Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Тэма 1: Агульнае апісанне беларускай граматыкі. Марфалогія↑ ⇐ ПредыдущаяСтр 3 из 3 Содержание книги
Похожие статьи вашей тематики
Поиск на нашем сайте
I. Тэарэтычная частка 1. Граматыка як навука, асноўныя аб'екты яе вывучэння. Сувязь граматыкі з фанетыкай і лексікалогіяй. 2. Суадносіны паміж лексічным і граматычным значэннямі. 3. Граматычнае значэнне і яго асноўныя крытэрыі. 4. Граматычная катэгорыя, граматычная форма. 5. Сродкі і спосабы выражэння граматычных формаў. Сінтэтычны і аналітычны лад мовы. 6. Марфалогія. Парадыгматычныя здольнасці і сінтагматычныя размяшчэнні марфалагічных формаў. Класіфікацыйныя ўласцівасці часцін мовы. 7. Часціны мовы як лексіка-граматычныя класы слоў. Сістэма часцін мовы. Знамянальныя і незнамянальныя словы. 8. Пераходнасць у сістэме часцін мовы і з’ява сінкрэтызму. 9. Марфалагічны аналіз.
Тэрміналагічны апарат: граматыка, марфалогія, сінтаксіс, словаформа, граматычная форма, граматычнае значэнне, граматычныя адзінкі (сінтэтычныя і аналітычныя), парадыгма, сінтагма, лексема, намінатыўныя і сінтаксічныя элементы, словазменная і класіфікуючая катэгорыі, бінарныя і небінарныя апазіцыі, эквіпалентныя і прыватыўныя адносіны, часціны мовы (паўназначныя і непаўназначныя, знамянальныя і ўказальныя, асноўныя і неасноўныя, зменныя і нязменныя), лексікаграматычныя разрады. II. Лабараторная частка 1. Запішыце найменні спосабаў і сродкаў перадачы граматычных значэнняў у два слупкі, падзяляючы на марфалагічныя і немарфалагічныя. Адзначце, якія з іх уласцівы сучаснай беларускай мове, патлумачце на прыкладах. Афіксы, унутраная флексія, націск, рэдуплікацыя, прыназоўнікі, паслялогі, злучнікі, злучнікавыя словы, часціцы, артыклі (постпазіцыйныя члены), звязкі, дапаможныя словы (дапаможны дзеяслоў быць), парадак слоў, інтанацыя, суплетывізм. 2. Прывядзіце прыклад, калі дзве словаформы поўнасцю супадаюць у плане выражэння, аднак адрозніваюцца ў плане зместу.
3. Вызначце граматычнае значэнне выдзеленых слоў, сродкі яго выражэння. Якімі формамі (сінтэтычнымі ці аналітычнымі) выражаецца граматычнае значэнне. Беларускі народ гераічна змагаўся ў гады Вялікай Айчыннай вайны. На лёгкім паветры паволі плыло над рунню павуцінне. Вярнуся ў родную краіну – у пушчу сінюю прыйду. Хлопец амаль подбегам з адчуваннем палёгкі ўвайшоў у светлае фае. Настрой быў кепскі, а пасля размовы стаў яшчэ горшы. 4. Дайце азначэнне тэрміна парадыгма. Пералічыце словаформы ў сказе Дзяжурны ўрач тэрмінова выклікаў яе ў шпіталь.
III. Развіццёвая частка 1. Запішыце азначэнні наступных разнавіднасцей граматыкі. Адкажыце, у залежнасці ад чаго ці ў адпаведнасці з чым адбываецца такі падзел: Фармальная граматыка – ….. Функцыянальная граматыка –………. Сінхранічная (апісальная) граматыка – ……….. Дыяхранічная (гістарычная) граматыка –……….. Навуковыя граматыкі – ………. Нарматыўныя граматыкі – ……… Параўнальна-гістарычная граматыка – ……… Супастаўляльная граматыка – ………….. Абстрактна-моўныя граматыкі – …………. Маўленчыя, камунікацыйныя граматыкі – …………… 2. Прачытайце і занатуйце параграф “Рытарычны ідэал” з кнігі Карповіч М.П. “Рытарычны ідэал у журналістыцы: навукова-практычны пошук: Артыкулы, каментары, інтэрв’ю” ( Мн.: “Тэхнапрынт”, 2004.С.9‑35). IV. Эксперыментальная частка 1. Адлюструйце ў схемах граматычнае чляненне слоў. Дапаможная літаратура: глядзіце раздзел “Адлюстраванне беларускай мовы ў табліцых і схемах” у кнізе Плотнікава Б.А., Антанюк Л.А. “Беларуская мова. Лінгвістычны кампендыум” (Мн.: Інтэрпрэссэрвіс, Кніжны Дом, 2003. С. 533‑562).
2. Прааналізуйце на матэрыяле слоўніка І.Р. Шкрабы “Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні) (Мн.: БелЭн, 1994) словы, якіх часцін мовы, найбольш частотны ў ім. Запішыце тэкст, выкарыстоўваючы словы беларускай безэквівалентнай лексікі. Зрабіце пераклад тэксту на рускую мову.
V. Творчая частка Падрыхтуйце паведамленне на адну з тэм: 1. “Граматыка” Лаўрэнція Зізанія. 2. “Граматыка” Мялеція Сматрыцкага. 3. “Граматыка славенская” Івана Ужэвіча. VI. Удасканаленне арфаграфічных навыкаў і ўменнняў У асобных словах адбылося спрашчэнне груп зычных: спалучэнні здн, згн, лнц, стн, скн, сльн, спн, стл, рдн, рдц сталі вымаўляцца як зн, сн, сл, нц, рн, рц, што і адлюстроўваецца на пісьме: здн - зн: праязны, выязны (параўн.: прыезд, выезд), згн - зн: бразнуць (параўн.: бразгаць), але! ў слове абрызгнуць спалучэнне згн не спрасцілася; стн - сн :бязлітасны (параўн.: літасць), пачэсны (параўн.: чэсць), скн - сн: бліснуць (параўн.: бліскаць, бліскавіца, бляск), стл - сл: жаласлівы (параўн.: жаласць), шчаслівы (параўн.: шчасце), лнц - нц: сонца, сонечны, Сонцаў (параўн.: с ланечнік); рдн - рн: міласэрны, міласэрнасць (параўн.: сардэчны); рдц - рц: сэрца, сэрцайка (параўн.: сардэчны). Прывядзіце па два-тры прыклады на кожнае спрашчэнне груп зычных. Тэма 2: Назоўнік I. Тэарэтычная частка 1. Семантыка-камунікатыўная і граматычная адметнасць назоўніка як носьбіта значэння прадметнасці. 2. Назоўнік і яго лексіка-граматычныя разрады. Іх марфалагічная залежнасць ад семантыкі слова. Граматычная форма назоўніка. 3. Граматычныя катэгорыі роду, ліку і склону назоўнікаў і іх выражэнне. Значэнне і сродкі выражэння катэгорыі роду назоўнікаў. Значэнне і формы выражэння лікавага супрацьстаяння. Сістэма склонаў назоўнікаў у сучаснай беларускай мове, значэнні склонаў. 4. Скланенне назоўнікаў. Асноўныя тыпы скланення назоўнікаў. Варыянтнасць канчаткаў у склонавай сістэме назоўнікаў і і х характарыстыка. 5. І скланенне. Асаблівасці склонавых канчаткаў назоўнікаў 1 скланення (мужчынскага і ніякага роду) у адзіночным і множным ліку. 6. ІІ скланенне. Асаблівасці склонавых канчаткаў назоўнікаў ІІ скланення (жаночага роду на –а, -я) у адзіночным і множным ліку. 7. Асаблівасці склонавых канчаткаў назоўнікаў агульнага і мужчынскага роду на -а, -я ў адзіночным і множным ліку. 8. ІІІ скланенне. Асаблівасці склонавых канчаткаў назоўнікаў ІІІ скланення (жаночага роду з чыстай асновай) у адзіночным і множным ліку. 9. Рознаскланяльныя назоўнікі і іх групы. Асаблівасці склонавых канчаткаў рознаскланяльных назоўнікаў у адзіночным і множным ліку. 10. Скланенне назоўнікаў, якія паходзяць ад прыметнікаў і дзеепрыметнікаў. 11. Скланенне назоўнікаў pluralia tantum. 12. Нескланяльныя назоўнікі. 13. Словаўтваральнае значэнне некаторых склонавых канчаткаў. Цяжкія выпадкі ўжывання канчаткаў назоўніка. 14. Субстантывацыя.
Тэрміналагічны апарат: назоўнік, агульныя і ўласныя назоўнікі, канкрэтныя і абстрактныя назоўнікі, зборныя назоўнікі, рэчыўныя назоўнікі, адзінкавыя назоўнікі (сінгулятывы), катэгорыя роду (мужчынскі, жаночы, ніякі, агульны), катэгорыя адушаўлёнасці – неадушаўлёнасці, катэгорыя ліку (адзіночны, множны), адзіночналікавыя і множналікавыя назоўнікі, катэгорыя склону (назоўны, родны, давальны, вінавальны, творны, месны), скланенне (субстантыўнае, ад’ектыўнае, змешанае, нулявое), рознаскланяльныя і нескланяльныя назоўнікі, субстантывацыя. II. Лабараторная частка 1. Выпішыце з газет і часопісаў па пяць назоўнікаў, якія абазначаюць назвы: рэчаў; жывых істот; асоб, людзей; прафесій; з'яў прыроды; прыметы; дзеянняў; ўласцівасцей і якасцей.
2. Змяніце выдзеленыя словы назоўнікамі. Складзіце з імі сказы. Што, на ваш погляд, дае магчымасць выражаць прымету і дзеянне назоўнікам? Выплаўляць сталь - ….., цікавіцца спортам - ………., сіняе неба - ……….., плаваць брасам - ……., іграць на баяне - ………, любіць кнігу - …………, глыбокае возера - ………, чырвонае зарыва - …….., смелы пажарнік - ……...
3. Перакладзіце назоўнікі на беларускую мову, пастаўце іх у форме творнага і меснага склонаў адзіночнага ліку: Дровосек, командировка, идеология, бассейн, туннель, террариум, беллетристика,бобр, боязнь, неприязнь, дирижабль, журавль, дерн, чёлн, идиома, аккордеон, компаньон, ажиотаж, ориентация, авантюра, индеец, бандероль, политехникум, майонез, календарь, хореография, панель, чемпион.
4. Пастаўце назоўнікі ў форме роднага склону адзіночнага ліку. Выгляд, экспрэс, артыкль, менеджэр, бейсбол, грэйпфрут, кірмаш, слайд, інвестар, дывідэнд, экспрэс, патэнт, каледж, грып.
5. Запішыце па-беларуску назвы ягад. Назавіце марфалагічныя адрозненні назоўнікаў. Черника, брусника, клубника, костяника, голубика, ежевика, земляника.
6. Пастаўце назоўнікі ў форме творнага склону адзіночнага ліку. Сібір, Крычаў, даль, медзь, цень, бацька, племя.
7. Пастаўце назоўнікі ў форме меснага склону адзіночнага ліку. Край, Андрэй, Ігар, цэх, айсберг, начлег, прадзед.
8. Вызначце форму слова, якая адпавядае нормам граматыкі беларускай мовы: Шмат народа / народу; на пачатку сеанса / сеансу; няма настрою / настроя; ткаць з ільну / ільна / лёну; спыніўся каля пад'езда / пад'езду; дуга з вяза / вязу; сысці з дома / дому. III. Развіццёвая частка 1. У некаторых выпадках мяжа паміж канкрэтнымі і абстрактнымі назоўнікамі не з’яўляецца выразнай, што прыводзіць да іх неадназначнай граматычнай характарыстыкі. Напрыклад, слова канікулы ў беларускай мове разглядаецца як канкрэтнае, а ў блізкароднаснай рускай мове – як абстрактнае. Абстрактныя назоўнікі па сваім утварэнні часта з’яўляюцца аддзеяслоўнымі ці адпрыметнікавымі (хваляванне, чырвань, меркаванне і г.д.). Канкрэтны альбо абстрактны характар пэўных назоўнікаў можа вызначацца кантэкстам. Параўнайце: Праз вёску пралягала грунтавая дарога. Ён удала выбраў сваю жыццёвую дарогу. Прывядзіце яшчэ прыклады, у якіх бы абстрактны і канкрэтны характар вызначаўся кантэкстам.
2. Прачытайце і занатуйце параграф “Марфалагічная стратыфікацыя публіцыстычнага тэксту” з кнігі Іўчанкава В.І. “Дыскурс беларускіх СМІ. Арганізацыя публіцыстычнага тэксту” (Мн.: БДУ, 2003. С. 170–178). Да ведама! Агульнапрынятыя скарачэнні, якія не патрабуюць спецыяльнага тлумачэння. акад. – акадэмік б. – былы бухг. – бухгалтэрыя в. – вёска в-аў – востраў п-аў – паўвостраў в.а. – выконваючы абавязкі вобл. – вобласць воз. – возера г. – год гг. – гады ст. – стагоддзе стст. – стагоддзі г.зн. – гэта значыць і г.д. – і гэтак далей і да т.п. – і да таго падобнае і інш. – і іншае і пад. – і падобнае гл. – глядзі параўн. – параўнай напр. – напрыклад т. – том тт. – тамы с. – старонка сс. – старонкі г. – горад гр. – грамадзянін дац. – дацэнт заг. – загадчык зб. – зборнік нам. – намеснік н.ст. – новы стыль н.э. – нашай эры праф. – прафесар р. – рака р-н – раён руб. – рублёў с. -г. – сельскагаспадарчы с/с – сельскі савет ст.ст. – стары стыль тав. – таварыш т-ва – таварыства т.зв. – так званы
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-08-26; просмотров: 841; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.144.23.138 (0.011 с.) |