Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

З гісторыі беларускай навуковай тэрміналогіі.

Поиск

Аналізуючы фарміраванне тэрміналогіі, трэба паслядоўна размяжоўваць працэс натуральнага папаўнення тэрміналагічнай лексікі ў часе развіцця пэўных галін навукі і ўласна тэрміналагічную работу па ўпарадкаванні гэтай лексікі. Пастаяннае натуральнае папаўненне тэрміналагічнай лексікі неаддзельнае ад умоў станаўлення і функцыянавання нацыянальнай мовы. Характэрным для беларускай мовы з’яўляецца працягласць і перарывістасць яе гістарычнага развіцця, таму, відавочна, натуральнае фарміраванне беларускай тэрміналогіі таксама з’яўляецца працяглым, але перарывістым.

Першапачатковай асновай фарміравання тэрміналагічнай лексікі старабеларускай мовы правамерна лічыць намінацыі розных прадметаў і з’яў прыроды ў народным маўленні і пазней фіксацыю гэтых намінацый у пісьмовых помніках старабеларускай мовы.

Разгледзім больш падрабязна гістарычныя вытокі фарміравання беларускай тэрміналогіі:

1. ХІ–ХІІ стст.: першыя тэрміны сустракаюцца ў археалагічных помніках матэрыяльнай культуры (8 полацкіх глыжакоў з надпісамі, гліняны гладыш з надпісам ярополчно вино, некалькі прасліц, дзелавыя запісы і прыватныя лісты на бяросце (каля 480), некалькі рукапісных кніг – Слуцкі псалтыр, Тураўскае евангелле, Супральскае евангелле, Супральскі рукапіс).

2. ХІІІ ст.: значна павялічваецца колькасць помнікаў разнастайнай тэматыкі, што дае падставы даследчыкам лічыць ХІІІ ст. пачатковым этапам фарміравання ўласна беларускай пісьменнасці (у тым ліку і тэрміналогіі).

3. ХIV–XVII стст.: актыўна развіваецца грамадска-палітычная і юрыдычная тэрміналогія (600 тамоў Літоўскай метрыкі), гандлёвая тэрміналогія (з найстаражытнейшых часоў Беларусь знаходзіцца на скрыжаванні гадлёвых шляхоў; актыўная гандлёвая дзейнасць беларусаў, на думку некаторых даследчыкаў, падкрэсліваецца і этымалогіяй назвы сучаснай сталіцы Беларусі: Мінск ← Менск, Менеск ад словаў ‘мена’, ‘абмен’) і вайсковая тэрміналогія (знаходжанне ў геаграфічным цэнтры Еўропы вымушала браць удзел у найважнейшых вайсковых падзеях).

4. XVIII–ХІХ стст.: меўшы перапынак у развіцці пісьмовай традыцыі (забарона Варшаўскага сейма 1696 г. і царскай улады 1840 г.), мова не перастала развівацца ў жывой народнай гаворцы, захоўваючы сваю сістэму моўных сродкаў і выпрацоўваючы шматлікія новыя адзінкі, выкарыстаныя пазней у тэрміналагічным значэнні. Менавіта дзякуючы гэтаму беларусы, як і іншыя народы з даўняй пісьмовай традыцыяй, сапраўды могуць ганарыцца тым, што сучасны студэнт (які валодае беларускай мовай) можа без цяжкасцяў чытаць помнікі даўняга беларускага пісьменства: держава, звычай, позыченье, помста, вага, гандель, кошт, крама, уздоймам (агулам), зброя, грошы, сведомость, скарб, скарга, утиск, якость, оборонца, особа, мова, пильновать.

5. ХХ ст.: актыўная работа па распрацоўцы і ўпарадкаванні беларускай тэрміналогіі вялася ў 1920–1930 гг. мінулага стагоддзя. На базе Навукова-тэрміналагічнай камісіі (навукова-даследчая ўстанова пры Наркамасветы БССР у 1921–1922 г.) быў заснаваны Інбелкульт (Інстытут беларускай культуры (1923 г.), які ў 1929 г. пераўтвораны ў Беларускую АН (БАН), з 1936 г. да 1991 г. – АН БССР). Гэтая камісія, праца якой была спынена рэпрэсіямі 30-х гг. ХХ ст., выпусціла 23 галіновыя слоўнікі пад агульнай назвай “Беларуская навуковая тэрмінолёгія”. Асноўнымі крыніцамі папаўнення беларускай тэрміналогіі на той момант былі: кніжная і размоўная лексіка (высокая ступень варыятыўнасці і слабая ўнармаванасць) → значная актывізацыя дыялектнай лексікі (асноўны прынцып працы Камісіі – выкарыстанне сродкаў нацыянальнай мовы), неалагізмы (афіксальнаесловаўтварэнне, асноваскладанне, калькаванне, семантычны пераклад: твор, чытач, радок, дзённік, задума), запазычанні (інтэрнацыяналізмы фізіка-тэхнічнага, матэматычнага і геалагічнага выпускаў, што засвойваліся часцей праз рускую мову). Агульны недахоп – недакладнае вызначэнне межаў паняційнага зместу.

Значны ўклад у развіццё нацыянальнай тэрміналогіі ўнеслі народныя пісьменнікі Я. Купала і Я. Колас (на жаль, смерць апошняга перашкодзіла ягоным планам наконт стварэння тэрміналагічнай камісіі). У 1955–1965 гг. працуе сектар тэрміналогіі пры Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі (па прынцыпе збліжэння беларускай тэрміналогіі з рускай). Пэўны ўклад у развіццё тэрміналогіі быў зроблены ў 60–70 гг. Тэрміналагічнай камісіяй пры БелСЭ на чале з К. Крапівой. У 1980 г. прыНАН Беларусі была створана Рэспубліканская тэрміналагічная камісія, што складаецца з 9 секцый і ўключае каля 180 вядучых навукоўцаў розных галін ведаў. Камісія займаецца зборам і сістэматызацыяй беларускай навуковай тэрміналогіі.

6. На сучасным этапе: назіраецца 2 выразныя тэндэнцыі: выкарыстанне нацыянальных моўных сродкаў (ва ўмовах выбару паміж запазычаным (часцей рускамоўным) і беларускім варыянтам), павелічэнне шматслоўных намінацый (аднаслоўныя тэрміны-англіцызмы шырока распаўсюджваюцца ў іншых мовах, у тым ліку і беларускай, паколькі гэта адпавядае закону эканоміі моўных сродкаў, што важна пры тэрмінаўтварэнні). Асноўнай праблемай развіцця і функцыянавання беларускай тэрміналогіі ёсць яе невялікая запатрабаванасць у навукова-тэхнічнай сферы, дзе пераважае руская тэрміналогія. Відавочна, што менавіта моўная палітыка дзяржавы вызначае “запатрабаванасць” нацыянальнай тэрміналогіі ў адпаведнасці з выкарыстаннем або невыкарыстаннем мовы тытульнай нацыі ў грамадска-палітычным жыцці краіны.Пры працяглай жа незапатрабаванасці тэрміналогія, як і мова, набывае элементы штучнасці, нежыццёвасці (часам “смешнасці”), уласцівыя так званым мёртвым мовам, магчымасць далучэння да якіх для беларускай мовы зусім не выключана без кардынальных зменаў у сучаснай моўнай палітыцы Беларусі.

У сучаснай еўрапейскай тэрміналогіі вылучаецца прыкметная тэндэнцыя інтэрнацыяналізацыі і міжнароднай уніфікацыі, у мэтах палягчэння міжнароднага супрацоўніцтва, больш аператыўнага абмену навуковай інфармацыяй (дзейнасць МАУТ – Міжнароднай арганізацыі па ўніфікацыі тэрміналагічных неалагізмаў, каардынацыйны цэнтр якой створаны і працуе ў Варшаве пры падтрымцы ЮНЕСКА (UNESCO) – Арганізацыя Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры; часопісы “Babel”, “Neoterm”).

 

ПРАКТЫЧНЫЯ ЗАДАННІ:

 

1. Падрыхтаваць выступленне на тэму “З гісторыі беларускай навуковай тэрміналогіі” (гл. адпаведны пункт практычных заняткаў № 4, таксама тэарэтычны матэрыял “Лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы”, пытанне IV).

2. Падрыхтаваць выступленне на тэму “Знішчэнне беларускай адметнасці ў матэматычнай тэрміналогіі” (гл. раздзел “Асноўная літаратура”, пункт 44. Аняменне: З хронікі знішчэння беларускай мовы. – Вільня, 2000. – С. 124 – 130).

3. Што аб’ядноўвае ў групы прыведзеныя тэрміны розных галін навукі?

І. а) мікрафон, грамафон, патэфон, саксафон, вібрафон;

б) філолаг, вірусолаг, стаматолаг, арнітолаг, заолаг;

в) астраномія, астралогія, астранаўт, астраскоп, астрабіялогія;

г) картаграфія, геаграфія, біяграфія, тамаграфія, фатаграфія;

д) біялогія, біясфера, біяграфія, біясінтэз, біягенез;

е) фанаграма, кардыяграма, праграма, дыяграма, біяграма;

ё) інтэрмедыя, інтэрнацыянальны, інтэр’ер.

 

ІІ. а) анамасіялогія, анестэзіялогія, арніталогія, археалогія, астралогія;

б) трансакіянскі, транскантынентальны, трансляцыя, трансплантацыя;

в) аўтамабіль, аўтаномія, аўтапартрэт, аўтабіяграфія, аўтагенез;

г) мікрафон, мікрамір, мікраклімат, мікрафлора, мікрахвалі;

д) аэробус, аэрадром, аэролаг, аэрафлот, аэрапорт;

е) геаграфія, геалогія, геадэзія, геамагнітны, геаметрыя, геапалітыка;

ё) гідраавіяцыя; гідраагрэгат, гідрабіёлаг, гідраграфія, гідрастанцыя.

4. Прачытайце тэкст. Да якога стылю ён належыць? Выдзеліце тэрміны і вызначце, якія з іх падпарадкаваны законам беларускай мовы, а якія не?

Стэрэаметрыя – раздзел геаметрыі, у якім вывучаюцца ўласцівасці прасторавых фігур, г.зн. фігур, якія не належаць адной плоскасці. У стэрэаметрыі разглядаюцца розныя выпадкі ўзаемнага размяшчэння прамых і плоскасцей у прасторы, такія прасторавыя фігуры, як прызма, піраміда, правільныя мнагаграннікі, целы вярчэння і інш. Пры вывучэнні стэрэаметрыі абагульняюцца некаторыя планіметрычныя паняцці: геаметрычнае пераўтварэнне, вектар, прамавугольная сістэма каардынат і г.д.

Большасць прасторавых фігур уяўляе сабой абстракцыі розных прадметаў. У працэсе вывучэння стэрэаметрыі магчымы зварот да гэтых прадметаў, а дакладней – да іх макетаў, зробленых з розных матэрыялаў.

Вывучаючы стэрэаметрыю, неабходна засвоіць не толькі тыя ці іншыя яе паняцці і факты, але і матэматычныя метады, якія прымяняюцца для абгрунтавання гэтых фактаў. Стэрэаметрыя, як і планіметрыя, будуецца наступным чынам:

пералічваюцца зыходныя, якія прымаюцца без азначэнняў, паняцці;

прыводзіцца спіс аксіём;

пры дапамозе зыходных паняццяў даюцца азначэнні іншым геаметрычным паняццям;

на падставе аксіём і азначэнняў даказваюцца тэарэмы.

5. Запішыце тэрміны. Карыстаючыся “Слоўнікам іншамоўных слоў” А.М. Булыкі (Мн., 1999), вызначце, з якой мовы яны запазычаны. Растлумачце значэнне выдзеленых слоў.

Узор выканання

 

Аб’ект (лац.), дэцыметр (лац. + грэч.), хорда (грэч.).

 

Абсталяваць, абстракцыя, азімут, аксіёма, алгарытм, алгебра, альфа, аналіз, арыфметыка, барэль, вертыкальны, гіпатэнуза, гіпатэтычны, гравітацыя, дамінанта, дысперсія, дысплей, дэльта, ігрэк, інварыянт, інжынер, інтэграл, інтэлект, інфарматыка, ірацыянальны, каардыната, каманда, камера, карэляцыя, квадрант, копія, косінус, лагарыфм, ліміт, мантыса, маса, матрыца, матэматыка, метр, нумарацыя, парадокс, паралель, пастулат, праграма, прагрэсія, пункт, пукцір, радыус, сантыметр, сіметрыя, машына, тона, трапецыя, трыганаметрыя, тэхналогія, тэхніка, формула, шаблон, электроніка, элементарны, эліпс.

6. Перакладзіце тэкст з рускай мовы на беларускую. Выдзеліце тэрміны і параўнайце іх з адпаведнымі ў рускай мове. Зрабіце свае вывады і назіранні над вымаўленнем і правапісам беларускіх тэрмінаў.

Слово «перспектива» происходит от латинского глагола perspicio – «ясно вижу». В изобразительном искусстве перспектива – способ изображения пространственных фигур на плоскости такими, какими они видны из одной неподвижной точки. Из опыта мы знаем, что пры удалении предмета его видимые размеры уменьшаются, уходящие в даль параллельные прямые (например, два рельса железнодорожного пути) представляются нам сходящимися в одной точке на горизонте, а круглое озеро выглядит с берега как вытянутый овал.

Точные законы перспективы разрабатывали архитекторы, художники и учёные эпохи Возрождения начиная с ХV в., среди них – Ф. Брунеллески, П. Учелло, Пьеро делла Франческа, Леонардо да Винчи, А. Дюрер и другие.

На одной из гравюр А. Дюрера изображено, как художник рисует лютню. Перед ним стоит прибор, который состоит из рамки с натянутой на неё квадратной сеткой и прикреплённым перед ней глазком; глядя в этот глазок на лютню, художник переносит её изображение на лежащий перед ним лист бумаги, на котором нанесена такая же, как на рамке, квадратная сетка. Это практическая школа перспективы (Энциклопедический словарь юного математика).

7. Калі вядома, што частка многіх складаных слоў “фон” (ад грэчаскага phone) у перакладзе азначае “гук”, то якія словы можна ўтварыць, далучыўшы яе да прыведзеных частак.

1) Патэ (грамафонная фірма ў Францыі);

2) Сакс (імя бельгійскага майстра);

3) тэле (ад гр. tele – далёка);

4) магніта (ад гр. magnetes – магнетычны);

5) Гекель (ад ням. W. Heckel – прозвішча нямецкага музычнага майстра);

6) вібра (ад лац. vibra – дрыжу, вагаюся).

8. Карыстаючыся “Слоўнікам іншамоўных слоў” А.М. Булыкі (Мн., 1999), устанавіце, якія прадметы, з’явы названы паводле прозвішчаў.

Аксель (нарвежскі канькабежац-фігурыст, 1865–1938);

Ангстрэм (шведскі фізік і астраном, 1814–1874);

Балівар (кіраўнік барацьбы народаў Лацінскай Амерыкі за незалежнасць у пачатку ХІХ ст., 1783–1830);

Браўнінг (амерыканскі канструктар, 1855–1926);

Верньер (французскі вынаходнік, 1580–1637);

Дрызіна (нямецкі вынаходнік, 1785–1851);

Дызель (нямецкі інжынер, 1858–1913);

Кардан (італьянскі матэматык, філосаф і ўрач, 1501–1576);

Морзэ (амерыканскі вынаходнік, 1791–1872);

Фарад (англійскі фізік, 1791–1867);

Цэльсій (шведскі астраном і фізік, 1701–1744).

 

*Ці маюць гэтыя словы адносіны да тэрміналогіі?

 

9. Перакладзіце тэрміны на беларускую мову, змясціце іх у свой слоўнік. Растлумачце незразумелыя словы. Пры неабходнасці карыстайтеся слоўнікамі.

Карманный компьютер, картридж, кибернетика, киберсоревнование, киборг, килобайт, килобит, клинч (в информатике), кодировник-грабер (в информатике), компайлер, компакт-дисковод, компьютеризация, компьютерный класс, контент (в информатике), конфигурация (в информатике), курсор, кэш-память (в информатике), лазерный принтер, лаптоп (лептоп), лит-нет (сетиратура), листинг, лог-файл, локальная сеть, матричный принтер, Макинтош, материнская (системная) плата, машинизация, мегабайт, медиатека, меню (в информатике), микрокомпьютер, микропроцессор, микрочип, мини-компьютер, модем, модификация, монитор, мультимедия, мультимедиятехнология, мышь (в информатике), навигатор, накопитель, неоприрода, ник, ноосфера, Нортон, носитель информации, ноутбук, ноу-хау, оборудование, оборудование периферийное, оборудование технологическое, овердрайв, он-лайн.

 

АСНОЎНАЯ ЛІТАРАТУРА:

 

1. Ляшчынская В. А. Беларуская мова: Прафесійная лексіка. – Мн., 2001.

2. Ляшчынская В. А. Студэнту аб мове: прафесійная лексіка. – Мн., 2003.

3. Арашонкава Г. У., Булыка А. М., Люшцік У. В., Падлужны А. І. Тэорыя і практыка беларускай тэрміналогіі. – Мн., 1999.

4. Маршэўская В. В. Беларуская мова: Прафесійная лексіка. – Гродна, 2003.

5. Старавойтава Н. П. Беларуская мова. Гісторыя і сучаснасць. – Мн., 2006.

6. Смольская Т. М., Хрышчановіч Л. У. Беларуская мова. Юрыдычная лексіка. – Мн., 2006.

7. Губкіна А. В., Зразікава В. А. Беларуская мова. Эканамічная лексіка. – Мн., 2009.

8. Беларуская мова / пад агульнай рэдакцыяй прафесара М. С. Яўневіча. – Мн., 1991.

9. Беларуская мова: Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Фразеалогія. Марфемная будова слова. Словаўтварэнне. Марфалогія. Сінтаксіс. Пунктуацыя / пад агульнай рэдакцыяй Л. М. Грыгор’евай. – Мн., 1994.

10. Сучасная беларуская мова: Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Марфеміка. Словаўтварэнне. Марфалогія. Сінтаксіс. Пунктуацыя / пад агульнай рэдакцыяй Л. М. Грыгор’евай. – Мн., 2006.

11. Практыкум па беларускай мове / пад агульнай рэдакцыяй Г. М. Малажай. – Мн., 1993.

12. Лепешаў І. Я., Малажай Г. М., Панюціч К. М. Практыкум па беларускай мове. – Мн., 2001.

13. Беларуская мова // Энцыклапедыя / пад рэдакцыяй А. Я. Міхневіча. – Мн., 1994.

14. Слоўнік беларускай мовы: Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне / пад рэдакцыяй акадэміка НАН Беларусі М. В. Бірылы. – Мн., 1987.

15. Кандраценя І. У., Кунцэвіч Л. П. Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы. – Мн., 2009.

16. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. У 5-ці тамах. – Мн., 1977 – 1984.

17. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы.– Мн., выд. 1-е, 1996; выд. 2-е, 1999; выд. 3-е, 2002; выд. 3-е, 2005.

18. Булыка А. М. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (новы). – Мн., 2005.

19. Булыка А. М. Слоўнік іншамоўных слоў. – Мн., 1993.

20. Булыка А. М. Слоўнік іншамоўных слоў. У 2-х тамах. – Мн., 1999.

21. Булыка А. М. Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (новы). – Мн., 2005.

22. Булыко А. Н. Словарь иноязычных слов. Актуальная лексика (новый). – Мн., 2006.

23. Уласевіч В. І., Даўгулевіч Н. М. Слоўнік новых слоў беларускай мовы. – Мн., 2009.

24. Арашонкава Г. У., Лемцюгова В. П. Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы. – Мн., 1987.

25. Арашонкава Г. У., Лемцюгова В. П. Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы (новы). – Мн., 2005.

26. Плотнікаў Б. А., Трайкоўская В. П. Слоўнік цяжкасцяў беларускай мовы. – Мн., 2004.

27. Арашонкава Г. У., Лемцюгова В. П. Кароткі слоўнік беларускай мовы: Правапіс. Вымаўленне. Націск. Словазмяненне. Словаўжыванне. – Мн., 1994.

28. Слоўнік беларускай мовы. Цяжкасці правапісу, вымаўлення, акцэнтуацыі, словазмянення / складальнікі Ламека Л. А., Ламека Ул. Б. – Мн., 2000.

29. Беларуска-рускі слоўнік. У 2-х тамах. – Мн., выд. 2-е, 1988 – 1989.

30. Русско-белорусский словарь. В 3-х томах. – Мн., изд. 5-е, 1994.

31. Новейший русско-белорусский и белорусско-русский словарь / авторы-составители: З. И. Бадевич, Ж. Е. Белокурская, Н. А. Борковская. – Мн., 2007.

32. Новый белорусско-русский, русско-белорусский словарь / авторы-составители: В. И. Куликович, А. Н. Булыко, Н. В. Полещук. – Мн., 2009.

33. Словарь белорусско-русский, русско-белорусский: 40 000 слов / ред.-сост. Н. С. Лявер. – Мн., 2011.

34. Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. – Мн., 2008.

35. Болсун А. І., Рапановіч Я. Н. Слоўнік фізічных і астранамічных тэрмінаў. – Мн., 1979.

36. Сухая Т., Еўдакімава Р., Траццякевіч В., Гузень Н. Тэрміналагічны слоўнік па вышэйшай матэматыцы для ВНУ. – Мн., 1993.

37. Самайлюковіч Уладзімір, Пазняк Уладзімір, Сабалеўскі Аляксандр. Руска-беларускі фізічны слоўнік. – Мн., 1994.

38. Лакоцін Л. А. Руска-беларускі слоўнік матэматычных тэрмінаў. – Магілёў, 1994.

39. Физический энциклопедический словарь. – М., 1960.

40. Русско-белорусский математический словарь / под общей редакцией Я. В. Радыно. – Мн., 1993.

41. Краевская Н. П., Гринберг В. В., Красней В. П. Русско-беларусский словарь электротехнических терминов. – Мн., 1994.

42. Костюкович Н. Н., Люштик В. В., Щербин В. К. Русско-белорусский словарь математических, физических и технических терминов. – Мн., 1995.

43. Современный русско-белорусский политехнический словарь / автор-составитель: А. Н. Булыко. – Мн., 2007.

44. Майсеня Людміла, Юфераў Васіль. Знішчэнне беларускай адметнасці ў матэматычнай тэрміналогіі // Аняменне: З хронікі знішчэння беларускай мовы. – Вільня, 2000. – С. 124 – 130.

45. Паведамленне выкладчыка па тэме (гл. тэарэтычны матэрыял “Лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы”,пытанні: 8. Паходжанне тэрмінаў. 9. Асаблівасці словаўтварэння беларускай тэрміналогіі. IV. З гісторыі беларускай навуковай тэрміналогіі.

 

ДАДАТКОВАЯ ЛІТАРАТУРА:

 

1. Сцяцко П. У., Гуліцкі М. Ф., Антанюк Л. А. Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў. – Мн., 1990.

2. Беларуская энцыклапедыя. У 18-ці тамах. – Мн., 1996 – 2004.

3. Ожегов С. И. Словарь русского языка. – М., изд. 19-ое, 1987.

4. Орфографический словарь словарь русского языка / под редакцией С. Г. Бархударова, И. Ф. Протченко, Л. И. Скворцова. – М., изд. 26-е, 1988.

5. Орфоэпический словарь русского языка: произношение, ударение, грамматические формы / под редакцией Р. И. Аванесова. – М., изд. 3-е, 1987.

6. Бордович А. М., Гируцкий А. А., Чернышова Л. В. Сопоставительный курс русского и белорусского языков. – Мн., 1999.

7. Руденко Е. Н., Кожинова А. А., Задворная Е. Г. Белорусский язык. Профессиональная лексика. – Мн., 2005.

8. Кривицкий А. А., Михневич А. Е., Подлужный А. И. Белорусский язык. Для говорящих по-русски. – Мн., 2008.

 


ПЛАН ПРАКТЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ № 6

 

Тэма: Тыпы слоўнікаў беларускай мовы

 

 

ПЫТАННІ:

 

1. Прадмет і задачы лексікаграфіі:

а) практычныя і тэарэтычныя задачы лексікаграфіі і прычыны складання слоўнікаў;

б) падача загалоўнага слова і размяшчэнне слоў у слоўніку;

в) паняцце слоўнікавага артыкула і яго структура ў залежнасці ад тыпу слоўніка;

г) сэнсавая характарыстыка слова (тлумачэнне слова);

д) граматычная і стылістычная характарыстыкі слова (выкарыстанне розных памет);

е) пераклад на іншую мову (перакладныя слоўнікі), залежнасць ілюстрацыйнага матэрыялу (□) ад тыпу слоўніка, тэрміналагічныя (○) і фразеалагічныя (¸) спалучэнні і іх знакі, этымалагічная даведка слова.

2. Тыпы і віды слоўнікаў беларускай мовы і іх характарыстыка:

а) агульная характарыстыка энцыклапедычных слоўнікаў: загаловачныя словы, іх размяшчэнне (у алфавітным парадку або па тэматычнаму прынцыпу (па галінах ведаў), спецыфіка структуры слоўнікавага артыкула, ілюстрацыі;

б) віды энцыклапедычных слоўнікаў: агульныя і галіновыя; агульныя (універсальныя) энцыклапедычныя слоўнікі і іх характарыстыка: “Беларуская Савецкая Энцыклапедыя” (БелСЭ) у 12-ці тамах (1969 – 1975), “БеларускаяССР. Кароткая энцыклапедыя” (КЭБССР) у 5-ці тамах (1978 – 1981), “Беларуская энцыклапедыя” ў 18-ці тамах (1996 – 2004) і інш.; галіновыя энцыклапедычныя слоўнікі і іх характарыстыка: “Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя” (1980; 1989), “Архітэктура Беларусі” (1982), “Энцыклапедыя прыроды Беларусі” ў 5-ці тамах (1983 – 1986), “Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі» ў 5-ці тамах (1984 – 1987), “Геаграфія Беларусі: Энцыклапедычны даведнік” (1992), “Энцыклапедыя гісторыі Беларусі” ў 6-ці тамах (1993 – 2003), “Беларуская мова: Энцыклапедыя” (1994) і інш. Выдадзены энцыклапедычныя слоўнікі (біяграфічныя) “Янка Купала: Энцыклапедычны даведнік” (1986) і “Францыск Скарына і яго час: Энцыклапедычны даведнік” (1988), “Беларускія пісьменнікі: Бібліяграфічны слоўнік” у 6-ці тамах (1992 – 1995) і інш.

в) агульная характарыстыка лінгвістычных слоўнікаў: размяшчэнне слоў (у алфавітным або ў алфавітна-гнездавым парадку), структура слоўнікавага артыкула, ілюстрацыі;

г) падзел лінгвістычных слоўнікаў на тры тыпы: аднамоўныя, двухмоўныя і шматмоўныя; характарыстыка двухмоўных і шматмоўных слоўнікаў (перакладных), прыклады двухмоўных слоўнікаў: “Падручны польска-беларускі слоўнік” (1962), Украінска-беларускі слоўнік” В. П. Лемцюговай (1980), “Русско-белорусскнй словарь” у 2-х тамах (2-е выд., 1982), “Беларуска-рускі слоўнік” у 2-х тамах (2-е выд., 1988 – 1989), школьны “Русско-белорусскнй словарь” С. М. Грабчыкава (1990), школьны “Белорусско-русский словарь” (3-е выд., 1991), “Русско-белорусский словарь” у 3-х тамах (5-выд., 1994), “Новейший русско-белорусский и белорусско-русский словарь” (авторы-составители: З. И. Бадевич, Ж. Е. Белокурская, Н. А. Борковская, 2007), “Новый белорусско-русский, русско-белорусский словарь” (авторы-составители: В. И. Куликович, А. Н. Булыко, Н. В. Полещук, 2009) і інш.; прыклады шматмоўных слоўнікаў: “Нямецка-беларуска-рускі слоўнік” (1988), “Англа-беларуска-рускі слоўнік” (1989), “Англійска-беларуска-рускі слоўнік” (2004) і інш.; спецыяльныя або тэрміналагічныя слоўнікі “Падручны руска-беларускі слоўнік біялагічных тэрмінаў” (1992), “Кароткі эканамічны слоўнік” (1993), “Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік“ З. Андрыеўскай, І. Галай (1994), “Руска-беларускі слоўнік матэматычных тэрмінаў” Л. А. Латоціна (1994), “Русско-белорусский словарь электротехнических терминов” Н. П. Краевской, В. В. Гринберг, В. П. Краснея (1994), “Русско-белорусский словарь математических, физических и технических терминов” Н. Н. Костюковича, В. В. Люштика, В. К. Щербина (1995), “Современный русско-белорусский политехнический словарь (автор-составитель: А. Н. Булыко, 2007) і інш.;

д) агульная характарыстыка аднамоўных слоўнікаў і іх падзел паводле прызначэння: тлумачальныя, этымалагічныя, арфаграфічныя, слоўнікі амонімаў, сінонімаў, антонімаў, паронімаў, фразеалагічныя, марфемныя, словаўтваральныя, анамастычныя і інш.;

е) асноўная прыкмета тлумачальных слоўнікаў: сэнсавая характарыстыка слова; падзел тлумачальных слоўнікаў паводле прызначэння: нарматыўныя, слоўнікі мовы пісьменніка, дыялектныя, гістарычныя;

ё) прыклады нарматыўных тлумачальных слоўнікаў: “Тлумачальны слоўнік беларускай мовы” ў 5-ці тамах (1978 – 1984), “Тлумачальны слоўнік беларускай мовы для сярэдняй школы” А. Я. Баханькова, I. М. Гайдукевіча, П. П. Шубы (выд. 3-е, 1979), аднатомны “Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы” (1-е выд., 1996; 2-е выд., 1999; 3-е выд., 2002; 4-е выд., 2005), “Тлумачальны слоўнік беларускай мовы” А. М. Булыкі (2005), “Слоўнік іншамоўных слоў” А. М. Булыкі (1993), “Слоўнік іншамоўных слоў” у 2-х тамах А. М. Булыкі (1999), “Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка” А. М. Булыкі (2005), “Слоўнік новых слоў беларускай мовы” В. І. Уласевіч, Н. М. Даўгулевіч (2009) і інш. і іх характарыстыка, структура слоўнікавага артыкула;

ж) характарыстыка слоўнікаў мовы пісьменніка і іх прыклады: “Слоўнік мовы Ф. Скарыны” ў 3-х тамах У. В. Анічэнкі (1977 – 1994), “Фразеалагічны слоўнік мовы твораў Я. Коласа” (1993) і інш.;

з) агульная характарыстыка дыялектных слоўнікаў і іх спецыфіка, прыклады дыялектных слоўнікаў: “Дыялектны слоўнік” у 3-х тамах Ф. М. Янкоўскага (1959 – 1970), “Дыялектны слоўнік з гаворак Зэльвеншчыны” П. У. Сцяцко (1970), “Матэрыялы да слоўніка Гродзенскай вобласці” Т. Ф. Сцяшковіча (1972), “Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны” Т. С. Янковай (1982), “Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча” ў 5-ці тамах (1969 – 1976), “Тураўскі слоўнік” у 5-ці тамах (1982 – 1987), “Дыялектны слоўнік Брэстчыны” (1989) і інш.

і) агульная характарыстыка гістарычных слоўнікаў і іх прыклады: “Гістарычны слоўнік беларускай мовы” (выдаецца з 1982 г.) і яго структура;

й) агульная характарыстыка этымалагічных слоўнікаў і іх прыклады: “Этымалагічны слоўнік беларускай мовы” (выдаецца з 1978 г.);

к) агульная характарыстыка арфаграфічных слоўнікаў і іх прыклады: “Арфаграфічны слоўнік” пад рэдакцыяй Л. П. Падгайскага (4-е выд., 1982), “Слоўнік беларускай мовы: Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне” пад рэдакцыяй М. В. Бірылы (1987), “Арфаграфічны слоўнік для сярэдняй школы” М. П. Лобана, М. Р. Судніка (6-е выд., 1990), Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы” Г. У. Арашонкавай, В. П. Лемцюговай (1987; новы: 2005), “Слоўнік цяжкасцяў беларускай мовы” Б. А. Плотнікава, В. П. Трайкоўскай (2004), “Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы” І. У. Кандрацені, Л. П. Кунцэвіч (2009), “Беларускі арфаграфічны слоўнік” (укладальнікі Л. П. Кунцэвіч, І. У. Кандраценя (2009), “Слоўнік сучаснай беларускай мовы” У. М. Завальнюка, М. Р. Прыгодзіча, В. К. Раманцэвіч (2009) і інш. і іх структура;

л) агульная характарыстыка слоўнікаў сінонімаў, іх спецыфіка і структура, прыклады: “Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў” М. К. Клышкі (выд. 2-е, 1993; 2005 – надрукаваны па выданню: Клышка М. К. Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў. – Мн., 1976; ахоплівае каля 1900 сінанімічных радоў (больш за 11000 тысяч слоў сучаснай беларускай мовы), “Слоўнік сінонімаў беларускай мовы” М. С. Шведава (2004);

м) агульная характарыстыка слоўнікаў амонімаў і іх прыклады: “Слоўнік амонімаў беларускай мовы” В. Дз. Старычонка (1991) і яго структура (змяшчае 1265 аманімічных пар і груп слоў у асноўнай частцы і больш як 750 у раздзеле “Субстантыўная аманімія”);

н) агульная характарыстыка слоўнікаў антонімаў і іх прыклады: “Слоўнік антонімаў беларускай мовы: Канкрэтныя выпадкі ўжывання” У. М. Лазоўскага (1994) і яго структура;

о) агульная характарыстыка слоўнікаў паронімаў і іх прыклады: “Слоўнік паронімаў беларускай мовы” С. М. Грабчыкава (1994) дае тлумачэнне прыкладна 3300 словам, блізкім па гучанні, але розным паводле значэння;

п) агульная характарыстыка фразеалагічных слоўнікаў і іх прыклады: “Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі” Е. С. Мяцельскай, Я. М. Камароўскага (1972), “Фразеалагічны слоўнік для сярэдняй школы” Н. В. Гаўрош, I. Я. Лепешава, Ф. М. Янкоўскага (1973), “Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы” І. Я. Лепешава ў 2-х тамах (1993), “Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў” І. Я. Лепешава у 2-х частках (1981, 1993), “Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў” І. Я. Лепешава (2004) і інш. і іх структура;

р) спецыфіка структуры “Марфемнага слоўніка беларускай мовы” А. М. Бардовіча, Л. М. Шакуна (2-е выд., 1989), “Школьнага марфемнага слоўніка беларускай мовы” А. М. Бардовіча, А. С. Мормыш, Л. М. Шакуна (2005), “Словаўтваральнага слоўніка беларускай мовы” А. М. Бардовіча, М. М. Круталевіча, А. А. Лукашанца (2000), “Школьнага словаўтваральнага слоўніка беларускай мовы” А. М. Бардовіча, М. М. Круталевіча, А. А. Лукашанца (2006);

с) агульная характарыстыка анамастычных слоўнікаў і іх прыклады: “Слоўнік асабовых імён” М. Р. Судніка (1965), “Слоўнік асабовых уласных імён” М. Р. Судніка (2-е выд., 2005),”Слоўнік назваў населеных пунктаў Віцебскай вобласці” (1977), “Слоўнік назваў населеных пунктаў Брэсцкай вобласці” (1980), “Беларуская антрапанімія” М. В. Бірылы (1981), “Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці” (1981), “Слоўнік назваў населеных пунктаў Гродзенскай вобласці” (1982), “Анамастычны слоўнік твораў Якуба Коласа” (1990) і інш. і іх структура.

3. Этапы фарміравання і развіцця беларускай лексікаграфіі:

а) прычыны ўзнікненння лексікаграфіі ў розных народаў свету;

б) першы этап (даслоўнікавы) беларускай лексікаграфіі (пачатак ХVІ ст.): дзейнасць Ф. Скарыны;

в) другі этап (ранні слоўнікавы) (канец ХVІ – ХІХ ст.) і яго характарыстыка: першы друкаваны перакладны слоўнік “Лексисъ” Л. Зізанія (1569 г.), першы шматмоўны перакладны слоўнік “Лексиконъ” П. Бярынды (1627 г.), тлумачальны “Слоўнік беларускай мовы” І. І. Насовіча (1870 г.) і іх характарыстыка;

г) трэці этап (этап высокаразвітой лексікаграфіі) (канец ХІХ – пачатак ХХІ ст.) і яго характарыстыка, цэнтры лексікаграфічнай працы ў Рэспубліцы Беларусь: Інстытут мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я.Купалы НАН, кафедры беларускай і рускай моў ВНУ краіны.

 

ПРАКТЫЧНЫЯ ЗАДАННІ:

 

1. Прачытайце і параўнайце будову слоўнікавых артыкулаў. Вызначце тып і від слоўнікаў, з якіх яны ўзяты (вусна).

ІНФАРМАТЫКА, навука, якая вывучае структуру і агульныя ўласцівасці інфармацыі, а таксама заканамернасці яе стварэння, пераўтварэння, перадачы і выкарыстання ў розных галінах дзейнасці чалавека з дапамогай ЭВМ. Даследуе карыстальніцкія аспекты апрацоўкі інфармацыі, уплыў інфарм. працэсаў на эканоміку, навуку, сац. развіццё грамадства; аналізуе інфармацыю ў выглядзе ведаў, а таксама яе семантычныя аспекты (сэнс, каштоўнасць і інш.) і сістэмы забеспячэння інтэлектуальнага ўзаемадзеяння людзей.

Узнікла на мяжы бібліятэказнаўства, кібернетыкі, лінгвістыкі, матэм. логікі, навуказнаўства і інш. Уключае тэарэт. І. (прадмет і метады, змест, структура і ўласцівасці навук. інфармацыі), навук. камунікацыі, інфарм. пошук, распаўсюджанне і выкарыстанне навук. інфармацыі, а таксама групу дысцыплін, якія вывучаюць розныя аспекты распрацоўкі і выкарыстання ЭВМ (прыкладная матэматыка, праграмаванне, праграмнае забеспячэнне, дыскрэтная матэматыка, архітэктура ЭВМ і інш.). З 1970-х г. пачала фарміравацца як навук. база распрацоўкі, стварэння і выкарыстання ЭВМ у кіраванні, планаванні і праектаванні, навук. даследаваннях, адукацыі і інш. і азначала пераход ад аўтаматызацыі дапаможных аперацый да выкарыстання ЭВМ у якасці інтэлектуальных памочнікаў людзей.

ІНФАРМАТЫКА, -і, ДМ -цы, ж. Навука аб агульных уласцівасцях і структуры навуковай інфармацыі, заканамернасцях яе стварэння, пераўтварэння, назапашвання, перадачы і выкарыстання.

2. Выпішыце з “Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы” (Мн., выд. 1-е, 1996; выд. 2-е, 1999; выд. 3-е, 2002; выд. 4-е, 2005) па два слоўнікавыя артыкулы мнагазначных слоў і слоў-амонімаў. Назавіце асаблівасці іх будовы.

3. Спісаць словы, уставіць прапушчаныя літары. Да выдзеленых слоў запісаць сінонімы. Астатнія словы растлумачыць вусна. Пры неабходнасці карыстацца тлумачальным, сінанімічным і арфаграфічным слоўнікамі.

Абарыген, а…кцы…н, б…л…тэнь, балатавацца, сімпозі…м, д…фект, інт…л…гент, атэіст, дэканат, кам…нтарый, карэктны, кал…кві…м, асіміляцыя, тун…ль, крэдыт, кам…ніке, ман…фестацыя, інт…рв…нцыя, грандыёзны, дэвіз, дамінаваць, п…літэхнічны, літаральны.

4. Перакладзіце прапанаваныя ніжэй анекдоты на беларускую мову (пісьмова).

А. Гансу Ландольту принадлежит шутка: «Физики работают хорошими методами с плохими веществами, химики – плохими методами с хорошими веществами, а физхимики – плохими методами с плохими веществами».

Б. Резерфорд говорил, что все науки можно разделить на две группы – на физику и коллекционирование марок.

В. На столе у Нерста стояла пробирка с органическим соединением дифенилметаном, температура плавления которога 26° C. Если в 11 утра препарат таял, Нерст вздыхал: «Против природы не попрешь!». И уводил студентов заниматся греблей и плаваньем».

5. Перакладзіце тэрміны на беларускую мову, змясціце іх у свой слоўнік. Растлумачце незразумелыя словы. Пры неабходнасці карыстайтеся слоўнікамі.

Он-лайн-версия, оперативная память, оператор (в информатике), операционная система, оптрон, опция, отсканировать, оф-лайн, палмтоп (в информатике), папка (в информатике), парк высоких технологий (силиконовая долина), пароль (в информатике), патч (в информатике), пейджер, Пентиум, перезагрузка компьютера, персистор, персональный компьютер, перфокарта.

 

АСНОЎНАЯ ЛІТАРАТУРА:

 

1. Беларуская мова: Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Фразеалогія. Марфемная будова слова. Словаўтварэнне. Марфалогія. Сінтаксіс. Пунктуацыя / пад агульнай рэдакцыяй Л. М. Грыгор’евай. – Мн., 1994.

2. Сучасная беларуская мова: Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Марфеміка. Словаўтварэнне. Марфалогія. Сінтаксіс. Пунктуацыя / пад агульнай рэдакцыяй Л. М. Грыгор’евай. – Мн., 2006.

3. Беларуская мова / пад агульнай рэдакцыяй прафесара М. С. Яўневіча. – Мн., 1991.

4. Старавойтава Н. П. Беларуская мова. Гісторыя і сучаснасць. – Мн., 2006.

5. Губкіна А. В., Зразікава В. А. Беларуская мова. Эканамічная лексіка. – Мн., 2009.

6. Практыкум па беларускай мове / пад агульнай рэдакцыяй Г. М. Малажай. – Мн., 1993.

7. Лепешаў І. Я., Малажай Г. М., Панюціч К. М. Практыкум па беларускай мове. – Мн., 2001.

8. Сіўковіч В. М. Сучасная беларуская мова // Даведнік. – Мн., 2005.

9. Сіўковіч В. М. Беларуская мова ў пытаннях і адказах. – Мн., 2005.

10. Лідзія Сямешка. Беларуская мова. – Мн., 1999.

11. Руденко Е. Н., Кожинова А. А., Задворная Е. Г. Белорусский язык: Профессиональная лексика. – Мн., 2005.

12. Беларуская мова // Энцыклапедыя / пад рэдакцыяй А. Я. Міхневіча. – Мн., 1994.

13. Слоўнік беларускай мовы: Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне / пад рэдакцыяй акадэміка НАН Беларусі М. В. Бірылы. – Мн., 1987.

14. Кандраценя І. У., Кунцэвіч Л. П. Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы. – Мн., 2009.

15. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. У 5-ці тамах. – Мн., 1977 – 1984.

16. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы.– Мн., 1-е выд., 1996; 2-е выд., 1999; 3-е выд., 2002; 4-е выд., 2005.

17. Булыка А. М. Слоўнік іншамоўных слоў (новы). – Мн., 1993.

18. Булыка А. М. Слоўнік іншамоўных слоў. У 2-х тамах. – Мн., 1999.

19. Булыка А. М. Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (новы). – Мн., 2005.

20. Булыко А. Н. Словарь иноязычных слов. Актуальная лексика (новый). – Мн., 2006.

21. Уласевіч В. І., Даўгулевіч Н. М. Слоўнік новых слоў беларускай мовы. – Мн., 2009

22. Арашонкава Г. У., Лемцюгова В. П. Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы. – Мн., 1987.

23. Арашонкава Г. У., Лемцюгова В. П. Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы (новы). – Мн., 2005.

24. Плотнікаў Б. А., Трайкоўская В. П. Слоўнік цяжкасцяў беларускай мовы. – Мн., 2004.

25. Арашонкава Г. У., Лемцюгова В. П. Кароткі слоўнік беларускай мовы: Правапіс. Вымаўленне. Націск. Словазмяненне. Словаўжыванне. – Мн., 1994.

26. Слоўнік беларускай мовы. Цяжкасці правапісу, вымаўлення, акцэнтуацыі, словазмянення / складальнікі Ламека Л. А., Ламека Ул. Б. – Мн., 2000.

27. Беларуска-рускі слоўнік. У 2-х тамах. – Мн., выд. 2-е, 1988 – 1989.

28. Русско-белорусский словарь. В 3-х томах. – Мн., изд. 5-е, 1994.

29. Новейший русско-белорусский и белорусско-русский словарь / авторы-составители: З. И. Бадевич, Ж. Е. Белокурская, Н. А. Борковская. – Мн., 2007.

30. Новый белорусско-русский, русско-белорусский словарь / авторы-составители: В. И. Куликович, А. Н. Булыко, Н. В. Полещук. – Мн., 2009.

31. Словарь белорусско-русс



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-06-29; просмотров: 1729; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.139.239.25 (0.013 с.)