Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
У выніку вывучэння дысцыпліны студэнты павінны↑ Стр 1 из 18Следующая ⇒ Содержание книги
Поиск на нашем сайте
Cicтэма адкрытага навучання
Л. А. Антанюк Б. А. Плотнікаў
Беларуская мова: прафесійная лексіка
Курс лекцый
5-е выданне, стэрыятыпнае
Мiнск 2008 УДК 808.26(075.8) А72 Серыя заснавана ў 2001 годзе Рэкамендавана да выдання Камісіяй па прыёмцы і атэстацыі электронных версій вучэбных і вучэбна-метадычных матэрыялаў Акадэмii кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь. Друкуецца па рашэнню рэдакцыйна-выдавецкага савета Акадэмii кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь.
ЗМЕСТ УСТУП.. 6 ТЭМА 1. БЕЛАРУСКАЯ МОВА Ў СІСТЭМЕ Лекцыя 1. Прадмет, метады и задачы курса «Беларуская мова (спецыяльная лексіка)». Агульныя звесткі пра славянскія мовы.. 10 Асаблівасці ўтварэння і развіцця беларускай літаратурнай мовы 13 ТЭМА 2. ФАНЕТЫЧНЫЯ, АРФАЭПІЧНЫЯ, ГРАМАТЫЧНЫЯ, СТЫЛІСТЫЧНЫЯ І ІНШЫЯ АСАБЛІВАСЦІ СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ... 23 Лекцыя 2. Асаблівасці фанетычнай сістэмы Аб’ект фанетыкі і яе асноўныя дысцыпліны.. 23 Фаналогія і арфаграфія. Графіка беларускай мовы.. 26 Паняцце транскрыпцыі 29 Паняцце арфаэпіі. Вымаўленне галосных. 31 Вымаўленне зычных. 33 Кантрольныя пытанні да лекцыі №2. 36 Лекцыя 3. Марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы. Назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе, прыслоўе. Службовыя часціны мовы.. 37 Назоўнік і яго лексіка-граматычныя разрады.. 38 Катэгорыя роду. 43 Катэгорыя ліку. 48 Катэгорыя склону. 51 Прыметнік. 60 Лічэбнік. 63 Займеннік. 67 Дзеяслоў. 72 Агульная характарыстыка дзеяслова і яго трыванні 72 Катэгорыі стану, пераходнасці, зваротнасці дзеяслова. 75 Катэгорыя ладу. 78 Катэгорыя часу. 79 Катэгорыі асобы, ліку і роду дзеяслова. 80 Спражэнне дзеясловаў. 82 Дзеепрыметнік. 83 Інфінітыў і дзеепрыслоўе. 85 Прыслоўе. 86 Службовыя часціны мовы.. 88 Часціцы і мадальныя словы.. 93 Выклічнікі і гукапераймальныя словы.. 95 Кантрольныя пытанні да лекцыі №3. 96 Лекцыя 4. Стылістыка. Культура маўлення кіраўніка. 97 Стылістычнае чляненне мовы.. 97 Культура маўлення і яе асноўныя кампаненты.. 106 Дакладнасць, лагічнасць і дарэчнасць маўлення. 111 Чысціня, выразнасць і багацце маўлення. 113 Кантрольныя пытанні да лекцыі №4. 116 Лекцыя 5. Дзелавыя зносіны кіраўніка. 117 Пісьмовыя дакументы ў сферы дзелавых зносін. 117 Віды аргументацыі ў дзелавых зносінах. 121 Кантрольныя пытанні да лекцыі №5. 130 ТЭМА 3. СПЕЦЫЯЛЬНАЯ ЛЕКСІКА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ (ТЭРМІНАЛОГІЯ) 131 Лекцыя 6. Паняцце аб спецыяльнай лексіцы і тэрміналогіі. Праблемы развіцця і функцыянавання сучаснай беларускай тэрміналогіі 131 Кантрольныя пытанні да лекцыі №6. 148 Лекцыя 7. Гістарычныя вытокі фарміравання беларускай тэрміналогіі 149 Кантрольныя пытанні да лекцыі №7. 156 Лекцыя 8. Асноўныя сацыялінгвістычныя фактары развіцця беларускай тэрміналогіі ў XIY – першай палове XYII стст. Развіццё беларускай тэрміналогіі Кантрольныя пытанні да лекцыі №8. 169 Лекцыя 9. Асаблівасці развіцця беларускай тэрміналогіі ў савецкі перыяд. Сучасны стан развіцця. 170 Лекцыя 10. Характарыстыка сучаснай беларускай тэрміналогіі паводле паходжання. 192 Лекцыя 11. Граматычная характарыстыка сучаснай беларускай тэрміналогіі 203 Кантрольныя пытанні да лекцый №9–11. 219 Лекцыя 12. Семантычная характарыстыка сучаснай беларускай тэрміналогіі 220 Кантрольныя пытанні да лекцыі №12. 229 Лекцыя 13. Задачы ўпарадкавання сучаснай беларускай тэрміналогіі 230 Кантрольныя пытанні да лекцыі №13. 240 Лекцыя 14. Інтэрнацыяналізацыя і міжнародная уніфікацыя сучаснай тэрміналогіі 241 Кантрольныя пытанні да лекцыі №14. 255 ЭКЗАМЕНАЦЫЙНЫЯ ПЫТАННІ 256 ЛІТАРАТУРА.. 262 УСТУП Мэта гуманітарнай, у прыватнасці, беларускамоўнай адукацыі студэнтаў па спецыяльнасці – не толькі паглыбіць іх веды ў фанетычных, арфаэпічных, арфаграфічных, лексічных, словаўтваральных, марфалагічных і сінтаксічных асаблівасцях і нормах сучаснай беларускай мовы як важнейшага элемента нацыянальнай культуры беларускага народа, але і пазнаёміць іх з асаблівасцямі развіцця і выкарыстання спецыяльнай лексікі, з пытаннямі культуры беларускай мовы ў афіцыйна-справавой сферы. Сучасная канцэпцыя падрыхтоўкі спецыялістаў заснавана на сусветнай гуманістычнай тэндэнцыі захавання і развіцця нацыянальна-культурнай самабытнасці народаў, важнейшым элементам якой выступае нацыянальная мова. У курсе лекцый пастаўлены дзве асноўныя мэты: 1. Актывізаваць і паглыбіць веды аб лексічнай і граматычнай сістэмах мовы, атрыманыя раней; 2. Даць глыбокія веды аб граматычных, семантычных і іншых асаблівастях, праблемах развіцця і функцыянавання беларускай спецыяльнай лексікі, у прыватнасці – тэрміналогіі. Акрамя таго, курс скіроўвае будучых спецыялістаў на пашырэнне іх ведаў па пытаннях беларускага, славянскага і тэарэтычнага мовазнаўства, сацыялінгвістыкі з дапамогай багатага спіса лінгвістычнай літаратуры, пададзенага ў канцы курса. Курс лекцый дапаможа спецыялістам больш дакладна і ўсвядомлена ўжываць багатыя і разнастайныя сродкі мовы і ў прыватнасці – спецыяльную лексіку ў прафесійнай дзейнасці. Улічваючы тое, што з вусным ці пісьмовым маўленнем звязана ўся дзейнасць, такая задача з’яўляецца вельмі актуальнай для эфектыўнай прафесійнай працы сучаснага кіраўніка. Змест курса «Беларуская мова (спецыяльная лексіка)» арыентуе на практычнае валоданне беларускай мовай у спецыяльнай сферы і асэнсаванне асаблівасцей беларускай мовы ў сістэме іншых славянскіх моў, на ўсведамленне беларускай мовы як базавай каштоўнасці беларускай нацыянальнай культуры і нацыянальнай самасвядомасці народа. Вывучэнне дысцыпліны накіравана на пашырэнне кругагляду, станаўленне асобы і фарміраванне светапогляду, што звязана з эфектыўнасцю будучай прафесійнай дзейнасці спецыялістаў. Вучэбны курс «Беларуская мова (спецыяльная лексіка)» складаецца з двух раздзелаў. Першы раздзел уключае тэмы, якія раскрываюць сутнасць універсальных і спецыфічных фанетычных, граматычных і іншых з’яў беларускай мовы ў сістэме славянскіх моў. Другі раздзел прысвечаны пытанням спецыяльнай лексікі, у прыватнасці, тэрміналогіі беларускай мовы ў аспектах яе гістарычнага развіцця, генетычных, семантычных, слова-ўтваральных і іншых асаблівасцяў і накіраваны на практычнае валоданне беларускай мовай у спецыяльнай сферы. Уводная лекцыя змяшчае звесткі аб славянскіх мовах, аб узнікненні і развіцці беларускай літаратурнай мовы. Курс прызначаны для студэнтаў, якія ўжо маюць пэўныя веды аб беларускай мове згодна з праграмай сярэдняй агульнаадукацыйнай школы. Аўтары курса: Л.А.Антанюк – «Уступ» і раздзел 2 «Спецыяльная лексіка беларускай мовы (тэрміналогія)»; Б.А.Плотнікаў – уводная лекцыя «Беларуская мова ў сістэме славянскіх моў» і раздзел 1 «Фанетычныя, арфаэпічныя, граматычныя, стылістычныя і іншыя асаблівасці сучаснай беларускай мовы». Паняцце транскрыпцыі Паколькі суадносіны паміж літарамі беларускага алфавіту і гукамі беларускай мовы не з’яўляюцца адэкватнымі, для дакладнай перадачы гучання маўлення выкарыстоўваецца фанетычная транскрыпцыя, дзе кожны гук перадаецца асобным графічным знакам (гл.: КУРС 1961, 16–17). Такім чынам, фанетычная транскрыпцыя служыць пераходам ад літары да гука на аснове тых правіл чытання, якія дзейнічаюць ў дадзенай мове (гл.: УСПЕНСКИЙ 1996, 621). Транскрыпцыю трэба адрозніваць ад транслітэрацыі, што перадае адэкватнае напісанне слоў чужой мовы. Так, назва рускага горада Арол транскрыбіруецца як [ арол ], а транслітаруецца як [ ор’ол ]. Для транскрыпцыі і транслітэрацыі ўжываюцца літары беларускага алфавіта і спецыяльныя значкі, што перадаюць адметнасць гучання затранскрыбіраванага слова. У беларускай транскрыпцыі не выкарыстоўваюцца ётавыя літары, а таксама мяккі знак, замест якога прымяняецца коска, што ставіцца справа і зверху ад літары, суадноснай з мяккім зычным. Гукі, словы, словазлучэнні, сказы і тэксты, што падлягаюць транскрыпцыі, заключаюцца ў квадратныя дужкі (параўн.: [ л’ ], [ п’эн ’], [ ц’ашк’і дз’эн’ ], [ наступ’іла ц’оплайэ л’эта ] і да т.п.). Знак [ ] над літарамі дз, дж перадае злітнае вымаўленне дадзеных зычных беларускай мовы: націск кожнага слова, якое мае звыш двух складоў, памячаецца значком [‘]. Пры падоўжаным вымаўленні зычных выкарыс-тоўваецца гарызантальная рыска, якая ставіцца над адпаведнай літарай (параўн.: [ б’ярв’эн’э ], [ збожа ]. Пытальны і клічны знакі прыпынку ў канцы сказа застаюцца назменнымі. Астатнія знакі прыпынку, якія перадаюцца паўзай у вусным маўленні абазначаюцца нахіленымі рыскамі: адной рыскай [ / ] – кароткая паўза, двума рыскамі [// ] – доўгая паўза. Двума рыскамі звычайна перадаецца паўза паміж сказамі, ці асобныя сэнсава значымыя выдзяленні кампанентаў сказа пры яго актуальным чляненні (гл.: СЯМЕШКА 1999, 80–82). Выбуховы заднеязычны гук, які выкарыстоўваецца ў некаторых запазычаных словах, найперш з польскай мовы, і супрацьпастаўлены па спосабу ўтварэння фрыкатыўнаму заднеязычнаму гуку, перадаецца ў транскрыпцыі літарай г, а фрыкатыўны – літарай h [ гірса і hадзіна, ганак і hот і інш.]. Службовыя словы ў тых выпадках, калі яны спецыяльна не выдзяляюцца ў маўленні, калі на іх не падае лагічны націск, вымаўляюцца як адно фанетычнае цэлае разам са знамянальнымі словамі, што спалучаюцца з імі, і перадаецца транскрыпцыяй у адных квадратных дужках, параўн.: пад домам [ падомам ], над хатай [ натхатай ] і г.д. Пры транскрыбіраванні дыялектнага беларускага маўлення, дзе скарыстоўваюцца гукі і іх спалучэнні, якім няма адпаведнікаў у літаратурнай мове, ужываюцца дадатковыя знакі, Так, закрытыя галосныя паўночна-заходняга дыялекту беларускай мовы о, е перадаюцца на пісьме пры іх транскрыбіраванні спецыяльным значком [ˆ]; параўн.: [ л‘ ˆес ], [ кˆот ], а дыфтонгі гэтага ж дыялектнага вымаўлення значком [ ]; параўн.: [ л’іес ], [ куон’ ]. Літарамі ъ, ь перадаюцца рэдукаваныя ненаціскныя галосныя гукі, што ўжываюцца на месцынаціскных а, о, е; параўн .: [ дз’ьс’атък, в’ьсна ] і г.д. Паняцце арфаэпіі. Вымаўленне галосных Зразумеласць і дакладнасць вуснага маўлення дасягаюцца не толькі правільнай пастаноўкай націску ў фанетычных словах, неабходнай інтанацыяй выказвання, але і нарматыўным вымаўленнем яе асобных галосных і зычных гукаў, іх спалучэнняў (гл.: ЯНКОЎСКІ 1966). Распрацоўкай агульнаабавязковых норм літаратурнага вымаўлення займаецца раздзел мовазнаўства, які называецца арфаэпіяй. Веданне арфаэпічных норм і карыстанне імі ў паўсядзённым маўленні служыць паказчыкам агульнай культуры чалавека, якой не можа быць без культуры маўлення, а праз маўленне матэрыялізуецца ўвесь духоўны свет чалавека, вызначаецца змястоўнасць і багацце гэтага свету. Выпрацаваныя і закадыфікаваныя ў спецыяльнай літаратуры (навуковай, даведачнай, вучэбнай) арфаэпічныя нормы знаходзяцца ўвесь час пад уплывам гутарковага спантаннага маўлення, або ўзуса, які служыць антыноміяй нормы і супярэчнасць з якім вядзе з цягам часу да змяненняў у мове. У варунках масавага білінгвізму, што характэрны для Беларусі, найбольш значнаму ўздзеянню беларускія арфаэпічныя нормы падлягаюць з боку рускага маўлення, што прыводзіць да інтэрферэнцыі, у тым ліку і на фанетычным узроўні мовы, і да ўзнікнення трасянк і, дзе змешваюцца рысы беларускага і рускага вымаўлення. Акрамя таго, літаратурныя нормы маўлення аказваюцца пад уплывам асаблівасцяў дыялектнага вымаўлення многіх носьбітаў мовы, а таксама арфаграфіі, калі напісанае слова агучваецца непасрэдна ў абход арфаэпіі. Каб пазбегнуць уплыву ўсіх згаданых фактараў правільнае літаратурнае маўленне павінна бесперарыўна знаходзіцца пад усвядомленым кантролем самога прамоўцы, што патрабуе і значнай увагі і інтэлектуальных высілкаў, бо згодна з прынцыпам эканоміі энергіі, або проста «чалавечай лянотай» (гл.: ПОЛИВАНОВ 1968, 81), кожны чалавек імкнецца гаварыць як яму зручней, з меншымі нама-ганнямі, карацей. Памянёны прынцып прыводзіць звычайна да такой лаканічнасці вуснага маўлення, калі скарачаецца выказ-ванне да эліптычных форм, а ў фанетычным слове больш менш выразна чуюцца толькі націскныя галосныя, у той час як канчаткі слоў могуць страчвацца, гэтаксама як і ненаціскныя галосныя, што рэдукуюцца часам да сваёй поўнай непазнавальнасці. Арфаэпічныя нормы літаратурнага вымаўлення патрабуюць ад прамоўцы або выразнай артыкуляцыі ўсіх гукаў, або такога іх гучання, якое знаходзіцца ў межах пэўных правіл, выпрацаваных і замацаваных практыкай маўлення і рэкамендаваных у сацыяльным ужытку. Дадзеныя нормы ў адносінах да ўсіх націскных галосных беларускай літаратурнай мовы, а таксама ў дачыненні да ненаціскных і, ы, у зводзяцца да іх выразнага вымаўлення. Астатнія ненаціскныя галосныя рэдуцыруюцца, але таксама не страчваюць усіх сваіх акустычных якасцяў. У адпаведнасці з характэрнай фанетычнай рысай беларускай мовы – аканнем, галосныя о, э, а пасля цвёрдых зычных ва ўсіх ненаціскных складах пераходзяць у а, вымаўляюцца як а, за выняткам не засвоеных іншамоўных запазычанняў і асобных беларускіх лексем (параўн.: інжынер, рэкорд, крывавы і інш.). Гэтыя ж гукі о, э, а пасля мяккіх зычных у першым пераднаціскным складзе пераходзяць таксама ў а, але на пісьме ён перадаецца як я, а сам працэс называецца яканнем (параўн.: лясок, нясу, цяпер і інш.). Пачатковы гук і пасля цвёрдых зычных (акрамя г, к, х), што стаяць у канцы папярэдныга слова, а таксама ў складаных словах з першай часткай на цвёрды зычны, пераходзіць у гук ы (параўн.: горад [ ы ] вёска, лес [ ы ] поле, Іван з [ ы ] рай, пед [ ы ] нстытут і г.д ., але смех [ і ] грэх і да т.п.). Пасля галоснага ў сярэдзіне слова перад націскным і вымаўляецца эпентэтычны (устаўны) гук й (параўн.: кра [ йі ] на, сва [ й і] мі і г.д.), які ўзнікае таксама перад націскным і ў пачатку слова, марфемы, пасля апострафа і мяккага знака (параўн.: [ йі ] голка, за [ йі ] мжыць, сям [ йі ], Іль [ йі ] ч і г.д.). Эпентэтычны й узнікае і пры вымаўленні запазычаных слоў паміж спалучэннямі галосных (параўн.: сацы [ йа ] льны, ды [ йа ] лог і да т.п.). У тых выпадках, калі ў канцы папярэдняга слова стаіць галосны гук, і пераходзіць у й (параўн.: хлопцы [ й ] граюць, на [ й ] ржышчы, арэхі [ й ] жалуды і да т.п.). Прыназоўнік у і пачатковы у вымаўляюцца як ў, калі папярэдняе слова заканчваецца галосным (параўн.: [ зазвінела ў вушах ], [ чытала ўчора ]і да т.п.). Вымаўленне зычных У беларускай мове ёсць зычныя гукі, якія адсутнічаюць у суседняй рускай мове, у прыватнасці афрыкаты дз, дз’, дж, што абазначаюцца на пісьме двума літарамі, але вымаўляюцца як адзін гук. Цвёрдая афрыката [ дз ]сустракаецца толькі у запазычыных і гукапераймальных словах (параўн.: нэндза, дзынкаць і інш.). Гук [ дз’ ] ужываецца ў беларускай мове значна часцей, чым [ дз ] і ўзнік на месцы этымалагічнага мяккага [ д ‘], які ёсць у рускай мове, але адсутнічае ў беларускай (параўн.: дед і дзед, дети і дзец і і інш.). Гук [ дж ] прыдатны ў асноўным дзеяслоўным формам (параўн.: сяджу, гляджу і інш.), а таксама аддзеяслоўным назоўнікам (параўн.: адраджэнне, пасяджэнне і інш.) і з’яўляецца адносна рэдкім гукам. На мяжы прыстаўкі і кораня сустракаюцца спалучэнні гукаў [ дз ], а таксама [ дж ], якія вымаўляюцца асобна (параўн.: пад-земка, ад-жаць і да т.п.). Адсутнічае ў беларускай мове і мяккі зычны [ т ], на месцы якога вымаўляецца [ ц’ ] (параўн.: кот, але ко [ ц’ ] ік, рот, але ў ро [ ц’ ] е і інш.). Гук [г] у беларускай мове служыць звонкім фрыкатыўным гукам, які па першай прыкмеце супраць-пастаўляецца глухому [ х ], а па другой – выбуховаму [ к ] (параўн.: [ г ] ор і [ х ] ор, [ г ] од і [ к ] од і інш.). Выбуховы г вымаўляецца толькі ў некаторых словах, запазычыных пераважна з польскай мовы (параўн.: [ г ] узік, шва [ г ] ер і інш.). Гукі ж, ч, ш, р вымаўляюцца заўсёды ў беларускай літаратурнай мове цвёрда (параўн.:[ ж ] ыццё, [ ч ] орны, [ ш ] эпт, пе [ р ] ад і інш.). Гэтаксама цвёрда вымаўляюцца губныя гукі п, б, м, ф у канцы слоў і перад й (параўн.: [ б’ ] йу, цэ [ п ], се [ м ], скі [ ф ], [ п’ ] йаны і інш.). Губна-зубны зычны [ в ] на канцы слова, а таксама паміж галоснымі перад зычным вымаўляецца як [ ў ] (параўн.: мова – моў, слова – слоў, галава – галоўка і інш.). Звонкія зычныя ў беларускім літаратурным вымаўленні перад глухімі і ў канцы слоў страчваюць прыкмету звонкасці, гэтаксама як і ў рускай мове, але ў адрозненне ад украінскай (гл.: АНІЧЭНКА 1982, 50), і гучаць як глухія, а глухія перад звонкімі, наадварот, вымаўляюцца як звонкія (параўн.: гора [ т ], гара [ т ] ка і ка [ з’ ] ба і інш.). Зубныя зычныя с, з у палажэнні перад мяккімі зычнымі (апрача г, к, х) прыпадабняюцца ім і вымаўляюцца мякка (параўн.: [ с’ ] певы, [ з’ ] лева і інш., але [ с ] ківіца, [ з ] гінуць і інш.). Свісцячыя зычныя перад шыпячымі, а шыпячыя перад свісцячымі прыпадабняюцца да адпаведных гукаў, г.зн. да гукаў, што ідуць пасля іх (параўн .: [ ш ] ытак ‘сшытак’, чэ [ с ] кі ‘чэшскі’ і інш.). Змякчаюцца перад мяккімі зубнымі зычнымі [ дз’ ], [ ц’ ], [ н’ ], а таксама перад [ й ] і зубныя гукі [ н ], [ л ] (параўн.: [ каман’дз’ір ],[ л’йэ ] і інш.), якія, аднак, перад астатнімі мяккімі зычнымі застаюцца цвёрдымі (параўн.: [ тонк’і ], [палк’і], і інш.). Заднеязычныя [ г ], [ к ], [ х ] перад мяккімі зычнымі вымаўляюцца як цвёрдыя (параўн.: [ выгл’ат ], [ кл’ін ], [ хл’еп ] і інш.). Зычныя гукі ў спалучэнні з й вымаўляюцца падоўжана (гл.: КАРСКИЙ 1962, 446), гэтаксама як зычныя дз, ж, з, л, н, с, ц, ч, ш у становішчы паміж галоснымі (гл.: БЕРНШТЕЙН 1961, 266), што адлюст-роўваецца на пісьме падвоеным напісаннем адпаведных літар (параўн.: палаводдзе, збожжа, рыззё, галлё, карэнне, калоссе, смецце, ноччу, узвышша і інш.). Зубныя змычныя гукі д, т перад афрыкатамі ч, ц прыпадабняюцца ім і вымаўляюцца адпаведна як падоўжанае ч або ц (параўн.: [ рак’ечык ], [ у буцы ] і інш.). Перад мяккімі зычнымі [ в ], [ м ] гукі [ д ], [ т ] змякчаюцца і гучаць як [ дз ], [ ц ] (параўн.: [ дз’ве ], [ змярц’в’елы ] і інш.). Спалучэнні зычных [ зск ] вымаўляюцца як [ ск ] (параўн.: кіргі [ ск ] і і інш.), а [ дск ]як [ цк ] (параўн.: лю [ ц ] кі і інш.). Спалучэнне зычных [ чн ] вымаўляецца нязменна (гл.: ЯНКОЎСКІ 1972, 66) згодна з напісаннем (параўн.: гу [ чн ] ы, бае [ чн ] ы і інш.). Аднак на мяжы слоў спалучэнні зычных гукаў не заўсёды падпарадкоўваюцца зазначаным правілам, што залежыць найперш ад хуткасці маўлення, індывідуальных асаблівасцяў прамоўцы і іншых фактараў. Так, шыпячыя перад свісцячымі на стыку слоў могуць мяняцца толькі па прыкмеце глухасці / звонкасці: глухія прыпадабняюцца звонкім (параўн.: [ не бол’ж за нас ] і інш.), а свісцячыя перад шыпячымі вымаўляюцца як шыпячыя, г.зн. падпарадкоўваюцца агульнаму правілу, якое тычыцца вымаўлення спалучэнняў адпаведных зычных і ўнутры слова, а таксама на мяжы толькі службовых і знамянальных слоў (параўн.: [ жахам ] ‘з жахам’, але [ воз жыта ] і інш.). Вымаўленне слоў іншамоўнага паходжання таксама мае пэўныя адхіленні ад норм літаратурнага вымаўлення, бо на адпаведныя словы, напрыклад, не распаўсюджваецца дзеканне (параўн.: дэкада, дыяспара і інш.) і цеканне (параўн.: тэатр, тэзіс і інш.); на месцы афрыкаты дж можа ўжывацца спалучэнне гукаў дж (параўн.: джэм, таджык і інш.). Такім чынам, у многіх выпадках арфаэпічных норм беларускага літаратурнага вымаўлення пры дэрывацыі слоў і змяненні іх граматычных форм адзначаюцца разнастайныя чаргаванні як галосных (параўн.: аканне, яканне), так і зычных гукаў (параўн.: прыпадабненне гукаў, іх падоўжанае вымаўленне і інш.). Дадзеныя чаргавані назіраюцца ў пэўных пазіцыях гука ў слове, таму называюцца пазіцыйнымі. На якасць вымаўленага гука ўплываюць суседнія гукі, а на якасць галосных дадаткова і іх адносіны да месца націску ў слове (гл.: ЮРГЕЛЕВІЧ, 1974, 47). Катэгорыя роду Род служыць адной з найбольш глабальных граматычных катэгорый, якая праяўляецца не толькі ў імён (назоўнікаў, прыметнікаў, парадкавых лічэбнікаў, займеннікаў), але і ў пэўных формах дзеяслова (прошлы час адзіночнага ліку, абвесны лад, дзеепрыметнікі). У пераважнай большасці назоўнікаў адзіночнага ліку род выражаецца фармальна, з дапамогай пэўных канчаткаў, на аснове якіх усе гэтыя назоўнікі размяркоўваюцца па трох марфалагічных разрадах: мужчынскі, жаночы і ніякі род. У дачыненні да многіх адушаўлёных назоўнікаў катэгорыя роду даволі выразна матывуецца біялагічным полам адпаведных асоб, дзякуючы чаму ўтвараецца натуральнае супрацьпас-таўленне назоўнікаў мужчынскага і жаночага роду, якія сумесна супрацьпастаўляюцца ў сваю чаргу назоўнікам ніякага роду. Такім чынам, род служыць для адушаўлёных назоўнікаў найперш семантычнай катэгорыяй, што аднак таксама даволі паслядоўна афармляецца марфалагічнымі паказчыкамі і яшчэ больш выразна і дакладна сінтаксічнымі сродкамі, праз спалучальнасць назоўнікаў з рознымі азначэннямі. Для неаду-шаўлёных назоўнікаў семантычная матываванасць роду не з’яўляецца відавочнай, але можа праяўляцца пры антрапамар-фізацыі нежывых прадметаў і істот, што абазначаюцца словамі, род якіх не дыферэнцыруе іх біялагачны пол (параўн.: акула, камар, муха, мыш і інш.), і можа праяўляцца не толькі ў паэзіі, фальклоры, але і ў паўсядзённай мове (параўн.: Уся вёска выйшла па грыбы, Амаль увесь Мінск выехаў на бульбу, Усё сяло ўздыхнула з палёгкай і інш.). Значыць, матывацыя граматычнага роду біялагічным полам уяўляецца даволі празрыстай З семантычнага пункту гледжання да назоўнікаў мужчынскага і жаночага роду адносяцца адпаведныя назвы асоб мужчынскага і жаночага полу (параўн.: дзядзька, хлопчык і інш. – мужчынскі род, сястра, кабета і інш. – жаночы род), прычым і такія назоўнікі (звычайна запазычаныя словы), якія марфалагічна не маюць форм свайго выражэння, або нескланяльныя назоўнікі (параўн.: кулі – мужчынскі род, лэдзі – жаночы род і інш.). У тэксце род нескланяльных назоўнікаў паслядоўна праяўляецца сінтаксічна праз форму дапасаванага да іх слова (параўн.: прыгожае кімано, ветлівая мадам, замежны аташэ і да т.п.). З марфалагічнага пункту гледжання да мужчынскага роду адносяцца назоўнікі з нулявым канчаткам у назоўным склоне і канчаткамі –а (-я), -у (-ю) у родным склоне, а таксама тыя назвы асоб мужчынскага полу, якія маюць канчатак – а, (-я) у назоўным склоне (параўн.: мужчына, дзядуля і інш.). Да назоўнікаў жаночага роду належаць словы з канчаткамі –а (-я) і нулявым канчаткам у назоўным склоне і з канчаткам -ы (-і) у родным склоне (параўн.: хата – хаты, восень – восені, ноч – ночы, зямля – зямлі і да т.п.). Да ніякага роду адносяцца назоўнікі з канчаткамі –о (-ё), -а (-я), -е ў назоўным склоне, назоўнікі на – мя, нескланяльныя неадушаўлёныя назоўнікі тыпу шасі, метро, рагу, фота і інш.). Для сучаснай беларускай мовы характэрнай з’яўляецца наяўнасць групы назоўнікаў на –а (-я) агульнага роду, якія ў залежнасці ад сваёй накіраванасці на знешні адушаўлёны прадмет могуць мець і мужчынскі, і жаночы, і ніякі род, што знаходзіць сваё фармальнае падмацаванне толькі сінтаксічнымі сродкамі (параўн.: малы сірата, малая сірата, малое сірата і да т.п.). Некаторыя назоўнікі марфалагічна належаць да мужчынскага роду, але могуць суадносіцца з найменнямі асоб і мужчынскага, і жаночага полу, што сінтаксічна можа выражацца адпаведнымі канструкцыямі тыпу Прафесар прачытаў лекцыю і Прафесар прачытала лекцыю, а можа і не выражацца, але суадноснасць з полам асобы вынікае з сітуацыі або кантэксту. У абрэвіятурах род назоўнікаў вызначаецца паводле роду апорнага слова: НАН – Нацыянальная акадэмія навук – жаночы род, ЦУМ – Цэнтральны універсальны магазін – мужчынскі род, СКБ – спецыяльнае канструктарскае бюро – ніякі род. Род тых запазычаных назоўнікаў з нязменнай формай, якія абазначаюць птушак, жывёл, некаторыя неадушаўлёныя прадметы, звязваецца з граматычнымі паказчыкамі родавага наймення (гіпероніма), што ўключае ў сябе адпаведныя відавыя назвы (гіпонімы); параўн.: цэцэ ‘муха’ – жаночы род, цынандалі ‘віно’ – ніякі род, сірока ‘вецер’ – мужчынскі род і да т.п., або з’яўляецца мужчынскім пры найменні жывых істот (параўн.: шымпанзе, какаду, поні і інш.), або ніякім пры намінацыі неадушаўлёных прадметаў (параўн.: меню, метро, купэ і інш.). Пры вызначэнні роду нязменных назоўнікаў, якія абазначаюць геаграфічныя паняцці і аб’екты, служаць назвамі газет, часопісаў і да т.п., таксама выкарыстоўваецца граматычны паказчык роду таго абагульненага (родавага) наймення, што ўключае ў сябе гэтыя назоўнікі (параўн.: Батумі ‘горад’ – мужчынскі род, Місісіпі ‘рака’ жаночы род, Антарыо ‘возера’ – ніякі род, Юманітэ ‘газета’ – жаночы род, Таймс ‘часопіс’ – мужчыскі род і да т.п.). Род тых абрэвіятур, што скланяюцца, вызначаецца не адпаведнай граматычнай прыкметай стрыжнявога слова (слоў), а фармальным паказчыкам, які праяўляецца гэтай абрэвіятурай (параўн .: ВАК Вышэйшая атэстацыйная камісія, ВАКам – мужчынскі род і інш.). Некаторыя назоўнікі сучаснай беларускай мовы маюць варыянтныя формы роду (гл.: ЖЫДОВІЧ 1969, 12–29), г. зн. ужываюцца ў мужчынскім, у жаночым і ў ніякім родах (параўн.: зал – зала, салат – салата, клавіш – клавіша, санаторый – санаторыя, шаша – шасэ і інш.). У залежнасці ад канкрэтнай суаднесенасці адушаўлёнага назоўніка, ад мастацкіх, экспрэсіўных, стылістычных мэтаў выказвання фактычна кожны назоўнік у пэўным кантэксце семантычна можа надзяляцца любым родам для таго, каб больш выразна падкрэсліць тыя ці іншыя якасці адпаведных рэалій, матываваных канкрэтным родам. У дзеясловаў прошлага часу і ўмоўнага ладу катэгорыя роду выражаецца адпаведнымі канчаткамі: мужчынскі род – нулявым канчаткам (параўн.: гаварыў, пісаў бы і да т.п.); жаночы род – канчаткам -а (параўн.: гаварыла, пісала б і да т.п.); ніякі род – канчаткамі -а, -о (параўн.: сонца грэла, дзіця расло і да т.п.). Граматычнае значэнне роду ў прыметнікаў залежыць ад роду назоўнікаў, да якіх яны дапасуюцца і род якіх яны дубліруюць і марфалагічна, і сінтаксічна. Для назоўнікаў агульнага роду і нязменных назоўнікаў дапасаваны прыметнік служыць адзіным фармальным сродкам выражэння катэгорыі роду (параўн.: цікавае кіно, прыгожы какаду, маленькая плакса і інш.). Такім чынам, катэгорыя роду з’яўляецца па сваёй прыродзе лексіка-граматычнай, і нават у дачыненні да адушаўлёных назоўнікаў можа рэалізавацца ці чыста лексічнымі сродкамі (параўн.: бацька – маці, юнак – дзяўчына, дзядзька – цётка і інш.), ці словаўтваральнымі (параўн.: студэнт – студэнтка, акцёр – актрыса і інш.), ці сінтаксічнымі (параўн.: наш дырэктар – наша дырэктар, доктар наведаў – доктар наведала і інш.). Вызначальную роль пры гэтым адыгрывае семантычны крытэрый (гл.: ЛАЙОНЗ 1978, 305), заснаваны на суаднесенасці адушаўлёнага назоўніка з пэўнай асобай. Семантычная матываванасць родавай характарыстыкі назоўнікаў, якія абазначаюць не людзей, а іншых жывых істот, у значнай ступені залежыць ад інтарэсаў чалавека: калі гэтыя істоты маюць для чалавека пэўнае значэнне (гл.: БЕЛАРУСКАЯ ГРАМАТЫКА 1936, 15), з’яўляюцца важнымі для яго з якога-небудзь пункту гледжання (напрыклад, гаспадарчага), то іх назвы звычайна дыферэнцыруюцца ў родзе лексічнымі або граматычнымі сродкамі (параўн.: конь – кабыла, бык – карова, баран – авечка, певень – курыца, казёл – каза і інш.). Адрозніваюцца ў родзе таксама найменні буйных дзікіх жывёл, характэрных для пражывання таго ці іншага этнасу і звычайна адлюстраваных у яго фальклоры як тыповыя дзейныя асобы (параўн.: воўк – ваўчыца, мядзведзь – мядзведзіца і інш.). Як правіла, назвы дробных жывёл, большасці птушак, рыб, насякомых, а таксама тых істот, што рэдка сустракаюцца ці зусім не сустракаюцца ў жыцці пэўнага этнасу, не маюць родавых адрозненняў (параўн.: мыш, ластаўка, лінь, муха, жук, акула, дыназаўр і інш.). Для неадушаўлёных назоўнікаў катэгорыя роду адыгрывае пераважна класіфікацыйную ролю, хаця і не выключана выкарыстанне дадзенага граматычнага паказчыка ў мастацкіх мэтах (параўн.: Беларусь – мая шыпшына У.Дубоўкі, А гэты ветрык дураслівы // Траве зялёнай чэша грывы, // У садку жартуе з верабінай, // Як голец-хлопец той з дзяўчынай Я.Коласа і інш.). Вядомы рускі выраз Одесса – мама, Ростов – папа ўяўляеццанебеспадстаўным з семантычнага пункту гледжання, бо сілкуецца адпаведнай і надзейнай граматычнай падтрымкай, у той час як выраз Киев – матерь городов русских выйшаў зужытку не толькі таму, што пераразмеркаваліся найменні, звязаныя з паняццем Русь, але і па граматычнай прычыне. Катэгорыя ліку Лексіка-граматычная катэгорыя ліку семантычна знаходзіць сваё выражэнне ў асобным разрадзе слоў – лічэбніках, а таксама ў некаторых формах дзеясловаў, у многіх назоўніках, займенніках, прыметніках, прыслоўях, з дапамогай якіх можна выразіць (азначыць) любы лік, і дакладны, і няпэўны. У параў-нанні з родам катэгорыя ліку больш паслядоўна і выразна матывуецца знешняй рэальнасцю: адзінкавасцю або множнасцю пазначаных словамі прадметаў, з’яў, прыкмет, а таксама іх расчлянёнасцю (параўн.: НЕХАЙ, ПОПЛАВСКАЯ 1983, 100). У залежнасці ад таго, злічонымі ці незлічонымі з’яўляюцца адпаведныя абазначэнні, назоўнікі беларускай мовы падзяляюцца на словы, што маюць адзіночны і множны лік, словы толькі з адзіночным лікам, або singularia tantum, словы толькі з множным лікам, або pluralia tantum. Да слоў толькі адзіночнага ліку належаць уласныя назвы (параўн.: Купала, Беларусь, Мінск і да т.п.), рэчыўныя назоўнікі (параўн.: вада, сена, золата і інш.), адцягненыя назоўнікі са значэннем прыкметы, дзеяння, стану (параўн.: братэрства, сінь, ідэалізм і інш.), зборныя назоўнікі (параўн.: студэнцтва, птаства, ламачча і інш.), назвы месяцаў, напрамкі свету (параўн.: лістапад, жнівень, поўдзень і інш.). Pluralia tantum складаюць назоўнікі, што абазначаюць парныя або састаўныя прадметы (параўн.: сані, акуляры, шахматы і інш.), некаторыя абстрактныя паняцці (параўн.: паводзіны, зносіны, гульні і інш.), паўтаральныя дзеянні, працэсы (параўн.: дэбаты, заняткі, жмуркі і інш.), пэўныя часавыя адрэзкі, святы, абрады (параўн.: канікулы, дажынкі, заручыны і інш.), некаторыя ўласныя імёны (параўн.: Смалявічы, Афіны, Гімалаі і інш.), назвы сукупнасці чаго-небудзь (параўн.: аліменты, дрожджы, фінансы і інш.), найменні частак цела (параўн.: лёгкія, бронхі, ныркі і інш.). Некаторыя множналікавыя назоўнікі падлягаюць злічэнню (параўн.: трое саней, двое сутак, шмат дэбатаў і інш.). Назоўнікі з суадноснымі формамі адзіночнага і множнага ліку абазначаюць і канкрэтныя прадметы (параўн.: стол – сталы, літара – літары, ліст – лісты і інш.), і адцягненыя паняцці (параўн.: думка – думкі, тэорыя – тэорыі, погляд – погляды і інш.). Фармальна граматычнае значэнне назоўнікаў адзіночнага ліку праяўляецца нулявым канчаткам у назоўным склоне (параўн.: конь, дуб, горад і інш.), канчаткамі -а, (-я), -о, -е (параўн.: галава, вішня, акно, поле і інш.); множнага ліку – канчаткамі -ы, (-і) (параўн.: хаты, коні і інш.), радзей - е (параўн.: мінчане, сяляне і інш.), а таксама сінтаксічна праз формы спалучальных з назоўнікамі азначэнняў, якія або дубліруюць марфалагічна выражаныя формы ліку (параўн.: галасісты салавей, смачная рыба, моцнае дрэва і інш.), або служаць адзіным сродкам яго выражэння для нязменных форм назоўнікаў (параўн.: прыгожае кашнэ – прыгожыя кашнэ і інш.). Асобныя назоўнікі і займеннікі ўтвараюць форму множнага ліку суплетыўным спосабам (параўн .: чалавек – людзі, я – мы і інш.). Для значэнняў катэгорыі адзіночнага і множнага ліку ўласцівы транспазіцыі (гл.: МАРТЫНОВ 1982, 101), бо ў пэўных сітуацыях і кантэкстах памянёныя значэнні могуць ужывацца адно на месцы другога (параўн.: У нашых лясах водзіцца воўк і ліса і Мне не хочацца жыць у розных там аўстраліях і інш.). Адно з істотных адрозненняў паміж катэгорыямі адзіночнага і множнага ліку палягае ў тым, што першая звязана з паняццем пэўнасці, другая – з паняццем няпэўнасці (гл.: РЕВЗИН 1977, 155–156). Множны лік рэчыўных назоўнікаў часцей за ўсё мае адносіны не да ўласна ліку, а да розных тых семантычных асаблівасцяў слоў, што адлюстроўваюць гатункі, якасці, інтэнсіўнасць, аб’ём і іншыя ўласцівасці рэчаў (параўн.: калійныя солі, малдаўскія віны, пяскі пустыні, сібірскія снягі і інш.), пры гэтым падобныя словы часта тэрміналагізуюцца У дзеясловаў значэнне множнага ліку праяўляецца марфалагічнымі сродкамі для форм цяперашняга часу і загаднага ладу (параўн.: слуха-ю, слуха-ем, слуха-еш, слуха-еце, слуха - е, слуха-юць, слуха-й, слуха-йце); у дзеясловаў прошлага часу і ўмоўнага ладу – адпаведнымі родавымі канчаткамі (параўн.: адзіночны лік – нулявы канчатак, -а, -о ў прыкладах нёс, няс – л-а, няс-л-о і да т.п.), а ў гэтых жа дзеяслоўных формах множнага ліку – канчаткам –і (параўн.: няс-л-і і да т. п.). Прыметнікі, парадкавыя лічэбнікі, дзеепрыметнікі, некаторыя займеннікі або дубліруюць граматычныя значэнні ліку назоўнікаў, да якіх яны дапасуюцца (параўн.: чорны конь – чорныя коні, першая птушка – першыя птушкі, цэлы дзень – цэлыя дні і інш.), або, як ужо зазначалася, служаць адзінай формай выражэння ліку ў нязменных назоўнікаў (параўн.: лепшае кіно – лепшыя кіно, хуткае таксі – хуткія таксі і інш.). Катэгорыя склону Граматычная катэгорыя склону выражае адносіны паміж словамі ў сказе або ў словазлучэнні і праяўляецца фармальна праз канчаткі імён ці сінтаксічным спосабам у нескланяльных назоўнікаў праз дапасаваныя да іх словы. Гэта катэгорыя значна слабей матывуецца лагічнымі або знешнімі фактарамі, чым катэгорыі ліку і роду, і залежыць у асноўным ад адносін паміж словамі ў сказе (гл.: МЕЙЕ 1951, 371), прычым у адных грамем гэтай катэгорыі ў большай ступені праяўляюцца лагічныя паняцці (месны і творны склон), у другіх грамем (назоўны, родны, давальны, вінавальны) у меншай ступені (гл.: СТЕПАНОВ 1975, 141). У сучаснай беларускай мове налічваецца шэсць склонаў (назоўны, родны, давальны, вінавальны, творны, месны), акрамя таго захаваліся рэшткі клічнага склону, які, аднак, у сённяшніх граматычных апісаннях не разглядаецца ў якасці самастойнага, хаця вылучаўся ў першай беларускай граматыцы
|
||||||||||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-09-20; просмотров: 496; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.147.67.237 (0.016 с.) |