Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Арфаэпія. арфаэпічныя нормы беларускай літаратурнай мовы і прычыны іх парушэнняСодержание книги
Похожие статьи вашей тематики
Поиск на нашем сайте
ПРАДМЕТ І ЗАДАЧЫ АРФАЭПІІ Арфаэпія (грэч. оrthos – правільна, epos – слова, мова) – раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца нормы літаратурнага вымаўлення. Асноўная задача арфаэпіі – выпрацоўка і замацаванне адзіных нормаў літаратурнага вымаўлення, якія ўключаюць у сябе правілы вымаўлення галосных гукаў, зычных гукаў, правілы вымаўлення спалучэн- няў гукаў у розных пазіцыях, правілы вымаўлення запазычаных слоў. Развіццё і станаўленне арфаэпічных нормаў звязана з развіццём і станаўленнем беларускай літаратурнай мовы. Адзінства арфаэпічных правіл для ўсіх носьбітаў мовы неабходнае і важнае, як адзінства норм арфаграфіі і графікі, бо дапамагае дакладнаму разуменню вуснай мовы і тым самым спрыяе развіццю культуры нацыі.
3.2. Стылі літаратурнага вымаўлення У залежнасці ад сферы зносін, ад сітуацыі (бытавая, паўсядзённая, афіцыйная), ад мэты маўлення, у залежнасці ад таго, да каго звяртаюцца (да аднаго чалавека ці многіх – на мітынгу, сходзе, лекцыі) і г.д., суразмоўца адпаведна выбірае моўныя сродкі. Сукупнасць такіх сродкаў, прызначаных для маўлення ў пэўнай сферы зносін, утварае стылі вымаўлення: няпоўны (ці гутарковы) і поўны (ці афіцыйны, акадэмічны). У аснове размежавання поўнага і няпоўнага стыляў ляжаць тэмп маўлення і ўвага гаворачага да свайго вымаўлення. Так, напрыклад, у звычайнай паўсядзённай гаворцы мы дапускаем больш хуткі тэмп маўлення і менш выразную артыкуляцыю гукаў (кампетэнтнась, радась замест кампетэнтнасць, радасць – скарачаем спалучэнні гукаў; бяшшумны, смяесся, прыежжы замест бясшумны, смяешся, прыезджы – дапускаем больш поўную асіміляцыю зычных; міністар, ансамбаль, кадар замест міністр, ансамбль, кадр – у словах са спалучэннямі зычных перад санор- нымі з’яўляюцца ўстаўныя галосныя). Такі стыль маўлення ўмоўна называ- ецца няпоўным, ці гутарковым. У афіцыйных абставінах мы вымушаны больш уважліва ставіцца да артыкуляцыі: змяншаем звыклы фанетычны аўтаматызм, запавольваем тэмп маўлення, у сувязі з чым кожны гук вымаўляецца дакладна і выразна (х а р а кт а рыстыка, Ал я ксан дрА л я ксандр а в і ч, М а рыя А л я ксе е ўна – скара- чэнне гукаў да непазнавальнасці («глытанне», выкідванне) недапушчаль- нае). Такі стыль умоўна называюць поўным, ці афіцыйным (акадэмічным). Абодва стылі з’яўляюцца літаратурнымі.
3.3. Вымаўленне галосных Беларуская арфаэпія патрабуе выразнага вымаўлення галосных, якое залежыць галоўным чынам ад націску і суседніх гукаў. Націскныя галосныя (у моцнай пазіцыі) вымаўляюцца выразна: вецер, набат, дуброва, ліпеньскі, думкі, дрэва, тысяча, явар. У ненаціскным становішчы (слабых пазіцыях) галосныя гучаць карацей за націскныя, некаторыя з іх могуць змяняць сваю якасць, але ў цэлым усе яны вымаўляюцца даволі выразна: п а р а ход, х а р а кт а рыст ы к а, ш ы рок і, ск і р а ваць, с у стр а каешс я, у кр а інец. Націскныя галосныя [ о ],[ э ] не пад націскам пасля цвердых зычных вымаўляюцца як выразны гук [а] (фанетычны закон акання): ж а луды, н а рматывы, б а ксёр, р а чны, зар а чанскі, ц а гляны, др а ўляны. У некаторых словах (у спалучэннях ро, ло, рэ) ненаціскны галосны [ о ] змяняецца на [ ы ]: кр о ў – кр ы вавіць, гл о тка – загл ы нуць, дровы – дрывотня, хр э ст – хр ы сціць. Ненаціскное [ о ] захоўваецца толькі ў выклічніках ого, о-го-го. Ненаціскны гук [ э ] у большасці запазычаных слоў захоўваецца (аканне не распаўсюджваецца) і вымаўяецца выразна: т э лецэнтр, экс-ч э мпіен, д э сант, д э легат, ігр э к. Галосныя гукі [ о ], [ э ] пасля мяккіх зычных у першым складзе перад націскам пераходзяць у гук [ а ] (фанетычны закон якання): л я снік, кл я новы, в я сёлы, в я дро, л я довы, з я лёны. На месцы спрадвечнага (этымалагічнага) [ а ] незалежна ад месца націску вымаўляецца выразны гук [ а ]: св[а]ткаваць, мес[а]ц, ц[а]жкаваты, дзес[а]ць, Прып[а]ць, [jа]зыкаты. Закон якання распаўсюджваецца на часціцу не і прыназоўнік без: [н’а] быў, [н’а] ведаў, [б’ас] страху, але: [н’э] прыехаў, [б’эс] перспектывы (на пісьме, аднак, захоўваецца літара е). Галосныя [ і ], [ ы ], [ у ] не пад націскам змяняюцца нязначна: бруснічнік, світанне, адчыніць,узвышацца, музыка. Але ў моўнай плыні іх вымаўленне залежыць і ад становішча ў слове. Так, націскны [ і ] у пачатку слова, пасля галоснага, пасля апострафа і мяккага знака, пасля ў (нескладовага) вымаўляецца як [ji]: [ji]хні, кра[ji]на, аб[ji]нець, салаў[ji]ны, Іль[ji]ч. Ненаціскны гук [ i ] у пачатку слова змяняецца на [ й ], калі папярэдняе слова заканчваецца на галосны (цацкі [й] цукеркі, сястра [й] брат), і на [ы], калі на зычны (брат [ы]шоў, сын [ы] брат). Пасля цвёрдых зычных (апрача [ г ] [ к ] [ х ]) на стыку частак складаных слоў, прыстаўкі і кораня вымаўляецца гук [ ы ]: без[ы]ніцыятыўны, спад[ы]лба, борт[ы]нжынер, але: Наваполацк [і] Полацк, смех [і] грэх. Галосны [ у ] пасля галоснага вымаўляецца як [ ў ]: а[ў]торак, мы [ў]вайшлі [ў] двор, кіну[ў]. Закон змянення [ у ] на [ ў ] у пазіцыі пасля галосных распаўсюджваецца і на ўласныя назвы: Дубоўка [ў]ладзімір, рака [ў]шача (на пісьме не абазначаецца), а таксама на словы іншамоўнага паходжання: а[ў]кцыен, ла[ў]рэат, ва [ў]ніверсітэце. У словах іншамоўнага паходжання вымаўленне галосных мае сваю спецыфіку: многія запазычаныя словы не падпарадкоўваюцца аканню і яканню. Напрыклад: у большасці запазычанняў пасля цвердых зычных захоўваецца ненаціскное [ э ]: ордэн, дэсант, рэдактар, экзэмпляр. Толькі ў некаторых словах, якія запазычаны даўно, [ э ] змяніўся на [ а ]: літаратура, характ а р, адр а с, майст а р і інш. У асобных словах вымаўляецца [ы]: інж ы нер, канц ы лярыя, р ы сора, ц ы р ы монія. Захоўваецца [ э ] і ў першым складзе перад націскам пасля мяккіх зычных (яканне адсутнічае): п е даль, с е кунда, с е местр, л е генда, ген е рал. Выключэнне складаюць даўнія запазычанні (на якія яканне распаўсюдзілася) з вымаўленнем [ а ]: янот, яўрэй, яфрэйтар, каляндар, дзяжурны і інш. Перад пачатковым [ і ] не развіваецца прыстаўны [ j ]: імперыя, імпарт, Індыя, інверсія.
3.4. Вымаўленне зычных Вымаўленне зычных залежыць ад гукавага акружэння і ад пазіцыі ў слове. Гук [ г ] у беларускай мове фыкатыўны, працяжны: гісторыя, агарод, горад, фігура, гіпатэнуза, трагедыя. У нешматлікіх запазычаннях ён выбухны: агрэст, мазгі, ганак, гуз, гвалт, гонта. Апрача таго, перад звонкімі зычнымі ў сярэдзіне запазычаных слоў, а таксама на стыку двух слоў глухі [к] вымаўляецца як выбухны: Вялі[г] дзень, э[г]замен, э[г]зотыка, ва[г]зал, я[г] жа. Звонкія зычныя адпаведна закону аглушэння звонкіх зычных на канцы слоў і перад глухімі вымаўляюцца як глухія: сто[х], айсбер[х], го[т], бяро[с]ка, ка[с]ка. Глухія перад звонкімі (закон азванчэння) змяняюцца ў звонкія: бара[дз’]ба, ай[з’]берг, ка[з’]ба, мала[дз’]ба. У звязнай мове звонкія зычныя аглушаюцца таксама на канцы слоў і перад галоснымі і санорнымі: сне[х] растаў, са[т] у квецені, аднак прыназоўнікі на звонкія зычныя аглушаюцца толькі перад глухімі: а[т] сяброў, [с] прапановай, але: а[д] Ігната, зрабілі [з’] бярозы, звесткі [з] гісторыі. Для вымаўлення глухіх перад звонкімі на стыку слоў няма адзінай нормы. Яно часта залежыць ад тэмпу маўлення: пры хуткім тэмпе глухія ў гэтай пазіцыі азванчаюцца (жы[дз’] добра, не гор[ж] за іншых), пры запаволеным тэмпе азванчэння не адбываецца (жы[ц’] добра, не гор[ш] за іншых). Свісцячыя зычныя перад мяккімі (апрача [ г’ ], [ к’ ], [ х’ ]) вымаўляюцца мякка: [с’ц’]южа, [дз’в’]еры, [з’дз’]ей[с’н’]іць, але: [сх’]ема, [зг’]іб, [ск’]ептык. Толькі ў некаторых выпадках яны застаюцца цвердымі перад губнымі [в’], [м’]: у пры[зм’]е, у на[зв’]е, аб нацыяналі[зм’]е. Перад губным [ф’] у запазычаных словах дапускаюцца варыянты: атма[с]фера і атма[с’]фера, [с]фінкс і [с’]фінкс. Свісцячыя зычныя перад шыпячымі вымаўляюцца як шыпячыя (бя[ш]шумна, [ш]шытак, перапі[ш]чык), а шпячыя перад свісцячымі – як свісцячыя (купае[с’]ся, на рэ[ц]цы, [ж]жаць). Зычныя гукі [ ж, ш, дж, ч, р ] заўсёды вымаўляюцца цвёрда: жыць, шырокі, дажджы, чырвоны, радасць. Афрыкаты [ дж, дз, дз’ ] вымаўляюцца як адзін гук: агароджа, дрожджы, ксяндзы, пэндзаль, дзверы, мядзведзь. Наяўнасць цвёрдай і мяккай афрыкат [ ц ], [ ц’ ]. Цвёрдая афрыката [ ц ] не мае сабе парнай мяккай: цэгла, рэвалюцыя, лекцыя, палац. Афрыката [ ц’ ] чаргуецца з гукам [ т ]: самалё[т] – у самалё[ц’]е, палёт – у палё[ц’]е (цеканне) і можа не чаргавацца: узняць, цішыня, цяпер. Не адбываецца чаргавання [ т ] – [ ц’ ] на стыку кораня і суфікса: бры[т]венны, у Лі[т]ве, у кля[т]ве. Зубны [ д ] перад мяккімі губнымі [ в’ ], [ м’ ] вымаўляецца як мяккі [ дз’ ] (дзеканне): мя[дз’в’]едзь, [дз’в’]еры, [дз’в’]есце. Не адбываецца такога змякчэння на стыку прыстаўкі і кораня: а[дв’]еку, а[дв’]зены, а[дв’]язаць. Губныя зычныя [ б ], [ п ], [ м ], [ ф ] перад мяккімі зычнымі вымаўляюцца цвёрда: восе[м], вер[ф], стэ[п], дро[б], грэ[бл’]я, се[мдз’]ясят, вер[фjу], [пjу]. Губна-зубны гук [ в ] вымаўляецца перад галоснымі: [в’]есці, [в]удзільна, [в]ыс[в’]етліць. Пасля галоснага перад зычным і пасля галоснага ў канцы слова ён замяняецца губна-губным гукам [ ў ]: дра[ў]ляны, кро[ў], за[ў]сёды. Беларускай мове ўласціва падоўжанае вымаўленне зычных [ з’ ], [ с’ ], [ дз’ ], [ ц’ ], [ л’ ], [ н’ ], [ ж ], [ ш ], [ ч ], якое адбываецца паміж галоснымі: маззю, калоссе, моладдзю, пяццю, ралля, каменне, збожжа, узвышша, сучча. Спалучэнні [ дч ], [ тч ] вымаўляюцца як падоўжаны гук [ ]: а[ ]апіць, наво[ ]ык, а[ ]айна; газе[ ]ык, лё[ ]ык, ма[ ]ын. Спалучэнні [ шс ], [ жс ] паміж галоснымі вымаўляюцца як падоўжаны [ ’], а паміж галосным і зычным – як адзін гук [с]: купае[ ’]я, знаходзі[ ’]я; нясві[с]кі, пра[с]кі. Спалучэнні [ дц ], [ тц ] вымаўляюцца як падоўжаны [ ]: сусе[ ]ы, ма[ ]ы, пры паво[ ]ы, па кла[ ]ы. Спалучэнне [ дс ] вымаўляецца як [ ц ]: гара[ц]кі, слаба[ц]кі, сусе[ц]кі. У запазычаных словах вымаўленне зычных мае сваю адметнасць. Так, напрыклад, большасць слоў іншамоўнага паходжання не падпарадкоўваецца «дзеканню» і «цеканню»: дырэктыва, аптэка, тыраж. Выключэннем з’яўляюцца словы з суфіксамі -ін-, -ір-, -ік-, -ёр-, -(ей)ск-, -(е)ец-: лацінскі, мундзір, эпізодзік, манцёр, гвардзейскі, індзеец. Іншыя зычныя перад галоснымі [ э ], [ і ] у запазычаных словах і ў словах спрадвечна беларускіх вымаўляюцца ў асноўным мякка: нонсенс, перон, сезон, велюр, вектар, праспект, музей, газета. Толкі ў некаторых даўніх запазычаннях (пераважна з польскай мовы) вымаўляюцца цвёрдыя зычныя: бэз, вэлюм, вэксаль, сэнс.
29. Адхіленні ад норм літаратурнага вымаўлення і іх прычыны Правільнае літаратурнае вымаўленне – паказчык агульнай культуры чалавека. Аднак, і па радыё, і па тэлебачанні, і ў паўсядзённым жыцці даволі часта парушаюцца вымаўленчыя нормы. Л.У. Шчэрба вельмі слушна падкрэсліваў, што «памылкі ў вымаўленні нічым не лепшыя за памылкі, напрыклад, у родзе назоўнікаў, у склоне і г.д., а часам бываюць нават горш за іх, бо перашкаджаюць ажыццяўленню асноўнай мэты мовы – камунікацыі, г.зн. узаемаразумення». Прычынамі парушэння норм літаратурнага маўлення з’яўляюцца: 1. Уплыў дыялектнай мовы, калі людзі захоўваюць асаблівасці мясцовай гаворкі: капаніца, начніца, з[і]мля, р[і]ка, бур[я]к, х а л о дна, мам о, тат о, збо ж а, камін э,насе н е, вядз ець, піш ыць. 2. Уплыў рускай мовы: 1) вымаўленне [г] выбухнога на месцы фрыкатыўнага [г] (г[г]орад, г[г]ерой, аг[г]арод); 2) вымаўленне [ч] як [ч’] (ч[ч’]ай, ч[ч’]орны, ч[ч’]асты); 3) вымаўленне гукаў [л], [в], [ф] на месцы губна-губнога [ў] (траў[в]ка, воў[л]к, кроў[ф’]); 4) вымаўленне двух асобных гукаў [д] і [ж], [д] і [з] на месцы афрыкатаў (дажд[д]ж[ж]ы, ксянд[д]з[з]ы); 5) вымаўленне гукаў [шш] замест [шч] і інш. (шч[ ’]асце). 3. Уплыў арфаграфіі: гарадскі, змена, іскры, не вывучыў, без страху, бясшумна замест гара[ц]кі, [з’]мена, [jі]скры, [н’а]вывучыў, [б’ас] страху, бя[ш]шумна і інш. Заключаючы размову пра адхіленні ад норм літаратурнага вымаўлення, нагадаем (каб кантраляваць уласнае вымаўленне) слушнае выказванне англійскага лінгвіста Г. Суіта: «Пакуль мы не ведаем, як сапраўды гаворым, мы не можам адказаць на пытанне, як мы павінны гаварыць».
9(13,15,17,19,20.) .Марфалагічныя тэкстаў асаблівасці,,навуковых У навуковых тэкстах выкарыстоўваюцца ўсе (за выключэннем выклічнікаў) часціны мовы. Аналіз ужывання слоў, самастойных часцін мовы і іх форм паказвае перавагу адных часцін мовы над другімі. У навуковых тэкстах (у параўнанні з размоўным, публіцыстычным і мастацкім стылямі) менш ужывальныя дзеясловы, пры гэтым большасць дзеясловаў ужываецца ў форме 3-й асобы цяперашняга часу, паколькі абазанчаюць не дынамічны стан у момант маўлення, а цяперашні час, пастаянны, надчасавы: Цукар, харчовы прадукт з цукровых буракоў або цукровага трыснягу, складаецца з цукрозы. Тэхналагічны працэс вырабу Ц. з цукровых буракоў (маюць 17–20 % цукрозы): буракі мыюць і разразаюць на тонкую стружку; на дыфузійных апаратах з яе атрымліваюць дыфузійны сок, які апрацоўваюць нягашанай вапнай (дэфекцыя) і вуглякіслым газам (сатырацыя); потым сок фільтру- юць, насычаюць сярністым газам (сульфітацыя), выпарваюць і атрымліва- юць утфель – цукр. сіроп, сумесь крышталікаў цукрозы і міжкрыштальнага сіропу. Крышталікі аддзяляюцца на цэнтрыфугах, прамываюцца і высушва- юцца, атрымліваецца цукар-пясок (БелСЭ). Для навуковых тэкстаў характэрна ўжыванне аддзеясоўных назоўні- каў на - анне (- янне), - энне (- енне), - ка, - цыя, - цце з абстрактным значэн- нем: гаварэнне, маўленне, прасейванне, ачыстка, змешванне, растварэнне, фільтрацыя, дабаўленне, падрыхтоўка, пашырэнне, пераўзбраенне, распаўсюджанне, паступленне, рэалізацыя, размеркаванне, фінансаванне, укладанне. Пры дзеясловах-выказніках выкарыстоўваюцца займеннікі з адцягне- на-абагульненым значэннем – ён, яна, яно, яны, мы. Займеннік я не выка- рыстоўваецца ў навуковых тэкстах, ён апускаецца або замяняецца займен- нікам мы (так званае «аўтарскае мы» або «мы сціпласці» – выкарыстоў- ваецца лектарамі, выкладчыкамі ў навучальных установах). У тэкстах навуковага стылю выкарыстоўваюцца прыметнікі як сродак пераважна-класіфікацыйны, яны маюць інфармацыйны характар. Вось, напрыклад, выдзяляюцца тыпы сказаў: простыя (аднасастаўныя і двухсастаўныя), простыя ўскладненыя, складаныя (складаназлуча- ныя, складаназалежныя, бяззлучнікавыя складаныя сказы, сказы з рознымі відамі сувязі). Шырока ўжываюцца прыметнікі, якія ўваходзяць ў склад устойлівых тэрміналагічных спалучэнняў: бюджэтнае фінансаванне, валютныя апера- цыі, дэмаграфічная сітуацыя, занальныя цэны, знешні гандаль, падатковыя льготы (эканоміка); абстрактная лексіка, артыкуляцыйная база, безасабовы сказ, зваротны займеннік, зладзейскія жаргоны, галасавыя звязкі, дзяржаў- ная мова, камунікатыўная функцыя (лінгвістыка); джэнтэльменскае пагад- ненне, дзяржаўная манаполія, дзяржаўны кантроль, трацейскі суд, прэзум-пцыя невінаватасці, дыпламатычны імунітэт, дыпламатычная недатыкаль- насць, давераная асоба (юрыдычная). Формы ступеней параўнання прыметнікаў і прыслоўяў вызначаюцца ў беларускай мове досыць значнымі стылістычнымі магчымасцямі. Простыя формы прыметнікаў і прыслоўяў як стылёва нейтральны сродак ужываюцца ва ўсіх стылях. Простыя формы вышэйшай ступені параўнання амаль не ўласцівы для навуковых тэкстаў, а аналітычныя формы (склада- ныя) вызначаюцца кніжнасцю і ўжывальнасцю ў навуковых тэкстах: больш свабодным, менш значным, больш выразна, менш актуальна і інш. Дзеепрыметнікі як асобая форма дзеяслова ў беларускай мове значна абмежаваны ва ўсіх стылях мовы ў параўнанні з рускай мовай. Так, на- прыклад, дзеепрыметнікі незалежнага стану цяперашнага часу з суфіксамі - уч - (- юч -), - ач - (- яч -), а прошлага часу з суфіксамі - ш -, - ўш - лічацца ненарматыўнымі, паколькі яны аманімічныя адпаведным дзеепрыслоўям, параўн.: адыходзячы (аўтобус) і адыходзячы (разгаварыліся), зелянеючы (лес), зелянеючы (выдзяляўся), павесялеўшы (хлопец), павесялеўшы (зага-варыў). Аналіз навуковых тэкстаў і асобных тэрміналагічных слоўнікаў, на жаль, сведчыць аб адсутнасці абмежаванняў ва ўжыванні адзначаных дзее- прыметнікаў: бягучы продаж, аргументуючая рэклама, вядучы прэзента- цыі, інтрыгуючы загаловак, лідзіруючае становішча, падмацоўваючая рэк- лама, пульсуючы графік, стрымліваючыя фактары канкурэнцыі, упраўля- ючы па гандлі (сродках) і інш. Дзеепрыметнікі залежнага стану цяперашнега часу з суфіксамі - ем -, - ім - абмежаваныя ва ўжыванні (не характэрны для беларускай мовы), аднак падаюцца ў некаторых тэрміналагічных слоўніках: кантралюемы тавар, кіруемая вертыкальная маркетынгавая сістэма, кіруемая канкурэнцыя, неканверсуемая валюта, плануемы паказчык для рынку, свабодна канверсу- емая валюта і інш. Адзначаюцца ўтвораныя ад дзеепрыметнікаў - уч - (- юч -) марфолага-сінтаксічным спосабам прыметнікі ў тэрмінах тыпу бягучае планаванне, бягучы рамонт, бягучы рахунак, бягучы продаж, бягучы кошт, вядучы прэзентацыі і інш. Адзначым: выкарыстанне нехарактэрных для беларускай мовы формаў дзеясловаў у навуковых тэкстах не адпавядае норме, разбурае лад мовы.
4. МАТЭРЫЯЛЫ ДЛЯ САМАКАНТРОЛЮ І ПАДРЫХТОЎКІ ДА ЗАЛІКУ 1. Заслухоўванне, абмеркаванне даклада студэнтаў «Графіка», які ўключае наступны план: 1. Пісьмо ў гісторыі развіцця чалавецтва. 2. Графіка і алфавіт. 3. Суадносіны паміж літарамі і гукамі ў беларускай мове. 5. Асноўныя прынцыпы беларускай графікі. 2. Пытанні для вуснага кантролю: 1. Што вывучае графіка? 2. Якія літары беларускага алфавіта з’яўляюцца адзіночнымі, якія двухзначнымі? 3. У чым сутнасць складовага і гукавога прынцыпаў беларускай графікі? 4. Якія, акрамя літар, графічныя сродкі ўваходзяць у беларускую графічную сістэму? 5. Што вывучае арфаэпія? 6. Якія існуюць стылі вымаўлення? У чым іх адметнасць? 7. Якія зычныя складаюць асаблівасць беларускага літаратурнага вымаўлення? 8. Назавіце нормы беларускага літаратурнага вымаўлення. 9. Якія адхіленні ад норм беларускага вымаўлення назіраюцца ў мове асобных носьбітаў? Якія іх прычыны?
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-06-26; просмотров: 5807; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.119.106.66 (0.012 с.) |