Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Адрозніваюць прамое і пераноснае лексічнае значэнне слова.Содержание книги
Поиск на нашем сайте
Словы бываюць адназначнымі і мнагазначнымі
Словы, якія маюць толькі адно значэнне, называюцца адназначньмі. Гэта пераважна словы, якія абазначаюць навуковыя і тэхнічныя паняцці, а таксама некаторыя назвы раслін, жывёл, птушак, прадметаў (бульдозер, кісларод, ёлка, алень, аловак і інш.). Большасць слоў беларускай мовы маюць не адно, а некалькі значэнняў, такія словы называюцца мнагазначньмі. Бялок - празрыстая частка птушынага яйка, якая акружае жаўток; белая, празрыстая абалонка вока. З’ява гукавога супадзення зусім розных па сэнсе моўных адзінак называецца аманіміяй. У адрозненні ад мнагазначнага слова, у якім паміж значэннямі захоўваецца семантычнае адзінства, амонімы – словы зусім розныя, якія па тых ці іншых прычынах супалі ў гучанні. У філалагічных слоўніках амонімы падаюцца ў розных слоўнікавых артыкулах і пазнача- юцца надрадковай лічбай: кіт1, кіт2; стапа¹, стапа2. Амонімы – словы, якія аднолькава гучаць і пішуцца, але маюць розныя значэнні. Выдзяляюць лексічныя, марфалагічныя і фанетычныя амонімы. Лексічныя амонімы. Поўныя лексічныя амонімы – словы, якія супадаюць у гучанні і напісанні ва ўсіх сваіх граматычных формах: гасцінец (падарунак) – гасцінец (дарога), малінаўка (яблык) – малінаўка (птушка). Калі словы адной і той жа часціны мовы супадаюць толькі ў адной або некалькіх граматычных формах, то гэта няпоўныя амонімы: адрываць (ад адарваць); адрываць (ад адрыць), бор (стары густы сасновы лес) – бор (хімічны элемент). Марфалагічная амонімы (амаформы) – словы, у якіх супадаюць у вымаўленні і напісанні толькі асобныя формы: (не маюць супадзенняў у пачатковай форме): горкі перац – з’ехаць з горкі; асеннія палі – палі кветкі; маладыя асіны – асіны рой. Амаформы - гэта, як правіла, словы розных часцін мовы. Фанетычныя амонімы (амафоны) – гэта словы, якія гучаць аднолькава, але пішуцца па-рознаму: плод і плот, раман і Раман, казка і каска, грыб і грып. Амографы -гэта словы, якія пішуцца аднолькава, але адрозніваюц- ца ў вымаўленні месцамі націску: памяць – памяць, прыклад – прыклад, мука – мука, каня – каня. Сінонімы - словы, якія абазначаюць адзін і той жа прадмет, якасць, дзеянне, але пішуцца і вымаўляюцца па-рознаму. Група з двух ці больш сінонімаў называецца сінанімічньм радам, пры запісе якога на першьм месцы ставіцца слова дамінанта (слова, якое шырэй за іншыя выкарыстоўваецца ў мове і больш дакладна выражае агульнае значэнне): крэпасць – цвярдыня – бастыён – цытадэль; ісці – крочыць – маршыраваць – цягнуцца – плесціся; мала – нямнога – троху. У некаторых сінанімічных радах могуць аб’ядноўвацца словы розных часцін мовы (мала, жменя (гароху)). Калі слова з’яўляецца мнагазначньм, то яно можа ўваходзіць у роз- ныя сінанімічныя рады: прыняць – залічыць на першы курс, прыняць – сус- трэць гасцей; ціхі чалавек – спакойны; ціхі чалавек – слабы, нячутны. Не- каторыя рады сінанімічных слоў складаюцца са слоў і спалучэнняў слоў: драмаць – кляваць носам, мала – як кот наплакаў. Сінонімы ўзніклі пры абазначэнні аднаго і таго ж прадмета, з’явы, прыметы, паняцця. Выкарыс- тоўваюцца: агульнаўжывальныя і дыялектныя словы(падасінавік – асавік, авадзень – здрок); словы сучаснай мовы і ўстарэлыя словы (канікулы – вакацыі, лоб – чало); спрадвечна беларускія і запазычаныя словы (прыстаўка – прэфікс, змена – эвалюцыя, адлегласць – дыстанцыя, важны – актуальны). Сінонімы бываюць: а ) семантычныя – якія адрозніваюцца сэнсавым адценнем: вялікі – агромністы – гіганцкі; б ) стылістычныя – адрозніваюцца рознай стыліс- тычнай афарбоўкай (выкарыстоўваюцца ў розных стылях): маланка – бліскаўка, бегемот – гіпапатам, вандроўнік – пілігрым; в) семантыка-сты- лістычныя – адрозніваюцца семантыкай і сферай ужывання адначасова: пісаць – крэмзаць, крычаць – галёкаць, забрудзіць – замызгаць; г) абса- лютныя (дублеты) – адрозненне сінонімаў увогуле не выражана: стронга – фарэль, правапіс – арфаграфія, вываз – экспарт; д) кантэкстуальныя – словы, якія з’яўляюцца сінанімічньмі толькі ў пэўным кантэксце: 1. Раптам адтуль упаў мне ў вочы нясцерпны яркі сноп святла. 2. Зноў ляціць угору святло майго ліхтарыка. 3. І зноў адтуль, у адказ, меч святла. Антонімы – словы з супрацьлеглым значэннем: рознакарэнныя (добры – дрэнны, халодны - гарачы); аднакарэнныя (закрыць – адкрыць, прывязаць – адвязаць). Прыстаўкі не-, без-, анты-, контр- надаюць слову супрацьлеглае значэнне: добры – нядобры, ціхі голас – гучны голас, ціхая вуліца – шумная вуліца, ціхі ход – хуткі ход, дэмакрат – антыдэмакрат, наступленне – контрнаступленне, гарачы чай – халодны чай, гарачы прыём – халодны прыём. Прыёмы выкарыстання антонімаў наступныя: Антытэза – ярка выражанае супастаўленне кантрасных з’яў, паняц- цяў, вобразаў (Песня, любоў і нянавісць, будзьце заўсёды са мной. Стук радасны ў грудзях не змоўк, жыццё і плача і смяецца.). Аксюмаран – наўмыснае спалучэнне слоў, якія выражаюць проці- леглыя, лагічна несумяшчальныя паняцці (салодкі сум, цёплы халадок, гарачы снег, страшная прыгажосць). Паронімы – словы з блізкім гучаннем, але розным лексічным значэннем (аператыўны і аперацыйны, атамнік і атамшчык, вытворны і вытворчы). Паронімамі бываюць: назоўнікі (нявеста – нявестка); прыметні- кі (ласкавы – ласкальны); дзеясловы (чырванець – чырваніць). Параніміч- нымі парамі выступаюць спрадвечна беларускія словы (сыты – сытны) і запазычаныя (абанент – абанемент, эфектны – эфектыўны). Словы-пароні- мы адрозніваюцца паміж сабою прыстаўкамі (павіннасць – правіннасць, надзвычайна – незвычайны) або суфіксамі (слоўны – слоўнікавы, малаважны – малаважкі).
2.2. дыферэнцыяцыя лексікі беларускай мовы
Лексіка беларускай мовы развівалася і ўзбагачалася на працягу многіх стагоддзяў. Паводле паходжання яна падзяляецца на дзве групы: спрадвечна беларуская і лексіка іншамоўнага паходжання. Агульнаславянскія словы сустракаюцца ва ўсіх славянскіх мовах (напрыклад: усходнеславянскіх (беларускай, рускай, украінскай), паўднё- ваславянскіх (балгарскай, славенскай), заходнеславянскіх (польскай, чэш- скай). Гэта назвы асоб: маці, сын, сястра, брат, дзед; частак цела: глотка, калена, валасы; свойскіх жывёл: авечка, бык, карова, кабан, кабыла, конь, каза; дзікіх звяроў: воўк, ліса, заяц; птушак: бусел, галка, варона; прад- метаў: калода, валун, жэрдка, вулей; раслін: асака, бяроза, ліпа; адзення, абутку: кабат (безрукаўка), кашуля; адцягненых паняццяў і з’яў прыроды: заўтра, імгла, агонь; дзеянняў, стану: ісці, гаварыць, маўчаць. Агульнаўсходнеславянскія словы – з’яўляюцца здабыткам трох блізкароднасных моў: беларускай, рускай, украінскай: валачобнік, вяроўка, блёкат, бугор, засень, бязь, вулка, загана і інш. Уласнабеларускія словы – складаюць самабытнасць і непаўтор- насць беларускай мовы: вадзянік, ільнішча, каліва, чарніцы, векапомны, красамоўства, спаконвечны і інш. Усе словы, якія беларуская мова захавала з перыяду агульна- славянскага і агульнаўсходнеславянскага адзінства, а таксама ўласна- беларускія, называюцца спрадвечна беларускімі, бо карысталіся імі носьбіты беларускай мовы здаўна – спрадвеку. Акрэсліць час узнікнення спрадвечна беларускіх слоў, выявіць іх сувязі з блізкародаснымі мовамі дапамагаюць слоўнікі: («Этымалагічны слоўнік беларускай мовы», «Гіс- тарычны слоўнік беларускай мовы». Запазычаная лексіка – гэта вынік эканамічных, палітычных і куль- турных сувязей з іншымі народамі, а таксама цесных моўных кантактаў: са славянскіх моў: русізмы: аплот, аказаць, бальшавік, дзекабрыст, саратнік і інш.; украінізмы: боршч, журыцца, чупрына і інш.; з неславянскіх моў: грэцызмы: акіян, этап, эпоха; лацінізмы: акварыум, агітатар; германізмы: штык, шпіль; галіцызмы: суфлёр, пляж, сурвэтка і інш. Экзатызмы - словы і выразы, якія запазычаны з малавядомых моў, звычайна неіндаеўрапейскіх, і ўжываюцца для надання мове асобага каларыту (цюркізмы: арык, кішлак, джыгіт). Варварызмы - іншамоўныя словы ці выразы, якія ў выніку афекта- цыі атрымоўваюць больш ці менш рэгулярнае ўжыванне ў мове - рэцэпта- ры, але не засвойваюцца ў ёй да канца, часцей за ўсё ў сувязі з цяжкасцямі граматычнага засваення (сэ ля ві – з французскай – такое жыццё; о’кэй – з англійскай – усё добра, dum sріго, sрего – з лацінскай – пакуль дыхаю, спадзяюся). Асноўныя прыметы запазычаных слоў наступныя: 1) наяўнасць у слове ф: фарба, шафа, фасоля, Фёдар, Соф’я; 2) пачатковыя э, о і непрыставачнае а: эра, Эма, ода, опера, атака, Аляксей; 3) спалучэнні ге, ке, хе ў корані: агент, кельма, схема, Яўген; 4) спалучэнні бю, вю, кю, мю, пю, фю ў корані: бюро, рэвю, кювет, капюшон, камюніке, фюзеляж; 5) спалучэнні двух галосных у корані: аул, ідэал, дуэт, гуаш; 6) цвёрдасць зычных д і т у спалучэннях дэ, ды, тэ, ты: дэтэктыў, дывідэнд, дыфтэрыя, дыван, дысцыпліна, медыцына, Атэла, Адэса, тыгр; 7) прыстаўкі а-, ант(ы)-, архі-, контр-, рэ-, дэ-, дыс-, амфі- і інш.: амаральны, антыцыклон, архіважны, контрмера, рэфармацыя, дэгазацыя, дыспрапорцыя, амфітэатр; 8) суфіксы -ізм, (-ызм), -іст (-ыст), -ір (-ыр) і інш.: арганізм, сацыяліст, капіраваць. Лінгвістычнае запазычанне заўсёды было нармальнай функцыяй лінгвістычнага жыцця любой мовы. Гэта даволі працяглы моўны працэс, вынікам якога з’яўляецца паступовае засваенне слоў і структурных элементаў адной мовы іншай. Апраўданае выкарыстанне слоў іншамоўнага паходжання, правільнае іх асваенне не толькі не парушае нацыянальнай самабытнасці беларускай мовы, але і ўзбагачае яе лексічную сістэму. ЎЖЫВАННЯ 6,.ЛЕКСІКА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ПАВОДЛЕ СФЕРЫ
Лексіка сучаснай беларускай мовы ў залежнасці ад сферы ўжывання падзяляецца на агульнаўжывальную лексіку (пашыраную ва ўсіх без выключэння сферах грамадскага жыцця) і лексіку абмежаванага ўжывання (ужывальную пераважна ў межах пэўнай прафесіі, галіны навукі, асобнай групы людзей). Да лексікі абмежаванага ўжывання адносяцца спецыяльная лексіка (наменклатура, прафесіяналізмы і тэрміны), дыялектная лексіка, жаргонная лексіка. Жарганізмы – гэта сукупнасць слоў, зразумелых вузкаму колу лю- дзей, аб’яднаных пэўнымі інтарэсамі («дзед» – салдат апошняга году служ- бы, «хвост» па лабах, атрымаць «пару» у студэнтаў і г.д.). Аргатызмы – спецыяльны моўны код, незразумелы для іншых лю- дзей, адна з разнавіднасцей жаргоннай лексікі, умоўная, тайная мова, характарызуецца вузкаспецыяльнай накіраванасцю, штучнасцю і засакрэ- чанасцю (чуха – хачу, шывар – тавар, бан – вакзал).У Расіі і ў Беларусі аргатычная лексіка пачала складвацца ў другой палавіне XIX ст. Наменклатура – гэта сукупнасць уласных імёнаў і назваў, прысво- еных разнастайным рэаліям і аб’ектам навукі і тэхнікі (лазер «Дыполь», «Стрымер-499», супер-камп’ютар «Скіф»). Прафесіяналізмы – гэта спецыяльныя словы і выразы, якія ўжыва- юцца ў маўленні прадстаўнікоў пэўных прафесій (будаўнікоў, шахцёраў, пчаляроў і інш., напрыклад: бучы, таптухі, кашалі, крыгі – назвы розных прылад для лоўлі рыбы; майна, віра – у будаўнікоў і г.д.). Значэнні гэтых слоў не ўключаюцца ў слоўнік. Тэрміны – словы або словазлучэнні, якія абазначаюць пэўнае паняц- це ў галіне навукі, тэхнікі, культуры (інтэграл, сінус – у матэматыцы, мар- фема, прыслоўе – у мовазнаўстве і г.д.). Дыялектызмы – гэта словы, якія бытуюць у пэўных гаворках на пэўнай тэрыторыі і не ўваходзяць у склад літаратурнай мовы (картопля – бульба, тавар – карова на Палессі і г.д.).
АКТЫЎНАЯ I ПАСІЎНАЯ ЛЕКСІКА
Паводле ступені ўжывальнасці лексіка беларускай мовы падзяляецца на актыўную і пасіўную.Большасць слоў беларускай мовы адносіцца да актыўнай лексікі. Гэта словы агульнавядомыя і шырокаўжывальныя. Пасіўную лексіку складаюць словы, якія носьбіты мовы ўжываюць рэдка. Гэтыя лексемы маюць адценне ўстарэласці або навізны.Да актыўнай лексікі адносяцца агульназразумелыя, шырокаўжывальныя словы, пашыраныя як у вуснай, так і пісьмовай форме мовы.Такіх слоў у беларускай мове большасць: маці, брат, чалавек, час, хлеб і інш. Пасіўная лексіка – гэта рэдкаўжывальныя словы, якія маюць адценне ўстарэласці (архаізмы і гістарызмы) або навізны (неалагізмы). Звязана гэта з пэўнымі працэсамі ў грамадстве, развіццём навукі, тэхнікі, культуры і мастацтва (біёніка, акрыл, аэраплан). Архаізмы – гэта ўстарэлыя назвы існуючых і цяпер рэчаў, з’яў, якія замяніліся сінанімічнымі словамі актыўнага ўжывання: атрамант – чарніла, гута – шклозавод, мястэчка – пасёлак гарадскога тыпу, чало – лоб. Гістарызмы – гэта словы-назвы прадметаў, з’яў, паняццяў, якія пе- расталі існаваць у сувязі са зменамі ў грамадскім жыцці, эканоміцы, куль- туры, навуцы, тэхніцы і побыце людзей: князь, паншчына, жаўнер, саха, грош, НЭП, наркам, МТС, БССР. Неалагізмы – гэта новыя словы або новыя значэнні вядомых слоў, якія зусім нядаўна ўзніклі, маюць адценне навізны і не сталі агульнаўжы- вальнымі: аэраджып, венераход, стэрэакіназала, брокер, ваўчар, дылер, брыфінг, кансэнсус, спікер, спонсар. Сярод неалагізмаў неабходна адрозніваць аўтарскія наватворы, створаныя асобнымі пісьменнікамі. Гудзе, імкне пад доламі крылан, Над хатамі вусцянскага пасёлка. Я.Колас. Маланкі стрэламі ўстаюць, У бубен сыпле гром… І я, захоплены, стаю, Абдожджаны кругом. П.Броўка.
ПАНЯЦЦЕ СТЫЛЯЎ. СТЫЛІСТЫЧНЫЯ РАЗРАДЫ ЛЕКСІКІ БЕЛАРУСКАЙ МО 5.Мова и мауленне.Виды и типы мАуленняАдзинки маулення.6.Стылистычная прыналежнасць Моўны стыль – разнавіднасць літаратурнай мовы, сукупнасць моў- ных сродкаў, ужыванне якіх залежыць ад мэт і зместу выказвання. Асаблівасці таго ці іншага стылю, яго адметныя рысы вызначаюцца складам лексікі, характарам сказаў і граматычнымі формамі слоў. 3 улікам гэтага лексіка размяркоўваецца па стылістычных разрадах.
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-06-26; просмотров: 1870; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.145.88.104 (0.013 с.) |