Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Фарміраванне беларускай народнасці.Содержание книги
Похожие статьи вашей тематики
Поиск на нашем сайте
Асноўнымі цывілізацыйнымі фактарамі, якія рашаючым чынам уплывалі на этна-нацыянальныя працэсы, якія праходзілі ва ўсім свеце былі: а/ наяўнасць адзінай мовы; б/ наяўнасць дзяржаўнага суверынітэту; в/ наяўнасць адзінай нацыянальнай ідэалогіі; г/ наяўнасць нацыянальна-культурных каштоўнасцей і іх носьбітаў. Тэрыторыя, на якой адбывалася эвалюцыя старажытнага беларускага этнаса ў народную супольнасць была тая ж, што і ў IX-XIII стст. Гэта Віцебшчына, Віленшчына, Гродзеншчына, Мінска-Слуцкі рэгіён, Гомельшчына, Берасцейшчына. На працягу 400 гадоў на адзначанай тэрыторыі склалася самастояная мова, якая была адметнай прыкметай супольнасці. Сусветная практыка сведчыць, што без мовы няма ні народнасці, ні нацыі. Таму ўсе сусветныя народнасці склаліся на аснове моўнага адзінства. І беларусы тут не былі выключэннем. Колькасны склад насельніцтва быў таксама сярэдняеўрапейскім: у XIII-XVI стст. у Беларусі пражывала каля 1,5-2 млн. чалавек. Асноўная частка беларускага насельніцтва пражывала ў вёсках. Нацыянальнае пачуццё і нацыянальная ідэалогія былі ў першую чаргу звязаны з малай радзімай, павагай да свайго народа і дзяржавы. Як пісалі летапісцы, беларусы захоўвалі “обычаи древлии”, таму што гэта забяспечвала сацыяльную стабільнасць грамадства і дзяржавы. Нацыянальная ідэалогія фарміравалася на грунце незалежнасці і сувернітэту дзяржавы. Аднак гэтага было недастаткова, таму што ідэалогія павінна была стаць часткай самасвядомасці кожнага беларуса. Гэта знаходзіла адлюстраванне і ў барацьбе Вялікага княства Літоўскага са знешняй агрэсіяй і ў развіцці культуры. Барацьба з варожай агрэсіяй мацавала Полацкае княства, яна стала адным з фактараў утварэння ВКЛ. У гэтых адносінах нацыянальная ідэалогія была замацавана ў дзяржаўным гербе ВКЛ – “Пагоня”. Лёсавызначальныя перамогі ВКЛ у 1362 г. ў бітве на Сініх водах, бітве 1410 г. над Грунвальдам і бітве 1514 г. пад Оршай надхняліся нацыянальнай ідэалогіяй. Ідэалагічныя фактары мацавалі нацыянальную палітычную эліту, якая была падмуркам беларускай народнасці. Моўна-культурныя фактары таксама спрыялі фарміраванню беларускай народнасці. У ВКЛ беларуская мова была агульным і адзіным сродкам межнацыянальных зносін, таму дзяржаўнасць гэтай мовы была толькі адлістраваннем гістарычнай рэчаіснасці, якая склалася ў дзяржаве. Кнігадрукаванне садзейнічала развіццю пісьмовасці беларускай мовы. Дзякуючы дзейнасці Ф.Скарыны, беларуская мова стала мовай Бібліі і несла Слова божае кожнаму беларусу. Таму імя Скарыны, яго творы, твороы іншых беларускіх гуманістаў духоўна аб’ядноўвалі ўсіх беларусаў у адзін народ. Без кнігадрукавання немагчыма было з’яўленне Статутаў ВКЛ. Гэтыя дзяржаўна-прававыя акты садзейнічалі развіццю агульнай прававой свядомасці, як сярод палітычнай эліты так і сярод ніжэйшага класа – сялянства і гараджан. Фарміраванне народнасці забяспечвалася і развіццём эканомікі. Унутраны таварны абмен, развіццё гарадской гаспадаркі, спагнанне падаткаў садзейнічалі больш цеснаму аб’яднанню беларускіх рэгіёнаў у адно цэлае. Рэформа 1557 г. дала магчымасць сялянству атрымаць зямлю ва ўласнае карыстанне. Яна садзейнічала эканамічнаму ўздыму гаспадаркі, дзяржавы, вёскі і горада. Сацыяльна-палітычныя працэсы, якія адбываліся ў Беларусі ў перыяд Рэнесансу і Рэфармацыі з’яўляюцца даказам таго, што беларуская народнасць паспяхова складвалася як адзінае целае, як адзін народ.
Люблинская уния и стварэнне РП. З канца XV ст. ВКЛ было вымушана весці цяжкія войны супраць Маскоўскай дзяржавы, якая прэтэндавала на ўсходнія землі ВКЛ. У выніку войнаў 1492 – 1494, 1500 – 1503, 1507 – 1508, 1512 – 1522, 1534 – 1537 гг. ВКЛ страціла частку сваіх тэрыторый. 8 верасня 1514 г. каля Оршы войскі ВКЛ на чале гетмана К. Астрожскага ўшчэнт разбілі большыя па колькасці войскі Маскоўскай дзяржавы, але поўнасцю скарыстаць вынікі перамогі вялікі князь не здолеў. У 1558 – 1583 гг. адбылася яшчэ больш маштабная Лівонская вайна. У 1558 г. войскі цара Івана IV Грознага рушылі на Лівонію. Лівонскі ордэн і Рыжскае арцыбіскупства былі вымушаны звярнуцца за дапамогай да ВКЛ і прызнаць сваё падданства. У адказ у 1563 г. Іван IV захапіў Полацк. Войска ВКЛ, большая частка якога змагалася ў Лівоніі, апынулася ў цяжкім становішчы. Польшча не спяшалася з дапамогай, намагаючыся поўнай інкарпарацыі ВКЛ. Ужо ў 1562 – 1563 гг. шляхецкія соймы звярталіся з патрабаваннем новай уніі з Польшчай. Аднак буйныя магнаты справядліва апасаліся за свае правы і высоўвалі праекты, непрымальныя для польскага боку. Тым не менш, 10 студзеня 1569 г. у Любліне (Польшча) пачаў працу агульны сойм ВКЛ і Кароны Польскай. Незадаволеная яго ходам дэлегацыя ВКЛ ў лютым пакінула Люблін. Кароль быў вымушаны асобнымі актамі далучыць да Польшчы Падляшша і амаль усю тэрыторыю Украіны. Магчымасцей весці вайну яшчэ і з Польшчай у ВКЛ не было. Таму ўлетку 1569 г. дэлегацыя ВКЛ зноў наведала Люблін і падпісала дамову аб уніі. Паводле дамовы 1569 г. стваралася федэратыўная дзяржава "абодвух народаў" – Рэч Паспалітая. На чале яе стаяў кароль (ён жа вялікі князь). Кароль выбіраўся пажыццёва шляхтай. Ён мог быць толькі католікам. Ствараўся агульны сойм, які складаўся з сената (туды ўваходзілі буйныя магнаты, каталіцкія іерархі і прадстаўнікі караля) і дзвюх пасольскіх ізб, куды павятовыя соймікі накіроўвалі па 2 сваіх прадстаўніка. Мяшчане, сяляне, праваслаўныя і пратэстанцкія святары прадстаўніцтва ў сойме не мелі. У астатнім абедзве дзяржавы захоўвалі суверэнітэт: асобныя ўрады, войскі, мытні, скарбы, манетныя сістэмы, дзяржаўныя мовы і г. д. Карыстаючыся сваім прывілеяваным становішчам, у другой палове XVI– XVIIІ стст. шляхта здолела значна пашырыць свае правы. Так званыя кардынальныя правы шляхты ўключалі ў сябе асабістую недатыкальнасць, неабмежаваную вотчынную ўладу, магчымасць удзелу ў выбранні караля і працы сойму, вызвалялі ад большасці падаткаў. Гарантам "залатых вольнасцей" лічыўся сам кароль. Калі ён не выконваў сваіх абавязкаў, шляхта мела права ствараць ваенна-палітычныя саюзы – канфедэрацыі і абвяшчаць каралю вайну – рокаш. Асабліва неспрыяльным для дзяржаўнай сістэмы было права liberum veto, паводле якога ўсе рашэнні сойма павінны былі прымацца адзінагалосна. У выніку многія соймы проста зрываліся. Заключэнне Люблінскай уніі дазволіла ВКЛ атрымаць перамогу ў Лівонскай вайне. Рэч Паспалітая была больш моцным утварэннем, і суседнім дзяржавам прыходзілася з ёй лічыцца. Аднак страта значных тэрыторый, памяншэнне правоў некаталіцкага насельніцтва, умяшальніцтва польскага боку ў справы ВКЛ выклікалі незадаволенасць сярод шырокіх колаў Вялікага княства. Барацьбу супраць уніі ўзначаліў канцлер Леў Сапега (1557 – 1633) Дзякуючы яго намаганням, у 1582 г. быў створаны Трыбунал ВКЛ, які абмежаваў судовую ўладу караля. У 1588 г. пачаў дзейнічаць новы Статут, дзе унія з Польшчай нават не ўзгадвалася. Польскай шляхце забаранялася набываць маёнткі і пасады ў ВКЛ. Разам з тым Статут 1588 г. скончыў кадыфікацыю законаў Вялікага княства.
РП У 16-18ст Першай вайной Рэчы Паспалітай была Лівонская. У падзеле Лівоніі пачынаюць праяўляць зацікаўленасць: Швецыя, Польшча, ВКЛ, Данія і Расія. Згодна з пагадненнем паміж Расіяй і Лівонскім Ордэнам ордэн абавязваўся не заключаць дагавораў з Польшчай. Але ён парушае гэта пагадненне. Гэта падштурхнула Івана Грознага пачаць у 1558 г. ваенныя дзеянні супраць Лівоніі.У выніку Лівонскай вайны аказалася спустошанай і зруйнаванай паўночна-усходняя частка Беларусі, загінула шмат насельніцтва, знішчаны культурныя каштоўнасці.Да актыўнай рускай палітыкі феадалаў падштурхнула “смута” ў Расіі. Таксама спрыяльныя ўмовы для правядзення актыўнай рускай палітыкі склаліся і ў тым, што памёр брат цара Дзмітрый. У ролі самазванца выступіў беглы манах.Праз год падман пачаў выкрывацца і масквічы зверглі Лжэдзмітрыя з прастолу. Праз некаторы час з’яўляецца новы Лжэдзмітрый, які нібыта ў другі раз цудам выратаваўся ад смерці. На дапамогу яму прыходзяць атрады польскіх магнатаў. Але ж і ён пацярпеў паражэнне.У 1609 г. польскі кароль Жыгімонт III распачаў адкрытую інтэрвенцыю супраць Расіі.Масква апынулася ў руках інтэрвентаў.У 1611 г. у Ніжнім Ноўгарадзе ствараецца народнае апалчэнне супраць інтэрвентаў. У кастрычніку 1612 г. апалчэнцы вызвалілі Маскву. У 1613 г. на расійскі прастол быў абраны Міхаіл Раманаў.Вайна 1654–1667 гг. – гэта нацыянальна-вызваленчая барацьба беларускага народа супраць польскіх паноў і каталіцкай экспансіі за ўз’яднанне з Расіяй. Амаль адразу былі заняты 33 гарады.Летам 1655 г. амаль уся Беларусь была занята рускімі войскамі.Не абмінула Беларусь і Паўночная вайна (1700–1721). Данія, Расія, Саксонія і Рэч Паспалітая заключылі саюз супраць Швецыі.Ваенныя дзеянні распачаў Аўгуст II. Праз некаторы час Данія церпіць параженне ад Карла XII.Пасля адной бітвы пад польскім горадам, дзе рускія атрымалі перамогу, галоўныя шведскія войскі накіраваліся на Беларусь. Пры набліжэнні шведаў беларускае насельніцтва хавала збожжа, жывелу. Шведскае войска галадала.Бітва паміж Левенгаўптам і Пятром І, які ўзначальваў атрад з 12 тыс. чалавек, адбылася 1708 г. Шведы пацярпелі паражэнне.Генеральная бітва Паўночнай вайны пачалася 27 чэрвеня 1709 г. наступленнем шведаў пад Палтавай. Руская армія атрымала бліскучую перамогу.Беларусь у выніку вайны страціла 700 тыс. жыхароў, многія паветы былі спустошаны.Такім чынам, войны Рэчы Паспалітай у другой палове XVII – XVIII ст., якія закранулі і Беларусь, не прынеслі і не маглі прынесці якіх-небудзь здабыткаў.
17. Рэлігія і царква на Бел.Рэфармацыя і контррэфармацыя у Зах. Еўропе і Беларусі.Берасцейская царкоўная унія У канцы ХV - пачатку ХVІ стст. рымская каталіцкая царква ў Заходняй Еўропе ўступіла ў паласу працяглага крызісу, вынікам якога стаў другі вялікі раскол у хрысціянстве (першы адбыўся ў 1054 г. як афіцыйны падзел хрысціянскай царквы на каталіцкую і праваслаўную) - рэфармацыя (шырокі грамадска-палітычны і ідэалагічны рух ХVІ ст., накіраваны супраць каталіцкай царквы, які насіў антыфеадальны характар). Ідэолагамі першай хвалі рэфармацыі сталі Марцін Лютэр, Жан Кальвін, Ульрых Цвінглі. Яны заклікалі веруючых да барацьбы са злоўжываннямі ў царкве, вяртання да ідэалаў першапачатковага хрысціянства. Гэты рух быў падтрыманы ў Еўропе найшырэйшымі коламі грамадства: ад збяднелых сялян да кіруючых колаў свецкай улады. Першыя ідэі рэформы каталіцтва з'явіліся ў ВКЛ у 1521 г., з прыдворным прапаведнікам Жыгімонта І італьянцам Францыскам Лісманіні. Але афіцыйна пачаткам рэфармацыі лічыцца заснаванне ў 1553 г. першай кальвінскай суполкі (збору). Лютэранства ў ВКЛ было распаўсюджана пераважна сярод гараджан іншаземнага паходжання. Шырокімі коламі насельніцтва на нашых землях быў падтрыманы кальвінізм. Ён вабіў людзей патрабаваннямі адмены царкоўных падаткаў і землеўладання, таннай царквой, суполкамі з самакіраваннем. Магнаты ў кальвінізме бачылі царкву, незалежную ад каталіцкай Польшчы і праваслаўнай Масковіі. Патронам кальвінісцкага руху на Беларусі стаў віленскі ваявода Мікалай Радзівіл Чорны (1515-1565). Ён ператварыў сваю рэзідэнцыю ў Нясвіжы ў цэнтр кальвінізму ў ВКЛ. Тут працавалі гімназія, друкарня, выдаваліся кнігі на старабеларускай і польскай мовах. Прыхільнікамі кальвінізму былі выдатныя дзеячы беларускай культуры Сымон Будны, Астафей Валовіч і Васіль Цяпінскі. Буйнейшымі цэнтрамі кальвінізму на беларускіх землях сталі Вільня, Брэст, Заслаўе, Навагрудак, Слуцк і іншыя гарады. Кальвіністы засноўвалі школы (у тым ліку для дзяўчатак), друкарні. Таленавітая моладзь на грошы мецэнатаў выязджала вучыцца ва універсітэты Заходняй Еўропы. Асноўную ролю ў контррэфармацыі на Беларусі, як і ва ўсёй Еўропе, адыгралі каталіцкія манаскія ордэны, асабліва ордэн езуітаў. У сваёй барацьбе з рэфармацыйнымі плынямі яго дзеячы галоўную ролю адводзілі ўсталяванню кантролю над навукай, літаратурай і мастацтвам, фарміраванню высокага ўзроўню адукацыі і выхаванню моладзі. У канцы 1569 г. па запрашэнні віленскага біскупа В. Пратасевіча езуіты з’явіліся ў Вільні. Манархі Рэчы Паспалітай, асабліва Стэфан Баторый, горача падтрымалі іх дзейнасць. У 1570 г. імі ў Вільні быў заснаваны калегіум, ператвораны ў 1579 г. у акадэмію - першую вышэйшую навучальную ўстанову на тэрыторыі ВКЛ. Яе першым рэктарам стаў выдатны прамоўца і пісьменнік Пётр Скарга. Езуіцкая адукацыя адрознівалася высокім узроўнем, да таго ж яна была бясплатнай. Езуіцкі калегіум (а яны з цягам часу былі адкрыты ў Брэсце, Пінску, Наваградку, Гародні, Мінску, Віцебску, Слуцку, Магілёве і іншых гарадах; пры калегіумах працавалі друкарні і бібліятэкі) маглі наведваць дзеці, якія належалі да розных канфесій, але ў яго сценах яны рабіліся шчырымі прыхільнікамі каталіцызму. Езуіты кіравалі будаўніцтвам новых кляштароў і касцёлаў, займаліся дабрачыннасцю і аказвалі медыцынскую дапамогу насельніцтву (заснавалі першую на Беларусі аптэку ў Гародні). Свае красамоўныя пропаведзі яны часта прамаўлялі на беларускай мове, на ёй жа вялося выкладанне ў Полацкім калегіуме, перакладаліся свяшчэнныя кнігі. За пяць гадоў дзейнасці езуітаў толькі ў Вільні да каталіцызму вярнулася 6 тысяч чалавек. Поспехі Рэфармацыі выклікалі заклапочанасць і сярод праваслаўных святароў. Але праваслаўная царква ВКЛ у той час знаходзілася ў заняпадзе. Таму дзеячы каталіцкага кліру, у першую чаргу П. Скарга і А. Пасевіна, выступілі за унію дзвюх хрысціянскіх цэркваў. На іх думку, гэта магло паспрыяць не толькі барацьбе з пратэстантамі, але і пашырэнню каталіцкага ўплыву ва ўсім свеце. Наогул, ідэі царкоўнай уніі ў Еўропе мелі даволі доўгую гісторыю: рабіліся неаднаразовыя захады да аднаўлення страчанага ў 1054 г. адзінства. У ВКЛ гэтаму ў немалой ступені садзейнічала геапалітычнае становішча паміж светам Захаду (Рым) і Усходу (Масква). Некалькі стагоддзяў на беларускіх землях суіснавалі праваслаўная і каталіцкая канфесіі, нярэдкай з’явай былі міжканфесійныя шлюбы. Прэстыж праваслаўнай царквы ў грамадстве ў гэты час падаў, што было звязана, з аднаго боку, з пракаталіцкай палітыкай вышэйшай улады, а з другога - з нізкім узроўнем адукацыі і маралі праваслаўнага духавенства. У 1589 г. была ўтворана незалежная ад Канстанцінопаля Маскоўская патрыярхія, якая хутка стала прэтэндаваць на ўладу над праваслаўным насельніцтвам ВКЛ, што магло пацягнуць за сабой і палітычную залежнасць ад Масквы. Многія праваслаўныя іерархі імкнуліся з дапамогай уніі атрымаць роўныя правы з вышэйшым каталіцкім духавенствам. Ідэолагамі царкоўнай уніі з праваслаўнага боку сталі ўладзімірскі і брэсцкі епіскап Іпацій Пацей і брэсцкі епіскап Кірыла Тарлецкі. Унія была падпісана 8 кастрычніка 1596 г. на царкоўным соборы ў Брэсце кіеўскім мітрапалітам Міхаілам Рагозай. Па ўмовах пагаднення новая царква захоўвала праваслаўныя абрады, але было прынята каталіцкае веравучэнне, і на чале уніяцкай царквы стаў папа рымскі. Трэба асобна падкрэсліць, што на той час толькі ва уніяцкай царкве мовай набажэнства стала зразумелая простаму насельніцтву старабеларуская мова. Для ўмацавання пазіцый грэка-каталіцкай царквы ў 1617 г. на тэрыторыі ВКЛ быў створаны манаскі ордэн базыльян, які кіраваў школамі, друкарнямі і бібліятэкамі. Прыняцце уніі выклікала незадаволенасць сярод значнай часткі праваслаўнага насельніцтва. Праціўнікі уніі правялі ў Брэсце антысабор і абвясцілі уніятам анафему. Многія магістраты адмаўляліся прымаць уніяцкіх святароў. Сваю незадаволенасць праваслаўныя дзеячы выкрывалі ў палемічнай літаратуры. Значную ролю ў развіцці культуры ў гэты час адыгрывалі таксама праваслаўныя брацтвы. Яны адкрывалі пачатковыя і сярэднія школы і друкарні (самая вядомая - братоў Мамонічаў у Вільні - выпусціла першыя кірылічныя прававыя выданні - «Трыбунл ВКЛ» (1586) і «Статут ВКЛ» (1588)). На працягу ХVІ ст. брацтвы ўзніклі ва ўсіх буйных беларускіх гарадах. Для супрацьстаяння каталіцкай царкве 168 праваслаўных і пратэстанцкіх магнатаў у 1599 г. стварылі ў Вільні канфедэрацыю. У 1623 г. праваслаўныя вернікі Віцебска забілі апантанага прыхільніка уніі, полацкага арцыбіскупа Ясафата Кунцэвіча. Але на баку каталікоў і уніятаў стаялі ўлады Рэчы Паспалітай. На працягу ХVІІ - ХVІІІ стст. уніяцтва становіцца на Беларусі самым масавым веравызнаннем і ахоплівае да 80% сялянства, мяшчан, дробнай і сярэдняй шляхты. Увогуле ў канцы ХVІІІ ст. на тэрыторыі Беларусі склаўся наступны канфесійны малюнак: уніяты - 39 %; католікі - 38 %; іўдзеі - 10 %; праваслаўныя - 6,5 %; рускія стараверы - 4 %; пратэстанты - 1 %; мусульмане - 0,8 %.
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-04-18; просмотров: 529; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.222.179.96 (0.01 с.) |