснавання Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, прыняла рашэнне аб уключэнні БССР у лік краін-заснавальніц гэтай арганізацыі. Тым самым міжнародная супольнасць прызнала вялікі ўклад народа Беларусі ў разгром фашызма ў Другой сусветнай вайне.
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-04-18; просмотров: 663; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 52.15.190.187 (0.009 с.) |