Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Тэма: Сінтаксічныя асаблівасці беларускай літаратурнай мовыСодержание книги
Похожие статьи вашей тематики
Поиск на нашем сайте
ПЫТАННІ:
1. Адрозненні ў будове некаторых словазлучэнняў у беларускай і рускай мовах: а) азначэнне словазлучэння ў беларускай і рускай мовах; б) вылучэнне ў рускай і беларускай мовах трох відаў падпарадкавальнай сувязі: дапасаванне, кіраванне і прымыканне; в) дапасаванне як від сувязі ў словазлучэннях у рускай і беларускай мовах; г) кіраванне як від сувязі ў словазлучэннях у рускай і беларускай мовах; д) асаблівасці функцыянання словазлучэнняў з асноўным кампанентам лічэбнікам у рускай і беларускай мовах; е) разыходжанні у словазлучэннях (падпарадкавальная сувязь – кіраванне) з асноўным кампанентам дзеясловам (аддзеяслоўным назоўнікам, дзеепрыметнікам, дзеепрыслоўем) у рускай і беларускай мовах; ё) адрозненні ў прыназоўнікавых словазлучэннях у рускай і беларускай мовах; ж) прыназоўнікавыя і беспрыназоўнікавыя словазлучэнні са слабым кіраваннем (падпарадкавальная сувязь набліжаецца да прымыкання), прымыканнем у рускай і беларускай мовах; з) уласныя сінанімічныя рады словазлучэнняў з рознымі адносінамі ў рускай і беларускай мовах. 2. Асаблівасці словазлучэнняў-тэрмінаў у беларускай мове: а) асноўныя сруктурныя тыпы тэрмінаў у беларускай мове: тэрміны-словы, сімвалы-словы, тэрміны-словазлучэнні; б) блізасць тэрміналагічных словазлучэнняў да свабодных словазлучэнняў тэрміналагічнай лексікі; в) сувязь з тэхнічным паняццем як асноўная рыса шматслоўных тэрміналагічных адзінак; г) простыя і складаныя тэрміналагічныя словазлучэнні (паводле структуры); д) іменныя і дзеяслоўныя тэрміналагічныя словазлучэнні (паводле спосабу выражэння галоўнага кампанента); е) дапасаванне і кіраванне як асноўны від сінтаксічнай сувязі ў тэрміналагічных словазлучэннях; ё) атрыбутыўныя, аб’ектна-атрыбутыўныя (часцей) і акалічнасныя, аб’ектна-акалічнасныя адносіны кампанентаў у словазлучэннях-тэрмінах; ж) свабодныя і несвабодныя тэрміналагічныя словазлучэнні (гл. таксама практычныя заняткі № 3 “Асаблівасці тэрмінаў. Слова і словазлучэнне ў ролі тэрміна”, № 4 “Паходжанне тэрмінаў. Асаблівасці словаўтварэння беларускай тэрміналогіі. З гісторыі беларускай навуковай тэрміналогіі” ). з) адрозніванне тэрміналагічных словазлучэнняў ці спалучэнняў ад фразеалагічных. 3. Каардынацыя дзейніка і выказніка ў сказе: а) асаблівасці каардынацыі выказніка з дзейнікам у двухсастаўным сказе; б) найбольш тыповыя асаблівасці каардынацыі дзеяслоўнагавыказніка з дзейнікам; в) найболыш тыповыя асаблівасці каардынацыі іменнага выказніка з дзейнікам.
ПРАКТЫЧНЫЯ ЗАДАННІ:
1. Спішыце. Устаўце замест пропускаў патрэбныя прыназоўнікі. Раскажыце пра асаблівасці кіравання ў беларускіх словазлучэннях. 1. Думать … другом – думаць … іншае; не знать … его намерениях – не ведаць … яго намеры; не хочется думать … плохом – не хочацца думаць … дрэннае; многие забыли … спорте – многія забыліся … спорт; ухаживать … бабушкой – даглядаць … бабулю; идти … дому – ісці … дома; болеть … гриппом – хварэць … грып; спрашивать … уроках; пытацца … урокі; избавиться … хлопот – пазбыцца … клопатаў. 2. Вызначыць … смак, пісаць … адрас, ажаніцца … ёю, не зважаць … дождж, хадзіў … малако, не спаць … начах, ведаў … газетах, ішлі … пяць чалавек, рагатаў … анекдота, клапаціцца … маці, забыцца … ўрокі. 2. Запішыце да прыведзеных тлумачэнняў адпаведныя назвы (з дадзеных у дужках сінтаксічна-непадзельных словазлучэнняў). Гладкі, без выступаў вугал хаты; агульная назва рознага віду петляў і спосабаў завязвання тросаў; бясколерны гаручы газ, які ўтвараецца ад гніення раслінных рэшткаў; бясколерны газ, які ўтвараецца пры поўным згаранні кіслароду; горная парода, якая складаецца з рэшткаў водарасцей; цёмна-жоўтая фарба, якая скарыстоўваецца ў жывапісе; сістэма летазлічэння, уведзеная ў 1582 г.пры папе Грыгорыю ХІІІ замест юліянскага календара, або так званага старога стылю; сістэма летазлічэння, уведзеная ў 46 г. да н.э. рымскім імператарам Юліем Цэзарам; бясколерны празрысты мінерал, выкарыстоўваецца для аптычных і ювелірных вырабаў; група машын, якія аўтаматычна выконваюць ў пэўнай тэхналагічнай паслядоўнасці ўвесь цыкл аперацый па апрацоўцы вырабаў; перарывістая лінія, якая складаецца з кропак або кароткіх рысак; аптычная прылада для разглядвання дробных дэталей двума вокамі адначасова; адзінка марскіх адлегласцей; тэмпература – 273,16° С, пры якой спыняецца хаатычны цеплавы рух малекул у целе; адпрацаваная пара ў машынах; нябачныя прамяні, якія складаюць частку спектра, што працягваецца далей бачнай часткі ад чырвонага яго канца; найдрабнейшыя часцінкі пылу, якія падаюць на паверхню Зямлі з касмічнай прасторы; стан звёнаў механізма, калі яны знаходзяцца ў імгненнай раўнавазе; пастаяннае радыяльнае сцяканне плазмы з паверхі Сонца. (Сонечны вецер, мёртвы пункт, касмічны пыл, інфрачырвоныя прамяні, мятая пара, абсалютны нуль, марская міля, бінакулярная лупа, контурная лінія, аўтаматычная лінія, горны крышталь, Юліянскі каляндар, Грыгарыянскі каляндар, сіенская зямля, інфузорная зямля, вуглякіслы газ, балотны газ, марскі вузел, нямецкі вугал). 3. Перакладзіце тэрміны на беларускую мову, змясціце іх у свой слоўнік. Растлумачце незразумелыя словы. Пры неабходнасці карыстайтеся слоўнікамі. Факс-модем, флоппи-диск, флэш-диск, флэш-драйв (в информатике), флэшка, флэш-память, флэш-технология, формат (в информатике), формат данных, форматирование (в информатике), форум (в информатике), фотопринтер, фотосенсор, фрагментация (в информатике), фрейм (в информатике), ФТП-клиент, хакер, хакинг, хардвер, хемотрон.
АСНОЎНАЯ ЛІТАРАТУРА:
1. Бордович А. М., Гируцкий А. А., Чернышова Л. В. Сопоставительный курс русского и белорусского языков. – Мн., 1999. 2. Маршэўская В. В. Беларуская мова. Прафесійная лексіка. – Гродна, 2003. 3. Сучасная беларуская мова: Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Марфеміка. Словаўтварэнне. Марфалогія. Сінтаксіс. Пунктуацыя / пад агульнай рэдакцыяй Л.М. Грыгор’евай. – Мн., 2006. 4. Беларуская мова: Фанетыка, Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Фразеалогія. Марфемная будова слова. Словаўтварэнне. Марфалогія. Сінтаксіс. Пунктуацыя / пад агульнай рэдакцыяй Л. М. Грыгор’евай. – Мн., 1994. 5. Беларуская мова / пад агульнай рэдакцыяй прафесара М. С. Яўневіча. – Мн., 1991. 6. Лепешаў І. Я., Малажай Г. М., Панюціч К. М. Практыкум па беларускай мове. – Мн., 2001. 7. Практыкум па беларускай мове / пад агульнай рэдакцыяй Г. М. Малажай. – Мн., 1993. 8. Сіўковіч В. М. Сучасная беларуская мова // Даведнік. – Мн., 2005. 9. Старавойтава Н. П. Беларуская мова. Гісторыя і сучаснасць. – Мн., 2006. 10. Смольская Т. М., Хрышчановіч Л. У. Беларуская мова. Юрыдычная лексіка. – Мн., 2006. 11. Губкіна А. В., Зразікава В. А. Беларуская мова. Эканамічная лексіка. – Мн., 2009. 12. Кароткая граматыка беларускай мовы. У 2-х ч. Ч. 1. Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. – Мн., 2007. 13. Ляшчынская В. А. Беларуская мова: Тэрміналагічная лексіка. – Мн., 2001. 14. Ляшчынская В. А. Студэнту аб мове: прафесійная лексіка. – Мн., 2003. 15. Арашонкава Г. У., Булыка А. М., Люшцік У. В., Падлужны А. І. Тэорыя і практыка беларускай тэрміналогіі. – Мн., 1999 16. Руденко Е. Н., Кожинова А. А., Задворная Е. Г. Белорусский язык: Профессиональная лексика. – Мн., 2005. 17. Беларуская мова // Энцыклапедыя / пад рэдакцыяй А. Я. Міхневіча. – Мн., 1994. 18. Слоўнік беларускай мовы: Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне / пад рэдакцыяй акадэміка НАН Беларусі М. В. Бірылы. – Мн., 1987. 19. Кандраценя І. У., Кунцэвіч Л. П. Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы. – Мн., 2009. 20. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. У 5-ці тамах. – Мн., 1977 – 1984. 21. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы.– Мн., 1-е выд., 1996; 2-е выд., 1999; 3-е выд., 2002; 4-е выд., 2005. 22. Булыка А. М. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (новы). – Мн., 2005. 23. Булыка А. М. Слоўнік іншамоўных слоў. – Мн., 1993. 24. Булыка А. М. Слоўнік іншамоўных слоў. У 2-х тамах. – Мн., 1999. 25. Булыка А. М. Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (новы). – Мн., 2005. 26. Булыко А. Н. Словарь иноязычных слов. Актуальная лексика (новый). – Мн., 2006. 27. Уласевіч В. І., Даўгулевіч Н. М. Слоўнік новых слоў беларускай мовы. – Мн., 2009. 28. Арашонкава Г. У., Лемцюгова В. П. Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы. – Мн., 1987. 29. Арашонкава Г. У., Лемцюгова В. П. Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы (новы). – Мн., 2005. 30. Плотнікаў Б. А., Трайкоўская В. П. Слоўнік цяжкасцяў беларускай мовы. – Мн., 2004. 31. Арашонкава Г. У., Лемцюгова В. П. Кароткі слоўнік беларускай мовы: Правапіс. Вымаўленне. Націск. Словазмяненне. Словаўжыванне. – Мн., 1994. 32. Слоўнік беларускай мовы. Цяжкасці правапісу, вымаўлення, акцэнтуацыі, словазмянення /складальнікі Ламека Л. А., Ламека Ул. Б. – Мн., 2000. 33. Беларуска-рускі слоўнік. У 2-х тамах. – Мн., выд. 2-е, 1988 – 1989. 34. Русско-белорусский словарь. В 3-х томах. – Мн., изд. 5-е, 1994. 35. Новейший русско-белорусский и белорусско-русский словарь / авторы-составители: З. И. Бадевич, Ж. Е. Белокурская, Н. А. Борковская. – Мн., 2007. 36. Новый белорусско-русский, русско-белорусский словарь / авторы-составители: В. И. Куликович, А. Н. Булыко, Н. В. Полещук. – Мн., 2009. 37. Словарь белорусско-русский, русско-белорусский: 40 000 слов / ред.-сост. Н. С. Лявер. – Мн., 2011. 38. Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. – Мн., 2008. 39. Болсун А. І., Рапановіч Я. Н. Слоўнік фізічных і астранамічных тэрмінаў. – Мн., 1979. 40. Сухая Т., Еўдакімава Р., Траццякевіч В., Гузень Н. Тэрміналагічны слоўнік па вышэйшай матэматыцы для ВНУ. – Мн., 1993. 41. Самайлюковіч Уладзімір, Пазняк Уладзімір, Сабалеўскі Аляксандр. Руска-беларускі фізічны слоўнік. – Мн., 1994. 42. Лакоцін Л. А. Руска-беларускі слоўнік матэматычных тэрмінаў. – Магілёў, 1994. 43. Физический энциклопедический словарь. – М., 1960. 44. Русско-белорусский математический словарь / под общей редакцией Я. В. Радыно. – Мн., 1993. 45. Краевская Н. П., Гринберг В. В., Красней В. П. Русско-белорусский словарь электротехнических терминов. – Мн., 1994. 46. Костюкович Н. Н., Люштик В. В., Щербин В. К. Русско-белорусский словарь математических, физических и технических терминов. – Мн., 1995. 47. Современный русско-белорусский политехнический словарь / автор-составитель: А. Н. Булыко. – Мн., 2007. 48. Паведамленне выкладчыка па тэме (гл. тэарэтычны матэрыял: “ Сінтаксічныя асаблівасці беларускай літаратурнай мовы”, пытанні: 1. Адрозненні ў будове некаторых словазлучэнняў у беларускай і рускай мовах. 2. Асаблівасці словазлучэнняў-тэрмінаў у беларускай мове. 3. Каардынацыя дзейніка і выказніка ў сказе. ДАДАТКОВАЯ ЛІТАРАТУРА:
1. Сцяцко П. У., Гуліцкі М. Ф., Антанюк Л. А. Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў. – Мн., 1990. 2. Кривицкий А. А., Михневич А. Е., Подлужный А. И. Белорусский язык. Для говорящих по-русски. – Мн., 2008. 3. Ожегов С. И. Словарь русского языка. – М., изд. 19-е, 1987. 4. Орфографический словарь словарь русского языка / под редакцией С. Г. Бархударова, И. Ф. Протченко, Л. И. Скворцова. – М., изд. 26-е, 1988. 5. Орфоэпический словарь русского языка: произношение, ударение, грамматические формы / под редакцией Р. И. Аванесова. – М., изд. 3-е, 1987.
ПЛАН ПРАКТЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ № 11
Тэма: Функцыянальныя стылі маўлення. Асаблівасці навуковага стылю мовы
ПЫТАННІ:
І. Функцыянальныя стылі маўлення (агульная характарыстыка). 1. Паняцце функцыянальнага стылю. Класіфікацыя функцыянальных стыляў. а) разнастайнасць функцый літаратурнай мовы і развіццё ў ёй стыляў у параўнанні з дыялектнай мовай; б) функцыянальныя стылі мовы і іх характарыстыка.
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-06-29; просмотров: 1183; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.15.192.89 (0.01 с.) |