Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Першая сусветная вайна.Беларускі нацыянальны рух.

Поиск

1 жніўня 1914 г. пачалася 1-я сусветная вайна. Яе пачатак быў звязаны з абвастрэннем супярэчнасцей, якія існавалі паміж буйнейшымі дзяржавамі свету. Кожная з іх выношвала альбо захопніцкія планы, альбо імкнулася ўтрымаць раней далучаныя тэрыторыі. Да 1914 г. сфармаваліся два буйныя ваенна-палітычныя блокі - Антанта (Расія, Англія, Францыя, Японія) і Траісты саюз (Германія, Аўстра-Венгрыя, Італія). Летам 1914 г. адносіны паміж двума блокамі абвастрыліся. 15 ліпеня Аўстра-Венгрыя абвясціла вайну Сербіі, краіне, з якой Расія мела вельмі цесныя адносіны. У Расіі пачалася мабілізацыя. Дазнаўшыся пра гэта, Германія абвясціла ёй вайну. На працягу тыдня ў вайну ўступілі ўсе ўплывовыя краіны Еўропы. У 1915 г. Італія выйшла з Траістага саюзу і перайшла на бок Антанты. Але Германія і Аўстра-Венгрыя знайшлі новага ўплывовага саюзніка - Асманскую Порту. Усяго ў 1-й сусветнай вайне ўдзельнічалі 33 дзяржавы з насельніцтвам 1,5 мільярда чалавек. З’яўленне новых відаў зброі (кулямётаў, аэрапланаў, хуткастрэльных гармат і г. д.) вымушалі сучаснікаў лічыць, што ваенныя дзеянні хутка скончацца. На самай справе вайна працягвалася да восені 1918 г. Расія аказалася непадрыхтаванай да такіх маштабных ваенных дзеянняў.

З пачатку вайны ва ўсіх беларускіх губернях уводзілася ваеннае становішча. У 1914 г. расійскія войскі нанеслі сур’ёзныя паражэнні праціўніку ў Галіцыі і Прусіі. Але слабасць расійскай арміі падштурхнула нямецкае кіраўніцтва перагледзець ваенныя планы і распачаць у 1915 г. наступленне супраць Расіі. У верасні - кастрычніку 1915 г. значная частка беларускіх зямель была занята нямецкімі войскамі. Пасля ўдалага контрнаступлення рускіх фронт усталяваўся на лініі Дзвінск - Паставы - Смаргонь - Баранавічы - Пінск. На неакупаваных землях Беларусі сабралася вялікая колькасць бежанцаў, дыслацыраваліся армейскія часці. Вайна спрыяла толькі прадпрымальнікам, чые прадпрыемствы працавалі на армію. Прыняцце “сухога закону” падарвала вінакурную прамысловасць. Сотні тысяч жыхароў былі ўзяты ў армію, іншыя масава ўдзельнічалі ў абарончых работах; праводзіліся рэквізіцыі. У выніку сельская гаспадарка была падарвана, у гарадах адзначаўся недахоп харчавання. Цяжкае было становішча салдат: хранічна не хапала зброі, харчу і адзення. У выніку незадавальненне распаўсюджвалася і сярод грамадзянскіх асоб, і сярод ваенных. Так, у кастрычніку 1916 г. адбылося паўстанне на размеркавальным пункце ў Гомелі, у якім удзельнічала звыш 4000 салдат. Гэта дазволіла сацыялістычным партыям з поспехам весці прапаганду ў гарадах і ваенных часцях.

Акупанты разглядалі беларускія землі як каланіяльныя тэрыторыі, якія павінны забяспечваць нямецкую армію ўсім неабходным. Яны вывозілі прамысловае абсталяванне, забіралі ў сялян харч, коней і нават вопратку. Беларускія палітычныя дзеячы неаднаразова спрабавалі дамовіцца з акупацыйнымі ўладамі аб аднаўленні Вялікага княства Літоўскага альбо асобнай беларускай дзяржавы, але немцы не былі ў гэтым зацікаўлены. Яны адводзілі беларускім дзеячам толькі сферу культуры і адукацыі: такія аб’яднанні, як Беларускі народны камітэт (1915 - 1918) і Цэнтральны савет беларускіх грамадскіх арганізацый (з 1916 г.) выдавалі на беларускай мове газету “Гоман”, стваралі беларускія школы.

Скарыстаўшы наступленне нямецкіх войск, 19 лютага беларускія арганізацыі сумесна з эсэрамі і яўрэйскімі партыямі стварылі беларускі ўрад (Народны сакратарыят Беларусі) пад кіраўніцтвам Я. Варонкі. Паводле Першай Устаўной граматы (21.2.1918) абвяшчалася, што “… беларускі народ павінен ажыццявіць сваё неад’емнае права на самавызначэнне”. Гаварылася пра неабходнасць “найхутчэйшага склікання ўсебеларускага ўстаноўчага сходу”. Але немцы не збіраліся лічыцца з інтарэсамі беларусаў. 9 сакавіка выканкам Рады Усебеларускага з’езда прымае Другую Устаўную грамату, у якой была абвешчана Беларуская народная рэспубліка (БНР), дэклараваўся шэраг дэмакратычных свабод. 18 сакавіка выканкам ператвараецца ў Раду БНР. 25 сакавіка з’яўляецца Трэцяя Устаўная грамата, дзе былі абвешчаны незалежнасць БНР і заклік да перагляду ўмоў Брэсцкага міру. Нямецкі ўрад не адрэагаваў на звароты Рады; са складу беларускага ўрада выйшла частка эсэраў, меншавікоў і бундаўцаў, незгодных з фактам незалежнасці Беларусі ад Расіі.

Да сярэдзіны лютага 1919 г. яны занялі амаль усю тэрыторыю Беларусі. На вызваленых землях ствараліся органы савецкай улады. Яшчэ ў студзені 1918 г. пры Народным камісарыяце па справах нацыянальнасцей РСФСР быў створаны Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацкам) пад кіраўніцтвам А. Чарвякова. Ён заахвочваў савецкія ўлады да вырашэння пытання беларускай дзяржаўнасці на савецкай аснове. Супраць гэтай ініцыятывы выступіў Аблвыкамзах, які ўвогуле не лічыў беларусаў асобным народам і не бачыў патрэбы ў вырашэнні нацыянальнага пытання. У снежні 1918 г. было выбрана Цэнтральнае бюро беларускіх камуністычных арганізацый (Дз. Жылуновіч). Белнацкаму і Цэнтральнаму бюро было даручана падрыхтаваць Маніфест аб беларускім урадзе. 30 снежня адбыўся Першы з’езд Камуністычнай партыі бальшавікоў Беларусі, на якім было абмеркавана пытанне аб складзе Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі. 1 студзеня 1919 г. было абвешчана стварэнне Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь (ССРБ). Але 16 студзеня ЦК РКП(б) прыняў рашэнне аб перадачы Смаленскай, Віцебскай, Магілёўскай губерняў у склад РСФСР, а Мінскай і Гродзенскай губерням было дырэктыўна прапанавана стварыць сумесную дзяржаву з Літоўскай Савецкай Рэспублікай. 27 лютага 1919 г. на аб’яднаным пасяджэнні ЦВК ССРБ і ЛССР было прынята рашэнне аб утварэнні Літбел.

У лістападзе 1918 г. падчас адступлення нямецкіх войск была створана незалежная польская дзяржава, якая абапіралася на ідэю адраджэння Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Па сутнасці гэта азначала вайну з Савецкай Расіяй, да якой польскае кіраўніцтва пры фінансавай падтрымцы буйнейшых заходніх краін было падрыхтавана. У снежні 1918 г. Польшча перайшла ў наступленне на беларускія і ўкраінскія землі. Да сакавіка 1919 г. польскія войскі акупіравалі шэраг беларускіх гарадоў. Урад Літбел, які праводзіў жорсткую палітыку ваеннага камунізму (харчразвёрстка, палітычныя рэпрэсіі, адмова ад перадачы зямлі непасрэдна сялянам), не здолеў арганізаваць абарону. У жніўні 1919 г. быў захоплены Мінск. Восенню фронт усталяваўся на р. Беразіна.

На занятых тэрыторыях польскія акупанты праводзілі надзвычай жорсткую палітыку. Толькі ў некаторых кіраўнікоў БНР захаваліся ілюзіі адносна прызнання незалежнасці беларускай дзяржавы. Рада БНР раскалолася па пытанні супрацоўніцтва з польскімі ўладамі. Да арганізаваных камуністамі і эсэрамі партызанскіх атрадаў пачалі далучацца прадстаўнікі іншых палітычных сіл. Распачатае вясной 1920 г. наступленне палякаў дазволіла ім захапіць шэраг беларускіх і ўкраінскіх гарадоў. Летам Чырвоная Армія пачала контрнаступленне, і да жніўня 1920 г. ўся тэрыторыя Беларусі была занята савецкімі вайскамі. У гэтых умовах Савецкая Расія была вымушана пачаць супрацоўніцтва з буржуазным урадам Літвы. Пра Літбел размовы больш не ішло. 31 ліпеня 1920 г. у Мінску была прынята дэкларацыя, якая абвяшчала незалежнасць Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь. У жніўні 1920 г. польская армія здолела перайсці ў наступленне пад Варшавай і зноў заняць значную частку Беларусі. 12 кастрычніка 1920 г. у Рызе быў падпісаны дагавор з Польшчай аб перамір’і.

Падпісанне перамір’я не спыніла ваенных дзеянняў. Пры падтрымцы польскага боку ў лістападзе на тэрыторыю Беларусі ўвайшлі атрады пад кіраўніцтвам С. Булак-Балаховіча, які абвясціў сябе начальнікам Беларускай дзяржавы. Але пасля захопу Мазыра, Петрыкава, Калінкавіч гэтыя злучэнні былі разбіты. У лістападзе - снежні 1920 г. адбылося ўзброенае выступленне на Случчыне (Слуцкі збройны чын), удзельнікі якога выступалі за беларускую дзяржаўнасць.

18 сакавіка 1921 г. паміж Савецкай Расіяй, Украінай і Польшчай быў падпісаны Рыжскі мірны дагавор, паводле якога Польшча атрымала заходнюю частку Беларусі з больш чым 4-мільённым насельніцтвам. Усходняя частка Беларусі апынулася ў складзе Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі і Расійскай Савецкай Федэратыўнай Сацыялістычнай Рэспублікі.

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-04-18; просмотров: 822; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.12.147.12 (0.01 с.)