Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Фаналогія і арфаграфія. Графіка беларускай мовыСодержание книги
Похожие статьи вашей тематики
Поиск на нашем сайте
Нягледзячы на тое, што фанема служыць мінімальнай моўнай адзінкай, якая з сінтагматычнага пункту гледжання не падзяляецца на часткі, яна не мае адназначнай інтэрпрэтацыі з боку спецыялістаў, якія належаць не толькі да розных навуковых школ, але і да адной школы. Напрыклад гук ы ў беларускай мове вылучаецца ў якасці самастойнай адзінкі фактычна ва ўсіх фанетычных апісаннях і класіфікацыях, але ён не мае фаналагічнага статуса, не выконвае сэнсаадрознівальнай функцыі, таму характарыстыка яго ўпоравень з іншымі мінімальнымі адзінкамі мовы з’яўляецца супярэчлівай: такой фаналагічнай адзінкі нібы і не існуе ў беларускай мове, але ёй знаходзіцца месца ў большасці адпаведных класіфікацый беларускіх фанем. Хаця фаналогія як навука аб драбнейшых адцягненых адзінках мовы ўзнікла толькі ў 20 стагоддзі, інтуітыўна патрэба ў гэтых адзінках адчувалася вельмі даўно, па крайняй меры, з часоў стварэння першых алфавітных сістэм, калі адзін гук адлюстроўваўся адным графічным знакам, што характарызуецца як геніяльнае адкрыццё (гл.: СОССЮР 1977, 75–76), а алфавітнае адлюстраванне членападзельнасці мовы зазначаецца нават як яе сутнасць (гл.: ГУМБОЛЬДТ 1985, 410). Вынаходнікі літарнага пісьма для розных моў (у тым ліку Кірыл і Мефодый для славянскай пісьменнасці, якая ва ўдасканаленым выглядзе выкарыстоўваецца ў сучаснай беларускай мове) кіраваліся ў сваёй творчай дзейнасці не столькі на характар вымаўлення гукаў, на іх акустычныя якасці, колькі на функцыі гукаў. Менавіта таму фактычна безліч гукаў маўлення, класы якіх і аб’ядноўваюцца ў сучасным мовазнаўстве ў фанемы Кірыліцкі алфавіт сучаснай беларускай літаратурнай мовы больш паслядоўна адлюстроўвае яе фанетычную сістэму Для перадачы пяці галосных фанем беларускай мовы, якія выконваюць сэнсаадрознівальную ролю, выкарыстоўваецца У складзе сённяшняга беларускага алфавіта налічваецца
А, а, а, А; б, Б. б, Б; в, В. в, В; г, Г, г, Г; д, Д, д, Д; дж, Дж, дж, Дж; дз, Дз, дз, Дз; е, Е, е, Е; ё, Ё, ё, Ё; ж, Ж, ж, Ж; з, З, з, З; і, І, і, І; к, К, к, К; л, Л, л, Л; м, М, м, М; н, Н, н, Н; о, О, о, О; п, П, п, П; р, Р, р. Р; с, С, с, С; т, Т, т, Т; у, У, у, У; ў, Ў, ў, Ў; ф, Ф, ф, Ф; х, Х, х, Х; ц, Ц, ц, Ц; ч, Ч, ч, Ч; ш, Ш, ш, Ш; ы, Ы, ы, Ы; ь, Ь, ь, Ь; э, Э, э, Э; ю, Ю, ю, Ю; я, Я, я, Я.
Паслядоўнасць размяшчэння літар у алфавіце з’яўляецца штучнай, умоўнай, але яе трэба ведаць гэтаксама добра, як табліцу множання, бо ў прыведзеным алфавітным парадку будуюцца разнастайныя слоўнікі (тлумачальныя, энцыклапедычныя, арфаграфічныя і г.д.), картатэкі і каталогі ў бібліятэках, шматлікія даведнікі, адрасныя і тэлефонныя кнігі і да т.п. Паняцце транскрыпцыі Паколькі суадносіны паміж літарамі беларускага алфавіту і гукамі беларускай мовы не з’яўляюцца адэкватнымі, для дакладнай перадачы гучання маўлення выкарыстоўваецца фанетычная транскрыпцыя, дзе кожны гук перадаецца асобным графічным знакам (гл.: КУРС 1961, 16–17). Такім чынам, фанетычная транскрыпцыя служыць пераходам ад літары да гука на аснове тых правіл чытання, якія дзейнічаюць ў дадзенай мове (гл.: УСПЕНСКИЙ 1996, 621). Транскрыпцыю трэба адрозніваць ад транслітэрацыі, што перадае адэкватнае напісанне слоў чужой мовы. Так, назва рускага горада Арол транскрыбіруецца як [ арол ], а транслітаруецца як [ ор’ол ]. Для транскрыпцыі і транслітэрацыі ўжываюцца літары беларускага алфавіта і спецыяльныя значкі, што перадаюць адметнасць гучання затранскрыбіраванага слова. У беларускай транскрыпцыі не выкарыстоўваюцца ётавыя літары, а таксама мяккі знак, замест якога прымяняецца коска, што ставіцца справа і зверху ад літары, суадноснай з мяккім зычным. Гукі, словы, словазлучэнні, сказы і тэксты, што падлягаюць транскрыпцыі, заключаюцца ў квадратныя дужкі (параўн.: [ л’ ], [ п’эн ’], [ ц’ашк’і дз’эн’ ], [ наступ’іла ц’оплайэ л’эта ] і да т.п.). Знак [ ] над літарамі дз, дж перадае злітнае вымаўленне дадзеных зычных беларускай мовы: націск кожнага слова, якое мае звыш двух складоў, памячаецца значком [‘]. Пры падоўжаным вымаўленні зычных выкарыс-тоўваецца гарызантальная рыска, якая ставіцца над адпаведнай літарай (параўн.: [ б’ярв’эн’э ], [ збожа ]. Пытальны і клічны знакі прыпынку ў канцы сказа застаюцца назменнымі. Астатнія знакі прыпынку, якія перадаюцца паўзай у вусным маўленні абазначаюцца нахіленымі рыскамі: адной рыскай [ / ] – кароткая паўза, двума рыскамі [// ] – доўгая паўза. Двума рыскамі звычайна перадаецца паўза паміж сказамі, ці асобныя сэнсава значымыя выдзяленні кампанентаў сказа пры яго актуальным чляненні (гл.: СЯМЕШКА 1999, 80–82). Выбуховы заднеязычны гук, які выкарыстоўваецца ў некаторых запазычаных словах, найперш з польскай мовы, і супрацьпастаўлены па спосабу ўтварэння фрыкатыўнаму заднеязычнаму гуку, перадаецца ў транскрыпцыі літарай г, а фрыкатыўны – літарай h [ гірса і hадзіна, ганак і hот і інш.]. Службовыя словы ў тых выпадках, калі яны спецыяльна не выдзяляюцца ў маўленні, калі на іх не падае лагічны націск, вымаўляюцца як адно фанетычнае цэлае разам са знамянальнымі словамі, што спалучаюцца з імі, і перадаецца транскрыпцыяй у адных квадратных дужках, параўн.: пад домам [ падомам ], над хатай [ натхатай ] і г.д. Пры транскрыбіраванні дыялектнага беларускага маўлення, дзе скарыстоўваюцца гукі і іх спалучэнні, якім няма адпаведнікаў у літаратурнай мове, ужываюцца дадатковыя знакі, Так, закрытыя галосныя паўночна-заходняга дыялекту беларускай мовы о, е перадаюцца на пісьме пры іх транскрыбіраванні спецыяльным значком [ˆ]; параўн.: [ л‘ ˆес ], [ кˆот ], а дыфтонгі гэтага ж дыялектнага вымаўлення значком [ ]; параўн.: [ л’іес ], [ куон’ ]. Літарамі ъ, ь перадаюцца рэдукаваныя ненаціскныя галосныя гукі, што ўжываюцца на месцынаціскных а, о, е; параўн .: [ дз’ьс’атък, в’ьсна ] і г.д. Паняцце арфаэпіі. Вымаўленне галосных Зразумеласць і дакладнасць вуснага маўлення дасягаюцца не толькі правільнай пастаноўкай націску ў фанетычных словах, неабходнай інтанацыяй выказвання, але і нарматыўным вымаўленнем яе асобных галосных і зычных гукаў, іх спалучэнняў (гл.: ЯНКОЎСКІ 1966). Распрацоўкай агульнаабавязковых норм літаратурнага вымаўлення займаецца раздзел мовазнаўства, які называецца арфаэпіяй. Веданне арфаэпічных норм і карыстанне імі ў паўсядзённым маўленні служыць паказчыкам агульнай культуры чалавека, якой не можа быць без культуры маўлення, а праз маўленне матэрыялізуецца ўвесь духоўны свет чалавека, вызначаецца змястоўнасць і багацце гэтага свету. Выпрацаваныя і закадыфікаваныя ў спецыяльнай літаратуры (навуковай, даведачнай, вучэбнай) арфаэпічныя нормы знаходзяцца ўвесь час пад уплывам гутарковага спантаннага маўлення, або ўзуса, які служыць антыноміяй нормы і супярэчнасць з якім вядзе з цягам часу да змяненняў у мове. У варунках масавага білінгвізму, што характэрны для Беларусі, найбольш значнаму ўздзеянню беларускія арфаэпічныя нормы падлягаюць з боку рускага маўлення, што прыводзіць да інтэрферэнцыі, у тым ліку і на фанетычным узроўні мовы, і да ўзнікнення трасянк і, дзе змешваюцца рысы беларускага і рускага вымаўлення. Акрамя таго, літаратурныя нормы маўлення аказваюцца пад уплывам асаблівасцяў дыялектнага вымаўлення многіх носьбітаў мовы, а таксама арфаграфіі, калі напісанае слова агучваецца непасрэдна ў абход арфаэпіі. Каб пазбегнуць уплыву ўсіх згаданых фактараў правільнае літаратурнае маўленне павінна бесперарыўна знаходзіцца пад усвядомленым кантролем самога прамоўцы, што патрабуе і значнай увагі і інтэлектуальных высілкаў, бо згодна з прынцыпам эканоміі энергіі, або проста «чалавечай лянотай» (гл.: ПОЛИВАНОВ 1968, 81), кожны чалавек імкнецца гаварыць як яму зручней, з меншымі нама-ганнямі, карацей. Памянёны прынцып прыводзіць звычайна да такой лаканічнасці вуснага маўлення, калі скарачаецца выказ-ванне да эліптычных форм, а ў фанетычным слове больш менш выразна чуюцца толькі націскныя галосныя, у той час як канчаткі слоў могуць страчвацца, гэтаксама як і ненаціскныя галосныя, што рэдукуюцца часам да сваёй поўнай непазнавальнасці. Арфаэпічныя нормы літаратурнага вымаўлення патрабуюць ад прамоўцы або выразнай артыкуляцыі ўсіх гукаў, або такога іх гучання, якое знаходзіцца ў межах пэўных правіл, выпрацаваных і замацаваных практыкай маўлення і рэкамендаваных у сацыяльным ужытку. Дадзеныя нормы ў адносінах да ўсіх націскных галосных беларускай літаратурнай мовы, а таксама ў дачыненні да ненаціскных і, ы, у зводзяцца да іх выразнага вымаўлення. Астатнія ненаціскныя галосныя рэдуцыруюцца, але таксама не страчваюць усіх сваіх акустычных якасцяў. У адпаведнасці з характэрнай фанетычнай рысай беларускай мовы – аканнем, галосныя о, э, а пасля цвёрдых зычных ва ўсіх ненаціскных складах пераходзяць у а, вымаўляюцца як а, за выняткам не засвоеных іншамоўных запазычанняў і асобных беларускіх лексем (параўн.: інжынер, рэкорд, крывавы і інш.). Гэтыя ж гукі о, э, а пасля мяккіх зычных у першым пераднаціскным складзе пераходзяць таксама ў а, але на пісьме ён перадаецца як я, а сам працэс называецца яканнем (параўн.: лясок, нясу, цяпер і інш.). Пачатковы гук і пасля цвёрдых зычных (акрамя г, к, х), што стаяць у канцы папярэдныга слова, а таксама ў складаных словах з першай часткай на цвёрды зычны, пераходзіць у гук ы (параўн.: горад [ ы ] вёска, лес [ ы ] поле, Іван з [ ы ] рай, пед [ ы ] нстытут і г.д ., але смех [ і ] грэх і да т.п.). Пасля галоснага ў сярэдзіне слова перад націскным і вымаўляецца эпентэтычны (устаўны) гук й (параўн.: кра [ йі ] на, сва [ й і] мі і г.д.), які ўзнікае таксама перад націскным і ў пачатку слова, марфемы, пасля апострафа і мяккага знака (параўн.: [ йі ] голка, за [ йі ] мжыць, сям [ йі ], Іль [ йі ] ч і г.д.). Эпентэтычны й узнікае і пры вымаўленні запазычаных слоў паміж спалучэннямі галосных (параўн.: сацы [ йа ] льны, ды [ йа ] лог і да т.п.). У тых выпадках, калі ў канцы папярэдняга слова стаіць галосны гук, і пераходзіць у й (параўн.: хлопцы [ й ] граюць, на [ й ] ржышчы, арэхі [ й ] жалуды і да т.п.). Прыназоўнік у і пачатковы у вымаўляюцца як ў, калі папярэдняе слова заканчваецца галосным (параўн.: [ зазвінела ў вушах ], [ чытала ўчора ]і да т.п.). Вымаўленне зычных У беларускай мове ёсць зычныя гукі, якія адсутнічаюць у суседняй рускай мове, у прыватнасці афрыкаты дз, дз’, дж, што абазначаюцца на пісьме двума літарамі, але вымаўляюцца як адзін гук. Цвёрдая афрыката [ дз ]сустракаецца толькі у запазычыных і гукапераймальных словах (параўн.: нэндза, дзынкаць і інш.). Гук [ дз’ ] ужываецца ў беларускай мове значна часцей, чым [ дз ] і ўзнік на месцы этымалагічнага мяккага [ д ‘], які ёсць у рускай мове, але адсутнічае ў беларускай (параўн.: дед і дзед, дети і дзец і і інш.). Гук [ дж ] прыдатны ў асноўным дзеяслоўным формам (параўн.: сяджу, гляджу і інш.), а таксама аддзеяслоўным назоўнікам (параўн.: адраджэнне, пасяджэнне і інш.) і з’яўляецца адносна рэдкім гукам. На мяжы прыстаўкі і кораня сустракаюцца спалучэнні гукаў [ дз ], а таксама [ дж ], якія вымаўляюцца асобна (параўн.: пад-земка, ад-жаць і да т.п.). Адсутнічае ў беларускай мове і мяккі зычны [ т ], на месцы якога вымаўляецца [ ц’ ] (параўн.: кот, але ко [ ц’ ] ік, рот, але ў ро [ ц’ ] е і інш.). Гук [г] у беларускай мове служыць звонкім фрыкатыўным гукам, які па першай прыкмеце супраць-пастаўляецца глухому [ х ], а па другой – выбуховаму [ к ] (параўн.: [ г ] ор і [ х ] ор, [ г ] од і [ к ] од і інш.). Выбуховы г вымаўляецца толькі ў некаторых словах, запазычыных пераважна з польскай мовы (параўн.: [ г ] узік, шва [ г ] ер і інш.). Гукі ж, ч, ш, р вымаўляюцца заўсёды ў беларускай літаратурнай мове цвёрда (параўн.:[ ж ] ыццё, [ ч ] орны, [ ш ] эпт, пе [ р ] ад і інш.). Гэтаксама цвёрда вымаўляюцца губныя гукі п, б, м, ф у канцы слоў і перад й (параўн.: [ б’ ] йу, цэ [ п ], се [ м ], скі [ ф ], [ п’ ] йаны і інш.). Губна-зубны зычны [ в ] на канцы слова, а таксама паміж галоснымі перад зычным вымаўляецца як [ ў ] (параўн.: мова – моў, слова – слоў, галава – галоўка і інш.). Звонкія зычныя ў беларускім літаратурным вымаўленні перад глухімі і ў канцы слоў страчваюць прыкмету звонкасці, гэтаксама як і ў рускай мове, але ў адрозненне ад украінскай (гл.: АНІЧЭНКА 1982, 50), і гучаць як глухія, а глухія перад звонкімі, наадварот, вымаўляюцца як звонкія (параўн.: гора [ т ], гара [ т ] ка і ка [ з’ ] ба і інш.). Зубныя зычныя с, з у палажэнні перад мяккімі зычнымі (апрача г, к, х) прыпадабняюцца ім і вымаўляюцца мякка (параўн.: [ с’ ] певы, [ з’ ] лева і інш., але [ с ] ківіца, [ з ] гінуць і інш.). Свісцячыя зычныя перад шыпячымі, а шыпячыя перад свісцячымі прыпадабняюцца да адпаведных гукаў, г.зн. да гукаў, што ідуць пасля іх (параўн .: [ ш ] ытак ‘сшытак’, чэ [ с ] кі ‘чэшскі’ і інш.). Змякчаюцца перад мяккімі зубнымі зычнымі [ дз’ ], [ ц’ ], [ н’ ], а таксама перад [ й ] і зубныя гукі [ н ], [ л ] (параўн.: [ каман’дз’ір ],[ л’йэ ] і інш.), якія, аднак, перад астатнімі мяккімі зычнымі застаюцца цвёрдымі (параўн.: [ тонк’і ], [палк’і], і інш.). Заднеязычныя [ г ], [ к ], [ х ] перад мяккімі зычнымі вымаўляюцца як цвёрдыя (параўн.: [ выгл’ат ], [ кл’ін ], [ хл’еп ] і інш.). Зычныя гукі ў спалучэнні з й вымаўляюцца падоўжана (гл.: КАРСКИЙ 1962, 446), гэтаксама як зычныя дз, ж, з, л, н, с, ц, ч, ш у становішчы паміж галоснымі (гл.: БЕРНШТЕЙН 1961, 266), што адлюст-роўваецца на пісьме падвоеным напісаннем адпаведных літар (параўн.: палаводдзе, збожжа, рыззё, галлё, карэнне, калоссе, смецце, ноччу, узвышша і інш.). Зубныя змычныя гукі д, т перад афрыкатамі ч, ц прыпадабняюцца ім і вымаўляюцца адпаведна як падоўжанае ч або ц (параўн.: [ рак’ечык ], [ у буцы ] і інш.). Перад мяккімі зычнымі [ в ], [ м ] гукі [ д ], [ т ] змякчаюцца і гучаць як [ дз ], [ ц ] (параўн.: [ дз’ве ], [ змярц’в’елы ] і інш.). Спалучэнні зычных [ зск ] вымаўляюцца як [ ск ] (параўн.: кіргі [ ск ] і і інш.), а [ дск ]як [ цк ] (параўн.: лю [ ц ] кі і інш.). Спалучэнне зычных [ чн ] вымаўляецца нязменна (гл.: ЯНКОЎСКІ 1972, 66) згодна з напісаннем (параўн.: гу [ чн ] ы, бае [ чн ] ы і інш.). Аднак на мяжы слоў спалучэнні зычных гукаў не заўсёды падпарадкоўваюцца зазначаным правілам, што залежыць найперш ад хуткасці маўлення, індывідуальных асаблівасцяў прамоўцы і іншых фактараў. Так, шыпячыя перад свісцячымі на стыку слоў могуць мяняцца толькі па прыкмеце глухасці / звонкасці: глухія прыпадабняюцца звонкім (параўн.: [ не бол’ж за нас ] і інш.), а свісцячыя перад шыпячымі вымаўляюцца як шыпячыя, г.зн. падпарадкоўваюцца агульнаму правілу, якое тычыцца вымаўлення спалучэнняў адпаведных зычных і ўнутры слова, а таксама на мяжы толькі службовых і знамянальных слоў (параўн.: [ жахам ] ‘з жахам’, але [ воз жыта ] і інш.). Вымаўленне слоў іншамоўнага паходжання таксама мае пэўныя адхіленні ад норм літаратурнага вымаўлення, бо на адпаведныя словы, напрыклад, не распаўсюджваецца дзеканне (параўн.: дэкада, дыяспара і інш.) і цеканне (параўн.: тэатр, тэзіс і інш.); на месцы афрыкаты дж можа ўжывацца спалучэнне гукаў дж (параўн.: джэм, таджык і інш.). Такім чынам, у многіх выпадках арфаэпічных норм беларускага літаратурнага вымаўлення пры дэрывацыі слоў і змяненні іх граматычных форм адзначаюцца разнастайныя чаргаванні як галосных (параўн.: аканне, яканне), так і зычных гукаў (параўн.: прыпадабненне гукаў, іх падоўжанае вымаўленне і інш.). Дадзеныя чаргавані назіраюцца ў пэўных пазіцыях гука ў слове, таму называюцца пазіцыйнымі. На якасць вымаўленага гука ўплываюць суседнія гукі, а на якасць галосных дадаткова і іх адносіны да месца націску ў слове (гл.: ЮРГЕЛЕВІЧ, 1974, 47).
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-09-20; просмотров: 475; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.147.67.237 (0.01 с.) |