Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Тэма: Лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы. Лексіка беларускай мовы

Поиск

Тэма: Лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы. Лексіка беларускай мовы

Паводле паходжання, ступені і сферы выкарыстання

 

ПЫТАННІ:

 

І. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання.

1. Спрадвечна беларуская і запазычаная лексіка (агульная характарыстыка).

2. Агульнаславянская лексіка (пачатак ІІІ тыс. да н.э. – сярэдзіна І тыс. н.э.):

а) тэматычныя групы агульнаславянскай лексікі;

б) індаеўрапейскія словы ў агульнаславянскай мове;

в) нацыянальнае гукавое афармленне агульнаславянскіх слоў;

г) колькасць і частотнасць ужывання агульнаславянскай лексікі.

3. Усходнеславянская лексіка (VI ст. – да ХІІІ – XIV ст.):

а) значна большая колькасць слоў і разнастайнасць семантыка-словаўтваральных элементаў усходнеславянскіх слоў (у параўнанні з агульнаславянскай лексікай);

б) тэматычныя групы ўсходнеславянскай лексікі;

в) узбагачэнне і папаўненне ўсходнеславянскай лексікі новымі назвамі, словамі, значэннямі і інш.;

г) неаднолькавая будучыня слоў у беларускай, украінскай, рускай мовах, што ўзніклі ў агульнаславянскі перыяд.

4. Уласнабеларуская лексіка (ХІІІ ст. – XIV ст. – пачатак XXІ ст.):

а) узнікненне ўласнабеларускіх слоў у перыяд фарміравання беларускай народнасці (ХІІІ ст. – XIV ст. – XVII ст.) і нацыі (ХІХ ст. – пачатак ХХІ ст.);

б) захаванне агульнаславянскай і ўсходнеславянскай спадчыны і актыўнае папаўненне лексічнага складу беларускай мовы новымі словамі;

в) колькаснае павелічэнне традыцыйных лексіка-семантычных груп і фарміраванне новых;

г) фанетычныя і граматычныя прыметы ўласнабеларускіх слоў;

д) уласнабеларускія словы, утвораныя ад агульнаславянскіх і ўсходнеславянскіх каранёў, калькі з рускіх словаўтваральных мадэляў;

е) агульнанародная мова беларусаў з яе шматлікімі гаворкамі – асноўная крыніца папаўнення ўласнабеларускай лексікай лексічнага складу беларускай мовы.

5. Запазычаная словы ў беларускай мове (агульная характарыстыка).

6. Лексічныя запазычанні са славянскіх моў:

а) запазычанні з польскай мовы і іх асноўныя прыкметы;

б) запазычанні з рускай мовы і іх характарыстыка;

в) украінізмы ў беларускай мове;

г) запазычанне асобных слоў з іншых славянскіх моў.

7. Лексічныя запазычанні з неславянскіх моў:

а) пранікненне запазычаных слоў у беларускую мову ў часы ўсходнеславянскага адзінства (грэчаская,італьянская, французская,нямецкая мовы);

б) запазычаная лексіка з неславянскіх моў у наш час;

в)асноўныя прыкметы запазычаных слоў (грэцызмаў, лацінізмаў,германізмаў, запазычанняў з французскай і англійскай мовы).

8. Асваенне іншамоўных слоў у беларускай мове:

а) графічнае асваенне;

б) фанетычнае асваенне;

в) асваенне іншамоўных слоў шляхам лексікалізацыі (г.зн. утварэнне аднаго слова з групы слоў ці са словаспалучэння);

г) змена першапачатковай семантыкі, набыццё іншага статусу, напаўненне іншымі значэннямі запазычанымі словамі ў беларускай мове;

д) утварэнне аднакарэнных слоў (якіх няма ў мове-крыніцы), змена стылістычнага статусу іншамоўнымі словамі ў лексічнай сістэме беларускай мовы;

е) экзатызмы і варварызмы ў беларускай мове.

ІІ. Змены ў лексічнай сістэме беларускай мовы: актыўная і пасіўная лексіка.

1. Актыўная і пасіўная лексіка (агульная характарыстыка).

2. Устарэлыя словы:

а) адрозненне старых і устарэлых слоў у беларускай мове;

б) вылучэнне слоў беларускай мовы паводле ступені ўстарэласці, з пэўнымі стылістычнымі мэтамі;

в) падзел устарэлых слоў паводле прычыны архаізацыі на архаізмы і гістарызмы;

г) паняцце пра архаізмы і іх адрозненне (лексічныя і семантычныя архаізмы);

д) падзел лексічных архаізмаў на ўласналексічныя, лексіка-словаўтваральныя, лексіка-фанетычныя і іх характарыстыка;

е) семантычныя архаізмы і іх характарыстыка;

ё) архаізмы як стылістычны сродак мовы;

ж) гістарызмы ў беларускай мове і іх характарыстыка;

з) гістарызмы як стылістычны сродак мовы;

і) ужыванне ўстарэлых слоў у навуковых працах, мастацкіх творах, змяшчэнне іх у тлумачальных слоўніках (з паметай устар.), у “Гістарычным слоўніку беларускай смовы”.

3. Неалагізмы:

а) неалагізмы ў беларускай мове і іх характарыстыка;

б) паняцце пра саветызмы;

в) пераход неалагізмаў у разрад агульнаўжывальных слоў і змяшчэнне іх у слоўніках сучаснай беларускай літаратурнай мовы;

д) лексічныя і семантычныя неалагізмы беларускай мовы і іх характарыстыка;

е) замацаванне неалагізмаў ва ўсіх стылях мовы і пераход наватвораў 20 – 30-х гг. ва ўстарэлыя словы, гістарызмы;

ё) аўтарскія, індывідуальна-стылістычныя або аказіянальныя неалагізмы і іх характарыстыка.

А. Адназначнасць тэрміна.

1б. Мнагазначнасць, ці полісімія, тэрміна:

а) пашырэнне полісіміі сярод дзеясловаў;

б) мнагазначнасць сярод назоўнікаў;

в) тэндэнцыя да дыферэнцыяцыі ў тэрміналогіі.

1в. Адсутнасць экспрэсіі, эмоцыі:

а) метафарычнае, вобразнае пераасэнсаванне паняццяў;

б) метафарычныя і метанічныя пераносы ў тэрміналогіі.

1г. Сістэмнасць тэрміна:

а) адназначнасць тэрміна ў межах адной тэрмінасістэмы;

б) спецыфіка ўжывання сінонімаў ў тэрміналогіі;

в) тэрміналагічныя варыянты;

г) прычыны ўзнікнення ў беларускай мове варыянтаў-тэрмінаў, сінонімаў-тэрмінаў;

д) антанімічныя адносіны ў тэрміналогіі;

е) утварэнне лексічных і словаўтваральных антонімаў;

ё) распад полісеміі і ўтварэнне аманімічных тэрмінаў;

ж) міжнавуковая аманімія ў тэрміналогіі;

з) шырокае выкарыстанне аднаслоўных міжнавуковых аманімічных тэрмінаў.

2. Мнагазначнасць, аманімія, сінанімія, варыянтнасць, антанімія ў дакладных навуках:

а) матэрыялы Першай нацыянальнай канферэнцыі (1995 г.) і сучасны стан беларускай матэматычнай тэрміналогіі;

б) калькаванне і запазычанне навуковых тэрмінаў з рускай мовы, уласна беларускія тэрміналагічныя адзінкі, запазычанні і калькі інтэрнацыянальных тэрмінаў і іх характарыстыка;

в) развіццё мнагазначнасці ў межах тэрмінасістэмы;

г) міжгаліновая мнагазначнасць;

д) міжгаліновая аманімія ў тэрміналагічнай лексіцы дакладных навук;

е) спецыфіка ўжывання тэрмінаў-сінонімаў у дакладных навуках;

ё) варыянтнасць у матэматычнай тэрміналогіі;

ж) антанімічныя адносіны ў дакладных навуках;

з) праблемы сучаснай беларускай тэрміналогіі.

3. Слова і словазлучэнне ў ролі тэрміна:

а) суадносіны тэрмінаў са словамі ці словазлучэннямі (часцей за ўсё);

б) назоўнікі, прыметнікі, дзеясловы, прыслоўі ў якасці слоў -тэрмінаў;

в) агульныя назоўнікі (асноўная колькасць) ў тэрміналогіі;

г) пераход ўласных імён у агульныя назоўнікі і іх ужыванне ў якасці аднаслоўных тэрмінаў;

д) уласныя назоўнікі як утваральныя асновы пры ўтварэнні слоў- тэрмінаў;

е) спалучэнне імя і прозвішча вучонага, геаграфічнай назвы для ўтварэння тэрмінаў;

ё) уласны назоўнік як частка складанага аднаслоўнага тэрміна;

ж) ужыванне прыметнікаў (даволі рэдка) у якасці слоў-тэрмінаў;

з) праблема ўжывання дзеясловаў у тэрміналогіі;

і) назоўнікі аддзеяслоўнага ўтварэння і іх адрозненне ад дзеясловаў-тэрмінаў;

й) прыслоўі (іх няшмат) у ролі слоў-тэрмінаў;

к) шырокае выкарыстанне словазлучэнняў у тэрміналогіі;

л) характарыстыка свабодных і несвабодных словазлучэнняў-тэрмінаў;

м) спецыфіка фразеалагічных тэрмінаў;

н) спалучэнне назоўніка з назоўнікам (апорнае і залежнае слова) у словазлучэннях-тэрмінах;

о) уласныя назоўнікі ў якасці кампанента тэрміна-словазлучэння (апорны агульны назоўнік + уласны назоўнік);

п) два прозвішчы як кампаненты тэрміна-словазлучэння;

р) спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі ў словазлучэннях-тэрмінах;

с) спецыфіка спалучэння прыметніка з назоўнікам ў тэрмінах-словазлучэннях;

т) адсутнасць ступеняў параўнання ў даных словазлучэннях-тэрмінах;

у) шырокае пашырэнне даных тэрмінаў-словазлучэнняў у розных галінах навукі і тэхнікі;

ў) ужыванне ў складзе тэрмінаў-словазлучэнняў вытворных прыметнікаў ад уласных назоўнікаў: геаграфічныя назвы, прозвішчы вучоных;

ф) апорнае слова (назоўнік) у трох- і шматслоўных тэрмінах;

х) трохслоўныя і больш словазлучэнні як адметнасць сучаснай навуковай тэрміналогіі беларускай мовы і іх замена па меры магчымасці аднаслоўнымі тэрмінамі;

ц) тэрміны ў слоўніку-даведніку па маркетынгу і спецыфіка іх перакладу з англійскай мовы на беларускую;

ч) частковае спрашчэнне састаўных тэрмінаў: ўтварэнне складаных слоў, абрэвіятур, замена іншамоўнымі тэрмінамі.

 

ПРАКТЫЧНЫЯ ЗАДАННІ:

 

1. Да прыведзеных тэрмінаў падбярыце сінонімы (з дадзеных у дужках).

Астранаўтыка, астэроіды, атамізм, атамны рэактар, аэранаўтыка, велічыня, вертыкал, ветразь, выбіральнасць, вымушанае выпраменьванне, гравітацыя, грунтвага, гукавыя хвалі, датычнае паскарэнне, дыстыляцыя, дыямент, завісь, зрокавая труба, квазізоркі, кінакамера, колькасць руху, пошчак, прапелер, радар, радуга, радыёвымярэнне, радыяцыя,свідар, сіламер, Стажары, сублімацыя, счапленне, тэмпературнае выпраменьванне, тэрпенцін, унутранае трэнне, фотакамера, экспазіметр, эксперымент.

(Дослед, экспанометр, фотаапарат, вязкасць, жывіца, цеплавое выпраменьванне, кагезія, узгонка, Плеяды, дынамометр, бур, выпраменьванне, радыёхвалі, вясёлка, радыёлакатар, паветраны вінт, рэха, імпульс, кінаапарат, квазары, падзорная труба, суспензія, алмаз,перагонка,тангенцыяльнае паскарэнне,гук,ватэрпас,прыцягненне,індуцыраванае выпраменьванне, селектыўнасць, парус, гарызонт сапраўдны, фізічная велічыня, паветраплаванне, ядзерны рэактар, атамістыка, малыя планеты, касманаўтыка).

2. Да прыведзеных тэрмінаў розных галін навукі падбярыце антанімічныя. Вызначце тыпы амонімаў:

Аналіз – …. Неалагізм – …. Навуковы – …. Вірусны – …. Рухомасць – …. Палярны дзень – …. Буйналістасць – …. Знешні гандаль – …. Дапаможны цэх – …. Ускосныя выдаткі – …. Закончанае трыванне – …. Адназначнасць – …. Адзіночны лік – …. Сыры мацунак – …. Сушаны стрыжань – …. Пераменны ток – …. Гарачая трэшчына – …. Цвёрды прыпой – …. Горны рэльеф – …. Вадкае паліва – …. Закрытая станіна – …. Адкрытая форма – …. Ласось высакародны …. Луг высокага ўзроўню – …. Муха капусная вялікая – …. Экспліцытны …. Інтэрпаляцыя – …. Пазітыўны – ….

Для даведак: сыры стрыжань, муха капусная малая, ласось звычайны, раўнінны рэльеф, прамыя выдаткі, імпліцытны, нерухомасць, мнагазначнасць, адкрытая станіна, драбналістасць, экстрапаляцыя, сінтэз, асноўны цэх, множны лік, архаізм, сухі мацунак, незакончанае трыванне, антынавуковы, пастаянны ток, халодная трэшчына, мяккі прыпой, цвёрдае паліва, процівірусны, негатыўны, унутраны гандаль, палярная ноч, закрытая форма, луг нізкага ўзроўню.

3. Да прыведзеных тэрмінаў падбярыце адпаведныя антонімы (з дадзеных у дужках). Вызначце, да якіх часцін мовы адносяцца антонімы.

Адліў, аднаўленне, аналіз, аніён, анод, апагей, асіметрыя, афелій, выпарэнне, дысацыяцыя, зеніт, іанізацыя, ірацыянальны лік, крохкасць, ламінарнае цячэнне, максімум, негатыў, несувымерныя велічыні, поўнач, упарадкаванне, усход.

(Захад, хаатычнасць, поўдзень, сувымерныя велічыні, пазітыў, мінімум, турбулентнае цячэнне, пластычнасць, рацыянальны лік, рэкамбінацыя, надзір, малізацыя, кандэнсацыя, перыгелій, сіметрыя, перыгей, катод, катыён, сінтэз, акісленне, прыліў).

4. Перакладзіце тэкст з рускай мовы на беларускую. Выдзеліце тэрміны, раздзяліўшы іх на дзве групы: 1) словы; 2) словазлучэнні.

Интегральное исчисление – это раздзел математического анализа, в котором изучаются интегралы, их свойства, способы вычисления и приложения. Вместе с дифференциальным исчислением они составляют основу аппарата математического анализа.

Интегральное исчисление возникло из рассмотрения большого числа задач естествознания и математики. Важнейшие из них – физическая задача определения пройденного за данное время пути по известной, но, быть может, переменной скорости движения и значительно более древняя задача вычисления площадей и объёмов геометрических фигур.

Центральным в интегральным исчислении является понятие интеграла, которое, однако, имеет две различные трактовки, приводящие соответственно к понятиям неопределённого и определённого интегралов.

В дифференциальном исчислении была введена операция дифференцирования функций. Рассматриваемая в интегральном исчислении обратная к дифференцированию математическая операция называется интегрированием или, точнее, неопределённым интегрированием (Энциклопедический словарь юного математика).

5. Спішыце, устаўляючы замест кропак адпаведныя словы (з прыведзеных у дужках). З маўлення прадстаўнікоў якіх прафесій ці спецыяльнасцей паходзяць гэтыя фразеалагізмы?

… вуду; … гайкі (каму); … кулі (каму); … канцы з канцамі; … з якара; … скрыпку; … на свой хлеб; … якар (дзе); … баранку; … на паваротах; … на след (каго, чаго, чый); … парусах (ляцець, імчацца і пад.); … пробы; … ні задзірынкі; … зброю; … шпагі (з кім); … па чайнай лыжцы; … на буксір (каго); … у строй.

(Уступаць, браць, у гадзіну, скрыжаваць, складваць, ні сучка, нізкай, на ўсіх, напасці, лягчэй, круціць, кідаць, ісці, іграць другую, знімацца, зводзіць, заліваць, закручваць, закідваць).

6. Перакладзіце тэрміны на беларускую мову, змясціце іх у свой слоўнік. Растлумачце незразумелыя словы. Пры неабходнасці карыстайцеся слоўнікамі.

Брейн-дрейн, буфер (в информатике), ввод данных (в информатике), видеофайл, видеочат, винчестер (в информатике), виртуальная зависимость (интернет-зависимость), виртуальная реальность, внутренняя память, всемирная паутина, высокотехнологический, вэб, вэб-интерфейс, вэб-сайт, гальванизация, генератор, гигабайт, глобальная компьютерная сеть, дамп, деинсталляция (в информатике), декомпиляция, дефрагментация (в информатике), джойстик (в информатике), диалоговый режим, дигитальный (в информатике), директория (в информатике), диск (в информатике), дискета, дисковод, дисковый накопитель, дисплей, дистанционная форма обучения, дистрибутив (в информатике), домашняя страница, домен, доменное имя, ДОС (дисковая операционная система), драйвер, запоминающее устройство, иконка (в информатике), имейл (e-mail), иммобилайзер, импорт (в информатике), инжиниринг, инновация, инсталлятор, интелсат, интерактивный (в информатике), Интернет, интернет-банкинг, интернет-лекция, информатизация, информационная система, информационные технологии.

 

АСНОЎНАЯ ЛІТАРАТУРА:

 

1. Ляшчынская В.А. Беларуская мова: Прафесійная лексіка. – Мн., 2001.

2. Ляшчынская В.А. Студэнту аб мове: прафесійная лексіка. – Мн., 2003.

3. Арашонкава Г.У., Булыка А.М., Люшцік У.В., Падлужны А.І. Тэорыя і практыка беларускай тэрміналогіі. – Мн., 1999.

4. Маршэўская В.В. Беларуская мова: Прафесійная лексіка. – Гродна, 2003.

5. Старавойтава Н.П. Беларуская мова. Гісторыя і сучаснасць. – Мн., 2006.

6. Смольская Т.М., Хрышчановіч Л.У. Беларуская мова. Юрыдычная лексіка. – Мн., 2006.

7. Губкіна А.В., Зразікава В.А. Беларуская мова. Эканамічная лексіка. – Мн., 2009.

8. Беларуская мова / пад агульнай рэдакцыяй прафесара М.С. Яўневіча. – Мн., 1991.

9. Беларуская мова: Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Фразеалогія. Марфемная будова слова. Словаўтварэнне. Марфалогія. Сінтаксіс. Пунктуацыя / пад агульнай рэдакцыяй Л.М. Грыгор’евай. – Мн., 1994.

10. Сучасная беларуская мова: Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Марфеміка. Словаўтварэнне. Марфалогія. Сінтаксіс. Пунктуацыя / пад агульнай рэдакцыяй Л.М. Грыгор’евай. – Мн., 2006.

11. Практыкум па беларускай мове / пад агульнай рэдакцыяй Г.М. Малажай. – Мн., 1993.

12. Лепешаў І.Я., Малажай Г.М., Панюціч К.М. Практыкум па беларускай мове. – Мн., 2001.

13. Беларуская мова // Энцыклапедыя / пад рэдакцыяй А.Я. Міхневіча. – Мн., 1994.

14. Слоўнік беларускай мовы: Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне / пад рэдакцыяй акадэміка НАН Беларусі М.В. Бірылы. – Мн., 1987.

15. Кандраценя І.У., Кунцэвіч Л.П. Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы. – Мн., 2009.

16. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. У 5-ці тамах. – Мн., 1977 – 1984.

17. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы.– Мн., выд. 1-е, 1996; выд. 2-е, 1999; выд. 3-е, 2002; выд. 3-е, 2005.

18. Булыка А.М. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (новы). – Мн., 2005.

19. Булыка А.М. Слоўнік іншамоўных слоў. – Мн., 1993.

20. Булыка А.М. Слоўнік іншамоўных слоў. У 2-х тамах. – Мн., 1999.

21. Булыка А. М. Слоўнік іншамоўных слоў (новы). – Мн., 2005.

22. Булыко А.Н. Словарь иноязычных слов. Актуальная лексика (новый). – Мн, 2006.

23. Уласевіч В.І., Даўгулевіч Н.М. Слоўнік новых слоў беларускай мовы. – Мн., 2009.

24. Арашонкава Г.У., Лемцюгова В.П. Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы. – Мн., 1987.

25. Арашонкава Г.У., Лемцюгова В.П. Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы (новы). – Мн., 2005.

26. Плотнікаў Б.А., Трайкоўская В.П. Слоўнік цяжкасцяў беларускай мовы. – Мн., 2004.

27. Арашонкава Г.У., Лемцюгова В.П. Кароткі слоўнік беларускай мовы: Правапіс. Вымаўленне. Націск. Словазмяненне. Словаўжыванне. – Мн., 1994.

28. Слоўнік беларускай мовы. Цяжкасці правапісу, вымаўлення, акцэнтуацыі, словазмянення /складальнікі Ламека Л.А., Ламека Ул.Б. – Мн., 2000.

29. Беларуска-рускі слоўнік. У 2-х тамах. – Мн., выд. 2-е, 1988 – 1989.

30. Русско-белорусский словарь. В 3-х томах. – Мн., изд. 5-е, 1994.

31. Новейший русско-белорусский и белорусско-русский словарь / авторы-составители: З.И. Бадевич, Ж.Е. Белокурская, Н.А. Борковская. – Мн., 2007.

32. Новый белорусско-русский, русско-белорусский словарь / авторы-составители: В.И. Куликович, А.Н. Булыко, Н. В. Полещук. – Мн., 2009.

33. Словарь белорусско-русский, русско-белорусский: 40 000 слов / ред.-сост. Н.С. Лявер. – Мн., 2011.

34. Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. – Мн., 2008.

35. Болсун А.І., Рапановіч Я.Н. Слоўнік фізічных і астранамічных тэрмінаў. – Мн., 1979.

36. Сухая Т., Еўдакімава Р., Траццякевіч В., Гузень Н. Тэрміналагічны слоўнік па вышэйшай матэматыцы для ВНУ. – Мн., 1993.

37. Самайлюковіч Уладзімір, Пазняк Уладзімір, Сабалеўскі Аляксандр. Руска-беларускі фізічны слоўнік. – Мн., 1994.

38. Лакоцін Л.А. Руска-беларускі слоўнік матэматычных тэрмінаў. – Магілёў, 1994.

39. Физический энциклопедический словарь. – М., 1960.

40. Русско-белорусский математический словарь / под общей редакцией Я.В. Радыно. – Мн., 1993.

41. Краевская Н.П., Гринберг В.В., Красней В.П. Русско-беларусский словарь электротехнических терминов. – Мн., 1994.

42. Костюкович Н. Н., Люштик В. В., Щербин В. К. Русско-белорусский словарь математических, физических и технических терминов. – Мн., 1995.

43. Современный русско-белорусский политехнический словарь / автор-составитель: А.Н. Булыко. – Мн., 2007.

44. Паведамленне выкладчыка па тэме (гл. тэарэтычны матэрыял “Лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы”,пытанні: 5. Асаблівасці тэрмінаў. 6. Мнагазначнасць, аманімія, сінанімія, варыянтнасць, антанімія ў дакладных навуках. 7. Слова і словазлучэнне ў ролі тэрміна.

 

ДАДАТКОВАЯ ЛІТАРАТУРА:

 

1. Старычонак В.Дз. Слоўнік амонімаў беларускай мовы. – Мн., 1991.

2. Шведаў С.М. Слоўнік сінонімаў беларускай мовы. – Мн., 2004.

3. Клышка М.К. Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў. – Мн., 2005.

4. Лазоўскі У.М. Слоўнік антонімаў беларускай мовы: Канкрэтныя выпадкі ўжывання. – Мн., 1994.

5. Лепешаў І.Я. Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы. У 2-х тамах. – Мн., 1993.

6. Лепешаў І.Я. Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў. Ч. 1 – 2. – Мн., 1981 – 1993.

7. Лепешаў І.Я. Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў. – Мн., 2004.

8. Сцяцко П.У., Гуліцкі М.Ф., Антанюк Л.А. Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў. – Мн., 1990.

9. Беларуская энцыклапедыя. У 18-ці тамах. – Мн., 1996 – 2004.

10. Ожегов С.И. Словарь русского языка. – М., изд. 19-ое, 1987.

11. Орфографический словарь словарь русского языка / под редакцией С.Г. Бархударова, И.Ф. Протченко, Л.И. Скворцова. – М., изд. 26-е, 1988.

12. Орфоэпический словарь русского языка: произношение, ударение, грамматические формы / под редакцией Р.И. Аванесова. – М., изд. 3-е, 1987.

13. Бордович А.М., Гируцкий А.А., Чернышова Л.В. Сопоставительный курс русского и белорусского языков. – Мн., 1999.

14. Руденко Е.Н., Кожинова А.А., Задворная Е.Г. Белорусский язык. Профессиональная лексика. – Мн., 2005.

15. Кривицкий А.А., Михневич А.Е., Подлужный А.И. Белорусский язык. Для говорящих по-русски. – Мн., 2008.


ПЛАН ПРАКТЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ № 5

 

Тэма: Паходжанне тэрмінаў. Асаблівасці словаўтварэння беларускай тэрміналогіі. З гісторыі беларускай навуковай тэрміналогіі

 

ПЫТАННІ:

 

1. Паходжанне тэрмінаў:

а) розныя пласты слоў у тэрміналагічнай лексіцы: уласныя і іншамоўныя словы; спалучэнне ўласных і іншамоўных сродкаў; старыя і новыя словы; агульнаўжывальныя па паходжанні і вузкаспецыяльныя; словы, утвораныя па мадэлях літаратурнай мовы і па мадэлях тэрміналагічнага словаўтварэння.

І. Уласныя тэрміны:

а) уласныя тэрміны: агульнаўжывальныя словы, якія сталі тэрмінамі амаль ва ўсіх галінах навукі і тэхнікі;

б) экстралінгвістычныя фактары і матывацыя (метафара ці метанімія) у тэрміналогіі;

в) метафарызацыя частак цела чалавека, назваў жывых істот, частак іх цела, жылля, назваў адзення і ўтварэнне тэрмінаў у розных галінах навукі і тэхнікі;

г) выкарыстанне адных і тых жа агульнаўжывальных слоў у якасці розных тэрмінаў у розных галінах навукі і тэхнікі;

д) набыццё агульнаўжывальнымі словамі тэрміналагічнага значэння пераважна ў складзе састаўных тэрмінаў у 80 – 90 г. ХХ ст. (у адрозненне ад 20 – 30 г.);

е) агульнаўжывальныя словы ў ролі тэрмінаў і іх найбольшая тэматычная сувязь з грамадствам, прыродай, жывёламі, раслінамі і інш.;

ё) адрозненне тэрмінаў граматычнымі формамі ад агульнаўжывальных аманімічных слоў;

ж) размоўная лексіка ў якасці тэрмінаў уласнага паходжання;

з) вытворныя тэрміны, ці дэрываты, утвораныя з уласнага матэрыялу ці ўласнага і запазычанага паводле пэўных спосабаў (гл. пытанне 2. Асаблівасці словаўтварэння беларускай тэрміналогіі): асноўная крыніца папаўнення тэрмінаў усіх галін навукі і тэхнікі;

і) тэрміналагічнае словаўтварэнне і яго істотнае адрозненне ад літаратурнай мовы;

й) выкарыстанне інтэрнацыянальных сродкаў пры тэрмінаўтварэнні: словы з грэчаскай і лацінскай моў, інтэрнацыянальныя суфіксы і прыстаўкі, іншамоўныя элементы.

ІІ. Іншамоўныя тэрміны:

а) прычына запазычвання тэрмінаў: адсутнасць у мове пры перакладзе адпаведных слоў, якія існуюць у мове-крыніцы;

б) адметныя асаблівасці запазычвання тэрмінаў: пісьмовы шлях пранікнення тэрмінаў (публікацыі), адсутнасць кантактаў і ўзаемадзеяння паміж носьбітамі моў і інш.;

в) свядомае ўздзеянне на працэсы запазычвання і планамернае і заканамернае фарміраванне тэрміналогій пэўных галін;

г) стан развіцця і ўжывання беларускай мовы і роля моў-суседак у запазычванні іншамоўных тэрмінаў;

д) роля рускай мовы ў запазычванні іншамоўных тэрмінаў;

е) пранікненне ў сучасную беларускую тэрміналогію слоў са старабеларускай (магчыма, праз народныя гаворкі) мовы, у якой адзначаюцца шматлікія іншамоўныя словы;

ё) арыентацыя на ўласныя сродкі пры стварэнні нацыянальнай навуковай тэрміналогіі;

ж) выкарыстанне ў розных тэрмінасістэмах беларускай мовы запазычанняў з лацінскай, грэчаскай, англійскай, нямецкай, французскай, італьянскай моў;

з) частковае падпарадкаванне запазычаных слоў-тэрмінаў законам фанетыкі, графікі, арфаграфіі беларускай мовы;

і) іншамоўныя тэрміны, якія складаюць выключэнні з правілаў напісання ў беларускай мове;

й) іншамоўныя тэрміны, якія змянілі сваю граматычную форму (род), марфемны склад у беларускай мове;

к) мена формы ліку ў некаторых іншамоўных тэрмінах;

л) катэгорыя склону ў англійскай і беларускай мовах.

2. Асаблівасці словаўтварэння беларускай тэрміналогіі:

а) асаблівасці тэрмінатворчасці ў беларускай мове: напрыклад, пошук адпаведніка хімічнаму тэрміну acidum (лац.), кислота (рус.);

б) актуальнасць пытання ўтварэння тэрмінаў для беларускай мовы па прычыне яе абмежаванага ўжывання ў сферы тэхнікі, многіх галін навукі;

в) сінтаксічны спосаб як самы прадуктыўны ва ўсіх галінах навукі і тэхнікі;

г) мадэлі ўтварэння тэрмінаў у слоўніку па метарулгічнай вытворчасці;

д) назоўнік як апорнае слова ў сінтаксічных тэрмінах-словазлучэннях;

е) непадзельныя і фармальна падзельныя сінтаксічныя тэрміны;

ё) падабенства непадзельных тэрмінаў-словазлучэнняў да фразеалагізмаў літаратурнай мовы;

ж) шырокае прадстаўленне тэрмінаў-словазлучэнняў, якія дзеляцца на значымыя кампаненты, у розных тэрмінасістэмах;

з) суфіксальны спосабякнадзвычай пашыраны спосаб утварэння тэрмінаў;

і) утварэнне тэрмінаў-слоў ад уласных імён; геалагічных аб’ектаў, месца знаходжання мінерала, прозвішча вучонага, даследчыка ці чалавека, у гонар якога названы мінерал;

й) характэрнасць суфіксальнага спосабу для кампанентаў тэрмінаў-словазлучэнняў, дзе асновай для ўтварэння з’яўляецца ўласнае імя;

к) утварэнне шматлікіх тэрмінаў суфіксальным спосабам ад агульных назоўнікаў у розных галінах навукі;

л) шырокае выкарыстанне ў тэрміналогіі іншамоўных утваральных асноў, суфіксаў;

м) прэфіксальны спосаб у тэрміналогіі і яго падабенства да літаратурнай мовы: уласныя і іншамоўныя прэфіксы, утварэнне антанімічных тэрмінаў;

н) прэфіксальна-суфіксальны спосаб утварэння тэрмінаў;

о) аснова- і словаскладанне ў тэрміналогіі: спалучэнне як уласных, так і іншамоўных частак;

п) складана-суфіксальны спосаб утварэння тэрмінаў;

р) характэрнасць бязсуфікснага спосабу у тэрмінатворчасці;

с) разнастайнасць абрэвіатурнага спосабу утварэння тэрмінаў;

т) спецыфіка семантычнага спосабу ў тэрмінатворчасці ў параўнанні з літаратурнай мовай;

у) гісторыя слова тэрмін;

ў) папаўненне агульнанароднымі словамі праз семантычную спецыялізацыю тэрмінасістэм беларускай мовы;

ф) некаторыя асаблівасці тэрмінаўтварэння ў параўнанні з агульналітаратурным словаўтварэннем: выкарыстанне рознага тыпу інтэрнацыянальных элементаў тыпу звязаных асноў;

х) важнейшыя асаблівасці, адметнасці тэрмінаўтварэння: 1) вузкая спецыялізацыя тэрмінаў і іх падпарадкаванне адной мадэлі у параўнанні з агульнаўжывальнымі словамі; 2) свядомае ўтварэнне тэрмінаў па меры іх неабходнасці; 3) фіксацыя тэрміна ў працах, слоўніках і праблемы іх ужывання;

ц) варыянтнасць і сінанімія тэрмінаў у тэрміналагічных слоўніках розных галін у параўнанні з даўно замацаванымі тэрмінамі.

Узор выканання

 

Аб’ект (лац.), дэцыметр (лац. + грэч.), хорда (грэч.).

 

Абсталяваць, абстракцыя, азімут, аксіёма, алгарытм, алгебра, альфа, аналіз, арыфметыка, барэль, вертыкальны, гіпатэнуза, гіпатэтычны, гравітацыя, дамінанта, дысперсія, дысплей, дэльта, ігрэк, інварыянт, інжынер, інтэграл, інтэлект, інфарматыка, ірацыянальны, каардыната, каманда, камера, карэляцыя, квадрант, копія, косінус, лагарыфм, ліміт, мантыса, маса, матрыца, матэматыка, метр, нумарацыя, парадокс, паралель, пастулат, праграма, прагрэсія, пункт, пукцір, радыус, сантыметр, сіметрыя, машына, тона, трапецыя, трыганаметрыя, тэхналогія, тэхніка, формула, шаблон, электроніка, элементарны, эліпс.

6. Перакладзіце тэкст з рускай мовы на беларускую. Выдзеліце тэрміны і параўнайце іх з адпаведнымі ў рускай мове. Зрабіце свае вывады і назіранні над вымаўленнем і правапісам беларускіх тэрмінаў.

Слово «перспектива» происходит от латинского глагола perspicio – «ясно вижу». В изобразительном искусстве перспектива – способ изображения пространственных фигур на плоскости такими, какими они видны из одной неподвижной точки. Из опыта мы знаем, что пры удалении предмета его видимые размеры уменьшаются, уходящие в даль параллельные прямые (например, два рельса железнодорожного пути) представляются нам сходящимися в одной точке на горизонте, а круглое озеро выглядит с берега как вытянутый овал.

Точные законы перспективы разрабатывали архитекторы, художники и учёные эпохи Возрождения начиная с ХV в., среди них – Ф. Брунеллески, П. Учелло, Пьеро делла Франческа, Леонардо да Винчи, А. Дюрер и другие.

На одной из гравюр А. Дюрера изображено, как художник рисует лютню. Перед ним стоит прибор, который состоит из рамки с натянутой на неё квадратной сеткой и прикреплённым перед ней глазком; глядя в этот глазок на лютню, художник переносит её изображение на лежащий перед ним лист бумаги, на котором нанесена такая же, как на рамке, квадратная сетка. Это практическая школа перспективы (Энциклопедический словарь юного математика).

7. Калі вядома, што частка многіх складаных слоў “фон” (ад грэчаскага phone) у перакладзе азначае “гук”, то якія словы можна ўтварыць, далучыўшы яе да прыведзеных частак.

1) Патэ (грамафонная фірма ў Францыі);

2) Сакс (імя бельгійскага майстра);

3) тэле (ад гр. tele – далёка);

4) магніта (ад гр. magnetes – магнетычны);

5) Гекель (ад ням. W. Heckel – прозвішча нямецкага музычнага майстра);

6) вібра (ад лац. vibra – дрыжу, вагаюся).

8. Карыстаючыся “Слоўнікам іншамоўных слоў” А.М. Булыкі (Мн., 1999), устанавіце, якія прадметы, з’явы названы паводле прозвішчаў.

Аксель (нарвежскі канькабежац-фігурыст, 1865–1938);

Ангстрэм (шведскі фізік і астраном, 1814–1874);

Балівар (кіраўнік барацьбы народаў Лацінскай Амерыкі за незалежнасць у пачатку ХІХ ст., 1783–1830);

Браўнінг (амерыканскі канструктар, 1855–1926);

Верньер (французскі вынаходнік, 1580–1637);

Дрызіна (нямецкі вынаходнік, 1785–1851);

Дызель (нямецкі інжынер, 1858–1913);

Кардан (італьянскі матэматык, філосаф і ўрач, 1501–1576);

Морзэ (амерыканскі вынаходнік, 1791–1872);

Фарад (англійскі фізік, 1791–1867);

Цэльсій (шведскі астраном і фізік, 1701–1744).

 

*Ці маюць гэтыя словы адносіны да тэрміналогіі?

 

9. Перакладзіце тэрміны на беларускую мову, змясціце іх у свой слоўнік. Растлумачце незразумелыя словы. Пры неабходнасці карыстайтеся слоўнікамі.

Карманный компьютер, картридж, кибернетика, киберсоревнование, киборг, килобайт, килобит, клинч (в информатике), кодировник-грабер (в информатике), компайлер, компакт-дисковод, компьютеризация, компьютерный класс, контент (в информатике), конфигурация (в информатике), курсор, кэш-память (в информатике), лазерный принтер, лаптоп (лептоп), лит-нет (сетиратура), листинг, лог-файл, локальная сеть, матричный принтер, Макинтош, материнская (системная) плата, машинизация, мегабайт, медиатека, меню (в информатике), микрокомпьютер, микропроцессор, микрочип, мини-компьютер, модем, модификация, монитор, мультимедия, мультимедиятехнология, мышь (в информатике), навигатор, накопитель, неоприрода, ник, ноосфера, Нортон, носитель информации, ноутбук, ноу-хау, оборудование, оборудование периферийное, оборудование технологическое, овердрайв, он-лайн.

 

АСНОЎНАЯ ЛІТАРАТУРА:

 

1. Ляшчынская В. А. Беларуская мова: Прафесійная лексіка. – Мн., 2001.

2. Ляшчынская В. А. Студэнту аб мове: прафесійная лексіка. – Мн., 2003.

3. Арашонкава Г. У., Булыка А. М., Люшцік У. В., Падлужны А. І. Тэорыя і практыка беларускай тэрміналогіі. – Мн., 1999.

4. Маршэўская В. В. Беларуская мова: Прафесійная лексіка. – Гродна, 2003.

5. Старавойтава Н. П. Беларуская мова. Гісторыя і сучаснасць. – Мн., 2006.

6. Смольская Т. М., Хрышчановіч Л. У. Беларуская мова. Юрыдычная лексіка. – Мн., 2006.

7. Губкіна А. В., Зразікава В. А. Беларуская мова. Эканамічная лексіка. – Мн., 2009.

8. Беларуская мова / пад агульнай рэдакцыяй прафесара М. С. Яўневіча. – Мн., 1991.

9. Беларуская мова: Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Фразеалогія. Марфемная будова слова. Словаўтварэнне. Марфалогія. Сінтаксіс. Пунктуацыя / пад агульнай рэдакцыяй Л. М. Грыгор’евай. – Мн., 1994.

10. Сучасная беларуская мова: Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Марфеміка. Словаўтварэнне. Марфалогія. Сінтаксіс. Пунктуацыя / пад агульнай рэдакцыяй Л. М. Грыгор’евай. – Мн., 2006.

11. Практыкум па беларускай мове / пад агульнай рэдакцыяй Г. М. Малажай. – Мн., 1993.

12. Лепешаў І. Я., Малажай Г. М., Панюціч К. М. Практыкум па беларускай мове. – Мн., 2001.

13. Беларуская мова // Энцыклапедыя / пад рэдакцыяй А. Я. Міхневіча. – Мн., 1994.

14. Слоўнік беларускай мовы: Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне / пад рэдакцыяй акадэміка НАН Беларусі М. В. Бірылы. – Мн., 1987.

15. Кандраценя І. У., Кунцэвіч Л. П. Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы. – Мн., 2009.

16. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. У 5-ці тамах. – Мн., 1977 – 1984.

17. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы.– Мн., выд. 1-е, 1996; выд. 2-е, 1999; выд. 3-е, 2002; выд. 3-е, 2005.

18. Булыка А. М. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (новы). – Мн., 2005.

19. Булыка А. М. Слоўнік іншамоўных слоў. – Мн., 1993.

20. Булыка А. М. Слоўнік іншамоўных слоў. У 2-х тамах. – Мн., 1999.

21. Булыка А. М. Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (новы). – Мн., 2005.

22. Булыко А. Н. Словарь иноязычных слов. Актуальная лексика (новый). – Мн., 2006.

23. Уласевіч В. І., Даўгулевіч Н. М. Слоўнік новых слоў беларускай мовы. – Мн., 2009.

24. Арашонкава Г. У., Лемцюгова В. П. Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы. – Мн., 1987.

25. Арашонкава Г. У., Лемцюгова В. П. Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы (новы). – Мн., 2005.

26. Плотнікаў Б. А., Трайкоўская В. П. Слоўнік цяжкасцяў беларускай мовы. – Мн., 2004.

27. Арашонкава Г. У., Лемцюгова В. П. Кароткі слоўнік беларускай мовы: Правапіс. Вымаўленне. Націск. Словазмяненне. Словаўжыванне. – Мн., 1994.

28. Слоўнік беларускай мовы. Цяжкасці правапісу, вымаўлення, акцэнтуацыі, словазмянення / складальнікі Ламека Л. А., Ламека Ул. Б. – Мн., 2000.

29. Беларуска-рускі слоўнік. У 2-х тамах. – Мн., выд. 2-е, 1988 – 1989.

30. Русско-белорусский словарь. В 3-х томах. – Мн., изд. 5-е, 1994.

31. Новейший русско-белорусский и белорусско-русский словарь / авторы-составители: З. И. Бадевич, Ж. Е. Белокурская, Н. А. Борковская. – Мн., 2007.

32. Новый белорусско-русский, русско-белорусский словарь / авторы-составители: В. И. Куликович, А. Н. Булыко, Н. В. Полещук. – Мн., 2009.

33. Словарь белорусско-русский, русско-белорусский: 40 000 слов / ред.-сост. Н. С. Лявер. – Мн., 2011.

34. Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. – Мн., 2008.

35. Болсун А. І., Рапановіч Я. Н. Слоўнік фізічных і астранамічных тэрмінаў. – Мн., 1979.

36. Сухая Т., Еўдакімава Р., Траццякевіч В., Гузень Н. Тэрміналагічны слоўнік па вышэйшай матэматыцы для ВНУ. – Мн., 1993.

37. Самайлюковіч Уладзімір, Пазняк Уладзімір, Сабалеўскі Аляксандр. Руска-беларускі фізічны слоўнік. – Мн., 1994.

38. Лакоцін Л. А. Руска-беларускі слоўнік матэматычных тэрмінаў. – Магілёў, 1994.

39. Физический энциклопедический словарь. – М., 1960.

40. Русско-белорусский математический словарь / под общей редакцией Я. В. Радыно. – Мн., 1993.

41. Краевская Н. П., Гринберг В. В., Красней В. П. Русско-беларусский словарь электротехнических терминов. – Мн., 1994.

42. Костюкович Н. Н., Люштик В. В., Щербин В. К. Русско-белорусский словарь математических, физических и технических терминов. – Мн., 1995.

43. Современный русско-белорусский политехнический словарь / автор-составитель: А. Н. Булыко. – Мн., 200



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-06-29; просмотров: 1184; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.117.184.125 (0.013 с.)