Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Выпішыце са сказа словазлучэнні і зрабіце іх разбор.Содержание книги
Похожие статьи вашей тематики
Поиск на нашем сайте
Сівыя хмары звісаюць нізка, сеючы дробны дождж (К-с). 17. Размяжуйце: а) словазлучэнні; б) фразеалагізмы. Сярод пры- ведзеных спалучэнняў слоў выберыце тыя, якія могуць выступаць і ў ролі словазлучэнняў, і ў ролі фразеалагізмаў, прыдумайце з імі адпа- ведныя сказы. Нанесці ўдар, віляць хвастом, родныя палеткі, аднаго поля ягады, даць слова, вады не замуціць, белая варона, заечая душа, бронзавы век, каша заварваецца, біць ва ўсе званы, насіць камень за пазухай, на сёмым паверсе, розумам раскінуць, кідаць цень, свінцовыя хмары, жалезная дысцыпліна, зрываць кветкі, на сёмым небе, жывыя кветкі, мяккі знак, есці просяць, закручваць гайкі, залаты фонд, майская ноч, ураджайны год, корань зла, вісець на павуцінцы, весці рэй, дзесятковы дроб, музейная рэдкасць, маўклівы курган, светлая перспектыва, станавіцца на хвасце, брацца ў рожкі, чарнільная душа. 18. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Вызначце тыпы сказаў па мэце выказвання. Якую ролю ў арганізацыі тэксту адыгры-ваюць пабочныя словы? Самое трудное для меня – работа над словом. Чем руковожусь я, предпочитая одно слово другому? Во-первых, слово должно с наибольшей четкостью определять мысль. Во-вторых, оно должно быть музыкально-выразительно. В-третьих, должно иметь размер, требуемый ритмической конструкцией фразы. Трудность работы состоит в одновременном учете этих трех основных требований. К ним надо прибавить два других, не менее сложных. Надо избегать частых повторений одного и того же слова, и нельзя употреблять изношенных, вульгарных, мнимо красивых слов (К.Федин). 19. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Назавіце простыя і складаныя сказы, выдзеліўшы граматычныя асновы. Амурская дорога построена сравнительно недавно. Раньше, когда дороги не было, от Читы до Хабаровска зимой ездили на лошадях, летом по Амуру ходили старые, с высокой трубой и кормовым колесом пароходы, вспугивая в прибрежных камышах бесчисленные стаи уток. В тайге бурно цвел терпкий лесной виноград, дикие пчелы гудели над дуплистыми деревьями и по прелой хвое мягко ходили громадные седые лоси. Осенью по Амуру густой стеной шла кета метать икру, и река кишела громадными рыбами. По берегу старатели воровски промывали золото, в реках ловили жемчуг. Здесь были свободные, немерянные места, и земля лежала нетронутой на тысячи верст (В. Кин).
14. Слоўнік паняццяў
Літаратура
1. Беларуская граматыка: Фаналогія. Арфаэпія. Марфалогія. Слова- ўтварэнне. Націск. Мн., 1985. 2. Бурак Л.І. Сучасная беларуская мова. Мн., 1985. 3. Кечык С.А. Дзеепрыслоўе ў беларускай мове. Мн., 1985. 4. Наркевіч А.І. Назоўнік. Граматычныя катэгорыі і формы. Мн., 1976. 5. Сучасная беларуская літаратурная мова: Марфалогія. Мн., 1997. 6. Сучасная беларуская мова: Марфалогія. Мн., 1980. 7. Шуба П.П. Дзеяслоў у беларускай мова. Мн., 1976. 8. Шуба П.П. Лекцыі па беларускай марфалогіі. Мн, 1975. 9. Шуба П.П. Сучасная беларуская мова: Марфаналогія. Марфалогія. Мн., 1987. 10. Юргелевіч П.Я. Курс сучаснай беларускай мовы з гістарычнымі каментарыямі. Мн., 1974. 11. Юрэвіч А.Л. Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў. Мн., 1962.12. Янкоўскі Ф. Сучасная беларуская мова. Мн., 1984. МОДУЛЬ «СТЫЛІСТЫКА І КУЛЬТУРА МОВЫ» УВОДЗІНЫ Асаблівасцю дадзенай тэмы з’яўляецца яе практычная мэта: павышэнне моўнай культуры студэнтаў, якая ўключае:засваенне стыліс-тычных норм; набыццё ведаў пра жанравую разнастайнасць навуковага стылю (артыкул, даклад, рэферат, анатацыя, рэзюмэ і інш.) і агульныя патрабаванні да іх напісання і афармлення; пра віды афіцыйна-справавых тэкстаў (заява, даверанасць, аўтабіяграфія, дакладная запіска, тлумачаль- ная запіска, кантракт, справавыя лісты і інш) і правілы іх напісання і афармлення; пра кампазіцыю пісьмовага навуковага тэксту і вуснага выступлення, афіцыйна-справавых тэкстаў; атрыманне практыка-арыен- таваных і жыццядзейсных уменняў, якія навучаць студэнтаў граматна афармляць службовую дакументацыю і афіцыйныя паперы. Прапанаваны фактычны матэрыял (пераклад на беларускую мову навуковых і афіцыйна-справавых тэкстаў, напісанне і абмеркаванне дакла- даў, рэфератаў, анатацый, рэзюмэ і інш.) дасць магчымасць развіваць моў- нае чуццё першакурснікаў, што выявіцца ў напісанні навуковых прац, кур- савых і дыпломных работ. 1. Схема блок - сістэмы модуля.
23. ФУНКЦЫЯНАЛЬНЫЯ СТЫЛІ маўлення (Тэарэтычныя звесткі)
У аснову выдзялення стыляў браліся розныя прынцыпы (сацыяльны, жанравы, эмацыянальна-экспрэсіўны, функцыянальны), але найбольш пашыраным і навукова-абгрунтаваным з’яўляецца функцыянальны. Па- водле яго «Стыль з’яўляецца функцыянальнай разнавіднасцю мовы, фор- май яе грамадскага выкарыстання» (Цікоцкі М.Я. Стылістыка беларускай мовы. Мн., 1995. С. 246). Размоўны (гутарковы) стыль абслугоўвае бытавую або прафесійную сферу і рэалізуецца часцей у форме вуснага маўлення: неафіцыйнага і няз- мушанага, без папярэдняга абдумвання, непадрыхтаванага. Для жывога, вуснага маўлення характэрна суб’ектыўнасць, ацэначнасць, дыялагічнасць, эмацыянальнасць; выкарыстанне экспрэсіўна-эмацыянальнай, гутарковай (у тым ліку і прастамоўнай) лексікі; элептычных сказаў, якія на ўзроўні сінтаксісу выяўляюцца ў разнастайных няпоўных сказах з выклічнікамі і часціцамі. Важную ролю ў вусных зносінах адыгрываюць інтанацыя, жэс- ты, міміка. Навуковы стыль абслугоўвае патрэбы грамадства ў галіне навукі, тэхнікі і адукацыі. Гэта стыль навуковых прац (падручнікаў, манаграфій, лекцый, артыкулаў, рэцэнзій і інш.). Для яго характэрна лагічнасць, аб’ектыўнасць, дакладнасць, яснасць, доказнасць выкладу; лексіка абст- рактнага значэння; вузкаспецыяльная і агульнанавуковая тэрміналогія; абрэвіятуры; пэўны парадак слоў у сказе; устаўныя і разгорнутыя сінтак- січныя канструкцыі. Лексіка з эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай, вобразныя сродкі, пытальныя і клічныя сказы, як правіла, не ўжываюцца. Афіцыйна-справавы (афіцыйна-дзелавы) стыль абслугоўвае патрэ- бы людзей у сферы іх дзяржаўнай, грамадскай, вытворчай і юрыдычнай дзейнасці. Рэалізуецца ён у дзяржаўных дакументах, законах і кодэксах, дэкрэтах і ўказах, дагаворах, кантрактах, інструкцыях, афіцыйных паве- дамленнях, даверанасцях, пратаколах, аб’явах, заявах, даведках, службо- вых запісках і іншых канцылярскіх паперах. Усе дакументы можна падзяліць на групы: 1. Распарадчыя (пастановы, распараджэнні, дырэктывы, рашэнні, за- гады і інш). 2.Адміністрацыйна-арганізацыйныя (статуты, палажэнні, інструкцыі, планы, справаздачы, дамовы, кантракты); 3. Асабістыя дакументы; (заява, аўтабіяграфія, распіска, даручэнне); 4.Інфармацыйна-даведачныя (даведкі, зводкі, дакладныя і тлумачаль- ныя запіскі, агляды,акты, тэлеграмы). 5. Справавыя лісты (ліст-запытанне, ліст-просьба, ліст-прапанова, ліст-зварот, ліст-папярэджанне, ліст-напамін, ліст-запрашэнне, суправад- жальны ліст). Галоўная рыса службова-справавой мовы – дакладнасць, паслядоў- насць, лаканічнасць і лагічнасць. Кожны дакумент афармляецца па стан- дартнай форме. Канцылярскія штампы з’яўляюцца характэрнай асаблі- васцю афіцыйна-справавой мовы. Як асобная функцыянальная разнавіднасць літаратурнай мовы афіцыйна-справавы стыль мае свае прыкметы: 1) шырокае ўжыванне грамадска-палітычнай і прафесійнай тэрміналогіі, скарочаных слоў і абрэ- віятур; 2) строгі і пэўны парадак членаў сказа; 3) насычанасць сказа ад-дзеяслоўнымі назоўнікамі; 4) істотная перавага складаных сказаў; 5) амаль поўная адсутнасць эмацыянальнай лексікі і пытальных і клічных сказаў; 6) выкарыстанне ўстойлівых выразаў-штампаў і зваротаў тыпу парадак дня, вышэйназваны, прыняць да ведама, камюніке, ратыфікацыя, слухалі, пастанавілі, выдадзена для прадстаўлення, аказаць садзейнасць, прыцяг- нуць да адказнасці, заслухаўшы і абмеркаваўшы даклад і інш. Публіцыстычны стыль выкарыстоўваецца ў СМІ (газетах, часопісах, на радыё, тэлебачанні, у дакументальным кіно), у агітацыйна-прапагандыс- цкіх выступленнях. Публіцыстычныя творы адрасуюцца масаваму гледачу, чытачу і слухачу з мэтай данесці інфармацыю і ўплываць на яго перака- нанні і паводзіны, таму гэтаму стылю ўласціва вобразнасць, даходлівасць, інфармацыйнасць, грамадзянскасць, палемічнасць выкладу, што падаецца ўжываннем фразеалагізмаў, крылатых выслоўяў, параўнанняў, эмацыя- нальна-ацэначных слоў, публіцыстычнай і грамадска-палітычнай лексікі тыпу суверэнітэт, дэмакратыя, грамадскі, палітычны, шматпартый- насць, прыхватызацыя, эканамічная прастора, міратворчая місія, народ- ная дыпламатыя, актыўная жыццёвая пазіцыя, свабодная эканамічная зона, экалогія акаляючага асяроддзя і інш. Мастацкі стыль (стыль мастакай літаратуры) абслугоўвае духоўную сферу грамадства. Яго функцыя – маральна-этычнае і эстэтычнае ўздзе- янне на чытача і слухача праз мастацкія вобразы. Своеасаблівасць мастацкага стылю заключаецца ў тым, што ён, выконваючы эстэтычную функцыю, практычна выкарыстоўвае сродкі ўсіх стыляў. Для яго характэрна вобразнасць, эмацыянальнасць, лірычнасць, абгрунтаванае выкарыстанне кніжнай і гутарковай лексікі, сінтаксічнае багацце, выкарыстанне вобразных сродкаў мовы (паэтычных і народна-паэтычных слоў – дыямент, ветразь, віцязь, веснаход, адвечны, веснавей, долечка, красная дзяўчыначка, зямліца, рэчанька, зараначка; метафар, эпітэтаў, параўнанняў і інш.).
2.1. МАТЭРЫЯЛЫ ДЛЯ ПРАКТЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ «ФУНКЦЫЯНАЛЬНЫЯ СТЫЛІ МАЎЛЕННЯ» Пытанні для самакантролю і падрыхтоўкі да заліку: 1. Як вы разумееце паняцці «стыль»?, «стылістыка»? 2. Ад чаго залежыць выбар моўных сродкаў пры маўленні і чым кіруюцца пры іх адборы? 3. Якія функцыянальныя стылі беларускай літаратурнай мовы выдзяляюцца і на якой аснове? 4. Што аб’ядноўвае і адрознівае публіцыстычны і навуковы стылі (публіцыстычны і мастацкі, мастацкі і размоўны)? 5. У якіх функцыянальных стылях ніколі не сустракаюцца з’явы рыфмоўкі слоў, гукапісу? У якім стылі яны заканамерныя? 6. Якія моўныя сродкі характэрны ўсім функцыянальным стылям? 7. А якія моўныя сродкі характэрны толькі для пэўнага стылю? 8. Якім чынам змест і мэтанакіраванасць выказвання ўплываюць на выбар стылю?
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-06-26; просмотров: 1074; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.119.235.107 (0.008 с.) |