Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Лексіка беларускай нацыянальнай мовы, яе структураСодержание книги
Похожие статьи вашей тематики
Поиск на нашем сайте
Лексіка – слоўнае багацце пэўнай мовы. Беларуская нацыянальная мова ў колькасных адносінах (і сэнсавых) валодае багатым і развітым слоўнікавым складам. Так, у “Тлумачальным слоўніку беларускай мовы” пад рэдакцыяй Кандрата Крапівы зафіксавана звыш 100 тыс. слоў (1977 – 1984 гг.), а ў “Вялікім слоўніку беларускай мовы” Фёдара Піскунова – каля 223 тыс. слоў (2012 г.). Лексіка пастаянна ўзбагачаецца, слоўнікі не заўсёды паспяваюць зафіксаваць яе адзінкі. Акрамя таго, у слоўнікі звычайна не ўключаюцца дзясяткі тысяч дыялектных, устарэлых, новых слоў, тэрмінаў, якія адносяцца да вузкаспецыяльных навуковых паняццяў. Словы, якія складаюць лексіку сучаснай беларускай мовы, неаднародныя па сваім характары. Яны адрозніваюцца паводле: паходжання; ступені актыўнасці; стылістычнай прыналежнасці; сферы выкарыстання.
Лексіка паводле паходжання Паводле паходжання лексіка беларускай мовы падзяляецца на спрадвечна беларускую і запазычаную.
Табліца 13. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання
Спрадвечна беларуская лексіка прадстаўлена наступнымі групамі: 1) агульнаславянскія словы: - маці, сын, брат, дзед, валасы, бровы, зуб, калена, нага, нос, бор, лес, ліпа, клён, вулей, бык, ліса, гарох, пшаніца, квас, кісель, лета, зіма, ноч, год, вясёлы, добры, скупы, люты, каваць, ткаць. Як можна заўважыць з прыкладаў, гэтыя словы абазначаюць назвы найбольш значных рэалій для старажытнага чалавека: назвы роднасці і сваяцтва, органаў і частак цела чалавека, звяроў, раслін, часавых прамежкаў, некаторых дзеянняў і інш. 2) усходнеславянскія словы, якія ўзніклі ў VI – ХІІІ стст.: - пляменнік, дзядзька, бондар, знахар, селянін, галка, кошка, снягір, зоркі, цёмны, удалы, ветлівы, каромысел, вяроўка, мяшок, пасля, цяпер. 3) уласнабеларускія словы (ўтварыліся на базе мясцовых гаворак і ад каранеў агульнаславянскіх і ўсходнеславянскіх слоў): - араты, сейбіт, барацьбіт, абібок, жыхар, насельніцтва, вясёлка, спёка, дранікі, зацірка, смажанка, камы, зломак, спадчына, відавочны, апошні раскашаваць, красамоўства, адвячорак, палетак, красавік, летуценне, мроя, абставіны, гаманіць, пакутаваць, сачыць, анігадкі. Менавіта існаванне ў нацыянальнай мове ўласнабеларускіх слоў абумоўлівае яе спецыфіку, складае асноўны фонд намінатыўных і эмацыянальна-экспрэсіўных адзінак. Запазычаная беларуская лексіка – частка слоўнікавага складу мовы, якая складалася на працягу ўсяго гістарычнага перыяду яе развіцця, рознымі шляхамі пры ўзаемадзеянні з іншымі мовамі. Прычынай запазычання слоў з’яўляюцца сацыяльна-эканамічныя, дзяржаўна-палітычныя зносіны паміж народамі. Пранікненне запазычанняў адбываецца або непасрэдна з моў-крыніц, або праз пасрэдніцтва іншых моў. Для беларускай мовы мовамі-пасрэднікамі з'яўляюцца руская і польская мовы, радзей – чэшская. Запазычанні падзяляюцца на: 1) славянскія запазычанні: - прыгадаць, бадзёры, журыцца, чубаты, боршч, варэнік, доня ‘дачка’, худоба ‘жывёла’, хлебароб (з украінскай); - саюз, савет, подзвіг, ачаг, вопыт, упраўленне, раскладушка (з рускай); - слодыч, маёнтак, тлусты, пагарда, скарга, вантробы, дашчэнту, кавадла, кудлаты, нэндза, страшыдла, рыдлёўка, хлопец (з польскай); - акаянны, блаславенне, благі, воблака, вочы, глава, дзесяціна, дрэва, злак, падчарыца, продак, трэба, уладыка, храм, шлем, скрыжалі (са стараслав.). 2) неславянскія запазычанні: - ганак, гатунак, гвалт, грунт, фунт, дах, гандаль, кошт, кафля, рахунак, фурман, шалі, шпіталь, гальштук, гаўптвахта, друк, каўнер, ланцуг, цэгла (з нямецкай); - кавун, гарбуз, барсук, буран, аер, гайдамак, курган, тавар, саранча, туман, ізюм, баклажан, барабан, кінжал (з цюркскіх моў (пераважна з татарскай)); - клуня, жвір, дойлід, пуня свіран, кубел (з літоўскай); - балагол, кагал, месія, пэйсы, хаўрус, хеўра (з яўрэйскай); - аладка, агурок, камедыя, парус, карабель, граматыка, аўтаномія, клімат, бактэрыя, конус, палітыка (з грэчаскай); - алей, апарат, шкарпэткі, акуляры, аўтар, гумар, водар, воцат, келіх, гонар, колер, дэкан, капялюш, дэлегат, кангрэс, школа, каляндар (з лацінскай); - батон, бензін, басейн, метро, кафэ, марш, тарыф, аванцюра, асамблея, аташэ, дэпо, акампанемент, дырыжор (з французскай); - канцэрт, лютня (з італьянскай); - гавань, шлюпка, матрос, лоцман (з галандскай); - морж, пельмені, пурга, тундра (з фінскай); - інтэрв’ю, імпарт, лідар, джэм, кекс, пудзінг, гольф, джаз, клуб, мітынг, сквер, трамвай (з англійскай). Цікавым выпадкам запазычання з’яўляецца калькаванне, пры якім сродкамі сваёй мовы ствараюцца лексемы паводле структуры замежнага слова (адбываецца памарфемны пераклад запазычаных слоў). Напрыклад, англ. skyscraper – руск. небоскрёб – бел. хмарачос, рус. осуществление – бел. ажыццяўленне, рус. беззащитный – бел. безабаронны. Калькавацца могуць не толькі асобныя словы, але і цэлыя выразы, напрыклад: public relations – сувязі з грамадскасцю, root segment – каранёвы каталог і інш. Спецыфіка нацыянальная мовы выяўляецца таксама ў так званай безэквівалентнай лексіцы (пласт слоў беларускай мовы, нацыянальная адметнасць якіх выяўляецца ў немагчымасці знайсці ім іншамоўны аднаслоўны адпаведнік). У гэтых словах адлюстраваны асаблівасці светаўспрымання народа, працоўнай дзейнасці, а таксама асаблівасці культурна-этнаграфічных традыцый. У выпадку з такой лексікай перакладчыцкі прынцып “слова праз слова” не спрацоўвае. Нягледзячы на тое, што аднаслоўны эквівалент пры жаданні можна знайсці, нацыянальна-спецыфічныя адценні значэння, звязаныя з адметнымі ўмовамі жыцця народа, беззваротна страчваюцца. Таму значэнне такіх слоў і эмацыянальныя адценні перадаюцца не словамі, а словазлучэннямі (зваротамі) рускай мовы. У безэквівалентную лексіку ўключаюцца так званыя экзатызмы – назвы прадметаў і паняццяў, характэрных для духоўнай культуры і матэрыяльнага побыту народа, а таксама абумоўленых асаблівасцямі прыроднага, геапалітычнага становішча краіны. Яны займаюць асобае месца сярод беларускай безэксівалентнай лексікі ў тым плане, што ў рускамоўным дачыненні ўвогуле адсутнічае з’ява, названая па-беларуску. Гэта значыць, што некаторыя прадметы і з’явы рэчаіснасці ў беларускай мове характарызуюць бытавыя, сацыяльныя, культурныя, экалагічныя і іншыя ўмовы жыцця толькі аднаго беларускага народа і адсутнічаюць у другога. Адзнаку нацыянальнага, мясцовага, гістарычнага, фальклорна-міфалагічнага каларыту маюць такія беларускія назвы і звароты, як васпан, ягамосць, верашчака, ваўкалак, дакоскі, заворыны, рэзгіны, староства, дзедаўшчына, дзядзькаванне і інш. Вельмі часта пры наяўнасці агульных для беларускай і рускай моў слоў для абазначэння родавых паняццяў беларускае безэквівалентнае слова выступае як відавое (канкрэтызуе родавае найменне). Напрыклад, беларускае і рускае родавае слова арэх – орех у беларускай мове канкрэтызуецца безэквівалентным словам лузанец – “вылущившийся орех”. Агульнае для роднасных моў вугельчык – уголёк удакладняе больш канкрэтнае беларускае слова жарынка – ‘горячая зола’. Удакладненні такога тыпу адлюстраваны ў наступных беларускіх безэквівалентных словах: дыля – ‘толстая доска’, куфель – ‘бокал для пива’, зашмарга – ‘затяжная петля’, ганок – ‘небольшой плот’, кірпа – ‘курносый нос’, поплаў – ‘заливной луг’, імшара – ‘моховое болото’ [4; 54]. Значэнне безэквівалентнага слова можа ускладняцца элементам ацэначнасці. Яна ўзнікае пры называнні аб’ектаў, з’яў рэчаіснасці, якія з’яўляюцца істотнымі для грамадства, выклікаюць стэрэатыпныя ацэнкі. Так безэквівалентным словам нікчэмік, нядбалец, прадажнік, зломак, папіхач уласціва адмоўная ацэнка, а для слоў сумленне, руплівец, весялуха характэрна станоўчая ацэначнасць. Адной з прычын праяўлення лексічнай безэквівалентнасці, як адзначаюць даследчыкі,з’яўляеццаадметнасць словаўтварэння ў кожнай з моў. Напрыклад, у рускай мове адсутнічае мадэль утварэння дзеясловаў са значэннем працягласці або шматкратнасці дзеяння тыпу папапрасіць, папамучыцца. Значэнне беларускай прыстаўкі папа- ў рускай мове перадаецца апісальна: папахадзіць – ‘долго ходить’, папакрычаць – ‘кричать долго, неоднократно’. Прывядзём яшчэ прыклады самабытных спосабаў словаўтварэння у беларускай мове: са значэннем празмернага праяўлення прыкметы – замалы, зашырокі, застары, завялікі, зацесны; са значэннем занятку, рамяства – разьбярства, грабарства, камінарства, кавальства, гарбарства, бандарства, староства, каморніцтва; са значэннем станаўлення прыкметы – паскупець, пазванчэць, парухавець, пазласнець, паглыбець, палагаднець. Часам узор утварэння новых слоў аднолькава характэрны для абедзвюх моў, але адрозніваецца колькасна: напрыклад, у беларускай мове пераважаюць словы са значэннем ‘дачка таго, хто названы ўтваральнай асновай’ – леснікоўна, бандароўна, ткачоўна, дзякоўна, вайтоўна, у рускай мове – гэта толькі словы поповна, королевна, царевна. Аднаслоўных эквівалентаў да пералічаных беларускіх назваў у рускай мове няма [4; 54]. Як можна ўпэўніцца, безэквівалентная лексіка беларускай мовы – з’ява арыгінальная, цікавая, “у іх закладзены значныя камунікацыйныя і выяўленчыя магчымасці. Варта спрыяць таму, каб абсяг іх ужывання не звужаўся і беларуская мова не зведвала прыкрых страт” [54, с. 7]. 6.1.2. Лексіка паводле ступеніактыўнасці Лексіка – найбольш рухомая частка моўнай сістэмы, якая знаходзіцца ў пастаянным развіцці: з’яўляюцца словы для намінацыі новых прадметаў, рэалій, і наадварот, словы, якімі называліся з’явы, што не выкарыстоўваюцца грамадствам сёння, выйшлі з ужытку. Цэнтральная частка лексічнага складу мовы, яе ядро – словы актыўнай лексікі. Гэта словы, актуальныя для сучасных носьбітаў мовы: агульнаўжывальная лексіка, зразумелая ўсім моўцам і неабходная для паўсядзённых зносін незалежна ад іх заняткаў, прафесіі, месца пражывання, узросту, статусу (чалавек, галава, рукі, твар, дзіця, школа, хлеб, вада, працаваць, піць, есці, гаварыць, глядзець, вучыць, добры, дрэнны, светлы, разумны, блізка, далёка, позна, рана, тут, там, адзін, два, мільён, ты, сябе, свой, твой і інш.). Да актыўнай лексікі адносяцца не толькі агульнаўжывальныя словы, але і тэрміны (рэнтабельны, інфляцыя, віртуальны, ген, нанатрубка), кніжныя словы (удасканальвацца, галіна дзейнасці), эмацыянальна-экспрэсіўная лексіка (сонейка, разумнічка). На фоне актыўнай лексікі вылучаецца пасіўная, у склад якой уваходзяць словы, рэдка ўжывальныя ў паўсядзённых зносінах і не заўсёды зразумелыя носьбітам мовы. Яны ўжо перасталі быць неабходнымі ў працэсе зносін (устарэлыя словы) або, наадварот, параўнальна нядаўна з'явіліся і яшчэ не сталі звыклымі, актуальнымі, канчаткова не ўвайшлі ў агульнае ўжыванне (неалагізмы). Устарэлыя словы выйшлі з актыўнага ўжытку, але захаваліся ў пасіўнай лексіцы. Яны падзяляюцца на гістарызмы і архаізмы. Гістарызмы – словы, устарэлыя ў сувязі са знікненнем рэалій, якія яны абазначаюць: латы, лапці, гетман, баярын, магнат, жандар, стралец, мушкет, асьміна, камбед, нэп і інш. Гістарызмы не маюць сінонімаў у сучаснай мове, выкарыстоўваюцца ў мастацкіх творах для стварэння гістарычнага каларыту. Важна, што пераход раней ужывальных слоў у гістарызмы назіраецца ва ўсе перыяды гісторы мовы, асабліва інтэнсіўна – у гады перабудовы або змены грамадскіх адносінаў. Напрыклад, на сучасным этапе выйшлі з ужывання цэлыя пласты лексікі, якія абазначалі рэаліі савецкай рэчаіснасці: партком, сацспаборніцтва, агітбрыгада; стандартныя клішэ савецкага часу: ударнік камуністычнай працы, вялікія будоўлі камунізму, савецкі лад жыцця, маякі пяцігодкі і інш. Многія выразы з маўлення эпохі сацыялістычнага грамадства атрымліваюць адмоўную ацэначнасць, ужываюцца ў іранічных кантэкстах: светлая будучыня, шчаслівае дзяцінства, мудры правадыр і інш. Архаізмы – устарэлыя назвы сучасных прадметаў, з’яў, у складзе актыўнай лексікі ім адпавядаюць сінонімы: выя – шыя, персі – грудзі, ланіты – шчокі, дыярыуш – дзённік і інш. Вылучаюцца наступныя тыпы архаізмаў: - фанетычныя (змянілася гукавая форма слова): філёзаф – філосаф, кроніка – хроніка; - словаўтваральныя (з устарэлай марфемай): прасвета – асвета, дзейца – дзеяч, земляздрызг – землятрус; - марфалагічныя (з устарэлай граматычнай катэгорыяй): часопісь – часопіс, сацыялісты – сацыяліст; - лексічныя (устарэлі цалкам, усім словам): атрамант – чарніла, чало – лоб, кардон – граніца/мяжа, імбрычак – чайнік; - семантычныя (устарэла адно са значэнняў мнагазначнага слова): двор ‘царскі двор, прыдворныя’, дружына ‘князева войска’. У лік ўстарэлых трапляюць не толькі ўласнабеларускія словы, але і запазычаныя: ваяж – падарожжа, віват – няхай жыве, вакацыі – канікулы, бутэрброд – сэндвіч. Пасіўная і актыўная лексіка не з’яўляюцца застылымі сістэмамі, яны пастаянна развіваюцца і ўзаемадзейнічаюць паміж сабой: словы актыўнай лексікі пераходзяць у склад пасіўнай і наадварот. Напрыклад, у савецкі час у пасіўны слоўнік перайшлі словы гусар, дзяншчык, гімназія, губернія і г.д. Зараз многія з гэтых слоў вярнуліся ва ўжытак: - адміністратыўная лексіка: губернатар, дэпартамент, муніцыпальныя органы; - лексіка з галіны адукацыі: гімназія, ліцэй, кадэт; - назвы асоб паводле сацыяльнага статусу: прадпрымальнік, камерсант, акцыянер; - канфесійная лексіка: вера, грэх, запаведзь, споведзь, усяночная, літургія. Да пасіўнай лексікі адносяцца таксама неалагізмы – новыя словы або значэнні слоў, што з’явіліся ў пэўны перыяд часу. Размяжоўваюцца наступныя тыпы неалагізмаў: - лексічныя – новаствораныя сродкамі роднай мовы ці запазычаныя словы (вэб-дызайн, трафік, дыстрыб’ютар, біялагічны гадзіннік, відэафайл, айфон); - семантычныя – развіццё новага значэння ў слове (аўтамат – ‘тэлефон’, аўтаматчык – ‘спецыяліст па аўтаматыцы’; морж – ‘аматар зімовага купання’; профіль – ‘выгляд збоку’ → ‘мадэль, матэрыял’ (новы профіль з Германіі (пра вокны ПВХ). - індывідуальна-аўтарскія – адзінкавыя, як правіла, сустракаюцца толькі ў пэўных кантэкстах, дзе звычайна нясуць стылістычную нагрузку. Прызначэнне такіх неалагізмаў – застацца непаўторнымі, захаваць сваю свежасць. Напрыклад: Вершапраходцы крывіцкай мовы, іх шлях не ўсыпаны быў васількамі (Р. Барадулін). Растуць на радзіме маёй небасяжныя дрэвы (М. Танк). Існуюць неалагізмы, створаныя пісьменнікамі, якія ўвайшлі ў склад літаратурнай беларускай мовы: лганства, падлізнік (К. Крапіва), абязвечыць (К. Чорны), цемрыва (Я. Колас), адлюстраваць, ажыццяўленне, дабрабыт, мэтазгодны (У. Дубоўка).
|
||||||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-07-14; просмотров: 1930; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.138.134.163 (0.011 с.) |