Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Лексіка паводле сферы выкарыстанняСодержание книги
Поиск на нашем сайте
У лексічнай сістэме сучаснай беларускай мовы з пункту гледжання сферы яе выкарыстання вылучаюцца дзве асноўныя часткі: агульнаўжывальныя словы і словы, абмежаваныя ў сваім выкарыстанні тэрыторыяй або сацыяльным асяроддзем. Агульнаўжывальныя словы – словы, пашыраныя на ўсёй тэрыторыі Беларусі, у вусным і пісьмовым маўленні, зразумелыя ўсім людзям незалежна ад тэрыторыі пражывання або сацыяльнай прыналежнасці. Агульнаўжывальная лексіка з’яўляецца неабходным матэрыялам для выражэння паняццяў, думак і пачуццяў. Асноўная маса гэтых слоў устойлівая і ўжывальная ва ўсіх стылях маўлення (вада, зямля, кніга, вясна, краіна, аўтар, алфавіт, абяцанне, хадзіць, гаварыць, разумець, добры, прыгожы). Да слоў абмежаванага ўжывання адносяцца: а) тэрытарыяльна абмежаваныя – выкарыстоўваюцца толькі ў асобных тэрытарыяльных разнавіднасцях мовы (дыялектызмы); б) сацыяльна абмежаваныя – выкарыстоўваюцца толькі ў асобных сацыяльных разнавіднасцях мовы (спецыяльная лексіка – тэрміны, наменклатура, прафесіяналізмы; жарганізмы, аргатызмы). Дыялектная лексіка – словы, уласцівыя пэўнай гаворцы або некалькім гаворкам і абмежаваныя тэрыторыяй (сярэдне-беларускія, паўночна-ўсходнія, паўднёва-заходнія беларускія гаворкі): братачко, кеб, буў, ріба, ето, гостры; ляжацьму, чытацьму, пішыць, гавора, аўцэ, пры дарозі, пасвіць коні; па-мойску (па-мойму), вобуў (абутак), наранкі (раніцай), тамака (там), кавеня (качарга), полак (стол), жупіць (гаварыць); блінцоўка (дзежка на бліны); клешкі (мяшкі для цыбулі на зіму); лазня (дзіця, якое ўсюды лазіць), кабан (певень). Як бачна з прыкладаў, дыялектызмы могуць мець гукавыя, словаўтваральны адрозненні ад літаратурных слоў, выкарыстоўваць розныя словы для абазначэння аднаго і таго ж прадмета. Важна мець на ўвазе, што любая літаратурная мова мае дыялектную аснову. Адпаведна дыялекты больш даўняе і больш значнае ўтварэнне ў гістарычнай іерархіі. Яны падмурак літаратурнай мовы, яе карані. Найбольш актыўна беларуская мова папаўнялася з дыялектаў у пачатку ХХ ст. – у перыяд станаўлення нормаў беларускай літаратурнай мовы. Новая беларуская літаратурная мова ў поўным сэнсе вырастала з дыялектаў, якія з’явіліся яе фундаментам і асновай. Акрамя гэтага, дыялекты цікавыя яшчэ і тым, што, дзякуючы сваёй кансерватыўнасці, адносна малой пранікальнасці да чужародных элементаў, яны фактычна з’яўляюцца адлюстраваннем старажытных з’яў у мове. Жывыя народныя гаворкі – гэта галоўная крыніца, з якой здабываецца аб’ектыўны і каштоўны матэрыял для гістарычнай граматыкі. Паказчыкі дыялектаў – першакрыніца гісторыі мовы. Як археолаг рэстаўрыруе карціну мінулых часоў па археалагічных знаходках, так і філолаг праводзіць у гаворках своеасаблівыя лінгвістычныя раскопкі. Дыялектная лексіка актыўна выкарыстоўваецца беларускімі пісьменнікамі з мэтай адлюстравання нацыянальнага характару, узнаўлення мясцовага каларыту: Чым багаты, тым і рады, са ўсёй душы стараліся… Кеб усё добра було, кеб не горай, як у другіх людзей (І. Мележ). У сацыяльна абмежаваную лексіку ўключаецца жаргонная і аргатычная, для якой таксама, як і для дыялектных слоў, характэрны межы ва ўжыванні. Такая лексіка з’яўляецца сацыяльным варыянтам маўлення і выкарыстоўваецца ў пэўных умовах зносін. Жаргонная лексіка з’яўляецца прыналежнасцю сацыяльнай або ўзроставай групы людзей, якія аб’ядны агульнасцю інтарэсаў, занятку і г.д. Жарганізмы адрозніваюцца ад агульнаўжывальнай лексікі перш за ўсё лексікай і фразеалогіяй і тым, што не маюць уласнай граматыкі. Напрыклад, студэнцкі жаргон: кол ‘адзінка’, ботан ‘той, хто шмат завучвае’, аўтамат ‘ залік’. Жарганізмы з’яўляюцца экспрэсіўнымі сінонімамі да агульнаўжывальных слоў і выразаў. Усім жаргонным словам уласціва яркая экспрэсіўна-стылістычная афарбоўка, таму яны лёгка могуць пераходзіць у размоўнае маўленне, у прастамоўе, прычым межы паміж жаргоннай лексікай і размоўна-бытавымі словамі могуць быць размытымі. Аргатычная лексіка (з фр. argo ‘замкнёны’) – гэта словы груп людзей, якія хочуць зрабіць сваю мову “таемнай”, незразумелай для іншых. Асноўнае прызначэнне арго – засакрэчванне зместу маўлення, імкненне ўжываць спецыяльна вынайдзеныя або штучна дэфармаваныя словы, зусім незразумелыя для іншых. Гэтая “мова” служыла адным са спосабаў аховы прафесійных інтарэсаў або сродкам самаабароны ва ўмовах вандроўнага жыцця, напрыклад, у асяроддзі вандроўных рамеснікаў і гандляроў, музыкаў-жабракоў (шывар ‘тавар’, клёва ‘добра’, баш ‘грошы’ і інш.). Прычыны ўзнікнення таемнага маўлення вынікаюць з сацыяльных умоў. У мінулыя стагоддзі адасобленыя сацыяльныя групы, хаваючы ад іншых людзей свае прафесійныя інтарэсы, стваралі спецыяльныя словы – аргатызмы. З развіццём фабрычнай прамысловасці цэхавыя межы разбураліся, і гэтыя словы паступова выходзілі з ужывання: частка іх адмірала, частка пераходзіла ў размоўна-бытавое маўленне. Аргатызмы выходзілі (або выходзяць) з ужывання там, дзе знікаюць сацыяльныя прычыны для іх існавання [7, с. 34]. Спецыяльная лексіка – словы, якія ўжываюцца прадстаўнікамі пэўнай спецыяльнасці або галіны навукі. У склад спецыяльнай лексікі ўваходзяць тэрміны, наменклатурныя назвы і прафесіяналізмы. Тэрміны – афіцыйна ўзаконеныя словы, якія дакладна абазначаюць паняцці розных галін навукі, тэхнікі, вытворчасці, культуры, мастацтва. Наменклатурныя назвы з’яўляюцца найменнямі-канкрэтызатарамі да тэрмінаў, гэта назвы канкрэтнай прадукцыі: аперацыйная сістэма Windows XP, пыласос Samsung, пральная машына LG. Прафесіяналізмы – словы і выразы, уласцівыя маўленню калектыва, аб’яднанага якой-небудзь прафесіяй. Калі тэрмін – гэта навуковае абазначэнне паняцця, прынятае і ўзаконенае ў навуцы, то прафесіяналізм – паўафіцыйнае слова, распаўсюджанае ў размоўным маўленні людзей пэўнай прафесіі (баранка ‘рулявое кола’, падвал ‘ніжняя частка газетнага ліста’, шапка ‘агульны загаловак для некалькіх артыкулаў’, язык ‘подыум’, венік ‘вінчэстар’, глюк ‘недакладная праца сістэмы’). Прафесіяналізмам ўласціва экспрэсіўнасць, яны стылістычна афарбаваныя. Напрыклад, у ядзейнай фізіцы паскаральнік пратонаў з арбітай пастаяннага радыуса – сінхрафазатрон, а ў вусным маўленні спецыялістаў яму адпавядаў прафесіяналізм каструля паводле падабенства па форме. Такім чынам, значэнне прафесіяналізма звычайна ўзнікае на аснове метафарычнага пераасэнсавання слова. Такім чынам, прафесіяналізмы істотна адрозніваюцца ад тэрмінаў, нягледзячы на тое, што яны ўключаны ў спецыяльную лексіку.
Табліца 15. Вызначальныя рысы тэрмінаў і прафесіяналізмаў
Такім чынам, рысы непадобнасці, нацыянальнага каларыту найбольш ярка праяўляюцца на ўзроўні лексікі, таму яе ролю ў стварэнні нацыянальнага аблічча мовы цяжка пераацаніць. Дэталізацыя пэўнага паняцця, названага словам, у розных мовах можа адбывацца неаднолькава. Гэта абумоўлена рознай ступенню актуальнасці, важнасці прыкметы якога-небудзь аб’екта рэчаіснасці для носьбітаў суадносных моў. Адны і тыя ж уласцівасці прадметаў і з’яў матэрыяльнага свету могуць выступаць як істотныя і другарадныя, змястоўныя і павярхоўныя ў беларускай і рускай мовах. Напрыклад, для беларуса вызначальнай прыкметай слова запалка выступае функцыянальная: ‘тое, што запальваюць’, у рускай мове яна неістотная, аснову наймення ўтварыла прыкмета знешняга падабенства: спичка – ‘маленькая спіца’.
Тэрміналогія Як было адзначана вышэй, тэрміны ўваходзяць у склад лексікі абмежаванага ўжытку. Тэрміналогія – гэта сукупнасць тэрмінаў пэўнай навукі (матэматычная тэрміналогія, фізічная, эканамічная) або пэўнай мовы (тэрміналогія беларускай мовы, англійскай), а таксама навуковая дысцыпліна, якая займаецца вывучэннем тэрмінаў. Тэрміналогія ўяўляе сабой упарадкаваную сістэму элементаў (тэрмінаў), аб’яднаных на паняційным, граматычным, словаўтваральным узроўнях. Яна фарміруецца на аснове канструявання новых слоў, словазлучэнняў (сродкамі сваёй мовы або іншамоўнымі), характарызуецца сістэмнасцю (кожны тэрмін звязаны з іншым тэрмінам), адноснай устойлівасцю. Так, упарадкаванымі і сістэмнымі будуць наступныя тэрміны: двухмерны, трохмерны (замест двухмерны, трох вы мерны). Спецыфічнымі рысамі тэрмінаў з’яўляюцца: 1) кампактнасць (перавага аддаецца аднаслоўным тэрмінам як найбольш зручным у выкарыстанні); 2) дакладная акрэсленасць значэння; 3) незалежнасць ад кантэксту; 4) адназначнасць, г. зн. кожны тэрмін павінен абазначаць толькі адно паняцце. Аднак гэта патрабаванне да тэрмінаў не заўсёды вытрымліваецца, і ва ўсіх тэрмінасістэмах ёсць мнагазначныя словы (напрыклад, у матэматыцы перыяд: 1) пэўная група лічбаў у дзесятковым запісе ліку, якая, пачынаючы з нейкага месца, паслядоўна паўтараецца; 2) пэўны (адрозны ад нуля) лік, які дадаецца да аргумента функцыі). 5) стылістычная нейтральнасць. І як вынік - адсутнасць экспрэсіі. Нават тэрміны, якія ўзнікаюць на аснове вобразнага пераасэнсавання паняцця, губляюць экспрэсіўна-эмацыянальную афарбоўку: рукаў (ракі), падол (гары), нос (мыс), калена, гняздо (металург., камп’ют.) і пад. 6) адсутнасць сінонімаў. Агульнапрызнаным патрабаваннем да тэрмінаў з’яўляецца меркаванне, што тэрмін павінен называць толькі адно паняцце і аднаму паняццю павінен адпавядаць толькі адзін тэрмін. Разам з тым для тэрмінасістэм уласцівы сінанімічныя адносіны: арфаграфія – правапіс, аўтаномія – незалежнасць, ККД – каэфіцыент карыснага дзеяння і інш. 7) правільнасць. Тэрмін павінен быць утвораны паводле моўных законаў. Утворанымі з парушэннем беларускай літаратурнай мовы будуць наступныя тэрміны прэдзел, ізабражэнне, кузнечык, раўнанне, тожаства. 8) валоданне словаўтваральным патэнцыялам. Гэта значыць, што на базе аднаго тэрміна могуць утварацца іншыя: сіметрыя – сіметрычны, несіметрычны, сіметрызацыя, семетрызаваць. 9) пашыранасць. Тэрмін павінен быць вядомым усім спецыялістам у галіне пэўнай навукі. Паводле ўжывання тэрміны падзяляюцца на агульнаўжывальныя (зразумелыя спецыялістам розных сфер дзейнасці – інтэрнэт-тэхналогіі, вадарод, геамагнітныя буры) і вузкаспецыяльныя (вядомыя толькі спецыялістам пэўнай галіны ведаў – html-код, семіётыка, інварыянт). Ад агульнаўжывальных тэрмінаў трэба адрозніваць словы агульнанавуковага выкарыстання з адцягненым, абстрактным значэннем, напрыклад, назоўнікі тыпу гіпотэза, мадэль, працэс, праблема, праграма, функцыя і інш., а таксама дзеясловы тыпу існаваць, характарызаваць, функцыянаваць, прадугледжваць, абгрунтоўваць, даказваць, вызначаць, і інш., якія выкарыстоўваюцца для азначэння паняццяў, сцвярджэння думкі, актывізацыі мыслення, пабуджэння да дзеяння і шырока распаўсюджаны ў розных галінах навукі, тэхнікі і культуры. Тэрміналагічная лексіка неаднародная паводле паходжання: у яе складзе вылучаюцца ўласнабеларускія і запазычаныя тэрміны. Да запазычаных тэрмінаў адносяцца так званыя тэрміны-інтэрнацыяналізмы (уваходзяць у склад міжнароднай тэрміналогіі, падобныя ў розных мовах паводле гучання і значэння): камп’ютар, інтэрнэт, глабальны, ліміт, максімум і інш. Асноўнымі паказчыкамі запазычаных тэрмінаў з’яўляюцца: 1) наяўнасць гука ф: фізіка, фактар, факс; 2) неўласцівае для беларускай мовы спалучэнне галосных і зычных: і нф а рм атыка, від эа запіс, іа насфера; 3) спалучэнні ге, ке, хе, бю, вю, пю, фю: агент, схема, бюро, рэвю, фюзеляж; 4) спалучэнні дэ, тэ, ды, ты (не падпарадкоўваюцца дзеканню-цеканню): тэрмін, тыгр, дывідэнд, аптэка; 5) інтэрнацыянальныя словаўтваральныя элементы тыпу а-, астра-, мікра-, бія-, дэ-, лог-, ультра-, супер- і інш.: апазіцыя, астраномія, мікраструктура, біясфера, дэмантаж, марфалогія, ультрагук, суперфасфат і інш. 6) суфіксы -ізм-(-ызм-), -іст-(-ыст-), -ір-(-ыр-) [16][17]: арганізм, сацыяліст, капіраваць. Тэрміны ўтвараюцца наступнымі спосабамі: 1) семантычны (у агульнаўжывальных словах развіваюцца спецыяльныя значэнні: акно праграмы, прамы вугал, вылічыць корань); 2) уласна лексічны (запазычанне тэрмінаў з іншых моў); 3) афіксацыя[17] [18] (утварэнне тэрмінаў з дапамогай суфіксаў, прыставак). Напрыклад, пры дапамозе прадуктыўных для беларускай тэрміналогіі суфіксаў -нн, -енн-, -энн-, -онн- для абазначэння працэсаў (даследаванне, акругленне, вылічэнне і інш.), суфікса -к- для абазначэння прадметнасці (насадка, наметка, наладка), суфікса -нік- (апыляльнік, карыстальнік); нулявога суфікса для ўтварэння аддзеяслоўных назоўнікаў (накіп, абмер, зрэз, напуск); 4) складанне (аб’яднанне ў адну адзінку двух самастойных слоў, пры гэтым могуць дадавацца суфіксы, злучальныя галосныя): радыяльна-сіметрычны, кветканожка, крэдытаздольнасць; 5) абрэвіяцыя як падтып складання: аўтаматычная тэлефонная станцыя – АТС, унутраны валавы прадукт – УВП; 6) сінтаксічны (утварэнне тэрмінаў-словазлучэнняў): размыканне электродаў, прымета роўнасці трохкутнікаў, структура асноўных фондаў, каэфіцыент патарыфны сярэдні, камунікацыйныя якасці маўлення, глабальная сетка. 6.3. Спецыфіка выкарыстання тэрмінаў
Тэрміны дарэчныя ў навуковым маўленні, выкарыстоўваюцца ў афіцыйна-справавым і публіцыстычным стылях. Аднак варта заўважыць, што сёння адбываеццатэндэнцыя тэрміналагізацыінашага маўлення. Распаўсюджванне навуковых і тэхнічных ведаў сярод людзей вядзе да таго, што некаторыя вузкаспецыяльныя тэрміны паступова становяцца агульназразумелымі і пераходзяць у агульнаўжывальную лексіку.Тэрміны пачынаюць ужывацца вельмі шырока, выходзяць за межы навуковых прац і дакументаў. Аднак трэба памятаць, што празмернае ўжыванне тэрмінаў робіць маўленне незразумелым, заблытаным.
7. Сістэма жанраў навуковай літаратуры
Навуковы стыль выкарыстоўваецца ў сферы навукі, тэхнікі, культуры, адукацыі. Узнікненне і развіццё навуковага стылю звязаны з развіццём розных галін навуковых ведаў і сфер дзейнасці чалавека. Найбольш уласцівая сфера для навуковага стылю – пісьмовае афіцыйнае маўленне, аднак гэты стыль шырока выкарыстоўваецца і ў вуснай форме навуковага маўлення (лекцыя, даклад). Для студэнта любой навучальнай установы навуковае маўленне з’яўляецца не толькі сродкам авалодання інфармацыяй па пэўнай дысцыпліне, але і сродкам рэалізацыі атрыманых ведаў у вучэбнай дзейнасці: пры напісанні кантрольных і курсавых работ, дакладаў і выступленняў на семінарах, канферэнцыях і г.д. Кваліфікавана выкананая навуковая праца патрабуе ведання не толькі асаблівасцей пісьмовага навуковага маўлення, але і шэрагу патрабаванняў, вызначаных для афармлення вынікаў навукова-даследчай дзейнасці, якія могуць быць выкананы ў розных жанрах навуковага стылю.
7.1. Разнавіднасці і жанры навуковых тэкстаў У навуковым стылі традыцыйна вылучаюцца тры падстылі: уласна навуковы, навукова-папулярны, навукова-вучэбны. Аднак у залежнасці ад мэты навуковага паведамлення, спецыфікі адрасата і сферы выкарыстання ў навуковы стыль уключаецца большая колькасць падстылей.
Табліца 16. Падстылі і жанры навуковага маўлення
7.2 Кампазіцыйная будова навуковых тэкстаў розных жанраў
Як ужо адзначалася вышэй[18][20], навуковыя тэксты будуюцца паводле тыпу маўлення разважання, для якога ўласціва адзіная лагічная схема: тэзіс – доказ – высновы. Тэзіс – сцвярджэнне, якое патрабуе абгрунтавання. Тэзіс звычайна ўключае ў сябе прадмет абмеркавання (тое, пра што гаворыцца ў тэксце) і аналізуемую прымету (тое, што гаворыцца пра прадмет). Доказам тэзіса выступаюць аргументы, колькасць якіх залежыць ад жанру і аб’ёму навуковага тэксту. Аргументацыя абавязкова павінна суправаджацца ілюстрацыямі – прыкладамі-пацвярджэннямі ў выглядзе графікаў, табліц, цытат з аўтарытэтных крыніц і інш. Навуковы тэкст, як і асобныя яго часткі, завяршаецца высновамі, у якіх праводзіцца аналітычная адзнака ўласнага даследавання, вызначаюцца перспектывы для далейшага навуковага пошуку. Найбольш распаўсюджаныя жанры навуковага стылю, з якімі маюць дачыненне навучэнцы ўстаноў адукацыі, наступныя: канспект, даклад, рэферат, анатацыя, рэцэнзія, тэзісы, водзыў, курсавая і дыпломная работы. Па сваім складзе і мэтавым прызначэнні курсавая і дыпломная работы набліжаюцца да ўласна навуковага падстылю, разгледзім іх асаблівасці ў першую чаргу. У названых жанрах вылучаюцца наступныя структурна-сэнсавыя кампаненты: - назва (павінна адлюстроўваць тэму і змест тэксту); - уводзіны (тут абгрунтоўваецца выбар тэмы даследавання, пазначаецца аб’ект і прадмет для вывучэння, апісваюцца метады даследавання, фармулюецца мэта і задачы навуковай працы); - асноўная частка (падзяляецца на раздзелы ў адпаведнасці з задачамі і аб’ёмам працы. Кожны раздзел доказна раскрывае змест даследуемай праблемы, мае кароткае падсумаванне праведзенай працы. Першы раздзел асноўнай часткі звычайна ўтрымлівае бібліяграфічнае апісанне выкарыстаных крыніц для даследавання, разгляд іх праблематыкі, спалучаны з уласнай ацэнкай слабых і моцных пазіцый выкарыстаных крыніц); - заключэнне (змяшчаюцца высновы, зробленыя ў даследаванні); - спіс выкарыстанай літаратуры (бібліяграфічны спіс); - спіс публікацый аўтара курсавой, дыпломнай працы (падаецца ў пачатку бібліяграфічнага спіса). Адзначым, што спіс выкарыстанай літаратуры можа мець некалькі рубрык (частак), але ў кожнай з ix павінен захоўвацца алфавітны парадак размяшчэння крыніц. Агульнапрынята, напрыклад, што адну рубрыку складаюць выданні, створаныя кірылічным пісьмом (беларуская, руская, украінская, балгарская, сербская i інш. мовы), а другую – кнігі, напісаныя лацініцай (англійская, нямецкая, французская, польская, чэшская i інш. мовы). Пасля замежных выданняў падаюцца электронныя адрасы выкарыстаных інтэрнэт-сайтаў (пры той умове, што выкарыстаны элементы сайта і немагчыма назваць аўтара, назву артыкула) у лацінскім алфавітным парадку. Да электронных даных дадаюцца звесткі пра дату доступу ў квадратных дужках. Мова бібліяграфічнага апісання, як правіла, адпавядае мове выходных звестак дакумента. У адзіны спіс уклочаюцца кнігі i асобныя артыкулы са зборнікаў. з энцыклапедый, часопісаў i газет, інтэрнэт-крыніц (з пазначэннем аўтара, назвы артыкула, адраса ў інтэрнэце, даты доступу). Звесткі пра афармленне спіса літаратуры можна знайсці на сайце Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь: http://www.vak.org.by. Пералічаныя вышэй структурна-сэнсавыя кампаненты з’яўляюцца абавязковымі пры напісанні навуковага артыкула, даклада, у больш скарочаным выглядзе выкарыстоўваюцца ў рэфераце. Рэферат – кароткі выклад зместу навуковай працы (артыкула, кнігі і пад.). Аўтарэферат – рэферат, напісаны самім аўтарам навуковай працы, звычайна дысертацыйнага даследавання. Рэферат: 1) адлюстроўвае інфармацыю першакрыніцы (выклад і аналіз найбольш істотнай інфармацыі, пададзенай ў першасным тэксце, у кароткай форме); 2) можа ўтрымліваць звесткі некалькіх навуковых першакрыніц (у гэтым выпадку прыводзіцца супастаўленне розных пунктаў гледжання, прадстаўленых у гэтых крыніцах, па пэўнай праблеме); 3) аб’ектыўнаперадаезмест першакрыніц, у тым ліку ілюстрацыйны матэрыял, звесткі аб метадах даследавання, атрыманых выніках і перспектывах іх выкарыстання ў практычнай дзейнасці, без скажэнняў і суб’ектыўных ацэнак; 4) інфармацыйна насычаны; 5) характарызуецца паўнатой у раскрыцці тэмы; 6) можа толькі перадаваць дакладны змест першаснага тэксту або змяшчаць крытычнае ці творчае асэнсаванне выкарыстаных крыніц для рэферыравання (напрыклад, прыводзіцца ўласны пункт гледжання на праблему, ацэньваецца ступень даследаваннасці вывучаемага пытання); 7) мае сваю структуру: - загаловачная частка (тытульны ліст, пры неабходнасці змест, уводзіны разам з бібліяграфічным апісаннем); - уласна рэфератыўная частка (падаюцца звесткі аб аўтарах, указваецца асноўная тэма, разглядаецца праблематыка першакрыніц, даецца падрабязны або сціслы выклад найбольш важных пытанняў); - заключная частка (вывады аўтара тэксту першакрыніцы, заўвагі рэферэнта пра значнасць, актуальнасць артыкула, кнігі). Пры працы над рэфератам выкарыстоўваюцца наступныя моўныя клішэ (стандартныя выразы): Артыкул называецца (носіць назву, мае назву) …. Аналізуецца (даследуецца, асвятляецца …) (што?), праблема (якая?), даецца аналіз (чаго?) …. У даследаванні аўтар ставіць (асвятляе, падымае, закранае) пытанні (праблемы) …. Гаворка ідзе (пра што?) пра тое, што …. У артыкуле пададзены пункт гледжання на …. Падрабязна даследуецца (што?) …. Звяртаецца ўвага (на што?), даказваецца (што?) …. Падкрэсліваецца выключна важнае значэнне …. Асобна разглядаюцца пытанні (чаго?) (якія?) …. У заключэнні аўтар гаворыць (што?) (пра што?), у выніку робяцца высновы…. Аўтар прыходзіць да вываду (заключэння …), пераканаўча даказвае …, прытрымліваецца пункту гледжання …, крытыкуе … [9;17]. Трэба мець на ўвазе, што пры падрыхтоўцы даклада (вуснага выступлення) паводле напісанага рэферата, навуковага артыкула, курсавой і дыпломнай работы ўлічваецца агульнанавуковы ўзровень, падрыхтаванасць да ўспрымання даклада, склад аўдыторыі, перад якой будзе рэалізаваны даклад. Пры падрыхтоўцы даклада неабходна валодаць такімі якасцямі, як уменнем праводзіць даследаванне, лагічна выкладаць сабраны матэрыял і вынікі работы, кваліфікавана адказваць на пытанні па тэме паведамлення. Анатацыя – кароткая характарыстыка кнігі, артыкула або навуковага зборніка. У анатацыі пералічваюцца асноўныя пытанні першакрыніцы без раскрыцця іх сутнаснага зместу, у адрозненне ад рэферата. Структура анатацыі: 1) бібліяграфічнае апісанне (прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара; назва крыніцы; месца выдання, выдавецтва, год; аб’ём (колькасць старонак або нумары старонак, на якіх размешчаны артыкул); 2) пералік асноўных пaлажэнняў тэксту-крыніцы; 3) чытацкае назначэнне (на якую аўдыторыю разлічана кніга, якасць напісання тэксту, актуальнасць і інш.). Як правіла, тэкст анатацыі складаецца з простых сказаў. Пры напісанні анатацыі выкарыстоўваюцца наступныя моўныя клішэ: Артыкул прысвечаны пытанню (тэме, праблеме …) Артыкул уяўляе сабой абагульненне (агляд, выклад, аналіз, апісанне …) (чаго?) Аўтар ставіць (асвятляе) наступныя праблемы …/ закранае наступныя пытанні …/ засяроджвае ўвагу на праблемах… У артыкуле (кнізе, раздзеле …) разглядаецца (абагульняецца …) (што?) / гаворыцца (пра што?) / даецца ацэнка (аналіз, абагульненне) (чаго?) / прадстаўлены пункт гледжання (на што?) Артыкул (…) адрасаваны (каму?) / можа быць выкарыстаны (кім?)/ уяўляе цікавасць (для каго?) [9;17]. Прыведзеныя стандартныя выразы могуць выкарыстоўвацца ў навуковай працы (рэферат, курсавая, дыпломная работы) пры апісанні выкарыстаных першакрыніц. Тэзісы – сцісла сфармуляваныя асноўныя палажэнні навуковай працы (артыкула, даклада, лекцыі). Тэзіс звычайна супадае з інфармацыйным цэнтрам, асвятляе асобную мікратэму даследавання. У тэзісах, у большасці выпадкаў, не прыводзяцца цытаты, спасылкі на іншыя навуковыя працы. Паводле зместу тэзісы бываюць: - першасныя (арыгінальная навуковая праца). Уяўляюць сабой сціслы выклад аўтарскага артыкула або даклада. - другасныя (напісаныя на аснове першакрыніцы і ў гэтым плане падобныя да анатацыі, рэферата). Паводле моўнага афармлення тэзісы падзяляюцца на: - тэзісы намінатыўнага ладу (аднасастаўныя сказы з галоўным членам у форме назоўніка); - тэзісы дзеяслоўнага ладу (двухсастаўныя сказы). Рэзюмэ – сціснутыя высновы ў выглядзе некалькі выразных, дакладных сказаў, якія раскрываюць, на думку аўтара, самую сутнасць апісваемага аб'екта. Жанр рэзюмэ выкарыстоўваецца пры напісанні даклада (у заключнай частцы), курсавой, дыпломнай работы (у выглядзе кароткага падсумавання да кожнага раздзела навуковага даследавання). Уменне ствараць тэксты ў разгледжаных навуковых жанрах дапамагае выпрацаваць навыкі працы з навуковай літаратурай: арыентавацца ў даследуемых праблемах, бачыць асноўную і неістотную інфармацыю, адбіраць неабходныя звесткі. Пры выкарыстанні жанраў навуковага маўлення дзейнічаюць два асноўныя прынцыпы падачы навуковай інфармацыі: 1) разгортванне інфармацыі (размяшчэнне аргументаў, ілюстрацый, графікаў, табліц з мэтай забяспечыць доказнасць меркавання; калі мэта дасягнута, разгортванне спыняецца); 2) сцісканне (кампрэсія) інфармацыі (за кошт апушчэння падрабязнасцей, замяшчэння доўгіх элементаў скарочанымі, аб’яднання звестак). Шляхам змяншэння інфармацыі часта карыстаюцца пры рэферыраванні, анатаванні навуковых публікацый, а таксама пры падвядзенні вынікаў доследаў, эксперыментаў у параграфах, главах, раздзелах ці заключэннях навуковых работ. Распаўсюджанымі памылкамі пры змяншэнні інфармацыі лічацца неапраўданыя страты неабходнай інфармацыі, скажэнне сэнсу першакрыніцы, адсутнасць логікі ў падачы інфармацыі. Такім чынам, нягледзячы на тое, што разгледжаныя жанры (курсавая і дыпломная работы, навуковы артыкул, рэферат, аўтарэферат, анатацыя, тэзісы, рэзюме) з’яўляюцца адзінкамі навуковага маўлення, яны маюць свае асаблівасці ў залежнасці ад спосабу падачы матэрыялу і прызначэння, якія неабходна ведаць, каб выкарыстоўваць навуковае маўленне эфектыўна.
Афіцына-справавы стыль Афіцыйна-справавы стыль – адна з функцыянальных разнавіднасцей літаратурнай мовы, якая абслугоўвае афіцыйныя сферы дзяржаўнай, вытворчай, юрыдычнай, міжароднай дзейнасці грамадства. Гэты стыль выкарыстоўваецца ў справаводстве, заканадаўстве, кіраўнічай і дыпламатычнай галінах дзейнасці. У афіцына-справавым стылі напісаны тэксты афіцыйных дакументаў [19] [21] (законаў, загадаў, распараджэнняў, пратаколаў, пагадненняў, актаў, даведак, афіцыйных лістоў устаноў, інструкцый, патэнтаў, тэхнічных умоў, дзяржаўных стандартаў, заяў, распісак і інш.). У афіцыйна-справавым стылі вылучаюцца наступныя падстылі ў залежнасці ад прызначэння тэкстаў: уласна заканадаўчы (юрыдычны), дыпламатычны і канцылярск і. Аднак, нягледзячы на разнастайнасць падстылей і жанраў, афіцыйна-справавы стыль характарызуецца адзінствам у стылявых рысах.
|
||||||||||||||||||||||||||||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-07-14; просмотров: 1531; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.222.121.24 (0.018 с.) |