Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Всеобщая декларация прав человека↑ ⇐ ПредыдущаяСтр 9 из 9 Содержание книги
Похожие статьи вашей тематики
Поиск на нашем сайте
Преамбула Принимая во внимание, что признание достоинства, присущего всем членам человеческой семьи, и равных и неотъемлемых прав их является основой свободы, справедливости и всеобщего мира, принимая во внимание, что пренебрежение и презрение к правам человека привели к варварским актам, которые возмущают совесть человечества, и что создание такого мира, в котором люди будут иметь свободу слова и убеждений и будут свободны от страха и нужды, провозглашено как высокое стремление людей, принимая во внимание, что необходимо, чтобы права человека охранялись властью закона в целях обеспечения того, чтобы человек не был вынужден прибегать, в качестве последнего средства, к восстанию против тирании и угнетения, принимая во внимание, что необходимо содействовать развитию дружественных отношений между народами, принимая во внимание, что народы Объединённых Наций подтвердили в Уставе свою веру в основные права человека, в достоинство и ценность человеческой личности и в равноправие мужчин и женщин и решили содействовать социальному прогрессу и улучшению условий жизни при большей свободе, принимая во внимание, что государства-члены обязались содействовать, в сотрудничестве с Организацией Объединённых Наций, всеобщему уважению и соблюдению прав человека и основных свобод, принимая во внимание, что всеобщее понимание характера этих правил и свобод имеет огромное значение для полного выполнения этого обязательства, Генеральная Ассамблея провозглашает настоящую Всеобщую декларацию прав человека в качестве задачи, к выполнению которой должны стремиться все народы и все государства с тем, чтобы каждый человек и каждый орган общества, постоянно имея в виду настоящую Декларацию, стремились путём просвещения и образования содействовать уважению этих прав и свобод и обеспечению, путём национальных и международных прогрессивных мероприятий, всеобщего и эффективного признания и осуществления их как среди народов государств – членов Организации, так и среди народов территорий, находящихся под их юрисдикцией.
АСНОЎНАЯ ЛІТАРАТУРА:
1. Функцыянальныя стылі мовы. Навуковы стыль, афіцыйна-справавы стыль: тэарэтычныя звесткі і практычныя заданні для студэнтаў І курса тэхнічных і эканамічных спецыяльнасцей / складальнікі Т. М. Мхаян, Г. І. Кірыенка. – Брэст, 2009. 2. Слоўнік беларускай мовы: Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне / пад рэдакцыяй акадэміка НАН Беларусі М. В. Бірылы. – Мн., 1987. 3. Кандраценя І. У., Кунцэвіч Л. П. Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы. – Мн., 2009. 4. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. У 5-ці тамах. – Мн., 1977 – 1984. 16. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы.– Мн., выд. 1-е, 1996; выд. 2-е, 1999; выд. 3-е, 2002; выд. 4-е, 2005. 5. Булыка А. М. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (новы). – Мн., 2005. 6. Булыка А. М. Слоўнік іншамоўных слоў. – Мн., 1993. 7. Булыка А. М. Слоўнік іншамоўных слоў. У 2-х тамах. – Мн., 1999. 8. Булыка А. М. Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (новы). – Мн., 2005. 9. Булыко А. Н. Словарь иноязычных слов. Актуальная лексика (новый). – Мн., 2006. 10. Уласевіч В. І., Даўгулевіч Н. М. Слоўнік новых слоў беларускай мовы. – Мн., 2009. 11. Арашонкава Г. У., Лемцюгова В. П. Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы. – Мн., 1987. 12. Арашонкава Г. У., Лемцюгова В. П. Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы (новы). – Мн., 2005. 13. Плотнікаў Б. А., Трайкоўская В. П. Слоўнік цяжкасцяў беларускай мовы. – Мн., 2004. 14. Арашонкава Г. У., Лемцюгова В. П. Кароткі слоўнік беларускай мовы: Правапіс. Вымаўленне. Націск. Словазмяненне. Словаўжыванне. – Мн., 1994. 15. Слоўнік беларускай мовы. Цяжкасці правапісу, вымаўлення, акцэнтуацыі, словазмянення / складальнікі Ламека Л. А., Ламека Ул. Б. – Мн., 2000. 16. Беларуска-рускі слоўнік. У 2-х тамах. – Мн., выд. 2-е, 1988 – 1989. 17. Русско-белорусский словарь. В 3-х томах. – Мн., изд. 5-е, 1994. 18. Новейший русско-белорусский и белорусско-русский словарь / авторы-составители: З. И. Бадевич, Ж. Е. Белокурская, Н. А. Борковская. – Мн., 2007. 19. Новый белорусско-русский, русско-белорусский словарь / авторы-составители: В. И. Куликович, А. Н. Булыко, Н. В. Полещук. – Мн., 2009. 20. Словарь белорусско-русский, русско-белорусский: 40 000 слов / ред.-сост. Н. С. Лявер. – Мн., 2011.
ДАДАТКОВАЯ ЛІТАРАТУРА:
1. Руденко Е. Н., Кожинова А. А., Задворная Е. Г. Белорусский язык: Профессиональная лексика. – Мн., 2005. 2. Кривицкий А. А., Михневич А. Е., Подлужный А. И. Белорусский язык. Для говорящих по-русски. – Мн., 2008. 3. Бордович А. М., Гируцкий А. А., Чернышова Л. В. Сопоставительный курс русского и белорусского языков. – Мн., 1999. 4. Ожегов С. И. Словарь русского языка. – М., изд. 19-е, 1987. 5. Орфографический словарь словарь русского языка / под редакцией С. Г. Бархударова, И. Ф. Протченко, Л. И. Скворцова. – М., изд. 26-е, 1988. 6. Орфоэпический словарь русского языка: произношение, ударение, грамматические формы / под редакцией Р. И. Аванесова. – М., изд. 3-е, 1987.
ПЛАН ПРАКТЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ № 17
Тэма: Культура маўлення ПЫТАННІ:
І. Паняцце культуры маўлення. ІІ. Сістэма камунікатыўных якасцей маўлення. 1. Правільнасць маўлення. 2. Дакладнасць маўлення: а) дакладнасць маўлення і мнагазначнасць (полісімія) слова ці фразеалагізма; б) дакладнасць маўлення і ўжыванне паронімаў, слоў-сінонімаў. 3. Лагічнасць маўлення. 4. Выразнасць маўлення: а) разнастайныя сродкі і спосабы выразнасці: метафара, метанімія, сінекдаха, параўнанне, эпітэт і інш.; магчымасці для дасягнення выразнасці маўлення: полісемія, аманімія, паранімія, антанімія; гукавая арганізацыя маўлення, ці гуказапіс; б) выразнасць маўлення і сінтаксіс; выразнасць маўлення і арыгінальнасць і самастойнасць мыслення, усебаковае веданне прадмета і выяўленчых магчымасцей мовы і яе стыляў. 5. Чыстата маўлення. 6. Багацце (разнастайнасць) маўлення: а) лексічнае, фразеалагічнае, семантычнае, сінтаксічнае і інтанацыйнае багацце. 7. Дарэчнасць маўлення: а) кантэкстуальная дарэчнасць; б) стылявая дарэчнасць; в) сітуацыйная дарэчнасць; г) асобасна-псіхалагічная дарэчнасць. 8. Лаканічнасць (сцісласць) маўлення. ІІІ. Культура маўлення і ўзровень агульнай культуры чалавека. І. Паняцце культуры маўлення. Культура маўлення прадугледжвае ўсебаковае, поўнае веданне рэальнай сістэмы мовы ў яе гістарычным развіцці, валоданне формамі і стылямі сучаснай літаратурнай мовы ў адпаведнасці з мэтамі і задачамі зносін. Сучасны падыход да праблемы маўленчай культуры ўлічвае шырокі спектр пытанняў, звязаных з функцыянаваннем і эвалюцыяй беларускай мовы і яе норм у структуры мовы нацыі, узрастаннем сацыяльнай і літаратурна-эстэтычнай ролі мовы ў сённяшнім жыцці народа. Практычныя і тэарэтычныя задачы маўленчай культуры носьбітаў беларускай мовы сталі зараз актуальнымі задачамі развіцця лінгвістычнай навукі. ІІ. Сістэма камунікатыўных якасцей маўлення. Тэрмін “культура маўлення” мае два значэнні: 1) сістэма камунікатыўных якасцей маўлення (правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, выразнасць, багацце і разнастайнасць, дарэчнасць, чыстата і лаканічнасць); 2) вучэнне пра сістэму камунікатыўных якасцей маўлення. 1. Правільнасць маўлення. Цэнтральнай з пералічаных якасцей з’яўляецца п р а в і л ь н а с ц ь маўлення, галоўны аб’ект якой – паняцце нормы. Менавіта правільнасць маўлення забяспечвае яго адзінства, “ахоўвае” адназначнасць, агульназразумеласць інфармацыі, якая перадаецца і ўспрымаецца. Вядома, нормы мовы і маўлення мяняюцца ў адпаведнасці з агульнай дынамікай лексіка-фразеалагічнага і сінтаксічнага ўзроўняў мовы, яе граматычнага ладу. Усебаковае сінхронна-нарматыўнае, дынамічнае апісанне мовы само па сабе дае магчымасць убачыць яе блізкае мінулае і магчымае будучае. Правільнасць маўлення, такім чынам, заключаецца ў адпаведнасці яго матэрыяльнай (моўнай) структуры тым законам і правілам, якія дзейнічаюць у мове. Правільнасць маўлення з’яўляецца па сутнасці прадметам школьнага навучання пераважна ў галіне граматыкі і фанетыкі. 2. Дакладнасць маўлення. Правільнасць маўлення – гэта творчы характар гаварэння, які прадугледжвае мэтазгоднасць выкарыстання тых або іншых моўных адзінак у працэсе камунікацыі. У гэтых адносінах відавочнай становіцца сувязь правільнасці і д а к л а д н а с ц і маўлення. Дакладнасць грунтуецца на лексіка-семантычных нормах і выяўляецца ў адпаведнасці сэнсавага боку маўлення сістэме паняццяў. Дакладнасць, такім чынам, прадугледжвае строгую адпаведнасць паміж агульнапрынятым значэннем слова (звароту) і яго прымяненнем на практыцы. Недакладнымі будуць выказванні тыпу: Немалаважную ролю (трэба: значэнне) тут мае актывізацыя работы з тымі, хто накіраваны на вучобу сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі (Звязда, 02.04.81). У агульнай працы... нараджаецца гонар (трэба: гордасць) за тых, хто заваяваў свабоду, ахоўвае мір на зямлі (Настаўніцкая газета, 12.06.82). У арсенале (трэба: рэпертуары) народнага хору звыш 500 песень (Вячэрні Мінск, 22.01.71). Перш чым ехаць у Каралеўцы, я рашыў нанесці візіт (трэба: наведацца, зайсці) у кантору калгаса “Расвет” (Мінская праўда, 22.05.74). Дакладнасць маўлення забяспечваецца веданнем мнагазначнасці слова (полісеміі) ці фразеалагізма. У працэсе гаварэння (дыялога) субяседнік часам па-свойму ўспрымае, разумее полісемантычную адзінку – не з тым значэннем, якое “закадзіравана”. У такіх выпадках ўзнікае сітуацыя непаразумення. Напрыклад, Ганна Ціханаўна ў размове з Галубовічам (К. Крапіва “На вастрыі”) слова абараняцца ўспрымае са значэннем “адбіваць напад праціўніка, ворага”. Галубовіч жа гаворыць пра тое, што яму трэба на спецыяльным вучоным савеце дабівацца прызнання вартасці сваёй дысертацыі, абараняць яе. Каб пазбегнуць недакладнасці словаўжывання, неабходна дбайна абыходзіцца з паронімамі – аднакаранёвымі словамі, што адрозніваюцца значэннем і словаўтваральнай структурай (асобны – асаблівы, бескарысны – бескарыслівы, факт – фактар). Параўнаем у кантэкстах: Пасевы больш позніх тэрмінаў сяўбы павінны быць ўзяты пад асобы (трэба: асаблівы) кантроль (Гомельская праўда, 18.03.81). Цікаўнасць да матчаў дынамаўцаў вялікая. Аб гэтым гавораць два фактары (трэба: факты). Па-першае, пастаянныя аншлагі ў Палацы спорту. Па-другое, пісьмы мінчан (Вячэрні Мінск, 08.11.76). Істотная ўмова дакладнасці – веданне сінаніміі, стылістычнай дыферэнцыяцыі слоў-сінонімаў. 3. Лагічнасць маўлення. Абавязковым кампанентам маўленчай культуры з’яўляецца л а г і ч н а с ц ь маўлення – такая яго якасць, што грунтуецца на акрэсленасці думкі, паслядоўнасці яе разгортвання (выкладу), доказнасці аргументаў, абгрунтаванасці і бездакорнасці вывадаў. Лагічнасць патрабуе такой арганізацыі маўлення, пры якой семантычныя сувязі паміж яго элементамі (словамі, сказамі) адпавядаюць законам логікі, законам мыслення. Існуюць пэўныя ўмовы лагічнасці. Па-першае, гэта – правільны парадак слоў (звычайна акалічнасці спосабу дзеяння, меры і ступені папярэднічаюць выказніку, дапасаванае азначэнне – азначаемаму слову, недапасаванае азначэнне, як правіла, ідзе пасля яго і інш.). Пры наяўнасці аманімічных форм назоўнага і вінавальнага склонаў назоўнікаў на першае месца ставіцца форма назоўнага склону (дзень змяняе ноч; званок перарваў урок). Па-другое, неабходна сачыць, каб у маўленні словы не пярэчылі адно аднаму. Па-трэцяе, трэба правільна спалучаць сказы, каб яны не пярэчылі сэнсава адзін аднаму. Вось, напрыклад, які адказ (як рэакцыя на крытыку) атрымала “Звязда” ад службовай асобы: Зразумела, далёка яшчэ не ўсё зроблена, не ўсе рэзервы прыведзены ў дзеянне. Можна сказаць, мы прайшліся толькі па вярхах. Увогуле, будзем і далей працаваць у гэтым кірунку (27.03.84). Па-чацвёртае, лагічнасць маўлення патрабуе правільнага выкарыстання займеннікаў 3-й асобы. Паводле правіл, ужыты ў сказе займеннік 3-й асобы павінен паказваць на бліжэйшы да яго назоўнік таго самага роду і ліку. Параўнаем нелагічнае: Шлях Барыса... вельмі характэрны для гэтага калектыву. Чаму? Ды таму, што ў ім (у шляху ці ў калектыве) праяўляецца атмасфера ўсеагульнай увагі да ведаў (Чырвоная змена, 13.12.81). 4. Выразнасць маўлення. Названыя вышэй камунікатыўныя якасці цесным чынам звязаны з в ы р а з н а с ц ю маўлення – такімі асаблівасцямі яго структуры, якія падтрымліваюць увагу і цікавасць чытача ці слухача, будзяць думкі і пачуцці. Маўленчая выразнасць можа дасягацца самымі звычайнымі моўнымі сродкамі, калі аўтар умела паставіць іх у патрэбнае слоўнае акружэнне. Функцыі агульнаўжывальных сродкаў рэзка мяняюцца ў мове мастацкай літаратуры, калі яны трапляюць у новае стылістычнае асяроддзе. Напрыклад, у вершы Я. Купалы “Крыжы” на слова крыж і яго вытворныя прыпадае асноўная нагрузка ў плане рэалізацыі ідэйнай задумы аўтара. Паўтараючыся больш за дзесяць разоў, гэта слова кожны раз высвечвае новыя семантычныя адценні – арыгінальныя сэнсавыя прырашчэнні. Параўнаем: Чуць мы божым свет убачым, // І да самай да магілы // Усё, як ёсць, крыжамі значым, // Ці то міла, ці не міла. // Як у хаце нарадзіўся, // Бабка крыжам прывітала: // Як у цэркве ахрысціўся, // Крыж кума падаравала. // Як пайшлі дні маладыя, // Зноў без крыжа ані трошкі: // Дзе ні ступіш, крыжавыя // І гасцінцы і дарожкі. // Крыж баліць табе, бяднязе, // Ад той цяжкай ад той працы, // Накрыж латы ў сярмязе, // Накрыж дзюркі ў тваёй хатцы. // Пальцы накрыж ты складаеш // Ад напраснай ад напасці; // Крыжам злыдняў адганяеш, // Каб ад крыўды не прапасці. // Доляй мучаны паганай, // След слязой пачнеш крывавіць; // Крыжам ляжаш распластаны, // На сваім абы паставіць. // Крыжам ляжаш за парогам, // У той цэркве, дзе хрысціўся, // Крыжам ляжаш перад богам, // Каб цябе ён не забыўся. // Так жыцця крыж мусіш несці, // Як дзяды твае насілі, // А як данясеш да смерці, – // Крыж паставяць на магіле. Існуюць разнастайныя сродкі і спосабы выразнасці:метафара, метанімія, сінекдаха, параўнанне, эпітэт і інш. Пэўныя магчымасці для дасягнення выразнасці маўлення заключаны ў полісеміі, аманіміі, параніміі, антаніміі. Істотнае значэнне мае гукавая арганізацыя маўлення, ці гуказапіс. Вось як, напрыклад, у вершы “Трое ў начы” С. Дзяргай перадае адчуванне партызана, які ноччу ідзе на заданне: Нешта недзе цырыкнула: zurũck... // zurũck... // zurũck... // Не, гэта не чужынцы. // Гэта толькі наская сонная птушка ў кустах. // Недзе нешта цяжка дыхала: halt... // halt... // halt... // Не, гэта не чужынцы, // Гэта толькі нашае ўласнае дыханне. Не менш важным сродкам памацнення выразнасці з’яўляецца сінтаксіс. Выразнасць маўлення забяспечваецца арыгінальнасцю і самастойнасцю мыслення, усебаковым веданнем прадмета і выяўленчых магчымасцей мовыі яе стыляў. 5. Чыстата маўлення. У шэрагу адзначаных камунікатыўных якасцей своеасаблівае месца займае ч ы с т а т а маўлення. Чыстым прынята называць маўленне, пазбаўленае пазалітаратурных моўных элементаў (слоў, словазлучэнняў). Засмечваюць маўленне без патрэбы ўжытыя запазычанні, непрадумана выкарыстаныя дыялектызмы, жарганізмы, штампы і канцылярызмы, лаянкавыя словы і звароты. 6. Багацце (разнастайнасць) маўлення. Надзвычай істотнай камунікатыўнай якасцю маўлення з’яўляецца яго б а г а ц ц е (р а з н а с т а й н а с ц ь). Яно грунтуецца на індывідуальных магчымасцях носьбітаў мовы карыстацца яе скарбамі, на ўменні будаваць, арганізоўваць маўленне ў залежнасці ад ступені авалодання слоўным запасам у яго стылістычным расслаенні. Некаторыя вучоныя лічаць, што актыўны слоўнік чалавека дасягае дзесяці – пятнаццаці тысяч слоў. Падлічана, што, напрыклад, Гамер у сваіх творах выкарыстаў каля 9000 слоў, Шэкспір – каля 20 000 слоў, Шаўчэнка – каля 10 000 слоў, Дантэ (“Боская камедыя”) – 5860, Сервантэс – каля 17 000 слоў, Гогаль (“Мёртвыя душы”) – каля 10 000 слоў, Ясенін – 18 890 слоў. Слоўнік мовы Пушкіна ўключае 21 197 розных слоў на 544 777 словаўжыванняў. Маўленне тым багацейшае, чым радзей паўтараюцца ў ім адны і тыя ж знакі і ланцужкі знакаў. Адрозніваюць багацце лексічнае, фразеалагічнае, семантычнае, сінтаксічнае і інтанацыйнае. 7. Дарэчнасць маўлення. Своеасаблівае месца ў сістэме камунікатыўных якасцей займае д а р э ч н а с ц ь маўлення. Яна засноўваецца на такім падборы, такой арганізацыі моўных сродкаў, якія адпавядаюць тэме паведамлення, яго лагічнаму і эмацыянальнаму зместу, мэце і ўмовам зносін, складу слухачоў ці чытачоў. Адрозніваюць дарэчнасць кантэкстуальную, стылявую, сітуацыйную і асобасна-псіхалагічную. Кантэкстуальнаядарэчнасць прадугледжвае наяўнасць сэнсавага адзінства слоў і словазлучэнняў у кантэксце, аднароднасць яго стылістычнай танальнасці. Нельга беспадстаўна змешваць у адным і тым жа кантэксце сродкі з рознай стылістычнай і экспрэсіўнай афарбоўкай; недарэчным лічыцца спалучэнне жывой, непасрэднай гаворкі з навуковымі тэрмінамі, канцылярскімі зваротамі. “Веданне законаў будовы мовы, ладу яе памагае дасягнуць натуральнасці гучання, даступнасці розным колам чытачоў, – падкрэслівае Я. Скрыган. – Можна, напрыклад, сказаць: “Гаспадыня гатавала снедаць”, – гэта будзе натуральна і проста. А можна сказаць: “Гаспадыня займалася гатаваннем снедання” – гэта будзе цяжка, вы адчуеце, што тут нешта робленае і лішняе” (Скрыган Я. Выбр. тв. Т. 2. Мн., 1975. С. 304). Стылявая дарэчнасць патрабуе адрозніваць кніжна-літаратурныя і прастамоўна-гутарковыя адзінкі. У кожным стылі, як вядома, па-рознаму вырашаецца пытанне пра дапушчальнасць выкарыстання тых ці іншых сродкаў. Змешванне, спалучэнне моўных сродкаў, што належаць да розных стыляў, павінна быць унутрана апраўданым. Непрадуманасць мастацкіх сродкаў, нематываваны пераход, напрыклад, ад жывога маўлення да газетнага стылю рэзка зніжае мастацкія вартасці твора. У мастацкім стылі могуць спалучацца словы і звароты, уласцівыя іншым стылям. Часам пісьменнікі знарок уводзяць у тканіну мастацкага твора (напрыклад, у дыялог) словы розныя паводле сваёй стылявой прыналежнасці. Але ў такім разе дасягаецца стылістычны эфект. Часта ў творах мастацкай літаратуры можна сустрэць выразныя элементы публіцыстычнага стылю. Напрыклад, у раманах К. Чорнага “Трэцяе пакаленне”, “Бацькаўшчына”, “Люба Лук’янская”, “Вялікі дзень” старонкі публіцыстыкі вызначаюцца вастрынёй думкі і страснай усхваляванасцю. У ім гучыць прамоўніцкая інтанацыя. (напрыклад, прамова К. Назарэўскага ў час суда над Міхалам Тварыцкім). Сітуацыйная дарэчнасць дыктуе выбар моўных сродкаў у адпаведнасці з сітуацыяй маўлення. Няма гэтай адпаведнасці, напрыклад, у вершы Я. Непачаловіча “Даведкі”, дзе дарожнаму абходчыку аўтар прыпісвае такія ўзнёслыя словы аб слядах... ад аўтамашын: І патыхае шчасцем, // Цяплом ад тых слядоў, // Гатоў да іх прыпасці, // Іх цалаваць гатоў... У нарысе “Выпадак на хутары” С. Знаёмы так апісвае карціну вялікіх чалавечых пакут: Амаль увесь эшалон галадаючых з Паволжа выкаціў тыфус. Вознікі вазамі тарабанілі мерцвякоў на могілкі. Вядома, словы ў абодвух выпадках не падпарадкаваліся аўтарам. Гэткаю ж недарэчнасцю лічыцца выкарыстанне абрэвіятур у тэкстах прывітальных адрасоў. Асобасна-псіхалагічная дарэчнасць прадугледжвае асцярожнае абыходжанне са словам, улік характару субяседніка, асаблівасцей зносін. Неасцярожнае слова можа параніць чалавека. “Такое слова, – піша А. Каўрус, – асуджаецца ў народзе як найбольшае зло: Словы – гужы, за сэрца цягнуць. Рана загоіцца, злое слова – ніколі (Каўрус А. Мова народа, мова пісьменніка. Мн., 1989. С. 72). 8. Лаканічнасць (сцісласць) маўлення. Дарэчнасць цесна звязана з л а к а н і ч н а с ц ю (с ц і с л а с ц ю) маўлення, якое падпарадкавана дзейнасці закону “моўнай зканоміі” (О. Есперсен), закону эканоміі “маўленчых намаганняў” (А. Марціне). Сутнасць яго ў тым, што ў працэсе выкарыстання адзінак мовы носьбіты яе як бы адбіраюць найбольш рацыянальныя, зручныя для зносін сродкі. За кошт гэтага тэкст скарачаецца, але павялічваецца або застаецца нязменнай яго інфарматыўнасць. Лаканічнасць праяўляецца ў замене словазлучэнняў з устойлівай намінацыяй аднаслоўнымі найменнямі, у выкарыстанні абрэвіяцыі, слоў, што ўзніклі на аснове фразеалагізмаў (абіваць бакі – абібок; скаліць зубы – скалазуб; зубаскал), у эліптычнасці (грэч. эліпсіс ellipsis – выпадзенне, пропуск – пропуск у маўленні слоў ці словазлучэнняў, зразумелых з кантэксту ці з канкрэтнай сітуацыі) слоўных комплексаў (адным словам – словам). Істотным сродкам лакалізацыі з’яўляецца непаўната сінтаксічных канструкцый – простых і складаных сказаў (асабліва ў дыялогу). Але існуюць і супрацьлеглыя працэсы, у выніку чаго ўзнікае так званы моўны лішак (пяць чалавек студэнтаў, дамоклаў меч небяспекі, свежы сырадой). Літаратуразнаўцы, моваведы слушна гавораць пра тое, што ў добрым мастацкім творы нават слоўны недахоп можа садзейнічаць дакладнаму адлюстраванню вобраза. ІІІ. Культура маўлення і ўзровень агульнай культуры чалавека. Такім чынам, культура маўлення прадугледжвае даволі высокі ўзровень агульнай культуры чалавека. Важнейшымі ўмовамі культуры маўлення з’яўляюцца высокая лінгвістычная свядомасць носьбітаў мовы і любоў да яе.
ПРАКТЫЧНЫЯ ЗАДАННІ:
1. Прачытайце тэкст. Дайце яму назву, вызначце стыль. Дапоўніце змест тэксту сваімі правіламі. Менеджар павінен умець дапамагчы іншым хутка асвоіць новыя метады і прыёмы. У працы менеджара сацыяльнай сферы вялікае значэнне маюць зносіны з іншымі людзьмі, якія прыходзяць да кіраўніка са сваімі пытаннямі. Вельмі важна, каб менеджар мог выслухаць кожнага. Слуханне – важная якасць кіраўніка.
Правілы слухання 1. Праяўляйце поўную зацікаўленасць да суразмоўцы. 2. Свае адносіны да суразмоўцы выражайце усмешкай (але не ухмылкай). 3. Слухайце, не звяртайце ўвагу на пабочныя з’явы. 4. Давайце суразмоўцу выказвацца да канца. 5. Не прыкідвайцеся ўважлівым, а будзьце ім. 6. Шукайце сэнс слоў суразмоўцы. 7. Спакойна рэагуйце на заўвагі суразмоўцы. 8. Не спяшайцеся з вывадамі. 2. Прачытайце ўрывак з кнігі Б. А. Плотнікава “Кіраўніку аб мове”. Пра якія якасці маўлення ідзе гаворка? Растлумачце лексічнае значэнне выдзеленых тэрмінаў. Для таго каб аптымальна і ўсебакова выкарыстаць свае здольнасці, інтэлектуальны патэнцыял і духоўныя рэсурсы, умела прымяняць іх у сваёй штодзённай дзейнасці, кіраўнік павінен не толькі інтуітыўна, аўтаматычна. спантанна эксплуатаваць наяўныя ў яго свядомасці моўныя сродкі, але і тэарэтычна ведаць экспрэсіўныя ўласцівасці мовы, яе магчымасці ўплываць на іншых людзей, пераконваць іх, рабіць сваімі аднадумцамі ў канкрэтнай: справе, знаць арганізацыйныя і мабілізацыйныя асаблівасці мовы, якія здольныя яднаць людзей і мэтанакіравана выкарыстоўваць іх агульныя магчымасці на карысць інтарэсаў фірмы, калектыву, прадпрыемства, установы і г.д. Надзвычай істотным фактарам для маўленчай дзейнасці кіраўніка служыць аргументацыя асноўных момантаў, палажэнняў, частак свайго выступлення ці даклада, ці справаздачы і г.д. Чым больш шырока, разнастайна, дарэчна ўжывае кіраўнік розныя спосабы доказаў для сказанага ці напісанага, тым больш эфектыўным і пераканальным будзе яго маўленчы акт (вусны ці пісьмовы). У якасці аргументацыі вербальных дзеянняў прамоўцы служаць выкарыстанне канкрэтных фактаў (па магчымасці іх наглядная дэманстрацыя ці непасрэдна, ці праз малюнак, схему, іншыя ілюстрацыі), ужыванне сілагізмаў, а таксама іншых лагічных пасылак і заключэння (індукцыі, дэдукцыі, аналізу, сінтэзу і інш.), статыстычныя дадзеныя, гістарычныя экскурсы, вынікі спецыяльных апытанняў, думкі эксперта і ўвогуле аўтарытэтных і кампетэнтных асоб у пэўнай галіне ведаў, дарэчньія цытаты вядомых вучоных, дзеячоў культуры, палітыкі і інш. Толькі на карысць выступлення можа паслужыць умелае выкарыстанне крылатых выразаў, афарызмаў, прыказак і прымавак, фразеалагізмаў, усяго спектра моўных тропаў (параўнанні, метафары, эпітэты і інш.). Неад’емнай часткай агульнай культуры, іміджу, аўтарытэту кіраўніка служаць граматнае і правільнае афармленне ім дзелавых папер, дакументаў, анкет і да т.п.; своечасовы і канструктыўны адказ на ўсе службовыя пісьмы, запыты, уведамленні, запрашэнні, віншаванні, рэкламацыі. 3. Падрыхтавацца да заліку па беларускай мове (гл. практычныя заняткі № 1 – 16; тэарэтычны матэрыял; кантрольныя пытанні 1 – 44 да заліку па беларускай мове (прафесійная лексіка).
АСНОЎНАЯ ЛІТАРАТУРА:
1. Беларуская мова // Энцыклапедыя. – Мн., 1994. 2. Ляшчынская В. А. Студэнту аб мове: прафесійная лексіка. – Мн., 2003. 3. Губкіна А. В., Зразікава В. А. Беларуская мова. Эканамічная лексіка. – Мн., 2009. 4. Старавойтава Н. П. Беларуская мова. Гісторыя і сучаснасць. – Мн., 2006. 5. Смольская Т. М., Хрышчановіч Л. У. Беларуская мова. Юрыдычная лексіка. – Мн., 2006. 6. Беларуская мова: Фанетыка, Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Марфемная будова слова. Словаўтварэнне. Марфалогія. Сінтаксіс. Пунктуацыя / пад агульнай рэдакцыяй Л. М. Грыгор’евай. – Мн., 1994. 7. Сямешка Лідзія. Беларуская мова. – Мн., 1999. 8. Слоўнік беларускай мовы: Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне / пад рэдакцыяй акадэміка АН Беларусі М. В. Бірылы. – Мн., 1987. 9. Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. – Мн., 2008. 10. Кандраценя І. У., Кунцэвіч Л. П. Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы. – Мн., 2009. 11. Беларускі арфаграфічны слоўнік / укладальнікі: Л. П. Кунцэвіч, І. У. Кандраценя. – Мн., 2009. 12. Завальнюк У. М., Прыгодзіч М. Р., Раманцэвіч В. К. Слоўнік сучаснай беларускай мовы. – Мн., 2009. 13. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. У 5-ці тамах. – Мн., 1977 – 1984. 14. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы.– Мн., 1-е выд., 1996; 2-е выд., 1999; 3-е выд., 2002; 3-е выд., 2005. 15. Булыка А. М. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (новы). – Мн., 2005. 16. Булыка А. М. Слоўнік іншамоўных слоў. – Мн., 1993. 17. Булыка А. М. Слоўнік іншамоўных слоў. У 2-х тамах. – Мн., 1999. 18. Булыка А. М. Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (новы). – Мн., 2005. 19. Булыко А. Н. Словарь иноязычных слов. Актуальная лексика (новый). – Мн., 2006. 20. Уласевіч В. І., Даўгулевіч Н. М. Слоўнік новых слоў беларускай мовы. – Мн., 2009. 21. Арашонкава Г. У., Лемцюгова В. П. Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы. – Мн., 1987. 22. Арашонкава Г. У., Лемцюгова В. П. Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы (новы). – Мн., 2005. 23. Плотнікаў Б. А., Трайкоўская В. П. Слоўнік цяжкасцяў беларускай мовы. – Мн., 2004. 24. Арашонкава Г. У., Лемцюгова В. П. Кароткі слоўнік беларускай мовы: Правапіс. Вымаўленне. Націск. Словазмяненне. Словаўжыванне. – Мн., 1994. 25. Слоўнік беларускай мовы. Цяжкасці правапісу, вымаўлення, акцэнтуацыі, словазмянення / складальнікі Л. А. Ламека, Ул. Б. Ламека. – Мн., 2000. 26. Беларуска-рускі слоўнік. У 2-х тамах. – Мн., выд. 2-е, 1988 – 1989. 27. Русско-белорусский словарь. В 3-х томах. – Мн., изд. 5-е, 1994. 28. Новейший русско-белорусский и белорусско-русский словарь / авторы-составители: З. И. Бадевич, Ж. Е. Белокурская, Н. А. Борковская. – Мн., 2007. 39. Новый белорусско-русский, русско-белорусский словарь / авторы-составители: В. И. Куликович, А. Н. Булыко, Н. В. Полещук – Мн., 2009. 30. Словарь белорусско-русский, русско-белорусский: 40 000 слов / ред.-сост. Н. С. Лявер. – Мн., 2011. 31. Паведамленне выкладчыка па тэме.
ДАДАТКОВАЯ ЛІТАРАТУРА:
1. Абабурка Мікола. Культура беларускай мовы. – Мн., 1994. 2. Сцяцко Павел. Культура мовы. – Мн., 2002. 3. Сцяцко П. У., Гуліцкі М. Ф., Антанюк Л. А. Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў. – Мн., 1990. 4. Кривицкий А. А., Михневич А. Е., Подлужный А. И. Белорусский язык. Для говорящих по-русски. – Мн., 2008. 5. Руденко Е. Н., Кожинова А. А., Задворная Е. Г. Белорусский язык. Профессиональная лексика. – Мн., 2005. 6. Бордович А. М., Гируцкий А. А., Чернышова Л. В. Сопоставительный курс русского и белорусского языков. – Мн., 1999. 7. Ожегов С. И. Словарь русского языка. – М., изд. 19-е, 1987. 8. Орфографический словарь словарь русского языка / под редакцией С. Г. Бархударова, И. Ф. Протченко, Л. И. Скворцова. – М., изд. 26-е, 1988. 9. Орфоэпический словарь русского языка: произношение, ударение, грамматические формы / под редакцией Р. И. Аванесова. – М., изд. 3-е, 1987.
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-06-29; просмотров: 581; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.14.135.82 (0.02 с.) |