Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Стылістычная дыферэнцыяцыя лексікіСодержание книги
Поиск на нашем сайте
У межах функцыянальных стыляў выяўляюцца істотныя асаблівасці адбору і арганізацыі моўных сродкаў, у тым ліку і лексічных. Прыёмы і формы моўнага выражэння, спосабы адбору і спалучэння лексічных адзінак прадвызначаюцца перш за ўсё камунікатыўнай мэтазгоднасцю, якая патрабуе таго, каб з сістэмы выяўленчых сродкаў мовы адбіраліся толькі такія адзінкі, якія найлепшым чынам могуць задаволіць моўныя зносіны людзей у той ці іншай сферы дзейнасці – сацыяльна-эканамічнай, грамадска-палітычнай, навуковай і культурнай. Значыць, моўныя адзінкі, што нязменна выкарыстоўваюцца ў адпаведным функцыянальным стылі мовы, набываюць своеасаблівую стылістычную афарбоўку. Стылістычнай афарбоўкай лічыцца такая ўласцівасць слова, якая абумоўлена тыповай для яго сферай функцыянавання, пэўным чынам характарызуе адпаведную функцыянальную разнавіднасць мовы, а праз яе – сферу і ўдзельнікаў моўных зносін. Таму калі мы характарызуем слова ў адносінах яго стылістычнага выкарыстання, то пры гэтым маем на ўвазе перш за ўсё той функцыянальны стыль, у якім дадзенае слова рэгулярна выкарыстоўваецца. Паколькі беларуская літаратурная мова выкарыстоўваецца як сродак пісьмовых і вусных зносін людзей, у яе сістэме склаліся адпаведна пісьмова-кніжныя і вусна-размоўныя стылі, або разнавіднасці мовы. Да пісьмова-кніжных адносяцца: навуковы стыль (мова разнастай- ных навуковых і навукова-папулярных прац па розных галінах ведаў), публіцыстычны стыль (мова газетных і часопісных матэрыялаў, публічных выступленняў – зваротаў, заклікаў, пракламацый, рэпартажаў, інфармацый, інтэрв’ю, нарысаў, фельетонаў, памфлетаў), афіцыйна-дзелавы стыль (мова кодэксаў, статутаў, інструкцый, загадаў, актаў, дагавораў), мастацкі стыль (мова мастацкіх твораў розных жанраў). Вусна-размоўнымі з’яўляюцца: гутарковы стыль (мова, характэрная для непасрэдных, неафіцыйных асабістых зносін паміж людзьмі ў вытвор- чай, грамадска-палітычнай, вучэбнай, навуковай, культурнай, спартыўнай і іншых сферах дзейнасці), размоўна-бытавы стыль (мова, характэрная для пазаслужбовых, паўсядзённа-бытавых зносін паміж людзьмі ў бытавой і сямейнай сферах). Для пісьмова-кніжных стыляў з’яўляюцца тыповымі, напрыклад, сло-вы вектар, дыферэнцыяцыя, кадыфікацыя, малекула; яны надаюць мове стылістычнае адценне кніжнасці; стылю для вусна-размоўнага – словы бліны, верхавод, зацірка, балабоніць, буркалы, морда;гэтыя словы надаюць мове стылістычнае адценне гутарковасці, размоўнасці. Словы ж высокі, гаварыць, зямля, дом, хутка ў аднолькавай меры выкарыстоўваюцца ў пісьмова-кніжных і вусна-размоўных стылях, таму яны не надаюць мове якога-небудзь стылістычнага адцення. Такім чынам, калі разглядаць лексіку беларускай мовы паводле стылістычнай афарбоўкі, то ў яе складзе неабходна вылучыць наступныя разрады слоў: стылістычна нейтральную, кніжную, вусна-размоўную лексіку. Да стылістычна нейтральнай (інакш – міжстылёвай) лексікі аяцца словы, якія ўжываюццдноса ў розных стылях мовы і не маюць ніякай стылістычнай афарбоўкі. Стылістычна нейтральная лексіка выка- рыстоўваецца ва ўсіх сферах моўных зносін людзей, таму ў яе склад уваходзяць словы, якія абазначаюць прадметы, якасці, дзеянні, вядомыя ўсім носьбітам мовы. Гэтыя словы з’яўляюцца агульнавядомымі назвамі з’яў прыроды (вада, вецер, іней, снег),раслін (асака, вішня, жыта, ліпа), жывёл (воўк, конь, сабака),паняццяў роднасці і сваяцтва (бацька, дачка, удава),пабудоў (дом, палац, хата),колераў і прымет (белы, зялёны, кароткі, цёплы),дзеянняў, працэсаў, станаў (бегаць, вязаць, гаварыць, спаць) і інш. Да стылістычна нейтральных адносяцца таксама лічэбнікі (два, пятнаццаць, сто),займеннікі (гэты, наш, такі, яна),прыназоўнікі (ад, без, над),злучнікі (але, каб, і), часціцы (бы, нават, небудзь). Стылістычна нейтральныя словы складаюць большую частку лексікі беларускай мовы і з’яўляюцца лексічнай асновай усіх стыляў. Да разраду кніжнай лексікі адносяцца словы, якія выкарыс- тоўваюцца пераважна ў пісьмовай мове. Асноўнымі сферамі яе функ- цыянавання з’яўляюцца навукова-тэхнічная, грамадска-палітычная і гра- мадска-культурная дзейнасць, справаводства і літаратурна-мастацкая твор- часць, а найбольш тыповымі стылямі – навуковы, публіцыстычны, афі- цыйна-дзелавы і мастацкі. Таму ў складзе кніжнай лексікі адрозніваюцца наступныя функцыянальна-стылістычныя пласты: тэрміналагічная, публі- цыстычная, афіцыйна-дзелавая і паэтычная лексіка. Да тэрміналагічнай лексікі адносяцца словы, што выражаюць паняцці розных галін навукі і тэхнікі і аб’ядноўваюцца ў мове пад агульнай назвай «тэрміны», напрыклад: алегорыя, анафара, дзейнік, займеннік, косінус, лагарыфм, барый, фларыд, акорд, мелодыя і інш. У адпаведнасці з існуючымі сферамі функцыянавання ў складзе тэрміналагічнай лексікі вылучаюцца наступныя разрады: грамадска-палітычная, грамадска-куль- турная, навуковая і тэхнічная тэрміналогія. Да грамадска - палітычнай тэрміналогіі адносяцца: 1) тэрміны, якія выкарыстоўваюцца ў сферы грамадска-палітычнай дзейнасці: актыў, выбары, дэпутат, савет,камісія; 2) тэрміны розных грамадскіх навук: а) гісторыі: адраджэнне, рэфармацыя; б) філасофіі: абстракцыя, алагізм, дуалізм, эмпірызм; в) палітычнай эканоміі: вартасць, даход, сродкі абарачэння; г) логікі: дэдукцыя, суджэнне, абстрактнае разважанне і інш. грамадска- Да культурнай тэрміналогіі адносяцца словы, што функцыянуюць у сферы культуры: а) музыкі: акорд, арыя, гукарад; б) тэатральнага мастацтва: авансцэна, дэкарацыя, трупа; в) кінамастацтва: гукааператар, сцэнарый;г) выяўленчага мастацтва: жывапіс, нацюрморт, пейзажыст;д) архітэктуры: арка, барока, готыка іінш. Асаблівасцю грамадска-палітычнай і грамадска-культурнай тэрмі- налогіі з’яўляецца тое, што ім не ўласціва вузка абмежаваная сфера выкарыстання, стылістычная замкнутасць. Удзел шырокіх народных мас у грамадска-палітычным і культурным жыцці краіны садзейнічае, з аднаго боку, пранікненню грамадска-палітычнай і грамадска-культурнай тэрмі- налогіі ў вусную мову, а з другога, – развіццю грамадска-палітычнага зместу ў звычайных агульнавядомых словах. У выніку гэтага паміж грамадска-палітычнай, грамадска-культурнай і стылістычна нейтральнай лексікай няма строгага размежавання. У склад навуковай тэрміналогіі ўваходзяць тэрміны розных галін навукі: геаграфіі, геалогіі, мінералогіі, батанікі, заалогіі, біялогіі, фізіялогіі, астраноміі, хіміі, фізікі, матэматыкі, літаратуразнаўства, мовазнаўства і г.д., напрыклад: аазіс, мерыдыян, апоўзень, кайназой, базальт, гагарыніт; завязь, тычынка; амёба, вусень; бластэма, ген; аорта, нерв; апагей, пратуберанец; аксід, гідроліз; анод, ом; біном, вектар; балада, верш; інфінітыў, суфікс. Да тэхнічнай тэрміналогіі адносяцца тэрміны, што функцыянуюць у розных вытворча-тэхнічных сферах: машынабудаванні, электратэхніцы, гідратэхніцы, радыётэхніцы, металургіі, горнай справе і г.д., напрыклад: генератар, камера згарання; высакавольтны, камутатар; гідрометр, дамба; дэтэктар, радыёзонд; вагранка, домна; бур, забой, уруб. Навуковая і тэхнічная тэрміналогія выкарыстоўваецца пераважна тымі, хто працуе ў адпаведнай галіне навукі ці вытворчасці. Яна менш вядома іншым носьбітам мовы, таму больш выразна, чым грамадска-палітычная і грамадска-культурная, размяжоўваецца са стылістычна нейтральнай лексікай. Аднак паміж асобнымі пластамі навуковай і тэхнічнай тэрміналогіі не існуе строга акрэсленай мяжы, таму ў некаторых галінах навукі і тэхнікі нярэдка функцыянуюць адны і тыя ж тэрміны, напрыклад: асіміляцыя – у біялогіі, мовазнаўстве, гісторыі, геалогіі; дыферэнцыял – у матэматыцы, машынабудаванні; дыяфрагма – у фізіцы, гідратэхніцы, анатоміі; марфалогія – у мовазнаўстве, заалогіі, батаніцы і да т.п. Сустракаюцца і такія тэрміны ў сучаснай беларускай мове, што шырока ўжываюцца ва ўсіх галінах навуковых ведаў, напрыклад: аб’ект, абстракцыя, аналіз, аналогія, аргумент, варыянт, гіпотэза, дыферэн- цыяцыя, класіфікацыя, эксперымент і інш. Падобныя тэрміны прынята называць агульнанавуковымі, таму што іх выкарыстанне не абмежавана якой-небудзь адной ці некалькімі галінамі навуковай дзейнасці. Асноўнай прыметай слоў публіцыстычнай лексікі з’яўляецца высокая частотнасць іх выкарыстання на старонках газет і часопісаў, дзе яны набываюць адметную функцыянальна-стылістычную афарбоўку. Звычайна да публіцыстычнай лексікі адносяцца: 1) так званыя газетызмы – словы і спалучэнні слоў, што характа- рызуюцца высокай частотнасцю выкарыстання на старонках газет і часопісаў і ўспрымаюцца носьбітамі мовы як спецыфічныя для газетнай мовы, напрыклад: аглядальнік, допіс, інтэр’ю, каментарый, блакітнае паліва, зялёны канвеер, перадавікі вытворчасці, рабочая дынастыя іінш.; 2) словы і словазлучэнні, якія ўжываюцца не ў прамым, а ў пера- носным значэнні і ў выніку частага выкарыстання на старонках газет і часопісаў набываюць функцыянальна-стылістычную афарбоўку, характэр- ную для публіцыстычнага стылю, напрыклад: вахта (ураджаю), мікра- клімат (калектыву) і інш.; 3) асобныя словы грамадска-палітычнага зместу, якія вельмі часта выкарыстоўваюцца ў розных жанрах публіцыстычнай літаратуры і набы- ваюць своеасаблівую афарбоўку публіцыстычнасці, напрыклад: айчына, брацтва, патрыёт, генацыд, роўнасць, свабода і інш. Да афіцыйна - дзелавой(справавой) лексікі адносяцца словы і ўстойлівыя спалучэнні слоў, тыповыя для дзелавых папер і афіцыйных дакументаў. Гэта: 1) назвы асоб па іх ролі ў афіцыйна-дзелавых адносінах паміж людзьмі: ісцец, сведка, спажывец, субпадпарадчык, укладчык; 2) назвы дзелавых папер і афіцыйных дакументаў: акт, загад, заява, інструкцыя, іск, пастанова, пашпарт, пратакол, рэзалюцыя; 3) так званыя канцылярызмы, г.зн. словы і спалучэнні слоў, якія з’яўляюцца традыцыйнымі для дзелавых папер і механічна паўтараюцца як своеааблівыя моўныя штампы, клішэ, напрыклад: вышэйадзначаны, ніжэйпадпісаны, парадак дня, пастанавілі, слухалі, справаздача. Афіцыйна-дзелавая лексіка характарызуецца вялікай колькасцю стандартных моўных адзінак і адсутнасцю слоў з эмацыянальна-экспрэ- сіўнымі адценнямі значэння. Ёй уласціва адценне афіцыйнасці, «сухасці» і выразная арыентацыя на адпаведную сферу моўных зносін. Надзвычай складаным з’яўляецца пытанне аб вылучэнні літара- турна - мастацкай лексікі. У творах сучаснай мастацкай літаратуры, разнастайнай у жанравых і тэматычных адносінах, выкарыстоўваюцца сло- вы розных разрадаў, і вызначыць сярод іх такія, што маюць своеасаблівую літаратурна-мастацкую афарбоўку, вельмі цяжка. Звычайна вылучаецца дзве групы слоў: 1) кніжна-паэтычная лексіка (інакш – паэтызмы), якой уласціва сты- лістычнае адценне ўрачыстасці, узнёсласці або мяккасці, лірычнасці і якая ўжываецца пераважна ў паэтычных творах, напрыклад: арала, веснавей, зараніца, ліра, муза, агняцветны, ратны, ясназоры; 2) народна-паэтычная лексіка, што ўжываецца, як правіла, у вусна-паэтычнай творчасці, але сустракаецца і ў мове сучаснай мастацкай літаратуры, напрыклад: галованька, дзеванька, зараначка, крынічанька. Асаблівасцю вусна-размоўнай лексікі з’яўляецца тое, што яна абслугоўвае сферу вусных моўных зносін, якія ажыццяўляюцца ў гутарковым і размоўна-бытавым стылях. Таму названы пласт слоў характарызуецца стылістычным адценнем гутарковасці ці размоўнасці. З боку лексікі гутарковы стыль характарызуецца шырокімі магчымасцямі выкарыстання любога слова беларускай мовы і не мае якіх-небудзь выразных, толькі яму ўласцівых лексічных сродкаў. Значыць, паведамленне на адну і тую ж тэму вуснае ад пісьмовага адрозніваецца не складам лексікі, а канцэнтрацыяй, частотнасцю тых ці іншых лексічных адзінак, што і надае мове адценне гутарковасці. Гэта адценне ствараецца ў выніку шырокага ўжывання: 1) незнамянальных слоў тыпу вось, ну, значыць, ведаеш, разумееш, гэта самае, так сказаць; 2) своеасаблівых спалучэнняў прыметнікаў і прыслоўяў з назоўнікамі і дзеясловамі, у складзе якіх прыметнікі і прыслоўі набываюць «гутарковае» эмацыянальнае адценне, напрыклад: здаровы камень, сімпатычны касцюм, страшэнна падабаецца і інш. Да слоў, якія маюць стылістычнае адценне гутарковасці, адносяцца: 1) назвы тыпу вячорка, газіроўка, электрычка, сталоўка; 2) асобныя субстантываваныя назвы, што з’явіліся ў выніку выдзялення прыметніка з адпаведных словазлучэнняў, са значэннем асобы: вясковыя, гарадскія, мінскія, універсітэцкія; 3) усечаныя назвы тыпу дыплом, дэтэктыў, транзістар, утвораныя ад састаўных назваў дыпломная работа, дэтэктыўны раман (фільм), транзістарны прыёмнік шляхам усячэння прыметнікаў. Да размоўна - бытавой лексікі адносяцца словы, якія выкарыстоўваюцца ў пазаслужбовых, паўсядзённа-бытавых зносінах паміж людзьмі, галоўным чынам у бытавой і сямейнай сферах, і характарызуюцца стылістычным адценнем размоўнасці. У склад гэтай лексікі ўваходзяць: 1) словы, якія абазначаюць розныя прадметы быту, напрыклад: апалонік, бліны, ватоўка, дзежка, запечак, зацірка, скварка. Асаблівасць гэтых слоў у тым, што яны не маюць эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкі і збліжаюцца са стылістычна нейтральнымі словамі; 2) словы са значэннем адмоўных якасцей і паводзін чалавека: а) з эмацыянальна-экспрэсіўным адценнем неадабрэння: беларучка, верціхво- стка, ветрагон, гаварыльня, галаштаннік, дзяляга; б) зневажальнасці: брында, валацуга, гультай, лайдак; в) пагардлівасці: боўдзіла, брахун, душа- губ, дылда, жмінда, зануда, куркуль; 3) лаянкавыя словы з адценнем грубасці, напрыклад: асталоп, бал- ван, дурыла, ёлуп, зараза, ідыёт; 4) вульгарныя словы, якія вызначаюцца зніжанай да непрыстойнасці характарыстыкай людзей, з’яў і дзеянняў, напрыклад: смаркач, зяпа, пыса, апруцянець, жэрці, загнуцца, здохнуць. Лаянкавыя і вульгарныя словы знаходзяцца на перыферыі лексічнага складу беларускай мовы, па-за межамі літаратурнай мовы, таму іх выкарыстанне сведчыць пра нізкую моўную культуру. У мове мастацкай і публіцыстычнай літаратуры яны сустракаюцца толькі ў дыялогах, галоўным чынам пры паказе адмоўных персанажаў, іх паводзін і ўчынкаў. У залежнасці ад стылістычнай афарбоўкі лексіка беларускай мовы падзяляецца на тры разрады: стылістычна нейтральную (лексіка з нулявой стылістычнай афарбоўкай), кніжную (лексіка, што надае мове стыліс- тычныя адценні строгай дакладнасці, «сухасці», узнёсласці, паэтычнасці) і вусна-размоўную (лексіка, якая характарызуецца стылістычнымі адцен- нямі гутарковасці ці размоўнасці). 3 гэтага вынікае, што лексіка-стыліс- тычная парадыгма складаецца з трох пазіцый: кніжнага слова – стыліс- тычна нейтральнага слова – вусна-размоўнага слова, напрыклад: лік (кніж., уст., высок.) – твар (нейтр.) – морда (разм., груб.), пыса (вульгар., груб.), мурло (вульгар., груб.). Лексіка-стылістычныя парадыгмы бываюць: а) поўнымі, калі склада- юцца з трох асноўных пазіцый, напрыклад: спачыць (кніж., высок.) – памерці (нейтр.) – адубець, загнуцца, здохнуць (разм., груб.); б) няпоўнымі, калі складаюцца з дзвюх пазіцый (рэдка –з кніжнага і стылістычна нейтральнага ці кніжнага і вусна-размоўнага слоў, даволі часта – са стылістычна нейтральнага і вусна-размоўнага слоў): доблесны (кніж., высок.) – адважны, смелы (нейтр.); ланіты (кніж., паэт.) – шчокі (нейтр.); адказаць (нейтр.) – адрэзаць (разм.); есці (нейтр.) – падсілкоўвацца, падмацоўвацца (разм.), жэрці (разм., груб.). Пры гэтым асобныя пазіцыі лексіка-стылістычнай парадыгмы могуць быць прадстаўлены адным словам або некалькімі, у адпаведнасці з чым гэтыя пазіцыі называюцца аднакампанентнымі ці шматкампанентнымі. Лексіка-стылістычная парадыгма адлюстроўвае адрозненні паміж словамі па іх стылістычнай афарбоўцы. Разам з тым яе кампанентам уласцівы, як правіла, розныя эмацыянальна-экспрэсіўныя адценні значэння, таму што многія кніжныя і большасць вусна-размоўных слоў адрозніваюцца ад стылістычна нейтральных, з аднаго боку, эмацыянальна-экспрэсіўнымі адценнямі ўзнёсласці, паэтычнасці, лірызму, а з другога,– пагардлівасці, зневажальнасці, грубасці, іроніі. 7,8Прафесийная лексика.Адрозненне тэрминалагичнай и прафесийнай лексики 2.3. ПРАФЕСІЙНАЯ і ТЭРМІНАЛАГІЧНАЯ ЛЕКСІКА
Хуткасны прагрэс навукі і тэхнікі прыводзіць да ўзнікнення новых аб’ектаў, паняццяў, з’яў, што непасрэдным чынам знаходзіць сваё адлюстраванне ва ўзбагачэнні спецыяльнай лексікі новымі лексічнымі адзінкамі. Да спецыяльнай лексікі адносяць наменклатуру, прафесіяналізмы і тэрміны. Сукупнасць тэрмінаў пэўнай навукі або прафесіі называецца тэрміналогіяй, або тэрмінасістэмай. Кожная галіна навукі, тэхнікі, культуры мае сваю тэрмінасістэму. Напрыклад, існуе тэрміналогія лінгвістычная, эканамічная, медыка-біялагічная, прамыслова-гандлёвая, фізіка-матэматычная і інш. Такім чынам, для кожнай навукі існуе менавіта свой штучна створаны набор лексічных адзінак, выкарыстанне якога абмежавана той ці іншай галіной. Акрамя таго, тэрміналогіяй яшчэ называюць сукупнасць усіх тэрмінаў пэўнай мовы. Наяўнасць Спецыфічныя рысы тэрмінаў(асабливасци тэрминау) 1. дэфініцыі (азначэння), г.зн., што сутнасць тэрміна павінна быць вызначана, а не растлумачана, як значэнне звычайнага слова. 2. Стылістычная нейтральнасць. 3. Адсутнасць экспрэсіі. Нават тэрміны, якія ўзнікаюць на аснове вобразнага пераасэнсавання паняцця, губляюць экспрэсіўна-эмацыяналь- ную афарбоўку: рукаў (ракі), падол (гары), нос (мыс), калена, гняздо (металург.) і пад. 4. Адназначнасць, г.зн. кожны тэрмін павінен абазначаць толькі адно паняцце. Аднак гэта патрабаванне да тэрмінаў не заўсёды вытрымліваецца, і мнагазначнасць знаходзіць пашырэнне ў тэрміналогіі (напрыклад, словаўтварэнне – працэс утварэння новых слоў і «раздзел мовазнаўства, які вывучае марфемную структуру і спосабы ўтварэння слоў», абзац – адступленне ўправа ў пачатку радка і частка тэксту паміж такімі адступ- леннямі). 5. Сістэмнасць, г.зн., што кожны тэрмін з’яўляецца адзінкай пэўнай тэрміналагічнай сістэмы. Па-за межамі тэрміналагічнай сістэмы адбываецца дэтэрміналагізацыя тэрміна (страта тэрмінам спецыяльнага значэння): рэакцыя як хімічны тэрмін і дзеянне, амплітуда, раман і пад. Напрыклад, адназначнасць тэрмінаў падкрэсліваецца менавіта праз іх прыналежнасць адпаведнай тэрміналагічнай сістэме. Параўнайце: слова эліпс у мовазнаўстве – пропуск у маўленні слоў ці словазлучэнняў, зразумелых з кантэксту, а эліпс у матэматыцы – разамкнёная крывая, якая мае такую ўласцівасць, што сума адлегласцей кожнай яе кропкі ад дзвюх дадзеных кропак застаецца пастаяннай. У межах пэўнай тэрмінасістэмы тэрміны могуць уступаць у сінанімічныя адносіны, а таксама мець лексічныя дублеты або варыянты. Узнікненне тэрмінаў-варыянтаў і тэрмінаў-сінонімаў у беларускай мове тлумачыцца нераспрацаванасцю многіх тэрмінасістэм, абмежаванасцю ўжыванння беларускамоўных тэрмінаў і стыхійнасцю моўных кантактаў выніку можна выд. У зеліць некалькі груп такіх тэрмінаў-сінонімаў: два іншамоўныя тэрміны: гавань – порт, відэатэрмінал – дысплей, кадзіраванне – шыфраванне, камкордар – відэакамера і інш.; іншамоўны і ўласны тэрмін: квазістатычны працэс – раўнавагавы працэс, імпульс – колькасць руху, полісемія – мнагазначнасць і інш.; У тэрміналагічных сістэмах тэрміны могуць абазначаць супрацьлег- лыя паняцці, што дазваляе вылучыць тэрміны-антонімы. Сустракаюцца тэрміны-антонімы практычна ў кожнай галіне навуковай дзейнасці і паводле спосабу ўтварэння падзяляюцца на лексічныя (розныя лексемы з супрацьлеглым значэннем): актыў– пасіў, бедная руда – багатая руда, дэ-юрэ – дэ-факта, лізіс – крызіс і інш.; словаўтваральныя (з антанімічнымі часткамі слоў – запазычанымі ці ўласнабеларускімі асновамі і прэфіксамі): баланс – дэбаланс, гіпертанія – гіпатанія, увод – вывад, гашаная вапна – нягашаная вапна і інш. мы Тэрміны-амонічасцей за ўсе адносяцца да розных тэрміналагіч- ных сістэм (іх называюць міжнавуковымі амонімамі). Так, слова марфало- гія вядома некалькім тэрміналагічным сістэмам. Напрыклад, у мовазнаў- стве – гэта раздзел граматыкі, які вывучае формы слова, у анатоміі – навука аб форме і будове чалавека і жывёл, у батаніцы – навука, якая вывучае будову і формаўтварэнне раслін і пад.. Паводле ўжывання тэрміналагічная лексіка падзяляецца на агульна- ўжывальную, якая ўваходзіць у лексіку агульналітаратурнай мовы, і вузка- спецыяльную, вядомую толькі спецыялістам пэўнай галіны ведаў. Агуль- назразумелыя, шырокаўжывальныя тэрміны дамінуюць у мове спецыяліс- таў «шырокага профілю», занятых у сферы спорту, музыкі, выяўленчага мастацтва і пад., таму сэнс іх вядомы і неспецыялісту: электрон, атам, кісларод, жанр, арыя, аэробіка. У асяроддзі т.зв. спецыялістаў «вузкага профілю» (дакладныя навукі, асобныя галіны мовазнаўства, эканоміка, права і інш.) пераважаюць вузкаспецыяльныя тэрміны (элятыў, семіётыка, інтэрфейс, інварыянт, субморф, валіза і інш.). Распаўсюджванне навуковых і тэхнічных ведаў сярод людзей вядзе да таго, што некаторыя вузкаспецыяльныя тэрміны паступова становяцца агульназразумелымі і пераходзяць у агульнаўжывальную лексіку. Узаемадзеянне тэрмінаў і агульнаўжывальнай лексікі адбываецца ў выглядзе двух працэсаў: тэрміналагізацыі (напрыклад, жытнёвае поле – магнітнае поле, ільняны пояс – экватарыяльны пояс) і дэтэрміналагізацыі, калі тэрмін пачынае ўжывацца па-за межамі вузкай спецыяльнасці і набывае агульналітаратурны статус. Напрыклад, слова рэйтынг спачатку ўжывалася як спартыўны тэрмін, зараз шырока выкарыстоўваецца ў агульнанароднай мове. Ад агульнаўжывальных тэрмінаў трэба адрозніваць словы агульна- навуковага выкарыстання з адцягненым, абстрактным значэннем, напрык- лад, назоўнікі тыпу аперацыя, гіпотэза, мадэль, працэс, праблема, дослед, праграма, функцыя і інш., а таксама дзеясловы тыпу існаваць, характары- заваць, прадугледжваць, абгрунтоўваць, даказваць, вызначаць, функцыяна- ваць і інш., якія выкарыстоўваюцца для азначэння паняццяў, сцвярджэння думкі, актывізацыі мыслення, пабуджэння да дзеяння і шырока распаўсю- джаны ў розных галінах навукі, тэхнікі і культуры. Значны пласт тэрміналагічнай лексікі складаюць тэрміны-інтэрна- цыяналізмы – словы або спалучэнні слоў, пашыраныя ў многіх няроднас- ных мовах і агульнапрынятыя ў міжнароднай тэрміналогіі, якія супадаюць па сваёй знешняй форме і лексічным значэнні (Іnternet - інтэрнэт і інш.). Шматлікія навуковыя тэрміны не з’яўляюцца «чыстымі» інтэрнацыяналіз- мамі, а маюць у складзе інтэрнацыянальныя словаўтваральныя элементы тыпу: а-, астра-, мікра-, бія-, дэ-, лог-, ультра-, супер- і інш., напрыклад, апазіцыя, астраномія, мікраструктура, біясфера, дэмантаж, марфалогія, ультрагук, суперфасфат і інш. Тэрміналагічная лексіка неаднародная паводле паходжання. У яе склад уваходзяць уласнабеларускія і запазычаныя з іншых моў словы. Сярод запазычанняў – лексемы лацінскай (адсарбент, абсцыса, арксінус, аргумент, постфікс, канцэпцыя, аўдыт, актава дэпазіт), грэчаскай (гіпербалоід, гіпатэнуза, апафема, гематыт, графіт, амонімы, антытэза, стыль, аналогія), англійскай (медыкамент, маркетынг, прынтар, фальклор, бестселер, тэкст, вестэрн, мюзікл, дылер, блок), нямецкай (біржа, андэзіт, кварцавы, дызель, дросель, вінт), французскай (бюджэт, дэмантаж, рэле, жанр, верлібр, мадэрнізм, каларыт), італьянскай (адажыа, валюта, гальванометр, фірма, сола, вэксаль, банк) і іншых моў. Пры запазычванні слоў-тэрмінаў з іншых моў адбываецца адаптацыя, частковае парпарадкаванне іх законам беларускай мовы: а) гукі [ ж ], [ дж ], [ р ], [ ў ], [ ч ], [ ш ] вымаўляюцца цвёрда (брызент, джоўль, журы, чартар і інш.); б) фрыкатыўны гук [ г ] (гігіена, гіпотэза); в) аканне (геаметрыя, фальклор); г) дзеканне-цеканне (гандзізм, дзюбель, траверцін); Словы іншамоўнага паходжання падпарадкоўваюцца графіцы і правілам арфаграфіі беларускай мовы (рус. фьючерс – бел. ф’ючарс, рус. география – бел. геаграфія, рус. автограф – бел. аўтограф, рус. биограф – бел. біёграф). Але не ўсе іншамоўныя тэрміны асвойваюцца ў беларускай мове, многія з іх складаюць выключэнні з правілаў напісання, напрыклад: дактыль, верлібр, рэфрэн і многія іншыя. Пры перакладзе іншамоўных слоў на беларускую мову: - не адбываецца пераход е ў я: перыметр, аперацыя; - э пішацца незалежна ад націску: дэтэрмінант, эксперымент; - гукі [ д ], [ т ] перад суффіксамі –ір-, -ін-, -ёр-, -еец-, -ейск-, -ік- перадаюцца літарамі дз, ц: камандзіроўка, валанцёр, арыенцір. Паводле будовы тэрміны могуць быць аднаслоўныя (джоўль, прамая, прынтар) і шматслоўныя тэрміны-словазлучэнні (дысперсія хвалі, інфра- чырвонае выпраменьванне, апрацоўка ў акісляльным асяроддзі). Адмет- насцю сучаснай тэрміналогіі з’яўляюцца трох і больш кампанентныя тэр- міны, якія абазначаюць цэласнае паняцце. Усе тэрміны паводле свайго ўтварэння падзяляюцца на некалькі груп у залежнасці ад спосабаў утварэння, да якіх адносяць лексіка-семантычны, сінтаксічны, суфіксальны, прэфіксальны, прэфіксальна-суфіксальны, асно- ва- і словаскладанне, складана-суфіксальны і абрэвіятурны.
Спосабы ўтварэння тэрмінаў
1. Лексіка-семантычны спосаб звязаны з т.зв. тэрміналагізацыяй агульналітаратурных слоў, якія шляхам пераасэнсавання набываюць новае тэрміналагічнае значэнне. Гэты спосаб даволі прадуктыўны пры станаўленні беларускай тэрміналагічнай лексікі: ячмень (бат.) і ячмень (медыц.), калена (с.-г.) і калена (металург.), барабан, валік, вочка (металург.), парасонік просты (бат.). 2. Сінтаксічны спосаб – спосаб утварэння тэрмінаў шляхам рознага тыпу спалучэнняў, самы прадуктыўны амаль ва ўсіх галінах навукі і тэхнікі. Найбольшая колькасць тэрмінаў утворана па мадэлях: прыметнік+назоўнік, назоўнік+назоўнік і назоўнік+прыметнік+назоўнік, хоць у беларускай мове пашыраны і больш кампанентныя словазлучэнні: патэнцыяльная энергія, дысперсія хвалі, рэгрэсіўная асіміляцыя, вільготнасць паветра, генератар пераменнага току, накапляльнік паласы на выхадзе з агрэгата і пад. 3. Суфіксальны (у тым ліку нульсуфіксальны) з’яўляецца вельмі пашыраным спосабам утварэння тэрмінаў: - ад уласных імёнаў і назваў з дапамогай суфіксаў -ізм-(-ызм-), -эізм-,-янств-(-іянств-), -ій (-ый), -іт-, -еўск- (-ск-), -ўств-, -ав-( Гандзі - гандзізм, Канфуцый - канфуцыянства, Хрыстос - хрысціянства, Эйнштэйн - эйнштэйній, Калумбія - калумбіт, Брайль - брайлеўскі шрыфт, Талстой - талстоўства, Дыяфант - дыяфантавы ўраўненні); - пры дапамозе прадуктыўных для беларускай тэрміналогіі суфіксаў - нн-, -енн-, -энн-, - онн - для абазначэння працэсаў (даследаванне, акругленне, вылічэнне і інш.), суфікса -к- для абазначэння прадметнасці (насадка, наметка, наладка), суфікса -нік- (апыляльнік, карыстальнік); - пры дапамозе нулявога суфікса для ўтварэння аддзеяслоўных назоўнікаў (накіп, абмер, зрэз, напуск); - пры дапамозе інтэрнацыянальных суфіксаў -ізм-, -ізафікацы -(я), - фікацы- (я), -іст-, -аж-, -ацы -(я) і інш. (гістарызм, газіфікацыя, праграміст, мантаж, хімізацыя). 4. Прэфіксальны спосаб (прыставачны спосаб): - пры дапамозе інтэрнацыянальных прэфіксаў: ультра-, экстра-, супер-, інтэр-, анты- і інш. (ультрагук, экстраардынарны, інтэрпаляцыя, суперфасфат, антыцелы); - пры дапамозе ўласнабеларускіх прэфіксаў без-, проці-, звыш-, не-, у-, ва-, за-, ад-, якія часта служаць і для ўтварэння тэрмінаў-антонімаў (звышпрыбытак, процідзеянне, уваходны бок - выходны бок). 5. Прэфіксальна-суфіксальны спосаб характэрны адначасовым далучэннем да асновы прыстаўкі і суфікса (міжрэчча, зазямленне, накален- нік). 6. Аснова - і словаскладанне – таксама пашыраны спосаб папаўнен- ня тэрміналагічнай лексікі: - пры дапамозе грэка-лацінскіх і інтэрнацыянальных элементаў: -граф, -графія, -лог, -логія, макра-, мікра-, -фон,- бія-, аэра-, астра-, -мер, -трон, аўта-, -фон, -стат, электра-, авія-, метр-, відэа- і інш. (хранометр, храналогія, гідрастат, гекельфон, авіялайнер, аўтограф, відэазапіс); - пры дапамозе ўласнабеларускіх асноў (землеўтваральнік, корма- здабыча, вільгацеізаляцыя, архівасховішча). 7. Складана - суфіксальны – асноваскладанне з адначасовым далу- чэннем суфіксаў: шматразовы, аднатыпны, вадакачка, фарбацёрка і інш. 8. Абрэвіятурны спосаб – утварэнне складанаскарочаных слоў шляхам складання назваў першых літар або гукаў некалькіх слоў, цэлага слова і назваў першых літар або гукаў некалькіх слоў, спалучэннем частак слоў або цэлага слова і часткі, цэлага слова і назваў першых літар астатніх слоў, а таксама некаторых іншых спалучэнняў: ТЭІ (тэхніка-эканамічная інфармацыя, бэр – біялагічны эквівалент рэнтгена, перфакарты, міні-ЭВМ, персанальная ЭВМ і інш. Неўласцівыя для беларускай мовы суфіксы -ірава-(-ырава-) у іншамоўных дзеясловах ужываюцца, калі: а) без гэтага суфікса ўзнікае аманімія дзеясловаў з суфіксамі -ава-(-ява-): суміраваць – сумаваць; б) дзеяслоў без суфікса -ір-(-ыр-) губляе сваю семантычную акрэсленасць: лакіраваць; в) дзеяслоў мае вузка тэрміналагічнае значэнне: юсціраваць У беларускай тэрмінасістэме ўтварэнні з суфіксамі -цель- не маюць пашырэння, ім адпавядаюць лексемы з суфіксамі -нік-, -льнік-: показатель – паказнік, а не паказацель, преобразователь – пераўтваральнік, а не пераўтварацель. У некаторых прыметніках замест запазычаных - аль(н)-, -яль(н)-, -іль(н)- выкарыстоўваецца суфікс -н-: функциональный – функцыйны, полиноминальный – паліномны. Пераважна выкарыстоўваюцца суфіксы - ав- (-ов-, -ев-) (параўнальна з суфіксам -н-): выборочный – выбаркавы (выбарачны); блочный – блокавы (блочны). Шырокаўжывальныя суфіксы дзеепрыметнікаў -уш-, -ющ-, -ем-, -им- пры перакладзе з рускай мовы на беларускую часцей перадаюцца: суфіксам -льн-, калі тэрмін-словазлучэнне абазначае пэўную якасць (возрастающая функция – нарастальная функцыя; интегрируемая функция – інтэгравальная функцыя); суфіксам -ан-, калі названы аб’ект знаходзіцца ў працэсе аперацыі (аннулируемый – ануляваны); суфіксам -оўн-, калі тэрмін абазначае функцыю наймення (интегрирующий множитель – інтэгроўны множнік, нормирующй множитель – нармоўны множнік). У сувязі з неканчатковай распрацаванасцю гэтага пытання ў беларус- кай тэрміналогіі адначасова можна сустрэць побач з беларускімі тэрмінамі словаўтваральныя калькі з рускай мовы: интегрируемый – інтэгруемы, интегрирующий – інтэгруючы (інтэгравальны), нормирующий – нармуючы (нармавальны). Сярод тэрмінаў розных галін навукі і тэхнікі часта сустракаюцца наступныя варыянты: фанетычныя (лагарытм – лагарыфм, жэнератрыса – генератрыса), сінанімічныя (ЭВМ – электронная вылічальная машына) і словаўтваральныя, якія з’яўляюцца ўласнабеларускімі тэрмінамі і калькамі з рускай мовы (дзеліва – дзялімае, астача – астатак, блокавы – блочны, функцыйны - функцыянальны).
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-06-26; просмотров: 1883; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.145.37.211 (0.02 с.) |