Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Кантрольныя пытанні да лекцыі №7Содержание книги
Поиск на нашем сайте
1. Якія кнігі XI стагоддзя былі знойдзены на тэрыторыі Беларусі? 2. Якую кнігу ў 1517 годзе вядомы беларускі асветнік Францыск Скарына з Полацка надрукаваў у Празе? 3. Дзе на тэрыторыі Беларусі распаўсюдзілася кнігадрукаванне ў другой палавіне XVI–XVIII стагоддзяў? 4. У якіх сферах жыцця выкарыстоўвалася старажытная беларуская мова ў Вялікім княстве Літоўскім? 5. Чаму даследчыкі лічаць XIII стагоддзе пачатковым этапам фарміравання старажытнай беларускай мовы і беларускай народнасці?
Лекцыя 8. Асноўныя сацыялінгвістычныя фактары развіцця беларускай тэрміналогіі ў XIY – першай палове XYII стст. Развіццё беларускай тэрміналогіі ў другой палове XYII–першай палове XIX стст. Развіццё лексікі новай беларускай літаратурнай мовы ў XIX – пачатку XXстст. Асноўныя паняцці: найбольш развітыя галіны тэрміналогіі ў XIV–XVII стст.; фармаванне грамадска-палітычная тэрміналогіі; буйнейшы помнік старабеларускага пісьменства; юрыдычная тэрміналогія; гандлёвая старабеларуская тэрміналогія; сельскагаспадарчая тэрміналогія; прамысловая тэрміналогія; ваенная тэрміналогія; мовазнаўчая тэрміналогія; першая друкаваная граматыка; развіццё беларускай тэрміналагічнай лексікі.
Да ліку фактараў, якія садзейнічалі фарміраванню як беларускай мовы наогул, так і тэрміналагічнай лексікі ў XIV – XVII стст., можна аднесці, па-першае, тое, што з другой палавіны XIV ст. пісьмовая беларуская мова стала дзяржаўнай мовай Вялі-кага княства Літоўскага. Гэта спрыяла развіццю поўнафункцыя-нальнасці старабеларускай мовы, фарміраванню яе асноўных стыляў, у тым ліку навуковага. Па-другое, як ужо адзначалася, у першай палавіне XV ст, у Беларусі ўзнікла, а к сярэдзіне XVI ст. атрымала шырокае распаў-сюджанне кнігадрукаванне, якое ў значнай ступені садзейнічала выпрацоўцы лексічных норм, расшырэнню слоўніка, замацаванню намінацый новых навуковых паняццяў у моўнай практыцы. Найбольш развітымі (з пункту погляду натуральнага фарміравання) галінамі тэрміналогіі ў XIV – XVII стст. былі тыя, якія абслугоўвалі асноўныя напрамкі гаспадарчага, навуковага і грамадскага жыцця беларускага народа. Гэта грамадска-палітычная, юрыдычная, гандлёвая, сельскагаспадарчая, промыславая, ваенная тэрміналогія, а таксама тэрміналогія мовазнаўства, астраноміі, матэматыкі і інш. Грамадска-палітычная, юрыдычная тэрміналогія. Фарма-ванне гэтай тэрміналогіі было найбольш раннім і інтэнсіўным у параўнанні з іншымі галінамі старабеларускай тэрміналогіі дзя-куючы функцыянаванню мовы ў якасці дзяржаўнай. Захавалася мноства помнікаў дзелавога пісьменства старабеларускай мовы, напісаных у канцы XIV – першай палавіне XVII ст. Гэта дакумен-ты, складзеныя пры канцылярыі вялікага літоўскага князя і ў мясцовых дзяржаўных установах Вільні, Гродна, Магілёва, Брэста, Полацка, Мсціслава, Навагрудка і інш., некаторыя дакументы напісаны пры двары польскага караля і адрасаваны ў Літву, асоб-ныя дакументы складзены на Украіне, у якіх пісцы, імкнучыся прытрымлівацца афіцыйнага беларускага пісьма, ахвяравалі нека-торымі фанетычнымі, граматычнымі і лексічнымі з'явамі жывой украінскай мовы. Буйнейшым помнікам старабеларускага пісьменства з'яўляецца «Літоўская метрыка», якая ўключае разнастайныя дагаворы, акты, граматы, запісы, прывілеі, Статуты канцылярыі Вялікага княства Літоўскага. Значную ролю ў станаўленні гра-мадска-палітычнай тэрміналогіі адыгралі творы старабеларускай палітычнай сатыры і палемікі (прадмовы і пасляслоўі Францыска Скарыны, С.Буднага, В.Цяпінскага, «Прамова Мялешкі», «Пісьмо да Абуховіча»). Асноўную частку грамадска-палітычных тэрмінаў у пера-лічаных помніках складаюць агульныя для ўсходнеславянскіх моў тэрміны, якія ўзніклі ў працэсе шматвяковага гаспадарчага і культурнага ўзаемадзеяння ўсходнеславянскіх плямён і народ-насцей на тэрыторыі Старажытнай Русі: копа, мыто (пошліна), оброкъ, окупъ, переметъ, послухъ, право, ремесленикъ, рубель, челядинъ і г.д. Многія з гэтых тэрмінаў зараз з'яўляюцца гіста-рызмамі, другая частка пасля пэўных фанетычных і граматычных змен увайшла ў сучасную беларускую тэрміналогію. Значнае месца займаюць тэрміны, узятыя з народнай мовы. Яны ўтвораны шляхам тэрміналагізацыі агульнаўжывальных слоў або з дапамогай словаўтваральных сродкаў старабеларускай мовы: сведка (ст.-рус. послухъ), забойца (ст.-рус. головникъ), ста-ток, статки (ст.-рус. добытокъ, имение) і г.д. Частка гэтых тэр-мінаў замацавалася ў беларускай грамадска-палітычнай тэрміна-логіі: держава, звычай, здрадца, листъ, пильноватъ, позыче-нье, помста, пригонъ, пригонныя люди, сварка, умова, шыбеница і г.д. Нярэдка ў дзелавых дакументах і творах палітычнай сатыры сустракаюцца варыянты тэрмінаў старажытнарускага і мясцовага, больш позняга паходжання. Некаторыя тэрміны, якія ўвайшлі ў гэтыя творы з жывой беларускай мовы, не замацаваліся пасля ў старабеларускай і сучаснай тэрміналогіі ў выніку працэсаў сты-лістычнай дыферэнцыяцыі, актыўнага выкарыстання некаторых запазычаных слоў, якія першапачаткова ўжываліся толькі ў пэў-ных рэгіёнах, а пазней распаўсюдзіліся на шырокай тэрыторыі: бонда (частка, выдзелены пай), клетка (лаўка, крама), камора (таможня) і г.д. Каля 10% ад усёй колькасці юрыдычных і справаводчых тэрмінаў старабеларускай мовы складаюць запазычанні з польскай і іншых заходнееўрапейскіх моў, а таксама з лацінскай (часта праз польскую): авантюра, акт, апеляция, вага, грунт (аснова, падстава), декретъ, конституция, коштъ, мандатъ, пляцъ, рахунокъ, скарбникъ, скарбовый, скарга і інш. (Лозовский, 1966; Гилевич, 1971). Пранікненне гэтых тэрмінаў у старабеларускую пісьмовую мову было выклікана неабходнасцю наймення новых для таго часу з'яў і паняццяў грамадскага жыцця, і таму асноўная частка запа-зычаных тэрмінаў захавалася ў сучаснай беларускай тэрміналогіі (Булыка). Аднак узрастальнае ўздзеянне польска-лацінскай пісьменнасці на беларускую ў XVI – XVII стст. нярэдка прыводзіла да пранікнення неапраўданых паланізмаў і лацінізмаў у стара-беларускую пісьмовую мову наогул і ў грамадска-палітычную тэр-міналогію ў прыватнасці: посэльство (даручэнне), кроль (кароль), пенязи (грошы), члонки (члены), звытяжство (перамога), варунокъ (умова) і г.д. Часам сустракаюцца ў грамадска-палітычнай і юрыдычнай тэрміналогіі і царкоўнаславянскія элементы: вражда, милосердие, стражъ, благочестие і г.д. Некаторыя грамадска-палітычныя тэр-міны царкоўнаславянскага паходжання (брение, воставати, гнушатися, десница, нищий, просвещати, смирити, страна, упре-дити і інш.) выкарыстоўваюцца ў пісьмовых помніках канца XIV – пачатку XVIII ст. як варыянты побач з існуючымі ў стара-беларускай мове тэрмінамі з каранёвымі марфемамі нецаркоўна-славянскага паходжання, што дае падставу даследчыкам сцвярд-жаць, што частка лексікі царкоўнаславянскай мовы лічылася піс-цамі таго часу блізкай і зразумелай чытачу (Жураўскі, 1968, 282). Гэта ў сваю чаргу сведчыць аб магчымасці ўплыву царкоўна-славянскай мовы на фарміраванне грамадска-палітычнай тэрміналогіі. Гандлёвая тэрміналогія. Актыўны працэс фарміравання гандлёвай старабеларускай тэрміналогіі пачаўся ў XVст., разам з бурным развіццём гарадоў з іх рамеснай і гандлёвай дзейнасцю (Даунене, 1971). На тэрыторыі Беларусі ў Вялікім княстве Літоўскім у гэты час узнікалі буйныя лакальныя рынкі, цэнтрамі якіх былі Мінск, Брэст, Віцебск. У таварна-грашовыя адносіны ўцягвалася таксама і вёска. Узрослыя ўнутраныя гандлёвыя сувязі садзейнічалі дастаткова цесным кантактам насельніцтва, што спрыяла фарміраванню адзінай лексікі, у тым ліку адзінай гандлёвай тэрміналогіі. Спрыяльны ўплыў на расшырэнне гандлёвай тэрміналогіі аказваў таксама знешні гандаль гарадоў Вялікага княства Лі-тоўскага з растучымі гарадамі Рускай дзяржавы, а пасля разгро-му Тэўтонскага ордэна – з Захадам, праз Прыбалтыку, прычым афіцыйнае афармленне гандлёвых сувязей ажыццяўлялася на старабеларускай мове. Гандлёвая тэрміналогія старабеларускай мовы як ядро вель-мі шырокага і разнастайнага па складу пласта старабеларускай гандлёвай лексікі ўключае тэрміналагічныя назвы арганізацыі гандлёвага працэсу, працэсаў і дзеянняў куплі-продажу, спосабаў куплі-продажу, асоб, занятых у гандлі, таварных якасцей прадме-таў куплі-продажу, месц гандлю і гандлёвых збудаванняў, гандлёвых пошлін. Асноўную частку гандлёвай тэрміналогіі складае спрадвечная лексіка, каля 40% якой адносіцца да агульнаўсходнеславянскага перыяду: вага, важити, весецъ, грошъ, золотникъ, купецъ, купити, купля, локоть, мена, мерка, мехъ, мостовое, мыто, перекупъ, номерное, прибытокъ, продавати, торговля, торговое, цена, чоповое і інш. Каля 60% спрадвечнай гандлёвай тэрміналогіі складаюць тэрміны, утвораныя спосабам тэрміналагізацыі старабеларускіх слоў, іншымі спосабамі тэрмінаўтварэння і стварэння неалагізмаў на старабеларускай моўнай аснове ў перыяд раздзельнага існавання ўсходнеславянскіх моў. Значная частка гэтых тэрмінаў з прычыны гістарычных умоў з'яўляецца агульнай з украінскай, польскай, чэшскай гандлёвай тэрміналогіяй XV – XVII стст.: гандель, глякъ, жалезнік, клетка, крама, коштъ, купованне, речи, рынок, стадола, танный, уздоймом, уторговати і г.д. Некаторыя тэрміны, якія ўзніклі ў XV – XVII стст., з'яў-ляюцца састаўнымі, пераважна двухслоўнымі, у якіх адно слова – тэрмін агульнаўсходнеславянскага перыяду, другое надае гэтаму тэрміну новае, больш канкрэтнае значэнне: вага Полацкая, вес Мстиславский, мера Берестейская і г.д. Значную частку старабеларускай гандлёвай тэрміналогіі скла-даюць запазычанні. Многія з іх увайшлі ў старабеларускую тэр-міналогію з рускай мовы або праз яе пасрэдніцтва: алтын, аршин, деньга, копейка, половинка, з польскай або праз яе пасрэдніцтва: барыл, дукат, кварта, кесяк, левик, монета і інш. Некаторыя тэр-міны былі запазычаны з літоўскай мовы: кентвиртайня, воск (вага-вая адзінка), пундель; з нямецкай: кипа, лаштъ, тузинъ, центноръ і інш. Даволі часта ў гандлёвай тэрміналогіі XV – XVII стст. сустракаюцца сінанімічныя рады або пары, якія складаюцца са слоў агульнаўсходнеславянскага перыяду, старабеларускіх і запазычаных: торгъ – купецтво – гандель; товаръ – речи – рухлядь; купля – торгъ – крамъ; агуломъ – уздаймомъ і інш. Сельскагаспадарчая тэрміналогія. У цэлым тэрміналогія, якая выкарыстоўвалася ў старабеларускай мове для намінацыі зямельных уладанняў; прылад апрацоўкі зямлі, разнастайных працэсаў сяўбы і ўборкі ўраджаю; асоб, занятых у сельскай гаспадарцы і г.д., з'яўляецца агульнай для ўсходнеславянскіх моў: борона, жито, косити, истрава, копа, молотити, овесъ, аранье, сеянье, снопъ, ярица і інш. (Шадурский, 1967). Колькасць уласна беларускіх інавацый (ботвинье, збожье, зерне, насенье, стайня) тут значна меншая ў параўнанні з гра-мадска-палітычнай і гандлёвай тэрміналогіяй. Запазычанні стара-беларускага перыяду ў сельскагаспадарчай тэрміналогіі адзін-кавыя. У параўнанні з іншымі галінамі сельскагаспадарчая тэрміналогія характарызуецца асабліва вялікай ступенню варыятыўнасці і сінанімічнасці. У значнай меры гэта можна растлумачыць тым, што ў сінанімічных радах гэтай тэрміналогіі знайшлі адлюстраванне працэсы ўзаемапранікнення (у выніку практычнага выкарыстання) элементаў лексікі старажытнарускай, жывой беларускай, польскай моў і разнастайных мясцовых гаворак, напрыклад: служба, потяглъ, потугъ, подымье – для абазначэння цяглавага сялянскага землеўладання; дворище, подворье, избище, селище, садиба – для абазначэння месца размяшчэння ся-лянскай хаты з гаспадарчымі прыбудовамі. Сустракаюцца пары, якія складаюцца з тэрміна ўсходнеславянскага паходжання і паланізма: именье – маёнтокъ. Промыславая тэрміналогія. Тэматычна тэта тэрміналогія пчалярства (бортніцтва), рыбалоўства, палявання, солеварэння, вытворчасці будаўнічых, бытавых і транспартных матэрыялаў (гонты, клёпак для бочак, палазоў, дуг, дзёгцю, смалы) і г.д. (Купреенко, 1968). Аснову прамысловай тэрміналогіі складаюць тэрміны старажытнарускага паходжання, якія служаць для абазна-чэння розных працэсаў, матэрыялаў, прылад, прадуктаў працы і асоб, звязаных з пералічанымі промысламі беларускага народа: бобровище, воскъ, долото, дубрава, ловъ (звериный, пташный, рыбный), лубъ, лукъ, лыко, охотникъ, сеть, стрелецъ, стругъ і г.д. Значную частку промыславай тэрміналогіі складаюць уласна беларускія тэрміны: копылъ, кубелъ, лезиво, лесничий, обрубъ, оступъ, пчельница, свепетъ і г.д. Некаторыя з іх вядомы ў польскай мове: затока, лезиво, пушча, рубеж і г.д. Нешматлікія запазычанні з нямецкай, французскай, шведскай і іншых моў праніклі ў старабеларускую мову праз польскую, літоўскую і рускую мовы-пасрэдніцы: барсук, бровар, горностай, карпъ, плотка, сагайдакъ, шатеръ і інш. Ваенная тэрміналогія. Знаходзячыся ў геаграфічным цэнт-ры Еўропы, насельніцтва Беларусі прымала ўдзел у важнейшых ваенных падзеях XIV – XVIII стст. Таму цалкам заканамерна, што ў старабеларускай мове сфарміравалася шырокая тэматычная група лексікі, якая адлюстроўвала даволі высокі ўзровень развіцця ваеннай справы таго часу. Ядром гэтай тэматычнай групы з'яў-ляецца ваенная тэрміналогія, прадстаўленая пераважна намі-нацыямі зброі, войска, удзельнікаў узброенай барацьбы. Да ліку найбольш старажытных адносяцца тэрміны, якія ўзніклі ў агульнаславянскую эпоху. З семантычнага боку яны вылучаюцца агульным характарам абазначаемых паняццяў і рэалій (войско, оружие), з боку моўнага афармлення – элементам стараславянскай мовы: древо, дружина, сторожа. Найбольш значную ў колькасных адносінах частку ваеннай тэрміналогіі старабеларускай мовы складаюць тэрміны перыяду ўсходнеславянскага моўнага адзінства, большасць якіх утворана з дапамогай усіх асноўных спосабаў тэрмінаўтварэння (семантычнага, марфалагічнага, сінтаксічнага): конный, начинье, рукавицы; воевникъ, наручъ, щитоноша; зброя стрельчая, люди ратные, рукавицы панцеровые. Другую ў колькасных адносінах частку тэрмінаў перыяду ўсходнеславянскага моўнага адзінства складаюць ваенныя найменні іншамоўнага паходжання, якія ўвайшлі ў старабеларускую мову ў XIV – XVIII стст., «яны складаюць каля 50% разгледжаных аднакампанентных намінацый (алябарда, гвардия, гетманъ, гусаръ, дракгония, жолнеръ, капалинъ, капитанъ, мождчеръ, оркганки, пуклеръ, райтаръ, рота, сагайдакъ і інш.)» (Пометько, 1985, 8). Мовазнаўчая тэрміналогія. Развіццё мовазнаўчай думкі ў Беларусі і выхад першых граматык былі звязаны не толькі з патрэбамі вывучэння царкоўнаславянскай і старабеларускай моў, але і з грамадска-палітычнымі працэсамі таго часу. На тэрыторыі Беларусі, як цэнтры ўсходнеславянскай культуры, у XVI – Першай друкаванай граматыкай ва ўласным сэнсе гэтага слова была надрукаваная ў Вільні ў 1586г. у друкарні братоў Мамонічаў «Кграматыка словенська езыка...», затым у 1596 г. «Граматика словенска» Лаўрэнція Зізанія. У 1619 г. у Еўі (пад Вільняй) выйшла «Грамматика...» Мялеція Сматрыцкага, якая пасля перавыдавалася ў Маскве. Кожная наступная граматыка, якая выдавалася ў гэты перыяд на тэрыторыі Беларусі, усё глыбей адлюстроўвала народную беларускую мову. Мовазнаўчая тэрміналогія граматык і іншых філалагічных выданняў служыць для намінацыі фанетычных і марфалагічных асаблівасцей мовы, многіх граматычных катэгорый. У значнай колькасці створаная ў той час лінгвістычная тэрміналогія захавалася ва ўсходнеславянскіх мовах да нашага часу. Некаторая частка выкарыстаных у першых граматыках мовазнаўчых тэрмінаў мае лексічнае і марфалагічнае афармленне, уласцівае беларускай мове: певный (пэўны), родный (родны). Раннімі элементамі слоўнікавай работы і работы па ўнармаванню і уніфікацыі тэрміналогіі ў старабеларускі перыяд трэба прызнаць выяўленне на палях рукапісных і друкаваных тэкстаў тэрміналагічных розначытанняў (замудение – закоснение, пребывающая – преходящая, поздобляетъ – познаетъ і інш.), сінанімічныя замены цяжка зразумелых для чытача тэрмінаў у царкоўнаславянскіх тэкстах уласна беларускімі тэрмінамі тыпу вчинокъ, невдяченъ, прикладъ, клопотъ, каментыраваныя тлумачэнні на беларускай мове асобных беларускіх слоў і выразаў (Суднік, 1953). Важным этапам развіцця беларускай тэрміналагічнай лексікі з'яўляецца ўведзены Францыскам Скарынай у шырокую практыку кніжнікаў спосаб тлумачэння слоў з дапамогай глос на «боцех» выдадзеных кніг. Сярод скарынінскіх і іншых глос значнае месца займаюць намінацыі жывёльнага і расліннага свету: горлица – сивоворонка, онагры – лоси, скумни – львенята; пажитъ – былие, рамнумъ – осот; прыродна-геаграфічныя тэрміны: хляби – продухи, холмы – узгорки; царкоўна-культавыя: кивотъ – скриня, стакти – ладан; грамадска-палітычныя: анфипатъ – намесникъ, конвокация – зьездъ, послание – листъ; назвы адзінак вымярэння: талантъ – центнеръ, сиклевъ – лотовъ і інш. Тлумачэнне «цёмных» слоў-тэрмінаў з дапамогай глос садзейнічала станаўленню аднастайнага моўнага і сэнсавага ўжывання тэрмінаў, расшырэнню старабеларускай тэрміналагічнай лексікі і выконвала ў рамках пэўных тэкстаў асноўныя функцыі слоўнікаў, у тым ліку і тэрміналагічных. У XVII ст. у сувязі з выкарыстаннем беларускай мовы, як мовы афіцыйнай пісьменнасці і ў якасці сродка знешніх зносін, распаўсюджваецца тлумачэнне беларускіх тэрмінаў з дапамогай рускіх глос: выличать – вычитать, грашовые – денежные, поданья – подати, час – время і інш. Побач з расшырэннем тлумачэння слоў з дапамогай глос у канцы XVI ст. з'яўляюцца так званыя «прыточнікі», або гласарыі, якія прыкладаліся да царкоўных кніг. Яны таксама змяшчаюць некаторую колькасць тэрмінаў. Вялікае значэнне для развіцця беларускай тэрміналогіі маюць створаны ў 1596г. Лаўрэнціем Зізаніем першы славяна-беларускі слоўнік і «Лексіконь словеноросский...» Памвы Бярынды (1627). Значная частка змешчаных у іх тэрмінаў захавалася да нашага часу і складае ўстойлівае ядро беларускай тэрміналогіі: байка, будаванье, бытие, вапно, выхованье, грошы, жниво, зброя, истина, мова, небязпечность, особа, оборонца, паша, потреба, пытанье, сведомость, скарбъ, скарга, утискъ, якость і інш. Работа па фарміраванню і уніфікацыі тэрміналогіі як самастойны від тэрміналагічнай дзейнасці ў старабеларускай мове не вялася (ва ўсякім разе, такое заключэнне можна зрабіць па тых помніках старабеларускай мовы, якія захаваліся), хоць сінанімічныя замены тэрмінаў, глосы, «прыточнікі» і слоўнікі таго часу, безумоўна, выконвалі таксама і функцыі ўнармавання і уніфікацыі тэрміналогіі. К канцу XVI ст. у сувязі з тым, што Беларусь у выніку Люблінскай уніі аказалася ў складзе Рэчы Паспалітай, пачы-наецца актыўны працэс паланізацыі беларускага і ўкраінскага насельніцтва Вялікага княства Літоўскага, у прыватнасці, адбы-ваецца адкрытая паланізацыя школы. Беларуская мова паступова страчвае сваю поўнафункцы-янальнасць, выцясняецца польскай і лацінскай з афіцыйнай сферы. У XVII – XVIII стст. на старабе-ларускай мове былі выдадзены толькі адзінкавыя навуковыя кнігі (гістарычныя хронікі, астранамічныя зборнікі), хоць, як паказвае аналіз, навуковая тэрміналогія гэтых помнікаў даволі багатая і разнастайная, што сведчыць аб дастаткова высокім узроўні раз-віцця навукі і асветы на беларускіх землях. Нягледзячы на даўнія лексікаграфічныя традыцыі беларускіх пісцоў і на наяўнасць развітой тэрміналогіі ў дру-каваных выданнях, у XVII – XVIII стст. не было выдадзена спецы-яльных тэрміналагічных слоўнікаў па асобных галінах ведаў. Праўда, нельга не адзначыць, што хоць сучасныя беларускія лексікографы выканалі грунтоўную і паслядоўную працу па адшуканню і даследаванню лексікаграфічных крыніц, няма ўпэўненасці ў тым, што зараз выяўлены ўсе помнікі беларус-кай лексікаграфіі. Па-першае, кнігасховішчы на тэрыторыі Бела-русі знішчаліся ў шматлікіх спусташальных войнах мінулых стагоддзяў, а таксама спецыяльна прысланым з Ватыкана ордэнам езуітаў з мэтай паланізацыі беларусаў. Па-другое, некаторыя старабеларускія лексікаграфічныя помнікі маглі загінуць нявыяўленымі ў час апошніх войн падобна да таго, як загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны каштоўны рукапіс шаснаццацітомнага «Беларуска-руска-польскага слоўніка» Я.Ціхінскага. Ажыццёўленае ў канцы XVIIIст. пасля доўгага панаван-ня польскіх феадалаў уз'яднанне Беларусі з Расіяй не садзейнічала развіццю беларускай мовы і асабліва афіцыйна-дзелавога стылю, паколькі беларуская мова была забаронена ў афіцыйна-дзелавой сферы, не выкарыстоўвалася ў грамадскім жыцці. Пасля доўгага перапынку ў развіцці беларускай тэр-міналогіі, абумоўленага названымі вышэй гістарычнымі ўмо-вамі фарміравання беларускай нацыі, у пачатку XX ст. Адбы-лося некаторае ажыўленне тэрміналагічнай работы. Пасля вы-дання царскім урадам так званага закона аб свабодзе друку пачалі актыўную работу шматлікія легальныя беларускія вы-данні таго часу, і ў прыватнасці выданні навуковага і навукова-папулярнага зместу, якія ставілі мэту «тлумачыць усе з'явы прыроды, галоўныя законы фізікі і хіміі, жыцця зямлі... знаё-міць з геаграфіяй і гісторыяй роднага краю» (Лучынка, 1914, 4, 36), змяшчалі шмат тэрмінаў. Многія з іх былі распрацаваны самімі аўтарамі выданняў. Навукова-папулярныя публікацыі насілі ў пэўным сэнсе нарматыўны характар, садзейнічалі ўкараненню навуковай тэрміналогіі ў моўную практыку і змяш-чалі, такім чынам, некаторыя элементы работы па ўпарад-каванню беларускай тэрміналогіі. Аўтары навукова-папулярных публікацый пачатку XX ст. выкарыстоўвалі магчымасці беларускай мовы. Шырока ўжы-валіся словы ўласна беларускага паходжання: адліга, высадкі, гародніна, гук, зык, маладзік, маланка, навальніца, надвор'е, паво-дка, пазыка, праменні, працаўнік, пухліна, сухоты, хвароба; лек-семы ўсходнеславянскага паходжання: бялок, высыпка, засуха, лячэбнік, кушчэнне, малакроўе, прадажа, пошліна; агульнаславянскія словы: абарот, вага, волава, воспа, гаспадар, дзяржава, жэрэла, карысць, почка, суд, торг, урад, ядро. Значная частка тэрмінаў, змешчаных у часопісах пачатку XXст., замацавалася ў тэрміналагічнай практыцы і ўвайшла ў сучасную беларускую тэрміналогію адпаведных галін навукі, хоць многае і было адкінута з часам, паколькі на старонках гэтых часопісаў нярэдка ўжывалася вузкарэгіянальная лексіка, узнікалі варыянтныя рады (адліга – атлега; заліва – лівень – улева; маланьня – маланка; суш – суша; шал – шаленства і інш.)» (Красней, 1980, IV, 3, 21 – 22). Беларуская тэрміналогія пачатку Нягледзячы на некаторае расшырэнне сферы функцыянавання беларускай мовы, яна ўсё яшчэ не адпавядала тым задачам, якія ўзнікалі ў працэсе далейшага развіцця грамадска-палітычнага жыцця, нацыянальнай культуры і літаратуры беларускага народа. «Абмежаваная галоўным чынам стылямі мастацкай літаратуры, часткова публіцыстыкі, беларуская літаратурная мова пачатку XX ст. не валодала многімі з тых шматлікіх і разнастайных выразных сродкаў, якія неабходны для перадачы розных па характару і зместу думак, звязаных з развіццём грамадска-палітычных адносін, навукі, тэхнікі, культуры. Ды і тыя стылі, у якіх развівалася беларуская літаратурнай мова ў пачатку XXст., былі недастаткова распрацаваныя і глыбокія» (Шакун, 1963, 262).
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-09-20; просмотров: 427; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.133.153.224 (0.022 с.) |