Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Прынцыпы сучаснай беларускай арфаграфііСодержание книги
Поиск на нашем сайте
Правапіс сучаснай беларускай літаратурнай мовы грунтуецца на двух асноўных прынцыпах: фанетычным і марфалагічным (або фанематычным, марфематычным). Фанетычным прынцыпам прынята называць такі прынцып напісання слоў, які адпавядае нарматыўнаму літаратурнаму вымаўленню. Гэты прынцып адлюстроўвае пазіцыйныя чаргаванні фанем (фанема – адпаведная ёй літара). Графічнае адзінства марфемы пры гэтым не захоўваецца. На фанетычным прынцыпе грунтуюцца наступныя правілы. 1. Правапіс на месцы гукаў [ о ], [ э ] пасля цвёрдых і зацвярдзелых зычных у ненаціскных складах літары а (аканне): сок – сакавіты, сэрца – сардэчны, мова – маўленне, горны – гара, літаратура, бухгалтар, майстар, трыа, адажыа, сальфеджыа, Токіа, Ватэрлоа. 2.Правапіс на месцы е, ё пасля мяккіх зычных у першым складзе перад націскам літары я (яканне): мёд – мядовы, вёска – вясковы, зелень – зялёны, вечар – вячоркі, Аляксей, Ярмоленка, Бялград, яфрэйтар. дзяжурны, янот, дзявяты, дзясяты, сямнаццаць, васямнаццаць і вытворныя ад іх. 3.Правапіс: а) й пасля прыставак на галосны: зайсці, выйграць, выйсці; б) ы – пасля прыставак на зычны (за выключ. прыставак між-, звыш-, пан-, суб-, дэз-, транс-): узысці, сыграць, адыграцца. 4.Правапіс большасці спалучэнняў галосных у запазычаных словах: біёлаг – біялогія, патрыёт – патрыятычны, геніяльны, акіян, абітурыент, іон,фразеолаг – фразеалогія, маянэз, Ліён, Іакагама, Іашкар-Ала, Нью-Ёрк, Ёфе. 5.Правапіс галосных у складаных словах: Наваполацк, чарнавокі, даўгавечны, чарнабровы, Новалукомль, жывёлагадоўля, рознакаляровы, фондасховішча, вогнеўстойлівы, збожжаўборка, паліклініка, полісемія, шэравокі, рэдкалессе, землямер, землекарыстанне, кінастудыя, мотакрос, штогод, своеасаблівы, радыёзавод, часопіс; але: фатаграфія, матавоз, матацыкл – выключэнне. 6.Правапіспрыстаўных галосных і зычных:імгла, аржаны, гэты, гэй, вокны, воблакі, павук, Ларывон, ніводзін, Тадэвуш, але: ордэн, опера, унія, універсал; Орша, Уладзімір, Об, Ушачы; улада, учора, участак, унук – не пішацца прыстаўная в у словах іншамоўнага паходжання, уласных назвах, перад [ у ], які развіўся з [ в ]. 7. Правапіс ў (нескладовага): паехаў, настаўнік, аўдыторыя, ехалі ў двух аўтобусах, маўзалей, паўночна-ўсходні, жанчына-ўрач, газета «Звязда» ўдзельнічала ў конкурсе, ва ўніверсітэце, ва ўніверсаме, для ўніята; але траур. 8. Літара у (складовае) захоўваецца: а) у пачатку імён, прозвішчаў і геаграфічных назваў: на Ушаччыне, Дубоўка Уладзімір; б) у іншамоўных словах, якія заканчваюцца на –ум, -ус: кансіліум, страус; прэзідыум, радыус, соус, в) пад націскам незалежна ад месца: Брэсцкая унія, групоўка ультра, насілі унты, чулася уханне, аул, баул, аукаць, у выклічніках у (у, нягоднікі!), ух (ух ты!), уй (уй, які ты смешны!); г) у канцы іншамоўных слоў пасля галосных: фрау, Шоу, Ландау, ток-шоу, ноу-хау. 9.Правапіс прыставак на з, (с): раскінуць, збіць, рассыпаць, бяс-прыкладны, бездакорны, цераспалосіца, узлесак, скінуць, усклікнуць. 10. Напісанне адной літары с у словах расада, расаднік, расол, расольнік, ростань. 11. Напісанне некаторых спалучэнняў зычных у корані і на стыку кораня і суфікса: а) правапіс спалучэнняў зн, нц, рц, рн, сн, сл на месцы этымалагічных [ здн ], [ згн ], [ лнц ], [рдц ], [ рдн ], [ стн ], [ стл ]: позна, бразнуць, сонца, сэрца, міласэрны, бліснуць, абласны, паслаць, шчаслівы; тое ж у запазычаннях: кантрасны, кампосны, фарпосны; б) напісанне літары ц на месцы спалучэнняў каранёвых ц, т, ч, к і суфіксальнага с (у суфіксах -ск-, -ств -): студэнцкі, юнацкі, пухавіцкі, кра-вецкі; в) напісанне літары с на месцы спалучэнняў каранёвых ж, ш, ч, х і суфікса -ств-, а таксама каранёвага с і суфікса -ск-: прыгоства, хараство, мноства, птаства; адэскі, беларускі, палескі; г) напісанне падвойнага ч на месцы спалучэнняў цк, к і ч: Случчына, Беласточчына, але: Навагрудчына. 12. Напісаннелітары т на месцы спалучэння дт на канцы іншамоўных слоў: Брант, Шміт, Рэмбрант, Кранштат. 13. Правапіс д – дз, т – ц (дзеканне і цеканне): у садзе, на самалёце, абедзве, дзеці, людзі; тыгр, дыстанцыя, дэбют; дзюна, бардзюр, цюль, цюльпан, гвардзеец, вахцёр, манцёр, сульфідзін, гетэрадзін; Бацвіннік, Мацвей, Уладзіслаў; Ядвіга, Людміла, Скідаль, Хрысціна, Дэтройт, Дзюсельдорф (ва ўласных назвах дзеканне і цеканне перадаюцца згодна з вымаўленчымі нормамі і традыцыяй). 14. Правапіс падоўжаных зычных: суддзя, галлё, калоссе, збожжа, ноччу, зацішша, насенне, вільгаццю, палоззе. 15. Перадача на пісьме асіміляцыі свісцячых да шыпячых у словах пяшчота, шчасце, рошчына, ушчуваць, нішчымны, нішчымніца і вытворных ад іх. Марфалагічны (або фанематычны, марфематычны) прынцып заключаецца ў аднолькавай перадачы марфем слова незалежна ад іх вымаўлення: Нясвіж – нясвіжскі – у Нясвіжы. Паводле гэтага прынцыпу гукі ў слабых пазіцыях на пісьме перадаюцца тымі ж літарамі, што і ў моцных. Такім чынам захоўваецца графічнае адзінства марфемы. На марфалагічным прынцыпе грунтуюцца наступныя правілы. 1. Правапіс звонкіх – глухіх зычных: айсберг, більярд, дзядзька, касьба, просьба, моладзь, грыб, код, дарожка. 2. Напісанне прыставак і прыназоўнікаў на -б, -д, а таксама прыназоўнікаў на -з: адкінуць, абкапаць, надпісаць; перад сабою, над хатай, аб сценку, пад снегам, праз хвіліну, з суседам, без сумлення. 3. Правапіс шыпячых – свісцячых зычных: на рэчцы, мыешся, збіраешся, на дошцы, на сцежцы; зжаць, сшытак, бясшумна, прыезджы, адважся. 4. Правапіс цвёрдых – мяккіх зычных (не перадаецца на пісьме асіміляцыйная мяккасць [ з’, с’, дз’, ц’ ]): мядзведзь, дзверы, свята, спіць, мосцік, цвісці, змена, збіць, смех. 5. Правапіс д, т у спалучэнні з афрыкатамі ц, ч: на кладцы, у вопратцы, у хатцы, перакладчык, даследчык, пераплётчык, лётчык, матчын. 6. Правапіс каранёвых д, з перад суфіксамі -ск-, -ств: параходства, грамадства, гарадскі, французскі, каўказскі, сілезскі, завадскі. 7. У словах, утвораных ад асноў славянскага паходжання на к, спалучэнне к з суфіксальным с на пісьме перадаюцца як ц: гарняцкі, лясніцтва, казацкі, славацкі, беластоцкі. 8. У словах неславянскага паходжання на пісьме захоўваецца спалучэнне кс: арынокскі, цюркскі, узбекскі, таджыкскі, нью-ёркскі. 9. У прыметніках, утвораных ад геаграфічных назваў на ка, кі, зычны к (калі перад ім ёсць іншы зычны) у канцы слова перад суфіксам – ск - знікае: ямайскі (Ямайка), крупскі (Крупкі), церахоўскі (Церахоўка), але: касабланкскі. 10. Напісанне спалучэнняў -тс-, -цс-,-чс - у прыметніках, утвораных ад назоўнікаў з асновай на m, ц, ч: агенцтва, адвакацкі, парламенцкі, выдавецтва, кравецкі, па-спажывецку, па-купецку, ткацкі, грэцкі (арэх), скрыпацкі, баранавіцкі. 11. Калі ўтваральная аснова слова заканчваецца на ж, ш, х (у тым ліку і пры чаргаванні), а суфікс пачынаецца зычным с, то спалучэнні жс, шс у агульных назвах перадаюцца толькі адным с: множ - мноства, таварыш - таварыства, птах - птаства, а таксама княжыць - княства. У некаторых выпадках напісанне такіх слоў вызначаецца па слоўніку, чаргаванне адсутнічае: Буг - бугскі, шах - шахскі, казах - казахскі. 12. У прыметніках, утвораных ад уласных назваў і назваў народаў, спалучэнні жс, шс перадаюцца нязменна: Нясвіж - нясвіжскі, Прага - пражскі, Балхаш - балхашскі, латыш - латышскі. 13. Правапіс е ў прыназоўніку без і часціцы не: не змог, не быў, не прачытаў, без канца, без веры, без дажджу. 14. Правапіс літары і пасля прыставак між-, звыш-, пан-, суб-, контр-, дэз-, транс-, а таксама ў некаторых складаных словах: міжірыгацыйны, звышідэйны, звышінфляцыя, субінспектр, контрігра, трансіярданскі, медінстытуцкі, бортінжынер, але дэзынфармацыя, дэзынфекцыя, дэзынтэгратар, падынтэграваць, перадынфарктны, перадыспытны, абынтэлігенціцца. 15. Правапіс літары я ў словах (каранёвае я захоўваецца незалежна ад месца націску), правапіс якіх трэба запомніць, а таксама правапіс я ў суфіксах назоўнікаў -язь, -ядзь: ячмень, ясакар, тысяча, месяц, памяць, пояс; дробязь, роўнядзь, боязь. Беларуская арфаграфія рацыянальна спалучае ў сабе фанетычны і фанематычны прынцыпы. У сучасным беларускім правапісе сустракаюцца таксама традыцыйныя (гістарычныя) і дыферэнцыйныя напісанні. Традыцыйныя напісанні – гэта такія напісанні, якія захоўваюцца на аснове этымалогіі і традыцыі, хоць і не адпавядаюць сучасным нормам пісьма. Да традыцыйных напісанняў у сучаснай беларускай мове адносяцца: 1. Напісанне літары е ў першым складзе перад націскам: а) заўсёды захоўваецца е ў словах іншамоўнага паходжання: легенда, медаль, абеліск, метро, секунда, зеніт і інш. б) захоўваецца е ў першым складзе перад націскам пасля заднеязычных г, к, х: герой, кераміка, Херсон, Герасім. 2. Напісанне у (складовага) у пачатку ўласных назваў пасля галосных: Дубоўка Уладзімір, Далёкі Усход, Наталля Уладзіміраўна, рака Урал, каля Узды, за Уралам. 3. Напісанне вялікай літары ў дакументах, назвах найвышэйшых дзяржаўных пасад і міжнародных арганізацый: Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Таварыства Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца, Заява, Аўтабіяграфія. 4. Напісанне з вялікай літары новага вершаванага радка: Сляза на вейках закіпіць, Бяда прыломіць плечы, Запомні, покуль будзеш жыць, - Людзей работа лечыць (Л. Дайнека). 5. Напісанне зычных у словах: Вялікдзень, экзамен, вакзал, гекза- метр, штрэйкбрэхер, экземпляр і інш. Дыферэнцыйныя напісанні служаць: 1) для адрознення сугучных слоў або іх форм (у асноўным уласных і агульных назоўнікаў): лось і Лось (Еўдакія Лось – вядомая беларуская паэтэса), колас і Колас (Якуб Колас), танк і Танк (Максім Танк), гарадок і Гарадок (назва населенага пункта), бурак і Бурак (Я.І. Бурак – вядомы беларускі вучоны, даследчык роднай мовы); 2) для размежавання канчаткаў творнага склону аманімічных павод- ле гучання прозвішчаў і геаграфічных назваў: з Растовым (Івановым, Бары- савым, Петрыкавым) і пад Растовам (Іванавам, Барысавам, Петрыкавам); 3) для адрознення напісання прыстаўкі з-, с - у залежнасці ад значэння ў словах, утвораных ад дзеяслова ісці: сыходзіць (з дарогі), зыходзіць (з меркавання); 4) якстылістычны сродак вылучэння слоў з пэўнай сімволікай: Ісус Хрыстос, Божая Маці, Буда, Бог, Зеўс, Пярун (міфалагічныя і рэлігійныя індывідуальныя назвы); Баран, Жаба, Асёл, Баба-Яга, Дзед-Мароз, Ліса, Заяц (назвы дзеючых асоб у мастацкіх творах); Каляды, Вялікдзень, Блага- вешчанне, Дзяды, Радаўніца, Купалле, Масленіца (назвы традыцыйных святаў, пастоў) і інш.
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-06-26; просмотров: 3912; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.138.102.163 (0.009 с.) |