Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Стылістычныя рэсурсы марфалогіі

Поиск

(Тэарэтычна-практычны матэрыял)

 

Стылістычныя рэсурсы марфалогіі не такія багатыя, як лексічныя, таму што граматычныя катэгорыі і граматычныя формы ўвогуле агульныя для ўсіх стыляў, жанраў і тыпаў мовы і не маюць выразнай функцыянальна-стылістычнай дыферэнцыяцыі. Тым не менш асобныя стылі ў большай ці меншай ступені адрозніваюцца паміж сабой тымі або іншымі марфалагічнымі сродкамі. Гэтыя сродкі вызначаюцца свое- асаблівай суаднесенасцю з асобнымі стылямі і складаюць стылістычныя рэсурсы марфалогіі. Мы спынімся на характарыстыцы стылістычных уласцівасцей граматычных катэгорый і форм асобных часцін мовы.

14.НАЗОЎНІК сярод іншых часцін мовы вызначаецца багаццем варыянтных форм роду, ліку і склону, суадносных з тым або іншым стылем. Так, для абазначэння асоб па роду іх дзейнасці, заняткаў, прафесій у беларускай мове існуюць карэлятыўныя формы назоўнікаў мужчынскага і жаночага роду тыпу гітарыст – гітарыстка, настаўнік – настаўніца і да т. п. Аднак не на ўсе выпадкі ёсць такія ўзаемазвязаныя формы, нярэдка ў названай функцыі ўжываюцца адпаведныя словы толькі ў форме мужчынскага роду, незалежна ад таго, асобу мужчынскага ці жаночага полу яны называюць. Напрыклад: інжынер Алесь Круталевіч, інжынер Таццяна Круталевіч; дыспетчар паведаміў, дыспетчар паведаміла.

У навуковым і афіцыйна-дзелавым стылях ужываюцца формы мужчынскага роду падобных назоўнікаў (аўтар, доктар, сакратар), а ў гутарковым, мастацкім і публіцыстычным стылях звычайна выкарыс- тоўваюцца іх словаўтваральныя варыянты жаночага роду (аўтарка, доктарка, сакратарка). Вядома, што гэтыя варыянты гутарковага паход- жання. Але ў названых стылях якраз такім варыянтам аддаецца перавага, бо яны не маюць адцення афіцыйнасці і лепш упісваюцца ў натуральны, нязмушаны лад жывой гутаркі, эмацыянальна-вобразны лад мастацкага апавядання, эмацыянальна-дзейсны лад публіцыстычнага тэксту. Разам з тым не выключаецца магчымасць ужывання і варыянтаў мужчынскага роду, параўн.:

1.– Забярыце рэчы і чакайце ў калідоры,сказала Кацярына Кірылаўна.

Жанчына пераступіла з нагі на нагу, але з месца не кранулася.

Доктар,пачала яна,а ці можна мне ехаць?

Я вас не трымаю... (А. Асіпенка).

2. Вера Паўлаўна ўважліва слухала доктарку, аднак не разумеючы ніводнага слова. Іншыя думкі хвалявалі яе. Яны перашкаджалі ўспрымаць словы доктаркі, як і гамонка доктаркі перашкаджала думкам (А. Асіпенка).

У першым выпадку, як вынікае з кантэксту, размова мае афіцыйны характар, таму выкарыстаны назоўнік мужчынскага роду доктар, хоць і адносіцца ён да асобы жаночага полу. У другім выпадку апавяданне мае нейтральны характар, таму аўтар ужыў назоўнік доктарка.

У гутарковым і мастацкім стылях сустракаюцца варыянты жаночага роду не толькі з суфіксам -к- (аграномка, доктарка), але і з суфіксам -ш- (аграномша, доктарша). Апошнія маюць ярка выражаны гутарковы характар.У мастацкіх творах яны ўжываюцца, як правіла, у мове персанажаў і або паказваюць іх адмоўныя адносіны да пэўнай асобы, або характарызуюць культурна-адукацыйны ўзровень самога персанажа. Акрамя таго, падобныя формы могуць абазначаць жонку чалавека адпаведнай прафесіі: аграномша (жонка агранома), доктарша (жонка доктара).

У гутарковым і мастацкім стылях сустракаюцца варыянты родавых форм назоўнікаў тыпу санаторыйсанаторыя, туфельтуфля і да т. п. Гутарковыя варыянты санаторыя, туфля ўжываюцца толькі ў мове персанажаў мастацкага твора і служаць сродкам іх характарыстыкі.

Пэўнымі стылістычнымі магчымасцямі вызначаецца катэгорыя ліку назоўніка. Найбольш відавочна гэта праяўляецца ва ўжыванні адзіночнага ліку ў значэнні множнага, а множнага - у значэнні адзіночнага.

Адзіночны лік у значэнні множнага часцей за ўсё выкарыстоў- ваецца ў навуковым стылі:

а)пры абазначэнні мноства аднародных прадметаў, калі адзіночны лік набывае адценне зборнасці: Унашых прэсных водах водзіцца мянтуз (маецца на ўвазе не адзін мянтуз, а ментузы);

б)пры абазначэнні канкрэтнага віду тых ці іншых істот або прад- метаў, калі з ліку аднатыпных вылучаецца з указаннем адметных характа- рыстык адна жывая істота або прадмет, што ўяўляе цэлы клас (род, сямей- ства і г. д.) такіх жа істот або прадметаў: Акунь - прагная драпежная рыба (акунь - рыба, але ад іншых рыб адрозніваецца прагнасцю і драпежнасцю); Хвошч - шматгадовая расліна (хвошч - расліна, але такая расліна, якая расце шмат гадоў). Адзіночны лік у такіх выпадках мае абагульнена-выдзяляльнае значэнне.

Для публіцыстычнага і афіцыйна-дзелавога стыляў уласціва выкарыстанне са значэннем зборнасці ці абагульнення форм адзіночнага ліку назваў асоб па прафесіі, роду дзейнасці, сацыяльным становішчы і г. д.: Арандатар мае права адкрываць ва ўстановах банка рахункі для грашовых аперацый.

Са значэннем абагульнення адзіночны лік у значэнні множнага выкарыстоўваецца таксама ў гутарковым стылі: Сёння чамусьці шчупак не клюе.

У мастацкім стылі адзіночны лік у значэнні множнага ўжываецца з мэтай вылучыць, падкрэсліць і вобразна адлюстраваць той ці іншы прад- мет, з’яву і г. д.: Глядзіш, бывала, і здаецца, што скрозь сцяну галін жывую, скрозь гэту тканку маладую ні мыш, ні пташка не праб’ецца (Я. Колас). Відавочна, што паэт выкарыстаў назоўнікі мыш і пташка ў форме адзіночнага ліку для таго, каб стварыць яркі наглядна-вобразны малюнак густога цяністага лесу. Стылістычныя магчымасці формы множнага ліку абмежаваны пераважна тымі семантычнымі групамі назоўнікаў, якія звычайна ўжываюцца ў форме адзіночнага ліку. Так, некаторыя рэчыўныя (вада, соль, спірт і інш.), абстрактныя і адцягненыя (тэмпература, чытанне і да т. п.) назоўнікі ў шырокім ужытку маюць форму адзіночнага ліку. Але ў навуковым і афіцыйна-дзелавым стылях рэчыўныя назоўнікі пры абазначэнні гатункаў, відаў ці разнавіднасцей рэчываў, абстрактныя і адцягненыя – пры абазначэнні канкрэтных паняццяў ужываюцца ў множ- ным ліку, што сведчыць пра кніжны характар мовы, параўн.: вада - мінеральныя воды, соль - калійныя солі, спірт - аднаатамныя спірты; тэмпература - высокія тэмпературы, чытанне - Багдановічавы чытанні.

У публіцыстычным стылі асобныя абстрактныя назоўнікі ў форме множнага ліку падкрэсліваюць шматразовасць ці аднатыпнасць з’яў: ініцыятыва - мірныя ініцыятывы, рэжым - прагрэсіўныя рэжымы.

У мастацкім і гутарковым стылях некаторыя рэчыўныя і абстрактныя назоўнікі ўжываюцца ў множным ліку, каб паказаць вельмі вялікую колькасць, значную велічыню, аб’ём ці прастору чаго-небудзь: Данік ужо ў трэцім класе. Першыя школьныя радасці даўно прайшлі (Я. Брыль); Над полем, дзе спелі жыты і пшаніцы, і мыліся ў росах аўсы, прайшла, празваніла свой час навальніца на ўсе галасы (Я. Колас).

Індывідуальныя імёны і прозвішчы людзей маюць форму адзіночнага ліку, але ў навуковым, публіцыстычным і мастацкіх стылях для абазначэн- ня тыповых з’яў грамадскага жыцця яны могуць ужывацца ў множным ліку: Гэта ж не сакрэт, што за спіною гарлахвацкіх, калі тыя надзелены ўладай, такія людзі, як Зёлкін, адчуваюць сябе вельмі ўпэўнена (Дз. Бугаёў).

Варыянтнасць склонавых форм назоўнікаў абумоўлена ўзаемадзеяннем кніжнай мовы і жывога народнага маўлення. Для навуковага, афіцыйна-дзелавога і публіцыстычнага стыляў у большай ці меншай ступені характэрна ўнармаванасць склонавых канчаткаў назоўнікаў. Што да мастацкага і гутарковага стыляў, то ў іх пад уздзеяннем народных гаворак і прастамоўя назіраецца варыянтнасць склонавых форм, калі асобныя словы ці групы слоў сустракаюцца з канчаткамі дыялектнага або размоўна-гутарковага характару:

назоўнік дачка - з канчаткам ў давальным і месным склонах адзіночнага ліку: сказаў дачцы, жыў пры дачцы;

агульныя назоўнікі 2-га скланення мужчынскага роду з цвёрдай асно- вай; назоўнікі ніякага роду - з канчаткам ў месным склоне адзіночнага ліку: на лугу, на масту, у быту, па маршруту, па тэлефону, па полю, па бездарожжу;

асабовыя назоўнікі 2-га скланення мужчынскага роду з цвёрдай асновай - з канчаткам ў месным склоне адзіночнага ліку: па сыне, па браце;

назоўнікі 3-га скланення гразь, далонь - з канчаткамі -ёй (-ёю), -яй (-яю) у творным склоне адзіночнага ліку: гразёй (-ёю), далоняй (-яю);

назоўнікі гектар, грам, кілаграм апельсін, памідор і інш.- з нулявым канчаткам у родным склоне множнага ліку: пятнаццаць гектар, дзесяць грам, пяць кілаграм, многа апельсін (памідор);

назоўнікі грошы, дзверы - з канчаткам -мі ў творным склоне множнага ліку: грашмі, дзвярмі;

назоўнікі дзеці, людзі - з канчаткам -ямі ў творным склоне множнага ліку: дзецямі, людзямі.

Гэтыя і некаторыя іншыя склонавыя формы перадаюць натуральны лад жывой гутаркі. У творах мастацкай літаратуры яны звычайна выка- рыстоўваюцца ў мове дзеючых асоб і з’яўляюцца сродкам іх характа- рыстыкі.

Яркім стылістычным сродкам з’яўляеццаформа клічнага склону, якая не ўласціва сучаснай сістэме скланення беларускай літаратурнай мо- вы, але ўжываецца ў асобных стылях і надае выказванню розныя адценні: у мастацкім і гутарковым - непасрэднасці, пяшчоты, лагоднасці; у публіцыс- тычным, а таксама ў мастацкім – рытарычнасці, узнёсласці, урачыстасці:, караць, галаву сілен зняць Слухай, дружа, і вучыся (Я. Колас); Бачыш, княжа, загоны, лясы, сена- жаць,- ім пакорны я толькі з гуслямі, сілен, княжа,- не скуеш толькі дум ланцугамі (Я. Купала).

Выразную стылістычную афарбоўку маюць так званыя словы якаснай ацэнкі тыпу дачушка, зямліца, пісарчук, даміна, якія шырока выкарыстоўваюцца ў мастацкім, публіцыстычным і гутарковым стылях для выражэння розных пачуццяў і ацэнак: Спі, мая дачушка, засынай, дзяўчо... (Д. Бічэль-Загнетава); Мужык не дарма раней казаў, што пан і воўк - два зладзюганы ў пушчы (В. Карамазаў).

Для асэнсавання стылістычнай ролі назоўнікаў і развіцця ўмення вызначаць функцыянальна-стылістычную суаднесенасць тых ці іншых моўных адзінак для кіруемай самастойнай работы можна прапанаваць наступныя віды заданняў:

1. Падбярыце ва ўсіх магчымых выпадках да назоўнікаў муж- чынскага роду адпаведныя назоўнікі жаночага роду і запішыце іх па- рамі. Дайце ім функцыянальна-стылістычную характарыстыку. Да якіх слоў вы не падабралі назоўнікаў жаночага роду? Чым гэта тлума- чыцца?

Аграном, арандатар, геолаг, герой, Герой Савецкага Саюза, дацэнт, дырэктар, журналіст, інжынер, кандуктар, капітан, лабарант, майстар, машыніст, міністр, настаўнік, педагог, слесар, суддзя, шафёр.

2. Прачытайце тэкст і растлумачце мэтазгоднасць выкарыстан- ня выдзеленых слоў у мове калгасніцы і аўтара.

- Прафесар Яраш, што за прыватная кансультацыя? У маёй клініцы?

Калгасніца спалохалася белай доктаркі.

- Сынок мой, доктарка. Ножкі ў яго... А тут сястра з нашай вёскі... Прыязджай, кажа, мы папросім доктара...

Гаецкая пры хворых заўсёды казала яму «прафесар» і рабіла гэта без іроніі. Для простых людзей доктар - любы ўрач, аЯраш - кандыдат навук, славуты хірург, трэба ж неяк адрозніць яго ад звычайных урачоў ( I. Шамякін).

3. Спішыце, устаўце словы старшыня ці старшыніха. Растлу- мачце свой выбар. У якіх выпадках можна выкарыстаць гэтыя сло- вы?

3 усіх сіл стараюцца жанкі. Кожнай хочацца не паддацца, выжаць як мага больш.

У поўдзень на палетак прыходзіць Люба -... калгаса. Яе з’яўленне жанкі сустрэлі градам заўваг.

- Вось бачыце, казалі,… толькі паабяцае, а не прыйдзе. (А. Васілевіч).

4. Спішыце, выкарыстайце форму назоўніка мужчынскага ці жа- ночага роду. Растлумачце свой выбар.

1) За сталом прэзідыума падняўся Шаройка... Маша пастукала алоўкам аб графін- яна вяла сход...

Шаройка павярнуўся да Машы.

- Таварыш (старшыня, старшыніха), навядзіце, калі ласка, парадак (I. Шамякін).

2)«Люба, зайдзі да нас!»- крычала з другога канца палетку Маня, (брыгадзір, брыгадзірка, брыгадзірша) другой брыгады (А. Васілевіч).

5. Прааналізуйце ўжыванне выдзеленых назоўнікаў у форме адзіночнага ліку. Назавіце выпадкі ўжывання назоўнікаў адзіночнага ліку ў значэнні множнага і дайце ім функцыянальна-стылістычную характарыстыку.

1. Перад самым світанкам аціхла, супакоілася старая елка (X. Лялько). 2. Елка - вечназялёнае холадаўстойлівае дрэва (БелСЭ). 3. Елка - каштоўная парода для ахоўных жывых агароджаў уздоўж чыгунак і шашэйных дарог (БелСЭ). 4. Піхта в ельмі падобная да елкі, але страйнейшая (Батаніка). 5. Драбналістыя лясы складаюцца з бярозы і асіны (Батаніка). 6. Сілачом стаіць дуб разложысты, і здалёк відаць пышны верх яго (Я. Колас). 7. Ці можна словамі перадаць, як Даніла падбіраў клён, бярозу, дуб, асіну на цабэркі, вёдры, начоўкі і лыжкі? (3. Бядуля).

6. Прачытайце сказы і вызначце, да тэкстаў якога стылю яны належаць. Ахарактарызуйце функцыянальна-стылістычную ролю вы- дзеленых назоўнікаў.

1. У нашых прэсных водах жыве многа карпавых рыб: плотка, лешч, карась, чахонь, верхаводка і многія іншыя. 2. Асноўныя дрэўныя пароды тайгі - елка і сасна, піхта і лістоўніца. Драбналістыя пароды - бяроза і асіна - толькі сям-там прымешваюцца да хваёвых парод тайгі. 3. Адказчык мае права да прыняцця рашэння па спрэчцы прад’явіць да істца сустрэчны іск для вырашэння яго сумесна з першапачатковым іскам. 4. «Ну, Мікола, ты цягаеш ды цягаеш аднаго шчупака за другім. Не паспееш закінуць, як зноў клюе. А ў мяне хоць бы плотка якая кранула».- «Сёння мне сапраўды шанцуе, Міхась. Шчупак добра бярэцца на жыўца».

7. Прачытайце і растлумачце сэнс прыказак і прымавак, наза- віце назоўнікі адзіночнага ліку, ужытыя ў значэнні множнага.

1. Нязнайка дарогі не пакажа. 2. Ранняя птушка зерне клюе, а позняя вочкі трэ. 3. 3 песні слова не выкінеш. 4. Гультаю ўсё некалі: яму раніцай росна, у поўдзень млосна, а ўвечары камары кусаюць. 5. Для ўсякай птушкі сваё гняздо міла.

8. Вызначце мастацка-выяўленчую функцыю выдзеленых слоў і скажыце, чым абумоўлены іх вобразны сэнс.

1. Нерухома стаяў густы амярцвелы лес, шчыльна прытуліўшы верхавіны да верхавін, пераплёўшы галіны, акрыўшыся белымі шатамі крохкай шапаткой шэрані. Ні звер, ні чалавек, ні птушка не парушалі яго ранішняга зімняга спакою (Я. Колас). 2. Каб бацька старэнькі ці сын на катарзе вечна не гнуўся, пайшоў беларус у лясы за славу сваёй Беларусі (А. Астрэйка). 3. Усё, з чым дружыў чалавек і што дружыла з чалавекам, пасварыў Чарнобыль. Зараз усё забаронена - сунічка і рамонак, баравічок і шчаўлінка, яблык і крынічка, хата і расіна, ніва і ялінка забаронены (Я. Сіпакоў).

9. Прачытайце тэкст і вызначце, да якога стылю ён адносіцца. Растлумачце мэтазгоднасць ужывання выдзеленых назоўнікаў у множным ліку.

Шлакашчолачныя цэменты надаюць бетонам не толькі трываласць, але і большую пара- і воданепранікальнасць, мароза- і горачаўстойлівасць, лепшую ўстойлівасць да дзеяння агрэсіўных асяроддзяў.

10. Спішыце, выкарыстайце адпаведныя назоўнікі і паясняль- ныя словы ў форме адзіночнага ці множнага ліку. Растлумачце свой выбар.

1. Дзівіўся: гэтак(ага, іх) ніколі не бачыў у жыцці жыт(а, оў) (П. Прануза). 2. Пабліскваюць вострыя сярпы, падразаючы і кладучы на постацьгуст(ое, ыя), яклес, жыт(а, ы) (А. Васілевіч). 3. Няўжо ён, Максім, мусіць расчаравацца яшчэ ў адным чалавеку, якога паважаў? Ен баяўся так(ога, іх) расчаравання(я, яў) (I. Шамякін). 4. Марына Паўлаўна змоўкла, працятая крыўдай і расчараванн(ем, ямі) (М. Зарэцкі).

11. Прачытайце і растлумачце функцыянальна-стылістычную ролю выдзеленых назоўнікаў. У якіх стылях сустракаецца падобнае ўжыванне імён і прозвішчаў?

1. Працы ў зорках - акіян бязмерны, важна, што мы здолеем пачаць. Сотні новых Юрыяў і Германаў у калысках ярасна крычаць (П. Панчанка). 2. Не дадзім, каб новыя Хатыні ранамі чарнелі на Зямлі! (Хв. Жычка). 3. Зёлкін - пляткар, падхалім, даносчык. Гэта - своеасаблівы спадарожнік Гарлахвацкага, можа існаваць ііснуе толькі з ім. У сваю чаргу, і гарлахвацкія існуюць толькі з зёлкінымі, якія ствраюць найбольш спрыяльныя ўмовы для іх існавання (С. Андраюк).

12. Прачытайце і вызначце склонавыя формы дыялектнага ці размоўна-гутарковага характару. Чым тлумачыцца іх выкарыстанне?

1. Як вы, Алеська, думаеце, не будзе ўжо вайны?.. Бо ў радзіве дужа часта пра вайну гавораць!.. (С. Кухараў). 2. «Доктар, хутчэй што-небудзь рабіце. У мяне сілоў няма цярпець»,- прахрыпеў хворы (А. Асіпенка). 3. Цяжка было ў Машы на сэрцы гэтыя дні, калі прыехаў Максім. Дрэнна яна адчувала сябе перад людзямі (I. Шамякін). 4. Слязьмі ворага не паб’еш (М. Лынькоў).

13. Спішыце, раскрыйце дужкі і выберыце адпаведны варыянт склонавай формы назоўніка. Абгрунтуйце свой выбар.

1. Юрка так хваляваўся, што слёзы выступілі на вачах. Адвярнуўся, каб не заўважыла мама, змахнуў іх (далоняй, далонню) (I. Новікаў). 2. Прыходзілася насіць (бярвенні, бярвёны) па вадзе, бо растаў снег, і тайга была ўся ў лужынах (В. Хомчанка). 3. I(дачцы, дачцэ) не спіцца летняй ночкаю, у дачкі на сэрцы неспакой (П. Панчанка). 4. Журавінныя плантацыі займаюць у нашай гаспадарцы амаль трыццаць (гектар, гектараў).

14. Спішыце і падкрэсліце назоўнікі ў форме клічнага склону. У якіх стылях і з якой мэтай такія формы звычайна выкарыстоў- ваюцца?

1. Ты ляці, ляці, саколе, здабываць радзіме волю, у бой ляці, казача (К. Буйло). 2. - Ну, а што ж ты мне, старому, думаў, хлопчыку, сказаць? - Тое, дзедку, што нікому - табе толькі можна знаць.- Дзякуй, хлопча, за ўвагу, надта рады, мой каток! (Я. Колас). 3. Ад усяго сэрца і душы гавару табе шчырае слова, вялікі мой, гераічны і слаўны беларускі народзе (Я. Купала). 4. «Ясю! Іван Іванавіч! - пачуўся лагодны і крыху гуллівы голас Аляксандры.- Дзе ты там схаваўся, дзе?» (П. Місько).

Стылістычныя ўласцівасці прыметнікаў выяўляюцца найперш у выкарыстанні асобных семантыка-граматычных разрадаў, поўнай і кароткай форм якасных прыметнікаў, варыянтных форм ступеней параўнання, форм суб’ектыўнай ацэнкі ступені якасці.

15.Прыметнікі абазначаюць прымету прадмета, таму выкарыстоўваюц- ца ва ўсіх стылях мовы, але асобныя іх семантыка-граматычныя разрады адрозніваюцца паміж сабой частатой выкарыстання.

Так, у навуковым і афіцыйна-дзелавым стылях, што вызначаюцца дакладнасцю і строгай лагічнасцю выкладу думак, выразна пераважаюць адносныя прыметнікі, якія выконваюць найперш інфармацыйную, класіфі- кацыйную функцыю. Напрыклад: Крытэрыямі сацыяльнай вартасці твораў мастацтва і культуры з’яўляюцца сцвярджэнне нацы янальных і агульначалавечых каштоўнасцей, фарміраванне высокіх гра мадзянскіх і маральных якасцей, арыгінальнасць, высокі мастацкі і эстэтычны ўзровень гэтых твораў. (Закон «Аб культуры ў Беларускай ССР»).

У мастацкім і гутарковым стылях, дзе прыметнікі выкарыстоўваюцца перш за ўсё як сродкі вобразнасці і эмацыянальна-экспрэсіўна-ацэначнай характарыстыкі, пераважаюць якасныя прыметнікі:

1. Часам пры гэтых гаворках - асабліва жанкі - успаміналі Ганніну маці-нябожчыцу, казалі, што дачка ва ўсім выйшла ў матку. 3 аблічча - дык як вылітая: і невялікая ростам, і не гладкая - худая, можна сказаць, і плечы, як у маткі, вузкія, і рукі тонкія. І косы чорныя, густыя, аж блішчаць... Але пры ўсім тым - нават прыдзіры і зайздросніцы не пярэчылі - Ганну ніяк нельга было палічыць за кволую: збоку, з аднаго позірку відаць было - крамяная ў Цімоха дзяўчына, дужая, сілаю ўся налілася! Вунь якая пругкая ў хадзе, спрытная якая ў рухах, так і відаць - маладосць, сіла ў кожнай жылачцы! (I. Мележ).2. Мой першы сноп вясёлы быў, хоць тонкі. Яго трымала радасна ў руках: у перавясле - белыя рамонкі, блакітныя валошкі - па баках (С. Басуматрава).

I. Мележ з дапамогай якасных прыметнікаў – невялікая, (не) гладкая, худая, вузкія, тонкія, чорныя, густыя, (нельга палічыць за) кволую, крамяная, дужая, пругкая, спрытная – намаляваў яскравы партрэт Ганны. Гэтыя прыметнікі даюць магчымасць чытачу не толькі зрокава ўявіць вобраз дзяўчыны, але і адчуць аўтарскую замілаванасць.

А прыметнікі вясёлы, тонкі, белыя, блакітныя ў вершы С.Басумат- равай перадаюць радасць і захапленне, што адчуў лірычны герой у час жніва.

Стылістычнае адрозненне паміж поўнай і кароткай формамі прыметнікаў заключаецца ў кніжным характары першай і нейтральным другой. Але паколькі прыкметнай сэнсавай розніцы паміж названымі формамі не існуе, то няма і строгага функцыянальна-стылістычнага размежавання. Поўная форма прыметнікаў уласціва ўсім стылям, а кароткая, як правіла, выкарыстоўваецца ў мастацкім і публіцыстычным, каб асабліва вылучыць і падкрэсліць тую ці іншую якасць: Нямала сцежак і дарог схадзіў я - і ўсюды славен дружбай чалавек (У. Карызна); Мне ўсё дорага тут, люба, родна, прыгожа (П. Броўка). Разам з тым неабходна адзначыць, што і ў гэтых стылях беларускай мовы кароткія формы ўжыва- юцца не вельмі шырока.

Іншы раз кароткая форма прыметнікаў выкарыстоўваецца ў паэтыч- ных творах з мэтай стылізацыі пад народныя песні:

Уцякала Бандароўна Расплятаў ёй косы буйны,

Ў поле з цёплай хаты, Песціў белы грудзі;

Абдымала яе ночка, Болей жалю меў над ёю,

А вецер крылаты Як якія людзі.

Я.Купала.

Прымета якасці, уласцівая таму ці іншаму прадмету або розным прадметам, можа праяўляцца ў большай ці меншай ступені, што выражана ў вышэйшай і найвышэйшай ступенях параўнання якасных прыметнікаў.

Простыя формы вышэйшай ступені параўнання тыпу мацнейшы, прыгажэйшы, цвярдзейшы ўжываюцца ў розных стылях мовы і з’яўля- юцца стылістычна нейтральнымі, а складаныя формы тыпу больш моцны, больш прыгожы, больш цвёрды часцей выкарыстоўваюцца ў навуковым стылі. Напрыклад: Вада больш шчыльная за паветра, і таму аказвае прыкметнае супраціўленне целам, якія рухаюцца ў ёй.

Увогуле паралельнае выкарыстанне простых і складаных форм вышэйшай ступені параўнання сустракаецца ў розных стылях мовы, аднак у гутарковай усё ж кольнасна пераважае першая з іх, а ў навуковай - другая. У мастацкіх творах часам ужываюцца формы вышэйшай ступені параўнання з суфіксам -ей(-эй), якія надаюць мове адценне гутарковасці: Быў ён высокага росту, але ніжэй за Чубара (I. Чыгрынаў).

Стылістычнае адрозненне простай і складанай форм найвышэйшай ступені параўнання іншае: простая форма тыпу найсвятлейшы, найкара- цейшы часцей сустракаецца ў мастацкім і публіцыстычным стылях, а складаная форма тыпу самы светлы, самы кароткі ўжываецца ва ўсіх стылях. Што да складанай формы са словам найбольш, то яна мае кніжны характар і звычайна выкарыстоўваецца ў навуковым, публіцыстычным і афіцыйна-дзелавым стылях: Сярод сучасных паўзуноў кракадзілы маюць найбольш складаную будову; Найбольш важныя пытанні былі абмеркава- ны на агульным сходзе працоўнага калектыву.

Простыя і складаныя формы ступеней параўнання не маюць выраз- ных сэнсавых адрозненняў, што дае магчымасць карыстацца імі як грама- тычнымі сінонімамі, параўн.:

- Вы думаеце, што гэтае пытанне самае важнае на сесіі?

- Так, сёння гэта найважнейшае пытанне.

Усё ж простыя формы ступеней параўнання больш выразна выказваюць інтэнсіўнасць прыметы і яе эмацыянальна-экспрэсіўную ацэн- ку: весялейшы і больш вясёлы, найпрыгажэйшы і самы прыгожы. Менаві- та гэтым абумоўлена шырокае выкарыстанне простых форм ступеней параўнання прыметнікаў у творах паэзіі:

На свеце няма даражэйшых дарог, як гэта - дарога да роднага дома (С. Басуматрава); А найлепшая тая дарога, што вядзе на бацькоўскі парог (А. Бялевіч). Асаблівай мастацкай выразнасцю валодаюць індывідуальна-аўтарскія формы найвышэйшай ступені параў- нання без суфіксаў -ейш-, -эйш -: Ні зямным праклёнам, ні карай найвышняй ніхто не запляміць святое імя (П. Глебка).

Стылістычныя ўласцівасці прыметніка праяўляюцца ў выкарыстанні форм суб’ектыўнай ацэнкі, сярод якіх найперш вылучаюцца:

а) формы з суфіксамі -еньк-, -эньк-, -аньк-, -енечк-, -утк-, -ютк-, -усеньк-, -юсеньк-, -юпасеньк-, -аваценьк- (з памяншальна-ласкальным адценнем значэння): зялёненькі, даражэнькі, малюпасенькі, ціхуткі і г. д.;

б) формы з суфіксамі -ізн-, -ізарн-, -эзн-, -енн-, -энн-, -озн - (з павелічальна-ўзмацняльным адценнем значэння): вялізны, велізарны, выса- чэнны, высозны і да т. п.

Такія формы вызначаюцца яркай эмацыянальна-экспрэсіўнай афар- боўкай, таму выкарыстоўваюцца перш за ўсё ў мастацкім, гутарковым і публіцыстычным стылях. У навуковым і афіцыйна-дзелавым стылях, пазбаўленых эмацыянальнасці і экспрэсіўнасці, ужываюцца стылістычна нейтральныя словы і формы: вялікі (а не вялізны), вельмі вялікі (а не велізарны). Але ў тых выпадках, калі неабходна назваць прыметы, якія лагічна адпавядаюць сэнсу слоў з суфіксамі -еньк-, -эньк-, -аньк- і інш., то такія прыметнікі выкарыстоўваюцца і ў навуковым стылі. Толькі тут яны выступаюць у функцыі лагічных азначэнняў, не маюць экспрэсіўна-эмацыянальна-ацэначнага адцення значэння і з’яўляюцца стылістычна нейтральнымі: Вожык вядзе начны спосаб жыцця, яго маленькія вочкі адыгрываюць другарадную ролю ў пошуках ежы.

Асэнсаваць стылістычныя рэсурсы прыметніка для кіруемай самастойнай работы студэнтаў дапамогуць наступныя віды заданняў:

1. Прачытайце і вызначце стыль тэкстаў. Якія семантыка-гра- матычныя разрады прыметнікаў пераважаюць у кожным тэксце і якую функцыю яны выконваюць?

1. Статус беларускай мовы як дзяржаўнай не закранае кан- стытуцыйных правоў грамадзян іншых нацыянальнасцей карыстацца рус- кай ці іншымі мовамі. Усе грамадзяне Беларусі, незалежна ад нацыя- нальнасці і роднай мовы, карыстаюцца роўнымі правамі і маюць роўныя абавязкі перад дзяржавай.

2. Літаратурнай мовай з’яўляецца не толькі мова мастацкай літаратуры; літаратурнай з’яўляецца мова перыядычнага і навуковага друку, мова школы, радыё, тэатра і г. д. Яна мае дзве формы бытавання: вусную і пісьмовую. Істотнай адзнакай літаратурнай мовы з’яўляецца наяўнасць у ёй агульнапрынятых норм, інакш кажучы, літаратурная мова - гэта нармалізаваная агульнанародная мова (Ф. Янкоўскі).

3. Ой, мае залатыя, мае харошыя... Гэта ж каб якая крыха, дык мяне б назусім у артысткі запісалі...

Гэта ж была я ўнядзелю на базары, у раёне. Ну, квактуху прадала -не нясецца, ведзьма, а ўсё ходзіць надзьмутая, як свякруха ліхая... Абаранкаў купіла сабе вязачку, люблю мачаць іх у гарачае малако. Ага... Управілася дый кірую сабе на аўтобусную станцыю (П. Місько).

4. Над ускрайкам лесу, дзе пачыналіся жоўтыя пяскі, зазвінела песня ляснога жаваранка. Ён першы тут вітаў надыход дня, і песня расплывалася ў маўклівым паветры звонам тонкага дарагога металу, напаўняючы ясна-сінія разлогі надзем’я і глыбокую цішыню зямлі, агорнутай затоена-радаснаю задумённасцю (Я. Колас).

2. Спішыце. Падкрэсліце кароткія прыметнікі і вызначце іх функцыянальна-стылістычную ролю. У якім стылі звычайна выкарыстоўваюцца кароткія прыметнікі?

1. Радзіма! Адчуў я ў разлуцы з табою, як люб мне і дораг кут мілы бацькоў! (П. Прыходзька). 2. Як я выйду, маладзенька, за вароты ў поле, паліюцца самі слёзы з цяжанькай нядолі. Ой, крывава паліюцца мае горкі слёзы, бы расіца ў летню ночу з беленькай бярозы (Я. Купала).

3. Прачытайце сказы і вызначце, да тэксту якога стылю яны адносяцца. Спішыце, выкарыстоўваючы тую форму вышэйшай ступе- ні прыметнікаў, якая больш пашырана ў адпаведным стылі.

1. У мяккай пшаніцы рыхлыя, мучністыя зярняты, (бяднейшыя, больш бедныя) на бялкі. 2. Дзень добры, маё дзіцятка. Надоечы брала каня. 3 тых пор, як схавалі мы бацьку, (лагоднейшым, больш лагодным) стаў старшыня. Дзякуй богу, здарова (Я. Янішчыц). 3. 3 ікры выходзяць лічынкі, зусім непадобныя на дарослага вугра: яны празрыстыя, маюць (карацейшае, больш кароткае) цела, моцна сціснутае з бакоў.

4. Прачытайце і вызначце формы вышэйшай ступені параўнан- ня прыметнікаў. Для якога стылю яны характэрны і якую функцыя- нальна-стылістычную функцыю выконваюць?

1. А добрыя рукі не раз лепей за поўныя скрыні (Г. Далідовіч). 2. Дома ўсё па-ранейшаму, па-старому. Працы хапае... Прашу, болей глядзі за сабою... Халера пабрала б гэтыя вершы, без іх мо было ў жыцці шчаслівей (Я. Янішчыц). 3. Ігнат Сцяпанавіч не заўважае, што субяседнік на сорак ці болей гадоў маладзей за яго (А. Кудравец). 4. Для мяне інтарэсы справы даражэй за ўсё (I. Шамякін).

5. Спішыце і падкрэсліце формы найвышэйшай ступені параў- нання прыметнікаў. Скажыце, якія з іх з’яўляюцца стылістычна ней- тральнымі, а якія часцей ужываюцца ў тым ці іншым стылі.

1. У Каліноўскім увасоблены ў найвышэйшай ступені рысы, якія для лепшых мастакоў заўсёды былі і заўсёды будуць крыніцай творчага натхнення. Каліноўскі- гэта высакароднасць ва ўсім: у кожным слове і ў кожным учынку, у самай вялікай грамадскай і самай нязначнай асабістай справе (Н. Гілевіч). 2. Шостая сімфонія Дз. Шастаковіча - найвялікшы твор XX стагоддзя (ЛіМ). 3. Другая сям’я вузканосых малпаў - чалавекападобныя малпы. Да іх належаць найбольш буйныя малпы: арангутанг, гарыла і шымпанзэ.

6. Прачытайце і вызначце формы ступеней параўнання прымет- нікаў. Скажыце, чаму менавіта гэтым формам аддаецца перавага ў мастацкіх творах і ці ёсць сярод гэтых форм індывідуальна-аўтарскія.

1. Зямля мая далёкая, зямля мая цудоўная, Радзіма сінявокая, каму красой ты роўная? Мо, ёсць і прыгажэйшая, каму што ў свеце глянецца, мая ж найдаражэйшаю да смерці мне астанецца (К. Буйло). 2. Новы дзень павінен быць святлейшы, свет - дабрэйшы, толькі дбайце шчыра (С. Басуматрава). 3. Так, казалі, прыйшоў ён найадважным салдатам, - заслужоны ваяка Сымон Перагуд (П. Броўка).

7. Прачытайце і вызначце функцыянальна-стылістычную ролю выдзеленых прыметнікаў. Абгрунтуйце сваё меркаванне.

1. 3 новенькім партфелем, свежанькім букетам выйшла яна з дому, чысценька адзета (П. Прануза). 2. А знізу гэты лес кашлаты меў зелянюсенькія шаты лазы, чаромхі ці крушыны... (Я. Колас). 3. Вялі загадкавы гоман казачныя ў прадночным змроку велізарныя хвоі, яліны (М. Лынькоў). 4. У яловых лясах жыве самая маленькая з нашых птушак - каралёк. Увесь кароткі зімовы дзень каралёк корміцца. Ён спрытна становіцца тоненькімі пальчыкамі на вастрыё яловых іголак, як на хадулі, і дзюбай абследуе хвою, выцягваючы малюсенькіх насякомых і павукоў.

ЗАЙМЕННИК

Стылістычныя ўласцівасці займеннікаў найбольш яскрава вы

- яўляюцца ў сінанімічных заменах асабовых і варыянтных форм пры- належных займеннікаў. Так, асабовы займеннік ты ў гутарковым, мастац- кім і публіцыстычным стылях нярэдка ўжываецца ў абагульнена-асабовым значэнні, калі тое, пра што гаворыцца, можа адносіцца да любой асобы, да кожнага: I каго з нас не ўзносіць вольна і шырока на сваёй хвалі сапраўдная паэзія, хто не зведаў гэтых своеасаблівых, шчаслівых і напоўненых імг- ненняў чытацкай творчасці, калі ты быццам сам творца, у поўным кан- такце з паэтам, яго пачуццём і думкай, калі ты нібы і сам становішся ўпоравень з ім, адкрываеш хараство і сягаеш да духоўных вышынь... (В. Бечык). Пры такім ужыванні займенніка выказванне набывае свое- асаблівую задушэўную танальнасць, інтанацыю непасрэднасці звароту да кожнага чытача ці слухача.

У гутарковай мове і ў мове мастацкай літаратуры займеннік ты можа выкарыстоўвацца ў значэнні займенніка 3-яй асобы: Крапівою б каторага, каб ты сесці паўгода не мог!.. (Я. Брыль).

У гутарковым стылі можа ўжывацца ў значэнні займеннік ён займенніка ты, калі выказваецца пагарда да каго-небудзь: Усе працуюць, а ён, бачыш, лынды б’е. Бяры граблі і памагай бацькам!

замест займенніка У навуковым і публіцыстычным стылях я ўжываецца займеннік мы, каб падкрэсліць сумеснасць аўтара і чытача, лектара і аўдыторыі: Цяпер, як мы ведаем, верш «Бывай...» атрымаў новае жыццё, стаў цудоўнай песняй, якая заняла пачэснае месца ў рэпертуары «Песняроў» (В. Бечык).

У гутарковым стылі, калі той, хто гаворыць, як бы аб’ядноўвае сябе са сваім суразмоўнікам, займеннік мы замест ты (вы) можа выкарыс- тоўвацца:

а) для выражэння спагадлівых адносін: «Ну, як мы сёння сябе адчуваем?» - звярнуўся доктар да Андрэйкі;

б) для выражэння жартаўлівых ці іранічных адносін да каго-небудзь:
Ого, якія мы недаступныя. Пажыў у горадзе і ўжо без фігі ні да носа...

Звяртаючы ўвагу на сінанімічныя замены асабовых займеннікаў, неабходна разам з тым падкрэсліць, што раўнапраўную ролю ў выражэнні адпаведных значэнняў адыгрываюць асабовыя формы дзеяслова.

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-06-26; просмотров: 1211; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.119.117.77 (0.02 с.)