Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Этапы развіцця беларускай мовыСодержание книги
Похожие статьи вашей тематики
Поиск на нашем сайте
Беларуская мова – нацыянальная мова беларускага народа. У час свайго фарміравання яна прайшла некалькі этапаў, якія паўплывалі на асаблівасці развіцця і функцыянавання мовы тытульнай нацыі. Станаўленне беларускай мовы цесна звязана з гістарычнымі і сацыяльна-палітычнымі падзеямі ў жыцці беларускага народа, якія абумоўлівалі ў пэўны час яе росквіт або заняпад.
Вытокі беларускай мовы Несумненна, што працэс узнікнення і развіцця любой мовы звязаны з фарміраванем народнасці. Працэс складання беларускай народнасці, паводле звестак гісторыкаў, пачынаецца з рассялення славян на этнічнай тэрыторыі Беларусі, якое было асабліва масавым у VІ – VІІІ ст.ст. н.э. Да прыходу славян на гэтых тэрыторыях ужо жылі балты. У выніку змешвання славян з балтамі ўтварыліся этнічныя супольнасці крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў. Гэта адбылося ў IX - X стст. Затым у канцы X – пачатку XI ст. разам з іншымі ўсходнеславянскімі супольнасцямі крывічы, дрыгавічы і радзімічы кансалідаваліся ў новую агульнаславянскую этнічную супольнасць. Для яе былі характэрныя агульнаўсходнеславянская мова, агульная матэрыяльная і духоўная культура. Іх тэрыторыі сталі агульнай этнічнай тэрыторыяй, якая атрымала назву "Русь". Менавіта з гэтага часу ў дачыненні да тэрыторыі Беларусі, як і да суседніх усходнеславянскіх зямель, пачала ўжывацца назва "Русь", а насельніцтва стала называцца русамі, русічамі, русінамі, рускімі [32]. Разам з фарміраваннем беларускай народнасці складаецца і беларуская мова са спецыфічнымі фанетычнымі, граматычнымі, лексічнымі рысамі. Аднак пры вывучэнні складанага пытання пра паходжанне беларускай мовы важна мець на ўвазе, што ўзнікненне беларускай мовы, як і яе носьбітаў – беларускай народнасці, нельга датаваць пэўным годам ці нават дзесяцігоддзем. У гісторыі ўтварэння беларускай мовы было адрозным фарміраванне вуснай і пісьмовай мовы. Вусная беларуская мова складаецца з жывой народнай гаворкі (племяннога дыялекту) насельнікаў этнічнай тэрыторыі Беларусі. Гэтыя дыялекты ўзаемадзейнічалі з балцкімі гаворкамі, якія бытавалі на гэтай тэрыторыі, і з часам ўвабралі іх ў сябе. З тых часоў у беларускай мове засталося нямала т.зв. “балтызмаў”. Сярод іх шматлікія тапонімы і гідронімы (Ашмяны, Смаргонь, Нарач, Нёман і інш.); а таксама такія словы, як дзірван, свіран, клуня, пуня, парсюк, дойлід, рэзгіны, лоўж і інш. Племянныя саюзы аб’ядноўваліся ў феадальныя цэнтры (княствы). Найбольш развітымі былі: Полацкае, Турава-Пінскае і Смаленскае. Ужо ў ІХ ст. Полацкае княства становіцца адным з самых магутных палітычных і культурных цэнтраў Усходняй Еўропы. У гэты ж час пачынае ўзвышацца другі цэнтр усходніх славян – Кіеўская Русь. У такіх буйных цэнтрах вылучаліся асноўныя мясцовыя дыялекты. Пры фарміраванні мовы беларускай народнасці сталі вядучымі два дыялекты – паўднёва-заходні (гаворкі Турава-Пінскага княства і навагародска-гарадзенскія гаворкі) і паўночна-ўсходні (гаворкі Полацкага і Смаленскага княстваў), на аснове якіх і ўзнікла беларуская мова ў яе вусна-гутарковай форме [6, с. 11].
Малюнак 1. Асаблівасці фарміравання вуснай беларускай мовы
Племянны дыялект феадальныя цэнтры Буйныя мясцовыя дыялекты
Пісьмовая форма беларускай мовы ў параўнанні з вуснай прайшла іншы шлях свайго развіцця. Да ўсходніх славян з прыняццем хрысціянства (у 988 г.) прыйшло пісьменства на стараславянскай, або царкоўнаславянскай, мове, пры чым тымі славянскімі літарамі, якія вынайшлі асветнікі Кірыл і Мяфодзій у 863 годзе. З Візантыі праз Балгарыю прыходзілі неабходныя для набажэнства кнігі: “Евангелле” (з грэч. – “добрая вестка”), “Апостал” (з грэч. “пасол”), “Псалтыр” (з грэч. “зборнік псалмоў”), якія былі напісаны на стараславянскай мове. Царкоўнаславянскай мовай карысталіся не толькі пры перапісванні свяшчэнных тэкстаў, але і для стварэння арыгінальных твораў рэлігійнага зместу (казанні, павучанні, словы, малітвы епіскапа Кірылы Тураўскага; пісьмовая спадчына пісьменнікаў-асветнікаў Клімента Смаляціча і Аўраамія Смаленскага). Асаблівай увагі заслугоўвае жыццё і дзейнасць Ефрасінні Полацкай. Беларуская асветніца заснавала жаночы і мужчынскі манастыры, царкву ў Полацку, адкрыла скрыпторыі – майстэрні, у якіх перапісваліся свяшчэнныя кнігі. Па яе загаду майстар Лазара Богша у 1161 г. стварыў захапляльнай прыгажосці твор – крыж. Надпіс на ім зроблены таксама на царкоўнаславянскай мове. Крыж Ефрасінні Полацкай з’яўляецца нацыянальнай рэліквіяй, святыняй-ахоўнікам Беларусі. Аднак стараславянская мова была чужой для ўсходніх славян, незразумелай для неадукаванага чалавека, і асаблівасці вуснага маўлення паступова пранікаюць у пісьмовую мову. У выніку сінтэзу гэтых дзвюх моўных плыней паступова выпрацоўваецца свой варыянт пісьмовай (кніжнай) мовы, якая існуе побач са шматлікімі дыялектамі ўсходніх славян. Гэты варыянт кніжнай мовы традыцыйна называюць агульнаўсходнеславянскай (старажытнарускай) літаратурнай мовай. На ёй напісаны такія творы, як “Слова аб палку Ігаравым”, летапіс “Аповесць мінулых гадоў”, “Руская праўда” (у той час слова праўда мела значэнне закон), “Астрамірава Евангелле”, творы Уладзіміра Манамаха, а таксама шматлікія гандлёвыя дамовы, граматы, надпісы на прадметах матэрыяльнай культуры і інш. Важна адзначыць, што тэрмін “старажытнаруская” адносіцца не да сучаснай рускай мовы, а ў роўнай ступені звязаны з беларускай, рускай і ўкраінскай мовамі, і помнікі, напісаныя на старажытнарускай мове, з’яўляюцца культурным здабыткам трох усходнеславянскіх народаў. Такім чынам, да распаду буйной феадальнай Кіеўскай Русі, які адбыўся ў ХІІІ ст., існавала адносна адзіная пісьмовая мова ўсходніх славян - старажытнаруская, аднак гаварылі продкі беларусаў, украінцаў і рускіх па-рознаму. Гаворкі насельнікаў будучых усходнеславянскіх земляў мелі ў гэты час настолькі шмат адметнага ў фанетычным, граматычным ладзе, лексіцы, што навукоўцы дазваляюць гаварыць аб трох самастойных усходнеславянскіх мовах. Такім чынам, кожная з моў беларусаў, рускіх і ўкраінцаў развівалася сваім адметным шляхам.
Малюнак 2. Асаблівасці фарміравання пісьмовай беларускай мовы Стараславянская/царкоўнаславянская вусная гаворка агульнаўсходнеславянская/старажытнаруская
1.3.2. Беларуская мова ў ВКЛ Палітычныя і эканамічныя стасункі ўсходніх славян падрываліся міжусобнымі войнамі, што прывяло да распаду Кіеўскай Русі ў ХІІІ ст. У гэты час заходнія землі ўсходніх славян аб’ядноўваюцца ў складзе новай дзяржавы – Вялікага Княства Літоўскага. І на працягу XIV стагоддзя ўся тэрыторыя Беларусi ўвайшла ў яго склад. У Вялiкiм Княстве Лiтоўскiм этнiчную большасць складалi нашчадкi былых усходнеславянскiх плямёнаў (крывiчоў, дрыгавiчоў, радзiмiчаў), якiя не асіміляваліся ў вялiкай дзяржаве, а захавалi свае традыцыi, звычаi і сваю мову. На базе гэтай часткi ўсходнеславянскага насельнiцтва на працягу XIV-XV стагоддзяў складалася беларуская народнасць, а з асаблівасцей іх гаворак – беларуская мова, у яе пісьмовай, літаратурнай форме. Такім чынам, беларуская мова перыяду ВКЛ фарміравалася на аснове пісьмовай спадчыны старажытнай усходнеславянскай мовы і жывых гаворак былых усходнеславянскіх плямёнаў – крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў. Навукоўцы мову таго часу называюць “ старабеларускай ” (“ старажытнай беларускай ”). У пісьмовых жа тагачасных крыніцах гэта мова называецца “літоўская”, “ліцвінская”, “руская”, “простая”. Такія найменні нельга разумець з пазіцый сучасных значэнняў гэтых слоў. Вызначэнне “ руская ” у складзе моўнай назвы паходзіць ад назвы “Русь”, якой у ВКЛ абазначалася тая частка ўсходнеславянскага насельніцтва, што ўваходзіла ў склад гэтага княства. Нагадаем, што акрамя агульнай назвы “Русь”, за паўднёвай часткай тэрыторыі Беларусі замацавалася назва “Палессе”, за цэнтральнай і паўночнай – "Белая Русь”. Тэрмін “Белая Русь” упершыню сустракаецца ў канцы XIV ст. у адносінах толькі да Полацкай зямлі. У далейшым ён пашырыўся на ўсю Беларусь. У аснове літаратурнай мовы часоў Вялікага Княства Літоўскага ляжала менавіта беларуская мова. Доказам гэтаму з’яўляецца пераклад Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 г., зроблены для Маскоўскай дзяржавы. Значыць, мова, на якой быў створаны тэкст юрыдычнага дакумента – Статута, была незразумелай для рускай народнасці. Што датычыцца назвы “літоўская мова” ў адносінах да старабеларускай, то гэта найменне хутчэй характарызавала мову паводле дзяржавы. Так, у пісьмовых дакументах таго часу беларускія землі часта называюцца Літвой, а беларусы – літоўцамі або ліцвінамі ў знак таго, што яны былі жыхарамі Вялікага Княства Літоўскага, а мова – літоўскай (або рускай, простай, як было згадана вышэй). Продкі ж сучасных літоўцаў называліся жамойтамі і аўкштайтамі. Тым больш, пісьмовая літоўская мова з’яўляецца толькі ў ХVІ ст. на аснове лацінскай графікі. Назва ж “белорусский язык” пачала ўжывацца толькі ў сярэдзіне ХVІІ ст. Старабеларуская мова ў Вялікім Княстве Літоўскім выконвала функцыі афіцыйнай, дзяржаўнай мовы. Яна ўжывалася ва ўсіх сферах грамадскага жыцця, выкарыстоўвалася ў пісьмовай практыцы на тэрыторыі ўсяго ВКЛ. На ёй афармляліся дзяржаўныя паперы, ажыццяўлалася дыпламатычная перапіска, вялося навучанне, стваралася багатая літаратура. Выкарыстоўвалі беларускую мову і жамойцкія (у сучасным разуменні - літоўскія) князі. Паказальна, што ў 1392 – 1393 гг. нават хан Арды Тахтамыш пісаў ліст польскаму каралю Ягайлу на старабеларускай мове [8]. Менавіта на старабеларускай мове ўпершыню ў гісторыі ўсходніх славян з’явілася друкаваныя кнігі. Пачатак кнігадрукавання быў пакладзены Францыскам Скарынам, які ў 1517 годзе ў Празе выдаў “Псалтыр”, першую з 23 перакладзеных і надрукаваных ім кніг Бібліі. Скарына быў сапраўды адным з найвялікшых еўрапейскіх энцыклапедыстаў свайго часу. Менавіта ім быў распрацаваны зручны друкаваны шрыфт, у якім былі загалоўныя (вялікія) і радковыя (малыя) літары, уведзены тлумачэнні незразумелых слоў на палях. Такія тлумачэнні Скарыны сталі прататыпамі двухмоўных беларускіх слоўнікаў. Прадмовы і пасляслоўі, якія Ф. Скарына змяшчаў у кожнай сваёй кнізе, з’яўляюцца ўзорам не толькі старабеларускай мовы, але і змяшчаюць унікальную філасофію беларускага асветніка, першадрукага, вучонага, перакладчыка, культурнага дзеяча, медыка [48]. Кнігадрукаванне, закладзенае Ф. Скарынам, пашырыла магчымасці беларускай мовы, на якой пачалі стварацца і выдавацца арыгінальныя творы. Першая надрукаваная беларуская кніга на тэрыторыі Беларусі – “Катэхізіс” (ад грэч. – настаўленне, навучанне), выдадзеная Сымонам Будным 1562 г. у Нясвіжы. Кніга пабудавана ў выглядзе кароткіх пытанняў і разгорнутых адказаў па біблейскай тэматыцы. У 1580 г. Васіль Цяпінскі ў сваім родавым маёнтку Цяпіна (цяпер Чашніцкі р-н) выдаў “Евангелле”. Адметнасць гэтага твора ў тым, што ўпершыню кніга была надрукавана на царкоўнаславянскай і старажытнай беларускай мовах паралельна, што дае багатыя звесткі для параўнання тагачаснага стану гэтых моў. На беларускай мове створаны важныя дзяржаўныя дакументы – Статут Вялікага Княства Літоўскага, які вытрымаў 3 рэдакцыі: 1529 г., 1566 г., 1588 г. Гэты дакумент важны для беларусаў не толькі тым, што створаны на нацыянальнай мове беларусаў. Такі збор законаў – важнае сведчанне дзяржаўнасці беларускага народа, яго высокай юрыдычнай культуры. Пра высокі тэарэтычны і прафесійны ўзровень Статута сведчыць той факт, што ён доўгі час быў адзіным зборам законаў у Еўропе, быў перакладзены на лацінскую,польскую, рускую мовы. Статут паслужыў узорам для стварэння зводаў законаў у суседніх дзяржавах: Прусіі, Польшчы, Расіі. Старабеларуская мова была мовай суда, канцылярый. Да нашага часу дайшоў вялікі архіў дзяржаўных актаў – Літоўская метрыка, якая налічвае 600 тамоў і дае каштоўныя звесткі пра палітычнае, эканамічнае, культурнае жыццё нашых продкаў, развіццё беларускай мовы. На беларускай мове былі створаны летапісы (Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г., “Хроніка Вялікага Княства Літоўскага і Жамойцкага”, “Хроніка Быхаўца” і інш.), перакладныя (“Александрыя”, “Аповесць пра Трышчана”) і арыгінальныя мастацкія творы (“Ліст да Абуховіча”, “Прамова Мялешкі”) навуковая літаратура (“Граматыка”, “Лексіс” Лаўрэнція Зізанія, “Граматыка” Мялеція Сматрыцкага, па якой вучыўся М. В. Ламаносаў і называў яе “вратами учености” [34, с. 12]. Да гэтага ж часу належаць 30 зборнікаў кітабаў (рукапісныя рэлігійныя кнігі татар, якія з ХІV ст. жылі на тэрыторыі Беларусі). Каштоўнасць гэтых кніг у тым, што арабскімі літарамі напісаны беларускі тэкст, у якім паслядоўна і выразна перадаюцца многія фанетычныя асаблівасці беларускай мовы. Усё гэта дае падставы лічыць ХV - ХVІ стст. у гісторыі беларускай мовы “залатым векам”. Такім чынам, у складзе Вялікага Княства Літоўскага ў ХІV - ХVІ стст. сфарміравалася беларуская народнасць і ўласна беларуская літаратурная мова як асобная самастойная мова. Найвышэйшага ўзроўню яна дасягнула ў ХV - ХVІ стст.
1.3.3. Стан беларускай мовы ў Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі Аднак з другой паловы ХVІ ст. развіццё беларускай мовы пачынае праходзіць у неспрыяльных умовах, прыходзіць паступовы заняпад пісьмовай традыцыі. Так, у 1569 г. паводле Люблінскай уніі Вялікае Княства Літоўскае і Каралеўства Польскае аб’ядналіся ў адну дзяржаву – Рэч Паспалітую. Такое аб’яднанне мела вынікам значны культурны і ідэалагічны ўплыў з боку польскай дзяржавы. Пашыраецца ўплыў каталіцызму, польскай культуры і мовы. З канца XVI стагоддзя на Беларусi распаўсюджваецца і лацiнская мова – афiцыйная мова Польскай дзяржавы. Яна пачынае выкарыстоўвацца ў судовай практыцы, навуковым ужытку, становiцца прадметам школьнага вывучэння. У гэты час адбываецца паступовае выцясненне беларускай мовы з прыватнай і афіцыйнай сферы. Творы, якiя выходзяць на беларускай мове ў канцы XVI-XVII стагоддзяў, беспадстаўна напаўняюцца паланiзмамi і лацінізмамі, а варшаўскі сейм 1696 г. адзінай дзяржаўнай мовай абвяшчае польскую мову. Аднак гэта не азначае, што сейм забараніў беларускую мову ўвогуле, тым не менш прэстыж мовы быў падарваны. Агульна вядома, што мова развіваецца і ўдасканальваецца толькі тады, калі ёй карыстаюцца. Беларуская мова ў гэты час не мае магчымасцей для паўнавартаснага функцыянавання ў дзяржаве. Але яна не знікае, а працягвае выкарыстоўвацца ў штодзённым ужытку сялян i iншых нiжэйшых пластоў грамадства, якiх польская асiмiляцыя амаль не закранула. Такім чынам, беларуская мова працягвае развівацца як жывая гаворка, у народна-дыялектнай форме. Пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай памiж Аўстрыяй, Прусiяй i Расiяй у канцы ХVІІІ ст. Беларусь была далучана да Расійскай Імперыі. У 1840 г. царскі ўрад на чале з Мікалаем І уводзіць у якасці афіцыйнай рускую мову, забараняе ўжываць саму назву “Беларусь” (існавала назва “Северо-Западный край”), а з 1867 г. – выдаваць кнігі па-беларуску. У складзе новай дзяржавы нацыянальная, моўная, культурная адметнасць беларускага народа поўнасцю ігнаравалася ўладамі. Беларуская мова была выведзена з афіцыйнага ўжытку спачатку польскімі ўладамі, а потым і рускімі. На працягу ХVІІІ – пачатку ХІХ стст. яна існавала ў адрыве ад старажытнай беларускай мовы, ужывалася толькі ў вусным маўленні сялян, у творах фальклору, у якасці ўставак у польскамоўныя драматычныя творы для вылучэння беларускіх персанажаў. Але ўсё гэта і выратавала беларусаў ад поўнай асіміляцыі, у тым ліку і моўнай.
Малюнак 3. Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-07-14; просмотров: 2482; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.147.66.224 (0.012 с.) |