Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
З гісторыі беларускай графікіСодержание книги
Похожие статьи вашей тематики
Поиск на нашем сайте
Графіка (грэч. graphike – намаляваны; graphо – пішу) – сукупнасць сродкаў пісьма, якія выкарыстоўваюцца для фіксацыі мовы. Графікай таксама называюць раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца пісьмовыя знакі і суадносіны паміж літарамі і гукамі, а таксама абрысы літар, знакаў. Асноўнымі сродкамі графічнай сістэмы беларускай мовы з’яўляюцца літары. У гісторыі беларускага пісьменства вядомыя наступныя графічныя сістэмы: кірылічная (кірыліца[1][1]), лацінская (лацініца[2][2]) і арабская (кітабы) графіка. На землі ўсходніх славян кірыліца прыйшла ў канцы Х – пачатку ХІ ст. з прыняццем хрысціянства (988 г. – Кіеў, 992 г. – Полацк, 1005 г. – Тураў). Старажытная беларуская мова карысталася традыцыйным кірылічным алфавітам, які ўключаў 43 літары. Да ХVІ ст. кірылічнае пісьмо было толькі рукапісным. У ХVІ ст. (1517 г.) Ф. Скарынам быў пакладзены пачатак кнігадрукавання ва ўсходніх славян. На аснове кірыліцы Ф. Скарына стварыў шрыфт, у якім былі загалоўныя (вялікія) і радковыя (малыя) літары. З гэтага часу пачынаюць выкарыстоўвацца рукапісныя і друкаваныя літары. Разам з тым, у ХVІ ст. кнігі на беларускай мове пісаліся і арабскім пісьмом. Яны ствараліся татарамі, што пасяліліся на Беларусі ў ХІІ- ХV стст. і паступова забыліся на татарскую мову, але ведалі беларускую і выкарыстоўвалі арабскае пісьмо. Свяшчэнныя кнігі беларускіх татараў – “кітабы” – вельмі дакладна адлюстроўвалі фанетычныя, граматычныя і лексічныя асаблівасці тагачаснай беларускай мовы, нашмат паслядоўней, чым нават тагачасныя помнікі пісьменства, напісаныя на кірыліцы. Аднак найбольш распаўсюджаным на Беларусі было кірылічнае пісьмо, якім карысталіся да канца ХVІІ-пачатку ХVІІІ стст. Пасля забароны (1696 г.) польскім сеймам выкарыстоўваць беларускую мову у справаводстве афіцыйнай становіцца польская мова, у аснове графічнай сістэмы якой ляжыць лацінскае пісьмо. Такім чынам, побач з кірыліцай з канца ХVІІ ст. на Беларусі ўжываецца лацінская графіка ў польскім яе варыянце. Беларускія пісьменнікі, што стаялі ля вытокаў новай (нацыянальнай) літаратурнай мовы – В. Дунін-Марцінкевіч, Ф. Багушэвіч, пісалі свае творы лацінскімі літарамі. Першая нелегальная беларуская газета “Мужыцкая праўда”, якую выдаваў напярэдадні паўстання 1863 г. Кастусь Каліноўскі, таксама друкавалася лацінкай. Першыя легальныя беларускія газеты “Наша доля” і “Наша ніва” выкарыстоўвалі дзве графічныя сістэмы: кірыліцу і лацінку. Лацінка ў беларускім пісьменстве праіснавала да 20-х гадоў ХХ ст., а ў Заходняй Беларусі да 1939 г. Сёння беларускую лацінку мы можам бачыць на надрукаваных новых схемах мінскага метрапалітэна ў назвах станцый (Plošča Jakuba Kolasa, Hrušaŭka і г.д.) Дзве графічныя сістэмы – лацінка і кірыліца – выкарыстоўваліся да самага пачатку ХХ ст. Аднак традыцыйная кірыліца да гэтага часу моцна змянілася. Загадам Пятра І ў 1708 г. была праведзена рэформа кірылічнага пісьма. Рэфармаваная кірыліца атрымала назву грамадзянскай азбукі. З узорамі літар грамадзянскага алфавіта, якія на той час ужо ўжываліся ў Вялікім Княстве Літоўскім, пазнаёміў Пятра І беларус Ілья Капіевіч – манах, асветнік, кнігавыдавец. У выніку рэформы графікі былі выкінуты некаторыя літары (юсы, амега, ксі, псі і інш.), спрошчаны знешні выгляд літар, якія па форме набліжаны да лацінкі, прынятыя і лацінскія назвы літар (а, бэ, вэ) замест кірылаўскіх (азъ, буки, веди). У рускім алфавіце было ўведзена некалькі новых літар: э (узаконена Пятром І), літара й (зацверджана ў 1735 г. Расійскай Акадэміяй навук (у беларускіх тэкстах яна выкарыстоўвалася з ХVІ ст.), і літара ё, якую ўвёў у 1797 г. пісьменнік М. Карамзін (замест спалучэння іо) [41]. У канцы ХІХ – пачатку ХХ стст. у беларускай графіцы сталі ўжывацца літары дз, дж, спалучэнні шч (на месцы щ), ц (на месцы [т’]) ё, і, ў, раздзяляльны знак – апостраф (’). Былі выдаленыя з беларускага пісьма літары ѣ (яць), и, щ, ъ. Такім чынам, на пачатку ХХ ст. у практыцы кнігадрукавання на аснове грамадзянскага шрыфту склалася ўласная графічная сістэма, якая захавалася да нашых дзён.
1.5. Мова і маўленне На першы погляд паняцці “мова” і “маўленне” могуць падацца тоеснымі. Але пры больш дэталёвым вывучэнні гэтых катэгорый паміж імі выяўляюцца адрозненні. Так, мова – гэта знакавая сістэма, сукупнасць сродкаў зносін. Маўленне – рэалізацыя моўнай сістэмы, практычнае выкарыстанне мовы, спосаб выражэння думак сродкамі мовы. Мова функцыянуе ў маўленні, а маўленне з’яўляецца формай прымянення мовы. Усе сродкі, якія ёсць у мове, могуць ўжывацца як факт маўлення, але не ўсё, што ўзнікае ў маўленні, можа стаць фактам мовы. Напрыклад, шмат якія індывідуальныя неалагізмы пісьменнікаў не ўваходзяць у агульнанародную мову. Такім чынам, маўленне – з’ява індывідуальная, якая характарызуе кожнага чалавека як асобу. Камунікацыя паміж людзьмі ажыццяўляецца праз маўленне, і, нягледзячы на тое, што маўленне індывідуальнае, мы разумеем адзін аднаго, таму што карыстаемся агульнымі адзінкамі (фанемы, марфемы, словы), і агульнымі правіламі апрацоўкі гэтых адзінак, што ўласціва ўсім носьбітам пэўнай мовы. Калі мы будзем вывучаць мову, то звернем увагу на асобныя яе структуры, элементы, часткі. Калі ж возьмемся даследаваць маўленне, то будзем выяўляць, як моўныя сродкі функцыянуюць у канкрэтных умовах. Маўленне з’яўляецца сітуацыйным, бо яно ўжываецца ў пэўных абставінах і прадугледжвае наяўнасць суразмоўцы і паразумення з яго боку. З гэтай прычыны маўленне мае мэтанакіраваны характар. Мова не звязваецца ні з сітуацыяй зносін, ні з мэтай камунікацыі, таму што яна з’яўляецца сродкам зносін увогуле.
Табліца 2. Мова і маўленне
2. Беларуская мова ва ўмовах білінгвізму Білінгвізм
Моўную сітуацыю ў Рэспубліцы Беларусь можна ахарактарызваць як білігвальную. Сутнасць гэтага вызначэння заключана ў тэрміне білінгвізм, які з лацінскай мовы перакладаецца як два (bi) і мова (lingua), гэта значыць двухмоўе. Двухмоўе ўзнікае тады, калі ў краіне папераменна карыстаюцца дзвюма мовамі. У гэтым выпадку адна мова звычайна лічыцца роднай, другая – з’яўляецца набытай. Калі ж выкарыстоўваецца больш за дзве мовы, гавораць пра шматмоўе, або полінгівізм. Такім чынам, двухмоўе – гэта адначасовае існаванне ў грамадстве дзвюх моў (або дзвюх формаў адной мовы), якія выкарыстоўваюцца ў розных функцыянальных сферах (камунікацыйных сітуацыях). Пад камунікацыйнай сітуацыяй трэба разумець умовы, у якіх адбываецца маўленне. Напрыклад, гутарка з сяброўкай і выступленне на навуковай канферэнцыі з дакладам – гэта розныя камунікацыйныя сітуацыі, а адпаведна – розным можа быць выбар моўных сродкаў. Двухмоўе – з’ява складаная і шматбаковая, у яе ёсць свая структура і асаблівасці. Білінгвізм можа вывучацца на макраўзроўні. Тады пад увагу бярэцца ўзаемадзеянне моў у грамадстве (дзяржаве). Або разглядаюць білінгвізм на мікраўзроўні. У гэтым выпадку важна назіраць за ўзаемадзеннянем носьбітаў моў у малых сацыяльных групах (сям’я, вытворчы калектыў) і ў розных камунікацыйных сітуацыях. Вылучаецца некалькі падвідаў двухмоўя: - індывідуальнае (веданне дзвюх моў уласціва асобным членам грамадства); - калектыўнае (дзвюма мовамі карыстаюцца пэўныя сацыяльныя групы); - нацыянальнае (пашырана сярод усіх прадстаўнікоў нацыі). У тых краінах, дзе статус афіцыйнай (дзяржаўнай) маюць дзве мовы, узнікае дзяржаўны білінгвізм. Пры гэтым, калі ў дзяржаве дзве афіцыйныя мовы, грамадзяне могуць быць аднамоўнымі, то бок валодаць толькі адной мовай. Значыць, дзяржаўны білінгвізм не гарантуе нацыянальнага двухмоўя. І наадварот, індывідуальны білінгвізм зусім не азначае калектыўнае або нацыянальнае двухмоўе. Двухмоўе можа быць чыстым, калі носьбіты ўжываюць дзве мовы ізалявана адну ад другой, і змешаным, калі дзве мовы змешваюцца, асоба, якая іх выкарыстоўвае, невыразна ўсведамляе адрозненні моў, не вельмі добра валодае адной з іх. Звычайна білігвізм разглядаюць у трох аспектах: псіхалагічным, педагагічным і сацыялінгвістычным. Псіхалагічны аспект двухмоўя звязаны з асаблівасцямі псіхалагічнага складу асобы, з яе разумовымі здольнасцямі, з праблемамі пераключэння з адной мовы на іншую (у навуцы гэта называецца пераключэннем кодаў). Педагагічны бок двухмоўя закранае розныя аспекты навучання другой мове, у тым ліку і ўплыў адной мовы на працэс засваення другой. Сацыялінгвістычны аспект грунтуецца на такіх параметрах, як: - сфера выкарыстання першай і другой мовы; - ступень валодання мовамі; - размеркаванне камунікатыўных функцый паміж мовамі; - ацэнка двухмоўнымі асобамі ўласнага двухмоўя як сацыяльна-лінгвістычнага феномена і інш. [23, с. 20]. Білінгвізм – гэта аб’ектыўная рэальнасць у многіх краінах свету, дзе з гістарычных, палітычных, эканамічных прычын жыхары большасці дзяржаў свету карыстаюцца некалькімі мовамі, валодаюць імі ў рознай ступені. Напрыклад, у Фінляндыі, у Канадзе, як і ў Беларусі, мае месца дзяржаўны білінгвізм. Іншым прыкладам можа быць Швейцарыя, Аўстрыя, Злучаныя Штаты Амерыкі, Бельгія, дзе гавораць на розных мовах, але ў няма мовы паводле нацыянальнай прыналежнасці – швейцарскай, аўстрыйскай, амерыканскай, бельгійскай. Таму захаванне, зберажэнне і далейшае развіццё сваёй нацыянальнай культуры і нацыянальнай мовы – гэта надзённая неабходнасць, актуальная задача, каб у зменлівым свеце захаваць сваё нацыянальнае аблічча. У нашай краіне двухмоўе існавала здаўна, мяняўся толькі яго характар і рознымі на працягу стагоддзяў былі складнікі двухмоўя. Усё гэта непарыўна звязана з гістарычнымі ўмовамі фарміравання і развіцця беларускай нацыі, беларускай мовы, з моўнай дзяржаўнай палітыкай. Так, пачынаючы з агульнаславянскага перыяду і ў часы Вялікага Княства Літоўскага, на тэрыторыі Беларусі было беларуска-стараславянскае двухмоўе. Нагадаем, што стараславянская мова была прынесена на нашыя землі разам з прыняццем хрысціянства. З пашырэннем у Беларусі польскай і лацінскай моў, калі краіна апынулася ў складзе Рэчы Паспалітай, развілася беларуска-польскае і беларуска-лацінскае двухмоўе. У гэтай сітуацыі можна гаварыць і пра беларуска-польска-лацінскае шматмоўе. Пазней, з далучэннем Беларусі да Расійскай Імерыі, пашыраецца беларуска-рускае двухмоўе. Яно вызначае моўную сітуацыю ў нашай краіне і сёння, якая характарызуецца суіснаваннем, паралельным выкарыстаннем беларускай і рускай моў. Нагадаем, што на Беларусі афіцыйнымі з’яўляюцца дзве мовы – беларуская і руская, чым і абумоўлены дзяржаўны білінгвізм. Аднак двухмоўе ў нашай краіне вызначаецца не толькі як беларуска-рускае дзяржаўнае двухмоўе, але і як рускае або беларускае індывідуальнае ці калектыўнае аднамоўе. Таксама нацыянальнае беларуска-рускае двухмоўе прадстаўлена: - індывідуальным беларуска-рускім двухмоўем (асоба лічыць роднай беларускую мову і разам з ёй як другую выкарыстоўвае рускую); - індывідуальным руска-беларускім двухмоўем (роднай лічыцца руская мова і побач з ёй выкарыстоўваецца беларуская). Калі ж узяць пад увагу такі аспект двухмоўя, як пасіўнае валоданне адной з моў (здольнасць успрымаць на ёй інфармацыю), то можна гаварыць, што ўсё насельніцва Беларусі з’яўляецца білінгвамі (двухмоўнымі асобамі). У раёнах сумеснага пражывання беларусаў з прадстаўнікамі іншых нацыянальнасцей (украінцы, палякі, латышы, літоўцы) узнікаюць іншыя віды двухмоўя (беларуска-украінскае, беларуска-польскае і г.д.), а калі ўлічыць, што ў гэтых раёнах функцыянуе і руская мова, то можна разглядаць моўную сітуацыю на Беларусі як шматмоўную. З пашырэннем камунікацыйнага прэстыжу англіскай мовы, з неабходнасцю мець замежныя кантакты, у якіх мовай-пасрэднікам выступае англійская, таксама можна гаварыць пра полілінгвізм на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Інтэрферэнцыя. Трасянка
У сітуацыі білінгвізму мовы, як правіла, узаемадзейнічаюць. Такое кантактаванне моў у большасці выпадкаў вядзе да інтэрферэнцыі – працэсу змешвання, накладання моў. Увогуле, навукоўцы на падставе шматлікіх назіранняў прыйшлі да думкі, што ідэальнага білінгвізму, каб чалавек аднолькава дасканала валодаў некалькімі мовамі, або наогул не існуе, або сустракаецца досыць рэдка, а таму моўная інтэрферэнцыя – гэта заканамернасць ва ўмовах білінгвізму. Моўная інтэрферэнцы я – з’ява, якая ўзнікае ў выніку ўзаемадзеяння моў у сітуацыі двухмоўя. Гэта значыць, што пры маўленні на адной мове ўжываюцца элементы другой. Усё гэта прыводзіць да парушэння моўных нормаў, мова засмечваецца тымі элементамі, якія ёй не ўласцівы. Тым меншы ўзровень інтэрферэнцыі, чым лепш моўная асоба валодае тымі мовамі, якія выкарыстоўвае, чым больш адрозненняў адной мовы ад другой яна ўсведамляе. І наадварот – чым горшае веданне моў, тым большая будзе інтэрферэнцыя. Такім чынам, ступень інтэрферэнцыі залежыць ад ступені валодання мовамі, ад навыку свабодна адрозніваць з’явы розных моў і г.д. Трэба дадаць, што памеры інтэрферэнцыі прамапрапарцыянальныя генетычнай блізкасці моў. Гэта значыць, што ў выніку блізкай роднасці моў іх інтэрферэнцыя больш інтэнсіўная і глыбокая, носьбіты моў менш усведамляюць адрозненні адной моўнай сістэмы ад другой. Адзначанае палажэнне з’яўляецца вельмі актуальным для моўнай сітуацыі Беларусі, паколькі беларуская і руская мовы ўваходзяць паводле генеалагічнай класіфікацыі не толькі ў адну моўную групу, але і падгрупу, з’яўляюцца блізкароднаснымі. Гэта ўплывае на тое, што беларуска-рускае і руска-беларускае двухмоўе з’яўляецца вельмі распаўсюджаным, пранізвае ўсю моўную сістэму, закранае ўсе яе ўзроўні: - графічны (графічная інтэрферэнцыя), калі ў тэксце, напісаным па-беларуску, будзе сустракацца літара и; - фанетычны (фанетычная інтэрферэнцыя), калі, напрыклад, у рускай мове двухмоўнай асобы сустракаюцца такія беларускамоўныя фанетычныя рысы, як цвёрдыя [р] і [ч] на месцы рускіх мяккіх [р’] і [ч’], дзеканне і цеканне, фрыкатыўны [г] і г.д.; - акцэнталагічны (акцэнтная інтэрферэнцыя), калі блытаюцца правілы пастаноўкі націску ў розных мовах (гліня ны - гли няный, адзіна ццаць -оди ннадцать, спі на - спина і г.д.); - словаўтваральны (словаўтваральная інтэрферэнцыя), калі ў беларускім маўленні ўжываюцца неўласцівыя адзінкі, але падобныя да адпаведных рускіх (ахрыпшы (бел. ахрыплы), кантраліраваць (бел. кантраляваць), сумніцельны (бел. сумніўны), Васін (бел. Васеў), прыгваздзіць (бел. прыгваздаць) і інш.); - лексічны (лексічная інтэрферэнцыя), напрыклад, калі рускія словы толькі перадаюцца сродкамі беларускай фанетыкі і графікі (у беларускай мове словы тыпу васкрасенне, благадару, сенцябрь, следуюшчый і інш.). Лексічная інтэрферэнцыя ўзнікае і тады, калі ў працэсе перакладу тэксту з рускай мовы на беларускую ці наадварот магчымы непажаданыя ўзаемазамены міжмоўных амонімаў[3][3], што прыводзіць да непаразумення: рус. диван (бел. канапа)– бел. дыван (рус. ковёр); рус. сварка ‘злучэнне металічных частак шляхам сплаўлівання’ – бел. сварка ‘спрэчка’. Асабліва ярка гэты працэс выяўляецца пры выкарыстанні камп’ютарных праграм для перакладу, якія не ўлічваюць спалучальнасць слоў, і тады, напрыклад, спалучэнні желудочно-кишечный тракт, жесткий диск могуць перакладацца як страўнікава-кішачны гасцінец, жорсткі дыск і пад.; - марфалагічны (марфалагічная інтэрферэнцыя), калі граматычныя асаблівасці рускіх і беларускіх слоў не ўлічваюцца моўцамі (вялікая цень, горкая палын, збіраць клубніку і інш.); - сінтаксічны (сінтаксічная інтэрферэнцыя), калі пры карыстанні беларускай мовай у ёй ужываюцца сінтаксічныя канструкцыі рускай мовы (ажаніцца на Таццяне, два мільёна, прабачыць сябра, падобны на бацьку і інш.). З прычыны таго, што беларуская і руская мовы генетычна блізкія, інтэрферэнцыя характарызуецца шматлікасцю і ўстойлівасцю памылак. Аднак гэтыя памылкі змешанага маўлення не ўплываюць на працэс разумення выказванняў беларусамі. Таму праблема інтэрферэнцыі – гэта праблема культуры маўлення, як беларускага, так і рускага. Ад канструктыўнага вырашэння актуальнай праблемы інтэрферэнцыі залежыць не толькі правільнасць маўлення, што з’яўляецца важным складнікам станоўчага іміджу асобы, але і сам факт захавання і далейшага развіцця беларускай мовы, і беларусаў як самастойнай адметнай нацыі. Калі білінгвізм – гэта сітуацыя двухмоўя, інтэрферэнцыя – працэс накладання моў у гэтай сітуацыі, то прадукт такога накладання – змешанае маўленне. За беларуска-рускім змешаным маўленнем замацавалася вызначэнне “ трасянка ”, якое з’яўляецца тэрміналагічнай метафарай, перанясеннем бытавой назвы ў сферу навукі. Так, першапачаткова трасянкай называлася стрэсенае сена з саломай для корму свойскай жывёлы. Як мяркуюць лінгвісты, паняцце “ трасянка ” магло ўтварыцца на ўзор украінскай мовы, дзе змешанае ўкраінска-рускае маўленне называецца суржык. Першапачаткова гэта словаазначала сумесь жыта, пшаніцы, ячменю, аўса або нізкаякасную муку з рознага збожжа [52, с. 83]. Такім чынам, ідэя змяшэння і нізкай якасці падкрэсліваецца ў абодвух тэрмінах. Трасянка – гэта моўны прадукт, што ўзнік шляхам механічнага змяшэння ў розных прапорцыях элементаў дзвюх моваў – рускай і беларускай. Трасянка ўяўляе сабой гібрыд беларускай літаратурнай мовы, яе розных тэрытарыяльных і сацыяльных разнавіднасцей і рускай літаратурнай мовы. Трасянку складаюць стыхійна русіфікаваныя варыянты нацыянальнай мовы. Яны выяўляюцца на ўсіх узроўнях моўнай сістэмы. Усё гэта абумоўлівае немагчымасць прадказання з’яўлення трасянкі ў маўленні. На Беларусі трасянка набыла масавы характар. Большасць тых беларусаў, што лічаць сябе рускамоўнымі, ужываюць менавіта трасянку, у іх спантанным маўленні беларускамоўныя рысы (у першую чаргу фанетычныя) выяўляюцца вельмі выразна і рэгулярна. Такое маўленне выглядае непрыгожым і непрывабным. Як адзначае даследчык змешанага руска-беларускага маўлення Г. Цыхун, “трасянка ўзнікла першапачаткова з неабходнасці падтрымання камунікацыі паміж карэнным беларускамоўным насельніцтвам, з аднаго боку, і расійскамоўным адміністрацыйна-партыйным чыноўніцтвам, што мела больш высокі грамадскі статус, з другога” [52, с. 86]. Трасянка выклікае вялікую цікавасць у моваведаў, якія актыўна яе вывучаюць і лічаць лінгвістычным феноменам (даследаванні праводзяцца не толькі беларускімі, але і нямецкімі, амерыканскімі, польскімі лінгвістамі). Не толькі сярод славянскіх краін, але і ў Еўропе ў цэлым трасянка з’яўляецца ўнікальнай з’явай. Па сваім характары яна нагадвае крэольскія мовы, якія распаўсюджаны ў былых калоніях на афыканскім, азіяцкім кантенце і прадстаўлены змешанымі кампанентамі мовы тубыльцаў і мовы былых каланізатараў. Аднак гэты феномен нясе з сабой пагрозы для нацыянальнай беларускай мовы. Пра праблему трасянкі слушна выказаўся Адам Мальдзіс: “Сённяшні грамадзянін нашай краіны павінен аднолькава добра ведаць не толькі рускую, але і беларускую мову. На жаль, ён часцей за ўсё не ведае добра ніякай, гаворыць на “трасянцы”, густа перасыпанай матам (“мататрасянцы”)” [52, с. 88]. Трасянка пры дзяржаўным двухмоўі не толькі перашкаджае ў выхаванні культуры беларускага маўлення, але і можа набыць самастойны статус мовы. У такім выпадку ставіцца пад сумненне існаванне асобнай беларускай мовы. Да таго ж неапраўданае змешванне рускай i беларускай мовы ўспрымаецца як паказчык нізкай маўленчай культуры.
2.3. Нарматыўнае беларускае маўленне У выніку беларуска-рускай інтэрферэнцыі парушаюцца нормы абедзвюх моў. Важным з’яўляецца высвятленне пытання пра паняцце моўнай нормы. Норма – адна з істотных прыкмет літаратурнай мовы. Беларуская літаратурная мова – асноўная, вышэйшая форма нацыянальнай мовы. Яна апрацоўвалася і творча ўзбагачалася многімі пакаленнямі пісьменнікаў, навукоўцаў, дзеячаў культуры і асветы. Літаратурная мова ўжываецца ў розных сферах жыцця і дзейнасці беларускага народа, у ёй выпрацавана разгалінаваная сістэма функцыянальных стыляў. Для стабільнага і надзейнага функцыянавання літаратурнай мовы ў ёй замацаваны нормы - сукупнасць найбольш устойлівых, традыцыйных элементаў мовы, гістарычна адабраных і замацаваных грамадскай моўнай практыкай у якасці агульнапрынятых правілаў [43, с. 83]. Такім чынам, наяўнасць моўных нормаў забяспечвае ўстойлівасць літаратурнай мовы. Моўная норма – гэта катэгорыя аб’ектыўная, не ствараецца асобнымі навукоўцамі, адлюстроўвае сучасны стан беларускай літаратурнай мовы, падтрымліваючы выпрацаваныя ў ходзе працяглай маўленчай практыкі набыткі. Такім чынам, моўная норма – гэта яшчэ і гістарычная катэгорыя. Таму норме ўласціва стабільнасць, якая дыктуецца патрэбай у захаванні цэласнасці моўных сродкаў і ўстойлівасці правілаў іх выкарыстання. Аднак гэта не азначае, што норма статычная і нязменная. Змены моўнай нормы адбываюцца паступова – афіцынаму замацаванню папярэднічае перыяд варыянтнасці (суіснаванне “старых” і “новых” форм, якія не адрозніваюцца ўжываннем, выкарыстоўваюцца абсалютна тоесна). Варыянты існуюць на ўсіх моўных узроўнях: напрыклад, на лексічным (адзенне – адзежа, Благавешчанне – Дабравешчанне), сінтаксічным (ісці па лесе – ісці лесам, глядзець і ўсміхацца – глядзець, усміхаючыся) і г.д Такім чынам, нормы мовы адносна ўстойлівыя, стабільныя і адначасова гнутнкія і зменлівыя. Адбор моўных сродкаў займае працяглы час і можа завяршыцца або знікненнем аднаго з варыянтаў, або іх размежаваннем (калі кожны мае статус нормы, аднак функцыянуе як асобная адзінка). Трэба адрозніваць дапушчальныя варыянты літаратурнай нормы ад памылак (напр.: дзіця - дзіцё, паўтара кілаграма – паўтары кілаграмы, раба – рабыня – раўнапраўныя варыянты; а пачнем замест пачнём, у паліце замест у паліто, сабака пабегла замест сабака пабег – памылкі). Для выбару нарматыўнага варыянту неабходна карыстацца адпаведнымі слоўнікамі. Беларуская літаратурная мова, як і іншыя мовы, мае свае нормы: - арфаэпічныя/фанетычныя (правільнае вымаўленне гукаў і іх спалучэнняў); - акцэнталагічныя (правільная пастаноўка націску); - арфаграфічныя (правільнасць перадачы вуснага маўлення згодна з правапісам); - лексічныя (правільны выбар слова для пэўнага паняцця ў адпаведным кантэксце); - фразеалагічныя нормы (традыцыйнае, замацаванае практыкай ужыванне ўстойлівых моўных адзінак); - словаўтваральныя (веданне і ўжыванне нарматыўных словаўтваральных мадэляў); - граматычныя (правільнае ўтварэнне словаформ, спалучэнняў слоў і пісьменная пабудова сказаў); - пунктуацыйныя нормы (правільная пастаноўка знакаў прыпынку); - стылістычныя (выкарыстанне моўных адзінак у адпаведнасці з пэўным стылем).
2.3.1 Асаблівасці беларускай мовы ў параўнанні з рускай З прычыны білінгвізму і з’яў інтэрферэнцыі парушаюцца нормы беларускай мовы. Паколькі адной з асноўных прычын парушэння нормаў з’яўляецца ўплыў рускай мовы, неабходна акрэсліць асноўныя рысы, якімі вызначаецца беларуская мова ў параўнанні рускай. Супастаўленне беларускай і рускай моў дапаможа больш глыбокаму, асэнсаванаму засваенню фанетыкі, арфаэпіі, граматыкі абедзвюх моў.
Фанетычныя асаблівасці 1. Наяўнасць гука [ў], у рускай мове яму адпавядаюць гукі [в] і [л]: воўк – волк, лаўка – лавка; 2. Наяўнасць злітных, двайных літар дз і дж, якія ператварыліся ў самастойныя гукі: дзень, хаджу, ксёндз, падзяка; 3. У беларускай мове гукі [ж], [ш], [ч], [дж], [р] зацвярдзелыя. 4. Беларускі фрыкатыўны [г] адпавядае рускаму [г] выбухному: горад, галава, нага. Выключэнні ў беларускай мове з выбухным [г] – запазычанні: гонта, ганак, гузік, швагер, гарнец. Хаця апошнім часам прапануецца меркаванне аб зняцці гэтага выключэння. 5. Беларускім гукам [дз], [ц] адпавядаюць у рускай мове мяккія зычныя [д’], [т’]. Гэта так званае “дзеканне” і “цеканне”: дзверы – дверь, дзіця – дитя, цела – тело. Але ў словах іншамоўнага паходжаня гукі [д], [т] застаюцца цвёрдымі: тэатр, тэрмін, дэтэктыў. 6. Наяўнасць акання і якання: калі галосныя [э ], [о] у першым складзе перад націскам пасля цвёрдых і, адпаведна, мяккіх зычных пераходзяць у [а]: малако, галава, вясна, лясны. Правіла якання распаўсюджаецца і на часціцу не: [н’а ведаў], [н’а знаў]. 7. Наяўнасць прыстаўных гукаў. Зычныя [в], [г], [й] – вокны, гэта ён; галосныя [і], [а] – аржаны, імгла, імкненне, ільняны. 8. Чаргаванне складоў ро, ло са складамі ры, лы: кроў – крыві, глотка – глытаць, дровы – дрывасек, гром – грымоты. 9. Фанетычнае падаўжэнне зычных, якое на пісьме рэалізуецца падваеннем літар: ноччу, мышшу, пяццю. Не падлягаюць падаўжэнню губныя [б], [п], [м], [ў], [в], [ф] і [р]: глыб’ю, шыр’ю. 10. Захаванне націскнога [э] перад шыпячымі: пяеш, нясеш. У рускай мове ім адпавядае ё / [о]: поёшь [пой’ош], идёшь [ид’ош]. 11. Беларускім словам з поўнагалоснымі спалучэннямі (с ера да, в ора г, п ало н, г ало ўны, с ярэ дні, узнаг аро да) адпавядаюць у рускай мове запазычаныя стараславянскія з няпоўнагалоснымі спалучэннямі (с ре да, в ра г, п ле н, г ла вный, с ре дний, наг ра да). 12. Зычны [д] у прыназоўніку і прыстаўцы [ад] вымаўляецца як [д] перад усімі звонкімі, у тым ліку і перад санорнымі в, j[й], л, м, н, р: адвесці, ад вады, ад лагера, адламаць, адрэзаць, ад Рудзенска, ад Рэчыцы, ад іх (ад [jіх]), ад’ехаць [адjехац]. У рускай мове адпаведна вымаўляецца [т]: отвести, от воды, от лагеря. 13. У беларускай мове захоўваецца мяккае вымаўленне спрадвечнага [ц’] перад мяккім [в’]: цвісці, цвік, цвіль, цвіркаць. 14. У беларускіх дзеясловах загаднага ладу (мый, шый, крый, лі,бі,ві) і абвеснага ладу (мыю, шыю, крыю) вымаўляюцца галосныя ы, і. У рускай мове ім адпавядаюць о,е: мой, мою, шей, пей, лей. Так вымаўляюцца галосныя ў прыметніках і ў словах прыметнікавага тыпу мужчынскага роду ў назоўным і вінавальным склонах адзіночнага ліку: такі, пусты, сляпы (у беларускай мове); такой, пустой, слепой (у рускай мове). 15. Злучнік і часціца і пасля слоў, якія заканчваюцца на галосны, у беларускай мове вымаўляецца як й: сястра й брат, добра й хутка, а я й не ведала. У рускай мове такога змянення няма. 16. Губныя зычныя [б], [п], [м], [ф] перад [й], мяккімі зычнымі, а таксама ў канцы слоў не змякчаюцца: голуб, насып, верф, п’ю, семдзесят. 17. Зычныя [з ], [с ] перад мяккімі зычнымі, як правіла, вымаўляюцца мякка: пе [с’]ня, по [с’ ]пех, [с’ ]нег, [з’ ]мена. Яны ніколі не змякчаюцца перад [г’], [к’], [х’]: схема, скінуць, згінаць.
Акцэнталагічныя асаблівасці Пэўныя цяжкасці ў правільнасці пастаноўкі націску выклікае яго рухомасць, магчымасць размяшчацца на любым складзе (дво′р – на двары´). Адной з прычын няправільнай пастаноўкі націску ў беларускіх словах з’яўляецца ўплыў рускай мовы. Параўнаем, бел. вярба′ - рус. ве′рба, дачка′ - до′чка і інш. Некаторыя беларускія словы маюць адрозны націск ад адпаведных слоў з рускай мовы:
Табліца 3. Націск у беларускай і рускай мовах
На жаль, не ўсе пытанні айчыннай акцэнталогіі на сёння вырашаны. У цяжкіх выпадках варта звяртацца да слоўнікаў і даведнікаў. Арфаграфічныя асаблівасці У адрозненне ад рускай арфаграфіі ў беларускай мове: 1) адсутнічае літара ъ, у якасці раздзяляльнага знака ў ёй выкарыстоўваецца апостраф (параўн.: сям’я – семья, пад’езд – подъезд і інш.); 2) на месцы рускай літары щ ужываецца спалучэнне шч (щека – шчака, щука – шчупак, щавель - шчаўе); 3) замест рускай літары и заўсёды пішацца літара і. Гэта літара беларускай графікі выкарыстоўвалася і ў рускім пісьме да 1918 г. У беларускай мове больш паслядоўна захоўваецца фанетычны прынцып (паводле вымаўлення) напісання слоў (параўн: бел. сэрца, сонца, позні – рус. сердце, солнце, поздниий), а ў рускай мове пераважае марфалагічны (апорнае напісанне, праверка спрэчнага для напісання месца словам з моцнай пазіцыяй, напрыклад, бел. перакладчык – перакладаць). У гэтым раздзеле мы таксама закранём некаторыя асаблівасці новых правілаў беларускага правапісу, якія ўступілі ў дзеянне з 1 верасня 2010 года. Так, улетку 2008 года быў зацверджаны Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, які накіраваны на стабілізацыю правапісных нормаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы. “Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, выдадзеныя паводле прынятага закону, не нясуць прынцыповых зменаў у правапісе, у асноўным яны пашыраюць фанетычны прынцып пісьма, і словы іншамоўнага паходжання, паводле правілаў, падпарадкуюцца беларускім моўным законам. Звернем увагу на некаторыя найбольш істотныя змены і ўдакладненні. Да прыкладу, такая важная асаблівасць беларускай мовы, як аканне (правапіс на месцы гукаў [о], [э] пасля цвёрдых зычных у ненаціскных складах літары а) пашыраецца ва ўсіх словах, незалежна ад іх паходжання: адажыа, трыа, Токіа, Ватэрлоа. Ненаціскныя заканчэнні слоў -эль, -эр у запазычаных лексемах пішуцца як –аль, -ар: камп’ютар, лідар, менеджар. Яканне (правапіс на месцы [э], [о] пасля мяккіх зычных у першым складзе перад націскам літары я) распаўсюджваецца на словы і вытворныя ад іх, якія раней традыцыйна пісаліся праз е: дзявяты, дзясяты, сямнаццаць, васямнаццаць. Некаторыя змены ёсць у правапісе спалучэнняў галосных у запазычаных словах. Так, гукавое спалучэнне зычнага гука [й] з галоснымі ў словах іншамоўнага паходжання перадаецца ётавымі галоснымі, як і ў словах уласнабеларускіх, напрыклад, на пачатку слова: Нью-Ёрк, ёгурт, ёг. Сфармулявана правіла напісання літары э на канцы запазычаных нязменных слоў, а таксама ўласных імёнаў і геаграфічных назваў пасля зычных, акрамя л, к, якое раней не было дакладна вызначана: купэ, рэнамэ, фрыкасэ, кашнэ, Мерымэ, Морзэ, Душанбэ, Хасэ, але: філе, камюніке, піке, сальта-мартале. Правілы ўдакладнілі правапіс ў (нескладовага) і у (складовага). Нескладовае ў пішацца згодна з беларускім літарным вымаўленнем пасля галосных пры чаргаванні [у] з [ў]: 1) у пачатку слова (калі гэта слова не пачынае сказ і перад ім няма знакаў прыпынку): ва ўніверсітэце, ля ўніверсітэта (параўн.: перад універсітэтам, з універсітэта), па ўзнагароду (без узнагароды) і інш; 2) у сярэдзіне слова пасля галосных перад зычнымі: аўдыторыя, аўдыенцыя, клаўзула, паўза, раўнд, аўра. Ненаціскное у пішацца: 1) на канцы запаўзычаных слоў: фрау, ноу-хау, ток-шоу, Дахау, Ландау; 2) у заканчэннях -ум, -ус у запазычаных словах, у якіх гук [у] не чаргуецца з [ў]: прэзідыум, кансіліум, калёквіум, медыум; 3) калі гук [у] знаходзіцца пад націскам: да ýрны, Люблінская ýнія, норма і ýзус, аýл, баýл; У правапіс, у адпаведнасці з новымі правіламі, унесены ўдакладненні наконт некаторых спалучэнняў зычных у назоўніках іншамоўнага паходжання ў бок іх спрашчэння: кантрасны (параўн.: кантраст), фарпосны (параўн.: фарпост), кампосны (параўн.: кампост), вялікай і малой літар, правапісу мяккага знака і апострафа, абрэвіятур, некаторых марфем (прыставак, суфіксаў) і інш. Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” дзейнічае з верасня 2010 года. Натуральна, што трэба, каб прайшоў некаторы час для замацавання новых ведаў па арфарграфічных нормах сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Не выключана, што моўнае ўжыванне паводле новага правапісу можа ўнесці пэўныя карэктывы па ўдасканаленню новага закону, аднак ужо сёння можна зрабіць выснову пра тое, удакладненыя правілы правапісу павінны станоўча адбіцца на агульным узроўні сістэмы нацыянальнай арфаграфіі і мовы ў цэлым [35; 41]. Лексічныя асаблівасці Як адзначаюць навукоўцы, “прымусіць” жывое слова падпарадкоўвацца канкрэтнаму правілу, ды яшчэ ў момант гутаркі вельмі цяжка. На выбар слова ў камунікацыйнай сітуацыі ўплывае шмат фактараў, не апошняе месца сярод якіх належыць экстралінгвістычным (умовы, час камунікацыі; узрост, статус прамоўцаў; афіцыйнасць-сяброўскасць зносінаў і інш.). Аднак лексічная норма прымушае пільна ставіцца да выбару неабходнага слова ў наступных выпадках, напрыклад: вырошчваць бульбу, але гадаваць дзіця; узводзіць палац, але ставіць кароўнік; пражыць каву, але смажыць мяса; заплюшчыць вочы, але закрыць вочы рукамі; скончыць працу, але выканаць заданне, а таксама толькі зачыняць дзверы. Трэба мець на ўвазе, што менавіта правілы словаўжывання абмяжоўваюць выкарыстанне іншамоўных слоў, бо макаранічная мова (залішне “расквечаная” адаптаванымі да арфаэпічнай сістэмы нацыянальнай мовы запазычаннямі: хаус, чао, хэлло) – паказчык няведання свайго лексічнага скарбу. А ў беларускай мовы ён сапраўдны адметны і ўнікальны. Яркай асаблівасцю беларускай лексічнай сістэмы з’яўляецца так званая безэквівалентная лексіка [4] [4], якая перакладаецца на рускую мову і іншыя славянскія мовы апісальнымі канструкцыямі: клявец ‘молоток для отбивания кос и насечки жерновов’, брама ‘главный вход во двор, город, усадьбу и подобное в виде двухстворчатых крытых сверху ворот’, лецішча ‘дом, где живут только летом’, мураванка ‘постройка из камня, кирпича’, дзядзінец ‘огороженный двор вокруг какого-либо строения’, цвінтар ‘огороженное место около церкви, церковный двор’, гарбарня ‘кожевенный завод’, калядніца ‘рождественская ночь’, клёк ‘здравый смысл’, дзяды ‘древний обряд поминания умерших, день этого поминания’. Шмат слоў у беларускай мове знешне супадае з рускай мовай і са с
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-07-14; просмотров: 2790; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.144.99.39 (0.013 с.) |