Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Заданні для самакантролю і індывідуальнай працы

Поиск

Пад кантролем выкладчыка

 

1. Запішыце сказы, у якіх бы слова зямля мела наступныя значэнні: 1) суша; 2) мацярык; 3) планета; 4) краіна; 5) радзіма; 6) грунт; 7) глеба; 8) поле (ніва); 9) месца жыцця і дзейнасці.

2. Выпішыце словазлучэнні, у якіх прыметнікі ўжыты ў пераносным значэнні. Да прыметнікаў падбярыце сінонімы.

Мяккі хлеб, мяккі голас, мяккі знак, мяккі характар; чыстая падлога, чыстае сэрца, чыстае сумленне, чыстая выпадковасць; яркае святло, яркія фарбы, яркі талент; цвёрдая воля, цвёрдыя веды, цвёрды позірк, цвёрдая глеба, цвёрды зычны, цвёрдае дрэва; белы пух, белая армія, белы свет; востры нож, востры зрок, востры пах, востры аловак, вострае слова, востры боль, востры смак;глыбокія канавы, глыбокія веды; воўчы след, воўчы апетыт; ружовыя кветкі, ружовыя мары; светлыя фарбы, светлыя надзеі, светлая будучыня; жалезны станок, жалезны характар, жалезныя нервы.

3. Спішыце сказы і вызначце тыпы амонімаў.

1) Ой, вы дзеці, мае дзеці, дзе ж мне шчасце сваё дзеці (Куп.). 2) Якія ў вас на тварах міны, які агонь душы пячэ, калі здымаеце вы міны, што ўчора ставілі яшчэ? (П.М.). 3) Кавалі зброю кавалі, каб іх каралі каралі (В). 4) І гэты край, дзе нарадзіўся, рос, дзе днее, вечарэе і світае, усё ад зор далёкіх і да рос – твая Радзіма, родная, святая (Р.Б.). 5) Стары казак ведаў многа казак. 6) Такая варта пахвалы не варта. 7) Белае пакрывала снегу пакрывала і палі, і лясы, і лугі. 8) Як брыльянты, гінуць росы на зялёнай сенажаці: сонца косы, нашы косы не даюць паўдня ім знаці (Куп.).

4. Запішыце сказы, дзе наступныя словы з’яўляліся б мнага- значнымі і амонімамі.

Справа, лячу, бор, пропуск, гардэроб.

5. Запішыце ў адпаведным парадку сінонімы, якія выражаюць: а) высокія маральныя якасці чалавека; б) яго працавітасць; в) разу- мовыя здольнасці; г) фізічныя якасці; д) знешнасць; е) адмоўныя ры- сы характару.

Абыякавы, адароны, адважны, адчайны, актыўны, акуратны, асцярожны, бескарыслівы, бесклапотны, безразважны, бессардэчны, бесталковы, бестурботны, бесчалавечны, бяздарны, бяздумны, бяздзейны, бязлітасны, бясстрашны, валявы, ветлівы, выдатны, высокі, высакародны, ганарысты, геніяльны, гнеўны, горды, грубы, гультаяваты, далікатны, дапытлівы, дасціпны, дзелавы, дзівосны, добры, дрэнны, дурны, дысцып- лінаваны, жорсткі, жудасны, запальчывы, звар’яцелы, здольны, злапа- мятны, злосны, ілжывы, каварны, кемлівы, клапатлівы, ласкавы, лёгка- думны, лянівы, марудны, моцны, мудры, мужны, мэтанакіраваны, надзвы- чайны, напорысты, разумны, несправядлівы, нястомны, павольны, пасіўны, помслівы, працавіты, працалюбівы, праўдзівы, прадпрымальны, прывабны, прыгожы, прынцыповы, прыстойны, разважлівы, разумны, растаропны, рашучы, рослы.

6. Прачытайце прыказкі. Назавіце антонімы і вызначце іх сінта- ксічную ролю ў сказе.

1) Чорнае белым не стане. 2) Дрэнны пачатак не к добраму канцу. 3) Конны пешаму не таварыш. 4) Лёгка раскідаць, ды цяжка збіраць. 5) Радзіма – матка, чужына – мачаха. 6) Згодаю двор збудуеш, а нязгодаю – гатовае разбурыш. 7) Работы многа, а толку мала. 8) Хто чужога не шануе, той свайго не мае. 9) Лёгка пасварыцца, цяжка памірыцца. 10) Добрае чуваць далёка, а дрэннае яшчэ далей. 11) Блізка відаць, ды далёка дыбаць. 12) Плётку ў вуха ўпусці, а ў другое выпусці. 13) Любіш узяць – любі і аддаць. 14) «Учора» не дагоніш, ад «заўтра» не ўцячэш.

7. Прачытайце пары слоў. Адкажыце, як яны называюцца, і пе- ракладзіце іх на рускую мову.

Абагуліць – абагульніць, балотны – балоцісты, буксаваць – буксіраваць, ганаровы – ганарысты, гарысты – горны, квадрат – квадрант, лабіяльны – лабіялізаваны, пісьмовы – пісьменны, рэальны – рэалістычны, чалавечы – чалавечны, эфектны – эфектыўны, давераны – даверлівы, дра- пежны – драпежніцкі, чулы – чуллівы, камандзіраваны – камандзіровачны, дыпламат – дыпламант, дыялект – дыялектызм, ліставы – лісцёвы, факт – фактар, экстэрн – экстэрнат, асабісты – асаблівы, адрасат – адрасант, запа- ведны – запаветны.

8. Вызначце, якія з паронімаў з’яўляюцца адушаўлёнымі назоў- нікамі.

Жняярка – жнейка, дэкаданс – дэкадэнт, сітаўка – сітніца, купаль- шчык – купальнік, яшчар – яшчур, аўчарня – аўчарка, пражэктар – пражэк- цёр, сляпак – сляпень, прэцэдэнт – прэтэндэнт, фабрыкат – фабрыкант, дактарат – дактарант.

9. Знайдзіце ў сказах моўныя хібы і выпраўце памылкі.

1. У гады вайны змагаліся ўсе савецкія людзі: старыя, юная моладзь і дзеці. 2. У Васіля былі няроўныя вочы. 3. Насоўвалася свята. 4. Апейка – выхадзец з народнай гушчы. 5. Агратэхніка іграе вялікае значэнне ў сельскай гаспадарцы. 6. У трылогіі «На ростанях» Якуб Колас паказаў вобраз Лабановіча, які пасля заканчэння настаўніцкай семінарыі прыехаў працаваць у палескую вёску.

10. Перакладзіце на беларускую мову выказванні пра слова. Якое значэнне надаецца слову? Ваша разуменне кожнага з выказван- няў?

I.Слово может стать живой водой, но может и обернуться сухим палым листом, пустой гремучей жестянкой, а то и ужалить гадюкой. И слово может стать чудом. Но ни впопыхах, ни холодными руками чуда не сотворишь и Синюю птицу не ухватишь (Н. Галь).

II.Слово – дело великое. Великое потому, что словом можно соединить людей, словом можно и разъединить их, словом можно служить вражде и ненависти. Берегись от такого слова, которое разъединяет людей (Л.Толстой).

III.Слово – одно из величайших орудий человека. Бессильное само по себе, оно становится могучим и неотразимым, сказанное умело, искренне и вовремя. Оно способно увлекать за собой самого говорящего и ослеплять его и окружающих своим блеском (А. Кони).

11. Перакладзіце тэкст з рускай мовы на беларускую. Выдзеліце тэрміны і параўнайце іх з адпаведнымі ў рускай. Вашы вывады і назі- ранні над вымаўленнем і правапісам.

Светомузыка – новый экспериментальный вид художественной деятельности, основанный на синтезе музыки и света. Писатели-фантасты до сих пор включают светомузыку в ряд неизменных атрибутов будущего. Но мы уже сегодня можем видеть воочию чудо явления искусства светящихся звуков, которое имеет свою интересную историю. Пионером светомузыки заслуженно признан великий русский композитор А.Н. Скрябин. В 1910 он написал симфоническую поэму «Прометей», в которой впервые в мировой музыкальной практике ввел световую партию с постоянно меняющимися пластическими образами, сочетаемыми с музыкой в разнообразных отношениях, включая и противопоставления звука и света (контрапункт). Этот прием синтеза был назван «слухозрительной полифонией», и современная практика подтверждает жизнеспособность скрябинских идей. Только такой подход позволяет перейти от промежуточного жанра «световых сопровождений» к оригинальным светомузыкальным произведениям, где и звуковая и световая партии создаются совместно, для воплощения единого и целостного художественного образа.

Следует указать, что «прометеевский» замысел Скрябина отнюдь не был изолированным явлением в художественной культуре. Рождение светомузыки подготавливалось всем предыдущим развитием музыки изобразительного искусства. Выдающиеся композиторы издавна пытались воплощать в музыке, казалось бы, недоступные для нее образы видимого мира. Подлинной «музыкальной живописью» являются многие произведе- ния Р. Вагнера, Н.А.Римского-Корсакова, К.Дебюсси, А.К.Лядова... (Энциклопедический словарь юного музыканта).

12. Напішыце сачыненне-мініяцюру «Непаразуменне», у якім ад- люструйце магчымую сітуацыю, калі размаўляюць людзі, карыста- ючыся міжмоўнымі амонімамі, якія ў роднасных мовах абазначаюць іншыя паняцці, часам супрацьлеглыя.

13. Як вы разумееце фразеалагізмы-характарыстыкі чалавека. Выкарыстоўваючы некаторыя з іх, напішыце мініяцюру-разважанне «Шануй свой гонар».

Ні два ні паўтара; вярзе грушы на вярбе; прыходзіць у свіныя галасы; кроў з малаком; мерае на свой капыл; дае волю рукам; з мухамі ў носе; іграе першую скрыпку; у яго сем пятніц на тыдні; ведае як пяць пальцаў; гаворыць пятае праз дзясятае; адчувае сябе на сёмым небе; нос павесіў; лынды б’е; лясы точыць; зорка першай велічыні; пуп зямлі; ні рыба ні мяса; пыльным мяшком стукнуты; з’еў сабаку; майстар на ўсе рукі; ходзіць кругам ды навокала; ведае ўсе хады і выхады; ходзіць на галаве; ходзіць на задніх лапах; не дае ходу; багаты душою; прэ на ражон; лістам сцелецца; ловіць варон; кату па пяту; сем пядзяў лоб; касы сажань плечы; хварэе на панскую хваробу; за розум узяўся; ні богу свечка ні чорту качарга; не лыкам шыты; не з таго месца рукі растуць; белая варона; божы конь; ні ў салдаты ні ў матросы, а падмазваць колёсы; пусці - павалюся, падымі - устану; як дзве кроплі вады; плячысты на жывот; у гарачай вадзе купаны; хоць вады напіся; вады не замуціць; птушка высокага палёту; салаўём разліваецца; сабакам сена косіць; са скуры вылузваецца; б’е ў хамут; аж у роце чорна; мухі не пакрыўдзіць; залатая галава; кісне ад смеху; на хвасце становіцца; у рожкі бярэцца; ні ў зуб нагой; без цара ў галаве; хоць кол на галаве чашы; ветрам падшыты; дзевяноста дзевяць на фронце, адзін на рамонце; тупы як валёнак; нячысты на руку; у сабакі вачэй пазычыўшы.

 

3.2. «Лексіка паводле паходжання і сферы ўжывання»

Пытанні для самакантролю і падрыхтоўкі да заліку:

1. Чаму для вызначэння слова як усходнеславянскага трэба ўлічваць не толькі прыметы гукавой агульнасці яго ў беларускай, рускай і ўкраін- скай мовах, але і значэнне?

2. Якія мовы трэба параўноўваць, каб высветліць, да якога пласта спрадвечнай беларускай лексікі належыць тое або іншае слова?

3. Да якога слоўніка трэба звярнуцца, каб вызначыць кваліфікацыю слова як агульнаславянскага або ўласнабеларускага?

4. Чым адрозніваюцца паняцці спрадвечна беларуская і ўласнабе- ларуская лексіка?

5. Як растлумачыць, што ў розныя перыяды развіцця мовы працэнт запазычаных слоў розны?

6. З якіх моў магчыма прамое запазычванне ў беларускую мову, з якіх – непрамое?

7. У чым заключаецца працэс засваення запазычанай лексікі?

8. Ці можа дыялектызм стаць агульнаўжывальным словам?

9. Што ўваходзіць у паняцце «спецыяльная лексіка»?

10. Чаму жарганізмы не могуць паўнаякасна ўдзельнічаць у моўных зносінах?

11. Якія групы лексікі абмежаванага ўжывання могуць стаць выяўленчым сродкам у мастацкіх творах?



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-06-26; просмотров: 968; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.191.171.43 (0.011 с.)