Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Выпішыце з тэксту тэрміны і вызначце, якія яны паводле будовы.

Поиск

Паны-рада – гэта найвышэйшы орган дзяржаўнага кіравання Вялі- кага Княства Літоўскага, які вырашаў галоўныя пытанні ўнутранай і замежнай палітыкі гаспадарства, адыгрываў значную ролю ў абранні вялі- кага князя, абароне дзяржавы, падрыхтоўцы законапраектаў.

У склад Рады ўваходзілі: ваяводы (кіраўнікі адміністрацыі тэрытарыяльных адзінак – ваяводстваў), кашталяны (каменданты замкаў і адначасова адміністратары зямельных уладанняў вялікага князя), марша- лак земскі (старшыня на паседжаннях Рады і Сойму), маршалак дворны (начальнік шляхты, што служыла пры двары вялікага князя), найвышэйшы гетман (галоўны начальнік узброеных сілаў), канцлер (кіраўнік дзяржаўнай канцылярыі), земскі падскарбі (міністр фінансаў).

З канца XV стагоддзя роля Рады ў агульнадзяржаўным жыцці ўсё больш узрастала – з дарадчага органа пры гаспадары яна паступова пера- тваралася ў самастойны орган улады. Аб’яднаўшы свае намаганні, паны-рада з часам дамагліся абмежавання ўлады вялікага князя…

На працягу ўсяго часу свайго існавання Рада мела выключна важнае значэнне ў палітычным, эканамічным і духоўным жыцці Вялікага княства

Я. Юхо.

3. ДАКЛАДНАСЦЬ ВЫКАЗВАННЯ І МОЎНЫЯ НОРМЫ

(Тэарэтычныя звесткі для модуля «Культура прафесійнага маўлення»)

 

Дакладнасць маўлення заключаецца ў адпаведнасці сэнсу слоў, выказванняў рэаліям, сітуацыям ці ў выкарастанні пэўных слоў з пэўнымі, уласцівымі ім значэннямі, якія зафіксаваны ў слоўніках, лінгвістычных даведніках. Дакладнасць маўлення асабліва цесна звязана з лексічнай нормай. Патрэбна пэўныя рэаліі называць адпаведнымі ім найменнямі – словам. Так, А.Е.Супрун пісаў: «Няправільна будзе назваць кракадзіла бегемотам ці веласіпед сахой. З такога словаўжывання будзе вынікаць, што той, хто гаворыць, па-першае, не ведае найменняў для кракадзіла ці вела- сіпеда, а па-другое, не ведае значэнняў слоў бегемот і саха» (гл.: Супрун А.Е. Лекции… С.78). Словы ці фразеалагізмы ў сказе павінны рэалізоў- вацца з тым значэннем, якое замацавала за імі моўная практыка, бо толькі ў такіх умовах выяўляецца ўзаемаразуменне. У адваротным выпадку ска- жаецца сэнс выказвання, дэзінфарміруецца адрасат маўлення (слухач, чы- тач) і з’яўляюцца памылкі семантычнага характару.

Дакладнасць маўлення, як мяркуюць мовазнаўцы, забяспечваецца добрым валоданнем прадмета маўлення – гэта пазамоўныя ўмовы, а такса- ма: 1) веданне сінанімічных магчымасцей мовы і ўменне выбраць з сінані- мічнага рада найбольш дакладнае для пэўнага выпадку слова, 2) веданне і дакладнае размежаванне полісеміі, 3) уменне размяжоўваць паронімы, а таксама амонімы – гэта лінгвістычныя, ці моўныя, умовы дакладнасці (гл.: Лепешаў І.Я. Асновы культуры… С.85).

Асаблівую ролю дакладнасць адыгрывае ў афіцыйна-справавым і навуковым стылях, дзе асаблівае значэнне надаецца выкладу думак, мерка- ванняў, дзе, як правіла, адназначная лексіка, дакладна вызначаныя паняцці.

Лагічнасць маўлення цесна звязана з дакладнасцю, аднак лагічнасць найбольш праяўляецца ў сінтаксісе маўлення, якое будуецца як паслядоў- нае, несупярэчлівае выказванне, дзе часткі звязаны паміж сабой. Так, у ска- зе важна правільна, лагічна спалучаць адно слова з другім, каб яны не пя- рэчылі адно аднаму, правільна абіраць парадак слоў. Напрыклад, звычайна суб'ект дзеяння знаходзіцца на першым месцы, займеннік ужываецца пасля бліжэйшага да яго назоўніка ў той самай форме ліку і роду. (Даглядчыкі так кормяць бычкоў, каб кожны з іх да восені дасягнуў 300 кг), бо ў адваротным выпадку ўзнікае непаразумснне і нават кур’ёз; параўн .: Бычкоў так кормяць даглядчыкі, каб да восені кожны з іх дасягнуў 300 кг.

Сказы павінны быць звязаны паміж сабой, у сувязі з чым вык-лючную ролю адыгрываюць сродкі сувязі паміж сказамі, часткамі тэксту. Гэтым тлумачыцца патрабаванне да структуры лагічнай думкі і лагічнага яе развіцця. Так, напрыклад, выступленне, даклад, артыкул звычайна буду- юцца па лагічнай схеме, яны маюць пастаянную пабудову: 1) уступ, 2) ас- ноўная частка, 3) вывады, ці заключэнне. Такая кампазіцыйная пабудова вызначае найперш навуковы тэкст, бо мэта вучонага - даказаць, абгрун- таваўшы, пэўную з’яву, прывесці чытача (слухача) да яе разумення.

Дарэчнасць цесна звязана з дакладнасцю і лагічнасцю, паколькі моў- ныя сродкі павінны адпавядаць тэме, сітуацыі, мэце выказвання, стылю маўлення, адрасату, нават часу, умовам праяўлення маўленчай дзейнасці. Так, у афіцыйна-справавым ці навуковым стылях недарэчна будзе ўжыван- не, напрыклад, прастамоўных, размоўных слоў, а ў сяброўскай гутарцы, наадварот, канцылярскіх штампаў, выразаў. Па-рознаму будзе весціся раз- мова, пісацца тэкст у залежнасці ад таго, напрыклад, у якіх адносінах знаходзяцца адрасант і адрасат (сацыяльны статус, узроставы паказчык, прычына зносін, месца і час і інш).

Чыстата маўлення забяспсчваецца адсутнасцю ў маўленні дыялект- ных слоў, прастамоўных лексем і выразаў, паразітычных гукаў і слоў, жарганізмаў, плеаназмаў і таўталогіі, без патрэбы ўжытых канцылярызмаў, іншамоўных слоў, русізмаў, шматкампанентных скарачэнняў і абрэвіятур.

Адмаўленне пералічаным групам моўных адзінак ва ўжыванні ў маўленні ў пэўных выпадках звязана са стылем. Так, у сацыяльным асярод- дзі непажадана выкарыстоўваць дыялсктныя словы тыпу: шáры, быдта, адылі, рыжышча, але ў мастацкім творы, напрыклад, «Палескай хроніцы» І.Мележа, з пэўнымі стылістычнымі мэтамі ўжываюццца дыялектызмы. Канцылярызмы як трафарэтныя, устойлівыя выразы тыпу: прыцягнуць да адказнасці, прыняць да ўвагі, згодна з пастановай і іншыя з’яўляюцца нарматыўнымі для афіцыйна-справавога стылю, дапушчальнымі ў якасці стылістычнага прыёму ў творы мастацкай літаратуры, але ў іншых стылях проста недапушчальныя, у сувязі з чым К. Крапіва адзначаў, што «канцы- лярызмы больш за ўсё псуюць нашу літаратурную мову, і ім трэба аб’явіць бязлітасную вайну» (гл.: Крапіва К. Аб некаторых пытаннях... С. 163).

Што датычыць прастамоўных слоў і выразаў, жарганізмаў (на халя- ву, перці напралом, скапыціцца, дрыхнуць, дамушнік, макрушнік), то іх ужываннс абмежавана пэўнай сацыяльнай, узроставай ці прафесійнай прыналежнасцю, але ў любым выпадку яны не ўпрыгожваюць маўленне, не робяць гонар асобе.

Наконт іншамоўных слоў, колькасць і роля якіх даволі значная ў моўнай сістэме, варта адзначыць, што іх ужыванне без патрэбы - гэта недаравальная абыякавасць да роднай мовы (чао, ад’ю, арывідэр, о’кей). Русізмы, асабліва ў СМІ, - сведчанне няўважлівасці, моўнай неахайнасці альбо звычкі думаць па-руску, калі пры перакладзе трапляюць такія словы, як мір (свет), учот (улік), пабег (парасткі), вучэнне (вучоба) і інш.

Выкарыстанне слоў-паразітаў (так сказаць, гэта самае, э-э-э, браток, ага, гм і інш.) у любых стылях літаратурнай мовы лічыцца парушэннем нормы, абыякавасцю да маўлення, а ў пэўнай меры і сведчаннем пра нізкі ўзровснь агульнай культуры чалавека.

Багацце маўлення выяўляецца ў разнастайнасці выкарыстання моў- ных сродкаў і ў адсутнасці ці вельмі рэдкім паўтарэнні адных і тых самых слоў і выразаў. Выключныя магчымасці пазбегнуць паўтораў маюць сіно- німы, якія дапамагаюць выказаць думку вобразна, цікава, неаднастайна, перадаць адценні і выразіць адносіны.

Так, паняцце «многа» выражаецца з дапамогай 66 розных сінонімаў, якія, у залежнасці ад сітуацыі маўлення, могуць быць скарыстаны, напрык- лад: многа, шмат, багата, нямала, безліч, процьма, парадкам, гібель, лес, мора, аж цёмна, дай божа, як грыбоў, хоць адбаўляй, да гібелі і інш.; а паняцце «недахоп» 31 сінонімам, напрыклад: хіба, брак, няспраўнасць, дэфект, загана, вада, агрэх, пахіба, памарка, слабы бок, слабая мясціна, цёмны бок, ахілесава пята і інш.

Дакладна выказаць думку, а слухачу (чытачу) адэкватна ўспрыняць яе дапамагае валоданне мнагазначнымі словамі, іх магчымасцямі семан- тычнага вар’іравання ў кантэксце. Разнастаіць маўленне дапамагаюць роз- ныя прыёмы яго сінтаксічнай арганізацыі.

Багацце лексічных запасаў беларускай мовы часткова адлюстравана ў слоўніках, паколькі няма такога слоўніка, які б зафіксаваў ўсе словы мо- вы. Гэта звязана з тым, што колькасць слоў пастаянна павялічвасцца: пры- ходзяць словы з жывых, народных гаворак, з іншых моў, пашыраецца семантыка вядомых слоў, утвараюцца новыя словы, асабліва тэрміны, абрэвіятуры і іншыя, што звязана з развіццём грамадства, навукі, тэхнікі, культуры, мастацтва. Чалавек валодае толькі пэўнай часткай слоў, напрык-лад, у творчасці Пушкіна налічваецца 21 197 розных слоў, у набытку Коласа - каля 37 000 розных слоў. Гэта складае, паводле спецыяльных лінг- вістычных даследаванняў, дзесьці каля 10-15% агульнаўжывальнай лексікі. Вось чаму трэба імкнуцца авалодваць як мага большай колькасцю слоў, якія актыўна скарыстоўваюцца, бо багацце маўлення вызначаецца найперш частатой і разнастайнасцю ўжывання слоў, словазлучэнняў. Пры адсутнасці патрэбнага слова, пры абмежаванні моўных сродкаў назіраюцца паўторы, словы-паразіты, што сведчыць пра няўменне думаць, пра нізкія інтэлектуальныя здольнасці асобы.

Выразнасць, наадварот, вызначаецца і дасягаецца спалучэннем колькасці, якасці ўжывання моўных сродкаў: да месца трапны сінонім, эпітэт, метафара, фразеалагізм, параўнанне, прыказка, прымаўка, перыфра- за і інш. Уменне карыстацца самымі звычайнымі словамі, сінтаксічнай арганізацыяй тэксту – гэта таксама сродкі ўзмацнення выразнасці.

Выразнасць як камунікатыўная якасць маўлення найбольш харак-тэрна мастацкаму, публіцыстычнаму стылям, менш гутарковаму. У навуко- вым і афіцыйна-справавым стылях сродкі выразнасці маўлення тычацца асобных жанраў, дзе патрабуецца зацікавіць, прыцягнуць увагу, даць ацэн- ку. Таму лекцыя, дыспут, рэцэнзія, вуснае выступленне характарызуюцца выкарыстаннем розных вобразна-выяўленчых сродкаў мовы (фанетычных, лексічных, марфалагічных, фразеалагічных, сінтаксічных), што павышае ўспрыманне інфармацыі. Але пры гэтым яны вызначаюцца самастойнасцю мыслення аўтара, яго цікавасцю да пытання і кантактам з аўдыторыяй.

3.1. Матэрыялы да стылістычнага практыкума «Дакладнасць выказвання і моўныя нормы»

Пытанні для самакантролю і падрыхтоўкі да заліку:

1. Вызначце паняцце, абазначанае тэрмінам «культура маўлення»?

2. Чаму правільнасць маўлення з’яўляецца асноўнай якасцю маў- лення?

3. Ці аднолькавыя паняцці азначаюць тэрміны «правільнае маўлен- не» і «прыгожае маўленне»?

4. Як дасягаецца правільнасць маўлення?

5. Якія якасці маўлення, акрамя правільнасці, вызначаюцца і чаму?

6. Ваша меркаванне наконт ужывання іншамоўных слоў у вашай галіне навукі?

7. У чым выражаецца і як дасягаецца багацце маўлення?

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-06-26; просмотров: 638; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.144.99.39 (0.008 с.)