Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Кафедра стылістыкі і літаратурнага рэдагавання

Поиск

ФАКУЛЬТЭТ ЖУРНАЛІСТЫКІ

Кафедра стылістыкі і літаратурнага рэдагавання

В.М. Самусевіч

Вучэбна-метадычны комплекс

Па курсе

Сучасная беларуская мова: Марфалогія

Для студэнтаў факультэта журналістыкі

Мінск

Аўтар Самусевіч Вольга Міхайлаўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання

 

Рэцэнзенты: Басова Ганна Іванаўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання;

Іўчанкаў Віктар Іванавіч, доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання.

 

Вучэбна-метадычны комплекс зацверджаны на пасяджэнні кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта 10 мая 2007 г. пратакол № 3.

 

 

Рэкамендаваны Вучоным саветам факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта 15 мая 2007 г. пратакол № 6.

 

 

І. ПРАДМОВА

 

Вучэбна-метадычны комплекс прызначаны забяспечыць самастойную работу студэнтаў факультэта журналістыкі па засваенні раздзелаў курса “Сучасная беларуская мова”, арыентаваны на ўсебаковае засваенне раздзелаў курса.

Згодна з Праграмай дысцыпліны “Сучасная беларуская мова” (аўтар – Іўчанкаў В.І., Мн., 2003 г.) падрыхтоўка спецыялістаў журналісцкага профілю прадугледжвае фарміраванне маўленчай кампетэнтнасці носьбіта мовы, арыентаванай на інтэнсіўную і прадуктыўную вытворчасць тэкстаў у адпаведнасці з камунікатыўнай зададзенасцю і жанравай спецыфікай.

У выніку вывучэння раздзела “арфалогія сучаснай беларускай мовы” студэнты абавязаны:

ведаць:

-‑ асаблівасці функцыянавання беларускай мовы на сучасным этапе;

‑ асноўныя ўяўленні пра непарыўную сувязь паміж моўнымі заканамернасцямі і неабходнасці выканання імператыўных/дыспазітыўных норм арфаграфіі, лексікі, словаўтварэння, граматыкі і стылістыкі;

‑ метады і прыёмы лінгвістычнага (словаўтваральнага, марфалагічнага, сінтаксічнага) аналізу з мэтай выяўлення асноўных тэкстаўтваральных фактатараў пабудовы публіцыстычнага матэрыялу;

‑ інтэрферэнтныя з’явы ў сітуацыі руска-беларускага білінгвізму, прычыны іх узнікнення і шляхі пераадолення ў тэкстах СМІ;

‑ лінгвістычныя законы і прынцыпы пабудовы разнажанравых тэкстаў СМІ.

умець:

‑ дыферэнцыраваць лексіка-граматычную пабудову тэкстаў СМІ з мэтай вызначэння іх арталагічных характарыстык;

‑ вызначаць і кваліфікаваць інтэрферэнтныя парушэнні пабудовы маўлення;

‑ выдзяляць ды- і канвергентнасць беларускай і рускай моў, умець супастаўляць, даваць ім тыпалагічную характарыстыку;

‑ ствараць разнажанравыя публіцыстычныя тэксты і аналізаваць іх з пункту гледжання лінгвістычнай арганізацыі і марфалагічнай стратыфікацыі;

‑ выяўляць моўныя факты ў тэкстах СМІ асістэмнага паходжання, рэдагаваць іх з улікам норм сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

Вучэбна-метадычны комплекс складаецца з тэарэтычнай, лабараторнай, развіццёвай, эксперыментальнай і творчай частак. Заданні маюць паэтапны і сістэмны характар. Абавязковымі з’яўляюцца заданні па ўдасканаленні арфаграфічных навыкаў і ўменняў студэнтаў.


ІІ.рАЗМЕРКАВАННЕ ГАДЗІН ПА РАЗДЗЕЛАХ І ВІДАХ РАБОТЫ

 

№ тэмы Найменне раздзелаў дысцыплины Усяго гадзін Аўдыторныя заняткі (гадзіны) КСР
Лекцыі Практычныя
1.     2.   3.   4.   5.   6.     7.     8.   Агульнае апісанне беларускай граматыкі. Марфалогія   Назоўнік   Прыметнік   Займеннік. Лічэбнік   Дзеяслоў   Дзеепрыметнік. Дзеепрыслоўе   Прыслоўе. Словы катэгорыі стану (прэдыкатывы)     Службовыя часціны мовы. Выклічнік. Мадальныя словы. Гукаперайманні   Паўтарэнне                                                                              
  Разам        

 

Літаратура

 

Асноўная літаратура

 

1. Абабурка М.В. Параўнальная граматыка беларускай і рускай моў: Вуч.дапам. _ Мінск: Выш.шк., 1992. – 224 с.

2. Анічэнка У.В. Марфалогія ўсходнеславянскіх моў. – Гомель, Гомельскі дзяржаўны універсітэт, 1982. – 127 с.

3. Беларуская граматыка. Ч. 1. – Мн.: Навука і тэхніка, 1985. – 431 с.

4. Беларуская мова: Энцыклапедыя. – Мн.: Бел. Энцыклапедыя, 1994. – 655 с.

5. Булахаў М.Г. Гісторыя прыметнікаў беларускай мовы. Ч.2. Сінтаксічны нарыс. – Мінск. Выд.БДУ, 1971. – 294 с.

6. Булахаў М.Г. Прыметнік у беларускай мове. – Мінск, Навука і тэхніка, 1964. – 199 с.

7. Булыка А.М., Жураўскі А.І., Крамко І.І. Гістарычная марфалогія беларускай мовы. – Мінск, Навука і тэхніка, 1979. – 328 с.

8. Васілеўскі М.С. Прадуктыўныя тыпы дзеясловаў у сучаснай беларускай мове. – Мінск, Выд.БДУ, 1970. – 110 с.

9.Гнеўка В.Т. Складаныя прыметнікі ў сучаснай беларускай літаратурнай мове. – Мн., Выд.Міністэрства вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесіянальнай адукацыі БССР, 1963. – 75 с.

10. Граматыка беларускай мовы. Т. 1. – Мн.: Народная асвета, 1962. – 540 с.

11. Жыдовіч М.А. Назоўнік у беларускай мове. Ч.1. Адзіночны лік. – Мн., Выд.БДУ, 1969. – 230 с.

12. Кечык С.Я. Дзеепрыслоўе ў сучаснай беларускай мове: Вуч.дап.. – Мінск: Выш.шк., 1985. – 88 с.

13. Наркевіч А.І. Назоўнік: Граматычныя катэгорыі і формы. – Мн.: Выдавецтва БДУ, 1976. – 248 с.

14. Наркевіч А.І. Практычны курс сучаснай беларускай мовы: Вуч.дап. – Мінск: Універсітэцкае, 1992. – 320 с.

15. Плотнікаў Б.А., Антанюк Л.А. Беларуская мова. Лінгвістычны кампендыум. –Мн.: Інтэрпрэссэрвіс, Кніжны Дом, 2003. – 672 с.

16. Сучасная беларуская літаратурная мова: Марфалогія / Н.В. Гаўрош, М.Ц. Кавалёва і інш. – Мн.: Выд. Ул.М. Скакун, 1997. – 288 с.

17. Сучасная беларуская літаратурная мова: Марфалогія /Пад рэд. Ф.Я. Янкоўскага. – Мн.: Выш. школа, 1980. – 240 с.

18. Сучасная беларуская літаратурная мова: Марфалогія: Вуч.дапам. / Н.В.Гаўрош, М.Ц.Кавалёва, Н.М.Нямковіч і інш. – Мінск: Выдавец Ул.М.Скакун, 1997. – 288 с.

19. Шуба П.П. Лекцыі па беларускай марфалогіі. – Мн.: Выдавецтва БДУ, 1975. – 79 с.

20. Шуба П.П. Сучасная беларуская мова. Марфаналогія. Марфалогія. – Мн.: Выдавецтва “Універсітэцкае”, 1987. – 334 с.

21. Шуба П.П. Сучасная беларуская мова: Марфаналогія. Марфалогія. – Мн.: Універсітэцкае, 1987. – 334 с.

22. Шуба П.П. Уводзіны ў граматыку беларускай мовы. – Мн.: Выдавецтва БДУ, 1969. – 63 с.

23. Янкоўскі Ф.М. Гістарычная граматыка беларускай мовы: Вуч.дап. – Мінск: Выш.шк., 1989. – 301 с.

24. Яскевіч А.А. Старабеларускія граматыкі: Да праблемы агульнафілалагічнай цэласнасці. – Мінск: Бел.навука, 1996. – 352 с.

 

Дадатковая літаратура

1. Абабурка М.В. Беларускае слова і яго вывучэнне. – Мінск: Выш.шк., 1986. – 127 с.

2. Абабурка М.В. Культура беларускай мовы. – Мінск: Выш.шк., 1994. – 122 с.

3. Арашонкава Г.У., Лемцюгова В.П. Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы. – Мінск: Выш.шк., 1986. – 210 с.

4. Асновы культуры маўлення і стылістыкі. – Мн., Універсітэцкае, 1992. – 255 с.

5. Бордович А.М. Гируцкий А.А., Чернышева Л.В. Сопоставительный курс русского и белорусского языков: Учебн.пособие. – Минск: Універсітэцкае, 1999. – 223 с.

6. Булахов М.Г. Основные вопросы сопоставительной стилистики русского и белорусского языка. – Мн.: Изд-во БГУ, 1979. – 40 с.

7. Бурак Л.І. Даведнік па пунктуацыі беларускай мовы. – Мінск: Выд-ва БДУ, 1980. – 208 с.

8. Воўк-Левановіч О.В. Лекцыі па гісторыі беларускай мовы. – Мінск: Нар.асвета, 1994. – 205 с.

9. Грабчыкаў С.М. Цяжкія выпадкі ўжывання блізкіх па гучанню слоў. – Мінск: Выд-ва БДУ, 1977. – 328 с.

10. Жураўскі А.І. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. Т.1. – Мн., Навука і тэхніка, 1967. – 371 с.

11. Ивченков В.И. Лингвистическая организация текста: В творческой лаборатории Владимира Короткевича. – Мн.,: БГУ. 2002. – 211 с.

12. Іўчанкаў В.І. Дыскурс беларускіх СМІ: Арганізацыя публіцыстычнага тэксту. – Мінск: БДУ, 2003. – 257 с.

13. Каваленка М.Р. Інфармацыйна-даведачны дапаможнік па беларускай мове. – Мінск, 1991. – 65 с.

14. Капылоў І.Л. Правапіс беларускай мовы: асноўныя правілы і практычныя заданні. – Мінск: Сучаснае слова, 2004. – 256 с.

15. Карповіч М.П. Рытарычны ідэал у журналістыцы: навукова-практычны пошук: Артыкулы, каментары, інтэрв’ю. – Мн.: “Тэхнапрынт”, 2004. – 202 с.

16. Куліковіч У.І. Беларускі правапіс: правілы, заданні, кантрольныя работы. – Мінск: ООО “Завігар”, 1998. – 276 с.

17. Лепешаў І.Я. Чаму мы так гаворым: Даведнік. – Гродна, 2003. – 155 с.

18. Лепешаў І.Я. Сучасная беларуская мова: Спрэчныя пытанні: Дапаможнік. – Гродна, 2002. – 207 с.

19. Малажай Г.М. Лінгвістычны аналіз тэксту: Вуч.дап. – Мінск: Выш.шк., 1992. – 367 с.

20. Манаенкова А.Ф. Русско-белорусские языковые отношения (на материале русских говоров Ветки). – Мн.: Изд-во БГУ, 1978. – 168 с.

21. Мікуліч (Луцэвіч) Т.М. Мова і этнічная самасвядомасць. – Мінск: Навука і тэхніка, 1996. – 160 с.

22. Мощенская Л.Г. Как белорусы говорят по-русски?: Варианты рода имён существительных в русской речи белорусов. – Минск: Университетское, 1992. – 156 с.

23. Святло слова: Дапаможнік па лінгвакультуралогіі / Басава Г.І., Іўчанкаў В.І., Сінькова Л.Д. – Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2002. – 144 с.

24. Сіўковіч В.М. Беларуская мова ў пытаннях і адказах: Дапаможнік. – Мінск: УніверсалПрэс, 2005 – 592 с.

25. Сіўковіч В.М. Сучасная беларуская мова: Даведнік. – Мінск: УніверсалПрэс, 2005. – 300 с.

26. Слова беларускае: З гісторыі лексікалогіі і лексікаграфіі / Уклад. Т.В.Кузьмянкова і інш. – Мінск: Нар.асвета, 1994. – 272 с.

27. Слоўнік асабовых уласных імён / Уклад. М.Р.Суднік. – Мінск: Бел.навука, 2005. – 176 с.

28. Слоўнік цяжкасцяў беларускай мовы / Б.А.Плотнікаў, В.П.Трайковская. – Мінск: Кніжны Дом, 2004. – 544 с.

29. Студэнту аб мове: Прафесійная лексіка: Вучэбн.дап. – Мінск: УП “ІВЦ Мінфіна”, 2003. – 243 с.

30. Сцяцко П.У. Уводзіны ў мовазнаўства. – Гродна: ГРДУ, 2001. – 229 с.

31. Сцяцко П.У. Культура мовы. – Мінск: Тэхналогія, 2002. – 444 с.

32. Шпадарук І.П. У свеце слоў, з’яў і фактаў. – Мінск: Выш.шк., 1995. – 93 с.

33. Шур В.В. Беларускія ўласныя імёны: Беларуская антрапаніміка і тапаніміка: Дапаможнік. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1998. – 239 с.

34. Шур В.В. З гісторыі ўласных імёнаў. – Мінск: Выш.шк., 1993. – 160 с.

35. Янкоўскі Ф. Беларуская мова. – Мінск: Выш.шк., 1978. – 336 с.


 

I. Тэарэтычная частка

1. Граматыка як навука, асноўныя аб'екты яе вывучэння. Сувязь граматыкі з фанетыкай і лексікалогіяй.

2. Суадносіны паміж лексічным і граматычным значэннямі.

3. Граматычнае значэнне і яго асноўныя крытэрыі.

4. Граматычная катэгорыя, граматычная форма.

5. Сродкі і спосабы выражэння граматычных формаў. Сінтэтычны і аналітычны лад мовы.

6. Марфалогія. Парадыгматычныя здольнасці і сінтагматычныя размяшчэнні марфалагічных формаў. Класіфікацыйныя ўласцівасці часцін мовы.

7. Часціны мовы як лексіка-граматычныя класы слоў. Сістэма часцін мовы. Знамянальныя і незнамянальныя словы.

8. Пераходнасць у сістэме часцін мовы і з’ява сінкрэтызму.

9. Марфалагічны аналіз.

 

Тэрміналагічны апарат: граматыка, марфалогія, сінтаксіс, словаформа, граматычная форма, граматычнае значэнне, граматычныя адзінкі (сінтэтычныя і аналітычныя), парадыгма, сінтагма, лексема, намінатыўныя і сінтаксічныя элементы, словазменная і класіфікуючая катэгорыі, бінарныя і небінарныя апазіцыі, эквіпалентныя і прыватыўныя адносіны, часціны мовы (паўназначныя і непаўназначныя, знамянальныя і ўказальныя, асноўныя і неасноўныя, зменныя і нязменныя), лексікаграматычныя разрады.

II. Лабараторная частка

1. Запішыце найменні спосабаў і сродкаў перадачы граматычных значэнняў у два слупкі, падзяляючы на марфалагічныя і немарфалагічныя. Адзначце, якія з іх уласцівы сучаснай беларускай мове, патлумачце на прыкладах.

Афіксы, унутраная флексія, націск, рэдуплікацыя, прыназоўнікі, паслялогі, злучнікі, злучнікавыя словы, часціцы, артыклі (постпазіцыйныя члены), звязкі, дапаможныя словы (дапаможны дзеяслоў быць), парадак слоў, інтанацыя, суплетывізм.

2. Прывядзіце прыклад, калі дзве словаформы поўнасцю супадаюць у плане выражэння, аднак адрозніваюцца ў плане зместу.

 

3. Вызначце граматычнае значэнне выдзеленых слоў, сродкі яго выражэння. Якімі формамі (сінтэтычнымі ці аналітычнымі) выражаецца граматычнае значэнне.

Беларускі народ гераічна змагаўся ў гады Вялікай Айчыннай вайны. На лёгкім паветры паволі плыло над рунню павуцінне. Вярнуся ў родную краіну – у пушчу сінюю прыйду. Хлопец амаль подбегам з адчуваннем палёгкі ўвайшоў у светлае фае. Настрой быў кепскі, а пасля размовы стаў яшчэ горшы.

4. Дайце азначэнне тэрміна парадыгма. Пералічыце словаформы ў сказе Дзяжурны ўрач тэрмінова выклікаў яе ў шпіталь.

 

III. Развіццёвая частка

1. Запішыце азначэнні наступных разнавіднасцей граматыкі. Адкажыце, у залежнасці ад чаго ці ў адпаведнасці з чым адбываецца такі падзел:

Фармальная граматыка – …..

Функцыянальная граматыка –……….

Сінхранічная (апісальная) граматыка – ………..

Дыяхранічная (гістарычная) граматыка –………..

Навуковыя граматыкі – ……….

Нарматыўныя граматыкі – ………

Параўнальна-гістарычная граматыка – ………

Супастаўляльная граматыка – …………..

Абстрактна-моўныя граматыкі – ………….

Маўленчыя, камунікацыйныя граматыкі – ……………

2. Прачытайце і занатуйце параграф “Рытарычны ідэал” з кнігі Карповіч М.П. “Рытарычны ідэал у журналістыцы: навукова-практычны пошук: Артыкулы, каментары, інтэрв’ю” ( Мн.: “Тэхнапрынт”, 2004.С.9‑35).

V. Творчая частка

Падрыхтуйце паведамленне на адну з тэм:

1. “Граматыка” Лаўрэнція Зізанія.

2. “Граматыка” Мялеція Сматрыцкага.

3. “Граматыка славенская” Івана Ужэвіча.

VI. Удасканаленне арфаграфічных навыкаў і ўменнняў

У асобных словах адбылося спрашчэнне груп зычных: спалучэнні здн, згн, лнц, стн, скн, сльн, спн, стл, рдн, рдц сталі вымаўляцца як зн, сн, сл, нц, рн, рц, што і адлюстроўваецца на пісьме:

здн - зн: праязны, выязны (параўн.: прыезд, выезд),

згн - зн: бразнуць (параўн.: бразгаць), але! ў слове абрызгнуць спалучэнне згн не спрасцілася;

стн - сн :бязлітасны (параўн.: літасць), пачэсны (параўн.: чэсць),

скн - сн: бліснуць (параўн.: бліскаць, бліскавіца, бляск),

стл - сл: жаласлівы (параўн.: жаласць), шчаслівы (параўн.: шчасце),

лнц - нц: сонца, сонечны, Сонцаў (параўн.: с ланечнік);

рдн - рн: міласэрны, міласэрнасць (параўн.: сардэчны);

рдц - рц: сэрца, сэрцайка (параўн.: сардэчны).

Прывядзіце па два-тры прыклады на кожнае спрашчэнне груп зычных.


Тэма 2: Назоўнік

I. Тэарэтычная частка

1. Семантыка-камунікатыўная і граматычная адметнасць назоўніка як носьбіта значэння прадметнасці.

2. Назоўнік і яго лексіка-граматычныя разрады. Іх марфалагічная залежнасць ад семантыкі слова. Граматычная форма назоўніка.

3. Граматычныя катэгорыі роду, ліку і склону назоўнікаў і іх выражэнне. Значэнне і сродкі выражэння катэгорыі роду назоўнікаў. Значэнне і формы выражэння лікавага супрацьстаяння. Сістэма склонаў назоўнікаў у сучаснай беларускай мове, значэнні склонаў.

4. Скланенне назоўнікаў. Асноўныя тыпы скланення назоўнікаў. Варыянтнасць канчаткаў у склонавай сістэме назоўнікаў і і х характарыстыка.

5. І скланенне. Асаблівасці склонавых канчаткаў назоўнікаў 1 скланення (мужчынскага і ніякага роду) у адзіночным і множным ліку.

6. ІІ скланенне. Асаблівасці склонавых канчаткаў назоўнікаў ІІ скланення (жаночага роду на –а, -я) у адзіночным і множным ліку.

7. Асаблівасці склонавых канчаткаў назоўнікаў агульнага і мужчынскага роду на -а, -я ў адзіночным і множным ліку.

8. ІІІ скланенне. Асаблівасці склонавых канчаткаў назоўнікаў ІІІ скланення (жаночага роду з чыстай асновай) у адзіночным і множным ліку.

9. Рознаскланяльныя назоўнікі і іх групы. Асаблівасці склонавых канчаткаў рознаскланяльных назоўнікаў у адзіночным і множным ліку.

10. Скланенне назоўнікаў, якія паходзяць ад прыметнікаў і дзеепрыметнікаў.

11. Скланенне назоўнікаў pluralia tantum.

12. Нескланяльныя назоўнікі.

13. Словаўтваральнае значэнне некаторых склонавых канчаткаў. Цяжкія выпадкі ўжывання канчаткаў назоўніка.

14. Субстантывацыя.

 

Тэрміналагічны апарат: назоўнік, агульныя і ўласныя назоўнікі, канкрэтныя і абстрактныя назоўнікі, зборныя назоўнікі, рэчыўныя назоўнікі, адзінкавыя назоўнікі (сінгулятывы), катэгорыя роду (мужчынскі, жаночы, ніякі, агульны), катэгорыя адушаўлёнасці – неадушаўлёнасці, катэгорыя ліку (адзіночны, множны), адзіночналікавыя і множналікавыя назоўнікі, катэгорыя склону (назоўны, родны, давальны, вінавальны, творны, месны), скланенне (субстантыўнае, ад’ектыўнае, змешанае, нулявое), рознаскланяльныя і нескланяльныя назоўнікі, субстантывацыя.

II. Лабараторная частка

1. Выпішыце з газет і часопісаў па пяць назоўнікаў, якія абазначаюць назвы: рэчаў; жывых істот; асоб, людзей; прафесій; з'яў прыроды; прыметы; дзеянняў; ўласцівасцей і якасцей.

 

2. Змяніце выдзеленыя словы назоўнікамі. Складзіце з імі сказы. Што, на ваш погляд, дае магчымасць выражаць прымету і дзеянне назоўнікам?

Выплаўляць сталь - ….., цікавіцца спортам - ………., сіняе неба - ……….., плаваць брасам - ……., іграць на баяне - ………, любіць кнігу - …………, глыбокае возера - ………, чырвонае зарыва - …….., смелы пажарнік - ……...

 

3. Перакладзіце назоўнікі на беларускую мову, пастаўце іх у форме творнага і меснага склонаў адзіночнага ліку:

Дровосек, командировка, идеология, бассейн, туннель, террариум, беллетристика,бобр, боязнь, неприязнь, дирижабль, журавль, дерн, чёлн, идиома, аккордеон, компаньон, ажиотаж, ориентация, авантюра, индеец, бандероль, политехникум, майонез, календарь, хореография, панель, чемпион.

 

4. Пастаўце назоўнікі ў форме роднага склону адзіночнага ліку.

Выгляд, экспрэс, артыкль, менеджэр, бейсбол, грэйпфрут, кірмаш, слайд, інвестар, дывідэнд, экспрэс, патэнт, каледж, грып.

 

5. Запішыце па-беларуску назвы ягад. Назавіце марфалагічныя адрозненні назоўнікаў.

Черника, брусника, клубника, костяника, голубика, ежевика, земляника.

 

6. Пастаўце назоўнікі ў форме творнага склону адзіночнага ліку.

Сібір, Крычаў, даль, медзь, цень, бацька, племя.

 

7. Пастаўце назоўнікі ў форме меснага склону адзіночнага ліку.

Край, Андрэй, Ігар, цэх, айсберг, начлег, прадзед.

 

8. Вызначце форму слова, якая адпавядае нормам граматыкі беларускай мовы:

Шмат народа / народу; на пачатку сеанса / сеансу; няма настрою / настроя; ткаць з ільну / ільна / лёну; спыніўся каля пад'езда / пад'езду; дуга з вяза / вязу; сысці з дома / дому.

III. Развіццёвая частка

1. У некаторых выпадках мяжа паміж канкрэтнымі і абстрактнымі назоўнікамі не з’яўляецца выразнай, што прыводзіць да іх неадназначнай граматычнай характарыстыкі. Напрыклад, слова канікулы ў беларускай мове разглядаецца як канкрэтнае, а ў блізкароднаснай рускай мове – як абстрактнае. Абстрактныя назоўнікі па сваім утварэнні часта з’яўляюцца аддзеяслоўнымі ці адпрыметнікавымі (хваляванне, чырвань, меркаванне і г.д.). Канкрэтны альбо абстрактны характар пэўных назоўнікаў можа вызначацца кантэкстам. Параўнайце:

Праз вёску пралягала грунтавая дарога.

Ён удала выбраў сваю жыццёвую дарогу.

Прывядзіце яшчэ прыклады, у якіх бы абстрактны і канкрэтны характар вызначаўся кантэкстам.

 

2. Прачытайце і занатуйце параграф “Марфалагічная стратыфікацыя публіцыстычнага тэксту” з кнігі Іўчанкава В.І. “Дыскурс беларускіх СМІ. Арганізацыя публіцыстычнага тэксту” (Мн.: БДУ, 2003. С. 170–178).

Да ведама! Агульнапрынятыя скарачэнні, якія не патрабуюць спецыяльнага тлумачэння.


акад. – акадэмік

б. – былы

бухг. – бухгалтэрыя

в. – вёска

в-аў – востраў

п-аў – паўвостраў

в.а. – выконваючы абавязкі

вобл. – вобласць

воз. – возера

г. – год

гг. – гады

ст. – стагоддзе

стст. – стагоддзі

г.зн. – гэта значыць

і г.д. – і гэтак далей

і да т.п. – і да таго падобнае

і інш. – і іншае

і пад. – і падобнае

гл. – глядзі

параўн. – параўнай

напр. – напрыклад

т. – том

тт. – тамы

с. – старонка

сс. – старонкі

г. – горад

гр. – грамадзянін

дац. – дацэнт

заг. – загадчык

зб. – зборнік

нам. – намеснік

н.ст. – новы стыль

н.э. – нашай эры

праф. – прафесар

р. – рака

р-н – раён

руб. – рублёў

с. -г. – сельскагаспадарчы

с/с – сельскі савет

ст.ст. – стары стыль

тав. – таварыш

т-ва – таварыства

т.зв. – так званы


V. Творчая частка

1. Складзіце тэкст (жанр і тэматыка на выбар) з назоўнікаў.

2. Прааналізуйце творы А. Разанава. Якімі мастацкімі сродкамі аўтар стварае вобразнасць? Якую ролю выконваюць у тэкстах назоўнікі? Правядзіце статыстычны аналіз іх ужывання.

Будзень і свята

Будзень будзіць людзей, нагадваючы ім пра тое, што пачынаецца дзень і што нікуды не дзенешся ад клопатаў і работы; свята чакае, калі чалавек сам абудзіцца, і калі ён абуджаецца, ветліва вітае яго.

Будзень – удзельнік, свята – сведка, будзень – маладзік, свята – ветах, будзень – дзейнік, свята – выказнік, будзень абяцае: усё, што трэба, збудзецца, свята вясткуе: усё, што трэба, збылося.

Будзень – падзея, свята - з’ява, будзень – агледзіны, свята – сватаненне, будзень распачынае, свята вянчае, будзень – жаніх, свята – нявеста, будзень – “нудзень”, свята – вяселле.

Будзень – зіма, свята – вясна, будзень – студзень, свята – май, будзень дбае, свята мае, будзень – яда, свята – піта, будзень рупіцца ў пыле і брудзе, свята аздоблена ў саеты.

Будзень ідзе, свята стаіць, будзень дзеліць, свята яднае, будзень бачыць гадзіны, свята – вечнасць, будзень судзіць, свята апраўдвае, на будзень дзівяцца людзі, на свята – свет.

Чарот-вечарот

На возераберазе,

Дзе векамань – каменннем,

Каменне – векаманню.

На берагавозеры

Чарот, вечарот,

На вечараберазе

Веча шумлівае.

VI. Удасканаленне арфаграфічных навыкаў і ўменняў

1. Утварыце абрэвіятуры ад наступных словазлучэнняў:

Гарадскі савет, прафесійны саюз, дзяржаўны цырк, прамысловы камбінат, народны суд, галоўны урач, генеральны план, еўрапейскі саюз, заалагічны парк, музычнае вучылішча; Беларускі дзяржаўны праект, Беларускі літаратурны фонд, раённая будаўнічая кантора, Галоўны будаўнічы механізаваны мантаж; педагагічны факультэт, камандзір батальёна, Гомельскае сельскае машынабудаванне, ваенны камісарыят, эскадраны мінаносец, радыё, станцыя, раённы аддзел народнай адукацыі, Цэнтральны выбарчы камітэт, прафсаюзны камітэт, ваенны камітэт, гарадскі выканаўчы камітэт, сельскі карэспандэнт, юны карэспандэнт, член-карэспандэнт, лінейны карабель, газавая прамысловасць, лясная гаспадарка, рыбная гаспадарка, беларускі банк.

2. Запішыце словамі наступныя абрэвіятуры:

АМАП, БДУ, ВНУ, ЗША, ЗШБ, РБ, РФ, РВУ, УА, ЖЭС, ГУМ, СНД, НАН, РІВШ, ВГІК, ЗАТ, СП, СМІ, МАЗ, ЦУМ, УП, ГА, МХАТ, БелДІПК, ТАА, ТЮГ, ЗАГС, МТЗ, ЮНЕСКА, АСУ, ВАЗ, КВ.

Заўвага!* Звярніце ўвагу на правапіс канчаткаў скланяльных абрэвіятур.

 

Калі абрэвіятура скланяецца, канчаткі пішуцца разам малымі літарамі: у нашым ЖЭСе, працаваў на МАЗе, рамонт ЦУМа, дысертацыя ў ВАКу, вынікі НЭПу, даведка з ЗАГСа, затрыманы АМАПам.

Дапускаецца напісанне малымі літарамі агульнавядомых абрэвіятур, калі слова ўспрымаецца як простае: павёў у загс, заканчэнне нэпу, схадзіў у жэс, схаваліся ў дзот і інш.

Малыя літары могуць уваходзіць у камбінаваныя абрэвіятуры: ЛіМ, БелЭКСПА, УП “Белкніга”, БелНДВІ (Беларускі навукова-даследчы ветэрынарны інстытут) .

 

*Усе заўвагі ў вучэбна-метадычным комплексе падаюцца паводле Праекту новай рэдакцыі ”Правапісу беларускай літаратурнай мовы”

 

 

3. Знайдзіце памылкі ў напісанні вялікай літары, патлумачце:

Міністэрства эканомікі (Мінэканомікі) Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная Акадэмія навук Беларусі, Дзяржаўны літаратурны мемарыяльны музей Якуба Коласа, Парламенцкая Асамблея Савета Еўропы, Таварыства Чырвонага крыжа, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, Савет міністраў (Урад) Рэспублікі Беларусь, Савет Бяспекі Арганізацыі Аб’яднаных нацый (ААН), Міжнародны суд Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны Сход (Парламент) Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны музей Вялікай Айчыннай вайны, Беларуская дзяржаўная Тэлерадыёкампанія (Белдзяржтэлерадыёкампанія), Беларуская федэрацыя прафсаюзаў, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт (Мінгарвыканкам), Рэспубліканская Партыя працы і справядлівасці, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Мінскі абласны (гарадскі, раённы) выканаўчы камітэт, Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча, Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр балета Рэспублікі Беларусь, Палата Прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (ніжняя палата), Савет Рэспублікі Беларусь (верхняя палата), Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь (Вярхоўны Суд, Гаспадарчы Суд), Мінскі трактарны завод, Новалукомская дзяржаўная раённая электрастанцыя, Нацыянальны Алімпійскі камітэт, Арганізацыя Паўночнаатлантычнага дагавору (НАТА), Мірскі замак, Дом Урада, Дом культуры (пісьменнікаў, афіцэраў, чыгуначнікаў), Палац прафсаюзаў (культуры, спорту), Вярхоўны Савет (Парламент) Рэспублікі Беларусь, Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўная дума (Расія), Нацыянальны Кангрэс (ЗША), Мінскі кафедральны сабор, Мінскі касцёл і кляштар езуітаў, Еўрасаюз (Еўрапейскі Саюз), Арганізацыя краін-экспарцёраў нафты, Сусветны паштовы саюз, Міжнародная авіяцыйная федэрацыя, Вучоны Савет філалагічнага факультэта БДУ, Усекітайскі Сход Народных Прадстаўнікоў, Сусветны Савет Міру.


Тэма 3: Прыметнік

I. Тэарэтычная частка

1. Семантыка-камунікатыўная і граматычная адметнасць прыметніка як носьбіта непрацэсуальнай прыметы.

2. Функцыянальная характарыстыка прыметніка. Асноўныя катэгарыяльныя значэнні і лексіка-граматычныя разрады.

3. Якасныя прыметнікі. Поўныя, кароткія і сцягнутыя (усечаныя) формы, шляхі іх распазнавання.

4. Ступені параўнання якасных прыметнікаў. Сінтэтычныя і аналітычныя формы ступеней параўнання. Суплетывізм. Формы элятыва ў беларускай мове і рускай мовах. Кампаратыў і суперлятыў.

5. Адносныя прыметнікі. Функцыянальныя асаблівасці, сінаніміка прыналежных прыметнікаў і роднага прыналежнасці. Формы ацэнкі прыметнікаў.

6. Скланенне прыметнікаў.

7. Утварэнне прыметнікаў. Ад'ектывацыя.

 

Тэрміналагічны апарат: прыметнік, якасныя, адносныя і прыналежныя прыметнікі, поўныя і кароткія формы прыметнікаў, формы кампаратыву, вышэйшая і найвышэйшая ступені параўнання, формы элятыва, ад’ектывацыя.

II. Лабараторная частка

1. Вызначце лексіка-граматычны разрад прыметнікаў.

Духмяны, шырокі, загадкавы, чалавечы, жытнёвы, лісіны, народны, магілёўскі, матчын, прывабны, белы, васільковы, цёплы, залацісты. Сонны, коласаўскі, шырокі, земляны, вясковы, светлы, Сашаў, мінскі, белавежскі, братні, гістарычны, цікавы, сонечны, нешырокі.

 

2. Складзіце сказы, у якіх прыметнікі аксамітны, гранітны, залаты, каменны, ільняныя, шаўковы з'яўляліся б адноснымі і якаснымі.

 

3. Вызначце адносныя прыметнікі, растлумачце іх лексіка-граматычныя адзнакі і ўтварэнне.

Бронзавы век – бронзавы загар – бронзавы помнік; воўчая зграя – воўчыя зубы – воўчы апетыт; дубовая галіна – дубовая бочка – дубовая галава; жалезны дах – жалезная дысцыпліна – жалезны характар; заячы след – заячыя рукавіцы – заечая душа; папяровая фабрыка – папяровая вокладка – папяровая душа; свінцовая куля – свінцовы погляд – свінцовыя хмары; стальныя дэталі – стальныя нервы – стальныя рады змагароў.

 

4. Утварыце формы ступеней параўнання ад прыметнікаў вольны, вясёлы, жыццярадасны, імклівы, магутны, мужны, новы, працавіты, родны, ружовы, сапраўдны, светлы, смелы, старанны, урадлівы, шчаслівы.

 

5. Складзіце сказы, дзе словы адважны, вучоны, дзяжурны, знаёмы, новае, працоўныя, прыгожае, радавы ўжываліся ў адным выпадку ў якасці прыметніка, а ў другім – назоўніка.

 

6. Утварыце ад назоўнікаў прыметнікі.

Камень, швед, Таганрог, студзень, казах, трава, сцяна, студэнт, Лепель, Старыя Дарогі, Цімкавічы, Хатынь, чуваш, Калмык, юнак, сакавік.

7. Перакладзіце на беларускую мову.

Белолицый, всеобщий, добросовестный, жизнерадостный, лесозащитный, многолетний, общеизвестный, черноглазый, четырёхэтажный.

 

8. Ад якой часціны мовы і якім спосабам утвораны прыметнікі?

Адзіны, агністы, антырэлігійны, бацькоўскі, белаваты, бульбяны. Вадзяністы, гадавы, віхрасты, ганаровы, гаспадынін, гулкі, дваісты, жыццёвы, імклівы, краўцоў, маўклівы, няўлоўны, пакладзісты, славянскі, урадлівы, шчаслівы, шчупакоў.

III. Развіццёвая частка

1. Эпітэт – вобразнае азначэнне, якое характарызуе прадмет, чалавека, жыццёвую з'яву, вылучае і дае мастацкае акрэсленне істотнай рысы ці прыметы якога-небудзь прадмета, з'явы, ацэньвае гэты прадмет ці з'яву, выклікае пэўныя эмацыянальныя адносіны да іх. Большасць вучоных (Б. Тамашэўскі, А. Лук'яноўскі, І. Рыбакова і інш.) лічыць, што эпітэты – гэта пераважна якасныя прыметнікі, простыя і складаныя. Эпітэты – гэта і адносныя, і прыналежныя прыметнікі, але тады, калі ў кантэксце яны набываюць пераноснае значэнне, метафарызуюцца.

Выкарыстоўваючы «Слоўнік эпітэтаў беларускай мовы» (Мн., 1998) Н.В. Гаўрош, выпішыце са слоўнікавага артыкула пад загалоўкам СЛОВА ўсе эпітэты, вызначце іх граматычнае выражэнне.

 

2. Выпішыце з тэксту прыметнікі. Якія з іх з’яўляюцца эпітэтамі?

З самага паўдня ішоў дробны дождж з сырым і сіверным ветрам.

Зусім нізка над цёмна-шэрай вёскай нанізваліся адна на адну рэдкія сцюдзёныя хмары. Часамі апускаліся яны за далёкімі гумнамі, потым як бы зачэпваліся за іхнія чорныя і мокрыя стрэхі і тады ж плакалі дробнымі і халоднымі слязьмі.

У той час маўчала вёска, глыбока захаваўшы ў сабе вялікія чалавечыя радасці, мізарнела перад усім вялікім, што ёсць у прыродзе, і рабілася ненармальна сціплай, песенна-журботнай.

У той дзень густа пахла свежым бульбянікам, недаспелымі аўсамі, а за старымі гумнамі – мокрым палыном і лапухамі.

А к вечару густы сіверны вецер адагнаў хмары к сінеючай за алешнікам далі, абсушыўшы трохі сырыя, абросшыя трыпутнікам і дзятлікам дарогі, і выгнаў на яскрава-сінеючае неба паміраючае сонца.

Яно, слаба ўсміхнуўшыся гэтаму ліпеньскаму дню, тысячаю дыяментных зор адбілася ў расе на мокрых кустах адцвітаючых руж і залацістай фіранкай павісла на доўгіх косах заплаканых на мяжы бяроз.

Тады смяяліся бярозы, і слёзы іхнія былі слязьмі ціхай радасці і маладых уцех.

Мо яшчэ затым смяялася сонца і віхрастыя красуні-бярозы, што вёска з дальняга свайго канца песняй дзівоснай захліпнулася, скаланула празрыста-самлелыя далі на сырых сялянскіх загонах, перасыпала іх слаўнымі пачуццямі сённяшняга перажытага і з светлымі надзеямі панесла ў ружовае заўтра.

Мо яно таму так ціха-любоўна схілілася над сінеючым аксамітам старога бору, каб разагнаць сённяшні сум, глыбокую журбу і стварыць новыя песні з новымі радаснымі словамі...

М.Нікановіч

3. Занатуйце артыкул «Пра варыянтнасць і нарматыўнасць граматычных форм у сістэме прыметнікаў» А.І. Наркевіча (Гл.: Культура мовы журналіста. Мн., 1984. Вып.2).

 

V. Творчая частка

На месцы пропускаў запішыце прыметнікі:

У _______ацькаўшчыне клёны

Нячутна пачынаюць аблятаць

На _______траву, на мох ______,

На весніцы, на _____стаў, на гаць.

Зямля глядзіць азёрамі-вачыма

На _______свет, што стыне у красе.

Як чыста – быццам зніклі людзі ўсе.

_________ мая! Ў ____________ росах,

Як летась, як мільёны год таму…

Ляцяць на ветры косы _______восені,

І кліча лісцяў _________сум зіму.

На вуснах стыне _______смак рабіны,

Цалую іх, _____________ як лёд.

О вы, што будзеце ісці з дзяўчынай

Пад тымі ж клёнамі праз сотню год,

Ці зразумееце, што мы кахалі,

Што зніклі так, як знікніце і вы,

Што __________толькі край, і далеч,

І __________ліст на зелені травы,

Што ў _________бацькаўшчыне клёны

Тысячагоддзі будуць аблятаць

На _________траву, на мох _______,

На весніцы, на _______стаў, на гаць,

Што нездарма яны з асінак _______,

Калі ідзеш увосень па зямлі,

Раняе золата пад ногі людзям,

Каб мы яе любілі й бераглі.

VII. Удасканаленне арфаграфічных навыкаў і ўменнняў

Ад наступных слоў утварыце складаныя прыметнікі

Чарназём, вадаправод, мастацтвазнаўства, іншаземец, радыёфізіка, жалезабетон, самаход, хвалявод; каменны вугаль, народная паэзія, агульная адукацыя, медная руда, уласнымі рукамі, круглы год, чырвоны бокі; апрацоўваць дрэва, рабіць масла, малоць муку; два разы, тры колы, дзве тысячы гадоў, сорак тон, шмат разоў, мнага людзей; моцна дзейнічаць лёгка параніць, цяжка ўспрымаць; вакуум-насос, генерал-губернатары, унтэр-афіцэры, ліберал-дэмакрат, Давыд-гарадок, Санкт-пецярбург; прыродны і гаспадарчы, жыллёвы і будаўнічы, аграрны і сыравінны, лячэбны і працэдурны, таварны і грашовы, электронны і вылічальны, навуковы і тэхнічны, грамадскі і палітычны, сусветны і -гістарычны, народны і вызваленчы, рабочы і сялянскі, рускі і беларускі; кіслы і салодкі, жоўты і зялёны, горкі і салёны, гучны і пявучы.

Заўвага. Складаныя прыметнікі, у склад якіх уваходзяць прыслоўі, не трэба блытаць са словазлучэннямі, якія складаюцца з прыслоўяў і прыметнікаў: дыяметральна процілеглы (супрацьлеглы), чыста беларускі, яскрава вызначаны, выключна дасканалы, асабліва адказны, колькасна акрэслены, рэзка адмоўны, кепска ўзараны, усенародна абраны, выпадкова сустрэты, своечасова прыняты, адносна спакойны, бясконца глыбокі, матэрыяльна зацікаўлены, грамадска небяспечны.

- Складаныя прыметнікі, утвораныя ад складаных уласных імёнаў са злучком, калі яны маюць прыстаўку, пішуцца разам: заісыккульскі, перадцяньшанскі.

- Складаныя прыметнікі з пачатковай часткай ваенна- пішуцца разам: ваеннапалонн



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-08-26; просмотров: 580; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.144.255.198 (0.02 с.)