Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Выпішыце перыфразы і падбярыце да іх сінонімы.

Поиск

1. За ўсё мы браліся ўпарта, на ўсё знаходзілі мы спрыт – сядзелі ў шынелях за партай, навукі грызлі мы граніт (П. Броўка). 2. Быў грозны год. Паўночную сталіцу сціскала бітвы зорнае вязьмо (К. Кірэенка). 3. Цар пушчы наіўна і здзіўлена глядзеў на заснежаную роўнядзь круглымі вачыма («Звязда»). 4. Уся неабдымная імперыя дранцвела і дубела ад жахлівага палітычнага марозу (У. Караткевіч).

8. Размяркуйце ўстойлівыя звароты па стылях (навуковы, афі- цыйна-дзелавы, публіцыстычны, гутарковы і стыль мастацкай літа- ратуры). З двума фразеалагізмамі (на выбар) кожнага стылю складзі- це сказы.

Рубікон перайсці, прыняць да ведама, прэзумпцыя невінаватасці, спажывецкая карзіна, нерухомая маёмасць, ліць кракадзілавы слёзы, мець рацыю, адыходны промысел, прыпісныя сяляне, святая святых, браць слова, беглы агонь, месца пад сонцам, падвесці рысу, дэмілітарызаваная зона, пуцёўка ў жыццё, гордзіеў вузел, блукаючыя токі, блукаючая зорка, за круглым сталом, залатая сярэдзіна, несувымерныя велічыні, высокай пробы, узвышаць голас, узяць сябе ў рукі, неабарачальны працэс, кануць у Лету, пець дыфірамбы, выпіць горкую чашу, пярэдні край, пір у час чумы, як сабаку пятая нага, перці на ражон, як зайцу стоп сігнал, ісціна ў апошняй інстанцыі, са скуры вылузвацца, залаты фонд, запас трываласці, трацейскі суд, выйсці ў тыраж, чорная дзірка, зорка першай велічыні, на хвасце станавіцца, персона грата, сабакам сена касіць, персона нон грата, мяккая пасадка, ланцуговая рэакцыя, кату пад хвост, свінтус грандыёзус, данайскія дарункі, нябесная канцылярыя, і жук і жаба, даць рады, прыняць меры, ужыць захады.

 

3.2. ТЭМЫ ДАКЛАДАЎ (РЭФЕРАТАЎ) ДЛЯ ПРЭС - КАНФЕРЭНЦЫІ (НА ВЫБАР ВЫКЛАДЧЫКА):

1. Чужая мова і спосабы яе перадачы.

2. Знакі прыпынку і іх класіфікацыя.

3. Рэформа беларускага правапісу 1933 года.

4. Гісторыя беларускай навуковай тэрміналогіі.

5. Беларуская навуковая тэрміналогія на сучасным этапе.

6. Працяжнік і яго роля ў моўным арсенале Васіля Быкава (Івана Чыгрынава, Івана Пташнікава).

7. Яўхім Карскі – бацька беларускай філалогіі.

8. Тапанімічныя назвы Пастаўшчыны (Глыбоччыны, Міёршчыны, Лепельшчыны, Браслаўшчыны).

9. Рыбы Беларусі (іх найменні ў беларускай і рускай мовах).

10.Птушкі Беларусі (іх найменні ў беларускай і рускай мовах).

11.Табліца Мендзялеева (назвы хімічных элементаў у беларускай і рускай мовах).

12.Як мы лічым. З гісторыі лікаў.

13.Геаметрычныя фігуры (іх назвы у беларускай і рускай мовах).

14.Эмоцыі і эмацыянальны стан чалавека.

15.Здольнасці чалавека.

16.Почырк і характар.

17.Псіхалогія публічнага выступлення.

18.Інтэлект і яго развіццё.

19.Тэмперамент і паводзіны чалавека.

20.Колер і яго ўздзеянне на чалавека.

21.Жаргонная лексіка студэнцкага асяроддзя.

22.Вобразная асацыятыўнасць як адметная рыса творчай індывіду- альнасці Аркадзя Куляшова.

23.Прозвішча як сродак характарыстыкі героя ў творах Якуба Ко- ласа.

24.Адлюстраванне эпохі сродкамі мовы ў рамане Леаніда Дайнекі «След ваўкалака».

25.Асаблівасці перакладу на рускую мову некаторых сінтаксічных канструкцый Івана Мележа «Людзі на балоце» (або «Знак бяды» Васіля Быкава).

26.Беларуская лексіка ў рускім тэксце рамана Уладзіміра Каратке- віча «Каласы пад сярпом тваім».

27. Гістарызмы і архаізмы ў творах Уладзіміра Караткевіча (або Леаніда Дайнекі, Уладзіміра Арлова).

28. Дзеепрыслоўі ў аповесцях Васіля Быкава і сродкі іх перакладу на рускую мову (або ў «Палескай хроніцы» Івана Мележа).

29. Дыялектная лексіка ў «Палескай хроніцы» Івана Мележа (або ў творах Вячаслава Адамчыка, Васіля Быкава, Івана Чыгрынава).

30. Мадальныя канструкцыі ў аповесці «Сцюжа» Васіля Быкава.

31. Лексічныя русізмы ў аповесцях Івана Шамякіна на тэмы су- часнасці.

32. Мова журналістаў і вядучых праграм беларускага радыё і тэле- бачання.

33. Стылістыка мовы твораў Васіля Быкава (або Івана Мележа, Уладзіміра Караткевіча, Івана Шамякіна).

34. Сучасная лексіка: сацыяльная абумоўленасць выкарыстання.

35. Нацыянальная кухня беларуса ў творах мастацкай літаратуры («Тарас на Парнасе», «Новая зямля» Якуба Коласа, «Зямля пад белымі крыламі» Уладзіміра Караткевіча, «Родныя дзеці» Ніла Гілевіча і інш.).

 

30. МАЎЛЕНЧЫ ЭТЫКЕТ І КУЛЬТУРА ЗНОСІН

(Тэарэтычныя звесткі да модуля)

Тэрмін «культура маўлення» азначае якасць маўлення і навуку аб якасці маўлення. Спынім увагу на першым значэнні тэрміна, паколькі носьбіт мовы павінен імкнуцца да высокай культуры маўлення, пад якой разумеецца ўменне правільна, дакладна, выразна перадаваць свае думкі сродкамі мовы. Ва ўсякім разе імкненне да валодання мовай павінна праходзіць праз ўсе наша жыцце і нават «ператварыцца ў звычку, якая павінна стаць арганічнай» (гл.:Будагов Р.А. Как мы говорим … С.4).

Паняцце «культура» ўключае і культуру ўзаемаадносін, культуру маўленчых паводзін. Культура маўленчых паводзін – састаўная частка агульнай культуры.Чым вышэйшы ўзровень культуры чалавека, тым вышэйшая культура маўленчых паводзін. Маўленчыя паводзіны звязаны з сітуацыяй маўлення, з роляй, якую выконвае носьбіт мовы, бо адзін і той жа студэнт,напрыклад, па-рознаму паводзіць сябе ў маўленчай сітуацыі з аднакурснікамі, з выкладчыкам, з дэканам, на экзаменах і на вуліцы.

Правілы маўленчых паводзін рэгулююцца моўным этыкетам. Моўны этыкет– абумоўленая традыцыямі, нормамі маралі сістэма моўных формул (добры дзень, дазвольце, прашу, калі ласка і інш. – выклічнікі моўнага этыкету), якія прымяняюцца з мэтай устанавіць і падтрымаць кантакт з субяседнікам. Моўныя нормы праяўляюцца ў сітуацыях прывітання, развітання, удзячнасці, адабрэння, спачування, віншавання, звароту, прось- бы, парады, загаду і г.д. У формулах моўнага этыкету, які выкарыстоўвае чалавек, адлюстроўваецца ўзровень яго адукацыі, выхаванасці, культуры, маўленчага аясроддзя.

Моўны этыкет – неабходная частка культуры маўленчых паводзін кожнага носьбіта мовы. Самыя агульныя правілы прымянення формул моўнага этыкету – вежлівасць, дабразычлівасць, спагадлівасць, дабрата, павага да старэйшых, жанчын і дзяцей, справядлівасць і г.д.

Асноўнымі кампанентамі культуры маўлення з’яўляюцца пра- вільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чыстата, выразнасць, дарэчнасць (гл.:Асновы культуры, 1992).

Правільнасць маўлення прадугледжвае захоўванне носьбітамі мовы літаратурнай мовы, што забяспечвае адзінства моўных сродкаў і ўзаема- разуменне паміж тымі, хто вядзе гаворку. Вось чаму адна з асноўных задач навучання ў школе заключаецца ў тым, каб кожны авалодаў літаратурнымі нормамі беларускай мовы, а ў ВНУ удасканальваў бы іх. Гэта прадвызна- чала правільнасць як галоўную камунікатыўную якасць, пры адсутнасці якой не могуць «спрацаваць» іншыя камунікатыўныя якасці: дакладнасць, лагічнасць, дарэчнасць і г.д. (гл.: Головин Б.Н. Основы культуры речи. С. 41).

Пачатак нарміравання беларускай мовы быў пакладзены Б.Тарашке- вічам. Як пісаў першы старшыня Інбелкульта С.Некрашэвіч: «Да выхаду ў свет у 1918 годзе «Беларускай граматыкі для школ» Б.Тарашкевіча ў нас цвёрда ўстаноўленага правапісу не было… да таго ж у 1926 годзе ўзніка- юць ужо досыць вялікія незадавальненні правапісам Тарашкевіча» (гл.: Працы… С.8). У 1933 годзе быў прыняты першы афіцыйны дакумент «Правапіс беларускай мовы», які быў удасканалены і часткова зменены ў 1957 г. Менавіта апошні варыянт, афіцыйна выдадзены ў 1959 г. як «Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (Мн.: АН БССР, 1959), з’яўляўся да 1 верасня 2010 г. асноўным даведнікам па пытаннях арфагра- фіі і пунктуацыі. Хаця, зразумела, мова развіваецца, мяняецца, адлюстроў- ваючы змены ў жыцці грамадства, таму пастаянна перавыдаюцца акадэ- мічныя граматыкі, слоўнікі, адзначаючы пэўныя змены адносна правіл пра- вапісу, нормаў вымаўлення і іншых. Па гэтай прычыне ўзнікла неабходнасць падрыхтоўкі праекта новай рэдакцыі «Правіл». Дзяржаўная камісія пасля неаднаразовага абмеркаван- ня падрыхтавала праект новай рэдакцыі «Правіл» і распрацавала праект За- кона Рэспублікі Беларусь «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуа- цыі». Закон Рэспублікі Беларусь «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пун - ктуацыі» быў прыняты Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэс- публікі Беларусь 24 чэрвеня 2008 года, адобраны Саветам Рэспублікі На- цыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 28 чэрвеня 2008 года і падпісаны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 23 ліпеня 2008 года. Гэты закон уступіў ў сілу з 1 верасня 2010 года.

Часам у мове адзначаецца варыянтнасць, якая з’яўляецца натураль- най з’явай існавання моўнай нормы. Так, суіснуюць: бялесы – бялёсы, вуглі (вуглёў) – вугалі (вугалёў), дзіця – дзіцё, коньмі – канямі, лазіна – лазіна, лапушны – лапушысты, ласіца – ласіха, лента – стужка, мачаха – мачыха, навакол – навокал, пагніць – пагнісьці, раніцай – раніцой і інш. Але не ўсе варыянты дапушчальныя ў маўленні, многія з іх парушаюць норму, з’яўляюцца адхіленнямі ад літаратурнай нормы. Напрыклад, можна дагавор, кіламетр, але нельга догавар, кілометр, бо апошнія памылковыя. Таму для выбару правільных варыянтаў, адпаведных норме літаратурнай мовы, лепш за ўсё карыстацца слоўнікамі, даведнікамі (гл., напрыклад: Тлумачальны слоўнік, 1977-1984; Кароткі слоўнік, 1994; Тлумачальны слоўнік, 1996; і інш.).

Правільнасць маўлення выяўляецца ў разнастайнасці літаратурнай нормы, сярод якой выдзяляюцца:

а р ф а э п і ч н ы я нормы, паводле якіх неабходна аднастайна вымаўляць гукі, спалучэнні іх, словы, выказванні. Так, гукі [ ч ], [ р ] заўсёды цвёрдыя; гукі [ м ], [ п ] перад мяккімі зычнымі і ў канцы слоў выступаюць толькі цвёрдымі: восе[м]дзесят, насы[п]це, восе[м], голу[п]; гукі [з], [с] перад усімі мяккімі, акрамя [ г ’ ], [ к’ ], [ х’], ва ўласных словах павіннывымаўляцца мякка: [ с’ н’ ]ег, [ c’ м’ ]ех, [ с’ в’] яціць, шэ [ с’ ц’], [ з’ л ’]іццё, ку [з ’н’] я, [ з ’ дз’] ей [ с’ н’ ]іць, [ з’ б’]іць; прыназоўнікі на д, б, з вымаўляюцца разам у спалучэнні з наступным словам і ў адпаведнасці з правілам: перад глухім - глухі (над [ т ] хатай, аб [ п ] хлебе), з [ с ] хаты, перад звонкім - звонкі (над братам, аб дарозе, з бяды) і інш.;

а к ц э н т а л а г і ч н ы я нормы ўстанаўліваюць месца націску ў слове і спалучэнні слоў, бо націск можа ў розных словах (параўн.: до́бры, дабрэ́ць, дабрыня́), нават у розных формах аднаго і таго ж слова (рука́ - ру́кі, рукі́) быць на розным месцы, рознамясцовым;

а р ф а г р а ф і ч н ы я нормы ўстанавліваюць адзінства напісання слоў, іх частак, напрыклад, пэўныя прыметнікі з суфіксам - ск- у залежнасці ад апошняй літары ўтваральнай асновы могуць падпадаць пад розныя правілы напісання (параўн.: Адэ с а + ск = адэскі, сусед + ск = суседскі, Баранаві ч ы + ск = баранавіцкі, Хойні к і + ск = хойніцкі, студэн т + ск = студэнцкі, купе ц + ск = купецкі);

Л Е К С І Ч Н Ы Я нормы рэгулююць правільнасць выбару слова для пэўнага кантэксту. Напрыклад, з рада сінанімічных слоў: перапынак, паўза, антракт чалавек выбірае адно, якое найбольш дакладна адпавядае кантэксту, спалучаецца з іншымі; альбо нельга спалучаць рознастылёвыя словы тыпу: мадам зараўла; нядобра ўжываць русізмы тыпу: недахват вільгаці, абучэнне моладзі, бо па-беларуску правільна: недахоп вільгаці, навучанне моладзі і інш.;

М А Р Ф А Л А Г І Ч Н Ы Я нормы патрабуюць адзінства ва ўтварэнні і ўжыванні словаформ. Напрыклад, у беларускай мове назоўнікі дроб, запіс, медаль, накіп, насып, палын, сабака, стэп, цень, шынель муж- чынскага роду, таму спалэчэнні з іншымі словамі адметныя ў параўнанні з рускай мовай, дзе гэтыя назоўнікі жаночага роду, параўнайце бел.: цікавы запіс, залаты медаль, шырокі стэп, цень рухаўся, сабака пабег і руск.: ин- тересная запись, золотая медаль, широкая степь, тень двигалась, собака побежала і інш.;

С І Н Т А К С І Ч Н Ы Я нормы вызначаюць межы спалучальнасці слоў, рэгулююць правільнае спалучэнне слоў у словазлучэнні, у сказы, якое грунтуецца як па законах каардынацыі, дапасавання, кіравання, пры- мыкання, так і на сінтаксіных здольнасцях пэўных лексем. Напрыклад, каардынацыя дзейніка і выказніка не дазваляе выкарыстоўваць у ролі дзей- ніка зборны назоўнік з выказнікам-дзеясловам у форме множнага ліку тыпу: студэнцтва стараюцца здаць экзамены, бо сказ няправільны, пра- вільна: студэнты стараюцца здаць экзамены; дзеясловы ветлівасці (дзя- каваць, падзякаваць, аддзякаваць, прабачыць, выбачыць, дараваць) кіру- юць назоўнікамі ў форме давальнага склону (дзякаваць сябру, аддзякаваць дзядзьку, прабачыць сястру), а ў рускай мове адпаведныя дзеясловы кіруюць назоўнікамі ў форме роднага склону (благодарить друга, отбла- годарить дядю, извинить сестре) і інш.

Разам з тым авалодаць літаратурнай нормай мовы яшчэ, зразумела, не азначае ўмець добра пісаць і добра гаварыць. Але толькі валодаючы літаратурнай нормай, можна павышаць культуру маўлення, дбаць не толькі пра правільнае, але і прыгожае маўленне.

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-06-26; просмотров: 1024; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.128.201.71 (0.012 с.)