Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Матэрыялы для лексічнага практыкума «Лексікаграфія»Содержание книги
Поиск на нашем сайте
П ытанні для самакантролю і падрыхтоўкі да заліку: 1. Што вывучае «Лексікаграфія»? 2. Чым абумоўлены падзел слоўнікаў на энцыклапедычныя і лінгвістычныя? 3. Які тып слоўніка з’яўляецца асноўным сярод лінгвістычных слоўнікаў? Чаму? 4. Ці ёсць сярод лінгвістычных слоўнікаў спецыялізаваныя? Якая спецыялізацыя характэрна для арфаграфічнага, дыялекталагічнага, тэрміналагічнага слоўнікаў? 5. У чым падабенства тэрміналагічнага слоўніка і слоўніка энцыклапедычнага характару? Заданні для самакантролю і індывідуальнай працы пад кантролем выкладчыка:
1. Дайце азначэнне: Энцыклапедычныя слоўнікі – гэта … 2. Назавіце тыпы амонімаў. Прывядзіце прыклады. 3.Запішыце сказы па варыянтах, дзе наступныя словы з’яўля- ліся б мнагазначнымі і амонімамі. Забег. Дысціпліна. Бор. Праспект. Запусціць. Пропуск. 4.Запішыце прыметнікі-сінонімы (па варыянтах), якія выра- жаюць: а) высокія маральныя якасці чалавека; б) адмоўныя рысы характару. 5. З дапамогай слоўнікаў растлумачце значэнне наступных слоў. Клыпаць, кульбака, лемантаваць, студзень, хвіля, жлукціць, кулуары, гарлач, лушчак, супоня, зыбка, цяпельца, дзік, краскі, ільнянішча, прысак, глюга, куфель, жыгучка, пярун, буслянка, крэмень, кубел, кухталь, аполак, прытомнасць. 6.Запішыце наступныя словы адпаведна сучасным арфаграфіч-ным правілам беларускай мовы. У цяжкіх выпадках звяртаўцеся да арфаграфічнага слоўніка Восемнадцатый, почтальон, мадьяр, бульон, инъекция, рытвина, расщепить, проездной, лодырь, начеку, ревматизм, инженер, фойе, бидон, георгин, тираж, попадья, проигрыватель, обомшелый, экстремистский, почерк, набережная, дремучий, дрожжи, сегодняшний, мягче. 7.Запішыце сказы, выбіраючы са слоў у дужках патрэбныя. 1. Салдаты выстраіліся на вячэрнюю (паверку, праверку). 2. У гады Вялікай Айчыннай вайны мой дзядуля (паступіў, уступіў) у армію. 3. Настойлівасць і працавітасць – важны (факт, фактар) дасягнення поспеху. 4. Такі (факт, фактар) не мог быць не заўважаным. 5. На (экскаватары, экскалатары) мы падняліся на другі паверх універмага «Беларусь». 6. Кожны год мы набываем (абаненты, абанементы) на цыкл канцэртаў. 7. (Адрасат, адрасант) адправіў карэспандэнцыю своечасова). 8. Пасля (кантакту, антракту, кантракту) у зале панавала ўрачыстая цішыня. 9. (Антракт, такт, кантакт, кантракт) спявачкі з залай узнікае адразу, з першага слова песні і мацнее з кожным (кантрактам, антрактам, тактам, кантактам). 8. Прачытайце сказы і вызначце прычыну двухсэнсаўнасці ў іх. Дапрацуйце сказы, каб пазбавіць іх гэтага недахопу, і запішыце іх. 1. Выглядаюць з-пад ялінкі маладзенькія лісічкі. 2. Высока ў небе ўздымаўся самотны журавель. 3. Цяпер ужо баец меў рацыю. 4. Прапанаваны тэрмін не зусім задавальняў вучонага. 5. Вось якія яны, рабочыя, усё здолеюць зрабіць – і плуг, і арфу. 6. Няўдалыя драбіны, да зімы яшчэ паслужаць, а за зіму трэба новыя справіць. 7. Як махне бугай хвастом – жабы млеюць пад кустом. 9. Да запазычаных слоў падбярыце беларускія адпаведнікі. Карозія, міграцыя, каталог, дысертацыя, ліміт, атаман, амплуа, ба- сейн, мемуары, вакуум, дыплом, іронія, рэстаўрацыя, прэфікс, флексія, мо- насемія, полісемія, парытэт, вернісаж, сентыментальны, апатыя, камуфляж, вердыкт, стацыянар, бард, інкрустацыя, абарыген, сімуляцыя. 10. Словы-тэрміны беларускай флоры размясціце ў алфавітным парадку і падбярыце да іх рускія адпаведнікі. Журавіны, брусніцы, суніцы, шыпшына, лілея, ажына, парэчкі, ясакар, бэз, вольха, папараць, святаяннік, чарот, каноплі, глог, бружмель, агрэст, ядловец, багавінне, пырнік, блёкат, язмін, вяргіня, аксаміткі, вярба, дзьмухавец, канюшына, трыпутнік, сланечнік, трыснёг. 11. Запішыце адпаведныя прыведзеным беларускамоўныя афі- цыйныя і гутарковыя імёны. Александр, Семён, Фёдор, Григорий, Матвей, Парфён, Евфимий, Иосиф, Афанасий, Тимофей, Иван, Леон, Филипп, Викентий, Даниил, Филимон, Николай, Прокофий, Моисей, Гавриил, Софрон, Ерофей. 12. Растлумачце значэнне наступных слоў і выразаў, што ўзніклі ў савецкі час. З асобнымі з іх (на выбар) складзіце сказы. Чырвоная кніга, судна на паветранай падушцы, вахтавы метад, бяз’ядзерная зона, НЛА, вытворчыя магутнасці, гандлёвы цэнтр, інтэрбачанне, міратворчая місія, усеагульная дыспансерызацыя насельніцтва, народная дыпламатыя, свабодная эканамічная зона, сродкі масавай інфармацыі (СМІ), НТР, робататэхніка, экалогія акаляючага асяроддзя, рацыяналізатарская прапанова, канверсія. 13. Ад наступных назоўнікаў утварыце назвы са значэннем «маладая істота». Зубр, вярблюд, малпа, вавёрка, пінгвін, ластаўка, вуж, чарапаха, слон, арол, мядзведзь, тыгр, алень, заяц, лось, леў, воўк, качка, кот, бусел, мыш, бабёр, журавель, трус. 14. Растлумачце значэнні новых слоў і словазлучэнняў, якія ўзніклі ў пачатку 90-х гадоў XX стагоддзя. Складзіце з імі сказы. АНБ, бартэрная здзелка, бомж, брокерскае месца, датацыя, дэпазітны сертыфікат, дэпартызацыя, кансэнсус, лібералізацыя цэн, наменклатура, прыватызацыя, прыхватызацыя, плюралізм, РБ, рэкет, рэферэндум, СНД, спонсар, таварная біржа, ценявая эканоміка, цэнавая палітыка, экстрасенс. 15. Дакажыце, што ніжэй прыведзеныя фразеалагізмы адлюст- роўваюць нацыянальную спецыфіку беларускай мовы. На кані і пад канём, вока не запарушыць, з голымі рукамі, на скрут галавы, кату па пяту, на горкі яблык, на скорую руку, следам за дзедам, як апошняе ў печ усыпаўшы, плячысты на жывот, хоць вяроўкі ві, касіць дугой, газеты чытаць, напрамілы бог, што сліна на язык прынясе, бібікі біць, чорна ў роце, біць у хамут, даць пытлю, брацца за гуж, тачыць лясы, на сабак брахаць, смаргонская палітыка, рукой пайсці, сабакам сена касіць, цыганскае сонца, чортава вока, хоць зубы выберы, як серада на пятніцу, конь божы, ад зямлі не адрос, ад яйка адліць.
5. Слоўнік паняццяў
Літаратура
1. Антанюк Л.А. Беларуская навуковая тэрміналогія. Мн., 1987. 2. Беларуская мова. Пад рэд. М.С. Яўневіча. Мн., 1991. 3. Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Мн., 1994. 4. Сучасная беларуская літаратурная мова: Лексікалогія. Фанетыка. Арфаграфія. Мн., 1993. 5. Сцяцко П.У., Гуліцкі М.Ф., Антанюк Л.А. Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў. Мн, 1994. 6. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5 т. Мн., 1977–1984. 7. Этнаграфія беларусаў. Мн., 1989. 8. Этымалагічны слоўнік беларускай мовы: У 4 т. Мн., 1978–1988. 9. Юрчанка Г.Ф. Сучасная народная лексіка. Мн., 1993–1998. Ч. 1–3. 10. Янкоўскі Ф.М. Беларуская мова. Выд. 3-е. Мн., 1978. 3.МОДУЛЬ «ФУНКЦЫЯНАВАННЕ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ВА ЎМОВАХ БІЛІНГВІЗМУ» Уводзіны Дапаможа сістэматызаваць і паглыбіць веды першакурснікаў па дадзенай тэме, засвоіць паняцці «білінгвізм», «моўная інтэрферэнцыя як вынік білінгвізму», «віды інтэрферэнцыі», «моўная норма». Гэтаму будуць спрыяць разнастайныя заданні і тэсты, якія, дарэчы, дапамогуць пазбавіць заняткі аднастайнасці і шаблону, нададуць ім творчы характар, тым самым садзейнічаючы свядомаму і трываламу засваенню норм беларускай літаратурнай мовы. Супастаўленне і аналіз розных моўных фактаў у беларускай і рускай мовах дасць магчымасць выкладчыку фарміраваць у студэнтаў навыкі і ўменні навуковага і творчага падыходу да вывучэння дысціпліны як неабходнага элемента ў іх далейшай працоўнай дзейнасці. Фактычны матэрыял заняткаў мае і немалаважнае выхаваўчае значэнне.
Схема блок-сістэмы модуля
2. Лекцыя «ФУНКЦЫЯНАВАННЕ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ВА 3. ЎМОВАХ БІЛІНГВІЗМУ»
ЗМЕСТ
1.Беларусы. Кароткі агляд развіцця нацыянальнай свядомасці. 2.Беларуская мова на пачатку XXI ст. 3.Некаторыя аспекты функцыянавання беларускай і рускай моў. НЕ НАДО
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-06-26; просмотров: 1016; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.141.45.90 (0.007 с.) |