Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Прыналежныя прыметники, их утварэннеСодержание книги
Поиск на нашем сайте
.Сінанімічнымі з’яўляюцца розныя формы прыналежных прыметні- каў маёй – мае, тваёй – твае, яго – ягоны, яе – ейны, сваёй – свае, наша – нашая, ваша–вашая, нашай – нашае, вашай – вашае, іх–іхні, наш – наскі і г. д. Першыя займеннікі кожнай пары ўжываюцца ва ўсіх стылях мовы і з’яўляюцца стылістычна нейтральнымі, а другія выкарыстоўва- юцца ў гутарковым, мастацкім і публіцыстычным стылях, надаюць выказ- ванню адценне непасрэднасці, размоўнасці: Струна на скрыпачцы - яшчэ не ўсё, каб можна было ад ейных песень аж плакаць (В. Карамазаў); Паволі, з жалем, стары загаварыў: «Тут некалі стаяла нашая хата» (П. Броўка). У мастацкім, публіцыстычным і гутарковым стылях асабовыя, прыналежныя і інш. займеннікі могуць сэнсава выдзяляцца. У такім разе (асабліва калі лагічны націск падае на займеннікі) яны надаюць тэксту выразную эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку ці служаць сродкам характарыстыкі персанажаў: Мой родны кут, як ты мне мілы!.. (Я. Колас); Апейка неспадзеўкі стаў злавацца. «Чорт вас пабяры! - нават злуючыся, ён гаварыў роўна, ціха. - Для вас, для вашага шчасця стараюцца, гінуць людзі. А вы, вы - за сябе стаяць не ўмееце!.. Ты - не бандыт, ты - крот, які капаецца ў сваёй нары. I толькі адну сваю шкуру беражэ. А там хоць трава не расці! Хай другія прынясуць табе шчасце на талерцы!..» (I. Мележ). 7. МАТЭРЫЯЛЫ ДЛЯ КІРУЕМАЙ САМАСТОЙНАЙ РАБОТЫ СТУДЭНТАЎ: 1. Прачытайце і вызначце функцыянальна-стылістычную ролю выдзеленых займеннікаў. Для якіх стыляў характэрна падобнае ўжы- ванне асабовых займеннікаў? 1. Алёша зноў упарта паўтарыў: «У школу я не пайду!» Сяргей ажно падскочыў: «То ідзі к чорту лысаму!.. 3 ім дырэктар школы размаўляе, як з чалавекам, а ён - што папугай: не пайду, не пайду! Ты можаш адказаць па-чалавечаму, калі з табой размаўляюць?» (I. Шамякін). 2. Маеўскі пяшчотна пагладзіў яе руку. «Ну, вось і слёзы... Куды 3. Што найперш важна і дорага для нас у паэзіі Хадыкі? Паэтава 4. I хадзіў Амелька, сярод людзей цёрся ды ўсё азіраўся: ці няма 2. Прачытайце і скажыце, у якім выпадку замест выдзеленага займенніка можна выкарыстаць займеннік ён, а ў якім - займеннік мы. 1. «Ян Матэйка, дзеці,- гаворыць настаўніца,- гэта быў такі польскі мастак. Слаўны мастак, на ўвесь свет. Ну, а ты што тут робіш, задуманы? Пакажы» (Я. Брыль). 2. Данік падае настаўніцы сшытак. «Ну, вядома. Усе ўжо малююць, а Малец... Трэба рабіць, а ты сядзіш ды думаеш пра нябесныя мігдалы...» (Я. Брыль). 3. Спішыце сказы і падкрэсліце размоўна-гутарковыя формы займеннікаў. У якіх стылях выкарыстоўваюцца падобныя формы? 1. Дзе столькі разгону для твае жвавасці, для твайго спрыту, для тваіх забавак, як не на касьбе (Я. Колас). 2. Крывёнак у акопе раптам змаўкае, я трывожна ўслухоўваюся- але спакваля ягоны кулямёт грукоча далей (В. Быкаў). 3. Здаецца, Хведар спатоліў прагу свае душы, а што будзе далей, хай тое і будзе (В. Быкаў). 4. Іхняя хата стаяла недалёка ад маёй: звычайная сялянская хата (I. Навуменка). 4. Спішыце і вызначце функцыянальна-стылістычную ролю займеннікаў. 1. Нідзе няма такіх бяроз, як на маёй Радзіме. Такіх русявых доўгіх кос, такіх азімін. Такіх бароў, і курганоў, і калыханак... (Н. Загорская). 2. Вас шукаюць вочы мае, вас калышуць думы мае, вас чакае сэрца маё - дык няўжо у вас знойдуцца сілы... Абмінуць?! (Н. Загорская). 3. Вы не зломкі, вы не зноскі, - вы народ магутны (Я. Купала). 4. Хоць я ніколі не знайду сваіх слядоў і хісткай кладкі, а ўсё ж лячу к свайму гнязду, к свайму адзінаму пачатку (С. Грахоўскі). Багаццем і разнастайнасцю марфалагічных форм вызначаецца дзеяслоў, і гэта дае магчымасць карыстацца сінанімічнымі заменамі адных форм другімі, ужываць адны формы ў значэнні другіх з надан- нем тэксту адпаведнага стылю тую ці іншую танальнасць, эмацы- янальна-экспрэсіўную афарбоўку. Так, формы цяперашняга часу ў гутарковым, мастацкім і публіцы- стычным стылях ужываюцца: а) у значэнні прошлага ў тых выпадках, калі размова ідзе пра такія з’явы, падзеі і г.д., якія звярнулі на сябе асаблівую ўвагу і выклікалі адпа- веднае пачуццё. Спалучэнне ў адным тэксце названых форм стварае ілю- зію, што дзеянне адбываецца ў момант гутаркі, што яно нібы разгорт- ваецца перад вачыма слухача ці чытача. Гэтым перадаецца эмацыянальная ўзрушанасць і дасягаецца большая выразнасць у адлюстраванні з’яў і па- дзей, напрыклад: Дзень быў хмурны і марозны - адзін з тых зімовых дзён, якія пачынаюцца чароўнымі раніцамі: устаеш, выходзіш на двор і не можаш адарваць позірку ад дрэў - такімі казачна цудоўнымі, фантас- тычна прыгожымі робіць іх іней (I. Шамякін); б) у значэнні будучага, калі неабходна падкрэсліць, што дзеянне абавязкова адбудзецца: «Ну, сынок,- звярнуўся Максім да Андрэя,- пара спаць. Заўтра раненька едзем у лес. Відаць, ужо пайшоў бярозавік». Формы прошлага часу ў гутарковай мове часам выкарыстоўваюцца ў значэнні будучага, якое наступіць адразу пасля моманту гутаркі: «Запра- гайце, дзядзька Пятрусь, каня і я паехала», - кінула Антаніна. Формы будучага часу ў гутарковым, мастацкім і публіцыстычным стылях могуць выкарыстоўвацца: а) у значэнні цяперашняга, калі выказванню пра які-небудзь знешне звычайны факт, падзею, дзеянне ці з'яву надаецца эмацыянальна-экспрэ- сіўнае адценне: Вузкаю крывою стужкаю праходзіць між палеткаў вяско- вая дарога. То ўзбяжыць яна на горку, то спусціцца ў лагчыну, цёмнаю норкаю марскане ў лес, пад страху хмурных ялін, абагне курган, узгорак, роўнаю палоскаю ляжа на полі, перасячэ гай, прарэжа луг, ускочыць у вёску, згубіцца тут на мінутку і потым зноў выскачыць у поле і зноў па- бяжыць калясіць грудзі зямлі (Я. Колас); б) у значэнні прошлага для эмацыянальна-экспрэсіўнай перадачы такога дзеяння, якое ўзрушыла апавядальніка раптоўнасцю і неспадзява- насцю: Я паклаў люльку, а Яська пайшоў ад мяне. — Куды ж ты пайшоў? – пытаю. — Чаму куды? Дадому. — А ці ж твой там дом? Як зарагоча ж мой Яська, як выхваціць з зубоў люльку... Ды як пусціць ён у мяне люлькаю, дык тая люлька аж загула ў мяне каля вушэй... (Я. Колас). У гутарковым і мастацкім стылях формы будучага часу ў спалучэнні з часціцай бывала выкарыстоўваюцца для перадачы такіх дзеянняў у мінулым, успамін пра якія выклікае тыя ці іншыя пачуцці (замілавання, тугі і да т. п.): Бывала пойдзеш у лес, нарвеш арэхаў, нарэжаш баравікоў - душа радуецца. Для выражэння розных эмацыянальна-экспрэсіўных адценняў у гутарковым, мастацкім і часткова ў публіцыстычным стылях выкарыстоў- ваюцца адны формы ладу дзеяслова ў значэнні другіх. Даволі часта сустракаюцца выпадкі ўжывання форм загаднага ладу ў значэнні ўмоўнага: «Прыйдзі сёння Мікола, і мы скончылі б перакрываць страху, а так яшчэ заўтра прыйдзецца да паўдня тут быць», - прамовіў Ігнат. Формы ўмоўнага ладу выступаюць: а) у значэнні абвеснага, калі размова пра што-небудзь вядзецца ў памяркоўным тоне ў форме просьбы, парады, жадання: Я хацеў бы прасіць вас, калега, пазнаёміць мяне з вашай грамадою... (Я. Колас); б) у значэнні загаднага, калі просьба, парада ці пажаданне выказ- ваюцца ў мяккай, далікатнай, ветлівай форме: Ты, Мікола, па Ваську схадзіў бы (Я. Брыль). Ужыванне адных форм часу і ладу ў значэнні другіх, а таксама аса- бовых форм дзеяслова з рознымі значэннямі (гэта выразна відаць з аналізу стылістычнага выкарыстання асабовых займеннікаў) пашырана, як бачым, у гутарковым, мастацкім і публіцыстычным стылях. Што да навуковага і афіцыйна-дзелавога стыляў, то для іх не характэрна пераноснае ўжыванне адных форм у значэнні другіх. На вызначэнне асаблівасцей выкарыстання дзеяслоўных форм студэнтам для кіруемай самастойнай работы прапануюцца наступныя віды заданняў: 1. Прачытайце і вызначце функцыянальна-стылістычную ролю дзеяслоўных форм часу. 1. Сядзе хлопчык над крынічкай і не зварухнецца, пазірае, як над дзічкай пташачка снуецца і сваіх маленькіх дзетак корміць чарвячкамі (Я. Колас). 2. - Дык вось, першае - каласнікі, потым дзверцы, потым манометр, потым помпа.. - І ўсё? - не паверыў Змітрок.- Не ўсё, але астатняе можна зрабіць самім. - Тады пайшлі да мяне абедаць (А. Кудравец). 3. Васіль заўважыў, што дзядзька Цімох таксама пачаў павольна, мерна махаць касою. Ён ідзе паціху, крыху горбячыся (I. Мележ). 4. «Добра, зараз іду ў інтэрнат, і з хлопцамі вырашым справу»,- змякчыўся Саша. 5. Выйдзеш за вёску - жытнёвыя хвалі коцяцца, цёплыя, плыняць наўсцяж... Клічуць дарогі ў бясконцыя далі… (К. Кірэенка). 2. Выпішыце з раздзела «На рэчцы» паэмы ЯкубаКоласа «Новая зямля» прыклады ўжывання адных дзеяслоўных форм у значэнні другіх і вызначце іх функцыянальна-стылістычную ролю. 3. Прачытайце і вызначце функцыянальна-стылістычную ролю вы- дзеленых дзеяслоўных форм ладу. 1. Мне хацелася б і павучыцца ў вас сяму-таму, бо вы ўжо набілі, як кажуць, руку і маеце практыку (Я. Колас). 2. Калі маеце вольную гадзінку, можа 6 пабылі крыху ў нас (К. Чорны). 3. А ён аднойчы вазьмі і прачніся, - ці можа зусім не спаў,- і выйшла ў іх з бацькам сварка (Я. Брыль). 4. А ты, Аленка, пачытала б мне што-небудзь яшчэ (Я. Брыль). 5. «Ведай я, што такі дождж пойдзе, не распачынаў бы новую сцірту»,- прамовіў Кузьма Раманавіч. 4. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Вызначце дзеепры- метнікі, іх ролю і адзначце адметнасці ў рускай і беларускай мовах. Анализ медицинской ситуации в постчернобыльский период показал, что среди нестохастических последствий аварии на ЧАЭС видное место будут занимать клинические проявления атеросклероза. В 1994 году была сформирована концепция ускоренного развития атеросклероза при действии комплекса неблагоприятных факторов аварии на ЧАЭС. В патогенезе этого патологического состояния ведущую роль играют нарушения липидтранспортной системы (ЛТС), так называемые радиоционно-экологические дислипопратеинемии - ДЛП. В эксперименте показано, что изолированный радиационный фактор (внешнее гамма-облучение) способен вызывать транзиторную ДЛП. Дислипопротеинемия отражает сложные взаимоотношения в функционировании ЛТС, включающей механизм прямого и обратного транспорта холестерина. Существуюющий аппарат математико-статистических методов анализа параметров ЛТС не позволяет получить обобщенную характеристику этой сложной системы, что существенно усложняет оперативную оценку ее роли при действии разнообразных экзогенных и эндогенных факторов. Отсюда возникла задача синтеза математической модели ЛТС при развитии радиационно-индуцированных ДЛП, характеризуемых множеством показателей (Веснік Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта). 5. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Параўнайце будову словазлучэнняў у беларускай і рускай мовах і выдзеліце неадпавед- ныя. «Для разгрома фашизма и освобождения Франции он сделал больше целых дивизий». Так писали в сентябре 1945-го парижские газеты по случаю приезда во французскую столицу Александра Флеминга, приветствуя его горячее многих боевых генералов. Один из английских высокопоставленных военных прямо заявил: «Пенициллин спас жизнь 95 процентов всех раненых, считавшихся еще несколько лет назад безнадежными». Сам же Флеминг, выступая во Французской академии с речью, отметил, что у него были многочисленные предшественники. Да, это действительно так. Само название антибиотика - а пенициллин был первым в этой серии чудодейственных лекарств – происходит от термина «антибиозиз», который в 1889 г. предложил французский врач П. Вниллемэн для обозначения взаимного подавления организмов. В 1877 г. Л. Пастер писал о подавлении некоторыми грибками роста столбнячной бациллы. За четыре года до Вниллемэна В. Бабес говорил о том, что микроорганизмы могут выделять особые вещества, которые подавляют другие... (Д. Складнев).
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-06-26; просмотров: 1229; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 52.15.70.0 (0.01 с.) |