Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Беларусы. Кароткі агляд развіцця нацыянальнай свядомасціСодержание книги
Поиск на нашем сайте
Кожны народ зацікаўлены ў сацыяльным і культурным развіцці сваёй Бацькаўшчыны, кожны народ мае пэўныя агульныя інтарэсы ў абароне Радзімы, развіцці роднай мовы і культуры. I ў гісторыі грамадскай думкі беларускага народа гэтыя праблемы займаюць значнае месца. Яшчэ падчас непадзельнага ідэалагічнага ўладарання хрысціянскага касмапалітызму, які парадаксальна спалучаўся з сярэдневяковым правінцыялізмам, Францішак Скарына адным з першых асветнікаў эпохі Адраджэння пачаў фарміраваць нацыянальную свядомасць нашага народа: «Понеже от прирожения звери, ходящие в пустыни, знають ямы своя; птици, летающие по возъдуху, ведають гнезда своя; рибы, плавающие по морю и в реках, чують вири своя; пчелы и тым подобная боронять ульев своих, - тако ж и люди, игде зродилися и ускормлены суть по бозе, к тому месту великую ласку имають». «Великославное место Виленское» было для яго сталіцай вялікай дзяржавы, у жыцці якой важную ролю выконвала яго Радзіма. Нацыя- нальную свядомасць Скарыны вызначае і ўсхваленне ім роднага Полацка, які згадваецца ў творах першага друкара каля 50 разоў, звычайна з эпітэтам «славный». Яшчэ больш ярка праявіліся патрыятычныя ідэі служэння Радзіме ў паслядоўніка славутага палачаніна - Васіля Цяпінскага. У сваім прадмоўі да «Евангелля», аднаго з буйнейшых помнікаў тагачаснай грамадскай думкі, Цяпінскі выступіў як палымяны патрыёт, абаронца нацыянальных і культурных інтарэсаў беларускага народа. Працэс паланізацыі, што пранік у вышэйшыя колы беларускіх феадалаў, і адмаўленне ад роднай мовы выклікалі пратэст Цяпінскага. Ён настойліва заклікае служыць Бацькаўшчыне, аддаць ёй сілы і інтэлек- туальныя магчымасці. А калі патрэбна будзе, «...с тою потребою отчиз- ны..., если она до конца згинет, з нею згинуть, або, если через вашь ретунок будет выдвигнена, з вами и з нею выбринуть». Пэўнай перашкодай складванню нацыянальнай свядомасці беларусаў сталася ў XVI - XVIII стст. рэлігійная сітуацыя на тэрыторыі нашага краю. Сярод беларусаў - ад магнатаў і шляхты да прыгонных сялян - былі і праваслаўныя, і католікі, і пратэстанты розных кірункаў. Рэлігійная цярпімасць беларусаў мела і адмоўны вынік: ніякая з цэркваў (канфесіяў) не пачувалася абавязанай выхоўваць народ у нацыянальным духу. I патрыёты краю памкнуліся да стварэння нацыянальнай беларускай царквы. Мікалай Радзівіл Чорны хацеў зрабіць такой рэлігіяй кальвінізм. Больш удалай спробай аб’яднаць беларусаў рымска-каталіцкай і праваслаўнай веры з’явілася унія, якую падтрымаў тагачасны канцлер Вялікага Княства Літоўскага Леў Сапега. Гэты слаўны дзяржаўны дзеяч быў палымяным патрыётам беларускай зямлі (тады яна называлася Літвою), дзейсна бараніў край, «айчыну нашу», ад паланізацыі, часам нават свядома ігнаруючы пастановы соймаў Рэчы Паспалітай, у якую аб’ядналіся ў 1569 г. Вялікае Княства Літоўскае і Каралеўства Польскае. Але самае галоўнае, што зрабіў Леў Сапега, каб абараніць Бацькаўшчыну ад паланізацыі, – перапрацаваў (такімбыло рашэнне супольнагасойму) Статут Вялікага Княства Літоўскага (рэдакцыі 1566 г.). Але перапрацаваў гэтызборнік законаў, своеасаблівую канстытуцыю, так, што артыкулы Статута 1588 г. (так званай трэцяй рэдакцыі) фактычна замацавалі незалежнасць Вялікага Княства Літоўскага, абавязвалі бараніць яго межы і ўладанні. Ідэі патрыятычнага служэння Радзіме, свайму народу знайшлі месца і ў той палемічнай літаратуры, якая з’явілася на Беларусі ў сувязі з ідэйнай барацьбой, што ўзнікла пасля Брэсцкай царкоўнай уніі. Тады ва ўсіх беларускіх гарадах утварыліся праваслаўныя брацтвы, якія павялі барацьбу супраць акаталічвання і апалячвання. Напрыканцы XVI ст. працэс паланізацыі захапіў усе сацыяльныя слаі грамадства краю. У XVII ст. ён закрануў і мову карэнных жыхароў Беларусі. Так, патрабаванне Статута 1588 г., каб пісар земскі пісаў толькі «па-руску» (г.зн. па-беларуску), выконваецца ўжо толькі фармальна. I пасля смерці «айца айчызны» Льва Сапегі паступовае пранікненне польскай мовы прывяло да таго, што ў 1696 г. яна становіцца агульнадзяржаўнай мовай. Слабая кансалідацыя розных груп насельніцтва вызначала і агульны ўзровень яго нацыянальнай свядомасці. Найболей выразна гэта адбілася ў этнанімічных назвах беларусаў. Найбольш вядомае найменне нашага народа - «літвіны» («ліцьві- ны»). Хаця доўгі час за гэтым словам бачылі ўсё насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага або літоўцаў (летувісаў), яго нельга атаесамляць ні з тым, ні з другім. Нават пасля далучэння нашага краю да Расійскай імперыі, калі этнонім «літвіны» («ліцьвіны») меў найбольш сталае распаўсюджанне толькі ў некаторых паветах заходняй і цэнтральнай частак сучаснай Беларусі, украінцы, напрыклад, працягвалі называць беларусаў ліцьвінамі. I ў наш час жыхары паўночна-ўсходняй часткі Валынскай вобласці Украіны называюць літвінамі насельніцтва, што жыве паўночней, г.зн. тых беларусаў, якія гавораць на палескіх дыялектах. А тыя, у сваю чаргу, лічаць літвінамі «насельніцтва басейна верхняй Ясельды, паўночнай часткі Брэсцкай вобласці і раёна Гродна-Баранавічы». Як бачым, ёсць падставы лічыць этнонім «літвіны» («ліцьвіны») гістарычнай назвай беларусаў. Трэба дадаць, што часта, асабліва ва ўсходняй частцы Вялікага Княства Літоўскага, мясцовых жыхароў называлі «рускыя» («руськие» «русский народ», «рускые» ды інш.) і нават усходне-славянскім этнонімам «русіны». Але ён напрыканцы XVII- пачатку XVIII стст. на землях Полаччыны, Магілёўшчыны, Віцебшчыны, часткова Смаленшчыны і Міншчыны, трансфармаваўся ў этнаграфічную назву «белорусцы». У нашым краі амаль да Кастрычніцкай рэвалюцыі (а ў Заходняй Беларусі да 1939 г.) была распаўсюджана яшчэ адна саманазва насельніцтва - «тутэйшыя». «Мы тутэйшыя, наша старана ні руска, ні польска, але забраны край!». Гэты «этнонім» пэўным чынам адлюстроўваў запаволены працэс кансалідацыі беларусаў, складанасць і цяжкасць фарміравання нацыянальнай свядомасці і - на яе аснове - патрыятызму. Аднак асноўнай прычынай, якая адмоўна ўздзейнічала на развіццё нацыянальнай свядомасці беларускага народа, з’явілася эканамічнае разбурэнне краіны войнамі, якія вяліся на тэрыторыі Беларусі ў другой палавіне XVII - першай палавіне XVIII стст.. Так, у выніку вайны з Расіяй 1654 - 1667 гг. насельніцтва Беларусі паменшала напалавіну: з 3,6 мільёнаў жыхароў краю засталося 1,8 млн. чалавек. Сотні тысячаў беларусаў загінулі ў час Паўночнай вайны Расіі са Швецыяй (1700 - 1721 гг.), баявыя дзеянні якой адбываліся на тэрыторыі нашага краю. I гэта прывяло да такога эканамічнага крызісу, з якога Вялікае Княства Літоўскае не змагло выйсці на працягу ўсяго XVIII ст. Пасля таго, як Беларусь апынулася ў складзе Расійскай імперыі, змяніліся шмат якія бакі палітычнага жыцця яе насельніцтва. Але асноўныя, найбольш важныя, не былі закрануты. Як і даўней, дзейнічаў у якасці афіцыйнага заканадаўства Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 г.. Паланізаваная мясцовая знаць утрымлівала свае пазіцыі ў эканоміцы. На польскай мове вяліся навучанне і значная частка афіцыйнай перапіскі. Вельмі магутным заставалася ўздзеянне каталіцкага духавенства. Толькі на тэрыторыі Беларусі было дазволена існаванне езуітаў, ордэн якіх у той час быў афіцыйна Рымскім Папам расфарміраваны. Як гэта ні парадаксальна гучыць, але на пачатку XIX ст. апалячванне і акаталічванне беларускага народа толькі ў змацніліся. Таму была прычынай палітыка заляцання рускага царызму з польскай шляхтай. Але паўстанне 1830 - 1831 гг. - чарговая спроба вызваліць зняволе- ную Бацькаўшчыну - напалохала царызм. У 1840 г. цар Мікалай I забара- ніў ужываць назву «Беларусь» і ўвёў тэрмін «Паўночна-Заходні край Расіі». Беларусаў сталі называць у афіцыйных дакументах «западнорусами». Была забаронена беларуская мова. Царызм стараўся знішчыць нават тэрмінало- гію, якая нагадвала аб нацыянальнай асаблівасці Беларусі. Адначасова абмяжоўвалася і выкарыстанне польскай мовы ў справаводстве, а пасля і ў школе. Паўсюдна ўводзіліся расійскія мова і заканадаўства. Усе адмністра- тыўныя і судовыя ўстановы былі перароблены паводле агульнаімперскага ўзору, мясцовых чыноўнікаў паступова замянялі расійскімі. Пасля 12 лютага 1839 г., калі скасавалі унію, усе ўніяты прымусова пераводзіліся ў праваслаўе. У былых уніяцкіх цэрквах, дзе служба вялася на беларускай мове, пачалі прымушаць маліцца на расійскай мове, уводзіліся законы Сінода, які разглядаў самыя дробязныя адхіленні ад канонаў праваслаўя як здраду дзяржаўнай рэлігіі і, адпаведна, як дзеянні супраць дзяржаўнай улады. Трэба сказаць, што на тэрыторыі Беларусі, і асабліва ў асяроддзі дробнай шляхты, заўсёды існавала дэмакратычная плынь. Яна, дарэчы, праявілася амаль адразу ж пасля другога падзелу (у 1793 г.) Рэчы Паспалітай, калі фактычна было ліквідавана Вялікае Княства Літоўскае. Паўстанне 1794 г. узначаліў Андрэй Касцюшка, які паходзіў з беларускага шляхецкага роду. Паўстанне, якому Касцюшка імкнуўся надаць агульна- народны дэмакратычны характар, было задушана, а сам правадыр трапіў у Петрапаўлаўскую крэпасць. Царская рэакцыя не змагла задушыць дэмакратычны рух. Ствараліся тайныя таварыствы, найбольш значнымі сярод якіх было патрыятычнае аб’яднанне філаматаў у Віленскім універсітэце. Патрыятычныя гурткі існавалі таксама і ў Свіслацкай гімназіі ды Полацкім піярскім вучылішчы. У 1836 г. Францішак Савіч заснаваў у Вільні дэмакратычнае таварыства, якое наладзіла сувязь са Слуцкім і Пінскім аддзяленнямі таемнага таварыства «Садружнасць польскага народа». У 1846 - 1849 гг. дзейнічала на Беларусі таемная арганізацыя «Саюз свабодных братоў», цэнтр якой знаходзіўся ў Вільні. Аднак усе гэтыя шляхецка-дэмакратычныя рухі непасрэдна беларус- кіх нацыянальна-вызваленчых ідэй не мелі. Тут трэба ўлічваць, што на- сельніцтва краю падзялялася на «ліцьвінаў» (Заходняя Беларусь, Цэнтраль- ная Беларусь і Віленшчына) і беларусаў (Усходняя Беларусь), што Вялікае Княства Літоўскае ў федэратыўнай дзяржаве - Рэчы Паспалітай - застава- лася ў значнай ступені незалежным (мела, напрыклад, сваё войска). Не было, відаць, пільнай патрэбы адмяжоўвацца ад агульнапольскага, даклад- ней, агульнадзяржаўнага (усёй Рэчы Паспалітай) вызваленчага руху. Але ўсё ж з канца 40-х гг. XIX ст. на літаратурную і палітычную арэну выходзіць гурт менавіта беларускіх літаратараў і публіцыстаў, дзеячаў культуры, якія свядома ставяць перад сабою мэту тварыць для народа, пісаць на яго мове. Трэба зазначыць, што і раней беларускай (як бы яе ні называлі: ліцвінскай, крэўскай, мужыцкай мовай ці гаворкай) мовы не цураліся ні мяшчане (успомнім Паўлюка Багрыма), ні шляхта, ні графы. Нагадаем, што падлеткам славуты Яўхім Храбтовіч (1729 - 1812) складаў вершы на беларускай мове. I Ян Чачот вітаў Адама Міцкевіча вершам, напісаным на беларускай (не польскай) мове. Сярод пачынальнікаў адраджэння беларускага народа асобнае, значнае месца займаюць Ян Чачот, Ян Баршчэўскі, Вікенцій Равінскі, Аляксандр Рыпінскі, Уладзіслаў Сыракомля, Вінцэсь Каратынскі, Антон Пяткевіч (Плуг), Арцём Вярыга-Дарэўскі, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, вядомыя кампазітары Станіслаў Манюшка і Антон Абрамовіч. Трэба таксама зазначыць, што пісаць па-беларуску, выкарыстоўваць беларускую мову ў сваіх творах яны пачалі пасля ўказа 1840 г. аб забароне ўжывання беларускай мовы і кнігадрукавання на гэтай мове. Ці гэта не сведчыць пра існаванне магутнага імкнення беларусаў да самасцвярджэння? З’яўленне такіх дзеячаў было гістарычна абумоўлена паступовым фарміраваннем беларускай нацыі. Аднак умовы, грамадскія і асабістыя, для большасці пералічаных пісьменнікаў былі настолькі неспрыяльныя, што адзін толькі Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч здолеў стаць беларускім пісьменнікам, здолеў знайсці магчымасць надрукаваць свае творы. А паэтычны дар таго ж Паўлюка Багрыма быў знішчаны царызмам. Кім ён мог бы стаць, можна ўявіць на прыкладзе яго земляка, Адама Міцкевіча, без якога - нацыянальнага вешчуна - немагчыма ўявіць цяпер Польшчу. Найбольш выразна працэс складвання нацыянальнай свядомасці беларускага народа праявіўся ў час паўстання 1863 - 1864 гг. Паказчыкам абуджэння нацыянальнай свядомасці з’явілася дзейнасць Кастуся Каліноўскага. I яна ж адначасова садзейнічала гэтаму абуджэнню. Каліноўскі зрабіў неацэнны ўклад у фарміраванне беларускай літаратурнай мовы, стаў стваральнікам беларускай рэвалюцыйнай публіцыстыкі, заснавальнікам беларускага дэмакратычнага друку, выдаўцом першай газеты на беларускай мове. Працэс станаўлення нацыянальнай свядомасці беларусаў перапыніў- ся гвалтоўна, адначасова з падаўленнем паўстання. Найбольш актыўныя дзеячы рэвалюцыйнага і нацыянальнага руху загінулі. Шмат паўстанцаў саслалі ў глыб Расіі, пасадзілі ў турмы. Шмат патрыятычнай моладзі вые- хала за мяжу. Беларусь страціла не толькі шляхецкіх дзеячаў, але і простых удзельнікаў паўстання. У Сібір саслалі дзясяткі тысяч сялян, шмат бела- рускіх вёсак абязлюдзела. Але развіццё нацыянальнай свядомасці нашага народа ўжо нельга было спыніць. Пасля паўстання ў беларускую літаратуру прыходзяць нацыянальна свядомыя пісьменнікі Францішак Багушэвіч, Янка Лучына, Альгерд Абуховіч, Фэлікс Тапчэўскі, Адам Гурыновіч, Марыя Косіч. У гісторыі беларускай грамадскай думкі вялікую цікавасць выклікае дзейнасць Пецярбургскага рэвалюцыйнага гуртка студэнтаў-беларусаў, якія друкавалі на гектографе брашуры, арганізавалі выданне тэарэтычнага часопіса «Гоман». Іх публіцыстыка сведчыць пра абуджэнне ў асяроддзі перадавой беларускай інтэлігенцыі пільнай увагі да лёсу роднага краю, да яго гісторыі, культуры, мастацтва, мовы. Трэба адзначыць, што нарадавольцы пад кіраўніцтвам Ігната Грынявіцкага стварылі ў галаўной арганізацыі беларускую секцыю. Для яе распрацавалі асобныя статут і праграму, у якой значная ўвага ўдзялялася будучаму дзяржаўнаму ладу Беларусі. У часопісе «Гоман», у другім нумары ад 15 лістапада 1884 г., быў надрукаваны артыкул, у якім разглядаліся як тэарэтычныя праблемы патрыятызму, так і практычнае ажыццяўленне фарміравання нацыянальнай свядомасці беларускага народа. Неабходна адзначыць высокі ўзровень гэтага першага ў гісторыі грамадскай думкі Беларусі артыкула, глыбіню пастаўленых праблем і добрае веданне непасрэдна жыцця беларусаў. «Гістарычны прагрэс,- пісаў аўтар,- заключаецца ў тым, што чала- вецтва, уваходзячы ва ўсё болей і болей блізкую сувязь, у той жа час дыфе- рэнцыруецца для свабоднага развіцця і праяўлення ўсякай нацыі ў цэлым чалавецтве, усялякай грамадскай самастойнай групы ў кожнай нацыі і ўся- лякай чалавечай асобы ў гэтай грамадскай групе». Вельмі цікавай падаецца вылучаная аўтарам праблема аб праве кожнай нацыі на абарону сваёй самастойнасці. «Усякая нацыя, якой бы яна слабай ні была, заслугоўвае поўнага прызнання яе самастойнасці, і ўсялякую спробу з боку іншых нацый падавіць гэту слабую суседку трэба прызнаць шкоднай, пад якой шляхетнай падставай яна не праходзіла б, не толькі для гэтай слабай нацыі, але і для самой прыгнятальніцы. Не паважаючы чужую самастойнасць, пераможніца тым самым не паважае сваю, і, падтрымліваючы ў сваіх супольніках дух насілля, рызыкуе падпасці пад тыранію асобных супольнікаў сваёй нацыі». Што да канкрэтных практычных спраў у адносінах да Беларусі, аўтар лічыў, што беларускі народ адчувае сваё арганічнае адзінства і адрознівае свае інтарэсы ад намаганняў польскіх і вялікарасійскіх, што вельмі часта гэтыя інтарэсы падмацоўваюцца эканамічнымі супярэчнасцямі, з якімі звязаны ўспаміны пра прыгон. Аўтар лічыў, што беларуская інтэлігенцыя павінна звярнуць увагу на развіццё беларускай мовы, фарміраванне беларускай народнай годнасці, на развіццё «федэратыўнай аўтаноміі краю». 3 гэтай праграмы відаць, што беларускія нарадавольцы непарыўна спалучалі праблемы нацыянальнага патрыятызму з праблемамі рэвалю- цыйнага абуджэння народа і сацыяльнага пераўтварэння грамадства. Толь- кі на гэтай аснове можна было развіваць нацыянальную гордасць, свядо- масць народа, змагацца за сваю мову, культуру, бараніць права на свабод- нае існаванне, толькі на такой аснове можна было «перарадзіцца для нова- га самастойнага жыцця». Вынікам працэсу кансалідацыі беларускай нацыі і стала ўзнікненне нацыянальнай навукі. У другой палавіне XIX - пачатку XX стст. з’явіліся фундаментальныя навуковыя працы Івана Насовіча, Юльяна Крачкоўскага, Паўла Шпілеўскага, Мікалая Нікіфароўскага, Паўла Шэйна, Еўдакіма Ра- манава, Міхала Федароўскага, Мітрафана Доўнара-Запольскага, Аляксан- дра Сержпутоўскага, Яўхіма Карскага. Гэтыя вучоныя лічылі сваім грама- дзянскім і патрыятычным абавязкам развіццё нацыянальнай свядомасці свайго народа. Так, напрыклад, Еўдакім Раманаў адзначаў, што ён «горы кніг выдаў для беларусаў і абудзіў іх самасвядомасць». Важным паказчыкам росту этнічнай свядомасці нашага народа тае Характэрна, што этнонім «беларусы» ў канцы XIX - пачатку XX стст. выцясняе іншыя агульныя для ўсёй Беларусі назвы. I нават там, дзе замацаваўся этнонім «літвіны», да яго далучаюць этнонім «беларусы» («літвіны-беларусы»). Ростам нацыянальнай свядомасці можна вытлума- чыць і факт, што значная частка беларусаў, якія раней падавалі сябе за палякаў, у канцы XIX ст. пачалі лічыць сваёй роднай мовай беларускую. Як падае «Этнаграфія беларусаў», тады ўдзельная вага «палякаў» памен- шылася з 8,1 да 2,0% (з 289 тыс. да 130 тыс.). «Замілаванне родным сло- вам, сваёй Бацькаўшчынай узяло верх над адступніцтвам» у 159 тысячаў жыхароў Беларусі. У 1902 г. на аснове асветніцкіх гурткоў беларускай моладзі Пецяр- бурга была створана Беларуская рэвалюцыйная грамада. Хутка да яе далу- чаецца нацыянальна свядомая моладзь Мінска і Вільні. На сваім першым з’ездзе ў снежні 1903 г. у Вільні арганізацыя атрымала назву Беларуская Сацыялістычная Грамада. Праграма, прынятая там, уключала асноўныя дэмакратычныя патрабаванні, у тым ліку і патрабаванне краёвай аўтаноміі Беларусі. У сярэдзіне 1918 г. БСГ распалася. Але яе ідэі не страцілі ні значэння, ні прывабнасці. А таму на тэрыторыі Заходняй Беларусі ўтвары- лася Беларуская Сацыял-Дэмакратычная Партыя (БСДП), на чале якой сталі Б.А.Тарашкевіч, С.А. Рак-Міхайлоўскі, А.I.Луцкевіч. 3 цягам часу БСДП ператварылася ў Беларускую Сялянска-Рабочую Грамаду, масавую легальную партыю. Яе праграма, прынятая 12 мая 1926 г., патрабавала: аб'яднанне ўсіх беларускіх зямель у рэспубліцы сялян і рабочых, перадачу зямлі сялянам, 8-гадзінны працоўны дзень, нацыянальную роўнасць, навучанне на роднай мове, дэмакратычныя свабоды. Праз паўгода БСРГ мела больш за 2 тыс. гурткоў і каля 120 тыс. сяброў. Старшынёй ЦК Грамады быў Б. А. Тарашкевіч. Асноўнай сваёй мэтай БСДГ ставіла «стварэнне гуманнага, дэмакратычнага грамадства». Царскі ўрад маніфестам ад 17 кастрычніка 1905 г. дазволіў стварэнне нацыянальных партый, выданне друкаваных газет і часопісаў на нацыя- нальных мовах. У верасні 1906 г. з’яўляецца першая беларуская перыядыч- ная легальная газета «Наша Доля». 3-за рэвалюцыйнага зместу яе нумары часта канфіскаваліся, а праз 2 месяцы выданне было забаронена. У лістапа- дзе таго ж года яе замяніла «Наша Ніва», якая, хаця і з вялікімі цяжкасцямі, выдавалася да восені 1915 г. Самаахвярны калектыў безганарарнай газеты, не зважаючы на напад- кі рэакцыйнага друку і ўлад, сабраў і аб’яднаў вакол сябе не толькі пачына- ючых пісьменнікаў і паэтаў, але і шырокае кола свядомых беларусаў. Толь- кі ў 1910 г. у «Нашу Ніву» напісалі 960 карэспандэнтаў з 489 вёсак і мяс- тэчкаў. Узніклі і беларускія выдавецкія суполкі «3агляне сонца і ў наша аконца» (у Пецярбургу) і «Наша хата» (у Вільні) ды іншыя. 3 1907 г. па 1916 г. яны выпусцілі 179 кніг на беларускай мове тыражом 286 тыс. экземпляраў. Літаратура і друк пачатку XX ст. сталі ўжо той сілай, якая зрабіла значны ўплыў на станаўленне беларускай нацыі.
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-06-26; просмотров: 1047; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.218.108.8 (0.01 с.) |